Уводзіны
Род людскі спрадвеку падзелены на дзве паловы – мужчынскую і жаночую. Бясспрэчна, што яны павінны ўтвараць адно непадзельнае гарманічнае цэлае. Да бронзавага веку роўнасць паміж людзьмі, мужчынамі і жанчынамі, была асновай грамадскага ладу. Пра гэта сведчаць творы старажытнагрэчаскага паэта Гесіёда (“Аб залатым родзе чалавечым”), біблейскія міфы пра Ліліт і Эдэм, што з’яўляюцца водгаласам старамесапатамскіх легенд, даследаванні Генрыха і Марыі Шліман аб гамераўскай Троі, старажытнакітайскі трактат “Дао дэ цзін” і апошнія археалагічныя доследы мінойскай культуры Крыта (паводле Рыаны Айслер і інш.). “Раннія цывілізацыі войнаў не вялі: у старажытных паселішчах адсутнічаюць абарончыя збудаванні, разбурэнні, якія маглі быць прычынены вайной, не знойдзена таксама помнікаў мастацтва з выявамі ваенных сцэн. Гэта значыць, там існавала т. зв. «біярхатнае» грамадства, асновай якога з’яўляліся партнёрскія адносіны” [1], – сцвярджае І. Воюш.
Тэма жаночага традыцыйна разглядаецца праз прызму шматлікіх гуманітарных навук, у тым ліку і ў межах філасофскіх і культуралагічных ведаў. Адмысловае значэнне мае вывучэнне ролі жанчыны ў пераломныя перыяды гістарычнага развіцця, пры якіх адбываюцца карэнныя змены ўсіх сфер грамадскага жыцця. Жанчынам у XX стагоддзі неаднаразова даводзілася не толькі браць на сябе ролю захавальніцы побыту, але і абараняць свае сем’і, у тым ліку з дапамогай зброі і цяжкай фізічнай працы, выступаць ідэйным натхняльнікам сям’і і яе духоўнай апорай.
Вядомы культуролаг А. Фліер вылучае храналагічна (да наступу постіндустрыяльнай стадыі развіцця) чатыры ўмоўныя этапы, або культурныя тэксты, развіцця вобраза жанчыны. Ён лічыць, што “трансфармацыя вобраза жанчыны ў культуры можа служыць нагляднай ілюстрацыяй гэтых этапаў і ступені дасягнутай на тым ці іншым этапе свабоды быць самадастатковай асобай. У рамках трэцяга тэксту жанчына разглядаецца як маці-выхавальнік і хатні работнік, а ў рамках чацвёртага – як высокаіндывідуалізаваная асоба, якая актыўна дамагаецца сацыяльнай эмансіпацыі і дасягае поспеху ў гэтай барацьбе” [2, с. 123-125].
Мяжа ХХ–ХХІ стст. – надзвычай складаны перыяд у развіцці мастацтва, нездарма ў дачыненні да сучаснай культуры часта выкарыстоўваюцца паняцці, якія падкрэсліваюць неадназначную рэцэпцыю зменаў у сістэме эстэтычных каардынат: пераходны перыяд, эпоха культурнага выбуху, новая культурная сітуацыя, постмадэрнізм, неарэчаіснасць і інш. Прыгожае пісьменства нашага часу вызначаецца не толькі істотнымі зменамі ў жанрава-тэматычным, вобразным, стылёвым аспектах, але і відавочным узмацненнем цікавасці крытыкаў і літаратуразнаўцаў да гендарнага падыходу ў працэсе вывучэння мастацкіх тэкстаў.
[...]
1 Вобраз лірычнай гераіні ў інтымных вершах паэта
Амаль кожны верш Янкі Сіпакова насычаны медытатыўнасцю, што лучыцца з глыбінным псіхалагізмам: і пейзажныя замалёўкі, і маналогі-споведзі, і лірыка кахання маюць абавязковы выхад з лакальнага перажывання і асабістага пачуцця на ўсеагульны драматызм і ўніверсальную трывогу як своеасаблівыя каталізатары дыялогавасці, шматгалосся, светацэннасці, рознавектарнасці. Таму часта лірычны герой адчувае ці нават прадчувае сваё “выпадзенне” з часу, рух не ў нагу з ходам гістарычных падзей. У адпаведнасці з гэтым вынікае яшчэ адна сэнсавая дамінанта лірыкі Янкі Сіпакова: у ёй пастаянна захоўваецца супрацьпастаўленне Дабра і Зла і вобразна-стылявы кантраст як асноўны прынцып пісьма.
