Уводзіны
Лексічны склад беларускай мовы актыўна папаўняецца ўсё новымі словамі, словазлучэннямі, словаспалучальнымі зваротамі, узбагачаецца структурна і семантычна. Як ужо засведчана практыкай, актывізацыя моўных працэсаў розных накірункаў асабліва інтэнсіўна праяўляецца ў пераходныя, пераломныя перыяды гісторыі народа. Працэсы змен і пераўтварэнняў, што адбываюцца сёння ў грамадстве, у сферах сацыяльнага быту, эканомікі, палітыкі, маралі, культуры, экалогіі, не могуць не ўплываць на мову як грамадскую з’яву, якая чуйна рэагуе на ўсе праявы жыцця. I ў першую чаргу гэта адбіваецца на слоўнікавым складзе мовы як найбольш зменным і рухомым элеменце (звяне) моўнай сістэмы.
На сучасным этапе істотна ўзрастае роля абрэвіяцыі як аднаго са спосабаў папаўнення лексічнага складу мовы. Будучы эфектыўным сродкам моўнай кампрэсіі, абрэвіятуры называюць важныя паняцці з галіны палітыкі, навукі, эканомікі і інш. Павелічэнне колькасці абрэвіятураў у слоўнікавым складзе (а гэта з’ява непазбежная, тым больш, што шмат якія са скарочаных назваў шляхам лексікалізацыі ўжо замацаваліся ў слоўніку) выклікана як моўнымі, так і культурна-гістарычнымі, сацыяльнымі, камунікацыйнымі фактарамі. Актыўнае папаўненне слоўнiкавага складу мовы абрэвiятурамi з’яўляецца, несумненна, вынiкам дзеяння ў мове прынцыпу эканомii, роля якога ў тым, каб ствараць новыя, кароткiя i ў той жа час ёмкiя па сэнсу ўтварэннi для вуснага i пiсьмовага маўлення замест грувасткiх намiнатыўных спалучэнняў.
Сёння ў тэрмінасістэмах усіх моў свету назіраецца тэндэнцыя пашырэння шматслоўных тэрміналагічных намінацый, што звязана з развіццём навукі і, як вынік, з неабходнасцю ўдакладніць і канкрэтызаваць паняцце. Разам з тым адной з прынцыпова важных прыкмет тэрміна з’яўляецца кароткасць. Тэрміны, утвораныя шляхам аснова- і словаскладання, займаюць значнае месца ў тэрмінасістэме сучаснай беларускай мовы.
Тэарэтычнай асновай дадзенага даследавання сталі працы навукоўцаў, што вывучаюць канкрэтныя тэрміналагічныя сістэмы розных галін навуковай і практычнай дзейнасці, а таксама абрэвіяцыю як спосаб словаўтварэння (А.М. Лапкоўская, А.А. Лукашанец, Д. Сінкевіч, Ж.С.Сіплівеня, Л.М. Шакун, Я.Н. Марозава і інш.).
Мэта курсавой работы – раскрыць асаблівасці абрэвіяцыі ў сучаснай беларускай мове.
Задачы:
– ахарактарызаваць абрэвіяцыю як спосаб утварэння новых слоў;
– вызначыць спосабы абрэвіяцыі і іх прымяненне ў сучасным маўленні;
– разгледзіць абрэвіятуры ў мове сучасных сродкаў масавай інфармацыі.
1 Абрэвіяцыя як спосаб утварэння новых слоў
Складанаскарочаныя словы або абрэвіятуры (італьян. аbbreviatura ад лац. аbbrevio ‘скарачаю’) актыўна выкарыстоўваюцца ў розных стылях беларускай мовы, бо з’яўляюцца кароткімі і зручнымі назвамі складаных паняццяў.
У сучасных падручніках для вну і навучальных дапаможніках можна сустрэць наступныя азначэнні абрэвіяцыі.
“Абрэвіяцыя (або складанаскарочаны спосаб словаўтварэння) – утварэнне назоўнікаў на базе спалучэння слоў, асновы якіх уваходзяць у склад утваральнай асновы ва ўсечаным выглядзе” [2, с. 22].
“Абрэвіяцыя – спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур, шляхам аб’яднання ўсечаных частак або частак і цэлага слова” [3, с. 10].
“Тэрмін абрэвіяцыя абазначае працэс утварэння назоўнікаў шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае слова часткамі, у скарочаным выглядзе. Такія словы называюцца абрэвіятурамі або скарочанымі словамі. Абрэвіяцыя можа разглядацца як разнавіднасць словаскладання” [12, с. 11].
