УВОДЗІНЫ
Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі. Рыгор Барадулін – адзін з тых таленавітых паэтаў, хто на пачатку 60-х гадоў абудзіў масавую цікавасць да паэзіі. Крытыка шмат пісала пра барадулінскую творчасць. Нават існуе меркаванне, што ледзь не ўсе яго творы разабраны на цытаты і пра іх ледзь не ўсё сказана, вытлумачваючы сказанае яркай акрэсленасцю таленту.
Талент Рыгора Барадуліна – адзін з самых значных і самабытных у сучаснай беларускай паэзіі. Лёс Барадуліна, як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй, тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа.
“Паэзія Рыгора Барадуліна даўно набыла ўніверсальны, нават энцыклапедычны ў найлепшым сэнсе характар”, – слушна заўважыў В. Быкаў [, с. 4]. З самых сваіх першых вершаў Рыгор Барадулін выявіў незвычайную сілу над паэтычным словам. У яго творчасці цяжка знайсці прыблізныя, прахадныя радкі. З лёгкасцю яму пакараюцца i старыя, i новыя паэтычныя вобразы, нават самыя звыклыя з ix пад яго пяром набываюць нечаканы бляск. I без таго не бедная на лексіку беларуская паэзія набыла ў кнігах Барадуліна агромністы пласт своеасаблівай ушацкай гаворкі, якая ў яго заззяла новымі прывабнымі фарбамі.
Моўная асоба выяўляецца не толькі ў фармальным выказванні, але і ў экспрэсіўнай рэакцыі з дапамогай адпаведных моўных сродкаў на тыя ці іншыя з’явы, падзеі обо дзеянні іншага суб’екта. Да такіх моўных сродкаў адносяцца стылістычныя фігуры як своеасаблівыя адхіленні ад моўнай нормы з мэтай узмацнення экспрэсіўнага эфекту маўлення [1, с.3]. Нашы думкі афармляюцца ў маўленні, адзінкай якога выступае тэкст, які можа быць па-рознаму стылістычна афарбаваны ў залежнасці ад мэты і задачы выражэння думкі. Тым самым з дапамогай фігур мова становіцца сродкам псіхалагічнага ўздзеяння на слухача ці чытача.
Паколькі найвышэйшым узроўнем арганізацыі маўлення з’яўляецца тэкставы ўзровень, то сярод разнастайнасці фігур (графічных, фанетычных, семантычных) найчасцей увага акцэнтуецца на фігурах сінтаксічных (або, як іх інакш называюць, стылістычных) – своеасаблівых сінтаксічных канструкцыях празаічнага або вершаванага маўлення, якія не зусім адпавядаюць агульнапрынятым у звычайнай моўнай практыцы сінтаксічным нормам [1, с. 3]. Невыпадкова, што ўласна навуковая сістэматызацыя стылістычных звестак у айчыннай філалогіі пачалася з такой галіны, як паэтычны (вобразны) сінтаксіс. Так, напрыклад, першую спробу стварэння вучэбных дапаможнікаў па стылістыцы беларускай мовы зрабіў М.Я. Цікоцкі, які спачатку выдаў дапаможнік для газетных работнікаў “Некаторыя выпадкі стылістычнага выкарыстання сінтаксічных сродкаў беларускай мовы” (Мінск, 1958).
1 ФІГУРЫ МАЎЛЕННЯ: ПРАБЛЕМА АЗНАЧЭННЯ І КЛАСІФІКАЦЫІ
Пабудова эфектыўнай камунікацыі, выразнасць і як элемент – экспрэсіўнасць маўлення – базавыя пытанні даследавання ў сучаснай лінгвістыцы. Сродкамі іх рэалізацыі з’яўляюцца разнастайныя элементы фігур маўлення і ў прыватнасці уласна сінтаксічных (стылістычных) і рытарычных элементаў паэтычнага сінтаксісу. Звернемся да іх асэнсавання і трактоўкі лінгвістамі.
У слоўніку лінгвістычных тэрмінаў даецца наступнае тлумачэнне экспрэсіі: «Экспрэсія (лац. expressio – выражэнне, выяўленне) – выразна-маляўнічыя якасці мовы, якія надаюць маўленню вобразнасць і эмацыянальнасць» [9, с.173].
