Уводзіны
Развіццё сучаснай адукацыі патрабуе пашырэння ўвагі да новых метадычных здабыткаў. Рэфармаванне школы, якое адбываецца сёння, павінна быць забяспечана і за кошт новых метадычных напрацовак, рэкамендацый, канкрэтных методык, тэхналогій, выкарыстання новых формаў навучання і выкладання школьных прадметаў.
Апошнія дваццаць гадоў прыўнеслі ў развіццё метадычнай навукі Беларусі шматлікія інавацыі, паўплывалі на выпрацоўку новых падыходаў да фарміравання і развіццця адукацыйных стандартаў.
Сучасная метадычная практыка, звязаная з выкладаннем беларускай літаратуры ў школе, звернута да вырашэння шматлікіх тэарэтычных праблем, сярод якіх:
- інтэграцыя літаратуры з іншымі дысцыплінамі гуманітаранага цыклу і гуманізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу;
- праблема культуры мастацкага чытання, успрымання літаратуры як мастацтва слова, фарміраванне духоўнага свету чытача твораў;
- узаемадзеянне методыкі беларускай літаратуры і сучаснага літаратуразнаўства;
- паглыбленне сувязей паміж успрыняццем твора, яго інтэрпрэтацыяй, аналізам і самастойнай дзейнасцю вучняў;
- гістарычная змена метадаў і прыёмаў навучання літаратуры, канструяванне новых, апора на традыцыйныя;
- пошук новых структур урокаў і мадэляванне іншых формаў правядзення заняткаў.
Усё вышэй пералічанае стала выкарыстоўваецца ў навуковых пошуках і распрацоўках сучасных беларускіх метадыстаў.
Да праблем і метадаў выкладання методыкі беларскай літаратуры ў сучаных вну звернуты падручнікі і метадычныя даведнікі А.В. Брадзіхінай[2], М.І. Гоўзіч[4], А.І. Лугоўскага[8; 9], А.В. Руцкай[18].
Шматлікія метадычныя і практычныя дапаможнікі па беларускай літаратуры, адрасаваныя настаўнікам, створаны А.І. Бельскім[1], М.І. Верціхоўскай[3], Т.М. Грыцаль[5], М.В. Жуковічам[6], Г.М. Ішчанка[7], Е.А. Лявонавай[10], В.Я. Ляшук[11; 12], М.І. Мішчанчуком[15], В.І. Смыкоўскай[19], С.І. Цыбульскай[21] і інш.
Праблему вывучэння лірычных твораў, так ці інакш, закранаюць амаль усе пералічаныя вышэй навукоўцы-метадысты, асаблівую ўвагу на праблему родавай і жанравай спецыфікі вывучэння лірыкі ў школе звяртаюць у сваіх артыкулах М.І. Мішчанчук[14], В.І. Русілка[17]. Аднак у сучаснай метадычнай навуцы адсутнічаюць грунтоўныя манаграфічныя даследаванні і
1. Родавая і жанравая спецыфіка лірычных твораў
Творы мастацкай літаратуры адрозніваюцца па спосабах адлюстравання рэчаіснасці, форме, аб’ёме, вобразнасці, асаблівасцях успрымання чытачамі, а таму формы і метады работы з творамі розных жанраў павінны ўлічваць спецыфічныя рысы кожнага з літаратурных родаў.
На думку М.І. Гоўзіч, лірыка вызначаецца як “найбольш складаны, спецыфічны літаратурны род”[4, с. 126]. Ён характарызуецца асаблівым тыпам пабудовы мастацкага вобраза, які ўяўляе сабою вобраз-перажыванне, у той час як у драме і эпасе ў аснове вобраза ляжыць шматбаковы паказ чалавека ў складаных жыццёвых узаемаадносінах.
У лірыцы (ад старажытнагрэцкага liricós – той, хто спявае пад гукі ліры, музычны, хвалюючы) на першы план выступае ўнутраны свет чалавека, стан яго свядомасці: эмацыянальна афарбаваныя развагі, разумовыя імпульсы, душэўныя памкненні, перажыванні, пачуцці.
Калі ў лірычным творы і “абазначаецца які-небудзь падзейны рад, дык надзвычай скупа, без дэталізацыі” [22, с. 181]. Прадмет адлюстравання ў лірыцы – суб’ектыўнае. Разам з тым яно заўсёды мае якасць “квінтэсенцыі душэўнага вопыту чалавека” [22, с. 182], дзе аб’ектыўны свет з’яўляецца “падставай для апісання эмацыйнага стану суб’екта” [20, с. 93].
Вельмі важная прыкмета лірыкі, ва ўсякім разе, пераважнай большасці яе твораў – экспрэсіўнасць, якая выяўляецца і праз падбор слоў, і праз сінтаксічныя канструкцыі, іншасказанні, і, галоўнае, праз фанетыка-рытмічную пабудову тэксту. Экспрэсіўнасць лірыкі надзвычай моцна працуе на такую яшчэ адну яе якасць, як сугестыўнасць, што ўказвае на наяўнасць у творах максімальнай унушаючай сілы, здольнай прымусіць чытача пранікнуцца ўсім тым, чым жыве аўтар, адчуць і яшчэ раз перажыць гэта як нешта сваё, уласнае, глыбока асабістае. Носьбіта перажывання, выражанага ў лірычным творы, прынята называць лірычным героем. Хоць гэта і найбольш шырокаўжывальны тэрмін, аднак ім не перадаюцца ўсе тыпы ўвасаблення аўтарскай свядомасці ў лірыцы. Побач з дадзеным тэрмінам ужываюцца таксама тэрміны лірычны суб’ект і лірычнае “я”.
Па адносінах да асобы аўтара лірычны герой звычайна захоўвае адносную самастойнасць, ён валодае выражанай індывідуальнасцю, якая рэалізуецца ў яго дынаміцы, уласным лёсам.
Як і ўсякі вобраз, лірычны герой нясе ў сабе не толькі ўнікальна-непаўторныя рысы асобы, але і пэўнае абагульненне, таму нельга атаясамліваць яго з рэальным аўтарам. Часта лірычны герой бывае вельмі блізкі да аўтара па складзе асобы і характары яго перажыванняў або, наадварот, можа быць вельмі далёкі ад яго, тым не менш, розніца паміж імі з‘яўляецца прынцыповай і захоўваецца ва ўсіх выпадках. У кожным канкрэтным творы “аўтар, тыпізуючы і абагульняючы лірычныя перажыванні, актуалізуе ў лірычным героі пэўную частку сваёй асобы”[4,
2. Метады і прыёмы пры вывучэнні лірычных твораў
Лірыка – адметны род літаратуры, яна мае свой прадмет у рэчаіснасці. Такім прадметам з’яўляецца ўнутраны свет чалавека ў яго руху – працэс мыслення і ўнутраных перажыванняў, эмоцый. Непасрэднае перажыванне адсоўвае на другі план жыццёвыя сітуацыі; у лірычных творах, у адрозненне ад эпічных, адсутнічае разгорнуты выразны сюжэт, для іх характэрна па-мастацку арганізаваная ў цэласную выяўленчую сістэму вершаваная мова.
Новая канцэпцыя літаратурнай адукацыі, стаўка на гуманізацыю навучання павялічылі значэнне лірыкі ў школьным курсе, бо лірычныя творы праз індывідуалізацыю пачуццяў арыентуюцца на станаўленне свабоднай і духоўна багатай асобы, здольнай да самавыражэння і самарэалізацыі.
На вывучэнне лірыкі ў школьным курсе адведзена прыкладна трэцяя частка часу. Уключаныя ў праграму вершы вызначаюцца тэматычнай і жанравай разнастайнасцю.
У праграмах па беларускай літарататуры сфармуляваны мэты вывучэння лірычных твораў, сцісла якія, на думку А.В. Руцкай [18, c. 142-144] можна абазначыць праз наступныя пункты:
•Навучальная – раскрыць агульныя законы лірычнай паэзіі і эстэтычную спецыфіку яе жанраў праз знаёмства з лепшымі яе прадстаўнікамі і іх творамі, паказаць асаблівасці яе развіцця на розных этапах літаратурнага працэсу.
•Развіваючая – падрыхтаваць удумлівых чытачоў паэзіі, развіць культуру чытання твораў гэтага літаратурнага роду, выпрацаваць уменне аналізаваць паэтычны тэкст, асэнсавана ўспрымаць аўтарскую пазіцыю; развіць уласныя творчыя здольнасці вучняў.
• Выхаваўчая – спрыяць развіццю эстэтычнага густу, выхаванню высокіх пачуццяў, нацыянальнай і асабістай самапавагі, з’арыентаванасці на агульначалавечыя каштоўнасці.
Акрамя таго, пры вывучэнні лірычных твораў настаўніку ў першую чаргу неабходна зыходзіць з таго, што мастацкі тэкст уяўляе сабой складаную структуру. У творы вучні павінны асэнсаваць розныя і разам з тым узаемазвязаныя ўзроўні:
• ідэйна-эстэтычны – увасабленне ў мастацкім тэксце ў адпаведнасці з аўтарскай задумай зместу (тэмы) твора як выніку эстэтычнага асэнсавання адлюстроўваемай рэчаіснасці. Гэты ўзровень разглядаецца як сацыяльны і ідэйны аспект. Аналізуючы яго, вучні раскрываюць ідэйна-эстэтычную задуму і змест літаратурнага твора, значэнне і ролю вобразаў;
• жанрава-кампазіцыйны – гэта паэтычная структура, абумоўленая зместам і характарам жанру. Жанрава-кампазіцыйны ўзровень займае прамежкавае становішча паміж ідэйна-эстэтычным і моўным. Форму неабходна разглядаць на фоне зместавых аспектаў, якія лягчэй зразумець, але пры гэтым нельга асэнсаваць у поўнай меры без аналізу сродкаў выразнасці;
3. Тыпы ўрокаў па вывучэнні лірычных твораў
Урок заўсёды быў і застаецца галоўнай формай навучальна-выхаваўчага працэсу. Гэта калектыўная форма навучання, якой уласцівыя пастаянны састаў навучэнцаў і ўстойлівыя часавыя рамкі (45 хвілін), з загадзя састаўленым раскладам і арганізацыяй вучэбнай працы над пэўным матэрыялам. Для яго прад’яўляюцца арганізацыйныя, педагагічныя, гігіенічныя, метадычныя і літаратуразнаўчыя патрабаванні.
Як адзначае А.І. Лугоўскі, у педагагічнай навуцы “вядомы некалькі класіфікацый тыпаў урока, кожная з якіх адрозніваецца вызначальнай прыкметай” [9, c. 93].
Калі ў аснову класіфікацыі пакладзена навучальная мэта, то ўрокі можна групаваць наступным чынам: уводныя ўрокі, урокі прымянення атрыманых ведаў, урокі фарміравання навыкаў, урокі паўтарэння, урокі кантрольныя, урокі камбінаваныя, урокі атрымання ведаў.
Калі ў аснову класіфікацыі пакладзены метад, то ўрокі можна згрупаваць так: урокі-лекцыі, урокі-семінары, урокі тлумачэння новага, урокі трэніровачныя.
Паводле састаўных звёнаў працэсу навучання ўрокі падзяляюцца на: урокі ўводныя – у пачатку года, урокі ўступныя – у пачатку вывучэння тэмы, урокі авалодання новымі ведамі, урокі замацавання ведаў, урокі прымянення атрыманых ведаў.
Найбольш распаўсюджана класіфікацыя ўрокаў паводле дыдактычных мэт: камбінаваныя ўрокі, урокі вывучэння новага матэрыялу, ўрокі замацавання ведаў, іх сістэматызацыі і фарміравання ўменняў і навыкаў, урокі кантролю і ацэнкі ведаў.
У пераважнай большасці настаўнік звяртаецца да ўрокаў камбінаванай будовы, структура якой складаецца з 5-ці асноўных этапаў:
1) арганізацыйны момант;
2) паўтарэнне раней вывучанага;
3) тлумачэнне новага матэрыялу;
4) замацаванне толькі што вывучанага;
5) дамашняе заданне.
Урок літаратуры, разам з тым, па структуры павінен быць больш гнуткім, каб аблюстроўваць і спецыфіку матэрыялу, і структуру працэсу навування. Спецыфіка цыклаў урокаў па літаратуры вызначаецца агульнай логікай арганізацыі матэрыялу ў праграме.
У сярэдніх класах урокі літаратуры могуць мець наступную паслядоўнасць: Урок-уводзіны – урокі знаёмства з тэкстам – урокі аналізу тэксту – урок вывадаў. Паколькі ў сярэдніх класах ёсць тэмы, якія вывучаюцца на працягу аднаго ўрока, бывае і так: на адным уроку рэалізуецца падрыхтоўка да ўспрымання тэкста, знаёмства з тэкстам, аналіз і падводзяцца вынікі ўсёй працы,
Заключэнне
Праблемы сучаснай метадычнай навукі і выкладання беларускай літаратуры ў школе разглядаюцца ў метадычных распрацоўках і даследаваннях А.В. Брадзіхінай, М.І. Гоўзіч, А.І. Лугоўскага, А.В. Руцкай, А.І. Бельскага, М.І. Верціхоўскай, Т.М. Грыцаль, М.В. Жуковіча, Е.А. Лявонавай, В.Я. Ляшук, В.І. Смыкоўскай, С.І. Цыбульскай, аднак асаблівую ўвагу на праблему родавай і жанравай спецыфікі вывучэння лірыкі ў школе звяртаюць у сваіх артыкулах беларускія навукоўцы М.І. Мішчанчук і В.І. Русілка.
Жанравая і родавая спецыфіка лірычных твораў вызначаецца асаблівым тыпам мастацкага вобраза, заснаванага на сугестыўнасці, экспрэсіўнасці і суб’ектыўнасці. Галоўным у лірычным творы з’яўляецца ўнутраны свет асобы, апісанне розных станаў яе свядомасці. Самымі распаўсюджанымі відамі лірычных твораў з’яўляюцца верш і песня. Уласна жанравую адметнасць лірычных твораў складаюць такія іх віды, як гімн, ода, элегія, эпіграма, эпітафія, эпіталама, раманс, мадрыгал, санет, тэрцыны, рандо, рандэль, трыялет, актава і інш. Даследчыкі літаратуры звяртаюцца таксама да тэматычнага прынцыпу класіфікацыі лірычных твораў. У залежнасці ад канкрэтнага зместу адрозніваюць лірыку грамадзянскую (патрыятычная выступае пры гэтым як адна з яе разнавіднасцей), філасофскую (не зусім тоесная філасофскай, але надзвычай блізкая да яе лірыка роздуму альбо медытатыўная лірыка), інтымную (асноўную частку яе складае любоўная лірыка альбо лірыка кахання), пейзажную і інш.
Успрыманне лірычных твораў у малодшых школьнікаў неразвітае, невыразнае, спрошчанае. Творы ацэньваюцца пераважна на падставе знешняй прывабнасці апісваемых з’яў. Вучні могуць правільна вызначыць агульны настрой верша, але не здольныя пранікнуць у яго ідэйную, філасофскую сутнасць. Гарманічнасць формы, багацце і разнастайнасць сродкаў мастацкага выяўлення часта застаюцца па-за ўвагай.
Успрыманне лірыкі ў 7-8 класах больш тонкае, глыбокае, вучні праяўляюць увагу да перажыванняў лірычнага героя, але саромеюцца выказваць свае пачуцці. Разам з тым школьнікі гэтага ўзросту любяць выступаць у ролі даследчыкаў.
У 9-11 класах цікавасць да лірыкі праяўляецца на больш высокім узроўні. Старшакласнікі здольны свядома і глыбока пранікаць у глыбіні паэтычнага слова.
З улікам ўзроставых асаблівасцей школьнікаў, галоўнымі метадамі і прыёмамі, якія выкарыстоўваюцца пры рабоце з лірычнымі творамі на ўроку, трэба лічыць выразнае чытанне, вуснае слоўнае маляванне, выяўленне фактаў біяграфіі, якія леглі ў аснову лірычнага твора, знаёмства з гісторыяй напісання твора, параўнанне верша і блізкіх да яго твораў музычнага і выяўленчага мастацтва, супастаўленне вершаў розных аўтараў на адну і тую ж тэму, або вершаў, напісаных адным аўтарам ў розны час, параўнанне арыгіналаў твора і яго перакладаў на вядомыя вучням мовы,
1. Бельскі, А.І. Сучасная літаратура Беларусі: дапаможнік для настаўнікаў / А.І. Бельскі. – Мн.: ТАА “Аверсэв”, 2000. – 126 с.
2. Брадзіхіна, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: практ. рэкамендацыі /А.В. Брадзіхіна; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 48 с.
3. Верціхоўская М.І. Урокі літаратуры ў старшых класах: вучэбна-метадычны дапаможнік / М.І. Верціхоўская. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2011. – 295 с.
4. Гоўзіч, І.М. Методыка выкладання беларускай літаратуры: дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / І.М. Гоўзіч, А.І. Лугоўскі, С.А. Сычова. – Мінск: БДПУ, 2012. – 229 с.
5. Грыцаль, Т.М. Беларуская літаратура ў школе: вывучэнне сучаснай прозы ў старшых класах: метадычны дапаможнік / Т.М. Грыцаль. – Мн.: Тэхнапрынт, 2004. – 20 с.
6. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М.В. Жуковіч. – Мінск: “Аверсэв”, 2007. – 157 с.
7. Ішчанка, Г.М. Уладзімір Караткевіч у школе: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / Г.М. Ішчанка. – Мн.: ТДА “Аверсэв”, 2002. – 206 с.
8. Лугоўскі, А.І. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэбны дапаможнік / А.І. Лугоўскі / М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка”. – Мінск: БДПУ, 2005. – 92 с.
9. Лугоўскі, А.І. Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры / А.І. Лугоўскі; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка”. – Мінск: БДПУ, 2008. – 127 с.
10. Лявонава, Е.А. Агульнае і адметнае: творчасць беларускіх пiсьменнiкаў XX ст. ў кантэксце сусвет. лiтаратуры: дапаможнік для настаўнiкаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыi / Е.А. Лявонава. – Мн.: Маст. літ., 2003. – 197 с.
11. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Адама Міцкевіча ў школе: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання з 12-гад. тэрмінам навучання / В.Я. Ляшук. – Мн.: Аверсэв, 2003. – 110 с.
12. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе: дапаможнік для настаўнікаў / В.Я. Ляшук. – Мінск: Аверсэв, 2006. – 319 с.
13. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэбны дапаможнік для філал. фак. ВНУ / Л.В. Асташонак, Ю.І. Валынец, Г.С. Гарадко і інш.; Пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мн.: ВП “Экаперспектыва”, 1999. – 447 с.
14. Мішчанчук, М.І. Аб некаторых праблемах вывучэння лірыкі ў старэйшых класах сярэдняй школы і ВНУ / М.І. Мішчанчук // Беларуская мова і літаратура. – 2001.– № 2. – С. 26 – 40.
15. Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ў 11 класе: дапам. для настаўнікаў / М.І. Мішчанчук, Г.Я. Адамовіч. – Мн. : Аверсэв, 2001. – 234 с.
16. Рагойша, В.П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці / В. П. Рагойша. – Мн.: Нар. асвета, 2009. – 303 с.
17. Русілка, В.І. Вывучэнне літаратурнага твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы / В.І. Русілка // Наука и образование в условиях социально-экономической трансформации общества: материалы VIII Междунар. науч.-метод. конф. – Мн.: ЗАО “Современные знания”, 2005. – Ч. 2. – С. 17 – 18.
18. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” / А. В. Руцкая, М. У. Грынько. – Мінск: Издательство Гревцова, 2010. – 181 c.
19. Смыкоўская, В.І. Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні: дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / В.І. Смыкоўская. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 208 с.
20. Суслова, Н.В. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя / Н.В. Суслова, Т.Н. Усольцева. – Мозырь: ООО ИД “Белый ветер”, 2003. – 153 с.
21. Цыбульская, С.І. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры: метадычныя рэкамендацыі і нарматыўныя патрабаванні / С. І. Цыбульская. – Мінск: Сэр-Вит, 2007. – 172 с.
22. Яцухна, В.І. Тэорыя літаратуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў ВНУ. У 2-х частках. Часткі І-ІІ / В. І. Яцухна. – Гомель: УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2003. – 151 с.