«Дэрываты (вытворныя словы), атрыманыя названым спосабам, называюцца абрэвіятурамі (або складанаскарочанымі словамі). Значэнне такіх слоў сінанімічна значэнню тых словазлучэнняў, якія скарачаюцца» [2, с. 47].
Падкрэслім, што паняцці складанаскарочаныя словы і абрэвіятуры з’яўляюцца ў беларускай мове тоеснымі. Гэта адзначаецца і ў новай рэдакцыi “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” [14, с. 45].
Прыём абрэвіяцыі з’яўляецца даволі простым, эканомным і эфектыўным спосабам структурнай рацыяналізацыі спецыяльнага наймення. Пры гэтым абрэвіятурнае скарачэнне, як зазначае В.П.Даніленка, «не мяняе, як правіла, ні зместавай структуры тэрмінуемага паняцця, ні граматычнай структуры разгорнутага варыянта тэрміна. Скарачаецца толькі прастора, якую займае разгорнуты шматслоўны тэрмін у тэксце, і час, неабходны для яго агучвання ў маўленні» [8, с. 47].
Абрэвіятуры выкарыстоўваюцца ў розных галінах мовы, аднок найбольш пашырана іх выкарыстанне ў тэрміналогіі.
У сучаснай беларускай мове абрэвіятуры актыўна функцыянуюць як назвы:
арганізацый, устаноў, (банкаў, прадпрыемстваў, кампаній, канцэрнаў, карпарацый і г.д.): КМТ ‘канцэрн інфармацыйных тэхналогій’; МФК ‘Міжнародная фінансавая карпарацыя’; АБСЕ ‘Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе’; БДІПЧ ‘Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека’; РІВШ ‘Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы’; СГА ‘Сусветная гандлёвая арганізацыя, СААЗ ‘Сусветная арганізацыя аховы
2 Спосабы абрэвіяцыі і іх прымяненне ў сучасным маўленні
2.1. Тыпы абрэвіятур
М. Буракова, гаворачы пра прычыны ўзнікнення абрэвіятур у тэрміналогіі, адзначае, што нярэдка імкненне да зразумеласці і дакладнасці ў тэрмінасістэме прымушае будаваць шматслоўныя, грувасткія тэрміны, і тады ў выніку такога тэрмінаўтварэння не выконваецца нарматыўнае патрабаванне сістэмнасці паводле сцісласці тэрміна. З часам у маўленчай практыцы носьбітаў-тэрмінакарыстальнікаў пры частотнасці ўжывання «доўгіх» тэрмінаў назіраюцца змены, ці скарачэнні, рознымі спосабамі складанай канструкцыі тэрміналагічнага наймення [5, с. 225].
Згодна з класіфікацыяй, прадстаўленай у «Лінгвістычным энцыклапедычным слоўніку», вылучаюцца наступныя тыпы абрэвіятур:
1) абрэвіятуры ініцыяльнага тыпу;
2) абрэвіятуры складовыя,якія ўтвараюцца з пачатковых частак слоў, больш складаных, чым гукі;
3) абрэвіятуры змешанага тыпу, што складаюцца як з пачатковых гукаў (назваў літар), так і з больш складаных пачатковых частак слоў;
4) абрэвіятуры, утвораныя са спалучэння складовай пачатковай часткі слова і формы ўскоснага склону назоўніка;
5) абрэвіятуры, што складаюцца са спалучэння пачатку слова, больш складанага, чым ініцыяльнае, з канцом ці з пачаткам і канцом другога [16, с. 47].
У межах ініцыяльнага тыпу вылучаюцца тры падтыпы:
1) літарныя абрэвіятуры;
2) гукавыя абрэвіятуры;
3) літарна-гукавыя абрэвіятуры [16, с. 47].
З. І. Бадзевіч вылучае наступныя тыпы абрэвіятур:
1) літарныя – складанне назваў пачатковых літар утваральных асноў: БДУ [бэ-дэ-у´], ЭВМ [э-вэ-э´м];
2) фанемныя (гукавыя) – складанне пачатковых фанем (гукаў) утваральных асноў: Гум [гум], БАМ [бам];
3) літаральна-фанемная (літаральна-гукавая): ЦСКА [цэ-эс-ка´] – аб’яднаны назвы літар ц і с, а таксама фанемы [к] і [а], якія вымаўляюцца разам [ка´];
4) складовыя – вынік аб’яднання пачатковых частак утваральных асноў: выканкам – выканаўчы камітэт, спецкар – спецыяльны карэспандэнт;
5) фанемна–складовыя: ІСЛІ – Інстытут сусветнай літаратуры, КамАЗ – Камскі аўтамабільны завод;
3 Абрэвіятуры ў мове сучасных сродкаў масавай інфармацыі
У фарміраванні культуры маўлення асобы і ўвогуле грамадства сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць не апошнюю ролю, таму што з функцыянаваннем іх мовы і стылю злучаны і камунікатыўны аспект. У Беларусі сёння дзейнічаюць і развіваюцца друкаваныя і электронныя СМІ розных форм уласнасці і рознай тэматыкі. Таксама ў медыйнай прасторы краіны шырока прадстаўлены замежныя СМІ.