Як вядома, экспрэсіўнасць у якасці агульнамоўнай катэгорыі закранае ўсе сферы мовы, і мае неабмежаваны арсенал выразных сродкаў. І менавіта экспрэсіўнасць з’яўляецца абагуленым вынікам дзеяння шэрагу фактараў: вобразнасцю, стылістычнай маркіраванасцю і інш. [1, с.6] Як маўленчы феномен, які дапамагае эфектыўна рэалізаваць мэты зносін, экспрэсіўнасць адрозніваецца розных разнавіднасцях маўлення. Заканамернасці функцыянавання вобразна-экспрэсіўных сродкаў выразна прасочваюцца ў мове мастацкай літаратуры, і перш за ўсё ў паэтычным слове.
Экспрэсія і вобразнасць, як было адзначана вышэй, дазваляюць уявіць змест маўлення даволі наглядна, пераканаўча, а гэта азначае актыўнае ўздзеянне на слухача і чытача. Адным з прыёмаў арганізацыі вобразна-экспрэсіўнага маўлення з’яўляюцца фігуры.
Фігуры маўлення, як і тропы, у якасці вобразна-маўленчых сродкаў, надаюць выказванням вобразнасць і выразнасць, дапамагаючы маляўнічаму адлюстраванню рэчаіснасці і асацыятыўна звязваючыся са зрокавымі, слыхавымі і іншымі адчуваннямі, і тым самым рэалізуючы эстэтычную функцыю мовы (твора, тэкста), аднаго з асноўных кампанентаў яе прагматычнай функцыі [2, с.268]. Вобразнае маўленне – гэта выказванне ці тэкст, што ўтрымлівае ў сабе вобраз (мастацкі, эстэтычны і інш.), а таксама фігуральнае маўленне, насычанае вобразамі, заснаванымі на вобразна-метафарычнай і вобразна-характарыстычнай функцыях мовы [2, с.100].
Фігура (з лацінскай мовы figura – ‘знешні выгляд’, ‘вобраз, зварот маўлення’) – прыём узмацнення эмацыянальнай выразнасці маўлення; нязвыклы моўны зварот [1, с.100]; “выслоўе, сінтаксічная пабудова фраз, якія выкарыстоў-ваюцца для ўзмацнення выразнасці выказвання...” [9, с. 161], “акт выкарыстання мовы ў мэтах узмацнення выразнасці маўлення або ўздзеяння на адрасата...” [10, с.786].
Паводле “Слоўніка лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў” М.В. Абабуркі, Т. А. Казімірскай, В. М. Саўчанкі (2012) фігуры маўлення – гэта выслоўі, фразы, якія выкарыстоўваюцца дзеля ўзмацнення выразнасці выказвання і вылучаюцца своеасаблівай сінтаксічнай будовай, падзяляючыся
2 СРОДКІ ВОБРАЗНАГА СІНТАКСІСУ
Стылістычныя фігуры, гэтак жа як і тропы, дапамагаюць у выяўленні ідэйнага зместу твораў, раскрыцці аўтарскай задумы, стварэнні высокамастацкіх тэкстаў. Тропы і стылістычныя фігуры належаць да вобразных сродкаў мовы, асноўная задача якіх – ажыццяўленне эстэтычнай функцыі мовы, наладжвання эфектыўнай камунікацыі.
2.1 Фігуры павелічэння аб’ёму выказвання
Да названай групы адносяцца вобразныя сінтаксічныя фігуры, пабудаваныя на аснове паўтору сінтаксічных адзінак маўлення, размешчаных як адвольна, так і сіметрычна [13, с.207]. Да сінтаксічных фігур павелічэння аб’ёму выказвання адносяцца: 1) анафара; 2) эпіфара; 3) стык; 4) кальцо; 5) сінтаксічны паралелізм; 6) антытэза; 7) шматзлучнікавасць (полісіндэтон); 8) паліптот; 9) гемінацыя (паўтор); 10) градацыя; 11 ) хіязм; 12) сімплака [1, с.12] (дадатак).
