Фразеалагізмы з кампанентамі-назвамі хатніх рэчаў у беларускай мове: этналінгвістычны аспект - Курсовая работа (проект)
Скачать готовую работу по теме

Фразеалагізмы з кампанентамі-назвамі хатніх рэчаў у беларускай мове: этналінгвістычны аспект

Купить эту готовую работу со скидкой за 60,00 BYN
Фразеалагізмы з кампанентамі-назвамі хатніх рэчаў у беларускай мове: этналінгвістычны аспект
Стоимость Стоимость
от

60,00

75,00

BYN

Содержание

УВОДЗІНЫ

1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ВЫВУЧЭННЯ ПОБЫТАВАЙ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСАЎ

1.1. Аспекты вывучэння лексікі сучаснай беларускай мовыт

1.2 Асаблівасці адлюстравання побыту беларусаў у лексічнай сістэме

2 ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З КАМПАНЕНТАМІ-НАЗВАМІ ХАТНІХ РЭЧАЎ У БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

2.1 Фразеалагізмы з кампанентам – назвамі посуду і кухоннага начыння

2.2 Фразеалагізмы з кампанентам – назвамі прылад працы

2.3 Фразеалагізмы з кампанентам – назвамі адзення і абутку

2.4. Фразеалагізмы з кампанентамі – назвамі хатняй абстаноўкі, элементаў мэблі 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Выдержка из работы

УВОДЗІНЫ

Мова і культура – непарыўна звязаныя кампаненты чалавечага жыцця. Водгукі мінулага знаходзяць сваё адлюстраванне як у культурнай спадчыне народа – легендах, паданнях, прыкметах і павер’ях, так і ў яго мове – слоўнікавым складзе, фразеалагізмах, прыказках і прымаўках. Мова выступае як сродак, які тлумачыць сэнс духоўнай культуры народа. А яна будуецца перш за ўсё на матэрыяльным пачатку, у паўсядзённым жыцці чалавека, яго жыццёвых клопатах і турботах. Семантыка этнакультурнай прасторы даволі выразна мадэліруецца ў межах прыказак і прымавак, што з’яўляюцца свайго роду мастацка-гістарычным летапісам, з дапамогай якога можна зразумець матэрыяльнае і духоўнае жыццё народа. У фразеалагічных адзінках найбольш важнымі і статуснымі структурнымі кампанентамі, у якіх заключана нацыянальна-культурная інфармацыя, выступаюць словы, што называюць прадметы побыту.

Прадмет побыту – гэта ў пэўнай ступені апазнавальны знак яго прыналежнасці да культуры той ці іншай этнічнай супольнасці людзей. Побытавая лексіка, акрэсліваючы паўсядзённую сферу жыцця чалавека, звязана сваёй семантыкай з яго працоўнай дзейнасцю, звычаямі, абрадамі, рытуаламі, асаблівасцямі светапогляду ў мінулым.

Фразеалагізмы заснаваны на семантыка-граматычным адзінстве, яны павінны вывучацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці іх семантычных, этымалагічных, марфалагічных, сінтаксічных, структурных, стылістычных і іншых характарыстык.

Даследаванню паходжання ўстойлівых словазлучэнняў у іх сувязі з народнай духоўнай культурай прысвяцілі свае работы М.І. Талстой, В.М. Макіенка, Ю.А. Гваздароў, А.С. Аксамітаў, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі, В.Д. Ужчанка, А.А. Іўчанка і іншыя моваведы. Работы названых аўтараў сведчаць пра тое, што сувязь мовы з рэчаіснасцю асабліва яскрава праяўляецца ў фразеалагізмах, многія з якіх гістарычна звязаны са старажытнымі павер’ямі і ўяўленнямі.



1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ВЫВУЧЭННЯ ПОБЫТАВАЙ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСАЎ

1.1. Аспекты вывучэння лексікі сучаснай беларускай мовы

Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку (ад грэч. lexis – слова). Тэрмінам «лексіка» называюць таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці пісьменніка (лексіка Я. Коласа, У. Караткевіча і інш.), у пэўнай мясцовай гаворцы (дыялектная лексіка), у якой-небудзь сферы дзейнасці (прафесійная лекіка) і г. д. Менавіта ў лексіцы адлюстраваны змены, якія адбываюцца ў палітычным і культурным жыцці грамадства, здабыткі ў галіне навукі, тэхнікі і вытворчасці. Вывучэнне лексікі роднай мовы ўзбагачае слоўнікавы запас чалавека, павышае культуру яго вуснай і пісьмовай мовы, пашырае веды пра навакольную рэчаіснасць [12, с. 29].

Слоўнікавы запас любой мовы бесперапынна змяняецца. Падчас словы змяняюць сваё значэнне, а іншы раз і ўвогуле перастаюць ужывацца. Узнікаюць новыя словы, і замяшчаюць сабою старыя. Некаторыя словы існуюць у мове вельмі доўга і на працягу стагоддзяў атрымліваюць новыя і новыя значэнні.

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле выкарыстання (ужывання) падзяляецца на дзве вялікія групы. Адну групу складаюць агульнаўжывальныя словы – гэта вядомая ўсім лексіка, якую разумеюць і якой карыстаюцца ўсе носьбіты мовы. Другую групу складаюць словы, абмежаваныя ва ўжытку пэўным калектывам, пэўным дыялектным або сацыяльным асяроддзем. Безумоўна, найбольш значную частку слоўнікавага складу любой мовы, у тым ліку і беларускай, складае агульнаўжывальная лексіка. Яна з’яўляецца тым лексічным стрыжнем (цэнтрам), без якога не можа існаваць мова, немагчымы зносіны паміж людзьмі; яе складаюць назвы найбольш неабходных жыццёвых паняццяў і рэчаў.

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, роду заняткаў, сацыяльнага статусу, а




2 ХАРАКТАРЫСТЫКА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З КАМПАНЕНТАМІ-НАЗВАМІ ХАТНІХ РЭЧАЎ У БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Да назваў хатніх рэчаў у беларускай мове можна аднесці назвы посуду і хатняга начыння; назвы мэблі; назвы гаспадарчых прылад; назвы вырабаў для захоўвання і пераносу рэчаў.

З “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы” І.Я. Лепешава падчас дадзенага даследавання былі адабраны фразеалагічныя адзінкі з кампанентамі – назвамі хатніх рэчаў.

Дадзеныя фразеалагічныя адзінкі былі размеркаваны па наступных лексіка-семантычных групах.

2.1 Фразеалагізмы з кампанентам – назвамі посуду і кухоннага начыння

Дадзеная лексіка каштоўная ў тым аспекце, што яна дае магчымасць звярнуцца да найбольш старажытнага, першапачатковага пласта беларускай мовы, які абслугоўвае жыццёва важную сферу фізічнага існавання чалавека.

Частотнасцю вылучаюцца фразеалагізмы, у састаў якіх уваходзіць лексема нож.

У названую групу ўвайшлі наступныя фразеалагізмы:

Быць НА НАЖАХ з кім. Вык. Разм. Ужыв. пры дзейн. Са знач. асобы. У рэзка варожых адносінах. Сін.: як кот з сабакам. Ант.: душа ў душу; звон у звон; на адну нагу (у 1 знач.); у ладу.

З НАЖОМ ДА ГОРЛА. Акал. Праст. Неадабр. Вельмі рашуча і неадступна. Сін.: з кароткімі гужкамі; як п’яны да плота; як сляпы да плота; як смала. Дучэ прысніўся сон. Нібы вайне канец.

ПАД НАЖОМ паміраць (памерці), крычаць. Акал. Разм. У час хірургічнай аперацыі.

ЯК НАЖОМ ПА СЭРЦЫ каму. Вык. Разм. Ужыв. пры дзейн. Са знач. абстр.



ЗАКЛЮЧЭННЕ

Фразеалагізм – гзта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цзласнае значзнне, не роўнае суме значзнняў яе кампанентаў.

Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.

1. Вывучэнне прадметна-тэматычных груп спрыяе развіццю лексікі, бо для лінгвістыкі зусім неабыякава тое, як дзеліцца ў кожнай пэўнай мове дадзеная прадметна-сэнсавая, якія прыкметы прадметаў адлюстроўваюцца ў асобных найменнях, і, такім чынам, характарызуюць асобныя часткі той ці іншай тэматычнай групы. Тэматычная група – гэта аб’яднанне слоў, якое грунтуецца не на моўных лексіка-семантычных сувязях, а на пазамоўных, г. зн. на класіфікацыі саміх прадметаў і з’яў навакольнага свету.

2. Важнае месца ў беларускай лексіцы займае побытавая лексіка, а асабліва найменні хатніх рэчаў. Рэчыўны свет як нед’емная частка штодзённага жыцця чалавека адрозніваецца сімвалічным напаўненнем, вылучаецца функцыянальна-семантычнай разнастайнасцю і багаццем. Да назваў хатніх рэчаў у беларускай мове можна аднесці назвы посуду і хатняга начыння; назвы мэблі; назвы гаспадарчых прылад; назвы вырабаў для захоўвання і пераносу рэчаў. Дадзеная лексіка каштоўная ў тым аспекце, што яна дае магчымасць звярнуцца да найбольш старажытнага, першапачатковага пласта беларускай мовы, які абслугоўвае жыццёва важную сферу фізічнага існавання чалавека.

3. З “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы” І.Я. Лепешава падчас дадзенага даследавання былі адабраны фразеалагічныя адзінкі з кампанентамі-назвамі хатніх рэчаў. Дадзеныя фразеалагічныя адзінкі былі размеркаваны па наступных лексіка-семантычных групах: назвы посуду і кухоннага начыння, назвы прылад працы, назвы адзення і абутку, назвы хатняй абстаноўкі, элементаў мэблі.

Сярод фразеалагізмаў, што абазначаюць назвы хатніх рэчаў, можна выдзеліць адзінкі з лексемамі нож, печ, стол, качарга, а таксама назвамі кухонных прылад (таўкач, ступа, патэльня і інш.). У колькасных адносінах з фразеалагізмаў з 

Список литературы

1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск : Выш. шк., 1978. – 224 с.

2. Бабровіч, Т.С. Лексіка-семантычныя групы будаўнічай лексікі ў беларускай мове / т.С. Бабровіч // III Машеровские чтения : материалы республ. научно-практи. конф. студентов, аспирантов, молодых учёных. – Віцебск, 2009. – С. 26–29.

3. Байбурин, А.К. Жилище в обрядах и представлениях восточных славян / А.К. Байбурин. – Ленинград : Наука. Ленинградское отделение, 1983. – 191 с.

4. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. Слоўн. / С. Санько [і інш.] ; склад. І. Клімовіч. – Мінск : Беларусь, 2006. – 599 с.

5. Беларуская мова : У 2 ч. : Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш. ; Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мінск. : Вышэйшая школа, 1998. – 330 с.

6. Гаўрош, Н.В. Фразеалагічны слоўнік: для сярэдняй школы / Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі ; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Нар. асвета, 1973. – 352 с.

7. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.

8. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Беларуская навука, 1986.– 220 с.

9. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск : Нар. асвета, 1994 – 463 с.

10. Ленсу, Я.Ю. Таямніцы беларускай хаты / Я.Ю. Ленсу. – Мінск : Беларусь, 2007. – 167 с.

11. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 1: А–Л. – 1993. – 590 с.; Т. 2: Н–Я. – 1993. – 607 с.

12. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 с.

13. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2010. – 230 с.

14. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа : манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.

15. Міфалогія беларусаў : энцыклапед. слоўн. / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка ; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. – Мінск : Беларусь, 2011. – 607 с.

16. Мурына, Л.А. Сістэмна-функцыянальны і камунікатыўна-дзейнасны падыходы пры навучанні мовам у школе / Л.А. Мурына, Г.М. Валочка // Беларус. мова і літ. – 2006. – №10. – С. 28–32.

17. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.

18. Саўчанка, В.М. Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2012. – 72 с.

19. Сидоренко, М.И. Парадигматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке / М.И. Сидоренко. – Л. : Ленингр. гос. пед. ин-т им. А.И. Герцена, 1982. – 108 с.

20. Славянские древности : этнолингвистический словарь в 5-ти томах / под общей ред. Н.И. Толстого. –Т.2: Д–К (Крошки) – М. : Междунар. отношения, 1999. – 704 с.

21. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.

22. Филин, Ф.П. О лексико-семантических группах слов / Ф.П. Филин. – София : Просвещение, 1957. – 311 с.

23. Шамякіна, Т.І. Славянская міфалогія: курс лекцый для студэнтаў-філолагаў / Т.І. Шамякіна, – Мінск : РІВШ, 2005. – 156 с.

24. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.

25. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с. 

Стоимость Стоимость

60,00

75,00

BYN

Информация о работе

Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык и литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

Работа защищена на оценку "8" без доработок.

Уникальность свыше 40%.

Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.

Количество страниц - 27.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

Мультымедыйная прэзінтацыя, як інавацыйны прыём ў сістэме навучання беларускай мовы
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Вывучэнне лірычнага твора
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Методыка выкладання беларуская літаратуры
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Складаныя назоўнікі-неалагізмы ў сучаснай беларускай мове (на матэрыяле Слоўніка новых слоў бел. мовы В.І.Уласевіч, Н.М.Даўгалевіч)
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык и литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Этнографическая лексика в витебском региональном словаре
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Современный белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Лексіка псіхаэмацыйнага стану як структурны кампанент фразеалагізмаў
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Сучасная беларуская літаратурная мова
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Фразеалагізмы з кампанентам-антрапонімам у беларускай мове
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Сучасная беларуская мова
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Фразеалагізмы з саматычным кампанентам у беларускай мове
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Сучасная беларуская літаратурная мова
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Ідэйна-мастацкія асаблівасці паэзіі Яўгеніі Янішчыц
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Белорусская литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Ідэйна-мастацкія асаблівасці прозы Алены Брава
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Белорусская литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Паказ пачатку дэградацыi прыроднага i традыцыйнага вясковага свету у рамане Алiмпiяда I.Пташникава
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: Белорусская литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN