Уводзіны
Творчую спадчыну Яўгеніі Янішчыц можна перачытваць і пераглядаць безліч разоў. И кожны новы погляд будзе прыўносиць нешта новае, нязведанае. Вершы беларускай паэткі адметныя сваёй кранальнасцю, свежасцю, здольнасцю пакінуць уражанне ў сэрцы кожнага чытача.
Паводле выказвання паэта Васіля Жуковіча, у літаратуру прыйшла «асоба з імем Беларусі», якая прысвяціла сваёй зямлі натхнёныя вершы-оды. ім жа адзначана: «...Жэня здолела перадаць складаны і зменлівы стан чалавечай душы, дзе сутыкаюцца святло і морак, захапленне і расчараванне, радасць і туга, надзея і адчай. Усё ў яе творах глыбока ўражвае» [12, с.19]. Па словах Васіля Быкава, “Жэня была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі, самая цнатлівая і дасканалая. Гэта вялікае няшчасце, што яна так рана пайшла з жыцця. Але ў тым і нейкае наканаванне – даўно і не намі сказана, што Бог бярэ да сябе найлепшых. Але шкада – месца Жэні ў нашай паэзіі засталося пустое, мабыць, яго доўга не будзе каму заняць. Бо гэта – дужа годнае месца” [5, с.634].
В. Гардзей у артыкуле з красамоўнай назвай ( і вобразамі з вершаў Янішчыц) “Чорны воран над белаю ружай...” спрабуе прасачыць вытокі творчасці Яўгеніі Янішчыц: “Знакамітая палеская рака – чароўная Ясельда, пачаўшы нястрымны бег на пружанских раўнінах, ціха і нетаропка струменіцца праз усю Палескую нізіну, і, мабыць, не выпадкова менавіта яна нашаптала першыя кранальныя строфы слаўнай дачкі гэтага краю, цяперашняй царыцы беларускай паэзіі Яўгеніі Янішчыц” [10, с.164]
Сапраўды, відаць, Яўгенія Янішчыц была настолькі адоранай, цнатлівай і дасканала, што яе хацелася называць узнёсла і паэтычна: “летуценніца на скразняках эпохі” (Дзмітрый. Бугаёў), “Палесся мілае дзіця” (Ніл Гілевіч), “птушка, зніклая ў палёце” (К. Ільюшчыц), “палеская ластаўка” і інш.
У свой час творчасць Я. Янішчыц даследавалі Т. Аўсяннікава, А.І. Бельскі, Дз. Бугаёў, Я. Гарадніцкі, Л. Гарэлік, У. Гардзей, В. Жуковіч, С.У. Калядка, М.І. Мішчанчук, Г. Мятліцкая, Т.С. Нуждзіна, З.І. Падліпская, В.С. Тарасюк, Т.А. Фіцнер і інш.
Актуальнасць даследавання вызначаецца найперш тым, што нягледзячы на досыць значныя навуковыя здабыткі ў рэчышчы “яўгеніязнаўства”, вялікія абсягі па даследаванні мовы, жанравай, ідэйна-мастацкай адметнасці, паглыблення даследавання асобных тэматычных пластоў, вобразнай сістэмы паэзіі слыннай паэткі, “царыцы беларускай паэзіі”, яшчэ чакае сваёй распрацоўкі.
1 На пачатку творчага шляху
Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёну. Дзяцінаства, а таксама юнацкія гады яна правяла на Палессі. Гэта і сталася крыніцай творчасці будучай паэткі: хараство роднай прыроды прабудзіла паэтычны талент тады яшчэ маленькай дзяўчынкі. Значна пазней яна пісала аб гэтым так: “Кусціцца ў агародах бульба, спявае над галавою жаўранак, густа пахне зелянінай, жоўтым смалістым пілавіннем. Лесам. А мне, сямігадовай, па-дзіцячы яшчэ шкада зялёных дрэў, абрэзаных пышных галін, якія даставалі воблакаў, неба, зорак…” [17, с. 9]. Праведзенае ў вёсцы дзяцінства надалей вызначыла ўвесь астатні творчы шлях: ціхая палесская вёска, яе сваеасаблівая часава-гістарычная прастора, свабода садзейнічалі станаўленню і развіццю творчай самасвядомасці будучай паэткі. Менавіта з гэтай гаючай крыніцы нарадзіліся арыгінальныя, эстэтычна напоўненыя паэтычныя зборнікі “Снежныя грамніцы” (1970), “Дзень вечаровы” (1974), “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), “Каліна зімы” (1987).
Публікавацца Я. Янішчыц пачала напрыканцы 1964 г. (раённая газета “Палеская праўда”), яшчэ да пачатку вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Нават у першых вершах маладая паэтка імкнецца выказаць захапленне родным краем, любоў да жыцця. Крыху пазней вершы Я. Янішчыц друкаваліся ў выбітных беларускіх выданнях – газеце “ЛіМ” і часопісе “Маладосць”.
Прыгадаем адзін з першых яе вершаў, што быў надрукаваны ў 1965 г. Ён вылучаецца сваёй шчырасцю, імкненнем да гармоніі з навакольным светам:
А неба такое зорнае
Навокал – такая ціш.
Старонка мая азёрная.
Хачу ў тваю сінь ісці.
Прасторы і сэрцы – насцеж.
Іду, нібыта вясна.
Людзі, бярыце шчасце,
Для вас я яго нясла [17, с. 10].
Верш яскрава адлюстроўвае, наколькі для лірычнай гераіні важна знаходзіцца ў гарманічнай еднасці з прыродай, акаляючым светам. Адразу адчуваецца, што прыродны свет і радасць – з'явы аднаго парадку, а ўнутранае самаадчуванне праяўляецца праз “прасторы і сэрцы – насцеж...”. Ранняя пара творчасці адметныя тым, што вясна ў прыродзе і вясны душы паэткі
2 Ідэйная шматграннасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц
Ідэйная разнастайнасць, шматаспектнасць лірыкі Я. Янішчыц вылучае яе творчасць у паэтычнай плыні сучаснай беларускай літаратуры. Асэнсаванне законаў свету, уласнага быцця ў ім праходзяць прыхаваным, але выразным лейтматывам праз усе вершы Я. Янішчыц, як чалавека чулага, уражлівага, думаючага.
Пачнем з таго, што вобразны свет паэтэсы (і гэта заўважана літаратуразнаўцамі [24 – 29] стаіць, умоўна кажучы, на чатырох жыццёвых асновах. З часоў старажытнасці вядомая натурфіласофская тэорыя Арыстоцеля пра тое, што асноўнымі пачаткамі свету (і чалавека таксама) з’яўляюцца чатыры стыхіі: зямля, вада, агонь і паветра.
Адной з асноўных ідэй, што працінае ўсю творчасць, выступае любой да роднага краю, вобраз беларускай зямлі. Паэтэса адчувае крэўную роднасць “з птушкамі, з рамонкамі” [30, с. 7], быццам яна – часцінка ўсяго сусвету, яго прыроды. Кожны радок яе прасякнуты думкай, што аднолькавыя правы на існаванне маюць усе дзеці Зямлі. І менавіта зямля збліжае і аб’ядноўвае чалавека з усімі праявамі навакольнага свету. Але людзі, асабліва найноўшыя пакаленні, не заўважаюць мацярынскую пяшчоту сваёй зямлі, абыякава ставяцца да яе, не любяць рабіць на ёй спрадвечну земляробчую працу (“Адвыклі яны ад зямліцы, // Гатовае ім падавай” [40, с. 16]). А з гэтага вынікае закон Прыроды: значыць, яны не проста жывуць адарвана ад сваіх вытокаў, але ўсё больш і больш аддаляюцца ад іх, і разам з імі – ад усяго Сусвету, [40, с.161].
Людзі робяць памылкі, варагуюць між сабою, дратуюць зямлю тэхнікай для забойстваў. А чулая планета перажывае разам з людзьмі іх душэўны боль, імкнецца супакоіць і падтрымаць людзей у цяжкую хвіліну:
Калі адходзяць слынныя паэты,
Цішэй сама становіцца зямля.
Нервуецца стамлёны млын планеты,
І замірае тонкі круг камля [, с. 37].
Але людзі бясконца ваююць, забіваюць самі сябе, знішчаюць усё жывое, не чуюць, што “зямля занепакоена, // Цяжка стогне зямля” [32, с. 46], не заўважаюць яе пакут. Пратэст супраць гэтага і вялікая трывога за лёс планеты, Радзімы ўвесь час нарастаюць у душы паэтэсы:
Калі ж нарэшце вылюднее свет
І скончацца ваенныя пагрозы?
Калі ж да шчэнту згіне яд і тля
І станецца любоў не выпадковай? [32, с. 47].
3 Пачуццёвы лірычна-вобразны свет паэзіі Яўгеніі Янішчыц
Паэзія кахання ХХ стагоддзя ўзбагацілася на таленавітых творцаў. Лірыка Я. Янішчыц, Т. Бондар, Р. Баравіковай, Н. Мацяш, Г. Каржанеўскай і іншых жанчын-паэтак вызначаецца шчырай спавядальнасцю і багатым на эмацыянальна-псіхалагічныя адценні пачуццём. Безумоўна, выяўленчы характар верша ў кожнай з іх своеасаблівы і адметны. Калі ў свет кахання ў Таісы Бондар афарбаваны смуткам, у ім шмат пакутна-балючых перажыванняў, у Ніны Мацяш пачуццё кахання – высокі і таемны дар, філасофія духоўнай прыгажосці і чалавечага быцця, Раіса Баравікова – уся ў эмацыянальнай парывістасці, трапяткіх прадчуваннях і пошуку ўнутранай гармоніі, то Яўгенія Янішчыц выказвае інтымныя пачуцці з жаночай далікатнасцю, сардэчнай прачуласцю, светлай тугой. Наогул гэтае пачуццё – галоўны нерв жаночай паэзіі. Згадайма радкі з верша Я. Янішчыц: «Пачынаецца ўсё з любві, а інакш і жыць немагчыма» («Ты пакліч мяне. Пазаві...»). [33, с.228].
Лірычная гераіня паэткі – “перш-наперш… жанчына”. “Жыць у імя вяртання” (Я. Янішчыц) – вяртання кахання – гэта яшчэ адзін з вызначальных матываў лірычнай творчасці паэткі [33, с.228]. Гераіня Янішчыц лірычна-сардэчная. Няма ў радках паэтэсы і ценю гучнай паэзіі; яна ўся – у апавядальных пачуццях, у трывожна-тужлівых прадчуваннях і хваляваннях. Яе самавыяўленне скрозь у даверлівасці жаночага свету, поўнага балючасці, драматызму, і гэтая танальнасць успрымаецца вельмі сугучнай, блізкай лірычнаму характару пачуццяў Яўгеніі Янішчыц, якая ў адным з вершаў сказала: “Ды ў кожнай смяшынцы і ў слёзцы любой // Перш-наперш, я толькі жанчына” (“Сухі і маланкай апалены ствол…”).
У рамантычна ўзвышаным арэоле паўстае ў паэзіі Янішчыц вобраз саду: “І блаславіць нашчадак акрылёна // Кахання сад і ластаўку вясны” (“Кахання сад і ластаўка вясны”). Кахання сад – сімвал чалавечага шчасця, духоўнай красы і вясновай радасці жыцця.
Такой прысні, як яблыневы сад.
Там не ачахла сонечная сцежка.
Хвалюецца высокі снегапад,
А на губах – іскрыстая усмешка.
(“Такой прысні, як яблыневы сад…”)
Лейтматывам праходзіць вобраз саду праз усю лірыку Я. Янішчыц, якая жыла шчырай любоўю і пяшчотай, сцвярджала, што “душа жыве душою”. Чыстыя і светлыя радкі выліліся з яе сэрца пра родны палескі край, хараство свету і зямнога існавання. З радасцю, а пазней з шчымлівасцю і
Заключэнне
Адметнай асаблівасцю вершаў Я. Янішчыц гэтай пары можна назваць імкненне перадаць праз паэтычны радок таямніцы навакольнай рэчаіснасці. Пры гэтым можна адзначыць, што ідэальны і рэальны свет у ранняй творчасці паэткі ўдала ўзаемадапаўняюць адзін аднаго. У паэтычным кантэксце нават прысутніцаюць элементы казачнасці, міфалагічнасці, хоць агульны фон выяўляецца больш як рэалістычны
Акрамя таго, адпаведную чараўнічасць вершам этапу станаўлення Я. Янішчыц надаюць ўдалыя эпітэты і метафары, якія найчасцей выкарыстоўваюцца ў казачным кантэксце: “чароўнае царства”, “жар-птушка” і іншыя. Самі ж словы, што ствараюць тканіну твора, нельга назваць звычайнымі, звыклымі. Яны надаюць вершу своеасаблівую мастацкую афарбоўку, а ў некаторых выпадках з’яўляюцца і наватворамі (“белякцець”).
Этап станаўлення творчасці Я. Янішчыц грунтуецца, перш за ўсё, на класічных мастацкіх традыцыях. Пры гэтым адметнасцю з’яўляецца своеасаблівае святло, што льецца з кожнага радка любоўю да роднага краю, гарманічнай еднасцю з наваколлем. Паэтка праяўляе сваю здольнасць да мастацкага ўспрыняцця рэчаіснасці. Пры ўсёй сваёй творчай здольнасці, асаблівым таленце, дадзены перыяд творчасці характарызуецца пастаяннай работай над сабой, крапатлівым і плённым шліфаваннем сваіх паэтычных здольнасцей, з-пад якіх ужо на той момант праступаюць арыенціры мастацкай адметнасці і непашторнасці. Як слушна адзначае даследчыца творчасці Яўгеніі Янішчыц С. Калядка, маладая паэтэса нібы і не зведала вучнёўскага перыяду: нават ненадрукаваныя вершы вызначаліся паэтычным хараством і дакладнасцю словаўжывання. Яна не была пачаткоўцам, а адразу заявіла пра сябе як сталая паэтэса.
Заўважна таксама і тое, што Я. Янішчыц выбрала крыніцай натхнення вобразы роднага краю, што паланілі яе сэрца ў далёкім дзяцінстве. Гэта надае яе рэалістычнай ў цэлым паэзіі некторыя элементы рамантызму, што дасягаецца найперш ўдала выкарыстанымі эпітэтамі, параўнаннямі. Гэты яадметнасці можна абазначыць як першыя прыступкі да творчай індывідуальнасці славутай паэтэсы Я. Янішчыц атрымалася яскравай.
Ідэйная разнастайнасць, шматаспектнасць лірыкі Я. Янішчыц вылучае яе творчасць у паэтычнай плыні сучаснай беларускай літаратуры. Асэнсаванне законаў свету, уласнага быцця ў ім праходзяць прыхаваным, але выразным лейтматывам праз усе вершы Я. Янішчыц, як чалавека чулага, уражлівага, думаючага.
1 Аўсяннікава, Т. "Я пісала табе пісьмо..." : [старонкі лёсу Яўгеніі Янішчыц] / Т. Аўсяннікава // Полымя. – 2007. – №12.-С.166–177.
2 Аўсяннікава, Т. П. Яе талент быў навідавоку : [аб жыцці і творчасці Яўгеніі Янішчыц] / Т. Аўсяннікава // Полымя. – 2013. – № 11. – С. 171–177
3 Баравікова, Р. А. Паэзія. Душа. Айчына: да 65-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц / Р. Баравікова // Полымя. – 2013. – № 11. – С. 165–170.
4 . Бельскі, А.І. Галасы і вобразы: літ.-крыт. артыкулы/ А.І.Бельскі. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2008. – 288 с.
5 Бельскі, А.І. Пакуль баліць душа : літ.-крыт. артыкулы / А.І. Бельскі. – Мінск : Полымя, 1995. – 95 с.
6 Бярозкін, Р.С. Праз першае лісце / Рыгор Бярозкін // Маладосць. −1971. –№ 5. –С. 134–136.
7 Бугаёў, Дз. Летуценніца на скразняках эпохі (Яўгенія Янішчыц) // Дз. Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблемныя артыкулы, літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў– Мінск: Маст. літ., 2003.– С.302-325.
8 Гарадніцкі, Я. Палёт непрыручанай птушкі : [ творчасць Я Янішчыц ] / Я. Гарадніцкі // Полымя. – 2005.-10.-С.156-165.
9 Горелик, Л. «…И в вольном слове воскресать» : штрихи к литературному портрету Евгении Янищиц / Любовь Горелик // Нѐман. −2005. −№ 3. –С. 178–186.
10 Гордей, В. "Черный ворон над белой розой..." : [истоки творчества Евгении Янищиц] / Виктор Гордей // Неман. – 2008. – № 10. – С. 164 – 169.
11 Жук, А. Такой и помню… / А/ Жук // Нёман. −2013. −№ 7. –С. 168–171.
12 Жуковіч, В. Заварожаная словам / Васіль Жуковіч // Жырандоля. −2008. −№ 1. −С. 19-22.
13 Ігнацюк, А. А. Колер, прастора і час у сучаснай беларускай паэзіі (на прыкладзе творчасці А. Разанава, Я. Сіпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янішчыц, У. Арлова) : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук / А. А. Ігнацюк ; Брэсц. дзярж. ун-т. – Брэст : [б. в.], 1999. – 22 с.
14 Катляроў, І. Жыцця загадкавы палёт: да 65-годдзя Яўгеніі Янішчыц / І. Катляроў. – ЛіМ.- 2013.- №3. – С. 95.
15 Калядка, С.У. Людзі Палесся ў паэзіі Я. Янішчыц // Праблемы адукацыі, навукі, культуры Беларускага Палесся: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мазыр, 22-23 лістапада 1996 г. – Брэст, 1997. – С.31 – 33
16 Калядка, С.У. Непрыручаная птушка Палесся: творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С.У. Калядка – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 214с.
17 Калядка, С.У. Паэзія Яўгеніі Янішчыц: станаўленне творчай індывідуальнасці: аўтарэф. дыс. на атрым. вуч. ступ. канд. філал. навук: 10.01.01 / Нац. АН Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы. – Мінск, 1999. – 20 с.
18 14. Калядка, С.У. Шчымлівая песня непрыручанай птушкі : творчасць Яўгеніі Янішчыц / С.У. Калядка // Роднае слова – 2008. – № 11. – С. 10 – 12.
19 Калядка, С.У. Непрыручаная птушка Палесся : творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С. У. Калядка ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. –Мінск : Беларус. навука, 2007. –214, [2] с.
20 Ламека, Л. А. Сімволіка агню ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц / Л. А. Ламека // Фальклор і сучасная культура : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., 27- 28 крас. 2006 г., г. Мінск / Беларус. дзярж. ун-т, Філал. фак. –Мінск, 2006. –С. 112-115.
21 Лойка, А. Кладачка тоненька / А. Лойка // Маладосць . – 1995. – №4. – С.212-232.
22 Мішчанчук, М. І. Колеравая палітра творчасці Яўгеніі Янішчыц / М. І Мішчанчук // Краязнаўства як адзін з накірункаў вучэбна-выхаваўчай работы ў школе і ВНУ : матэрыялы рэсп. навук. канф., Брэст, 28-29 сак. 2008 г. / пад агул. рэд. У. А. Сенькаўца. – Брэст, 2008. – С. 150-154.
23 Михнович, Л. А. «Слово» у А. Ахматовой и Е. Янищиц / Л. А. Михнович // Белорусская литература и мировой литературный процесс : междунар. науч. сб. / редкол. : А. А. Гугнин (отв. ред.) [и др.]. – Новополоцк, 2005. – Вып. 1. – С. 54–59.
24 Мятліцкая, Г.М. Майстэрства адухаўлення ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц / Г. М. Мятліцкая // Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі ― С. 261―266.
25 Мятліцкая, Г.М. Натурфіласофская стыхія зямлі ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц // “Мова – Літаратура – Культура”: матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі Мінск, 28-29 кастрычніка 2010 года. –
26 Мятліцкая, Г. Архетып святла ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірыла Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі : матэрыялы XI Міжнар. навук. канф., Мінск, 24–26 кастр. 2013 г. У 2 ч. Ч. 2 / пад рэд. Т. П. Казаковай. – Мінск : РІВШ, 2013. – С.297-302.
27 Мятліцкая, Г. Горад у мастацкім адлюстраванні Яўгеніі Янішчыц// Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкі: зб. навук. прац. / склад. Т.І. Шамякіна; пад агул. рэд. В.П. Рагойшы. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2008. – Вып. 6. – С. 81 – 84.
28 Мятліцкая, Г. Натурфіласофская стыхія агню (на матэрыяле паэзіі Яўгеніі Янішчыц) // Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання : матэрыялы II Рэсп. навук.-практ. канф. маладых вучоных, Мінск, 22 сак. 2013 г. / адк. рэд. : П. І. Навойчык; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2013. – C. 185–188.
29 Мятліцкая, Г. Натурфіласофская стыхія паветра ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц // Фалькларыстычныя даследаванні :Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 8 / пад нав. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка; уклад.: Т. А. Марозава. – Мінск : Права i эканомiка, 2011. – С.238-241.
30 Нуждзіна, Т. С. Яўгенія Янішчыц: зорны крыж таленту і азоранасць класікай / Т. С. Нуждзіна // Русская и белорусская литературы на рубеже ХХ-ХХІ веков: сборник научных статей : в 2 ч. / Белорусский государственный университет. Фонд фундаментальных исследований : [редколлегия: С. Я. Гончарова-Грабовская (отв. ред.) и др.1 Ч. 2. С. 75-81.
31 Нуждзіна, Т.С. Этнакультурны космас лірыкі Яўгеніі Янішчыц // Фалькларыстычныя даследаванні : Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 11 / уклад.: В. В. Прыемка Н. Л. Канабеева; пад нав. рэд. