Уводзіны
Глава 1. Тэарэтычныя аснаванні вывучэння паняцця свята як з’вы культуры, агульная характарыстыка
1.1. Агляд літаратуры і ступень навуковай распрацаванасці тэмы даследавання
1.2. Паняцце свята, яго віды
1.3. Асноўныя кампаненты святочнага комплексу
Глава 2. Агульныя аспекты арганізацыі і правядзення гарадскіх святаў сучаснага тыпу
2.1. Спецыфіка правядзення і арганізацыі святочных мерапрыемстваў у сучасным горадзе
2.2. Асаблівасці арганізацыі і правядзення свята да дня нараджэння марка шагала ў віцебску
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
УВОДЗІНЫ
Актуальнасць даследавання. Свята – асаблівы стан душы, эмацыйны радасны ўздым, выкліканы перажываннямі якой-небудзь урачыстай падзеі. Ва ўсе часы яно заўсёды выконвала важныя грамадскія функцыі, мела глыбокі сэнс, у ім чалавек можа адчуваць сябе асобай, членам калектыву.
Праява ўсіх формаў і відаў культуры любога калектыву, пачынаючы ад прынятых формаў паводзін, да дэманстрацыи нарадаў і выканання традыцыйных абрадаў – усё гэта ідзе праз свята.
Як змяняецца гісторыя на працягу часу, каляндар святаў таксама змяняецца, нязменнымі застаюцца традыцыйныя святы, цікавасць да якіх, у цяперашні час, значна ўзрасла. Гэта не простая цікаўнасць. Ведаючы вытокі сваёй культуры, нораваў і звычаяў свайго народа – усё гэта дапаможа чалавеку зразумець гісторыю сваёй краіны, лёс пакаленняў, а таксама сваёй радаслоўнай.
Свята – спецыфічная форма калектыўнага яднання, дзе выказваецца агульны настрой і суперажыванне ўсіх яго удзельнікаў. Яно абумоўлена дынамікай сацыяльнага быцця, у якім асобныя перыяды жыцця ўсведамляюцца і перажываюцца чалавекам асаблівым эмацыйным чынам, дыктуюць яму спосаб паводзінаў і дзейнасці.
Культура з’яўляецца нацыянальнай памяццю народа. Тое, што вылучае дадзены народ у шэрагу іншых, захоўвае чалавека, дазваляе яму адчуць сувязь часоў і пакаленняў, атрымаць духоўную падтрымку і жыццёвую апору. Свята выконвае выхаваўчыя функцыі. Гэта адносіцца таксама і да правядзення гарадскіх свят.
З'яўленне горада, як цэнтра прамысловасці і гандлю, цэнтра устаноў культуры і адукацыі, пацягнула за сабой фарміраванне новых рэалій: адмысловага гарадскога побыту, менталітэту насельніцтва, а таксама асобнай, святочнай культуры, праявы якой нярэдка ўступалі ў супярэчнасць з традыцыйным сельскім святкаваннем.
Менавіта горад, як сукупнасць разнастайных элементаў (розныя сацыяльныя групы, нацыянальнасці, формы дзейнасці), з часам фарміруе палітру гарадскіх святаў, якія паступова складаюцца ў адмысловую сістэму, якая ў сваю чаргу складае святочны каляндар горада. Складанне святочнага каляндара становіцца своеасаблівай народнай памяццю і святочным летапісам дадзенага горада.
Актуальнасць даследаванні тлумачыцца і тым, што з-за аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын вялікая частка духоўнай спадчыны і прадметаў народнай святочнай культуры апынулася страчаная. Працэс беззваротнай страты гэтага народнага здабытку працягваецца і ў нашыя дні. Ствараецца крытычная сітуацыя, пры якой мы можам праз некаторы час пазбавіць сучаснае і наступнае пакаленне найкаштоўнейшых пластоў культуры і тым самым, канчаткова разбурыць духоўную сувязь сучаснікаў з культурнымі традыцыямі і творчым вопытам мінулых пакаленняў.
Зыходзячы з патрабаванняў часу, мы мяркуем, што праблема захавання традыцый рознабаковых святаў набывае важны характар, і вырашаць гэтую праблему трэба, пачынаючы з заняткаў у навучальных установах. Ужо ў пачатковых класах падрастаючае пакаленне павінна далучацца да традыцый свайго горада, свайго народа.
Мэта даследавання заключаецца ў вывучэнні асноўных асаблівасцей арганізацыі гарадскіх святаў сучаснага тыпу на прыкладзе правядзення свята да дня нараджэння Марка Шагала ў Віцебску.
Дасягненне названай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач даследавання:
1. раскрыць змест паняцця «свята», праз яго функцыі і віды;
2. выявіць асноўныя кампаненты святочнага комплексу;
3. прааналізаваць і ахарактарызаваць спецыфіку правядзення гарадскіх святаў сучаснага тыпу;
4. раскрыць асаблівасці арганізацыі і правядзення свята да дня нараджэння Марка Шагала ў Віцебску.
Аб'ектам даследавання з'яўляецца святочная культура сучаснага грамадства.
Прадмет даследавання – адметныя асаблівасці арганізацыі і правядзення свята да дня нараджэння Марка Шагала ў Віцебску.
Метады і метадалагічная база даследавання.У дадзенай працы намі былі выкарыстаны наступныя агульнанавуковыя метады даследавання: лагічны метад (аналіз і сінтэз інфармацыі па тэме даследавання, метад дэдукцыі і індукцыі), гістарычны (пры выкладанні гісторыі пытання) і сістэмны метады даследавання. Выкарыстоўваліся таксама метады прыкладной культуралогіі: неўключанага і ўключанага назірання, метад культурных праектаў.
Метадалагічнай базай даследавання з'яўляецца шырокі круг выданняў навуковага, навукова-папулярнага і метадычнага характару. Так, у айчыннай літаратуры пытаннем лакальных і рэгіянальных культур Беларусі прысвечаны выданні вядомых даследчыкаў М. М. Бяспамятных, С. В. Данскіх, А. І. Лакоткі, У. Д. Разенфельда, В. С. Цітова і інш.
Таксама значнай крыніцазнаўчай базай паслужылі разнастайныя навучальныя дапаможнікі і дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы.
Практычная значнасць даследавання вызначаецца тым, што матэрыялы працы могуць быць выкарыстаны мастацкімі кіраўнікамі устаноў культуры, а таксама ў навучальным працэсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў,
Структура даследавання. Курсавая праца складаецца з уводзін, дзвух глаў, заключэння, спісу выкарыстанай літаратуры. Агульны аб'ём работы – 29 старонак. Колькасць крыніц у спісе літаратуры – 20 адзінак.
ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНАВАННІ ВЫВУЧЭННЯ ПАНЯЦЦЯ СВЯТА ЯК З’ВЫ КУЛЬТУРЫ, АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
1.1. Агляд літаратуры і ступень навуковай распрацаванасці тэмы даследавання
Для таго, каб напісаць курсавую работу, аўтару давялося карыстацца рознымі літаратурнымі крыніцамі. Так, першапачаткова, нельга не згадать пра энцыклапедыя “Этнаграфія Беларусі” пад рэдакцыяй І. П. Шамякіна, В. К. Бандарчыка, Я. В. Малашэвіча, А. Л. Петрашкевіча і В. С. Цітова, з’яўляецца аўтарытэтнай калектыўнай працай. Яна мае на мэце даць магчымасць чытачу пазнаёміцца з асноўнымі аспектамі жыццядзейнасці беларусаў ад старажытных часоў да нашых дзён, іх матэрыяльнай і духоўнай культурай. Артыкулы, што ўвайшлі ў гэта выданне, тэматычна прадстаўляюць наступныя раздзелы. Тэарэтычныя раздзелы даюць магчымасць пазнаёміцца з сучасным вызначэннем такіх этнаграфічных паняццяў, як этнас, этнасацыяльны арганізм, этнічныя працэсы, народнасць, нацыя. Крыніцазнаўчыя артыкулы адлюстроўваюць этнічны, сацыяльна-эканамічны і культурны стан Беларусі і яе насельніцтва ў розныя гістарычныя адрэзкі часу. У артыкулах пра летапісы, акты, рэвізіі, статуты, інвентары, архівы, навуковыя і перыядычныя выданні змяшчаюцца матэрыялы пра жыццядзейнасць насельніцтва Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Рускай дзяржавы. Блізкія да гэтай групы і артыкулы, прысвечаныя пытанням паходжання (этнагенезу) і развіцця (этнічнай гісторыі) беларускага этнасу з 14 ст. да нашых дзён. Найбольш поўна гэтыя звесткі адлюстраваны ў артыкуле “Беларусы”.
ГЛАВА 2. АГУЛЬНЫЯ АСПЕКТЫ АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАВЯДЗЕННЯ ГАРАДСКІХ СВЯТАЎ СУЧАСНАГА ТЫПУ
2.1. Спецыфіка правядзення і арганізацыі святочных мерапрыемстваў у сучасным горадзе
Гарадскія традыцыі, нават у межах адной краіны і ў дачыненні да аднаго народу, адрозніваюцца паміж сабой. Свята з'яўляецца неабходнай умовай сацыяльнага быцця, існуе ва ўсіх грамадствах яшчэ з глыбокай старажытнасці, гэта важная першасная форма чалавечай культуры.
Горад як сукупнасць разнастайных элементаў пацягнуў за сабой разнастайную палітру гарадскіх святаў, якія паступова аформіліся ў адмысловую сістэму, якая складае святочны каляндар горада. Ён стаў своеасаблівай народнай памяццю, святочнай летапісам горада. Гарадскі святочны каляндар грунтуецца на традыцыйным календары, аснову якога складаюць народныя і рэлігійныя святы. Традыцыйны святочны каляндар уяўляе сабой плён доўгага культурнага працэсу, яго структура і форма бесперапынна развіваюцца і ўдасканальваюцца.
Шматлюдныя гулянні і святы заўсёды ўваходзілі ў гарадскі побыт, але на працягу доўгага часу яны цалкам капіравалі сялянскую традыцыю: уладкоўваліся ў тыя ж каляндарныя тэрміны і ў тых жа формах (калядоўшчыкі на Каляды, катанне на конях і з ледзяных гор на Масленіцу, арэлі на пасху, завіванне вянкоў і карагоды на сёмуху і т.п.). Самі гулянні зваліся ў народзе «пад гарамі» або «пад арэлямі».
З XVIII стагоддзя прыкметна адрозніваецца побыт гарадоў і вёсак. Перасоўванне традыцыйных земляробчых свят у новыя, гарадскія ўмовы не магло не адбіцца на іх характары.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У выніку праведзенай працы аўтар прыйшоў да наступных самастойных і лагічных высноў:
1. Свята як культурная з'ява – важны кампанент культуры грамадства, яно адыгрывае важную ролю ў яго жыцці. Феномен гарадскіх святаў звязаны з развіццём гарадоў і, як следства - з фарміраваннем гарадскога варыянту ў культуры народа, са з'яўленнем адмысловага гарадскога ладу жыцця і менталітэту насельніцтва.
Значэнне свята вызначаецца ў розных функцыях: светапогляднай, камунікатыўнай, рэкрэацыйнай, творчай, геданістычнай, функцыі задавальнення патрэбнасцей удзельнікаў і інш. Вылучаючы якую-небудзь з дадзеных функцый у якасці дамінуючай, разбура цэласнасць уплыву дадзенага феномену. Задача гэтых функцый – фарміраваць светапогляд людзей.
Існуюць наступныя віды святаў: рэлігійныя, паганскія, прыватныя, карпаратыўныя, дзіцячыя і сацыяльныя. У залежнасці ад святочнай сітуацыі прынята вылучаць тры аснаўныя групы святаў: усеагульныя, лакальныя, асабістыя.
2. Свята валодае пэўным комплексам, выяўленне якога, будзе раскрываць яго характар і ступень бытавання. Усе часткі свята звязаны паміж сабой і з’яўляюцца ўзаемнымі.
Сукупнасць кампанентаў характарызуе свята як культурна-бытавую з’яву. У розных святах, якія існуюць у сучаснасці, прынята вылучыць тры асноўныя кампаненты: ўрачыста-афіцыйны і масава-забаўляльны (адносяцца да грамадскага жыцця), хатне-бытавы (уласцівы хатняй сферы жыцця).
Да асноўных кампанентаў святочнага комплексу таксама адносяцца абрадавыя і гульнявыя элементы старых каляндарных святаў, святочная прастора, гульні.
3. Арганізацыя і правядзенне святочных мерапрыемстваў у сучасным горадзе з’яўляецца складаным і мнагагранным працэсам. Павышэнню мастацкай якасці свята спрыяе рознабаковае эстэтычнае, эмацыянальнае і педагагічнае ўздзеянне.
Спецыфіка арганізацыі і правядзення святочных мерапрыемстваў у сучасных гарадах рознабаковая. Месца і час правядзення святочных дзеянняў рэгламентуецца нарматыўнымі дакументамі, а сама падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў ажыццяўляецца прафесійна падрыхтаванымі спецыялістамі, якім пастаянна патрабуецца шукаць новыя спецыфічныя формы, выразныя сродкі, эстэтычныя запатрабаванні гарадскога насельніцтва.
Патрэбны пэўныя ўмовы для таго, каб здзейсніць задуму святочнага мерапрыемства. Праводзіцца шэраг разнастайных відаў работ вытворчага і творчага характару. Вырашаюцца пытанні аб матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні свята.
4. У наш час, установы культуры г. Віцебска вядуць актыўную работу па зберажэнню гісторыка-культурнай спадчыны Віцебшчыны. Арганізуюць і праводзяць святы па розным напрамкам (традыцыйныя, гістарычныя і т.д.). Адным з удалых святаў па зберажэнню гісторыка-культурнай спадчыны, з’яўляецца правядзенне свята да дня нараджэння Марка Шагала.
Асноўнай мэтай дадзенага свята прынята лічыць захаванне і шырокую папулярызацыю культурнай спадчыны беларусаў.
Вядзецца вялікая праца па падрыхтоўцы свята. Яно ладкуецца адразу на некалькіх пляцоўках горада Віцебска. У праграме дня правядзення савята налічваецца больш за 15 мерапрыемстваў (паэзія, харэаграфічнае і тэатральнае мастацтва, мастацтва дзіцячай эстрады, гумару, конкурс выканаўцаў нацыянальнай песні, фотавыстава, мастацкі плэнар).
За два дзясятка гадоў існавання свята, прысвечанае дню нараджэння Марка Шагала, стала паўнапраўнай часткай культурнага жыцця не толькі Віцебска, але і ўсёй Беларусі, пад небам якой знайшлі сваё месца людзі розных нацыянальнасцей.
Сёння, адбываецца паступовае асэнсаванне культуры не толькі як сістэмы канкрэтных каштоўнасцяў, але і прызнанне яе ў якасці інструмента, здольнага аказваць накіраванае і прагназуемае ўплыў на ўсе сферы жыццядзейнасці насельніцтва.
Грамадства не можа гарманічна існаваць без свята. У святах выяўляюцца святыя каштоўнасці жыцця. Дзякуючы ім,людзі здольны пазнаваць святасць існавання чалавека, як Божага стварэння. Свята існуе заўсёды, з самых старажытных часоў чалавецтва і да цяперашняга часу. Яно не зменена ў галоўнай, у самай істотнай яго якасцi: здольнасці аднаўляць цэласць чалавека, аднаўляць гармонію паміж людзьмі і прыродай.
У цэлым, народная традыцыя – ёсць народная культура. Традыцыя – гэта ёсць метад перадачы, пераносу (трансмісіі) з'яў і каштоўнасцяў народнай культуры. Традыцыя ўтварае мост паміж сапраўдным і будучыняй, дапамагае кожнаму пакаленню прыстасавацца да новай сацыяльнай рэчаіснасці. Яе аснова – перанос культурных каштоўнасцяў, вопыту і ведаў з пакалення ў пакаленне, а менавіта ў гэтым і заключаецца асноўная задача свята.
1. Аксёнаў, А.С. Арганізыцыя масавых святаў (1918—1920). –Л: ЛГІК, 1974. – 194 с
2. Арутюнов, С. А. Народы и культуры / С.А. Арутюнов. – М: Наука, 1989. – 247 с
3. Беларускі народны каляндар / аўт. - уклад. А.Ю. Лозка ; маст. А.І. Дашкевіч. – Мінск:Полымя, 1992. – 205 с. : іл
4. Беларусы. Т.6. Грамадскія традыцыі / В.Ф. Бацяеў [і інш.]; рэдкал.: В.М.Бялявіна [і інш.]. – Мн.: Бел. навука, 2002. – 606 с.: іл
5. Витебский городской исполнительный комитет [Электронный ресурс] / БЕЛТА. – Витебск, 2016. – Режим доступа: http://vitebsk.gov.by/ru/culture-ru. –Дата доступа: 13.03.2017
6. Воловикова, М.И. Психология и праздник: праздник в жизни человека / М.И. Воловикова, С.В. Тихомирова, А.М. Борисова. – М: ПерСэ, 2003. – 142 с
7. Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі / В.К. Бандарчык [і інш.]. – Мн.: Навука і тэхгіка, 1993. – 253 с.: іл
8. Гуд, П.А. Беларускі кірмаш / П.А. Гуд. – Мн: Полымя, 1996. – 272 с
9. Гуд, П.А. Г935 Тэхналогія стварэння свята: Вучэб. дапам. – Мн: Бел. дзярж. ун-т культуры, 2004. – 224 с
10. Жигульский, К. Праздник и культутра / К. Жигульский. – М: Прогресс, 1985. – 336 с
11. Жирмунтский, С.С. Социология праздников. (Пер. с польского) / С.С. Жирмунтский. – М: Наука, 1993. – 31 с
12. Ионин, Л.Г. Социология культуры: учеб. пособие для вузов / Л.Г. Ионин. – М: Изд. дом ГУ ВШЭ, 2004. – 427 с
13. Мазаев, А.И. Праздник как социально-художественное явление / А.И. Мазаев. – М: Наука, 1988. – 392 с
14. Петров, П.Н. Массовые спортивно-театрализованные представления / П.Н. Петров. – М: Издательский центр «Академия», 2001. – 264 с
15. Праздники Т. 13 // Большая советская энциклопедия / под ред. И.М. Кац. – М: Советская энциклопедия, 1976. – 324 с
16. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6т. / Т. Б. Варфаламеева [і інш.]; склад. Т. Б. Варфаламеева. – Мн.: Бел. навука, 2004. – Т. 2. Віцебскае Падзвінне. – 910 с
17. Фядотаў, А. Г. Элементы паратэатральнай культуры беларускай шляхты ў сучасных гарадскіх святах [Текст] / Фядотаў, А. Г. // Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання. "У дапамогу педагогу" : навукова-метадычны часопіс – 2008. – № 2. – С. 48-51
18. Шароев, И.Г. Режиссура эстрады и массовых представлений / И.Г. Шароев. – М: ГИТИС, 2014. – 342 с
19. Энциклопедия ритуальной жизни. Обряды, обычаи, праздники. (Пер. с польского). – М: Просвещение, 1989. – 495 с
20. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелСЭ, 1989. – 575 с