Курсовая работа (проект) - Метафарызацыя паэтычнага дыскурсу Я.Коласа ў паэме “Новая зямля”
Скачать готовую работу по теме

Метафарызацыя паэтычнага дыскурсу Я.Коласа ў паэме “Новая зямля”

Купить эту готовую работу со скидкой за 60,00 BYN
Метафарызацыя паэтычнага дыскурсу Я.Коласа ў паэме “Новая зямля”
Стоимость Стоимость
от

60,00

75,00

BYN

Содержание

Уводзіны
1 Метафарызацыя паэтычнага дыскурсу Я.Коласа ў паэме “Новая зямля”
1.1 Персаніфікацыя і адухаўленне ў паэме “Новая зямля”
1.2 Сімвалы і алегорыі ў паэме “Новая зямля”
1.3 Гіпербала і літота ў паэме “Новая зямля”
2 Структурна-семантычныя тыпы метафары і іх функцыянальна-стылістычная роля
2.1 Субстантыўныя метафары
2.2 Дзеяслоўныя метафары
2.3 Ад’ектыўныя метафары
2.4 Адвербіяльныя метафары
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц

Выдержка из работы

Уводзіны

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) – беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, перакладчык, мовазнаўца і грамадскі дзеяч. Ён стаяў ля вытокаў сучаснай беларускай літаратуры. Якуб Колас працаваў у шэрагу жанраў мастацкай літаратуры. Яго творчасць надзвычай багатая і разнапланавая і ўключае ў сябе вершы, паэмы, зборнікі апавяданняў, п’есы, аповесці. Асобна варта адзначыць трылогію “На ростанях”, якая стала адным з першых у гісторыі беларускай літаратуры эпічных раманаў і аказала значны ўплыў на далейшае развіццё гэтага жанру.
Вытокам творчасці Якуба Коласа стала жыццё беларускага народа ў розных яго праявах. У ранніх вершаваных творах паэта (“Мужычая ніва”, “На полі вясной”, “Жніво”, “Песні вясны” і інш.) прасочваюцца тыповыя для літаратуры таго часу сацыяльныя і нацыянальныя матывы. Усхваленне сялянскай працы, замілаванне прыродай роднага краю, пратэст супраць грамадскай несправядлівасці – асноўныя тэмы творчасці Якуба Коласа ў перыяд станаўлення яго паэтычнага таленту. Эстэтыка яго ранніх вершаў грунтуецца на паэтызацыі сялянскага побыту і жыцця. Асобнае месца ў ёй займае адлюстраванне беларускага пейзажу, пабачанага вачыма чалавека-працаўніка. У гэты перыяд у мастацкім светапоглядзе паэта вызначаюцца тыя архетыпічныя вобразы, якія так ці інакш будуць прысутнічаць ва ўсёй яго далейшай творчасці. Гэта вобразы роднай зямлі, неба, сялянскай долі, дарогі і г.д. Трэба таксама адзначыць уласцівы ранняй паэзіі Якуба Коласа рэвалюцыйны пафас (“Ворагам”, “Наша возьме”, “Будзьце цвёрды” і інш.)
Значнае месца ў лірыцы Якуба Коласа займае і асэнсаванне ролі творцы, яго прызначэння. Адметна, што лірычны герой не прызнае “паэзіі дзеля паэзіі”, так званай “чыстай эстэтыкі”. Творчасць для яго – не толькі сродак самарэалізацыі, але і свайго кшталту “зброя”. Задача паэта – служыць народу, быць пры неабходнасці не толькі мастаком слова, але і трыбунам (“Не пытайце, не прасееце…”, “Пясняр”, “Родныя песні”, “Песняру…” і г.д.)
Словы мовы вывучае лексікалогія. Пры вывучэнні слоўнікавага складу лексікі важна ўлічваць тыя адносіны, якія існуюць паміж рознымі словамі і групамі слоў у той ці іншы перыяд яго развіцця. Лексікалогія, даследуючы лексіку мовы, прымае да ўвагі той факт, што, будучы пазначэннямі прадметаў і з'яў пазамоўнай рэчаіснасці, словы, натуральна, адлюстроўваюць тыя сувязі, якія існуюць паміж прадметамі і з’явамі самой рэчаіснасці. Такім чынам, лексікалогія вывучае лексіку ў яе сістэмных сувязях [1, c. 187].
Словы мовы звязваюцца адзін з адным, утвараючы розныя групоўкі слоў, – такія, напрыклад, як часціны мовы, словаўтваральныя гнёзды, стылістычныя групы. Аднак словы могуць аб’ядноўвацца і па аднастайнасці іх лексічных значэнняў, па сваім члене тыя ці іншыя адрэзкі пазамоўнай рэчаіснасці. Яны аб’ядноўваюцца ў пэўныя лексіка-семантычныя групы. Напрыклад, назоўнікі – назвы частак чалавечага цела – рука, нага, галава, жывот і інш.; дзеясловы руху – ісці, плыць, бегчы, паўзці і інш. [2, с.204-206].
[...]

