Уводзіны
Пачуццё кахання адносіцца да адной з галоўных агульначалавечых каштоўнасцей. Да праблемы кахання і яго функцыі ў мастацтве звярталіся ўжо ў старажытныя часы філосафы Платон і Арыстоцель.
Так, для Платона каханне з’яўляецца сілай, якая дамагае кожнаму знайсці цэласнасць уласнага “я”, вынайсці гармонію са светам. Арыстоцель лічыў, што сапраўднае каханне засноўваецца на ўзаемнасці, добразычлівасці, даверы, клопаце, імкненні да дасканаласці.
Складанасць і шматпланавасць кахання як з’явы спарадзіла вялікую колькасць трактовак феномена ў розных мовах, культурах на працягу ўсёй гісторыі чалавечага грамадства.
Пачуццё кахання як універсальная з’ява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення заўсёды цікавіла і натхняла пісьменнікаў.
Сусветная літаратура на працягу стагоддзяў сцвярджала відавочную ісціну, што толькі ў каханні і з яго дапамогай чалавек становіцца чалавекам. Літаратура мінулага стагоддзя сцвердзіла думку, што ў эпоху войнаў і рэвалюцый, багатых на праявы бесчалавечнасці і агрэсіўнасці, занадта шырока распаўсюдзіліся такія адмоўныя з’явы, як жорсткасць, абыякавасць, апатыя. У сучасным свеце прыкметна збяднела і звузілася сфера любові да бліжняга, у тым ліку і інтымнага пачуцця кахання.
Мастацкая літаратура, поруч з рэлігіяй, філасофіяй, псіхалогіяй, з дапамогай уласных сродкаў вобразнага асэнсавання рэчаіснасці робіць усё магчымае, каб абудзіць у сучасніку здольнасць любіць жыццё, перш за ўсё другога чалавека, кахаць і быць каханым.
У творах паэтаў і празаікаў, драматургаў і эсэістаў адлюстраваны шматлікія канкрэтныя праявы гэтага вялікага пачуцця, яго відаў і формаў, вымярэнняў і аспектаў.
Сучасная беларуская літаратура – з’ява даволі складаная і неаднародная. Станаўленне яе звязана з бягучымі сацыяльнымі зменамі ў грамадстве. Літаратурны працэс у Беларусі напрыканцы ХХ пачатку ХХІ стагоддзя як феномен культуры вызначаецца ўзаемаперасячэннем разнастайных тэндэнцый і плыняў, з’яўленнем новых літаратурных форм.
Тэма кахання – адна з асноўных у сучаснай беларускай літаратуры. Каханне – гэта шчасце і радасць, моцнае пачуццё, якое робіць чалавека прыгожым, духоўна багатым.
Творчасць Я.Сіпакова дае арыгінальны прыклад суіснавання і ўзаемаўзбагачэння двух розных родаў літаратуры – эпасу і лірыкі, прычым як у паэтычнай, так і ў празаічнай форме. Глыбокая інтэлектуальнасць яго творчасці вынікае з ведання фальклору, міфалогіі, гісторыі народаў свету і ўвасабляецца ў надзвычай шырокай жанравай палітры, якая ўключае і класічныя формы, напісаныя сілаба-танічным вершам (санеты, трыялеты, балады), і верлібр, і прозу (лірычныя мініяцюры, апавяданні, аповесці), і публіцыстыку (нарысы, артыкулы).
[...]
1 Творчая індывідуальнасць Янкі Сіпакова
1.1 Агляд творчасці: агульная характарыстыка
Творчая спадчына Янкі Сіпакова багатая на самыя розныя паэтычныя формы: санет, вянок санетаў, балада, тэрцына, буколіка, верлібр, трыялет, эпіталама, паэма ў прозе. Сярод празаічных твораў сустракаем апавяданне, эсэ, аповесць, прытчу, навелу, мініяцюру, нарыс. Прасочваецца таксама ўнутрыжанравая градацыя. Блізкі сябар Янкі Сіпакова Генадзь Бураўкін меў рацыю, калі адмыслова падкрэсліваў: “Нават у рамках аднаго жанру ён пазбягаў паўтарэння, аднастайнасці. Скажам, тая ж прытча ў яго своеасаблівая. Яна не заўсёды кананічная. Шукаў і знаходзіў у ёй нейкі свой пяты вугал, нейкае невядомае вымярэнне. Таму і атрымліваліся то прытча-аповесць, то прытчанавела, то прытча-апавяданне, то нават прытча-метафара” [8].