Сутнасць рытарычнага прыёму павелічэння аб’ёму выказвання заключаецца ў тым, што дзеля экспрэсіі сэнс выказвання выражаецца ў больш «разгорнутай» форме (праз паўторы, паралельныя сінтаксічныя канструкцыі і інш.), чым пры звычайным спосабе выражэння. Фігуры павелічэння аб’ёму выказвання закліканы перадаць стабільнасць і працягласць пэўнага (станоўчага або адмоўнага) эмацыянальнага настрою аўтара выказвання [1, с.12]. Сінтаксічныя паўторы могуць прысутнічаць як у асобным сказе, так і ў цэлай страфе, або тэксце як творы маўлення. Іх асноўная функцыя – дэманстрацыя моцнага, узвышанага, працяглага па часе эмацыянальнага пачуцця. Разгледзім тыя з іх ,якія найчасцей сустракаюцца ў паэзіі Р. Барадуліна.
Анафара (грэч. anaphora – ‘узнятасць, паўтарэнне’), або яшчэ яе называюць адзінапачатак – гэта сінтаксічная фігура, сутнасць якой – паўтор гука, слова, словазлучэння, сказа ў пачатку страфы, абзаца, частак ці раздзелаў твора, вершаванага ці празаічнага [1; 2; 8]. Ствараецца своеасаблівы паралелізм сінтаксічных структур і эмацыянальна падкрэсліваецца слова, якое паўтараецца. Відавочна, што функцыя анафары як экспрэсіўнай фігуры – надаць адчуванне упэўненасці, цвёрдасці, настойлівасці. Асабліва дарэчны такі прыём для тэкстаў з публіцыстычным пафасам. Дастаткова ўспомніць, напрыклад, вядомы верш Р. Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”:
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець
Каб не страціць святое штосьці [14, с.264].
Пры сумежнай анафары сугучныя словы стаяць побач:
У кожнай эпохі
Свае блохі,
3 РЫТАРЫЧНЫЯ ФІГУРЫ
У адрозненне ад іншых сінтаксічных (стылістычных) фігур, уласнарытарычныя фігуры не парушаюць агульнапрынятых правіл пабудовы выказвання, маюць звыклую структуру, што адпавядае сінтаксічным нормам беларускай літаратурнай мовы. Іх адметнасць заключаецца ў асаблівай інтанацыйнай аформленасці, якая на пісьме перадаецца пытальнымі і клічнымі знакамі.
3.1 Рытарычнае пытанне
Фігуры названай групы выконваюць эмацыянальна-камунікатыўную функцыю. З іх дапамогай аўтар мае магчымасць ўздзейнічаць на адрасата, прапаноўваючы яму сваё ўспрыняцце свету, у некаторай ступені пазбаўляючы яго самастойнасці ў ацэнцы з’яў, фактаў, падзей.
Рытарычныя (уласнарытарычныя) фігуры (ад грэч. rhetor – ‘аратар, прамоўца’, лац. figura – ‘знешні выгляд, вобраз’) – вельмі распаўсюджаныя сінтаксічныя фігуры, якія ўжываюцца для стварэння ўрачыстых, узнёслых, паэтычных кантэкстаў, узмацнення выразнасці маўлення, паколькі яны уяўдяюць сабой сінтаксічныя адзінкі з яркай эмацыянальнай афарбоўкай. Да ўласнарытарычных фігур адносяцца: 1) рытарычнае пытанне; 2) рытарычны зваротак; 3) рытарычны вокліч [1, с.39].
1. Рытарычнае пытанне (або пытальна-рытарычны сказ [2, с.118]) – гэта сінтаксічная фігура, у якой з мэтай узмацнення экспрэсіўнасці сцвярджаецца або адмаўляецца пытанне, якое не патрабуе адказу (ад чытача ці суразмоўцы):
Каму сказаць мне слова,
што табе бярог?
У сэрцы б,юцца ўспаміны хваляю-
Ды не ўзбегчы ей на стромы бераг [14, с. 97].
Дзе квактух лесавых асцерагае?
Дзе рассыпаны жар журавін?
Шынамі зашарпана дарога.
Мчыць усемыслены статак машын [14, с. 102].
