УВОДЗІНЫ
Сучасная педагогіка сёння разглядае адукацыю як працэс, які накіраваны на самаразвіццё асобы вучня, на пашырэнне яго магчымасцей кампетэнтнага выбару свайго жыццёвага шляху. У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу галоўнай задачай агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага грамадзяніна рэспублікі, здольнага да пастаяннага развіцця і самаадукацыі.
Вядома, гэта патрабуе і ад сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры пошуку новых метадаў, прыёмаў і форм навучання.
Сёння любы прагрэсіўны настаўнік рэспублікі добра ўсведамляе, што без выкарыстання інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій нельга ўжо абысціся ў адукацыйнай сістэме XXI стагоддзя. Многія выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры пачалі эфектыўна выкарыстоўваць звычайны персанальны камп’ютар у выкладанні і добра пераканаліся, што ён дапамагае вучням эфектыўна засвоіць праграмную інфармацыю і яе сістэматызаваць, садзейнічае стварэнню аб’ёмных і яскравых наглядных сродкаў, наогул павышае матывацыю да вывучэння прадмета. У асобных выпадках пры дапамозе камп’ютара выкладчык зможа больш яскрава арганізаваць індывідуальную і групавую форму навучання. Такі падыход у выкладанні беларускай мовы і літаратуры фарміруе ў навучэнцаў сучаснай школы больш высокі ўзровень самаадукацыйных навыкаў і ўменняў.
Відавочна, што прымяненне лічбавых рэсурсаў аблягчае і працу настаўніка.
Кожны ўрок для настаўніка беларускай мовы і літаратуры – гэта магчымасць не толькі навучыць вучняў граматна карыстацца законамі мовы, але і выхоўваць у дзяцей, дабрыню, спагаду, цікавасць да больш глыбокага пазнання пэўных тэм.
Такім чынам, сучаснаму настаўніку беларускай мовы і літаратуры ўжо сёння патрэбна асвойваць новую тэхніку і ствараць новыя методыкі выкладання сваіх прадметаў, зыходзячы з запатрабаванняў вучняў і магчымасцей сучаснай інфармацыйнай прасторы.
Мэта курсавой работы: апісаць змест метадычнай працы па выкарыстанні мультымедыйнай прэзентацыі як інавацыйнага прыёму ў сістэме навучання беларускай мове.
Задачы:
– раскрыць змест паняцця “мультымедыйная прэзентацыя”;
– выявіць месца выкарыстання мультымедыйнай прэзентацыі на ўроках беларускай мовы;
1 ВЫКАРЫСТАННЕ СУЧАСНЫХ ЭЛЕКТРОННЫХ СРОДКАЎ НАВУЧАННЯ НА ЎРОКУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1.1. Агульная характарыстыка сучасных электронных сродкаў навучання
Адным з прыярытэтных кірункаў развіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства з'яўляецца інфарматызацыя адукацыі – працэс удасканалення адукацыйнага працэсу на аснове ўкаранення сродкаў інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ). Іх выкарыстанне дазваляе відазмяніць працэс навучання ў цэлым, рэалізаваць яго асобасна арыентаваную мадэль, дае магчымасць інтэнсіфікаваць заняткі і арганізаць самастойную работу вучняў. Яны патрабуюць змянення формы і ўзаемаадносін выкладчыка і вучня, ператвараючы навучанне ў дзелавое супрацоўніцтва, што павышае індывідуальнасць і інтэнсіўнасць, вядзе да неабходнасці пошуку новых мадэляў заняткаў, пашырае магчымасці творчага развіцця.
З развіццём інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій сталі інтэнсіўна развівацца і электронныя сродкі навучання (ЭСН) – сродкі навучання, створаныя з выкарыстаннем камп’ютарных інфармацыйных тэхналогій. Па сваім метадычным прызначэнні электронныя сродкі навучання можна падпадзяліць на наступныя віды:
1. Навучальныя праграмныя сродкі, метадычнае прызначэнне якіх –паведамленне сумы ведаў і навыкаў навучальнай ці практычнай дзейнасці і забеспячэнне неабходнага ўзроўня засваення, які ўстанаўліваецца з дапамогай зваротнай сувязі, што рэалізуецца сродкамі праграмы.
2. Праграмныя сродкі (сістэмы) – трэнажоры, прызначаныя для адпрацоўкі ўменняў, навыкаў навучальнай дзейнасці, ажыццяўленні самападрыхтоўкі. Яны звычайна выкарыстоўваюцца пры паўторы ці замацаванні раней пройдзенага матэрыялу.
3. Праграмы, прызначаныя для кантролю (самакантролю) узроўня авалодання навучальным матэрыялам, – кантралюючыя праграмныя сродкі.
4. Інфармацыйна-пошукавыя, інфармацыйна-даведкавыя праграмныя сродкі, якія прадстаўляюць магчымасць выбару неабходнай карыстальніку інфармацыі. Іх метадычнае прызначэнне – фарміраванне ўменняў і навыкаў па сістэматызацыі інфармацыі.
Тэрмін «лічбавыя адукацыйныя рэсурсы» трэба разумець як камп’ютарныя сродкі навучання, якія ўяўляюць сабою віртуальную нагляднасць у лічбавай форме, неабходную для арганізацыі адукацыйнага працэсу [24, с. 25]. Можна карыстацца і такімі сінонімамі, як «электронныя сродкі навучання» ці «праграмна-педагагічныя сродкі». Да лічбавых
2 АСАБЛІВАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ МУЛЬТЫМЕДЫЙНАЙ ПРЭЗЕНТАЦЫІ НА ЎРОКУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
2.1. Патрабаванні да стварэння мультымедыйнай прэзентацыі
Кожная мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная да занятку, з аднаго боку, з'яўляецца ў значнай ступені аўтаномным праграмным прадуктам, а з другога – павінна адпавядаць некаторым агульным стандартам па сваім змесце. Гэта забяспечвае магчымасць пры неабходнасці звязаць прэзентацыі ў адзіную навучальную сістэму, арыентаваную на вывучэнне цэлага падзелу беларускай мовы.
Абавязковымі структурнымі элементамі мультымедыйнай прэзентацыі, як правіла, з'яўляюцца: тытульны слайд, план прэзентацыі, навучальны матэрыял, умоўныя абазначэнні і асноўныя паняцці, апісанне элементаў кіравання, сістэма кантролю ведаў, інфармацыйныя рэсурсы па тэме.
Тытульны слайд ўключае назву тэмы і дысцыпліны, звесткі пра аўтара, а таксама інфармацыю аб адукацыйнай установе. Пры неабходнасці на тытульным слайдзе размяшчаецца найбольш характэрная для дадзенай тэмы ілюстрацыя.
План прэзентацыі акрэслівае кола пытанняў, пра якія пойдзе гаворка ў прэзентацыі. План, з аднаго боку, павінен быць дастаткова падрабязным, каб забяспечваць аператыўны доступ да змястоўных частак прэзентацыі, а з другога – максімальна бачнай, г. з. размяшчацца на адным слайдзе.
Кожны слайд, які змяшчае навучальны матэрыял, уключае назву тэмы (разделу, падраздзелаў), адно або некалькі тэкставых палёў, невялікія графічныя ўстаўкі (формулы, графікі, дыяграмы, табліцы і малюнкі), магчыма, іх аўдыё– і відэасуправаджэнне.
Умоўныя абазначэння і асноўныя паняцці ўключаюць поўны спіс пазначэнняў і сімвалаў, а таксама асноўных паняццяў прэзентацыі. Для звароту да ўмоўных пазначэнняў на адпаведных слайдах, якія змяшчаюць навучальны матэрыял, размяшчаюцца гіперспасылкі.
Апісанне элементаў кіравання ўяўляе сабой асобны слайд з апісаннем усіх выкарыстаных экранных кнопак для ўдакладнення іх функцыянальнага прызначэння: пераход з плана на пачатак тэмы, уключэнне наступнага слайда, зварот да ўмоўных пазначэнняў, выклік падказкі і г. д.
Сістэма кантролю ведаў можа быць арганізавана ў выглядзе тэставання або апытання для хуткай праверкі засваення лекцыйнага матэрыялу, а таксама сістэмы заданняў і пытанняў для арганізацыі самакантролю пры працы з прэзентацыяй як з
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Сучасная педагогіка сёння разглядае адукацыю як працэс, які накіраваны на самаразвіццё асобы вучня, на пашырэнне яго магчымасцей кампетэнтнага вырабу свайго жыццёвага шляху. У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу галоўнай задачай агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага грамадзяніна рэспублікі, здольнага да пастаяннага развіцця і самаадукацыі. Вядома, гэта патрабуе і ад сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры пошуку новых метадаў, прыёмаў і форм навучання.
Вопыт школьнага выкладання пераконвае, што так званы класічны камбінаваны ўрок у школе заўсёды быў, ёсць і яшчэ будзе доўгія дзесяцігоддзі, але і без нетрадыцыйных яго формаў зараз проста не абысціся, бо менавіта яны і падтрымліваюць цікавасць сучасных падлеткаў да прадметаў, павышаюць матывацыю да іх вывучэння.
У працэсе працы мы прыйшлі да наступных вывадаў:
1. Прымяніць камп’ютар на ўроках беларускай мовы магчыма ў разнастайных адукацыйных рэжымах (навучальным, рэжыме графічнага ілюстравання праграмнага матэрыялу, трэніровачным з мэтай выпрацоўкі і замацавання элементарных уменняў і навыкаў пасля вывучэння пэўнай тэмы, дыягнастычным рэжыме тэсціравання якасці засваення праграмнага матэрыялу)
2. Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – моцны стымул у навучанні. Пры дапамозе такіх ўрокаў актывізуюцца псіхічныя працэсы вучняў: успрыманне, увага, памяць, мысленне; найбольш актыўна і хутка адбываецца развіццё пазнавальнай цікавасці.
3. Мультымедыйныя прэзентацыі ўяўляюць сабою дасканала прадуманы мультымедыйны канспект, у змесце якога прысутнічае сціслы тэкст, асноўныя правілы-азначэнні, апорныя схемы, табліцы, малюнкі, фотаздымкі, відэафрагменты, анімацыя і гук. Праграма PowerPoint дае магчымасць будаваць разнастайныя графікі і дыяграмы, рыхтаваць паказ і дэманстрацыю слайдаў, якія дапамагаюць сэканоміць час на ўроку.
4. Дзякуючы выкарыстанню такой камп’ютарнай тэхналогіі на сучасным уроку школьнік можа ўспрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна бывае пры традыцыйным выкладанні. На сёння мультымедыйная сістэма ўжо замяніла і выдатна спалучыла ў адно цэлае добра знаёмыя настаўніку графапраектар, ці кадаскоп, дыяпраектар (фільмаскоп), эпіпраектар, прайгравальнік і магнітафон.
Кожная мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная да занятку, з аднаго
1. Бабанский, Ю. К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе / Ю. К. Бабанский. – М. : Просвещение, 1985 – 248 с.
2. Барковіч, А. Н. Родная мова ў Інтэрнэце / А. Н. Барковіч // Роднае слова. – 2005. – № 12. – С. 87 – 90.
3. Беларуская мова : вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014 – 68 с.
4. Беларуская мова і літаратура: 10 – 11 кл.: прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне : дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / І.М. Саматыя [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2012. – 90 с.
5. Быкаўцава, І. Ф. Слоўнікавыя дыктоўкі на ЭВМ / І. Ф. Быкаўцава // Роднае слова. – 2002. – №5. – С. 72–76.
6. Варановіч, З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы / З.Б. Варановіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 248 с.
7. Васюковіч, Л. С. Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе: практыкум / Л. С. Васюковіч, М. Г. Яленскі. – Мінск: Універсітэцкае, 1999. – 176 с.
8. Віктаровіч, Т.А. Адаптыўная сістэма навучання. Неабходнасць пераходу да новых тэхналогій / Т.А. Віктаровіч // Беларуская мова і літаратура. – 2004. – № 1. – С.25–28.
9. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе : Кніга для настаўніка. – Мінск : Народная асвета, 1988. – 254 с.
10. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / пад рэд.С. І. Цыбульскай. – Мінск : Сэр–Вит, 2006. – 225 с.
11. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / пад аг. рэд. С.І. Цыбульскай. – Мінск : Сэр-Віт, 2006. – 160 с.
12. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
13. Жуковіч, М. М. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / М. М. Жуковіч. – Мінск : Адукацыя і навука, 2007. – 255 с.
14. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии / Н. И. Запрудский. – Мінск : Сэр-Вит, 2003. – 288 с.
15. Запрудскі, М. І. Сучасныя тэхналогіі навучальна–выхаваўчага працэсу / М. І. Запрудскі // Народная асвета. – 2000. – № 5. – С.34–39.
16. Иванов, С. А. Мультимедиа-технологии будущему учителю-филологу / С. А. Иванов // Вестник МГОПУ им.М.А.Шолохова. Серия «Информатика» №1. – Москва, 2006. – С. 176-183.
17. Казлова, А. У. Камп’ютарная падтрымка ўрокаў беларускай мовы і літаратуры / А. У. Казлова // Беларуская мова і і літаратура. – 2008. – №12. – С.19–21.
18. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова” // Народная асвета. – 2013. – №7. – С. 3–8.
19. Лавринович, К. В. Интернет в образовательном процессе сельской школы / К. В. Лавринович, М. Ч. Лысый // Веснік адукацыі. – 2004. – № 5. – С. 3 – 6.
20. Лапічэнкава, Р. У. Актыўныя формы выкладання беларускай мовы літаратуры / Р. У. Лапічэнкава ; пад рэд. М. К. Жук. – Мазыр : Белы Вецер, 2001. – 52 с.
21. Ляшук, В. Я. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В. Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №12. – С.3–5.
22. Методыка выкладання беларускай мовы / Пад рэд. М.Г.Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2006. – 286 с.
23. Методыка выкладання беларускай мовы : Бібліяграфічны паказальнік. 1969 – 1990 / Складальнік М. С. Лукашус; пад рэд. В. У. Протчанкі.
24. Минич, О.А. Информационные технологии в образовании / О.А. Минич. – Минск : Красико-Принт, 2008. – 176 с.
25. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2001. – 364 с.
26. Прыкладнае каляндарна–тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” на 2012/2013 навучальны год (10–11 клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010. –122 с.
27. Пунчик, В.Н. Интернет-ресурсы в работе педагога / В.Н.Пунчик, Е.П.Семёнова, М.В.Короткевич.– Минск : Красико-Принт, 2010. – 176 с.
28. Пунчик, В.Н. Мультимедийное сопровождение учебного процесса / авт.-сост. В.Н.Пунчик, А.Р.Борисевич, Н.Н.Пунчик. – Минск : Красико-Принт, 2009. – 176 с.
29. Селевко, Г.К. Современные образовательные технологии / Г. К. Селевко. – М. : Высшая школа, 1998. – 256 с.
30. Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку беларускай літаратуры / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №12. – С.6-7.