Няма ніводнага твора Янкі Сіпакова, дзе б не суіснавалі эпас і лірыка. Больш за тое, літаратар дабіваецца іх узaeмaўзбaгaчэння. На творчы працэс не магла не паўплываць энцыклапедычнасць яго ведаў па фaльклopы, мiфaлoгiі, гicтopыі нapoдaў cвeтy. Рознабаковасць забяспечвала высокі інтэлектуальны ўзровень паэзіі і прозы Янкі Сіпакова. Агульная характарыстыка, якая падыходзіць да ўсіх твораў, – паэтычнасць светаадчування [1, с. 8-9].
Выступаючы як лірык, Янка Сіпакоў абапіраецца на душэўнаць, прагне дабрыні і ўзаемаразумення, выяўляе трывогу за чалавека. Гэта як нясучыя канструкцыі ў фарміраванні гуманістычнай па характары духоўнай архітэктуры соцыуму. Паэт-лірык мадэлюе сітуацыю, калі ён, інжынер чалавечых душ, бярэ на сябе боль іншага члена соцыуму.
Маючы ўласны праект фарміравання ідэальнай архітэктуры грамадства, паэт адводзіць жанчыне надзвычай важную ролю ў гэтым працэсе. Сведчаннем таму – вянок cанeтaў “Жaнчынa”, дзе яна паказана як выканаўца гуманістычных па сваёй прыродзе сацыяльных функцый, як носьбіт агульначалавечых каштоўнасцей і перш за ўсё дабрыні, прыгажосці, высакароднага кахання.
Найбольш арганічна лірыка спалучана з эпасам у кнізе “Beчa cлaвянcкix бaлaд”. Ад першай да апошняй старонкі адчуваецца, што аўтар – паслядоўны прыхільнік панславізму, што ён – славянін і шчыра гэтым ганарыцца. Перад чытачом разгортваецца сістэмная рэканструкцыя гісторыі славянства, якая магчыма на грунце выкарыстання метадаў і прыёмаў мастацкай літаратуры. Гісторыя, якая ахоплівае два тысячагоддзі. Вядома, не ўсе славянскія народы захаваліся да таго часу, калі пісалася кніга. Яна выйшла ў свет больш за 40 гадоў таму. Янка Сіпакоў аддае належнае як зніклым славянскім народам, так і тым, што складаюць славянскі сегмент сучаснага этнічнага ландшафту.
2 Каханне і шчасце ў прозе Я. Сіпакова
2.1 Разуменне кахання і шчасця ў літаратуразнаўстве
Любоў (каханне) – пачуццё, якое адпавядае адносінам агульнасці і блізкасці паміж людзьмі, заснаваным на ўзаемнай зацікаўленасці і жаданні. Праявы кахання могуць быць рознымі: пачуцці сімпатыі і дружбы паміж людзьмі (у шырокім сэнсе – адносіны паміж людзьмі, заснаваныя на намаганнях і агульных інтарэсах); палавая цяга, якая спараджае каханне, нарэшце, станоўчае стаўленне да аб’екта пазнання і практычнай дзейнасці (любоў да прыроды, ісціны, жыцця і інш.).
У агульным, абстрактным сэнсе каханне ў этыцы і філасофіі разумеецца як адносіны паміж людзьмі, калі адзін чалавек лічыць іншага блізкім сабе і пэўным чынам атаясамлівае сябе з ім: адчувае патрэбу аб’яднання і збліжэння; ён вызначае з ёй свае інтарэсы і надзеі; сваёй воляй ён аддае сябе фізічна і духоўна іншаму чалавеку і спрабуе зрабіць яго сваім гаспадаром.
Катэгорыя кахання адыгрывае важную ролю ў гісторыі маральных канцэпцый, этыкі і філасофіі. І філасофія кахання ў Старажытнай Грэцыі пачыналася не як “перыяд” – касмічная сіла, падобная да сілы прыцягнення. Вучэнні саміх грэкаў прадказвалі высокую энергію, таму што яна будуе, аб’ядноўвае, рухае. Яшчэ Арыстоцель чытае ў руху нябесных сфер праяву нейкай страснай любові да духоўнага пачатку шляху – першарухомага зла. Платон лічыў аб’ектам кахання абсалютную прыгажосць.