Жыццё асобы і нацыі падобна навечнаму руху кола: Дабро процістаіць Злу, Бяда і Гора – Шчасцю, Галеча, Беднасць – Багаццю, Хвароба – Здароўю, Смерць – Жыццю. Янка Сіпакоў у сваёй творчасці выкарыстоўвае сталыя фальклорныя жанры: баладу і прытчу. “Ён – адзін з самых яркіх прадстаўнікоў баладнага жанру, зборнік якога «Веча славянскіх балад» па праву займае выключнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры” [12]. Балада сінтэзуе ў сабе лірычны, эпічны і драматургічны пачаткі, пры перавазе першага ці другога. Аўтара балады цікавіць эпічнае здарэнне, але не само па сабе, а менавіта тым, што дае магчымасць паказаць веліч ці нізкасць чалавечага духу, выказаць свае адносіны да пэўнай з’явы. Драматычнасць жа балады абумоўлена складанасцю канфлікту паміж Дабром і Злом, імкненнямі чапавека да нечага светлага і немагчымасцю іх здзяйснення.
Твор Янкі Сіпакова “Вяселле” напісаны ў фальклорным стылі. Паэт умела выкарыстоўвае традыцыйныя фальклорныя вобразы, адухаўляе прыроду. Так, у адпаведнасці з народам ажыццяўляе свой выбар нявеста з беларускай балады ХV стагоддзя – вольная дзяўчына выходзіць замуж за раба. Балада “Вяселле” – балада-песня, балада-плач, прасякнутая болем і любоўю да тых высакародных людзей, якія не пабаяліся рабства, захавалі ў экстрэмальных умовах сваё каханне. Твор напісаны ў форме паслядоўнага звароту нявесты да дня, вечара, ночы, раніцы, сонца з просьбай затрымацца на імгненне, падоўжыць мінуты свабоды, якія ўжо закончыліся для дзяўчыны, бо па яе рана-рана бяжыць ужо з панскага двара цівун.
Што ж ты, дзень мой, канчаешся хутка, –
Дай хоць промні твае расчасаць.
Затрымайся яшчэ на мінутку,
Пасвяці мне яшчэ хоць мінутку, –
Не хачу я цябе адпускаць...
Зелле-гарэліца
Коціцца ў рот,
Вяселле вяселіцца,
Як карагод.
[...]
2 Вобраз маці ў лірыцы Я. Сіпакова
Вобраз маці аказвае моцны ўплыў на жыццёвы шлях чалавека. Менавіта таму архетып маці сустракаецца яшчэ ў фальклоры і міфалогіі, у якіх становіцца сімвалам жыцця і вечнасці, і з ’яўляецца скразной тэмай ва ўсіх відах мастацтва на працягу гісторыі чалавецтва. Дадзены вобраз сустракаецца як у жывапісе і музыцы, так і ў класічнай і сучаснай літаратуры. Маці і яе адзінства з дзіцём – гэта адзін з самых частых і знакавых вобразаў у сусветнай літаратуры.
Архетып маці застаецца адным з асноўных у літаратуры і мастацтве. Ён мае шырокае, традыцыйна гуманістычнае ўніверсальна-сэнсавае напаўненне. У славянскіх літаратурах гэты архетып з’яўляецца ўвасабленнем жыцця, яго нараджэння і захавання. Жанчына ў славянскім фальклоры і літаратуры – гэта захавальніца сям’і, роду, увасабленне жыццядайнасці, трывушчасці. У беларускай духоўна-мастацкай прасторы другой паловы ХХ стагоддзя архетып маці – адзін з самых ёмістых. Ён паядноўвае тыпалагічныя рысы пяшчотнай і нястомнай матулі-працаўніцы, жанчыны-патрыёткі, на долю якой выпала змаганне супраць фашыстаў за волю роднай зямлі, за захаванне дзяцей і сям’і ў суровы час акупацыі. В. Буднік, даследуючы архетып маці ў беларускай карціне свету, слушна зазначае: “У беларускай літаратуры ў драматычнай велічы прадстаўлены высокамастацкія вобразы трывушчых жанчын-удоў, салдатак, чые мужы, гаспадары, каханыя загінулі на вайне, ці былі рэпрэсаваны яшчэ ў даваенны час. Працай, каханнем, любоўю, самаахвярнасцю беларускіх жанчын неаднойчы ў гісторыі адраджалася жыццё на нашай зямлі. І, як гэта часта бывае, у сітуацыі жыццёвай хісткасці, небяспекі, жанчына-працаўніца бярэ на сябе адказнасць выратавання іншых. Вобраз і лёс беларускай жанчыны знаходзіць шматаспектнае ўвасабленне ў нашай літаратуры” [15].