«Дакладнасць слова з’яўляецца патрабаваннем сэнсу, лексічных нормаў – правіл словаўжывання, пад якімі разумеюць правільнасць выбару слова і яго выкарыстання ў агульнавядомым значэнні, якое найбольш выяўляе сутнасць з’явы, прадмета», – адзначае І.І. Навасельцава [23, с. 223].
Шырокае выкарыстанне ў перыядычным друку новых адзінак пацвярджае тэндэнцыю да жарганізацыі сучаснага маўлення. Мова газеты набыла індывідуальна-творчы характар, а гэта ўздзейнічае на развіццё сучаснай літаратурнай мовы.
Як адзначае Д. Сінкевіч, «словаўтваральны аналіз зафіксаваных назоўнікаў-наватвораў паказаў, што ў асноўным такія словы рэалізуюцца тыповымі спосабамі» [26, с. 140]. Сярод такіх спосабаў знаходўм і абрэвіяцыю.
У мове перыядычнага друку апошняга дзесяцігоддзя адзначаецца рост складанаскарочаных новаўтварэнняў, прычым часцей складовага і змешанага тыпу (кібарг ‘кібернетычны арганізм’, дэмкандыдат ‘дэмакратычны кандыдат’, тэлевыкрывальнік ‘тэлевізійны выкрывальнік’).
Асновай для ўтварэння абрэвіятур у маўленні СМІ, асабліва электронных, становяцца словазлучэнні, якія абазначаюць сацыяльныя і культурныя рэаліі, што часта ўзгадваюцца ў працэсе камунікацыі. Напрыклад, ЖЖ – ‘жывы журнал’, НГ – ‘Новы год’, ЗЫ – ‘Post сriptum’ і інш. Абрэвіятура гб паходзіць з жывога гутарковага маўлення і ўтворана ад рускамоўнага КГБ. Абрэвіятура НГ узнікла і выкарыстоўваецца як скарочаныя намінацыі адпаведных рэалій. Скарачэнне ЖЖ характарызуецца больш высокай частотнасцю ўжывання, паколькі абазначае папулярны жанр інтэрнэт-дыскурсу: ЖЖ ¬ ‘жывы журнал’ ¬ ‘live journal’. Скарачэнне ЗЫ з’яўляецца нетыповым з пункту гледжання этымалогіі. Яго ўзнікненне тлумачыцца тым, што на клавіятуры камп’ютэра лацінскім літарам P i S адпавядаюць кірылічныя З і Ы [4, с. 122].
У адрозненне ад усечаных лексем абрэвіятуры не заўсёды ўваходзяць у лексічную сістэму літаратурнага маўлення, што абумоўлена іх фанетычнымі асаблівасцямі, а таксама характарам візуальнай і аўдыяльнай перцэпцыі.
Назіранні за мовай беларускіх перыядычных выданняў, вывучэнне асаблівасцей маўлення на тэлевізійным экране і радыё сведчаць, што абрэвіятуры хутка пашыраюць кола свайго функцыянавання і трапляюць на старонкі газет і часопісаў, навуковых твораў. Тлумачыцца гэта, з аднаго боку,
Заключэнне
Назранне над сучаснай беларускай мовай паказвае, што ў сучасным грамадстве існуе тэндэнцыя абрэвіяцыі. Прасачыўшы асаблівасці абрэвіяцыі ў сучаснай беларускай мове, можна зрабіць наступныя вывады.
Актыўнае ўтварэнне абрэвіятураў на базе сваіх сродкаў і выкарыстанне запазычаных складанаскарочаных слоў у сучаснай беларускай мове выклікана палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі зменамі, што адбываюцца ў грамадстве, выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, уплывам іншых экстралінгвістычных фактараў. Абрэвiятуры з’яўляюцца прыналежнасцю мовы навукi, бiзнесу, нярэдкiя ў мове друку i перыядычных выданняў, iнтэрнэт-дыскурсу, мiжнародных зносiн, сродкаў масавай iнфармацыi, функцыянуюць у тэкстах рознага зместу i жанру. Гэта прафесiяналiзмы, тэрмiны i найменнi, якiя таксама атрымалi “грамадзянства” ў мове звычайных адносiн.