1 Метафарызацыя паэтычнага дыскурсу Я.Коласа ў паэме “Новая зямля”

1.1 Персаніфікацыя і адухаўленне ў паэме “Новая зямля”

Персаніфікацыя [лац. persona асоба + фікацыя]. Увасабленне, надзяленне жывёл, прадметаў, з’яў прыроды чалавечымі ўласцівасцямі, а таксама выраз адцягненых паняццяў у вобразе чалавека; шырока распаўсюджана ў міфах, прытчах і казках народаў свету; блізкі метафары троп, звязаны з перанясеннем на нежывы прадмет функцыі жывой асобы [4, с. 321]. 
Прырода для Я. Коласа – невычарпальная крыніца фантазіі, летуцення, сімвал прыгожага, высокароднага, паэтычнага. Сам зведаўшы ў дзяцінстве яе цудадзейнае маральна-эстэтычнае жыватворнае ўздзеянне, ён імкнуўся навучыць маленькіх чытачоў эстэтычнаму ўспрыманню роднай прыроды. Як вядома, у пісьме да С. А. Вянгерава ад 24 лютага 1913 г. Я. Колас пісаў: «Жылі мы адзінока, і дзяцінства маё прайшло ў адзіноце. Карціны навакольнай прыроды былі вельмі простыя і немудрагелістыя, але тым не менш яны моцна дзейнічалі на мяне і глыбока западалі ў душу. Мне асабліва падабаліся спевы жаўрукоў... Я так вывучыў адценні песень жаўрукоў, што адразу знаходзіў розніцу ў спеве жаўрукоў нашай мясцовасці ад песень іншых жаўрукоў” [17, с. 20].
I не выпадкова паэзія Я. Коласа дзівосна ўвабрала ў сябе гукі, фарбы, колеры, пахі, настроі, найтанчэйшыя нюансы роднай прыроды, якія знітаваліся з пачуццямі, думкамі, учынкамі, адчуваннямі, паняццямі канкрэтнай асобы. Літаральна ўсюды  дзе прама, дзе падтэкстна, але заўсёды дакладна і даходліва – акцэнтуецца ўвага на грамадзянскіх, гуманных узаемаадносінах, адзінстве прыроды і чалавека. Для Коласа прырода – сімвал прыгожага, дасканалага, высакароднага – істота высокамаральная. Паказальна ў гэтых адносінах паэма “Сымон-Музыка”, прысвечаная беларускай моладзі. У ей, як ні ў якім іншым творы Коласа ды і ўвогуле ўсёй беларускай літаратуры, адлюстравана музыкальна-філасофскае ўспрыманне прыроды.
У паэме “Новая зямля”, якую справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца XIX – пачатку XX стагодцзяў, пераканальна паказана велізарная роля жывой і нежывой прыроды ў гарманічным фарміраванні духоўнага свету чалавека з самых ранніх, дэіцячых гадоў. I заканамерна, што многія раздзелы твора чыста “дзіцячыя” (“Дзядзька-кухар”, “Дарэктар”, “Начаткі”, “Вечарамі”, “Зіма ў Парэччы”, “На рэчцы”, “Таемныя гукі”). Менавіта ў дзяцінстве ў чалавека найбольш прыстунічае ўяўленне аб з’явах прыроды, як жывых істотах. Таксама трэба зазначыць, што персаніфікацыя з’яў прыроды існуе ў мове і ўяўленні чалавека з даўніх часоў. 
[...]