У эпоху Рэнесансу ўзнаўляецца цікавасць да платонаўскай тэорыі любві і геданістычнага самазадавальнення (радасная натуральнасць пачуцця кахання). У паўсядзённым жыцці любоў трактуецца як каханне – інтэнсіўнае, напружанае і адносна ўстойлівае пачуццё, фізіялагічна абумоўленае сексуальнымі патрэбамі. Любоў абавязкова ўключае парыў і волю да пастаянства, якія афармляюцца ў этычныя патрабаванні вернасці. Любоў узнікае як самая свабодная і «непрадказальная» выява сутнасці асобы. Яе нельга прымусова выклікаць або пераадолець. Важнасць і складанасць з’явы любві вызначаецца тым, што ў ёй, як у фокусе, перакрыжоўваюцца супрацьлегласці біялагічнага і духоўнага, асабістага і сацыяльнага, інтымнага і агульназначнага [14].
Сучаснай філасофіяй каханне разумецца як адна з фундаментальных якасцей чалавечай істоты поруч з сумленнем, розумам, гонарам, свабодай. Узнікненне і інтэнсіўнасць кахання тлумачыцца не вартасцямі абранніка, а здольнасцю кахаць, якая з’яўляецца рэдкай чалавечай уласцівасцю. Нельга вытлумачыць узнікненне кахання пры дапамозе якой-небудзь знешняй прычыны (напр., прыгажосць, розум, сіла), інакш, калі такія прычыны сапраўды адыгралі сваю ролю, то ў гэтым выпадку ніякага кахання не існуе, ёсць толькі яго імітацыя. Чалавек не можа не любіць, нават калі выяўляе, што яго абраннік не валодае пэўным наборам лепшых якасцей.
Заключэнне
У выніку праведзенага даследавання мы прыйшлі да наступных высноў:
1) пісьменнік паважліва адносіўся да жанчыны як прадстаўніцы чалавецтва. Ва ўсіх вобразах жанчына ўзвышалася Я. Сіпаковым. Вобразаў жанчын вельмі шмат у лірыцы паэта. Там яна і каханая, і сяброўка, і маці. У твopax Я. Сіпакова гyчaць пpaнiкнёныя cлoвы ўдзячнacцi мaцi зa пaдapaвaнae жыццё, зa бяccoнныя нoчы, пpaвeдзeныя нaд кaлыcкaй, зa днi, пoўныя клoпaтaў i тypбoт, тpывoгi i бoлю, якiя чacaм пpычынялi ёй дзeцi, caмi тaгo нe ўcвeдaмляючы, зa дoбpae cэpцa i чyлyю дyшy. Вобраз жанчыны, як каханай і як маці, паэт абагульняе ў вянку санетаў “Жанчына”. Вянок санетаў “Жанчына” напісаны ў вельмі цяжкай цыклічнай форме, якая патрабуе ад паэта велізарнай вынаходлівасці і майстэрства, дасканалага валодання словамі, рытмікай, сістэмай рыфмоўкі і законамі вершаскладання. Завяршае свой вянок санетаў Янка Сіпакоў “Магістраллю” (правільна – “магістрал”). Пішацца такі верш раней за іншыя санеты, але паколькі стаіць пасля іх, то ствараецца ўражанне яго раптоўнага і ненаўмыснага самаўзнікнення. Магістрал вызначае ідэйную задуму ўсяго вянка санетаў, таму павінен быць выразным па выказанай думцы, дасканалым па форме. Проза Янкі Сіпакова вызначаецца выключным лірызмам, паэтычным гучаннем. У празаічных творах ранняй пары Я.Сіпакоў пераважна звяртаўся да тэмы вайны, але паступова аўтар пераходзіць да праблем сучаснасці, даследуе складаныя чалавечыя ўзаемаадносіны. Адным з вынікаў такой працы пісьменніка стала кніга “Жанчына сярод мужчын”. У апавяданнях, што складаюць кнігу, прадстаўлены пераважна нешчаслівыя жаночыя лёсы. Іх няшчасці пісьменнік звязвае з неўладкаваным асабістым лёсам гераінь, падкрэсліваючы тым самым перавагу іх асабістага жыцця над іншымі сферамі дзейнасці, залежнасць жанчын ад моцнай паловы чалавецтва.
