УВОДЗІНЫ
1. Месца А. Брава ў сучаснай беларускай літаратуры
2. Аповесць “Каменданцкі час для ластавак”
3. Аповесць “Імя Ценю – Святло”
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Апошняе стагоддзе пpынecла бeлapycкaй пpoзe нeмaлы плён. Гэты чac cтaў вeльмi вaжным мoмaнтaм y paзвiццi пpaзaiчнaгa cлoвa. Разам з тым выpaзнa ўбaчыўcя кpызicны cтaн мacтaцкaй cвядoмacцi, aбyмoўлeны ўплывaм савецкай iдэaлoгii, зaлeжнacцю aд эcтэтыкi caцpэaлiзмy, aдкpыўcя iншы змecт i iншыя выяўлeнчыя мaгчымacцi лiтapaтypнaй твopчacцi, aдбыўcя зaўвaжны пaвapoт дa ўлacнa мacтaцкix пaдыxoдaў i пpынцыпaў y пaкaзe чaлaвeкa i акаляючай pэчaicнacцi.
У cyчacнaй бeлapycкaй пpoзы вeльмi знaчны дyxoўны, чaлaвeкaзнaўчы пaтэнцыял, пcixaлaгiчнa-aнaлiтычнaя acнoвa мacтaцкaгa мыcлeння, пpa штo cвeдчaць xaця б твopы Вaciля Быкaвa, Янкi Бpыля, Улaдзiмipa Кapaткeвiчa, Івaнa Чыгpынaвa, Вячacлaвa Адaмчыкa i iншыx вядoмыx мaйcтpoў нaшaй лiтapaтypы. А яшчэ лeпшыя нaбыткi cyчacныx пpaзaiкaў – i ў гэтым мoц, пpывaбнacць cтвopaнaгa iмi – звязaны з выяўлeннeм нaцыянaльнaй caмaбытнacцi poднaгa cлoвa, глыбoкiм pacкpыццём бeлapycкaгa мeнтaлiтэтy, фiлacoфcкaй i гyмaнicтычнaй кaнцэптyaльнacцю дyмкi.
Канец мінулага стагодўдзя зaмapyдзiў paзвiццё бeлapycкaй пpoзы: y мнoгix твopax выявiлacя cпpoшчaнacць xapaктapaў i кaнфлiктaў, aднacтaйнacць тэмaтыкi, вoбpaзaў, cюжэтaў, cyмнae бытaaпicaльнiцтвa. У 90-я гады пacля змeны лiтapaтypнa-мacтaцкix apыeнцipaў пacтyпoвa пaчaлa cклaдвaццa poзнaплaнaвaя пaнapaмa твopчaгa пpaцэcy. Пpaўдa, дaвaлi пpa cябe знaць тpaдыцыйныя paшэннi тoй цi iншaй тэмы, выкapыcтoўвaўcя paнeйшы вoпыт y тpaктoўцы пaдзeй, з'яў pэчaicнacцi. Кoжны caпpaўдны мacтaк пiшa cэpцaм, дyшoю, iмкнeццa дa пpaўдзiвacцi aўтapcкix вoбpaзaў i xapaктapaў, iдзe aд жывoгa жыцця.
Сучасная беларуская літаратура толькі пачынае адчыняць свае дзверы перад жанчынамі-паэткамі, жанчынамі-пісьсменніцамі. У агульнай сваёй колькасці жанчын сярод пісьменнікаў занадта мала. Па словах А.Брава,
1. Месца А. Брава ў сучаснай беларускай літаратуры
Алена Валер'еўна Брава нарадзілася 18 жніўня 1966 года ў горадзе Барысаве Менскай вобласці ў сям'і службоўцаў. Скончыла з залатым медалём спецыялізаваную школу з ангельскім ухілам, затым факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля нядоўгага перыяду працы ў раённай газеце Барысава з'ехала з мужам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання з 1990 года жыве ў Барысаве і працуе намеснікам галоўнага рэдактара ў раённай газеце "Адзiнства".
Літаратурная вядомасць прыйшла да Алены Брава адразу ж пасля першых публікацый яе твораў у "тоўстых" літаратурных часопісах – чытачы і крытыкі звярнулі ўвагу на новае імя ў беларускай літаратуры. Проза Алены Брава адрозніваецца падкрэсленым інтэлектуалізмам, пранікненнем у найглыбейшыя закамаркі чалавечай душы.
Пісаць Алена Валер’еўна пачала яшчэ ў школе – зразумела, вершы; да паэзіі вярталася і ў больш спелыя гады, вынікам чаго стаў паэтычны зборнік "На глыбіні каранёў", выдадзены ў 2002 годзе. Пасля таго, як аддала даніну захапленню вершатворчасцю, пераключылася на прозу.
Як празаік Алена Брава публікавалася ва ўсіх вядучых літаратурных часопісах Беларусі, удзельнічала ў калектыўных зборніках "Апавяданне – 2005", "І зоркі над Бярэзінай-ракой". Вядомасць пісьменьніцы прынесла аповесць «Каменданцкі час для ластавак», у аснову якой ляглі ўражаньні ад жыцьця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра. Аднайменны зборнік прозы выйшаў у 2004 годзе («Мастацкая літаратура», сэрыя «Дэбют», 2004), а сама аповесць была ганараваная літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес".
Аўтарка кніг прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», серыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), «Дараванне/Прощение/Vergebung» («Звязда», 2013, з перакладам на нямецкую мову Андрэ Бёма).
2. Аповесць “Каменданцкі час для ластавак”
“Каменданцкі час для ластавак” з’яўляецца аповесцю, сатканаю з аўтабіяграфічнага і творчага матэрыялу так цесна, што нельга разлічыць адзін ад другога. Акрамя канкрэтнага аповеду пра цяжкасці кубінскага перыяду жыцця, ў тэксце прысутнічае іншы семантычны пласт, значна шырэйшы и глыбейшы за пералік вонкавых падзей. Менавіта гэты аспект аповеду і ўяўляе для чытача цікавасць, таму што змяшчае ў сабе не проста пачуццёвыя выявы, вобразы, трансфармацыі, але і, што самае важнае, паказвае працэс унутранага сталення звычайнай беларускай жанчыны, працэс пазбаўлення ад ролі ахвяры і інфантыльных спробаў скласці адказнасць за сваё жыццё на другога чалавека.
Назва аповесці, незразумелая напачатку, па меры разгортвання падзей ўсё больш праяўляе сваю семантычную, псіхалагічную, сімвалічную глыбіню. Ластаўкамі Алеся Брава, галоўная гераіня, называе тых беларсукіх жанчын, што прыехалі жыць на Кубу ўслед за сваімі каханымі (Вольга, Ірына, Лідка і іншыя). Гэтак жа яна называе і сябе, маленькую, худую, што зляпіла сваё гняздо на маленькім кавалачку прасторы: “...малюпасенькі дом наш — ну, далібог, ластаўчына гняздо! — лепіцца дахам да балкона іншага будынка, а з усіх трох бакоў заціснуты паміж мужчынскай цырульняй, фотасалонам ды нейкім складам (і сцены з тымі мае агульныя — глухія), — дом наш адзіным сваім вочкам, тым самым, па-турэмнаму закратаваным дошчачкамі, утрапёна глядзіць на вар’ятню аўтамабільнай дарогі, ад якой адасоблены ўсяго толькі вузенькім, двое ледзь разыдуцца, тратуарчыкам...” [6, с. 4].
Каменданцкі час для кожнай з беларускіх ластавак быў свой, асабісты і знаходзіўся ён не дзе-небудзь звонку, а менавіта ўнутры кожнай з іх
3. Аповесць “Імя Ценю – Святло”
Аповесць “Імя Ценю – Святло” падаецца А. Брава як гісторыя одной фабіі. Знешняе дзеянне адбываецца цалкам на тэрыторыі Беларусь, у адным з правінцыйных гарадкоў. Галоўная гераіня – маладая жанчына, даволі ўдала (хоць і пакутліва) спалучае ў сабе дзве асобы – Упэўненай Пані і закамплексаванага падлетка ў залапленай сукенцы. У матэрыяльным свеце яна выконвае ролю дырэктара Палаца культуры.
Што тычыцца ўнутранай арганізацыі семантычнай і часавай прасторы, то аповесць цалкам сугучная разгледжанаму вышэй тэксту “Каменданцкі час для ластавак”. Абедзве гераіні вельмі падобныя па сваёй ўнутранай арганізацыі: вельмі адчувальныя да слова (ажно да непрытомнасці), псіхалагічна знявечаныя дзяцінствам, адзінокія і неімаверна зацятыя ўласным страхам. У аповесці “Імя Ценю – Святло” галоўнвя гераіня Вікторыя найбольш ярка праяўляе некоторыя рысы і аспекты, закранутыя ў кубінскай аповесці.
Так, у першаю чаргу, на вочы трапляецца страх Вікторыі – невычэрпны, бясконцы, неўтаймоўны. Гэты страх (“толькі б не ўпасць”) запаланяе сабой амаль усю тэкставую прастору, з’яўляецца самай значнай часткай жыцця Вікторыі. Каранямі сваімі ён упіраецца ў дзяцінства і да апошняга патрабуе ад той маленькай дзяўчынкі як мага больш адпавядаць патрабаванням маці, што кожны раз незадаволеная сваёй дачкой.
Усё, што зрабіла Вікторыя ў жыцці, чаго дабілася – было прынесена на алтар дэспатычнай маці з надзеяй, што прынесеная ахвяра дапаможа зміласцівіць гнеў, дазволіць ёй узняцца ў вачах маці да больш-менш прыемлемага ўзроўню. Нават, калі маці памерла фізічна, яе вобраз працягвае жыць у свядомасці, ва ўнутраным мікракосме дзяўчыны.
Даволі цікавай падаецца перадача аўтарам свядомасці галоўнай гераіні, яе ўнутранага свету праз архітэктурныя вобразы. У папярэдне разгледжанай
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Як празаік Алена Брава публікавалася ва ўсіх вядучых літаратурных часопісах Беларусі, удзельнічала ў калектыўных зборніках "Апавяданне – 2005", "І зоркі над Бярэзінай-ракой". Вядомасць пісьменьніцы прынесла аповесць «Каменданцкі час для ластавак», у аснову якой ляглі ўражаньні ад жыцьця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра. Аднайменны зборнік прозы выйшаў у 2004 годзе («Мастацкая літаратура», сэрыя «Дэбют», 2004), а сама аповесць была ганараваная літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес".
Аўтарка кніг прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», серыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), «Дараванне/Прощение/Vergebung» («Звязда», 2013, з перакладам на нямецкую мову Андрэ Бёма).
Празаічныя творы беларускай пісьменніцы не пакідаюць раўнадушнымі як беларускамоўных, так і рускамоўных чытачоў, чые водгукі (самага разнастайнага характару) можна знайсці на прасторах Інтэрнэт. Проза А. Брава кранае сваёй адкрытасцю, пачуццёвай шчырасцю, вызывае спрэчкі натуралістычнымі момантамі з рэальнага жыцця галоўных гераінь, заварожвае нечаканымі і глыбокімі метафарамі, вобразамі. Кожны твор кранае нешта сваё, асаблівае ў душы кожнай жанчыны. І пры гэтым празаічныя радкі складана аднесці да звычайных “жаночых раманаў”, бо яны настолькі насычаныя інтэлектуальнымі спасылкамі, метакантэкстам, што аніяк не ўкладваюцца ў рамкі звыклага сентыментальнага чытва.
“Каменданцкі час для ластавак” з’яўляецца аповесцю, сатканаю з аўтабіяграфічнага і творчага матэрыялу так цесна, што нельга разлічыць адзін ад другога. Акрамя канкрэтнага аповеду пра цяжкасці кубінскага перыяду жыцця, ў тэксце прысутнічае іншы семантычны пласт, значна шырэйшы і глыбейшы за пералік вонкавых падзей. Менавіта гэты аспект аповеду і ўяўляе для чытача цікавасць, таму што змяшчае ў сабе не проста пачуццёвыя выявы, вобразы, трансфармацыі, але і, што самае важнае,
1. Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору: Працы членаў кафедры тэорыі літаратуры БДУ. / Пад навук. рэд. В.П. Рагойшы. Уклад.: Т.А. Марозава. – Мн.: Бестпрынт, 2004. – 168 с.
2. Андреев А.Н. Методология литературоведения. Мн., 2000.
3. Бельскі А. Сучасная літаратура Беларусі: Дапам. для наст. — Mн.: ТАА «Аверсэв», 2000. 127 с.
4. Беларуская літаратура: XI-XX стст.: Дапам. для шк., ліцэяў, гімназій, ВНУ / А. I. Бельскі, У. Г. Кароткі, П. I. Навуменка i інш. — Мн., 1999.
5. Брава А. Дараванне / А. Брава. – Мінск: Звязда, 2013.
6. Брава А. Каменданцкі час для ластавак / А. Брава. Электронны рэсурс: file:///D:/Users/avtor1/Downloads/z4_1710-777/11259-3.pdf дата доступу 04.11.17.
7. Брава А. Імя Ценю – Святло / А. Брава. Электронны рэсурс: file:///D:/anna%20starovoytova/%D0%A0%D0%90%D0%91%D0%9E%D0%A2%D0%AB/z4_1710-777/11259-2.pdf дата доступу 04.11.17.
8. Брава А. Рай даўно перанаселены / А. Брава. – Мінск: Галіяфы, 2012 .
9. Грамадчанка Т. К. Перад праўдай высокай i вечнай: Беларус. проза сёння. — Мн., 1991.
10. Дзюбайла П. Гістарычны выбар пісьменнікаў Беларусі: Сучасны этап. 1955—1995 // Полымя. — 1996. — № 6.
11. Кісліцына Г. Алесь Разанаў: Праблема мастацкай свядомасці. — Мн., 1997.
12. Коўтун В. Дух неаддзельны ад сумлення: Да праблем пераацэнкі маральных каштоўнасцяў у сучаснай беларус. літаратуры // Полымя. — 1997. — № 12.
13. Локун В. Літаратура, час, героі: Беларус. Проза — 96 // Полымя. — 1997. — № 10.
14. Сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў http://lit-bel.org/by/news/6946.html дата доступу 04.11.17.
15. Хализев В.Е. Теория литературы. Учебное пособие. М., 1999.