Уводзіны
Сучасная беларуская літаратура – з'ява шматаблічная, рухомая, зменлівая. Яе развіццё пазначана арыгінальнымі мастацкімі набыткамі, жанравай і стылёвай дынамікай, цікавымі творчымі пошукамі. Літаратура пачала выкарыстоўваць сістэму сродкаў і прыёмаў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму, і ў выніку гэтага створаны неардынарныя мастацкія тэксты.
Віктар Апанасавіч Казько – беларускі празаік і журналіст, які нарадзіўся ў горадзе Калінкавічы на Палессі. У яго творчасці раскрываецца тэма ваеннага дзяцінства, а таксама шмат увагі надаецца экалагічным праблемам.
Мастакоўская неардынарнасць Віктара Казько, яркая таленавітасць усяго, што выходзіць з-пад яго пяра, даўно не выклікае сумнення. Ён атрымаў прызнанне і ў чытачоў, і ў самых патрабавальных крытыкаў яшчэ сваімі рускамоўнымі творамі (аповесці “Высакосны год”, “Цёмны лес – тайга густая”, “Дзень добры і бывай”, “Аповесць пра беспрытульнае каханне”). Але потым усё ж адважыўся перайсці на родную беларускую мову, ад якой пэўны час быў зусім адарваны складанымі абставінамі жыцця.
У беларускай літараггуры Віктар Казько адразу заняў сваё трывалае і вельмі прыкметнае месца. Гэта з усёй пераканальнасцю засведчылі аповесці і раманы “Суд у Слабадзе”, “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага сада”, “Но пасаран”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” і іншыя.
Навуковую цікавасць да творчасці В. Казько досыць актыўна выявілася айчыннымі навукоўцамі. Пра гэта сведчаць манаграфія Г.М. Друк «У храме слова: міфатворчасць В. Казько» [12], артыкулы Т.С. Нуждзінай, Т.Л. Барабаншчыкавай [3], Д. Бугаёва [5], М.А. Тычыны [24], П.У.Васючэнкі [7,8] і інш. У іх даследуюцца творчы шлях пісьменніка, фальклорныя і міфалагічныя матывы яго твораў.
Мэта работы – вызначэнне асаблівасцей ранняй прозы В. Казько.
Задачы:
1) разгледзець адметнасць творчай індывідуальнасці В. Казько;
2) вызначыць фальклорныя, міфалагічныя і біблейскія матывы ў творчасці празаіка;
3) ахарактарызаваць адметнасць раскрыцця чарнобыльскай тэматыкі;
4) адзначыць асаблівасці экалогіі прыроды і экалогіі душы ў творах пісьменніка;
5) вызначыць асаблівасці апавядальнай манеры і формы мастацкай умоўнасці ў творчасці пісьменніка.
Аб’ект даследавання – ранняя проза В. Казько.
Прадмет даследавання – асаблівасці тэматыкі і праблематыкі твораў В. Казько.
У дадзенай працы выкарыстаны апісальны і параўнальны метады.
1 Адметнасць творчай індывідуальнасці В. Казько
Вопыт ваеннага дзяцінства стаўся асноватворным у творчым пошуку Віктара Казько. Паслядоўнасць і настойлівасць, з якой ён звяртаўся да тэмы ваеннага дзяцінства, надзвычайная эмацыянальнасць яго твораў, выключная пранізлівасць і «выбуховасць» інтанацыі абумовілі адметнасць празаіка ў кантэксце творчасці іншых прадстаўнікоў генерацыі пісьменнікаў так званага «сярэдняга пакалення», або «шасцідзесятнікаў».