Рытарычнае пытанне уяўляе сабой пытальны па структуры сказ, які, аднак, як і апавядальны сказ, пведамляе тыя ці іншыя звесткі. Тым самым сутнасць рытарычнага пытання заснавана на супярэчнасці паміж формай (пытальная структура) і зместам (паведамленне, а не пытанне).
Паведамленне ў рытарычным пытанні заўсёды бывае звязана з выражэннем разнастайных эмацыянальна-экспрэсіўных значэнняў. Іх асновай з’яўляецца тое, што рытарычныя пытанні ўзнікаюць заўсёды ва ўмовах супрацьдзеяння як эмацыянальная рэакцыя пратэсту [1, с.40]. Менавіта пагэтаму для рытарычных пытанняў таксама характэрна супярэчнасць паміж формай і зместам па прынцыпу сцверджанне
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Курсавая праца прысвечана даследаванню стылістычных фігур, якія гэтак жа, як і тропы, дапамагаюць у выяўленні ідэйнага зместу твораў, раскрыцці аўтарскай задумы, стварэнні высокамастацкіх тэкстаў. Тропы і стылістычныя фігуры належаць да вобразных сродкаў мовы, асноўная задача якіх – ажыццяўленне эстэтычнай функцыі мовы, наладжвання эфектыўнай камунікацыі.
Разгледжаныя сінтаксічныя фігуры згадваюцца ў многіх крыніцах, прысвечаных праблеме экспрэсіўнасці і тэорыі літаратуры, але адзінай, агульнапрынятай класіфікацыі фігур не існуе. Аднак усе лінгвісты сыходзяцца на тым, что сінтаксічныя фігуры маўлення ўяўляюць сабой своеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі празаічнага або вершаванага маўлення, якія маюць адхіленні ад агульнапрынятых у звычайнай моўнай практыцы сінтаксічных норм і ўтвараюцца шляхам пэўнай стылістычнай пабудовы словазлучэння, сказа ці групы сказаў у тэксце. І хаця ў названых фігурах галоўная роля належыць сінтаксічнай форме, характар стылістычнага эфекту ў значнай ступені залежыць ад лексічнага (семантычнага) іх напаўнення.
Да групы фігур павелічэння аб’ёму выказвання адносяцца сінтаксічныя фігуры, пабудаваныя на аснове рознага кшталту паўтораў разнастайных сінтаксічных адзінак маўлення, размешчаных як адвольна, так і сіметрычна. Сутнасць прыёмаў павелічэння аб’ёму выказвання заключаецца ў тым, што для павелічэння вобразнасці, выразнасці і экспрэсіі выказвання яно афармляецца ў больш шырокай, «разгорнутай» форме (паўторы, паралельныя сінтаксічныя канструкцыі і інш.) ў параўнанні са звычайным спосабам выражэння. Сферай дзеянняў сінтаксічных паўтораў можа быць як сказ, так і ўвесь тэкст. Фігуры павелічэння аб’ёму выказвання перадаюць адценне стабільнасці таго ці іншага эмацыянальнага настрою выказвання. Менавіта па гэтай прычыне названыя фігуры шырока прадстаўлены і ў літаратуры, і ў фальклоры, і ў публіцыстыцы. Дэманстрацыя моцнага, узвышанага, працяглага па часе эмацыянальнага пачуцця – іх асноўная функцыя. Да экспрэсіўных сінтаксічных фігур павелічэння аб’ёму выказвання адносяцца: анафара, эпіфара, кальцо, сінтаксічны паралелізм, градацыя, полісіндэтон (шматзлучнікавасць), перыяд інш.
Фігуры памяншэння зместу выказвання звязаны з разнастайнымі трансфармацыямі аб’ёму выказвання, у прыватнасці, з пропускам пэўных маўленчых адзінак, а таму і памяншэннем аб’ёму выказвання. Да стылістычных фігур памяншэння аб’ёму выказвання адносяцца: эліпсіс, умаўчанне, асіндэтон, зеўгма. Названыя фігуры надаюць маўленню энергічнасць, лічацца дзейсным сродкам памацнення выразнасці, надаюць выказванню адметную інтанацыю, садзейнічаюць актыўнаму выражэнню эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў слова, чым спрыяюць прыцягненню ўвагі чытача. Другая група – фігуры размяшчэння і перастаноўкі – гэта, як
1 Шандроха, Н.Э. Экспрэсіўны сінтаксіс / Н.Э. Шандроха. – Гродна: ГрДУ, 2002. – 62 с.
2 Абабурка, М. В. Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў / М. В. Абабурка, Т. А. Казімірская, В. М. Саўчанка. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.
3 Маслова, В.А. Лингвистический анализ экспрессивности художественного текста / В.А. Маслова. – Мінск: Выш. школа, 1997. – 156 с.
4 Попов, А.С. Именительный темы и другие сегментированные конструкции в современном русском языке / А.С. Попов // Развитие грамматики и лексики современного русского языка. – М.: Наука, 1964. – С. 256–274.
5 Панасюк, А.Т. К вопросу об экспрессивном значении синтаксических конструкций / А.Т. Панасюк // Современный русский язык и методика его преподавания. – Душанбе: Адиб, 1972. – С. 20–29.
6 Киселёва, Л.А. Теоретические проблемы исследования языка как средства воздействия: автореф. дис. ... докт. филол. наук / Л.А. Киселёва. – М., 1973. – 48 с.
7 Чайковский, Р.Р. Общая лингвостилистическая категория экспрессивности и экспрессивность синтаксиса / Р.Р. Чайковский // Учён. зап. МГПИИЯ им. М.Тореза. Вопросы романо-германской филологии. – М., 1971 . – Т.64. – С. 188–197.
8 Шандроха, Н.Э. Рыторыка: тропы i фігуры маўлення / Н.Э. Шандроха. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 102 с.
9 Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мінск: Выш школа, 1990. – 222 с.
10 Москвин, В.П. Выразительные средства современной русской речи. Тропы и фигуры: терминологический словарь / В.П. Москвин. – Ростов н/Д: Феникс, 2007. – 940 с.
11 Луцкий, К.Л. Судебное красноречие / К.Л. Луцкий // Судебное красноречие русских юристов прошлого. – М.: Наука, 1992. – С. 175-212.
12 Матвеева, Т.В. Учебный словарь: русский язык, культура речи, стилистика, риторика / Т.В. Матвеева. – М.: Флинта; Наука, 2003. – 432 с.
13 Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.
14 Анталогія беларуская паэзіі : у 3 т. / рэдкал.: Р. Барадулін [і інш.]; уклад. У. Гніламедаў. – Мінск : Маст. літ., 1993. – Т. 3. Вершы і паэмы. – 671 с.
15 Караткевіч, У. Зямля пад белымі крыламі : Нарыс / У. Караткевіч. – Мінск: Нар. асвета, 1992. – 176 с.
16 Бядуля, З. Салавей : аповесць, апавяданні / З. Бядуля. – Мінск: Юнацтва, 2000. – 222 с.
17 Чорны, К. Трэцяе пакаленне : раман, апавяданнi / К. Чорны. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2009. – 271 с.
18 Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С. Яўневіч, П.У.Сцяцко. – Мінск: Выш. шк., 1987. – 272 с.
19 Беларуская граматыка: у 2-х ч. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – Ч.2.: Сінтаксіс. – 327 с.
20 Карамазаў, В. Ф. Аброчны крыж : аповесці, апавяданні / В. Ф. Карамазаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 382 с.
21 Брыль, Я. Запаветнае : выбраныя творы / Я. Брыль. – Мiнск : Беллiтфонд, 1999. – 443 с.
22 Колас, Я. Збор творау: у 20 т. / Я. Колас. – Мінск : Беларуская навука, 2009. – Т. 8. Паэма "Новая зямля". – 374 с.
23 Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. Рагойша. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. – 384 с.
24 Гарэцкі, М. І. Выбраныя творы : у 2 т. / М. Гарэцкі. – Мінск: Маст. літ., 1973. – Т. 2. Аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі, раман. – 510 с.
25 Мележ, І.П. Подых навальнiцы: раман з "Палескай хронiкi" / I. Мележ. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 558 с.