2 Структурна-семантычныя тыпы метафары і іх функцыянальна-стылістычная роля

2.1 Субстантыўныя метафары

Субстантыўныя – метафары, у якіх метафарызаваным кампанентам выступае назоўнік. Сярод субстантыўных метафар у залежнасці ад формы назоўніка выдзяляюцца ўласна субстантыўныя і генітыўныя. 
У паэме Я.Коласа найбольш пашыраны генітыўныя метафары. Яны па сваёй структуры двухкампанентныя і будуюцца па мадэлі: “метафарызаваны назоўнік у назоўным склоне” + “залежны назоўнік у родным склоне”. Першы кампанент такога атрыбутыўнага словазлучэння з’яўляецца сінтаксічна галоўным, мае пераноснае значэнне, а другі – сінтаксічна залежным і мае прамое значэнне. 
Напрыклад: Як спакойненька ў разлогах ходзіць хмарак карагод [17, с. 213]; Разам з ветрам, з халадамі думак рой к нам наляціць [17, с. 312]; Лашчыць сонца твар узгоркаў [17, с. 245]; І вабілі зорак агні І лесу шатры [17, с. 247]; Каб сэрца сугучнасць пачуць, запрыкмеціць [17, с. 124]; Але зрок нябёс яснее, больш і больш святла [17, с. 187]; Цемра зману, ілжы Тут спраўляла крыжы [17, с. 198]. 
Як паказваюць прыведзеныя прыклады, метафарычнае значэнне звязана толькі з галоўным кампанентам, але поўнае раскрыццё гэтага значэння адбываецца толькі пры ўзаемадзеянні яго з залежным кампанентам. Такім чынам, імпліцытнае значэнне тропа выводзіцца са словазлучэння шляхам пераасэнсавання двух яго кампанентаў. 
Сустракаюцца выпадкі, калі ў адных вершаваных радках спалучаюцца два тыпы метафар – дзеяслоўная і генітыўная. Напрыклад: 
Вільготны змрок спаўзае на лугі, 
І гасне захаду журботная ўсмешка. 
Паволі ноч у полагу смугі 
Зямлі і неба засціць берагі 
І туліцца ў траве знямелага ўзмежка [17, с. 195]. 
Адметнасцю паэтычнай мовы Якуба Коласа з’яўляюцца метафары-прыдаткі, у якіх абодва кампаненты выражаны назоўнікамі. У такіх канструкцыях паэт персаніфікуе паяснёны назоўнік: І з кожнай лісцевай галоўкі / Глядзіць твар восені-свякроўкі [1, с. 211]; Бабыль-вецер на світанні Пойдзе ў свет шырокі [17, с. 203]; Вербы, груша-сіраціна [17, с. 234]; Ходзяць па полі сіроты-вятры, К зямлі прыпадаючы чолам [17 .с. 78]; А вецер-задзіра гудзе, як шалёны [17, с. 200]. 
Метафары-прыдаткі вылучаюцца сярод іншых вобразных сродкаў своеасаблівай сэнсавай напоўненасцю, лаканічнасцю. Яны надаюць выказванню ацэнку, выражаюць прыкмету вобразна і эмацыянальна: Маўчаць хваіны, ані зыку Не шэпне гэты бор-музыка [17, с. 220]; Ноч распусціць хмары-косы [17, с.221]; 
[...]

Заключэнне

Такім чынам, у паэме “Новая зямля” Я. Колас выкарыстоўвае фальклорную традыцыю і ўжывае персаніфікаваныя вобразы вясны, лета, восені, зімы, а таксама марозу, ветру, сонца і некаторых раслін. Вясна ў беларускага народа заўсёды ўспрымаецца як абуджэнне прыроды. Яе вобраз персаніфікуецца ў выглядзе маладой дзяўчыны. Зіма ж, наадварот, можа ўспрымацца ў выглядзе злой старой, альбо як прыгожая жанчына ў белым адзенні. Персаніфікуюцца і вобразы восені і лета.  
Асноўным сімвалам у паэме можны лічыць сімвал новай зямлі, свайго кута, аб якім так мараць Міхал і Антось. Вобраз чыгункі – гэта вобраз хаоса, неўладкаванасці, якія перажываюць галоўныя героі паэмы. Паэтычныя гастранамічныя нацюрморты Якуба Коласа дакладна і жывапісна адлюстроўваюць не толькі рэальныя кулінарныя прыярытэты беларусаў, але і прыўносяць важныя ўдакладненні ў іх ментальныя і фізічныя характарыстыкі, выяўленне духоўных інтарэсаў і маральна-этычных каштоўнасцей. Гэтыя лаканічныя, але яркія і эфектныя мастацкія палотны змяшчаюць інфармацыю пра моцны калектыўнаідэнтыфікацыйны пачатак у свядомасці суайчыннікаў, іх гаспадарлівасць, патрыярхальнасць, заснаваныя на веры спрадвечныя звычаі – пра ўсё, што фарміруе гастранамічную культуру нацыі і выступае гарантам яе жыццёвай упарадкаванасці і стабільнасці, устойлівага сацыяльнага ўкладу, далучаецца да фундаментальных асноў жыцця. Гіпербала, як мастацкі троп, таксама часта ўжываецца ў паэме. А вось літота ўжываецца вельмі мала. 
Па-майстэрску ўведзеныя аўтарам у тэкст метафары ствараюць яркія і запамінальныя вобразы, садзейнічаюць павелічэнню выяўленчасці апісання, яго нагляднасці і канкрэтнасці. Якуб Колас шырока ужывае метафары-ўвасабленні. На нашу думку, гэта звязана з тым, што дазваляе перадаць псіхалагічны стан лірычнага героя праз апісанне з’яў навакольнага асяроддзя. Я. Колас у паэме выкарыстоўвае ўсе віды метафар: субстантыўныя, дзеяслоўныя, ад’ектыўныя, адвербіяльныя. 
Адметнасцю паэтычнай мовы Якуба Коласа з’яўляюцца метафары-прыдаткі, у якіх абодва кампаненты выражаны назоўнікамі. У паэме Я. Коласа найбольш пашыраны генітыўныя метафары. Яны па сваёй структуры двухкампанентныя і будуюцца па мадэлі: “метафарызаваны назоўнік у назоўным склоне” + “залежны назоўнік у родным склоне”. 
Найбольш распаўсюджанымі сярод дзеяслоўных метафар у мове паэмы “Новая зямля” з’яўляюцца метафары-адухаўленні і метафары-ўвасабленні. Пры ўтварэнні метафар Я. Колас часцей за ўсё ўжывае дзеяслоў – катэгорыю дзеяння, што надае яго мове напружанасць, дынамічнасць.Таксама ў паэме часта сустракаюцца дзеяслоўныя метафары, якія перадаюць стан чалавека. 
Пераважная большасць метафар у паэме Я. Коласа – ад’ектыўныя, у якіх метафарызаваным словам з’яўляецца прыметнік, а назоўнік выступае ў якасці метафарызавальнага кампанента. 
[...]

Список литературы

1. Общее языкознание : Учебное  пособие для филологических  факультетов. / Н. Б. Мечковская, Б. Ю. Норман, Б. А. Плотников, А. Е. Супрун ; под общей ред. А. Е. Супруна. – Мінск : Вышэйшая школа, 1983. – 456 с.
2. Кодухов, В. И. Введение в языкознание : Учебник для педагогических институтов по специальности «Русский язык и литература» / В. И. Кодухов. – М. : Просвещение, 1979. – 300 с.
3. Розенталь, Д. Э. Справочник лингвистических терминов : Пособие для учителя // Д. Э. Розенталь, М. А. Теленкова. – 3-е изд., испр. и доп.  – М. : Посвещение, 1985. – 399 с.
4. Лингвистический энциклопедический словарь. / Гл. ред. В. Н. Ярцев – М. : Сов. энциклопедия, 1990. – 685 с. 
5. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – 576 с. 
6. Стилистический энциклопедический словарь русского языка / под ред. М.Н. Кожиной. – М. : Флинта, Наука, 2006. – 696 с. 
7. Баранов, А. Н. Очерк когнитивной теории метафоры / А. Н. Баранов, Ю.Н. Караулов // Русская политическая метафора (материалы к словарю). – М. : Наука, 1991. – 589 с.
8. Арутюнова, Н. Д. Языковая метафора (синтаксис и лексика) / Н. Д. Арутюнова. – М. : Просвещение, 1979. – 402 с.
9. Балотнікава, С. М. Антрапанімікон паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» / С. М. Балотнікава // Каласавіны: Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час: матэрыялы XXVII навук. канф., прысв. 130-годдзю з дня нар. Якуба Коласа, 2—3 ліст. 2012 г., г. Мінск / склад.: З. М. Камароўская, Г. С. Спорыш. – Мінск: Ковчег, 2013. – С. 241 – 246.
10. Бадзевіч, З. І. Жывыя гаваркія слоўкі ў мове твораў Якуба Коласа / З. І. Бадзевіч // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 26 – 27 вер. 2007 г.) / рэдкал. : В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Права і эканоміка, 2007. – С. 54–58.
11. Белакурская, Ж. Я. Лінгвістычная спадчына Якуба Коласа ў кантэксце станаўлення нацыянальнай беларускай мовы: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / Ж. Я. Белакурская; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2000. – 22 с.
12. Васілеўская, А. С. Метафара лёсу ў паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка» / А. С. Васілеўская // Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў : ад класікі да сучаснасці : (да 130-годдзя з дня нар. Я. Купалы і Я. Коласа) : матэрыялы Міжнар. навук. канф., г. Мінск, 1 –2 ліст. 2012 г. / рэдкал. : В. Д. Старычонак (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БГПУ, 2012. – С. 38 – 40.
13. Паплаўная, Л. В. Ад’ектыўная метафара ў паэзіі Якуба Коласа / Л. В. Паплаўная // Скарына і наш час : матэрыялы IV Міжнар. навук. канф. : у 2 ч. / рэдкал. : А.А. Станкевіч [і інш.]. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. – Ч. 1. – С. 202 – 206.
14. Паплаўная, Л. В. Метафара ў паэтычнай мове Якуба Коласа / Л. В. Паплаўная // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубл. навук. канф., прысв. 70-годдзю з дня нар. праф. Г. М. Малажай, Брэст, 20 – 21сак. 2008 г. / пад агул. рэд. М. І. Новік; рэдкал. : М. І. Новік [і інш.] ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна, каф. беларус. мовазнаўства. – Брэст : БрДУ імя А. С.  Пушкіна, 2008. – С. 235 – 237.
15. Гапоненка, І. Асаблівасці аўтарскага лексікону Янкі Купалы і Якуба Коласа: пазаслоўнікавая лексіка ў творах пачатку ХХ ст. / І. Гапоненка // Роднае слова. – 2012. – № 2. – С. 36 – 39.
16. Лепешаў, І. Я. Пра слоўнік фразеалагізмаў з твораў Якуба Коласа / І. Я. Лепешаў // Роднае слова. – 2013. – № – С. 27 – 29; № 5. – С. 31 – 34; № 6. – С. 29 – 31.
