Уводзіны
Саматычныя найменні займаюць адметнае месца ў лексічнай сістэме беларускай мовы, паколькі яны вызначаюцца пэўнай устойлівасцю, даўнасцю паводле часу свайго ўзнікнення, павышанай частотнасцю ў маўленні, даволі развітай метафарызацыяй, высокай ступенню сістэматызацыі, наяўнай семантычнай сувяззю вылучаных кампанентаў і шэрагам іншых, спецыфічных адзнак. Саматычная лексіка знайшла сваё адлюстраванне і ў фразеалагічнай сістэме беларускай мовы.
Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове параўнальна нядаўна быў выдзелены ў беларускім мовазнаўстве. Пра фразеалогію гэтага часу вядомы беларускі фразеолаг І.Я. Лепешаў піша: “Яшчэ ў 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі “скрытага развіцця” [1, с. 4]. Даследаванне фразеалогіі канца ХХ – пачатку ХХІ стст. ідзе па ўсіх і розных напрамках, але асабліва вызначаюцца сваёй навізной працы, прысвечаныя вывучэнню фразеалагічных адзінак як унікальных сродкаў кадзіравання інфармацыі чалавека пра свет і пра адносіны чалавека да гэтага свету, паколькі менавіта фразеалагізмы ўтрымліваюць інфармацыю пра наіўную карціну свету чалавека, пра культуру кожнага народа-носьбіта іх, пра тое агульнае, што ляжыць у аснове іх вобразаўтварэння, і адметнае для кожнага народа і яго мовы.
Істотна паўплывала на асвятленне пытанняў аб узнікненні фразеалагізмаў, метадах іх вывучэння, новых і найбольш істотных прыкметах гэтых адзінак, аб стэрэатыпах і эталонах светабачання народа-носьбіта мовы, якія выяўляюцца і ляжаць у аснове вобраза-матывацыі многіх і многіх фразеалагізмаў, развіццё кагнітывістыкі як новага аспекту даследавання мовы ўвогуле і фразеалгізмаў у прыватнасці. У сучаснай кагнітыўнай лінгвістыцы дастаткова актыўна абмяркоўваюцца моўныя механізмы атрымання інфармацыі, яе апрацоўкі і захавання ў нашай свядомасці ў адпаведных кагнітыўных “упакоўках”. У апошні час актыўна абмяркоўваюцца лінгвакагнітыўныя праблемы нябачнага фразеалагічнага залюстравання, дзе ў працэсе ўскосна-вытворнай намінацыі ажыццяўляецца другасная перапрацоўка ведаў, іх імплікацыя інтэрпрэтацыі, камунікатыўнапрагматычнае і этнакультурнае ўзбагачэнне.
Пэўнай адметнасцю фразеалагічных зваротаў неабходна лічыць іх магчымасць перадаваць праяўленні духоўнага і матэрыяльнага жыцця праз словы-кампаненты, якія абазначаюць фізічныя, матэрыяльныя працэсы, якасці, станы, што ўспрымаюцца зрокам, слыхам і да т.п. Такімі з‟яўляюцца словы-саматызмы, што даволі часта сустракаюцца ў
1 Саматычная лексіка як аб’ект мовазнаўства
1.1. Тэарэтычныя асновы паняцця “саматычная лексіка”
Пад саматычнай лексікай (саматызмамі) звычайна разумеюць “назвы цела, арганізма, іх частак, прадуктаў жыццядзейнасці” [7, с. 49].
Саматызмы з’яўляюцца аб ’ектам увагi навукоўцаў дастаткова даўно. На сeнняшнi дзень грунтоўна даследаваны саматычны код у фальклоры (Т.В. Валодзiна), фразеалагiзмы з саматычным кампанентам як у беларускай, так i у замежнай лiнгвiстыцы (I.Е. Гарадзецкая, Л.У. Кулiк, А.А. Занкавец, С.I. Магамедава i iнш.), часткова прааналiзаваны расiйскiя i англiйскiя тапонiмы, матываваныя саматычнай лексiкай (З.А. Богус).