2) Каханне – універсалія культуры суб’ектнага шэрагу, якая фіксуе ў сваім змесце глыбокае індывідуальна-выбарчае інтымнае пачуццё, вектарна накіраванае на свой прадмет і аб’ектыўнае ў самадастатковым імкненні да яго. Любоўю называюць таксама суб’ект-суб’ектнае стаўленне, з дапамогай якога рэалізуецца дадзенае пачуццё. Для носьбіта кахання яна выступае ў якасці максімальнай каштоўнасці і найважнейшай дэтэрмінанты жыццёвай стратэгіі, задаючы спецыфічную сферу аўтаноміі: нельга адвольна ні выклікаць, ні спыніць каханне, ні пераадрасаваць яе на іншы прадмет. Каханне – вышэйшае, эмацыйна станоўчае чалавечае пачуццё, якое злучае людзей адзін з адным вельмі блізкімі, інтымнымі адносінамі, заснаванае на жаданні і імкненні зрабіць жыццё каханага чалавека як мага больш шчаслівым. Тэма кахання ў літаратуры заўсёды была актуальная. Бо каханне – гэта самае чыстае і выдатнае пачуццё, якое апявалася яшчэ з антычных часоў. Каханне аднолькава хвалявала ўяўленне чалавецтва заўсёды, няхай гэта будзе каханне юнацкае або больш сталае. Каханне не старэе.
[...]
1. Лысенка, А. Ф. Лiнiя гарызонта : Нарыс творчасцi Я. Сiпакова / А.Ф. Лысенка. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1986. – 119 с.
2. Санюк, Д. Янка Сіпакоў / Д. Санюк // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы ; пад навук. рэд. У. Гніламёдава, С. Лаўшук. – Мінск : Бел. навука, 2002. – Т. 4, кн. 1 : 1966 – 1985. – 928 с.
3. Санюк 3. “3 душы увесь чалавек сабраны...” : Літаратурны партрэт Янкі Сіпакова / З. Санюк // Роднае слова. – 1993. – № 6. – С. 7 – 12.
4. Гоўзіч, І. М. Фальклорныя традыцыі ў творчасці Янкі Сіпакова / І. М. Гоўзіч // Фальклор і сучасная культура : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Мінск 22–23 крас. 2008 г. : у 2 ч. / рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.]. – Мінск, 2008. – Ч. 1. – С. 93–96.
5. Гоўзіч, І. М. Жанрава-стылявыя пошукі прозы Янкі Сіпакова ў святле праблемы традыцыйнага і наватарскага / І. М. Гоўзіч // VІІІ Міжнародная канферэнцыя «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай», прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мінск, БДУ. – 1 – 3 лістапада 2007 г. – С. 198-201.
6. Гоўзіч, І. М. Вобразатворчыя традыцыі Янкі Купалы ў творчасці Янкі Сіпакова / І. М. Гоўзіч // Янка Купала: дыялог з ХХІ стагоддзем. Х Міжнародныя Купалаўскія чытанні, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы : Матэрыялы навуковай канферэнцыі. Мінск, 20 – 21 чэрвеня 2012 г. – С.104-110.
7. Шандроха, Н. Э. Беларуская ментальнасць у эсэістыцы Янкі Сіпакова
/ Н. Э. Шандроха // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : зборнік навуковых прац : да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы / Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” ; адказ. рэд.: А. С. Садоўская ; рэд. рада: М. А. Даніловіч, Д. М. Лебядзевіч, А. Э. Сабуць. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2017. – С. 208-212.
8. Янка Сіпакоў :“Жыві як хочацца…” : успаміны, літаратурны партрэт, рэцэнзіі, водгукі, інтэрв’ю / Укл. Л. Ф. Анцух ; З. К. Прыгодзіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. – 216 с.
9. Стралец, М. Стаць чалавеку палёгкай, альбо Паэтычнасць светаадчування Янкі Сіпакова / М. Стралец. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://zviazda.by/be/news/20210123/1611422712-stac-chalaveku-palyogkay-albo-paetychnasc-svetaadchuvannya-yanki-sipakova.
10. Сіпакоў Янка. Выбраныя творы ў 2-х тт. Т. І. Паэзія / Я. Сіпакоў. – Мн. : Вышэйшая школа, 1995.
11. Фіцнер, Т. А. Абагульненае “жанчына” ў кнізе Я. Сіпакова “Жанчына сярод мужчын” / Т. А. Фіцнер. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу : https://elib.gsu.by/bitstream/.
12. Хорни, К. Женская психология (Избранные главы из книги) : Пер. с англ. Е.И. Замфир. Вступ. ст. и прим. М.М. Решетникова / К. Хорни. – Спб. : Санкт-Петербургский Институт Психоанализа, 1993. – 48 с.
13. Батлер, Дж. Гендерное беспокойство (гл. 1. Субъекты пола / гендера / желания) [Текст] / Дж. Батлер // Антология гендерных исследований. Сб. пер. Сост. и коммент. Е. И. Гаповой и А. Р. Усмановой. – Мн. : Пропилеи, 2000. – С. 297-346.
14. Чалавек і грамадства: Даведнік. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://slounik.org/155472.html.
15. Брадзіхіна, А. В. Інтымная лірыка як мастацкая з’ява / А. В. Брадзіхіна. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://elib.gsu.by/bitstream/.
16. Степин, В. С. Новейший философский словарь: 3-е изд., исправл. / В. С. Степин. – Мн. : Книжный Дом. 2003. – 1280 с.
17. Немов, Р. С. Психологический словарь / Р. С. Немов. – М.: Гуманитар. изд. центр ВЛАДОС, 2007. – 560 с.
18. Вершинина, Н. Л. Введение в литературоведение: учеб. / Н. Л. Вершинина, Е. В. Волкова, А. А. Илюшин [и др.]; под общ. ред. Л. М. Крупчанова. – М. : Оникс, 2005. – 416 с.
19. Калядка, С. У. Эмоцыя ў паэтычным тэксце / С. У. Калядка. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу : https://vestihum.belnauka.by/jour/article/viewFile/289/291.
20. Лихачев, Д. С. Концептосфера русского языка / Д. С. Лихачев// ИАН СЛЯ. – 1993. – Т. 52. – № 1. – С. 3–9.
21. Осинцева, К. А. Концепт «любовь» в художественной концептосфере русских писателей / К. А. Осинцева. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://elibrary.ru/item.asp?id=28861848.
22. Поляков, М. Я. Вопросы поэтики и художественной семантики / М.Я. Поляков. – М. : Советский писатель, 1986. – 480 с.
23. Тычына, М. Акно ў мінулае / М. Тычына // Янка Сіпакоў: “Жыві як хочацца…” : успаміны, літаратурны партрэт, рэцэнзіі, водгукі, інтэрв’ю / Укл. Л. Ф. Анцух ; З. К. Прыгодзіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. – 216 с.
24. Бароўка, В. Ю. Проза Янкі Сіпакова : Жанрава-стылявы аспект / В. Ю. Бароўка. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://www.elibrary.ru/item.asp?id=42873256.
25. Сіпакоў, Я. Жанчына сярод мужчын : апавяданні і аповесці / Я. Сіпакоў. – Мн.: Маст. літ., 1980. – 432 с.
26. Бовуар, де С. Второй пол [Текст] Т.1 и 2: Пер. с фран. /Общ. ред. и вступ. ст. С.Г. Айвазовой, коммент. М.В. Аристовой / С. Де Бовуар. – М. : Прогресс; СПб. : Алетейя, 1997. – 832 с.
27. Сіпакоў І. Д. Двое на вуліцы : выбранае / І. Д. Сіпакоў ; [уклад. В. Шніпа]. – Мн. : Маст. літ., 2011. – 534 с.
28. Чарота, А. Пісьменнік адной тэмы / А.Чарота // ЛІМ. – 2005. – №32. – 12 снеж. – С. 4-9.
29. Сіпакоў, Я. Тыя, што ідуць : Кніга прытчаў / Я. Сіпакоў. – Мінск : Маст. літ., 1993. – 175 с.
30. Сіпакоў, Я. Журба ў стылі рэтра : Кн.прозы / Я. Сіпакоў. – Мінск : Маст. літ., 1990. – 311 с.