УВОДЗІНЫ
Кардынальныя змены ў грамадска-палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці грамадства ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. аказалі вялікі ўплыў на лексічны склад беларускай мовы. У апошнія дзесяцігоддзі ён дастаткова інтэнсіўна папаўняецца новымі словамі.
Мова як інструмент камунікацыі, мыслення і пазнання мае здольнасць адлюстроўваць працэсы, што адбываюцца ў грамадстве. Змены ў грамадстве прыводзяць да змен у мове на ўзроўнях лексікі, фразеалогіі, граматыкі, словаўтварэння.
У 90-х гадах мінулага стагоддзя, як сведчыць В. Уласевіч, лексічны склад актыўна пашыраецца за кошт уласных запазычанняў і новаўтварэнняў у сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сферах, у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, культуры і мастацтва [17].
Праблема неалагізмаў з’яўляецца аб’ектам увагі лінгвістаў. Так, новыя запазычанні, што праніклі ў мову на мяжы XX і XXI стагоддзяў, з’яўляюцца аб’ектам увагі Н. Даўгулевіч. Лінгвіст адзначае, што новыя іншамоўныя адзінкі называюць з'явы і рэаліі ў спартыўнай, эканамічнай, грамадскай сферы, у галіне мастацтва, СМІ, шоу-бізнесу, інфармацыйных тэхналогій і г. д. [3].
Вывучэнню тэрмінаў англійскага паходжання ў сучаснай беларускай мове прысвечаны працы Л. Кавалёвай. Яна даследуе асіміляцыю англіцызмаў да граматычных нормаў мовы-рэцыпіента. Даследчыца сцвярджае, што на базе запазычаных лексічных сродкаў з'яўляецца шмат назоўнікаў і прыметнікаў суфіксальнага словаўтварэння [6].
Даследаванню ўзуальных наватвораў часткова прысвечаны працы В. Варановіча, I. Казейкі, В.Уласевіч і інш. Аказіянальныя неалагізмы беларускай мовы з’яўляюцца аб’ектам увагі М. Васілеўскага, В. Зразікавай, М. Прыгодзіча, А. Солахава і інш.
Мэта курсавой работы: даследаваць асаблівасці ўтварэння і ўжывання неалагізмаў ў сучаснай беларускай мове на матэрыяле "Слоўніка новых слоў беларускай мовы".
Задачы:
- канкрэтызааваць паняцце“неалагізмы”;
- акрэсліць асаблівасці класіфікацыі неалагізмаў у сучаснай беларускай мове;
1 Неалагізмы як лексічная адзінка
1.1. Агульная характарыстыка неалагізмаў
Літаратурная мова ўвесь час папаўняецца новымі словамі. Многія з іх напачатку ўспрымаюцца непрыхільна. Так, Максім Танк у сваіх «Дзённіках»адзначаў: «Аж не хочацца браць у рукі сённяшнія газеты. Трэба так засмеціць мову: мэрыя, стрэс, бестселер, трэнд, сераль, менеджэр, спонсар, шоу, кемпінг, брыфінг, ланч, тэлефакс... Чамусьці ў нас вельмі ахвотна пераймаюць з Захаду не самае лепшае» (цыт. па: [8, с. 53]. А праз некалькі гадоў у «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996) былі ўключаны не толькі прыведзеныя словы, а і больш за 100 іншых нядаўніх неалагізмаў: бартэр, вернік, кансэнсус, лецішча, менталітэт, рэйтынг, святар, спадар, спадарства і г.д.
Неалагізмы (грэч. neos – новы, logos – слова) – гэта словы, якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў ці з’яў рэчаіснасці і не страцілі адцення навізны (напр., кансэнсус, бартэр, брокер, лецішча, брыфінг, менталітэт, параза, вертыкальшчык, рэфлексія, маніторынг і інш.) [20, с. 98].
Паколькі неалагізмы абазначаюць, як правіла, важныя для грамадства паняцці, прадметы, з’явы, яны хутка страчваюць адценне навізны, свежасці і становяцца спачатку словамі ў пэўнай ступені прафесіянальнымі, а затым і агульнаўжывальнымі. Так, новыя словы 60–80-х гадоў ХХ ст. сваёй разнастайнай тэматыкай звязаны з асваеннем космасу (касманаўт, касмадром, касмапорт, баракамера, касмалогія і інш.), з развіццём новых галін навукі (вірусалогія, геранталогія, мікраэлектроніка, наркалогія, псіхалінгвістыка і інш.), навукова-тэхнічнага прагрэсу (лазер, нейлон, ратапрынт, бойлер, батыскаф, электрамабіль і інш.), спорту (аўтаралі, біятлон, юніёр і інш.), медыцыны (алергія, стрэс, халестэрын, канцэраген і інш.) і г.д., сёння ўспрымаюцца як прывычныя, звычайныя. Усе яны знаходзяцца ў нарматыўным тлумачальным слоўніку і ўваходзяць у актыўны пласт лексікі. Пашырэнню неалагізмаў у мове садзейнічаюць сродкі масавай інфармацыі.
Як толькі новае слова, пачаўшы шырока ўжывацца ў перыядычным друку, мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, уключаецца ў нарматыўныя тлумачальныя слоўнікі, яно перастае лічыцца неалагізмам, становіцца звычайнай моўнай адзінкай, пераходзячы з пасіўнага лексічнага складу ў актыўны. Яно страчвае арэол свежасці, адценне навізны, успрымаецца як прывычнае, звычайнае. Зрэшты, як слушна заўважае І.Я. Лепешаў, “кожнае слова мае свой жыццёвы пачатак і было ў свой час
2. Асаблівасці складаных неалагізмаў
2.1. Структурна-тыпалагічная характарыстыка неалагізмаў
Новыя словы ў беларускай мове ўжываюцца для называння новых рэалій, уключаюцца ў сінанімічныя рады, атрымліваюць пэўнае распаўсюджванне.
У апошні час назіраецца тэндэнцыя да з'яўлення ў беларускай мове запазычанняў з іншых моў, у першую чаргу з англійскай мовы. Узнікненне такіх слоў у сучасным беларускiм жыццi з’яўляецца заканамерным i звязана з мiжнародным статусам англiйскай мовы, з iнтэрнацыяналiзацыяй грамадскага жыцця, эканомiкi, навукi, складаных праблем знешняй палiтыкi. Адны неалагізмы з’яўляюцца актуальнымi, семантыка зразумелая амаль кожнаму: кiднэпiнг, бартэр, iмiдж. Iншыя, наадварот, адносяцца да вузкапрафесiйнай лексiкi, iх значэнне не для масавага выкарыстання: тэндэр, транш, дылер. Гэтыя i iншыя словы прайшлi розныя ступенi асiмiляцыi.
За апошнi час сродкi масавай iнфармацыi выконваюць галоўную ролю ва ўжываннi новых слоў у мове беларускага соцыуму. Адной з прычын з’яўляецца падкрэслiванне эмацыйна-экспрэсiўнага характару артыкула або рэкламы, што аказвае эмацыйны ўплыў на чытача.
Нельга пакiнуць без увагi той факт, што многiя неалагізмы іншамоўнага паходжання сталi выкарыстоўвацца беларусамi «без прычыны», магчыма, як данiна модзе. Некаторыя неалагізмы ўжываюцца разам з такiмi добра засвоенымi iншамоўнымi словамi, як бутэрброд, мультыплiкатар, лозунг i г.д., або прыходзяць на замену такiх лексем, як бавоўна, абмен, вобраз i iнш. Да выкарыстоўвання неалагiзмаў-англiцызмаў, трэба ставiцца асэнсавана. Неаспрэчным з’яўляецца ўжыванне такiх англiцызмаў, што пранiкаюць у нашую мову разам з рэалiямi, паняццямi, працэсамi, якiя не iснуюць у мове-рэцыпiенце.
На гэта ўплываюць як экстралінгвістычныя фактары (культурны ўплыў аднаго народа на другі; вусныя або пісьмовыя кантакты дзяржаў; цікавасць да вывучэння той ці іншай мовы; аўтарытэт мовы-крыніцы), так і інтралінгвістычныя (адсутнасць ў роднай мове лексемы для намінацыі новага прадмета або паняцця; замена апісальнага зварота адным словам: бег на кароткія дыстанцыі – спрынт (sprint); гасцініца для аўтатурыстаў – матэль (motel); друкавальная прылада – прынтар (printer) і г.д.; патрэбнасць у дэталізацыі поўнага значэння, размежаванні некаторых яго сэнсавых адценняў; адсутнасць ў роднай мове магчымасці дэрывацыі ад свайго слова і інш.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Новыя словы ў беларускай мове ўжываюцца для называння новых рэалій, уключаюцца ў сінанімічныя рады, атрымліваюць пэўнае распаўсюджванне.
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
1. З’яўленне неалагізмаў – натуральная з’ява для кожнай мовы. Значная частка неалагізмаў узнікла для абазначэння новых паняццяў або такіх з’яў, якія сёння сталі актуальнымі. Можна выдзеліць наступныя групы неалагізмаў: уласна лексічныя, лексіка-семантычныя, лексіка-аманімічныя, лексіка-словаўтваўтваральныя.
2. У апошні час назіраецца тэндэнцыя да з'яўлення ў беларускай мове запазычанняў з іншых моў, у першую чаргу з англійскай мовы. На гэта ўплываюць як экстралінгвістычныя фактары (культурны ўплыў аднаго народа на другі; вусныя або пісьмовыя кантакты дзяржаў; цікавасць да вывучэння той ці іншай мовы; аўтарытэт мовы-крыніцы), так і інтралінгвістычныя (адсутнасць ў роднай мове лексемы для намінацыі новага прадмета або паняцця; замена апісальнага зварота адным словам.
У словаўтварэнні неалагізмаў, у тым ліку і складаных, у беларускай мове назіраецца тэндэнцыя да інтэрнацыяналізацыі. У прыватнасці, гэта датычыцца ўзмацнення прадуктыўнасці іншамоўных афіксальных фармантаў і актывізацыі ўтварэння кампазітаў, у тым ліку па новых мадэлях, нетыповых для традыцыйнага славянскага словаўтварэння. Калі прааналізаваць спосабы словаўтварэння неалагізмаў, можна заўважыць, што неалагізмы-назоўнікі могуць утварацца спосабам асноваскладання часцей за ўсё без інтэрфікса, а таксама словаскладання.
Акрамя запазычанняў, сустракаюцца ў беларускай мове і ўзуальныя наватворы. Яны могуць утварацца як на базе ўласнага лексічнага матэрыялу, так і на аснове запазычаных лексічных адзінак пры дапамозе марфалагічных сродкаў беларускай мовы. Адным з найбольш прадуктыўных спосабаў утварэння новых назоўнікаў у з’яўляецца складанне. Гэта можа быць складанне асноў новага запазычання і агульнаўжывальнага слова. Таксама сустракаюцца лексемы, утвораныя шляхам складання асновы агульнаўжывальнага слова з асновай новага запазычання.
У складаных назоўніках-неалагізмах, якія з'яўляюцца ў большасці сваёй запазычаннямі з англійскай мовы, назіраеццца вар’іраванне матэрыяльнай формы запазычанняў. Такое вар'іраванне звязана са ступенню засвоенасці іншамоўных слоў беларускай лексічнай сістэмай.
1. Акулаў, І. М. Узаемадзеянне моў і запазычанне / І. М. Акулаў // Беларуская мова і мовазнаўства: міжвуз. зб. / Гомел. дзярж. ун-т. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1973. – Вып. 1. – С. 19.
2. Даўгулевіч, Н.М. Боўлiнг, сёрфiнг, фiтнэс: новыя запазычаннi з англійскай мовы ў спорце / Н.М. Даўгулевіч // Роднае слова. – 2002. – №3 – С. 33.
3. Даўгулевіч, Н.М. Фанетычная адаптацыя запазычанняў з англійскай мовы ў сучаснай беларускай мове : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук : 10.02.01 / Н.М. Даўгулевіч. – Мінск, 2003. – 20 с.
4. Земская, Е.А. Новые явления в словообразовании русского и польского языков на рубеже ХХ–ХХІ веков / Е.А. Земская, З. Рудник-Карватова // Новые явления в славянском словообразовании : система и функционирование : докл. ХІ Междун. науч. конф. Комиссии по славянскому словообразованию при Международном комитете славистов, Москва, 24–26 марта 2009 г. / под ред. проф. Е. В. Петрухиной. – Москва, 2010. – С. 212–219.
5. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ: Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Беларус. дзярж. ун–т, 2003. – 256 с.
6. Кавалёва, Л.Я. Англiцызмы ў тэрмiналогii сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы : манаграфiя / Л.Я Кавалёва ; навук. рэд. праф. П.У. Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2007. – 186 c.
7. Кручкова, Л.А. Іншамоўныя словы ў складзе беларускай спартыўнай лексікі / Л.А. Кручкова // Роднае слова. – 2004. – № 4. – С. 42–43.
8. Лепешаў, I.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні : дапаможнік для студ./ I.Я. Лепешаў ; Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы. – Гродна : ГрДУ, 2002. – 207 с.
9. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцяў ВНУ: у 2 ч. / І. Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2000. – Ч. 1. 100 с., Ч. 2 – 122 с.
10. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз тэксту: вучэб. дапам. для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філал. спецыяльнасцях / І.Я. Лепешаў. – Мінск: Вышэйшая школа, 2009. – 287 с.
11. Лукашанец, А. А. Беларуская нацыянальная мова на сучасным этапе : сістэма, статус, функцыянаванне / А. А. Лукашанец // Весці Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гум. навук. – 2009. – № 1. – С. 107–117.
12. Лукашанец, А. А. Сучасныя працэсы ў словаўтварэнні беларускай мовы : Да праблемы міжмоўнага збліжэння і адштурхоўвання / А. А. Лукашанец // Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. Фалькларыстыка : ХІІІ Міжнар. з’езд славістаў, Любляна, 2003 : Дакл. бел. дэлегацыі / НАН Беларусі. Беларускі камітэт славістаў. – Мінск, 2003. – С. 52–69.
13. Лукашанец, А. Языковой пуризм как фактор развития словообразовательной системы (на примере белорусского языка) / А. Лукашанец // Новые явления в славянском словообразовании : система и функционирование : Докл. ХІ Междунар. науч. конф. Комиссии по славянскому словообразованию при Международном комитете славистов, Москва, 24–26 марта 2009 г. / под ред. проф. Е. В. Петрухиной. – Москва, 2010. – С. 37–49.
14. Сцяцко, П.У. Беларуская навуковая тэрмiналогiя ў другой палове 90–х гадоў ХХ ст. / П.У. Сцяцко // Роднае слова. – 2001. – № 2 – С. 32–35.
15. Уласевiч, В.I. Да пытання аб месцы націску ў новых лексемах англа-амерыканскага паходжання / В.I. Уласевiч, Н.М. Даўгулевiч // Беларуская лінгвістыка. – 2011. – Вып. 67. – С. 23–27.
16. Уласевiч, В.I. Слоўнiк новых слоу беларускай мовы : [4500 слоў i выразаў] / В.I. Уласевiч, Н.М. Даўгулевiч ; Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Iнстытут мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы. – Мiнск : ТетраСистемс, 2009. – 448 с.
17. Уласевіч, В. І. Асаблівасці фанетыка-графічнай, граматычнай і словаўтваральнай адаптацыі запазычанняў у сучаснай беларускай мове / В. І. Уласевіч // Молодежь в науке – 2009 : прил. к журн. «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» : в 5 ч. – Ч. 2. Сер. гуманит. наук / редкол. : А. А. Коваленя (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2010. – С. 322–325.
18. Уласевіч, В. І. Слоўнік новых слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. – Мінск, 2009. – 448 с.
19. Шакун, Л. М. «Усходнія» і «заходнія» крыніцы папаўнення лексічных сродкаў беларускай мовы / Л. М. Шакун // Веснік БДУ. Сер. 4 : Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. – 1995. – № 2. – С. 22–26.
20. Шумчык, С.В. Беларуская мова: прафесійная лексіка / С.В. Шумчык. – Мінск : МДВРК, 2013. – 166 с.