Ужо ў першай аповесці В. Казько праявіўся адметны стыль. У ім спалучаны фантастычнае з публіцыстычным, эстэтычныя пошукі з этычнай праблематыкай, мастацкасць з дакументалістыкай. Псіхолагі сцвярджаюць, што дзіцячыя ўражанні застаюцца ў тоўшчы несвядомага, але пад іх уплывам фармуецца асоба. Гэтыя непраяўленыя ўражанні здольны сублімавацца ва ўстойлівыя комплексы, актывізаваць творчы працэс. Першы твор В. Казько –“Высакосны год” –шмат у чым аўтабіяграфічны: падзеі, уражанні з асабістага жыцця пісьменніка знайшлі адлюстраванне на старонках аповесці.
Вайна ў асобных творах пісьменніка ўзноўлена праз дзіцячыя перажыванні, праз жывое ўспрыманне жахлівых падзей учарашнім хлопчыкам.
Дзіцячы вопыт служыць у гэтых творах не толькі каталізатарам, але і сюжэтнай, канцэптуальнай асновай. У «Высакосным годзе» яна ствараецца на падставе некалькіх успамінаў – астраўкоў у стыхіі несвядомага, – што належаць да таго часу, калі аўтару і яго герою-апавядальніку было ўсяго два-тры гады. У душы Дзімы Прыгоды, героя аповесці, жыве адразу некалькі “я”: “Я існую адначасова ў некалькіх узростах і не ведаю, у якім з іх больш майго “я” [19, с. 25]. Твор выяўляе тры маштабы вымярэння асобы: індывідуальны – “я” ў сувязях з іншымі людзьмі; сацыяльна-гістарычны – герой як прадстаўнік пэўнага грамадства і часу; антрапакасмічны – ва ўнутраным свеце героя адкрываецца Космас, чалавечы род.
«Увогуле, першае маё ўражанне – гэта нейкае полымя фарбаў. 3 небыцця, мораку я трапляю адразу ў поўдзень, гарачы і сонечны, жоўты ад сонечнага святла, зялёны ад лесу, што абступае мяне. Бацька на двухколавым вазку вязе некуды ў лес закопваць швейную машынку. Я не памятаю яго твару, бачу толькі цёмнае вочка гэтай машынкі, рыжую ігліцу на дарозе. Гэта, напэўна, сорак першы год...» [19, с. 25]. Эпізод, згаданы пісьменнікам, амаль без змен адноўлены ў «Высакосным годзе» – як частка памяці цэнтральнага перса нажа, Дзімы Прыгоды.
У аповесці “Высакосны год” Дзіму Прыгоду не пакідае пачуццё ўласнай віны за смерць маці, якая загінула ад снарада, што трапіў у сялянскую хату, і маленькай сястрычкі. Адчуванне віны настолькі моцнае, што прымушае героя ўбачыць фантастычны сон-мрою падчас наведвання могілак. У ім Прыгода нібы вяртаецца ў дзяцінства, становіцца пяцігадовым хлопчыкам. Адбываецца вяртанне часу – зноў жывыя маці і сястра,
2 Фальклорныя, міфалагічныя і біблейскія матывы ў творчасці празаіка
Амаль усе творы В. Казько пранізаны фальклорнымі, міфалагічнымі або біблейскімі матывамі, а часам яны цесна пераплятаюцца.
“Важнейшая тэндэнцыя ў развіцці беларускай паэзіі апошніх пятнаццаці гадоў 20 ст. – міфалагізацыя”, – адзначае А. Бельскі [4, с. 195]. Міфалагізм сучаснага паэтычнага мыслення звязаны з вяртаннем да класічнай літаратурнай традыцыі міфатворчасці.
Віктар Казько ўваходзіў у літаратуру ў той час, калі ў савецкай прозе была даволі моцнай міфалагічная школа, у асобах Ч. Айтматава, В. Астаф’ева, I. Друцэ, Т. Пулатава, Ю. Кіма, В. Гранаўскага і іншых.
Пачатак міфалагічных шуканняў грунтаваўся на архаіцы – анімізме. Звяры, птушкі, рыбы надзяляліся, апроч інстынкту, яшчэ і чалавечым розумам, і ў выніку літаратуру насялялі істоты, не па-людску і не па- жывёльнаму мудрыя: ваўчыца Акбара з “Плахі” Айтматава, Вавёрка з аднайменнага рамана Кіма, Цар-Рыба з аднайменнай кнігі Астаф’ева, Гаспадар вострава з “Развітання з Мацёрай” Валянціна Распуціна, Стары бабёр з “Палявання на Апошняга Жураўля” Алеся Жука. Сюды ж далучаецца падарожнік па часе і прасторы ўсюды і заўсёдыісны зубр Сноўдала з “Хронікі дзетдомаўскага сада” В. Казько.
Але, як слушна заўважае П. Васючэнка, “час выявіў дамінанту ў міфалагічнай сістэме беларускага аўтара: біблейская вобразнасць і семантыка. Спярша біблейскія вобразы прарасталі ў ягонай прозе ў выглядзе адасобленых ліній. Напрыклад, міфалагема памерлага і ўваскрэсенага зярняці ў “Аповесці пра беспрытульнае каханне”, дзе біблейская прыпавесць стасуецца з лёсам дзяцінства, параненага вайной. Пазней лініі, матывы набылі замкнёнасць, завершанасць, і сталася відавочным, што сюжэт універсальнай біблейскай драмы ў адметным варыянце пракручваецца ў кожным новым творы празаіка” [8, с. 5].
Так, праз усю аповесць В. Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» лейтматывам праходзіць вобраз бусла. У творы гэта шматаспектны сімвалічны вобраз. Па-першае, гэта сімвал беларусаў як народа. Птушка разглядаецца як татэмная. Раней, у дабіблейскія часы не чалавек, а прырода ўзвышалася над чалавекам. Людзі абагаўлялі жывёл, пакланяліся ім, лічылі іх сваімі продкамі, тлумачачы сваё паходжанне ад гэтых істот. У аповесці B. Казько бусел – таямнічая птушка, ад якой пайшлі беларусы: “...Ад першага бусла, які і паклаў пачатак усяму нашаму буслінаму роду-племені” [19, с. 52]. Па-другое, гэты вобраз нясе адчуванне святасці і ахвярнасці. Па-мастацку ярка і запамінальна малюе В. Казько бусла, калі птушка разгортвае ў палёце свае крылы: у гэты момант яна нагадвае крыж: “У сінім небе распнутым белым крыжом, выразна акропленым кроўю, ляцеў бусел і нёс у дзюбе жывую галінку, абуджанага вясной крывавага чырвонага ракутніку” [19, с. 83].
3 Адметнасць раскрыцця чарнобыльскай тэматыкі
У мастацкай прозе з'явілася больш за паўсотні твораў на чарнобыльскую тэму: раман “Злая зорка” і аповесць “Зона павышанай радыяцыі” Івана Шамякіна, аповесці “Краем Белага шляху”, “Бежанцы” Віктара Карамазава, аповесці “Родны кут” і “Еўка” Барыса Сачанкі, раман “Палыновы вецер” Леаніда Левановіча, апавяданні “Гасцініца над Прыпяццю” Івана Навуменкі і “Львы” Івана Пташнікава, апавяданне Алеся Кажадуба “Дуб”, Алеся Адамовіча “Апошняя пастараль”, твор В. Гігевіча і А. Чарнова “Хроніка чорнай бяды”, А. Кудраўца “Заложнікі Чарнобыля”, Б. Скібы “Ліквідатар”, I. Чыгрынава “Драматичная фантазія на чарнобыльскую тэму” і іншыя мастацкія творы.
Аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” (1993) тэматычна прымыкае да шэрага твораў празаіка, угрунтаваных на палескім матэрыяле. Хаця час дзеяння твора – пасля Чарнобыля, твор не выглядае спробай маштабнага мастакоўскага спасціжэння агульнабеларускай трагедыі. Аўтар проста не ставіў такой звышзадачы, хаця “знакі бяды”, згубны подых нябачнай радыя-цыйнай смерці абумоўліваюць асаблівую агмасферу аповесці, надзвычай гнятлівую, на мяжы з безнадзейнасцю.Чарнобыльская тэматыка раскрываецца ў творы ў цеснай узаемасувязі з біблейскімі і фальклорнымі матывамі.
У творах пра Чарнобыль біблейскія матывы і стылістыка наогул здаюцца вельмі арганічнымі. Асабліва часта самыя розныя пісьменнікі звяртаюцца да евангельскага прароцтва пра зорку Палын, ад падзення якой на зямлю трэцяя частка водаў стане горкай і прынясе многім людзям смерць. Гэтае прароцтва цяпер непасрэдна звязваецца з чарнобыльскай катастрофай – з-за яе глабальнасці і з-за таго, што адзін з відаў палыну завецца чарнобылем. Ёсць упамінанне пра тую зорку Палын і ў аповесці В. Казько. I яно тут дарэчы, як дарэчы і стылізаваная пад біблейскую прытчу гісторыя пра дванаццаць дзікоў, якія знайшлі сабе смерць у меліярацыйнай канаве, нібы ў брацкай магіле.
Аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” – твор даволі песімістычнага характару, у якім гучыць матыў перасцярогі, таму жанр твора можна вызначыць як аповесць-перасцярога. Пісьменнік ставіць пад сумненне магчымасць дасягнення тых утапічных сацыяльных ідэалаў, якія былі прапанаваны грамадству. Ён нават упэўнены, што ўсе намаганні ў дасягненні ідэальных, але абстрактных умоў жыцця ў рэшце рэшт прывядуць да катастрофы ці апакаліпсісу.
Структурная будова антыутопіі В.Казько ўзбагацілася важным устаўным элементам – казкай пра чорнага бусла (тэма ўсялюдскага граху), прытчавай па сваёй сутнасці, вытрыманай у гутарковай традыцыі. Пісьменнік стварае сучасную казку пра краіну дурняў, з'едлівую сатыру на савецкую таталітарную сістэму. Ва ўсёй трагедыйнай сімвалічнасці паўстае сцэна
4 Экалогія прыроды і экалогія душы ў творах пісьменніка
Многія творы В. Казько прысвечаны тэме прыроды і экалогіі. Пісьменнік знаходзіць у Беларусі куток, дзе прырода асабліва шчодрая на фарбы і хараство, – Палессе. 3 назіранняў, адзначаных пэўным адценнем ідылічнасці, нарадзіліся «экалагічныя» творы празаіка. П. Васючэнка лічыць, што вызначэнне «экалагічныя» варта ўжываць умоўна, бо “тэма ўзаемадачыненняў чалавека і прыроды разглядаецца празаікам найбольш у агульнаэстэтычным, маральным і філасофскім ракурсе; чыста экалагічныя праблемы ўваходзяць у поле ўвагі аўтара, але не займаюць у ім цэнтральнае месца” [8, с. 737].
Да родных мясцінаў В. Казько звярнуўся яшчэ ў першых творах. Старыя дзяды з аповесці “Суд у Слабадзе” з вялікай любоўю гавораць пра сваю зямлю: “Да чаго ж добрая і спагадлівая зямля, на якой яны жывуць... хай ці то засуха, хай ці то дажджы праліўныя, а зярнятка ці бульбачка не прападаюць, кормяць. Адна яна, адна такая на ўсім белым свеце” [18, с. 123].
Сярод такіх твораў – раман “Неруш”. Пераўтварэнне Палесся, меліярацыя – у такую складаную праблему жыцця сучаснай вёскі паставіў у рамане “Неруш” В. Казько.
Паводле жанравай і тэматычнай канвы «Неруш» становіцца ў кантэкст твораў сямідзясятых-васьмідзясятых гадоў, у якіх настойліва, часам у надзвычай эмацыянальнай форме даводзілася канфліктнасць узаемадачыненняў прыроды і чалавека ў эпоху НТР, недасканаласць этычных адносін у соцыуме, дэфіцыт духоўнасці на фоне дасягненняў навукі. Гэтая тэма дамінавала ў творах Чынгіза Айтматава («Белы параход»), Віктара Астаф’ева («Цар-рыба»), Валянціна Распуціна («Развітанне з Мацёрай»), Іона Друцэ («Святая святых»), Віктара Карамазава («Пушча»). Крытыка адразу ж адзначыла падабенства сюжэтных вузлоў гэтага рамана і аповесці В. Распуціна “Развітанне з Мацёрай”. На самай справе падабенства знешняе: у аповесці В. Распуціна расказваецца пра лес сібірскай вёскі на востраве, а ў рамане В. Казько – пра беларускую вёску. Для беларускага аўтара галоўным аб'ектам даследавання становяцца тыя, хто прымае рашэнні пра змяненне прыроды, матывы падобных рашэнняў.
Хараство Палесся, спрадвечная гармонія палескага ландшафту, жывёльнага і расліннага свету, традыцыйнага побыту палешукоў з’яўляюцца ў рамане “Неруш” апраўданым, зыходным момантам. Крэўная еднасць Палесся і палешукоў, сама ідэя Палесся як зямнога Эдэму фармуе эталон аўтарскіх уяўленняў пра сусветную гармонію, на якую чалавеку не дадзена права замахвацца: «Калі ёсць на зямлі рай, няма яму лепшага месца, чым вось гэтае, дзе стаіць на беразе рачулкі яго вёска Княжбор, дзе побач лес і вада, дзе недалёка возера Княжае – Князь-возера…” [18, с. 25].
У рамане “Неруш”, дзе ўсё жывое і далучанае да свету чалавека, ёсць міфалагічныя вобразы Вадзянога быка, Жалезнага Чалавека, Галоскі-
5 Асаблівасці апавядальнай манеры
Ужо ў рамане “Неруш” і асабліва ў “Хроніцы дзетдомаўскага сада” выразна выявілася імкненне Віктара Казько да мастакоўскага даследавання самых вострых праблем сучаснасці, а таксама да складанай арганізацыі апавядальнай плыні твора, яго сюжэтна-кампазіцыйнай структуры, у якой, перакрыжоўваючыся, узаемадзейнічаюць састаўныя элементы рознага кшталту: уласна мастацкая выяўленчасць, пісьмо падкрэслена-публіцыстычнае, развагі адцягнена-філасофскія і г.д. А ўласна мастацкая выяўленчасць у сваю чаргу таксама далёка неаднародная, неадназначная ў сваёй разнапланавасці. Паэтыка канкрэтна-рэалістычная, для якой характэрна яркая дэталізацыя, а часта і гумарыстычная падсветка, тут спалучаецца з умоўна-сімвалічнай вобразнасцю і шматзначна-прытчавым пачаткам. Усё гэта цягне за сабой і разнастайнасць экспрэсіўна-стылёвых рэгістраў, сярод якіх усё большую ролю набывае непасрэдна аўтарскае слова рознай эмацыянальнай афарбоўкі. Вельмі часта яно з’едліва-іранічнае, парадаксальна-задзірыстае, поўнае прыхаваных, а то і адкрытых выпадаў супраць многіх прыкрых рэалій нашага часу, непрымальных для гуманістычнай свядомасці пісьменніка.
Прыгадваючы, як стваралася “Хроніка дзетдомаўскага сада”, празаік зазначаў: “На пачатку работы я не ведаў, што і як напішацца, але адчуваў: сабраны матэрыял патрабуе нейкай свабоднай, раскаванай формы. Наогул, калі прызнацца, я не люблю сюжэта, ён мне не ўдаецца. Каб перадаць тое, што накіпела ў душы, выліць увесь свой боль, мне патрэбна была менавіта свабодная форма расказу з частымі вяртаннямі ў мінулае, з аўтарскімі адступленнямі – разгорнутымі роздумамі. Я перш за ўсё ішоў за думкаю, баяўся страціць напружанасць гэтай думкі” (цыт. па: [5, с. 20]).