Да архетыпу маці часта звяртаюцца многія беларускія пісьменнікі. Так, вобраз велічнай жанчыны-маці вельмі адметна намаляваны ў апавяданні “Маці” (1957 г.) Янкі Брыля, у якім празаік раскрывае сціплую і ў той жа час мужную беларускую жанчыну-маці, якая шмат гора і пакут перанесла на сваім вяку. У творчасці Васіля Быкава вобраз жанчыны-маці, патрыёткі і проста чулага, справядлівага чалавека адлюстраваны ў асобе галоўнай гераіні аповесці “Знак бяды” (1982 г.) Сцепаніды, прататыпам якой стала маці самога пісьменніка. У гэтым вобразе В. Быкаў увасобіў лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавітасць, сумленнасць, душэўнасць, сілу і нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечую годнасць, а яшчэ гатоўнасць да самаахвярнасці. Адметнае месца ў шэрагу выдатных творцаў нацыянальнай беларускай прозы, стваральнікаў высокамастацкіх жаночых вобразаў, у тым ліку маці-працаўніцы і ахавальніцы жыцця, займае Я. Сіпакоў.
[...]
3 Вянок санетаў “Жанчына”: асаблівасці рэпрэзентацыі вобраза
Вянок санетаў “Жанчына” Я. Сіпакова, відавочна, складае, адну з сэнсавых дамінант зборніка “У поўдзень да вады” (1976 г.). Паэт не першы раз звяртаецца да формы санета, але менавіта ў гэтым зборніку дэманструе майстэрства ў валоданні важкай тэхнікай складання санетаў у вянок. А. Лысенка хаця і заўважае пэўныя адступленні ад чысціні жанру (пэўную адвольнасць рыфмы, тэматычную блізкасць суседніх санетаў), усё ж адзначае, што “вянок Я. Сіпакова мае свае перавагі, якія кампенсуюць прыватныя недахопы” [14, с. 54]. У творы аўтар прытрымліваецца традыцыйнага патрабавання дыялектычнага руху думкі ад пасылу да высновы – магістралу “вянка”, звязваючы асобныя санеты ў адзінае ідэйнае цэлае. Паэт стварае гімн жанчыне як увасабленню вытоку жыцця, любові і шчасця, сімвалу чысціні і вечнай жаночнасці, святога мацярынства:
А ты – святая, як сама любоў
– Раджала фараонаў і рабоў,
Каб жыццядайнасць не магла спыніцца” [13, с. 201].
Вянок санетаў “Жанчына” напісаны ў складанай цыклічнай форме, якая патрабуе ад паэта велізарнай вынаходлівасці і майстэрства, дасканалага валодання словамі, рытмікай, сістэмай рыфмоўкі і законамі вершаскладання. Гэта вершаваны твор з пятнаццацi санетаў. Своеасаблiвасць яго ў тым, што паўтарэннем асобных радкоў усе чатырнаццаць санетаў звязаны памiж сабой, а таксама з магiстралам – пятнаццатым, заключным санетам, якi складаецца з першых радкоў папярэднiх санетаў. Кожны наступны санет пачынаецца радком, якiм заканчваецца папярэднi. Чатырнаццаты санет завяршаецца радком, якiм пачынаецца першы. Гэты ж радок пачынае i магiстрал. Такiм чынам ствараецца арыгiнальнае архiтэктанiчнае кальцо.
У сваім вянку санетаў паэт узняў жанчыну на высокі п’едэстал гонару, ахінуў яе не адцягнена-абстрактным, а канкрэтным, зямным арэолам святасці і прыгажосці, пакланіўся ёй, як Маці, Каханай, Жонцы.
