Фразеалагізмы з кампанентам-антрапонімам у беларускай мове - Курсовая работа (проект)
Скачать готовую работу по теме

Фразеалагізмы з кампанентам-антрапонімам у беларускай мове

Купить эту готовую работу со скидкой за 60,00 BYN
Фразеалагізмы з кампанентам-антрапонімам у беларускай мове
Стоимость Стоимость
от

60,00

75,00

BYN

Содержание

Уводзіны

1 Характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентамі-антрапонімамі

1.1. Імя як кампанент фразеалагізмаў

1.2. Фразеалагізмы з кампанентамі-антрапонімамі паводле семантычнай злітнасці кампанентаў

1.3. Фразеалагізмы з кампанентамі-антрапонімамі паводле суаднесенасці з часцінамі мовы

2 Характарыстыка антрапонімаў

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Выдержка из работы

Уводзіны

Для таго каб мова выконвала камунікатыўныя функцыі, яна абавязкова павінна валодаць сістэмай гукаў, лексем, якія падпарадкоўвацца граматычным правілам, па якіх фарміруюцца камунікатыўныя адрэзкі мовы – словазлучэнні, сказы, тэксты. Акрамя таго, як заўважае А. С. Аксамітаў, “на пэўным узроўні яе развіцця выпрацоўваецца яшчэ адзін моўны тып – устойлівыя слоўныя комплексы, фразеалагічныя адзінкі, якія, як і лексемы, служаць мэтам намінацыі” [1, с. 7].

Калі гавораць пра лексічнае і фразеалагічнае багацце мовы, то перш за ўсё маюць на ўвазе колькасць слоў і фразеалагізмаў, якія ў ёй выкарыстоўваюцца. І гэта не выпадкова: словы і фразеалагізмы называюць разнастайныя з’явы, прадметы, дзеянні і прыметы, што, у сваю чаргу, гаворыць аб высокай ступені адлюстравання ў мове рэчаіснасці. Таму кожны народ як творца і носьбіт сваёй мовы імкнецца да таго, каб яна як мага паўней адлюстроўвала ў словах і фразеалагізмах рэчаіснасць.

Само слова “фразеалогія” абазначае ‘вучэнне, навука пра звароты’. Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае фразеалагічныя адзінкі (фраземы), іх значэнне, структуру, іх адносіны да слова і сінтаксічных адзінак (словазлучэння, сказа), іх ужыванне ў мове, паходжанне [10, с. 8].

Перад фразеалогіяй, паводле А. С. Аксамітава, стаяць свае спецыфічныя задачы. Сярод іх даследчык вылучае наступныя: ускрыццё прычын узнаўляльнасці і ўстойлівасці фразеалагічных адзінак, змены значэнняў нераскладальных злучэнняў слоў, іх метафарызацыі, утварэння новых фразеалагічных сувязей [1, с. 8].

Моўныя адзінкі, што вывучае фразеалогія, ужываюцца пад некалькімі назвамі: фразеалагізм, фразема, ідыёма, ідыяматызм, фразеалагічная адзінка, фразеалагічны зварот, фразеалагічны выраз, ідыяматычны выраз, ідыяматычнае словазлучэнне і інш.

Фразеалагізмы заснаваны на семантыка-граматычным адзінстве, яны павінны вывучацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці іх семантычных, этымалагічных, марфалагічных, сінтаксічных, структурных, стылістычных і іншых характарыстык.

Антрапонімы ўяўляюць сабой вялікі пласт лексічных адзінак, сфера функцыянавання якіх надзвычай разнастайная. Антрапонімы з’яўляюцца неад’емным кампанентам твораў мастацкай літаратуры, іншых жанраў і разнавіднасцяў вуснай і пісьмовай мовы. Яны з’яўляюцца яскравым паказчыкам нацыянальных традыцый.

У лексіцы кожнай мовы антрапонімы займаюць асобае месца. Яны такія ж



1 Характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентамі-антрапонімамі

1.1. Імя як кампанент фразеалагізмаў

Уласныя імёны людзей складаюць асобную, даволі вялікую катэгорыю слоў, якія бытуюць у грамадстве, пастаянна пераходзячы ад пакалення да пакалення, ад аднаго народа да другога. Галоўная функцыя іх у мове - выдзяляць з ліку аднародных прадметаў ці асобаў канкрэтны аб'ект і супрацьпастаўляць яго іншым аднародным аб'ектам.Сучасныя беларускія імёны ўвайшлі ў лексічны склад нашай мовы праз візантыйскія кнігі, асіміляваліся тут, набылі нацыянальную афарбоўку і ўспрымаюцца кожным як свае ўласныя. Дзякуючы гэтаму побач з традыцыйнай формай імён Аркадзій, Васілій, Грыгорый ужываюцца Аркадзь, Васіль, Рыгор.

З адзначанага відаць, што асабовыя імёны - справа не толькі асабістая, але і грамадская, бо без іх не абыходзіцца ні сям'я як грамадская ячэйка, ні грамадства ў цэлым з яго разнастайнымі сферамі дзейнасці. У сувязі з гэтым, здавалася, і ўвага да ўласных імён з боку навукі павінна быць асаблівай. Аднак, як ні дзіўна, антрапаніміка з'яўляецца найменш распрацаваным раздзелам у мовазнаўстве.

Цяпер у нашай мове ўжываецца абмежаваная колькасць уласна славянскіх імёнаў. У выніку розных гістарычных абставін на Беларусі атрымалі пашырэнне і ўзаемадзеянне дзве сістэмы ўласных імёнаў: візантыйска-грэчаская і рымска-каталіцкая. Пракофій, Сафроній мы зараз маем у афіцыйным звароце ўзаконеныя звычаем народнага іменавання формы Аркадзь, Васіль, Рыгор, Пракоп, Сафрон. Сучасныя беларускія імёны - гэта змененыя, трансфармаваныя паводле законаў беларускай фанетыкі і марфалогіі ў асноўным грэчаскія і рымска-каталіцкія імёны. Лінгвісты адзначаюць наступныя тыповыя фанетычныя змены:

1) спрашчэнне груп галосных ие, иоа, иа, ео: Иоанн - Іван, Даниил - Даніла;

2) спрашчэнне груп зычных у сярэдзіне або ў канцы слоў-імёнаў: Лаврентий - Лаўрэн, Григорий - Грыгор – Рыгор.

Антрапанімія, іменаслоў больш чым другія часткі анамастыкі падпадае пад уплыў грамадска-палітычных фактараў, больш за іншыя часткі мовы адчувае на сабе змены, што перажывае грамадства. Вядома, што яшчэ з часоў Кіеўскай Русі прадстаўнікоў высокіх саслоўяў (князі, баяры, знатныя воіны) з аднаго боку і простыя людзі (сяляне, рамеснікі) з другога мелі ў пераважнай большасці свае асобныя імёны. Імёны сялянскага праваслаўнага і уніяцкага насельніцтва часам адрозніваліся ад імён заможных слаёў і асабліва шляхты, якая карысталася каталіцкім календаром.




2 Характарыстыка антрапонімаў

У паўсядзённым жыцці ўласныя імёны служаць сродкам ідэнтыфікацыі і індывідуалізацыі асобы, прадстаўніком чалавека ў грамадстве. У фразеалагічнай адзінцы яны набываюць асаблівую семантыку, дадатковыя камунікатыўныя, асацыятыўныя, канатацыйныя якасці, валодаюць інфармацыйна-стылістычнай функцыяй, становяцца тэкстуальна маркіраваным сродкам.

Антрапонімы маюць два асноўныя ўзроўні: намінатыўны, з дапамогай якога ідэнтыфікуецца канкрэтная асоба, пэўны персанаж, і канатацыйны, заснаваны на другасных, сэнсава-эмацыянальных прырашчэннях да ўласна антрапанімічнага значэння. Таму ў складзе фразеалагічнай адзінкі антрапонімы акрамя ўласна назыўной адначасова могуць выконваць іншыя функцыі: ідэнтыфікацыйна-пазнавальную, эмацыянальна-экспрэсіўную, сацыяльна-ацэначную,функцыю характарызацыіі і інш.

Антрапонімы ў фразеалагічных адзінках яскрава адлюстроўваюць каларыт эпохі, з’яўляюцца выразным паказчыкам нацыянальных традыцый, праз іх выяўляецца моўная культура.

Аналізуючы фразеалагізмы з кампанентам-антрапонімам, можна заўважыць, што некаторыя з іх нясуць станоўчую афарбоўку, а некаторыя афарбаваны негатыўна. Аналіз фактычнага матэрыялу паказвае, што большасць фразеалагізмаў з антрапонімамі маюць негатыўную афарбоўку (мал. 2.2).Так, да фразеалагізмаў з негатыўнай афарбоўкай можна аднесці адзінкі, якія характарызуюць такія з’явы, як

- смерць:

Смерць – гэта пераход у іншае жыццё. Як праывш гэтае жыццё, такое будзе і на “тым свеце”. У фразеалагічных адзінках адлюстроўваецца вера ў іншае жыццё:

адпраўляцца да Абрама / Абрагама на піва ‘паміраць’. Абрам – біблейскі персанаж. Ён быў вельмі адданы богу, у чым апошні пераканаўся, загадаўшы яму праз анёла ахвяраваць родным сынам. За пакорлівасць і адданасць бог узяў Абрама пасля смерці ў нябеснае царства. Трапіць да Абрама на піва – першапачаткова «трапіць на той свет, туды, дзе знаходзіцца Абрам». А на піва – жартоўны дадатак.

адпраўляцца ў штаб Духоніна ‘расстрэльваць’;

-хітрасць, крывадушнасць:

пець/спяваць Лазара ‘прыкідвацца няшчасным, каб расчуліць каго-небудзь; скардзіцца на свой лёс’;

пацалунак Юды ‘здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, дружбы’;

ківаць на Пятра ‘звальваць віну на іншага’;

двухаблічны Янус ‘крывадушны чалавек’;




Заключэнне

У лексіцы кожнай мовы антрапонімы займаюць асобае месца. Яны такія ж старажытныя, як і чалавечае грамадства, таму што чалавек – не толькі адзіная істота, якая можа даваць назвы, але і адзіны ў свеце аб’ект, здольны да саманазывання. Акрамя таго, імя з’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком чалавека ў грамадстве, служыць сродкам індывідуалізацыі і ідэнтыфікацыі адной асобы ў дзяржаве.

Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.

У выніку аналізу фразеалагічнага слоўніка фразеалагізмаў з кампанентам-антрапонімам у складзе сучаснай беларускай літаратурнай мовы зафіксавана ўсяго 36 адзінак, у складзе якіх ужыта 37 уласных імёнаў, з якіх найбольш колькасна прадстаўлены імёны мужчын (усяго 23 імя), менш – імёны жанчын (іх усяго 5 імён) і прозвішчы (усяго 5 адзінак) і адзінкавыя прадстаўляюць псеўданім (1 адзінка), мянушку (2 адзінкі) і клічку каня (1 адзінка).

Паводле семантычнай злітнасці кампанентаў традыцыйна выдзяляюць наступныя групы: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні. Па суадноснасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы фразеалагізмаў з кампанентамі-антрапонімамі: назоўнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя. Самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў – дзеяслоўныя фразеалагізмы. Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным. Лепшыя вынікі даюць ўсе гэтыя паказчыкі разам.

Антрапонімы маюць два асноўныя ўзроўні: намінатыўны, з дапамогай якога ідэнтыфікуецца канкрэтная асоба, пэўны персанаж, і канатацыйны, заснаваны на другасных, сэнсава-эмацыянальных прырашчэннях да ўласна антрапанімічнага значэння. Таму ў складзе фразеалагічнай адзінкі антрапонімы акрамя ўласна назыўной адначасова могуць выконваць іншыя функцыі: ідэнтыфікацыйна-пазнавальную, эмацыянальна-экспрэсіўную, сацыяльна-ацэначную,функцыю характарызацыіі і інш.

Антрапонімы ў фразеалагічных адзінках яскрава адлюстроўваюць каларыт эпохі, з’яўляюцца выразным паказчыкам нацыянальных традыцый, праз іх выяўляецца моўная культура.

Фразеалагізмы з кампанентамі-антрапонімамі могуць мець негатыўную, станоўчую або нейтральную афарбоўку. Часцей за ўсё сярод фразеалагных адзінак з антрапонімамі сустракаюцца негатыўна афарбаваныя. 

Список литературы

1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск : Выш. шк., 1978. – 224 с.

2. Бояркин, В. Д. Фразеологические единицы с ономастическим компонентом в современном русском литературном языке : дис. ... канд. филол. наук: 10.02.01 / В.Д. Бояркин. – Ленинград, 1987. – 361 c.

3. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 140 – 161.

4. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 118–139.

5. Виноградов, В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / В.В. Виноградов. – М. – Л. : Гос. уч.-пед. изд-во М-ва просвещения РСФСР, 1947. – 784 с.

6. Гаўрош, Н.В. Фразеалагічны слоўнік: для сярэдняй школы / Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі ; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Нар. асвета, 1973. – 352 с.

7. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.

8. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Беларуская навука, 1986.– 220 с.

9. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 1: А–Л. – 1993. – 590 с.; Т. 2: Н–Я. – 1993. – 607 с.

10. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 с.

11. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І. Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2004. – 448 с.

12. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.:В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228–232.

13. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2010. – 230 с.

14. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа : манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.

15. Мезенка, Г.М. Беларуская анамастыка : Навуч. дапам. для студ. ун-таў / Г.М. Мезенка. – Мінск : Вышэйшая школа, 1997. − 119 с.

16. Мокиенко, В.М. При царе Горохе / В. М. Мокиенко // Русская речь. –1974. – № 3. – С. 104–107.

17. Мокиенко, В.М. Славянская фразеология / В.М. Мокиенко. – М. : Высш. шк., 1980. – 207 с.

18. Молотков, А.И. Основы фразеологии русского языка / А.М.Молотков. – Л. : Наука. Ленингр. отд-ние, 1977. – 284 с.

19. Параскевіч, Г.В. Назоўнік у беларускіх прыказках / Г.В. Параскевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1984. − 108 с.

20. Рагаўцоў, В.І. Антрапонімы як сродак камічнай характарыстыкі персанажа ў беларускай драматургіі / В.І. Рагаўцоў // Актуальныя пытанні беларускай лінгвістыкі: (Да 80-годдзя праф. М.С. Яўневіча): Зб. навук. прац / Беларус. пед. ун-т імя М. Танка. − Мінск, 2002. − С. 139–143.

21. Рудакоўская, З.А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск : БДУ,1978. – Вып. 6. – С. 49–57.

22. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.

23. Саўчанка, В.М. Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2012. – 72 с.

24. Сидоренко, М.И. Парадигматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке / М.И. Сидоренко. – Л. : Ленингр. гос. пед. ин-т им. А.И. Герцена, 1982. – 108 с.

25. Суперанская, А.В. Общая теория имени собственного /А. В. Суперанская. − М. : Наука, 1973. − 365 с.

26. Сцяцко, П.У. Уласныя асабовыя імёны, іх варыянты і ўжыванне ў народнай мове / П.У. Сцяцко // З жыцця роднага слова: Лексікал. зб. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. − С. 108–119.

27. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.

28. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка : учеб. пособие / Н.М. Шанский. – М. : Высш. шк. 1963. – 278 с.

29. Шур, В. З гісторыі ўласных імёнаў / В. Шур. – Мінск : Вышэйшая школа, 1993. − 156 с.

30. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.

31. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с. 

Стоимость Стоимость

60,00

75,00

BYN

Информация о работе

Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Сучасная беларуская мова
Тип работы: Курсовая работа (проект)

Работа защищена на оценку "8" без доработок.

Уникальность свыше 40%.

Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.

Количество страниц - 25.

Процесс покупки готовой работы

01
1. Заказ готовой

Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.

02
2. Оплата

На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП. 

03
3. Получение

Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.

Мультымедыйная прэзінтацыя, як інавацыйны прыём ў сістэме навучання беларускай мовы
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Методика преподавания белорусского языка
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Вывучэнне лірычнага твора
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Методыка выкладання беларуская літаратуры
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Складаныя назоўнікі-неалагізмы ў сучаснай беларускай мове (на матэрыяле Слоўніка новых слоў бел. мовы В.І.Уласевіч, Н.М.Даўгалевіч)
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык и литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Этнографическая лексика в витебском региональном словаре
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Современный белорусский язык
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Лексіка псіхаэмацыйнага стану як структурны кампанент фразеалагізмаў
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Сучасная беларуская літаратурная мова
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Фразеалагізмы з саматычным кампанентам у беларускай мове
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Сучасная беларуская літаратурная мова
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Фразеалагізмы з кампанентамі-назвамі хатніх рэчаў у беларускай мове: этналінгвістычны аспект
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Белорусский язык и литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Ідэйна-мастацкія асаблівасці паэзіі Яўгеніі Янішчыц
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Белорусская литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Ідэйна-мастацкія асаблівасці прозы Алены Брава
Вуз: ВГУ им.П.М.Машерова (Витебский государственный университет)
Дисциплина: Белорусская литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN

Паказ пачатку дэградацыi прыроднага i традыцыйнага вясковага свету у рамане Алiмпiяда I.Пташникава
Вуз: МГУ им.А.А.Кулешова (Могилёвский государственный университет)
Дисциплина: Белорусская литература
Тип работы: Курсовая работа (проект)

60,00

75,00

BYN