Трываламу ўваходжанню падобных адзінак у лексічны склад мовы садзейнічае іх семантычнае развіццё, а таксама здольнасць абрэвіятураў выступаць у ролі дэрывацыйнай базы ў працэсе ўтварэння новых слоў.
Расшыфроўка агульнаўжывальнай абрэвiятуры для носьбiта мовы, звычайна не прадстаўляе цяжкасцей у сувязi з прысутнасцю ў яго навыкаў мовы i асацыяцый.
У сучасных даследчыкаў існуюць невялікія разыходжанні ў выдзяленні колькасці тыпаў абрэвіятур.
Па сваім паходжанні абрэвіятуры падзяляюцца на ўласнабеларускія, запазычаныя абрэвіятуры, абрэвіятуры-калькі.
Сёння вялікая колькасць абрэвіятур трапляе ў першую чаргу з англійскай мовы ў лексіку кампъютарнай, інжынернай, банкаўскай і іншых сфераў. Звычайна такія абрэвіятуры спачатку пішуцца лацінскімі літарамі, як у мове-крыніцы, а з цягам часу запазычаныя абрэвіятуры часта набываюць і кірылічнае напісанне.
Пра тое, што абрэвіятура трывала замацавалася ў мове, гаворыць утварэнне адабрэвіятурных дэрыватаў. Не выклікае сумнення, што большая частка разгледжаных дэрыватаў мае эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і функцыянуе ў гутарковым стылі.
Многія навукоўцы (А.М. Асіпчук, Г.У. Арашонкава) заўважаюць, што розныя спосабы абрэвіяцыі маюць розную прадуктыўнасць. Сярод найбольш прадуктыўных даследчыкі называюць ініцыяльныя абрэвіятуры.
Адзначаюцца ў абрэвіяцыі і такія працэсы, як аманімія і варыянтнасць. Прычым аманімічныя адносіны могуць выяўляцца не толькі сярод абрэвіятур і нескарочаных слоў, але і паміж самімі складанаскарочанымі словамі. Аманімічнасць абрэвіятур пэўным чынам абцяжарвае разуменне семантыкі падобных абрэвіятурных утварэнняў, іх выкарыстанне ў мове.
Для абрэвіятур характэрнай з’яўляецца і такая з’ява, як варыянтнасць.
1. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У. Арашонкава [i iнш.] – Мінск : Беларуская навука, 1999. – 175 с.
2. Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік / А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
3. Бадзевіч, З.І. Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне / З.І. Бадзевіч. – Мінск : БДУ, 2012. – 140 с.
4. Бойка, В. Слэнгавая лексіка ў беларускамоўным інтэрнэт-дыскурсе / В. Бойка // Актуальныя праб лемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай), Брэст, 20 – 21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М. І. Новік ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна. – Брэст : БрДУ, 2008. – С. 122–16.
5. Буракова, М. Варыятыўнасць як спосаб тэрмінатворчасці / М. Буракова // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай), Брэст, 20 – 21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М. І. Новік ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна. – Брэст : БрДУ, 2008. – С.225–228.
6. Виноградов, В.В. Вопросы современного русского словообразования в свете трудов И. В. Сталина по языкознанию / В.В. Виноградов // Русский язык в школе. – 1951. – № 2. – С. 1–10.
7. Головин, Б.Н. Введение в языкознание / Б.Н. Головин. – М. : Высш. шк., 1973. – 320 с.
8. Даниленко, В.П. Русская терминология: Опыт лингвистического описания / В.П.Даниленко. – М. : Наука, 1977. – 246 с.
9. Даўгулевіч, Н.М. Фанетычная адаптацыя запазычанняў з англійскай мовы ў сучаснай беларускай мове : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук : 10.02.01 / Н.М. Даўгулевіч. – Мінск, 2003. – 20 с.
10. Кавалёва, Л.Я. Англiцызмы ў тэрмiналогii сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы : манаграфiя / Л.Я Кавалёва ; навук. рэд. праф. П.У. Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2007. – 186 c.
11. Кардубан, Ю.М. Абрэвіятуры-англіцызмы ў лексічнай сістэме сучаснай беларускай мовы / Ю.М.Кардубан // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2010. – №3 (104). – С. 57–60.
12. Кітаева, Т.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.В. Кітаева, Н.В. Ратынская. – Мінск : БДМУ, 2010. – 131 с.