У лінгвістычных даследаваннях сустракаюцца розныя тэрміны для моўных адзінак, якія называюць часткі чалавечага цела ці ўтрымліваюць у сваім складзе гэтыя назвы: саматычная лексіка, саматычныя адзінкі, саматызмы, саматычная фразеалогія, саматычная ідыяматыка і да т.п.
У сваю чаргу для наймення ўзнаўляльных словазлучэнняў, у склад якіх уваходзяць назвы цела, ужываюцца тэрміны саматычныя фразеалагічныя адзінкі, фразеалагізмы-саматызмы, саматызмы, фразеалагічныя адзінкі з кампанентамі-саматызмамі, фразеалагізмы з саматычным кампанентам.
Існуючая ў сучасным мовазнаўстве тэрміналагічная «саматычная» разнастайнасць сведчыць, па-першае, аб праяўленай у лінгвістычнай навуцы цікавасці да феномена саматычнай лексікі і фразеалогіі, а па-другое, аб нявырашанасці шэрага пытанняў, звязаных з лінгвістычным статусам і ўжываннем адзначаных адзінак.
Адным з крытэрыяў ідэнтыфікацыі саматычнай лексікі з’яўляюцца яе сэнсава-прагматычныя параметры. Сярод іх неабходна назваць наступныя: субстанцыяльнасць, намінатыўнасць, інфарматыўнасць, наменклатурнасць, этымалагічнасць, дэрывацыйная і сэнсавая патэнцыяльнасць .
Нельга не заўважыць, што лексічныя саматызмы з’яўляюцца невытворнымі адзінкамі мовы. Пры іх утварэнні не задзейнічаны словаўтваральныя механізмы, таму што яны з’яўляюцца этымалагічна рэлевантнымі адзінкамі мовы. Як адзначае Т.М. Шагун, “за выразамі «слова ўтварылася» і «слова ўзнікла» стаяць розныя словаўтваральныя і дэрывацыйныя механізмы мовы-маўлення. У выпадку стварэння вытворнага слова
2 Характарыстыка фразеалагізмаў з саматычнымі кампанентамі
2.1. Агульная характарыстыка фразеалагізмаў з саматычнымі кампанентамі
Адным з асноўных у класіфікацыі кодаў па сваёй значнасці ва ўсіх культурна-нацыянальных карцінах свету з’яўляецца саматычны, ці цялесны, код культуры.
Саматычны код культуры – гэта “сукупнасць імёнаў і / або іх спалучэнняў, якія абазначаюць цела ў цэлым або яго часткі і спецыфічныя для іх якасныя… і колькасныя… характарыстыкі, фізічныя і / або ментальныя інтэлектуальныя, эмацыянальныя і падобныя станы або дзеянні, позы, жэсты і віды дзейнасці, а таксама прасторавыя і часавыя іх “вымярэнні”, якія нясуць у дадатак да прыродных іх якасцей функцыянальна важныя для культуры сэнсы, якія надаюць гэтым імёнам ролю знакаў “мовы” культуры” [4, с. 98–99].
Найменні частак цела чалавека або жывёлы як адзінкі саматычнага кода культуры валодаюць унутранай формай, праз якую раскрываецца іх культурны сэнс. Менавіта цела і часткі цела чалавека “могуць разглядацца як першасная аснова канцэптуалізацыі свету” [4, с. 72].
Саматычныя кампаненты (далей – СК) фразеалагізмаў успрымаюцца чалавекам як “рэаліі, якія атрымалі ў культуры значнасць і якія маюць пэўную каштоўнасць; гэтым самым словы-кампаненты фразеалагізма, як найменні гэтых рэалій, становяцца знакамі, у якіх увасоблены культурныя сэнсы дадзеных рэалій”, а суаднясенне СК з саматычным кодам культуры “стварае культурны фон, на якім разумеецца значэнне фразеалагізма, пачуццёва ўспрымаецца і перажываецца яго вобраз, ацэньваецца тое, што адбываецца ў рэчаіснасці” [4, с. 102–103].
Неабходна адзначыць, што традыцыйна даследчыцкі інтарэс лінгвістаў факусіруецца на разглядзе фразеалагічнай ідыяматыкі. Так, у навуковай літаратуры існуе шырокае і вузкае разуменне саматычнай фразеалогіі. У вузкім разуменні да яе адносяць устойлівыя звароты з кампанентамі, якія на лексічным узроўні абазначаюць часткі толькі чалавечага цела: галава, нага, язык, палец, вуха, рука і г.д. Адзначанага погляду прытрымліваюцца такія даследчыкі, як P.M. Вайнтраўб, Г.А. Ахметжанава, B.C. Шчырава. У шырокім сэнсе саматычная фразеалогія вывучае выразы з кампанентамі, якія этымалагічна з'яўляюцца назвамі частак цела чалавека і жывёлы.
У сваіх працах Ф. Вак, М. Джордж, Ц. Цзюнь, Э. Кагайнэ вывучалі фразеалагічныя адзінкі безадносна прыналежнасці назвы часткі цела чалавеку або жывёле. Несумненна,
Заключэнне
Фразеалагізм – гзта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цзласнае значзнне, не роўнае суме значзнняў яе кампанентаў.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Саматычная лексіка ўключае ў свой склад найменні частак цела і органаў чалавека, жывел.
Саматычная лексіка, будучы намінатыўнай па сутнасці, не ўтварае лексічных мікрасістэм – лексіка-семантычных груп слоў. Назвы частак цела не звязаны паміж сабою сістэмнымі адносінамі.
Лексічныя саматызмы з’яўляюцца невытворнымі адзінкамі мовы. Пры іх утварэнні не задзейнічаны словаўтваральныя механізмы, таму што яны з’яўляюцца этымалагічна рэлевантнымі адзінкамі мовы.
Саматычная лексіка можа ўваходзіць у склад фразеалагізмаў.
Саматычныя фразеалагізмы складаюць адну з найвялікшых і прадуктыўных груп фразеалагічнага складу мовы.
Шырокае выкарыстанне саматызмаў у складзе ўстойлівых элементаў мовы ў значнай ступені абумоўлена тым, што саматычныя лексемы з'яўляюцца адным са старажытных пластоў у лексіцы розных моў і складаюць ядро асноўнага складу слоўнікавага фонду мовы.
Саматычныя фразеалагізмы складаюць адну з найвялікшых і прадуктыўных груп фразеалагічнага складу мовы. Падчас дадзенага даследавання былі прааналізаваны фразеалагічныя адзінкі з саматычнымі кампанентамі з “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы” І.Я. Лепешава. Было вылучана 225 фразеалагічных адзінак з саматычным кампанентам.
Сярод прааналізаваных фразеалагізмаў былі вылучаны высокачастотныя (вока, галава, душа, нага, рука, язык), частотныя (вуха, зуб, кроў, нос, сэрца), сярэднечастотныя (бок, волас, вусны), нізкачастотныя (барада, брыво, бяльмо). Часцей за ўсё ўжываюцца ФА з СК лексіка-семантычнай групы “назвы галавы і яе частак”. Сярод вылучаных фразеалагізмаў можна выдзеліць тыя, што абазначаюць станоўчыя ці адмоўныя ўласцівасці, эмоцыі.Вывучэнне фразеалагічнай катэгарызацыі і канцэптуалізацыі з’яў унутранага свету чалавека, у прыватнасці, яго эмоцый і пачуццяў як з’яў,недаступных непасрэднаму назіранню і рэпрэзентаваных ФА, спрыяе разуменню спосабаў
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск : Выш. шк., 1978. – 224 с.
2. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 140 – 161.
3. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 118–139.
4. Гудков, Д.Б. Телесный код русской культуры : материалы к словарю / Д.Б. Гудков, М.Л. Ковшова. – М. : Гносиз, 2007. – 288 с.
5. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
6. Занкавец, А. Словаўтваральная актыўнасць саматызмаў беларускай і рускай моў / А. Занкавец // Роднае слова. – 2009. – № 9. – С. 46–49.
