Уводзіны
Пачуццё кахання адносіцца да адной з галоўных агульначалавечых каштоўнасцей. Да праблемы кахання і яго функцыі ў мастацтве звярталіся ўжо ў старажытныя часы філосафы Платон і Арысотцель.
Так, для Платона каханне з’яўляецца сілай, якая дамагае кожнаму знайсці цэласнасць уласнага “я”, вынайсці гармонію са светам. Арыстоцель лічыў, што сапраўднае каханне засноўваецца на ўзаемнасці, добразычлівасці, даверы, клопаце, імкненні да дасканаласці.
Складанасць і шматпланавасць кахання як з’явы спарадзіла вялікую колькасць трактовак феномена ў розных мовах, культурах на працягу ўсёй гісторыі чалавечага грамадства.
Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення заўсёды цікавіла і натхняла пісьменнікаў.
Сусветная літаратура на працягу стагоддзяў сцвярджала відавочную ісціну, што толькі ў каханні і з яго дапамогай чалавек становіцца чалавекам. Літаратура мінулага стагоддзя сцвердзіла думку, што ў эпоху войнаў і рэвалюцый, багатых на праявы бесчалавечнасці і агрэсіўнасці, занадта шырока распаўсюдзіліся такія адмоўныя з’явы, як жорсткасць, абыякавасць, апатыя. У сучасным свеце прыкметна збяднела і звузілася сфера любові да бліжняга, у тым ліку і інтымнага пачуцця кахання.
Мастацкая літаратура, поруч з рэлігіяй, філасофіяй, псіхалогіяй, з дапамогай уласных сродкаў вобразнага асэнсавання рэчаіснасці робіць усё магчымае, каб абудзіць у сучасніку здольнасць любіць жыццё, перш за ўсё другога чалавека, кахаць і быць каханым.
У творах паэтаў і празаікаў, драматургаў і эсэістаў адлюстраваны шматлікія канкрэтныя праявы гэтага вялікага пачуцця, яго відаў і формаў, вымярэнняў і аспектаў.
Сучасная беларуская літаратура – з’ява даволі складаная і неаднародная. Станаўленне яе звязана з бягучымі сацыяльнымі зменамі ў грамадстве. Літаратурны працэс у Беларусі напрыканцы ХХ пачатку ХХІ стагоддзя як феномен культуры вызначаецца ўзаемаперасячэннем разнастайных тэндэнцый і плыняў, з’яўленнем новых літаратурных форм.
Тэма кахання – адна з асноўных у сучаснай беларускай літаратуры. Каханне – гэта шчасце і радасць, моцнае пачуццё, якое робіць чалавека прыгожым, духоўна багатым.
Вывучэнню праблем існавання сучаснай беларускай літаратуры прысвечаны шматлікія літаратуразнаўчыя артыкулы і манаграфіі.
Сярод іх кнігі В. Шынкарэнкі “З верай у чалавечнасць: адметнасці вобразна-паэтычнай сістэмы сучаснай беларускай літаратуры”[1], І. Шаўляковай “Сапраўдныя хронікі Поўні: артыкулы і рэцэнзіі”[2], І. Штэйнера “Каму без чалавека патрэбна слова: перспектывы літаратуры ў
1 Катэгорыя “каханне” ў творах У. Арлова
1.1 Інтымныя пачуцці лірычнага героя ў вершах У. Арлова
У. Арлоў з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “Там, за дзвярыма” (1991), “Фаўна сноў”(1995), “Паром праз Ла-Манш”(2006).
Галоўнай дамінантай творчасці У. Арлова большасць беларускіх даследчыкаў і літаратарузнаўцаў лічаць гістарычную тэматыку, аднак паэтычным вымярэнні аўтара галоўнымі выступаюць тэмы сучаснасці, вечныя тэмы жыцця і смерці, успамінаў і пачуцця кахання, якое паэт апісвае ў самых розных яго праявах. Вызначальная рыса паэзіі У. Арлова – гэта інтымнасць і лірычнасць.
На думку С. Кавалёва, зварот пісьменніка да паэзіі – гэта перш за ўсё “бунт мастака супраць прафесіянала, імкненне творцы выйсці за межы мэтазгоднасці і неабходнасці, прага чалавечай душы выказваць сябе новымі сродкамі”[7, c.169].