Зазначаў аўтар і вялікія магчымасці не звыклай эпічнасці, а рамана-эсэ, рамана-даследавання. Гэтыя формы цяпер і сапраўды набываюць усё большае пашырэнне. Іх уплыў на творчасць В. Казько бясспрэчны і вельмі моцны. Нездарма ж пісьменнік ужо “Хроніку дзетдомаўскага сада” ў часопісных публікацыях называў трохі іначай: “Сад, альбо Заблытаны след рамана”. Гэтым загалоўкам падкрэслівалася нетрадыцыйнасць твора, складанасць яго апавядальнай плыні, у якой галоўным формаўтваральным пачаткам выступае не прывычнае для эпічнай класікі разгортванне падзейнага сюжэта, а пісьменніцкая думка. Менавіта яна ўладарна дыктуе апавядальную форму, падпародкоўвае сабе ўсё ў творы.
Вяртанне да раней распрацаваных тэм, канцэпцый сталася заканамернасцю творчасці В. Казько, што адпавядае і універсальнай рысе сучаснай прозы – яе «парабалізму», пераасэнсаванню архетыпаў.
6 Формы мастацкай умоўнасці
Крытыкі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В. Казько, іх відавочную арыентацыю па эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В. Казько далучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970–80-х гадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці» – гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з ускладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).
Умоўнасць – адзін са сродкаў “злучэння часу”, калі гістарычны і пазагістарычны вопыт народа ўваходзіць у сучаснасць, дапамагаючы яе асэнсаванню. Разам з тым героі В. Казько, апынуўшыся ў фантастычным свеце, дзе іх нішто не абмяжоўвае, раскрываюць свае сапраўдныя якасці і тыя патаемныя думкі, якія не дазваляюць жыць “спакойна”.
Сярод твораў В. Казько няма рамана, які цалкам адпавядаў бы жанравым канонам антыутопіі. Але можна сцвярджаць прп ўзмацненне апакаліптычных і антыутапічных тэндэнцый, гэтак сама як і пра інтэлектуалізацыю яго прозы, набліжэнне да яшчэ аднаго сучаснага раманнага жанру – філасофскага рамана. Пра гэта сведчыць буйны твор пісьменніка – «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1986).
Твор гэты, як і ў свой час «Суд у Слабадзе», наноў падсумаваў творчы досвед пісьменніка, прычым у ім злучыліся не толькі дзве ўлюбёныя празаікам тэмы – абяздоленага дзяцінства і стасункаў чалавека і прыроды, але дадалася і новая – чалавек у кантэксце гісторыі. Гістарычны абсяг, ахоплены позіркам празаіка, аказаўся значна шырэйшым за жыццёвы шлях герояў, чые лёсы прасочвае В. Казько. Таму раманны час, сканцэнтраваны вакол падзей XX ст. (рэвалюцыя і грамадзянская вайна, час калектывізацыі і рэпрэсій, другая сусветная вайна, пасляваенная разруха і нішчымніца, нарэшце, васьмідзесятыя гады), але рэтраспектыўны план твора сягае ў больш аддаленую мінуўшчыну, не толькі гістарычную, але і легендарную, міфалагічную.
Структуру твора ўскладняе яшчэ і так званы «аўтарскі час» – апісанні пакутлівага працэсу творчасці, пошуку кампазіцыйна-сюжэтнай цэласнасці. У часопісным варыянце твор меў назву «Сад, або заблытаны след рамана», што паказвала на эксперыментальную жанравую прыроду твора, яго ўскладнёнасць і асацыятыўны, амаль эсэістычны лад пісьма.
Пісьменнік вольна распараджаецца мастацкім хранатопам, сумяшчае розныя часавыя пласты, эксперыментуе з прасторавымі асацыяцыямі. Гэта
Заключэнне
Праблемна-тэматычны дыяпазон прозы Віктара Казько шматстайны.
Творы пра вайну і ваенныя катаклізмы В. Казько – гэта своеасаблівы адказ на сумненні асобных тэарэтыкаў сучаснай літаратуры. Беларускі пісьменнік, здаецца, свядома ўступаў у адкрытае спаборніцтва з гістарычнымі дакументамі і ўспамінамі відавочцаў і ахвяраў страшных ваенных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі, дэманстраваў здольнасць літаратурнага слова перадаваць эмацыйны напал падзеяў часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія перажылі сваю пагібель і намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі.
Аналіз аповесці В. Казько “Суд у Слабадзе” дазваляе ўбачыць неардынарнае вырашэнне пісьменнікам тэмы вайны і прымушае чытача шукаць глыбокія адказы на няпростыя філасофскія пытанні. Зварот да ўніверсальных, ёмістых біблейскіх вобразаў і матываў абумоўлены агульначалавечай значнасцю праблем, узнятых у творы. Міфалагічны матэрыял выкарыстоўваецца празаікам як мастацкі прыём і як тып мыслення, прысутнічае ў адкрытай і скрытай формах.
Складаную форму ўвасаблення творчага намеру абраў В. Казько ў “Хроніцы дзетдомаўскага саду”. Узаемадзеянне чалавека і сусвету –адна з важнейшых тэм гэтага рамана, у эстэтычным асваенні якой выразна праяўляецца гуманістычная сутнасць яго дару і павага да класічных традыцый роднай літаратуры.
Уплеценыя ў тэкставую структуру і сістэму аўтарскага мыслення міфалагічныя вобразы ў беларускага пісьменніка сведчаць пра арыгінальмасць яго думкі і погляду на свет. Міфапаэтыка ў раманах В.Казько становіцца важным ідэйна-канцэптуальным сродкам творчага працэсу. Празаік гаворыць пра неабходнасць мацавання духоўнай повязі з прыродай і родным краем, нагадвае пра тое, як важна захаваць у сабе гістарычную памяць, каб набыць павагу ў сучасным цывілізаваным свеце.
У прозе В. Казько адбываецца міфалагізаванне не толькі цяперашняй рэчаіснасці, але і гісторыі. Выкарыстанне мастацкай умоўнасці, вобразаў і матываў нацыянальнай міфалогіі дазваляе стварыць адметную гістарычную рэтраспекцыю, паглыбіць адчуванне даўніны, перадаць светаўспрыманне і веру нашых продкаў, намаляваць падзеі ў легендарна рамантычным ці трагічным святле.
Аўтар у аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” раскрывае шэраг праблем: чалавек і прырода, мацярынства, таксама будуе ўласную мадэль свету і ўласную міфалогію, якая адлюстроўвае бачнае і глыбіннае, марнае і вечнае. Раскрыцё чарнобыльскай тэматыкі ў ранняй прзе В. Казько мае свае адметнасці. Чарнобыльская тэматыка раскрываецца ў творы ў цеснай узаемасувязі з біблейскімі і фальклорнымі матывамі. Аўтар стварае своеасаблівую антыўтопію.
1. Аннинский, Л. Полная цена: Творческий портрет Виктора Козько / Л. Аннинский. // Неман. – 1980. – № 2. – С. 185-193.
2. Афанасьеў, І. Будзем садзіць сад / І. Афанасьеў // Полымя. – 1988. – №7. – С. 192-196.
3. Барабаншчыкава, Т.Л. Фальклорныя матывы ў творах В. Казько / Т.Л. Барабаншчыкава // Полымя. – 2001. – № 12. – С. 302–312.
4. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. – Мінск : Аверсэв, 2005. – 353с.
5. Бугаёў, Д. Пахавальная песня з пробліскам надзеі / Д. Бугаёў // Крыніца. – 1997. – № 12. – С. 20–23.
6. Васілевіч, А.А. Раман-міф В. Казько / А.А. Васілевіч // Сучаснае беларускае літаратуразнаўства : сістэма каштоўнасцей і прыярытэтаў / навук. рэд. В.А. Максімовіч. – Мінск : Беларус. навука, 2006. – С. 206–235.
7. Васючэнка, П.В. Віктар Казько / П.В. Васючэнка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы ; навук. рэд. У.В. Гніламёдаў, С.С. Лаўшук. – Мінск : Беларус. навука, 1999 – 2002. – Т. 4. Кн. 1. 1966 – 1985. – С. 729–749.
8. Васючэнка, П.В. Тры апакаліпсісы / П.В. Васючэнка // Крыніца. – 1997. – № 12. – С. 3–5.
9. Грамадчанка, Т.К. Перад праўдай высокай і вечнай / Т.К. Грамадчанка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 295с.
10. Дедков, И. Гибель и возрождение сада / И. Дедков // Дружба народов. – 1985. – №12. – С. 250-259.
11. Друк, Г.М. Аповесць В. Казько «Суд у Слабадзе» / Г.М. Друк // Беларуская мова і літаратура. – 2002. – № 1. – С. 94–104.
12. Друк, Г.М. У храме Слова. Міфатворчасць Віктара Казько : манаграфія / Г.М. Друк. – Мінск : Бел. кнігазбор: , 2005. – 184 с.
13. Друк, Г.М. Фальклорна-міфалагічная аснова творчасці В. Казько / Г.М. Друк // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. – 2002. – №4. – С. 116-119.
14. Ігрунова, Н. Вечны сад у зоне знішчэння / Н. Ігрунова // Казько, В. Выбр. тв. : у 2 т. / В. Казько. – Мінск : Мастацкая літ-ра, 1990. – Т. 1. – С. 3–12.
15. Каваленка, В. Высакосныя годы Віктара Казько / В. Казько // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах: Міжнародныя навуковыя чытанні 7-8 кастрычніка 2010 [да 85-годдзя з дня нараджэння І. Навуменкі]. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. – С. 132 –137.
16. Каваленка, В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В.А. Каваленка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 399 с.
17. Казько, В. За ўсё на зямлі ёсць суд: Гутарка В. Жука з пісьменнікам В. Казько / В. Казько // Беларусь. – 1982. – № 3. – С. 9.
18. Казько, В. Неруш : раман. Суд у Слабадзе : аповесць : для ст. шк. узросту / В. Казько. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 589 с.
19. Казько, В.А. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел : аповесці, апавяданні, эсэ / В.А. Казько. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 319 с.
20. Казько, В.А. Хроніка дзетдомаўскага саду : раман / В.А. Казько. – Мінск : Маст. літ., 1987. – 430 с.
21. Капшай, Н.П. Чалавек і сусвет у рамане В. Казько “Хроніка дзетдомаўскага саду” / Н. П. Капшай. // Беларуская літаратура. Выпуск. 19. – Мінск : Універсітэцкае, 1991. – С. 107 –113.
22. Крикливец, Е.В. Художественный мир В. Астафьева и В. Козько: специфика пространственно-временной организации : монография / Е.В. Крикливец. – Витебск : ВГУ имени П.М. Машерова, 2014. – 107 с.
23. Лецка, Я. Балючая праўда вайны: Пра аповесць В. Казько “Суд у Слабадзе” / Я. Лецка // Літаратура і мастацтва. – 1982. – 24 верасня. – С. 7.
24. Тычына, М.А. Кантрапункт пакутаў / М.А. Тычына // Крыніца. – 1997. – № 12. – С. 17–19.