17. Колас, Я. Збор твораў: У 14 тамах / Я. Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1972 – 1978. – Т. 13.
18. Навуменка, І. Я. Якуб Колас. Духоўны воблік героя. – Мінск. : Вышэйшая школа, 1981. – 234 с. 
19. Мажэйка, М. А. Беларуская экалагічная культура ў прасторы дыялога заходяй і ўсходняй традыцый / М. А. Мажэйка. – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу : http://repository.buk.by/bitstream/.
20. Шапарова, Н.С. Краткая энциклопедия славянской мифологии / Н.С. Шапарова. – М.:  Астрель, 2001. – 624 с.
21. Суслова, Н. В. Новейший литературоведческий справочник-словарь для ученика и учителя / Н.В. Суслова, Т.Н. Усольцева. – Минск: Белый ветер, 2003. – 132 с.
22. Булгаков, С. Н. Философия хозяйства / С. Н. Булгаков. – М. : Наука, 1990. – 413 с.
23. Навуменка, І.Я. Збор твораў: у 10 т. / І.Я. Навуменка. – Мінск: Маст. літ., 2012–2017. – Т. 8: Янка Купала. Якуб Колас: духоўны воблік героя: літаратуразнаўчыя працы / падрыхт. тэкстаў, камент. і паслясл. У. Чароты; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Маст. літ., 2017. – 637 с.
24. Барт, Р. Система Моды. Статьи по семиотике культуры / Р. Барт. – М.: Издательство им. Сабашниковых, 2004. – 512 с. 
25. Сохань, И.В. Тоталитарный проект гастрономической культуры (на примере Сталинской эпохи 1920–1930-х годов) / И.В. Сохань. – Томск: Изд-во Том. ун-та, 2011. – 232 с. 
Купить эту работу
Уводзіны
1 Метафарызацыя паэтычнага дыскурсу Я.Коласа ў паэме “Новая зямля”
1.1 Персаніфікацыя і адухаўленне ў паэме “Новая зямля”
1.2 Сімвалы і алегорыі ў паэме “Новая зямля”
1.3 Гіпербала і літота ў паэме “Новая зямля”
2 Структурна-семантычныя тыпы метафары і іх функцыянальна-стылістычная роля
2.1 Субстантыўныя метафары
2.2 Дзеяслоўныя метафары
2.3 Ад’ектыўныя метафары
2.4 Адвербіяльныя метафары
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Стоимость Стоимость

60,00

75,00

BYN

Информация о работе

Вуз: ГГУ им. Ф. Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 29.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

Сімволіка ў драматургіі Янкі Купалы (Раскіданае гняздо і інш.)
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: Белорусская литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Арнітонімы ў сучаснай беларускай мове
Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Современный белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Правовое регулирование языка
Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Общая теория государства и права
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Фразеалагізмы з кампанентамі-саматызмамі: сінтаксічны аспект чалавечага і жывельнага паходжання (напрыклад: галава, рука, нага, капыта, рог і г.д)
Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Катэгорыя страху у аповесцях Ю. Станкевича
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: Белорусская литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Найменни прадметау дамашняга ужытку у гаворках Гомельшчыны
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Асаблівасці арнітонімаў сучаснай беларускай мовы і гаворак Гродзеншчыны
Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Пунктуацыйная арганізацыя паэтычнага маўлення
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Арнітонімы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове і гаворках Гродзеншчыны
Вуз: ГрГУ им.Я.Купалы (Гродненский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)

35,00

43,75

BYN

Медыцынская тэрміналогія. Спосабы словаўтварэння медыцынскіх тэрмінаў.
Вуз: ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN