Уводзіны
Беларускія народныя гаворкі і дыялекты цікавяць даследчыкаў у іх узаемадзеянні з літаратурнай мовай. Узбагачэнне літаратурнай лексікі за кошт народна-дыялектных слоў – гэта такі ж гістарычны працэс, як і папаўненне яе шляхам запазычвання іншамоўных слоў. Аналіз гэтага працэсу мае свае цяжкасці, асабліва для нацыянальных моў, літаратурная форма якіх складвалася на аснове жывых народных гаворак. Да такіх моў належыць і беларуская. Тая акалічнасць, што новая беларуская літаратурная мова паступова «вырастала» з народных гаворак, доўгі час ускладняла размежаванне паняццяў «дыялектнае слова» – «літаратурнае слова». На працягу ХІХ – пачатку ХХ ст., калі яшчэ не былі выпрацаваны адзіныя лексічныя і граматычныя нормы беларускай мовы, свае мастацкія творы аўтары пісалі на роднай ім гаворцы, не размяжоўваючы мясцовыя і агульнаўжывальныя словы. Першыя адзнакі проціпастаўлення «дыялектнае» – «літаратурнае» пачалі праяўляцца толькі ў пачатку ХХ ст. са з’яўленнем легальных выдавецтваў, якія маглі аб’ядноўваць карэспандэнтаў з розных куткоў Беларусі, калі для абазначэння адной і той жа рэаліі пачалі адначасова прапаноўвацца розныя словы (узніклі шматчленныя сінанімічныя рады), калі ўсведамленне неабходнасці стварэння для выдавецтваў адзінай літаратурнай мовы магло спалучыцца з магчымасцю свядомага адбору для гэтай адзінай мовы ўсяго найбольш тыповага і пашыранага ў мове. Выразна акрэслілася проціпастаўленне дыялектнага слова літаратурнаму толькі к канцу 20-х гг. ХХ ст. Дыялектызмы (у цяперашнім разуменні тэрміна) шырока выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі старэйшага пакалення (Ц. Гартны, М. Гарэцкі,
Я. Купала, Я. Колас, К. Крапіва, М. Лынькоў, І. Мележ, К. Чорны і іншыя). Сярод пісьменнікаў сучаснага пакалення, якія актыўна выкарыстоўваюць мясцовыя словы пры апісанні галоўным чынам вясковага жыцця, можна назваць Р. Барадуліна, Б. Сачанку, І. Чыгрынава і іншых [9, с. 399].
Як адзначаецца ў «Лексікалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы» пад рэд. А. Я. Баханькова, з усіх разнавіднасцей дыялектызмаў найбольшую верагоднасць замацавання ў літаратурнай мове маюць цяпер уласналексічныя, семантычныя і этнаграфічныя дыялектызмы, здольныя ўзбагаціць сінанімічныя і намінацыйныя сродкі літаратурнай лексікі [9, с. 402]. Звычайна адносна простым бывае шлях у літаратурную мову этнаграфічных дыялектызмаў. Трапіўшы ў літаратурна-пісьмовы тэкст і не маючы сінонімаў («заменнікаў»), яны застаюцца адзінымі найменнямі мясцовых рэалій. Уключэнне такіх слоў у слоўнікі літаратурнай мовы вымагаецца неабходнасцю раскрыць
1 Лексіка як аб’ект мовазнаўства
1.1. Лексіка сучаснай беларускай мовы: тэарэтычны аспект
Лексікалогія - галіна мовазнаўства, якая вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы [4]. У склад лексічных адзінак мовы ўваходзяць не толькі асобныя словы, але і ўстойлівыя тэрміналагічныя словаспалучэнні (аналітычныя найменні), аднак асноўная лексічная адзінка - слова.
Як адзначае П. Сцяцко, у лексікалогіі вывучаюцца наступныя пытанні:
1) слова як асноўная адзінка мовы і яе адметнасці, тыпы лексічных адзінак,
2) структура слоўнікавага складу,
3) функцыянаванне лексічных адзінак,
4) шляхі папаўнення і развіцця слоўніка мовы;
5) семантычныя тыпы слоў (полісемія, антанімія і пад.) ды інш. [9, с. 78].
