Духоўны аспект жыцця з’яўляецца адным з найбольш значных для многіх краін, у тым ліку і для Рэспублікі Беларусь. Для нашай краіны духоўнае жыццё вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў мае важнае значэнне, а таму яе аспекты знаходзяць адлюстраванне ў розных сродках масавай інфармацыі. У іх апавядаецца пра розныя падзеі, якія адбываюцца ў сферы духоўнага жыцця краіны, пра рэлігійныя святы, пра значныя рэліквіі царквы і г.д.
З’яўляецца відавочным той факт, што любы артыкул, які апавядае пра вышэйапісаныя прадметы і з’явы, не можа быць апублікаваны без выкарыстання спецыфічнай канфесійнай лексікі. Аднак гэта не адзіны выпадак, калі яна выкарыстоўваецца на старонках розных выданняў. Таксама мы можам сутыкнуцца з выкарыстаннем канфесійнай лексікі ў тых выпадках, калі аўтар імкнецца правесці паралелль са з’явамі і прадметамі духоўнай сферы з мэтай надання спецыфічнай вобразнасці свайму матэрыялу.
Выданне “Народная газета” з’яўляецца адным з найбольш значных для сферы СМІ нашай краіны. Тыповым для яго з’яўляецца выкарыстанне адзінак канфесійнай лексікі на сваіх старонках з рознымі мэтамі: альбо для надання вобразнасці тэксту, альбо непасрэдна для асвятлення канкрэтных падзей. на жаль, на сённяшні дзень не існуе даследаванняў, прысвечаных вывучэнню выкарыстання канфесійнай лексікі на старонках выдання “Народная газета”. Гэтым і абумоўлена актуальнасць даследавання.
Аб’ект даследавання — выданне “Народная газета”.
Прадмет даследавання — выкарыстане канфесійнай лексікі на старонках выдання “Народная газета”.
Мэта даследавання — вывучыць функцыянаванне канфесійнай лексікі на старонках выдання “Народная газета”.
На падставе пастаўленай мэты намі былі вылучаны наступныя задачы:
1) вывучыць тэарэтычную базу па праблеме выкарыстання канфесійнай лексікі ў розных сферах;
2) сістэматызаваць класіфікацыйныя падыходы, якія прымяняюцца да канфесійнай лексікі;
3) разгледзець з’яву выкарыстання канфесійнай лексікі ў сферы СМІ;
4) вывучыць становішча і накіраванасць выдання “Народная газета” ў сферы СМІ;
5) зрабіць выбарку прыкладаў выкарыстання канфесійнай лексікі на старонках “Народнай газеты” за ўвесь час яе існавання;
класіфікаваць выбраныя лексічныя адзінкі і вызначыць іх
Па колькасці складаючых кампанентаў тэматычны разрад рэлігійнай лексікі — адзін з самых буйнейшых у старабеларускім слоўніку. Мова з’яўляецца люстэркам жыцця народа, а беларуская літаратурна-пісьмовая мова XIV—XVIII стст. была літаральна прасякнута рэлігійнай тэматыкай. Канфесіянальная лексіка ўключае кампаненты рознага этымалагічнага і храналагічнага размеркавання. Аб’яднаны яны наяўнасцю агульнага элемента ў семантычным аб’ёме — элемента сакральнасці.
Як мы адзначылі, мова соцыума чула рэагуе на ўсе змены рэчаіснасці. У XX ст. з прычыны грамадска-палітычных падзей лексіка рэлігійнага характару была табуявана, з часам стала пераходзіць у пасіўны слоўнікавы склад мовы, выкарыстоўваючыся ў асноўным у фразеалагізмах і афарызмах. Выцясненне рэлігійна-філасофскай лексікі ў савецкі час з агульнанароднай мовы адзначаецца лінгвістамі [21, c.102]. У нашы дні назіраецца актыўнае ўварванне ў мову і культуру рэалій, звязаных з адраджэннем вялікага пласта духоўнага жыцця народа — хрысціянства [5, c.51]. Даследчыкамі адзначаецца актывізацыя функцыянавання лексікі рэлігійнай і царкоўнай сферы ў прамове носьбітаў рускай і беларускай мовы, звязаная з пераменамі ў палітычным, сацыяльным і культурным жыцці Беларусі на рубяжы XX-XXI стст., рэлігійная лексіка перайшла ў актыўны слоўнікавы запас [7, c.72].
Новыя даследаванні лексікі рэлігійнай сферы (умоўна так назавем) распрацоўваюць яе ў розных напрамках. Канцэпты рэлігійнай сферы разглядаюцца ў розных дыскурсах: у агульнакультурным [6] і рэлігійным [8; 16]. У працах лексіка-семантычнага напрамку даследуецца паходжанне, развіццё і змяненне значэння слоў лексікі рэлігійнай сферы [4; 12]. Маюцца даследаванні, дзе распрацоўваюцца аспекты функцыянавання рэлігійна-прапаведніцкага стылю [11]. Шэраг работ прысвечаны аналізу царкоўна-рэлігійных канцэптаў [3; 7]. Маюцца работы, прысвечаныя фразеалогіі царкоўна-рэлігійнай сферы ўжытку [8; 17; 19; 25].
Аднак многія аспекты лексікі рэлігійнай сферы застаюцца нераспрацаванымі. У поле зроку даследчыкаў трапляе лексіка, якая функцыянуе ў афіцыйным праваслаўі, вядомая ў агульнабеларускай культуры,
Газета была заснавана ў 1990 годзе як нацыянальнае грамадска-палітычнае выданне «Народная газета» ў якасці друкаванага органа Вярхоўнага Савета Беларусі. Першы нумар газеты пабачыў свет 2 кастрычніка 1990 года.
Усю сваю гісторыю газета асвятляла падзеі з незалежнака пункту гледжання і захоўвала дастаткова дэмакратычныя погляды.
У 1995 годзе з-за канфліктнай сітуацыі ў кіраўніцтве дзяржавы, якая закранула СМІ, прэзідэнт Беларусі выдаў указ аб змене кіраўніцтва “Народнай Газеты” [13].
“Народная Газета”, з'яўляючыся незалежным выданнем, ніколі не хавала сваю сувязь з органамі дзяржаўнага кіравання. Але пры гэтым заўсёды было вядома, што гэтая сувязь не такая блізкая, як у дзяржаўных газет.
Перыядычнасць выхаду выдання складае 5 разоў на тыдзень. У газеце штотыдзень публікуюцца матэрыялы пра палітыку, адукацыю, ахову здароўя, жыллёва-камунальную гаспадарку, пра практыку выплаты зарплат, пенсій і дапамог, пра ахову працы, пра абарону правоў спажыўцоў. Гэтыя матэрыялы актуальны заўсёды, у той ці іншай меры яны датычацца кожнага чалавека. “Народная газета”, імкнучыся апраўдаць сваю назву, з’яўляецца не толькі аўтарытэтным дарадцам тым людзям, якім аказвае дапамогу наша сацыяльна арыентаваная дзяржава, але і своеасаблівым даведнікам тым, хто, маючы здароўе і магчымасці, якія прадстаўляюцца дзяржавай, могуць самастойна вырашаць свае працоўныя, сямейныя і асабістыя праблемы. У газеце выступаюць вядучыя журналісты, эканамісты, палітолагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, кіраўнікі прадпрыемстваў, аўтарытэтныя спецыялісты з міністэрстваў і ведамстваў [14].
У 2016 годзе газете споўнілася 25 гадоў. За пару гадоў да гэтага яна цалкам памяняла канцэпцыю і зараз выходзіць у фармаце 64-старонкавага ілюстраванага штотыднёвіка з тэматычнымі праграмамі. Гэтая змена выклікала шмат разнастайных спрэчак адносна разумнасці такога вырашэння. Але галоўны рэдактар Ігар Савосценка казаў пра тое, што змена фармату была
У ходзе выканання нашага даследавання намі была разгледзена праблема вызначэння канфесійнай лексікі ў навуковых даследаваннях. Было вылучана, што на сенняшні час не існуе адзінага погляду сярод мовазнаўцаў на існаванне гэтай з’явы.
Таксама намі былі разгледжаны разнастайныя падыходы да класіфікацыі канфесійнай лексікі. Некаторыя з іх супадаюць, другія “перакрываюць” катэгорыі меньш падрабязных з ніх. Найбольш падрабязнай з’яўляецца класіфікацыя, якая была прапанавана С.А. Смірновай, таму яна з’яўляецца галоўнай у нашым даследаванні.
Таксама намі была разгледжана з’ява ўжывання канфесійнай лексікі на старонках сучасных СМІ. Намі было вызначана, что гэтая з’ява пачала распаўсюджвацца толькі ў канцы прошлага стагоддзя, а таму не з’яўляецца дастаткова вывучанай. Канфесійная лексіка можа ўжывацца як ў сваім прамым значэнні, так і ў пераносным. У прамым значэні гэтая лексіка ужываецца тады, калі паведамляецца пра падзеі, звязаныя з духоўным жыццем краіны. У пераносным сэнсе гэтыя лексічныя адзінкі ўжываюцца даволі часта: у форме алюзій, метафар і г.д. У такім выпаду канфесіцная лексіка з’яўляееца экспрэсійным сродкам мовы і служыць для ўтварэння вобразнасці ў тэксце.
У практычнай частцы даследавання мы разгледзелі становішча выдання “Народная газета”. Намі было адзначана, што выданне з’яўляецца адносна маладым, але пры гэтым яно ўжо мае дастатковы аўтарытэт не толькі на дзяржаўным узроўні, але таксама і сярод чытачоў краіны. Фармат выдання адносна нядаўна быў зменены на фармат штотыднёвіка, што было абумоўлена не толькі знешнімі абставінамі, але і ўнутранымі — імкненнем рэдакцыйнай калегіі выдання заняць сваю нішу на рынку мас-медыя. Пры гэтым прадстаўнікі холдынгу плануюць далейшае развіццё ў іншых кірунках, што дапаможа ўмацаваць пазіцыі інфармацыйнай крыніцы ў сферы СМІ Рэспублікі Беларусь.
Таксама у практычнай частцы нашага даследавання намі былі разгледжаны розныя выпадкі выкарыстання канфесійнай лексікі на старонках выдання “Народная газета”. Яна выкарыстоўваецца часта, бо што выданне лічыць неабходным асвятляць духоўны аспект жыцця дзяржавы. Канфесійная лексіка ўжываецца як у пераносным, так і ў прамым значэнні. У першым выпадку гэта неабходна для надання вобразнасці тэксту, у другім абумоўлена неабходнасцю апавяшчэння чытачоў пра канкрэтную падзею. Абагульніць вышэйсказанае можам тым, што канфесійная лексіка актыўна выкарыстоўваецца журналістамі “Народнай газеты” з рознымі мээтамі, якія абумоўлены камунікатыўнымі задачамі і зместам матэрыялу.
1. Азаров, А.А. Русско-английский словарь религиозной лексики / А.А. Азаров. — Москва : Руссо, 2002. — 768 с.
2. Булавина, С.В. Русские устойчивые словосочетания, содержащие церковно-религиозную лексику : автореферат диссертации …. кандидата филологических наук / С.В. Булавина. — Воронеж, 2003. — 24 c
3. Верещагин, Е.М. Библейская стихия русского языка: сборник научных статей / Е.М. Верещагин. – 1993. – №1. – С.90—98.
4. Горюшина, Р.И. Лексика христианства в языке (системное отношение прямых конфессиональных и производных светских слов) : диссертация …. канд. филол. наук / Р.И. Горюшина. — Волгоград, 2002. — 180 с.
5. Гулакян, Б.С. Освоение культурно-исторического языкового наследия в современной речевой практике / Б.С. Гулакян // Русский язык в школе. — 1993. — С.48—53.
6. Забияко, А.П. Категория святости. Сравнительное исследование лингворелигиозных традиций / А.П. Забияко. — М. : Просвещение, 1998. — 388 с.
7. Какорина, Е.В. Трансформации лексической семантики и сочетаемости (на материале языка газет) / Е.В. Какорина // Русский язык конца XX столетия (1985—1995) / отв. ред. Е. А. Земская. — М. : Языки русской культуры, 2000. — С.67—89.
8. Карасик, В.И. Языковой круг: личность, концепты, дискурс / В.И. Карасик. — М. : Гнозис, 2004. — 390 с.
9. Караулов, Ю.Н. Русский язык и языковая личность / Ю.Н. Караулов. —М. : Наука, 1987. — 261 с.
10. Королева, И.А. Православная сакрально-богослужебная лексика в художественном тексте : автореферат диссертации …. кандидата филологических наук / И.А. Королева. — Волгоград, 2003. — 28 с.
11. Крысин, JI.П. Эвфемизмы в современной русской речи / Л.П. Крысин // Русский язык конца XX столетия (1985-1995). — М. : Языки русской культуры, 1996. — С. 384—408.
12. Михайлова, Ю.Н. Религиозная православная лексика и ее судьба (по данным толковых словарей русского языка) : автореферат диссертации …. кандидата филологических наук / Ю.Н. Митина. — Екатеринбург, 2004. — 20 с.
13. Народная газета [Электронны рэсурс] / Википедия — электронная энциклопедия. — Рэжым доступу: https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B3%D0%B0%D0%B7%D0%B5%D1%82%D0%B0. — Дата доступу: 18.12.2016.
14. Народная газета [Электронны рэсурс] / СМІ Беларусі. — Рэжым доступу: http://belsmi.by/smi/pechatnie_smi/narodnaya_gazeta/. — Дата доступу: 12.12.2016.
15. Народная газета. — выданні з 1995 па 2016 год. — Мінск : рэдакцыя установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Савецкая Беларусь”.
16. Никитина, С.Е. Устная народная культура и языковое сознание / С.Е. Никитина. — М. : Наука, 1993. — 188 с.
17. Оноприенко, С. Библеизмы современного русского языка: диссертация …. канд. филол. наук / С. Оноприенко. — Воронеж, 1997. — 197 с.
18. Петухова, М.Е. Функциональные особенности церковной лексики с предметным значением в языке : автореферат диссертации …. кандидата филологических наук / М.Е. Петухова. — Казань, 2003. — 24 с.
19. Прибытько, Е.Н. Библеизмы в языке современных газет: дисссертация …. канд. филол. Наук / Е.Н. Прибытько. — Воронеж, 2002. — 212 с.
20. Сабиров, В.Ш. Любовь как откровение личности – божественной и человеческой / В. Ш. Сабиров // Человек. — 2004. — № 1. — С.7—85.
21. Скляревская, Г.Н. Словарь православной церковной культуры / Г.Н. Скляревская. — М. : Астрель, 2008. – 480 с.
22. Смирнова, С. А. Святость как феномен русской культуры (семантическое и лингвокультурологическое описание) : диссертация .… кандидата филологических наук / С.А. Смирнова. — Архангельск, 2005. — 218 с.
23. Спасюк, Е. Главный редактор «Народной газеты»: говорить о смерти газет преждевременно [Электронны рэсурс] / Е. Спасюк // Белорусские новости. — Рэжым доступу: http://naviny.by/rubrics/society/2014/07/31/ic_articles_116_186181. — Дата доступу: 15.12.2016.
24. Тимофеев, К.А. Религиозная лексика языка как выражение христианского мировоззрения : монография / К.А. Тимофеев. — Новосибирск, 2001. — 88 с.
25. Харазиньска, И. Библеизмы в фразеологии: диссертация …. канд. филол. Наук / И. Харазиньска. — Ростов-на-Дону, 1987. — 193 с.