13. Красней, В.П. Беларуская тэрміналогія : зб. артыкулаў / В.П. Красней ; рэдкал.: Э.А.Ялоўская (адк. рэд.) [і інш.] ; навук. рэд. М.Р._Прыгодзіча. – Мінск : БДУ, 2011. – 216 с.
14. Кураленя, Ю.М. Да пытання аб прыродзе абрэвіяцыі / Ю.М. Кураленя // Вестник МГЛУ. Серия 1, Филология : научно-теоретический журнал. –2007. – № 4. – С. . 45–52.
15. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (Прафесійная лексіка) : вучэб. дапам. / А.М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
16. Лингвистический энциклопедический словарь / гл. ред. В.Н. Ярцева. – М. : Сов. энциклопедия, 1990. – 683 с.
17. Літвін, Н. Запазычанні ў складзе беларускай эканамічнай тэрміналогіі / Н. Літвін // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай), Брэст, 20 – 21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М. І. Новік ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна. – Брэст : БрДУ, 2008. – С. 111–113.
18. Лукашанец, А.А. Абрэвіятуры / А.А. Лукашанец // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994. – С. 9-10.
19. Лукашанец, А.А. Словаўтварэнне і граматыка / А.А. Лукашанец. – Мінск : НАН Беларусі, 2001. – 320 с.
20. Марозава, Я.Н. Словаўтварэнне / Я.Н. Марозава. – Віцебск : УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2005. – 80 с.
21. Меркурьева, Н.М. Омонимия сокращенных слов в современном русском языке / Н.М. Меркурьева // Словообразование и номинативная деривация в славянских языках : Материалы VII Междунар. науч. конф., 14-15 апреля 2000г., Гродно. – Гродно : ГрДУ, 2000. –С. 41–46.
22. Муравіцкая, А.М. Складанаскарочаныя словы ў беларускай фізічнай тэрміналогіі / А.М. Муравіцкая // Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць : зб. артыкулаў. – Мінск : Права і эканоміка, 2010. – С. 99–100.
23. Навасельцава, І.І. Культура беларускай мовы ў СМІ: праблемы дакладнасці і чысціні маўлення / І.І. Навасельцава // Мова – Літаратура – Культура” : матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі. У 2-х частках : Ч.1. – Мінск, 28-29 кастрычніка 2010 г. / Беларускі дзярж. ун-т ; у аўтарскай рэдакцыі. – Мінск : РІВШ, 2011. – С. 223–226.
24. Русак, В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай мовы / В.П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 280 с.
25. Свистун, Т.И. Аббревиация как маркер Интернет-дискурса / Т.И. Свистун // Вестник МГЛУ. Серия 1, Филология : научно-теоретический журнал. – 2007. – № 3. – С. 39–47.
26. Сінкевіч, Д. Субстантыўная словатворчасць у сучасным перыядычным друку / Д. Сінкевіч // Слова ў мове, маўленні, тэксце : зборнік навуковых артыкулаў / Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна ; пад агульнай рэд. Н.Р. Якубук ; рэдкал.: Я.І. Абрамава [і інш.]. – Брэст : БрДУ, 2014. – С. 139–140.
27. Сіплівеня, Ж.С. Абрэвіятуры і ўтварэнні ад іх у сучасных рускай і беларускай мовах / Ж.С.Сіплівеня // Тыпалогія ўзаемадзеяння беларускай і рускай моў і праблемы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 19-20 красавіка 2011г.). – Мінск : Права і эканоміка,2011. – С.280–285.
28. Сцяцко, П.У. Беларуская навуковая тэрмiналогiя ў другой палове 90–х гадоў ХХ ст. / П.У. Сцяцко // Роднае слова. – 2001. – № 2 – С. 32–35.
29. Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства / П.У. Сцяцко. – Гродна : Гр ДУ, 2001. – 228 с.
30. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. – 360 с.
31. Уласевіч, В.І. Слоўнік новых слоў беларускай мовы / В.І. Уласевіч, Н.М. Даўгалевіч. – Мінск : ТетраСистемс, 2009. – 488 с.
32. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы : вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінскк : Навука і тэхніка, 1995. – 230 с.
33. Шакун, Л.М. Словаўтварэнне / Л.М. Шакун. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978. – 320 с.
34. Шацёр-Шалюта, С.А. Некаторыя аспекты сістэматызацыі беларускіх фірмонімаў ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя / С.А. Шацёр-Шалюта // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : зб. навук. арт. / рэдкал. : В.Д. Старычонак, Д.В. Дзятко (адк. рэд.). – Мінск : БДПУ, 2011. – С. 42–46.