7. Кармышеков, А.О. Соматические фразеологизмы в русском и киргизском языках : дис. … канд. филол. наук : 10.02.01, 10.02.02 / А.О. Кармышеков. – Бишкек, 1992. – 243 с.
8. Козырев, И.С. Формирование словарных составов русского и белорусского языков: соматическая лексика / И.С. Козырев. – Минск : Выш. школа, 1983. – 127 с.
9. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Беларуская навука, 1986.– 220 с.
10. Кулік, Л.У. Саматычныя фразеалагізмы беларускай і англійскай моў: структурна-семантычны і экстралінгвістычны аспекты : аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / Л.У. Кулік. – Мінск, 2016. – 30 с.
11. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 1: А–Л. – 1993. – 590 с.; Т. 2: Н–Я. – 1993. – 607 с.
12. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 с.
13. Ляшчынская, В. А. Словы-саматызмы ў фразеалагізмах і чалавек / В.А. Ляшчынская // Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская. – Мінск: Беларус. навука, 2004. – С. 50–64.
14. Ляшчынская, В. А. Фразеалагічная эмацыянальная канцэптасфера беларусаў : манаграфія / В. А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2012. – 246 с.
15. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.:В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228–232.
16. Ляшчынская, В.А. Канцэпт ‘нянавісць’ у беларускай і рускай фразеалагічнай карціне свету / В.А. Ляшчынская // Нормативность в условиях смешения восточнославянских языков на территории Российско-Белорусско-Украинского пограничья: Круглый стол, приуроченный к Дню славянской письменности и культуры (г. Новозыбков, Брянская область, 24-25 мая 2012 г.): Сб. науч. трудов / под ред. С.Н. Стародубец, С.М. Пронченко, В.Н. Пустовойтова. – Брянск: РИО БГУ, 2012. – С. 224-229.
17. Ляшчынская, В.А. Канцэптуалізацыя эмоцыі задавальнення ў фразеалагізмах беларускай мовы / В.А. Ляшчынская // Bialorutenistyka Bialostocka. Т. № 4. – Bialostock, rok 2012. – S. 279-289 .
18. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2010. – 230 с.
19. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічная канцэптуалізацыя і катэгарызацыя эмоцыі гневу беларусамі / В.А. Ляшчынская // Східнослов’янська філологія: зб. науковіх праць / Гор-лівський держ. пед. ін-т іноземн. мов; Донецкій нац. ун-т / Редкол.: С.О. Кочетова [та інш.]. – Вип. 22. Мовознавство. – Горлівка: Вид-во ГДПІІ М, 2012. – С. 3-12.
20. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічная катэгарызацыя эмацыйнага стану абурэння ў беларускай мове / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в синхронии и диахронии : сб. науч. статей. Вып. 1. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2011. – 328 с.
21. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічная катэгарырызацыя і канцэптуалізацыя эмоцыі злосці ў беларускай фразеалогіі / В.А. Ляшчынская // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – Гродна: УА ГрДУ імя Я. Купалы, 2012. – Вып. 2 (135). – 162 с. – С. 48-56.
22. Ляшчынская, В.А. Эмоцыя здзіўлення ў беларускай фразеалогіі: Лінгвакагнітыўны і лінгвакультуралагічны аспекты / В.А. Ляшчынская // Известия ГГУ. – 2012. – 1(70). – С. 144-150.
23. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа : манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.
24. Мокиенко, В.М. Славянская фразеология / В.М. Мокиенко. – М. : Высш. шк., 1980. – 207 с.
25. Рудакоўская, З.А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск : БДУ,1978. – Вып. 6. – С. 49–57.
26. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
27. Саўчанка, В.М. Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2012. – 72 с.
28. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.
29. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.
30. Шагун, Т.М. Лінгвістычная “саматалогія”: стан і перспектывы даследавання / Т.М. Шагун // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя філалагічных навук. – 2009. – № 2(12) 2009. – С. 170–172
31. Юнаш, М.У. Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі) : аўтарэф. дыс. ...канд. філал. навук: 10.02.01 / М.У. Юнаш. – Мінск, 2005. – 21 с.
32. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.
33. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с.