Адрозніваюць агульную, прыватную, гістарычную, параўнальную і практычную (дастасоўную) лексікалогію.
Агульная лексікалогія ўстанаўляе агульныя заканамернасці будовы, функцыянавання і развіцця лексікі. Прыватная лексікалогія даследуе лексіку адной мовы (напрыклад, лексікалогія беларускай мовы). Гістарычная лексікалогія даследуе гісторыю слоў у адпаведнасці з абазначанымі імі прадметамі і паняццямі. Параўнальная (супастаўляльная) лексікалогія вывучае лексіку ў плане выяўлення генетычнай роднасці моваў, структурна-семантычнага падабенства і адрознення паміж імі (незалежна ад іх роднасці) ды інш. Дастасоўную лексікалогію складаюць лінгвапедагогіка і культура маўлення.
У лексікалогіі вывучаюцца розныя тыпы слоў і розныя аспекты слова, а таксама аналітычныя найменні, таму лексікалогія мае такія адгалінаванні, як:
1) анамасіялогія – навука аб называнні словам пэўных з’яваў і прадметаў;
2) семасіялогія – навука пра значэнні лексічных адзінак; 3
) анамастыка – раздзел лексікалогіі, які даследуе ўласныя імёны;
4) тэрміназнаўства,
5) фразеалогія,
6) лексікаграфія,
7) этымалогія ды інш. [9, с. 78-79].
Слова – гэта форма выражэння паняцця, якое з’яўляецца адлюстраваннем рзчаіснасці. Пры дапамозе слоў чалавек афармляе свае ўяўленні пра тыя ці іншыя
2 Асаблівасці этнаграфічнай лексікі Віцебшчыны
2.1. Спецыфіка «Рэгіянальнага слоўніка Віцебшчыны»
Як слушна заўважае Г.А. Арцямёнак, за апошні час развіццё беларускай дыялектнай мовы зведала пэўныя дэструкцыйныя змены, абумоўленыя такімі сацыяльнымі з’явамі, як дэпапуляцыя беларускай вёскі, міграцыі насельніцтва, пашырэнне рускамоўных СМІ. Таму вельмі важна паспець зафіксаваць і па магчымасці захаваць у пісьмовых тэкстах лексічныя здабыткі народнай мовы. У кантэксце вырашэння гэтай задачы кафедрай беларускага мовазнаўства ВДУ створаны “Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны” [15]. Дадзены слоўнік упершыню тэрытарыяльна ахоплівае ўсю Віцебскую вобласць (21 раён, 1057 вясковых населеных пунктаў).
Матэрыял, змешчаны ў слоўніку, збіраўся на працягу апошніх дваццаці гадоў, а таму, у адрозненне ад большасці беларускіх абласных слоўнікаў, адлюстроўвае своеасаблівы “постэтнічны” этап у развіцці беларускага дыялектнага маўлення. Сёння спрадвечныя вясковыя гаворкі беларусаў у нейкай ступені парадаксальна развіваюцца пад уздзеяннем не свайго, а суседняга, рускамоўнага літаратурнага стандарту, што асабліва выразна бачна якраз на лексічным узроўні (апрэль, вутка, зеркала, кавёр, крыша, картошка, кварціра, клубніка, красівы, настаяшчы, панімаць, польза, судзьба, урэд, шчот, январ і многія іншыя словы актыўнага ўжытку, якія ў “Рэгіянальным слоўніку Віцебшчыны” не ўключаліся згодна з прынятымі прынцыпамі ўкладання).
Выданне “Рэгіянальнага слоўніка Віцебшчыны” запаўняе істотную лакуну ў беларускай дыялектнай лексікаграфіі. Слоўнік фактычна завершыць намаганні айчынных дыялектолагаў па складанні поўнай, навукова абгрунтаванай карціны беларускага дыялектнага лексікону ў яго адміністрацыйна-абласным вымярэнні.
2.2. Лексіка-семантычныя групы этнаграфічнай лексікі Віцебшчыны
“Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны” стаў матэрыялам для аналізу этнаграфічнай лексікі Віцебскага рэгіёну. Вялікую групу ў слоўніку складаюць этнаграфічныя дыялектызмы, ці этнаграфізмы – мясцовыя назвы мясцовых прадметаў ці з’яў. Гэта назвы страў, адзення, прылад працы, звычаяў, раслін і да т.п., якія з-за сваёй “тэрытарыяльнай” пазначанасці не маюць сінонімаў у агульнанароднай мове, а іх значэнні раскрываюцца
Заключэнне
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
у сучаснай лінгвістыцы адным з актуальных аспектаў у даследаванні лексікі з'яўляецца вывучэнне лексічных адзінак як элементаў сістэмы. Словы любой мовы знаходзяцца ў розных сэнсавых сувязях, лексіка-граматычных адносінах і ўяўляюць сабой цэласную сістэму. У сувязі з гэтым лексіка-семантычныя групы слоў у апошні час прыцягваюць вялікую ўвагу лінгвістаў. Існуе думка, што аб'яднанне лексічных адзінак на аснове семантычнай агульнасці ў лексіка-семантычныя групы служыць яркім выражэннем сістэмнасці лексічнага ўзроўню мовы. Дыялектная лексіка – гэта лексіка, якая адлюстроўвае спецыфіку беларускіх народных гаворак і дыялектаў. У залежнасці ад таго, якія моўныя асаблівасці гаворкі адлюстраваліся ў слове, вылучаюць наступныя віды дыялектызмаў: фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя, лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя. Этнаграфічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы прадметаў і паняццяў, якія характарызуюць асаблівасці жыцця, дзейнасці і побыту людзей пэўнай тэрыторыі, мясцовасці. Калі нейкі прадмет, нейкая рэч сустракаецца на тэрыторыі распаўсюджання пэўнага дыялекту, то назва гэтай рэчы і будзе этнаграфічным дыялектызмам (этнаграфізмам). Інакш кажучы, этнаграфічныя дыялектызмы – гэта мясцовыя назвы мясцовых рэчаў. Этнаграфічныя дыялектызмы не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове. Яны могуць быць растлумачаны толькі апісальна.
“Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны” тэрытарыяльна ахоплівае ўсю Віцебскую вобласць (21 раён, 1057 вясковых населеных пунктаў). Матэрыял, змешчаны ў слоўніку, збіраўся на працягу апошніх дваццаці гадоў, а таму, у адрозненне ад большасці беларускіх абласных слоўнікаў, адлюстроўвае своеасаблівы “постэтнічны” этап у развіцці беларускага дыялектнага маўлення.
Можна адзначыць, што рэгіянальная лексіка Віцебшчыны ахоплівае усе сферы паўсядзеннага жыцця. Але асабліва вялікая колькасць адзінак рэгіянальнай лексікі назіраеццца ў сферы прыгатавання ежы, кулінарных страў.
Таксама трэба адзначыць такую з'яву рэгіянальнай лексікі, як варыянтнасць. Гэта звязана з тым, што ў розных гаворках Віцебшчыны пэўныя рэаліі могуць называцца па-рознаму, альбо аднаму слову могуць адпавядаць розныя значэнні. Варыянтнасць назіраецца таксама ў радах, што аб'ядноўваюць словы, якім у літаратурнай мове адпавядае лакуна.
Немагчымасць існавання аднаслоўнага адпаведніка прыведзеным і падобным да іх словам у літаратурнай мове абумоўлена рознымі фактарамі, напрыклад, экстралінгвістычнымі, калі
1. Абабурка, М.В. Беларуская лінгвістычная паэтыка і тэксталогія : манаграфія / М.В. Абабурка. – Магілёў : МГУ, 2008. – 270 с.
2. Арцямёнак, Г. А. "Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны" і яго месца ў беларускай дыялектаграфіі / Г. А. Арцямёнак // Наука - образованию, производству, экономике : материалы XVIII(65) Регион. науч.-практ. конф. преподавателей, науч. сотрудников и аспирантов, Витебск, 13-14 марта 2013 г. : в 2 т. - Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2013. - Т. 1. - С. 153-155.
3. Бабровіч, Т.С. Лексіка-семантычныя групы будаўнічай лексікі ў беларускай мове / т.С. Бабровіч // III Машеровские чтения : материалы республ. научно-практи. конф. студентов, аспирантов, молодых учёных. – Віцебск, 2009. – С. 26–29.
4. Бельчиков, Ю.А. Русский литературный язык: стилистика, лексика, история / Ю.А. Бельчиков. – М. : Издательство МГУ, 2001. – 318 с.
5. Влахов С., Флорин С. Непереводимое в переводе. – Москва, 1980. 2. Гируцкий А.А. “Безэквивалентная лексика” в свете теории номинативной деривации // Словообразование и номинативная деривация в славянских языках: Тез. докл. респ. конф. Гродно, 26-28.05.1982 г. – Ч. II. – Гродно, 1982. – С. 40-42. 3. Даўбешка Н.П. Да пытання пра спосабы вылучэння безэквівалентных слоў // Язык и межкультурные коммуникации: Сб. научн. статей. – Минск, 2007. – С. 225-226. 4. Даўбешка Н.П. Безэквівалентнае слова як носьбіт нацыянальна-культурнай семантыкі // Личность – слово – социум: Матер. IV Междунар. науч.-практ. конф. – Минск, 2004.
6. Губкіна, А.В. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы ХХ ст.: сацыялінгвістычны аспект / А.В. Губкіна. – Мінск : БДУ, 2012. – 143 с.
7. Даўбешка Н.П. Пра некаторыя спецыфічныя словаўтваральныя тыпы беларускай мовы (у параўнанні з рускай) // Словообразование и номинативная деривация славянских языках: Матер. VIII Междунар. науч. конф., Гродно, 15-16.04.2003 г. – Гродно, 2003. – С. 95-99.
8. Косовский, Б.И. Типы значения слова / Б.И. Косовский // Методы изучения лексики. – Минск : Изд-во БГУ, 1975. – С. 22–38.
9. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа ; пад рэд. А. Я.Баханькова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.
10. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцяў ВНУ: у 2 ч. / І. Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2000. – Ч. 1. 100 с., Ч. 2 – 122 с.
11. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філал. спецыяльнасцях / І.Я. Лепешаў. – Мінск: Вышэйшая школа, 2009. – 287 с.
12. Малажай, Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту: заданні, тэксты, парады: вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ін–таў / Г.М. Малажай. – 2–е выд., дап. – Мінск: Вышэйшая школа, 1992. – 270 с.
13. Мечковская Н.Б. Социальная лингвистика: Пособ. для студ. гуманит. вузов и учащихся лицеев. – 2-е изд., испр. – Москва, 2000. – 207 с. 7. Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). – Мінск, 1994. – 223 с.
14. Розенталь, Д.Э. Практическая стилистика русского языка / Д.Э. Розенталь. – М. : Высш. шк., 1965, – 352 с.
15. Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны : [у 2 ч.] / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава", Кафедра беларускага мовазнаўства. — Віцебск : ВДУ імя П.М. Машэрава. – Ч. 1.– 2012; Ч. 2. – 2014.
16. Стернин, И.А. Проблемы анализа структуры значения слова / И.А. Стернин. – Воронеж : Изд-во Воронежского ун-та, 1979. – 156 с.
17. Шкраба, І. Самабытнае слова : слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / І. Шкраба. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. – 320 с.
18. Шумчык, С.В. Беларуская мова: прафесійная лексіка / С.В. Шумчык. – Мінск : МДВРК, 2013. – 166 с.