Як лічыць даследчыца А. Брадзіхіна, вобраз лірычнага героя вершаў У. Арлова мае не зусім звычайнае аблічча, бо “ён з’яўляецца сумарным вобразам партрэтна-псіхалагічных рыс суб’ектаў асобных вершаў, кожны з якіх, у сваю чаргу, складаецца з мноства двайнікоў, фрагментаў-пазлаў, што толькі пры пэўнай упарадкаванасці арганізуюцца ў цэласную карціну. Поўнае спасціжэнне свайго сапраўднага “я” для лірычнага героя У.Арлова з’яўляецца эвентуальнай магчымасцю, здольнай ажыццявіцца толькі пры ўмове ўзяднання герояў-двайнікоў”[10, c.102].
Каханне з’яўляецца адной з галоўных тэм першага паэтычнага зборніка аўтара “Там, за дзвярыма”.
У вершы “На беразе іншага часу” паэт па-філасофску заўважае, што “з жыцця, дзе быў чалавекам, успомню каханне”[17, c.9], а ў вершы пад назвай “Цягнік” згадвае мрою-ўспамін пра былое каханне, якое ўяўляецца паратункам, але ў цяперашнім часе гэта развітанне з жанчынай:
Адзіны паратунак застаецца ў нас:
ты – для мяне,
я – для цябе.
Вусны ратуюць вусны,
цела ратуе цела,
душа ратуе дупгу.
Знікаем у полымі паратунку, каб
памерці разам і разам уваскрэснуць[17, c.10].
Адначасова як палон і як вызваленне з нябыту, як магчымасць пазбыцца смерці і цяжару жыцця мысліцца пачуццё кахання ў вершах “Каханне”, “На возеры”, “Ірты”, “Лёхі”, “Двое”:
Прагну сустрэчы з табой –
2 Адлюстраванне пачуцця “кахання” ў творах Л. Рублеўскай
2.1 Вобраз лірычнай гераіні ў вершах пра каханне Л. Рублеўскай
Л. Рублеўская з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “Крокі па старых лесвіцах” (1990), “Адукацыя” (1990), “Замак месячнага сяйва” (1992), “Балаган”(2000), “Рыцарсккія хронікі”(2001), “Шыпшына для Пані” (2007), “З’яўленне інфанты”(2007).
Першыя паэтычныя вопыты Л. Рублеўскай, змешчаныя ў двух зборніках паэзіі, амаль не закранаюць тэму кахання, паэтку тут найперш хвалююць тэмы гісторыі, лёсу Бацькаўшчыны і Радзімы, пытанні нацыянальнага Адраджэння беларусаў на пачатку 90-х гадоў.
Аднак ўжо ў зборніку паэзіі “Замак месячнага сяйва” пачуццё кахання становіцца адным са спадарожнікаў лірычнай гераіні. Напрыклад, у вершы “Старасвецкае каханне”, прысвечаным класіку ўкраінскай літаратуры Л. Украінцы, Л. Рублеўская спрабуе раскрыць унутраны свет хворай на сухоты ўкраінскай паэткі і сутнасць яе інтымнага перажывання пачуцця кахання да беларуса С. Мяржынскага:
У кавярні ад гукаў цесна,
Набягаюць хвалямі гукі.
І на плеценых ручках крэслаў,
Як празрыстыя, вашы рукі.
Паглынае пясчаны бераг
Сьлёзы-вішні майго каханьня...
Я ж для вас – ці сястра па веры,
Ці хаўрусьніца па змаганьню[23, с. 27].
Лірычная гераіня твора заклікае каханага ўбачыць у ёй не мужную паэтку, якая змагаецца з жыццёвай нядоляй і хваробай, а жанчыну, якая прагне быць счаслівай у асабістым жыцці, нягледзячы на цяжкія аставіны існавання.
Узаемаперасячэнне часавых меж можна назіраць у вершы “Сёмая жонка, сон стамлёнай гараджанкі”. У цэнтры твора інтымныя перажыванні жанчыны, якой мроіцца, што яна старажытная княгіня, якую каханы пасля вянчання прыводзіць у цямніцу, аднак на яве яе існаванне абмежавана зусім іншымі банальнымі падзеямі:
Над горадам быў вечар шэры,
А з кухні плыў сьмярдзючы пах
Ад прыгарэлае вячэры.
Мой муж крычаў у зале: “Го-о-ол!”
І вылі на дварэ сабакі.
Заключэнне
Творы У. Арлова і Л. Рублеўскай у сучаснай беларускай літаратуры займаюць даволі значнае месца. Беларускія даследчыкі аналізуюць вершы, прозу і эсэ пісьменнікаў, звяртаючы ўвагу на элементы мастацкай умоўнасці і фантастыкі ў творах, вылучаюць моцны аўтабіяграфічны пачатак і жанравую разнастайнасць літаратурных тэкстаў.
Пачуццём кахання прасякнута большасць твораў У. Арлова і Л. Рублеўскай, аднак найбольшай інтэнсіўнасці яно дасягае ў вершах, аповесцях і апавяданнях, якія прысвечаны не аповядам пра гістарычныя падзеі, а звернуты да праблем сучаснасці.
Паэзія У. Арлова раскрывае свет інтымных перажыванняў лірычнага героя, які пастаянна знаходзіцца ў пошуку кахання ідэальнай жанчыны, якая можа з’яўляцца аб’ектам пачуццяў, аднак вобраз яе, з-за вялікай колькасці варыяцый каханай, нельга дакладна акрэсліць.
Пры дапамозе фантазіі, матываў снабачання, падарожжаў у часе, перадачы сваіх падсвядомых жаданняў і страхаў лірычны герой вершаў У. Арлова перажывае каханне як метафізічнае выратаванне ад смерці.
Найбольшай інтэнсіўнасці выяўленне пачуцця кахання дасягае ў вершах У. Арлова “Лёхі”, “Двое”, “Люстэрка” Парыжанка з Кноса”, “Твае імёны”, “Мансарда”, “Бэзавы адвячорак на краі стагоддзя”, “Заставайся безыменнаю”, “Тое лета”, “Першая жанчына”, Нашэсце мятлушак”, “Канатаходка”, “Архіўны ўік-энд”, “Закаханыя глуханямыя”.
Вобраз ідэальнай жанчыны ў прозе У. Арлова найбольш поўна малюецца ў цыкле “Полацкія апавяданні”, аповесцях “Краявід з ментолавым пахам”, “Genius loci”. Мастацкае апісанне жанчыны звязваецца з катэгорыямі зменлівасці і цялеснасці, мае адзнакі гендэрнай стэрэатыповасці, бо ідэал пісьменніка – гэта непрадказальная каханка, якая не мае ніякіх апісальных прыкмет, не прывязана да канкрэтнага гістарычнага часу і прасторы, але валодае нічым не абмежаванай сэксуальнасцю і непадзельна належыць свайму ўласніку-мужчыне.
З усведамленнем кахання як высокай духоўнай каштоўнасці, адзнакамі рамантычнай стылістыкі (бо галоўныя героі вершаў – пані і рыцары, высакародныя дамы і князі, гістарычныя фігуры сярод старажытных інтэр’ераў з мармуровымі анёламі, каронамі, вэлюмам, золатам, срэбрам і дыяментамі) звязаны вобраз лірычнай гераіні вершаў Л. Рублеўскай.
Каханне ў творах паэткі балансуе на мяжы адчування расчаравання з-за разладу паміж рамантычнай марай і рэальнасцю і ўцёкамі ад будзённасці ў метафізічны свет высокіх пачуццяў.
Тэме кахання прысвечаны вершы Л. Рублеўскай “Старасвецкае каханне”, “Сёмая жонка, сон стамлёнай гараджанкі”, “Уцёкі”, “Княгіня”, “Пані”, “У адсутнасці кахання”, “Вечар у сямейным коле”, “Гамлет” і інш.
1. Шынкарэнка, В. З верай у чалавечнасць : адметнасці вобразна-паэтычнай сістэмы сучаснай беларускай літаратуры / В. Шынкарэнка. – Гомель : РНПУП Ратон, 2001 – 200 с.
2. Шаўлякова, І. Сапраўдныя хронікі Поўні : артыкулы і рэцэнзіі / І. Шаўлякова. – Мн. : Литература и Искусство, 2011. – 184 с.
3. Штейнер, И. Кому без человека нужно слово : перспективы литературы в 3 тысячелетии / И. Штейнер. – Мн. : Книгосбор, 2008. – 60 с.
4. Кісліцына, Г. Новая літаратурная сітуацыя : змена культурнай парадыгмы / Г. Кісліцына. – Мн. : Логвінаў, 2006. – 207 с.
5. Бельскі, А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя : гісторыя і сучаснасць / А. Бельскі. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 271 с.
6. Бязлепкіна, А. 100 слоў пра сучасную беларускую літаратуру : [даведнік] / А. Бязлепкіна. – Мінск : Лімарыус, 2012. – 223 с.
7. Кавалёў, С.В. Пачвара ў рэліктавым лесе. Літаратура. Тэатр. Крытыка / С.В. Кавалёў. – Мінск : Галіяфы, 2013. – 234 с.
8. Шынкарэнка, В. Калі ажывае гісторыя… / В. Шынкарэнка // Крыніца. – 2002. – №2. – С.48 – 66.
9. Тычына, М. Сетка каардынат [Творчасць У. Арлова] / М. Тычына // Крыніца. – 2002. – №2. – С.36 – 42.
10. Брадзіхіна, А.В. Мастацкае канструяванне альтэрнатыўных рэальнасцей і феномен раздвоенасці ў паэзіі У. Арлова / А.В. Брадзіхіна // Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі “Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвеч. памяці народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна : у 2 т. Т. 2 / рэдкал. : I.Ф.Штэйнер (адказ. рэд.) [і інш]. – Гомель : ГДУ імя Ф.Скарыны, 2007. – С.101 – 104.
11. Лысова, Н.Б. Яна і Яно ў паэзіі У. Арлова : спроба стылістычнага вызначэння / Н.Б. Лысова // Белоруская литература и мировой процесс. – Вып. 2. – С.212 – 216.
12. Шынкарэнка, В.К. Гісторыя і сучаснасць у прозе Л. Рублеўскай / В.К. Шынкарэнка // Известия ГГУ имени Ф. Скорины. – 2008. – № 6 (51). – С.184 –189.
13. Бароўка, В.Ю. Мастацкі этнаграфізм у раманах У. Караткевіча і Л. Рублеўскай / В.Ю. Бароўка // Автор как проблема теоретической и исторической поэтики: сборник научных статей: в 2 ч. Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования “Гродненский государственный университет им. Я. Купалы”; [редколлегия: Т.Е. Автухович (ответственный редактор) и др.] – Ч. 2 – С.100 – 108.
14. Кушнарова, К.В. Жанравая спецыфіка прозы Л. Рублеўскай / К.В. Кушнарова // Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре : сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования "Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины". - Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2009. – С.124 – 127.
15. Брадзіхіна, А.В. Адметнасці суб’ектна-аб’ектнай арганізацыі лірыкі Л. Рублеўскай / А.В. Брадзіхіна // Спадчына І.Я. Навуменкі і актуальныя праблемы літаратуразнаўства : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал. І.Ф. Штэйнер (гал. рэд.) [і інш.] Міністэрства адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – С. 56 – 61.
16. Барысенка, В.Я. Метафара ў паэтычным дыскурсе Людмілы Рублеўскай / В.Я. Барысенка // Беларуская лінгвістыка. – 2014. – Вып.72. – С.95 – 103.
17. Арлоў, У. Там, за дзвярыма : вершы ў прозе / У. Арлоў. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1991. – 94 с.
18. Арлоў, У. Фаўна сноў : вершы / У. Арлоў. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1995. – 95 с.
19. Арлоў, А. Паром празь Ля-Манш / У. Арлоў. – Мн. : Логвінаў, 2006. – 156 с.
20. Арлоў, У. Ордэн Белай Мышы : аповесці, апавяданні / У. Арлоў. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2003 – 301 с.
21. Фіцнер, Т. А. Гендэрны аспект у беларускай літаратуры XX стагоддзя: курс лекцый па спецкурсе / Т. А. Фіцнер. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2005. – 183 с.
22. Угляніца, В.У. “Яна павінна быць толькі маёй...” : гендэрныя стэрэатыпы ў аповесці “Краявід з ментолавым пахам” Уладзіміра Арлова / В.У. Угляніца. – Роднае слова – 2006. – № 3. – С. 13 – 15.
23. Рублеўская, Л. Замак месячнага сяйва / У. Рублеўская. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1992. – 125 с.
24. Рублеўская, Л. Шыпшына для Пані : вершы і эсэ / У. Рублеўская. – Мн. : Мастацкая літаратура, 2007. – 253 с.
25. Лысова, Н.Б. Гістарычная проза Людмілы Рублеўскай : да характарыстыкі жанру / Н.Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2013. – №10. – С.12 – 17.
26. Шаўлякова, І. Адказы (для абітурыентаў “Альбарутэніі”) / І. Шаўлякова // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 22 красавіка. – С.7.
27. Рублеўская, Л. Старасвецкія міфы горада Б* : апавяданні / У. Рублеўская. – Маладзечна, 2002. – 54 с.