Kaб жыццядaйнacць нe мaглa cпынiццa,
Tы ў гэтым cвeцe xapacтвa жывeш.
Пaкyль ты ёcць – пpaцяг нaш бyдзe вiццa
Зa дaлeч чacy – бeз кaнцa, бeз мeж.
Tы нeпepacыxaльнaя кpынiцa
I пoўнaя зaўжды – нe пepaп’eш.
Taбoй нiкoлi нaм нe нaтaлiццa.
A дзe ж шyкaць paтyнaк cмaзe? Дзe ж?
Янo няpэдкa гэтaк вocь бывae,
Штo cмaгa – cмaгy бoльшyю paджae,
Дaбpo – нecyпaкoeнacць дaбpa.
I мы, дa cлёз pacчyлeныя caмi.
[...]
Заключэнне
У выніку праведзенага даследавання былі атрыманы наступныя вынікі6
1) Я. Сіпакоў з’яўляецца выдатным беларускім пісьменніка. Ён пісаў і прозу, і паэзію. Вельмі яскрава выразіўся ўнутраны свет пісьменніка менавіта ў паэзіі. У сваіх вершах паэт уздымае тэмы і праблемы кахання, адносін паміж мужчынай і жанчынай. Тэма кахання ўзнімаецца Я. Сіпаковым у многіх вершах. Вобраз жанчыны-каханай ў вершах паэта становіцца неад’емнай часткай існавання мужчыны наогул, і самаго лірычнага героя. Вобраз каханай жанчыны суадносіцца з маладосцю і шчасцем. Але ж лірычны герой вяртаецца ў сваё рэальнае жыццё, у сваю восень. А каханая застаецца цудоўным вобразам чысціні і цноты. Вобраз лірычнай гераіні ў інтымнай лірыцы паэта заўсёды прыгожа абмалёваны, жанчына сваім існаваннем расквечвае жыццё мужчыны. Трэба таксама адзначыць, што ўвершах паэта вобраз лірычнай гераіні набывае прыкметы эратызму. Паэт апісвае не толькі душэўны стан мужчыны і жанчыны, але і фізіялагічны. Тэме кахання прысвечаны такія вершы Я. Сіпакова, як “Жанчына спявае”, “Ненавідзець – гэта ўсё ж любіць...”, “Дзе сцежкі ведаюць цябе адну”, “А мы з табой, быў рай, у гэткі…”“Санет кахання”, “Вяселле” і іншых творах.
2) Вобраз маці – неад’емны вобраз усёй беларускай паэзіі і наогул паэзіі сусвету. Для Я. Сіпакова маці – вобраз святасці, Бог, якому трэба маліцаа і пакланяцца. Гэты вобраз з’яўляецца аўтабіяграфічным для паэта. На гэта паўплывала ранняе сіроцтва паэта. Вобраз маці быў святым і недакранальным. Такія адносіны да жанчыны-маці паўплывалі і на адносіны Янкі Сіпакова наогул да ўсіх жанчын. І як бы ні стараліся непаэты-паэты зганьбіць, прынізіць і абліць брудам жанчыну, для Я. Сіпакова немагчыма прынізіць ролю жанчыны-маці ў гэтым свеце. Тэме мацярынства і вобразу маці паэт прысвяціў такія вершы, як “Неадасланы ліст да маці”, “Слёзы маці”, “Маці! Белыя, жоўтыя, чорныя маці…”, “Пачатак палёту”, “Маці было сорак гадоў…”, “Калыханка”, “Малітва над калыскаю”, “Матчына сэрца” і іншыя вершы.
3) Вянок санетаў “Жанчына” Я. Сіпакова адносіцца да інтымнай лірыкі з ясна выражанымі эратычнымі матывамі. Паэт стварае гімн жанчыне як увасабленню вытоку жыцця, любові і шчасця, сімвалу чысціні і вечнай жаночнасці, святога мацярынства. У сваім вянку санетаў паэт узняў жанчыну на высокі п’едэстал гонару, ахінуў яе не адцягнена-абстрактным, а канкрэтным, зямным арэолам святасці і прыгажосці, пакланіўся ёй, як Маці, Каханай, Жонцы.
1. Воюш, І. Д. Жанчына ў літаратуры: ад архетыпа да мастацкага вобраза / І. Д. Воюш. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступа : https://elib.bsu.by/bitstream/
2. Флиер, А. Я. Культурология для культурологов : Учебное пособие для магистрантов и аспирантов, докторантов и соискателей, а также преподавателей культурологии / А. Я. Флиер. – М.: Академический Проект, 2000. – 496 с.
3. Макарчук, И. Ю. Образ женщины в культурфилософском пространстве романа-эпопеи А. И. Солженицына «Красное колесо» / И. Ю Макарчук. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступа : https://www.elibrary.ru/item.asp?id=49556418
4. Чарнавокая, А. М. Прынцыпы тыпалагізацыі літаратурных жаночых вобразаў у работах сучасных даследчыкаў / А. М. Чарнавокая // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, гуманитарные науки. – 2018. – № 10. – С. 25–32.
5. Чарнавокая, А. М. Тыпалогія жаночых вобразаў у беларускай прозе першай паловы ХХ ст. // Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання: матэрыялы V Рэсп. навук. практ. канф. маладых вучоных, Мінск, 22 сак. 2019 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал. : В. У. Зуева (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2019. – С. 283–287.
6. Воюш, І. Д. Трансфармацыя вобраза жанчыны ў беларускай прозе ХХ стагоддзя: дыс. ... канд. філал. навук: 10.01.01 / І. Д. Воюш. – Мінск : БДУ, 2004. – 111 л.
7. Строганова, Е. Категория «гендер» в изучении истории русской литературы / Е. Строганова // Пути и перспективы интеграции гендерных методов в преподавание социальногуманитарных дисциплин: материалы науч. конф. – Тверь, 2000. – С. 32–37.
8. Березкина, Е. П. Типология женских образов в народническом романе (на материале творчества Н. А. Арнольди, С. И. Смирновой, Н. Д. Хвощинской, О. А. Шапир): автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.01.01 / Е. П. Березкина; Бурятский гос. ун-т. – Улан-Удэ, 2004. – 26 с.
9. Щербак, О. В. Типологія жіночих образів у давній українській літературі: дис… канд. філол. Наук : 10.01.01 / О. В. Щербак. – Жітомір, 2016. – 188 л.
10. Ковалик, М. О. Типологія жіночіх характерів у прозі та драматургіі Володимира Винниченка: автореф. дис. … канд. філол. наук: 10.01.01 / М. О. Ковалик; Кіровоградський державний педагогічний університет імені Володимира Винниченка. – Кіровоград, 2007. – 24 с.
11. Борисова, Е. Б. О содержании понятий «художественный образ» и «образность» в литературоведении и в лингвистике / Е. Б. Борисова. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступа : https://cyberleninka.ru/article/n/o-soderzhanii-ponyatiy-hudozhestvennyy-obraz-i-obraznost-v-literaturovedenii-i-lingvistike
12. Гоўзіч, І. М. Фальклорныя традыцыі ў творчасці Янкі Сіпакова / І. М. Гоўзіч // Фальклор і сучасная культура : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Мінск 22–23 крас. 2008 г. : у 2 ч. / рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.]. – Мінск, 2008. – Ч. 1. – С. 93–96.
13. Сіпакоў Янка. Выбраныя творы ў 2-х тт. Т.І. Паэзія / Я. Сіпакоў. – Мінск :Вышэйшая школа, 1995.
14. Лысенка, А. Ф. Лінія гарызонта. Нарыс творчасці Янкі Сіпакова / А. Ф. Лысенка – Мінск : Навука і тэхніка, 1986. – 119 с.
15. Буднік, В. А. Архетып маці ў беларускай карціне свету (на прыкладзе рамана І. Пташнікава “Алімпіяда”) / В. А. Буднік. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://rep.bstu.by/bitstream/handle/data/9837/29-34.pdf?sequence=1&isAllowed=y
16. Пацюпа, Ю. Зайгранне, або Ярныя (эратычныя) матывы ў ранняй творчасці Янкі Купалы і Максіма Багдановіча / Ю. Пацюпа // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: матэрыялы навуковай канферэнцыі, Гродна, 4–6 кастрычніка 1995 г. / Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ; рэдкал. : І. Жук [і інш.]. – Гродна : ГрДУ, 1996. – С. 52–60.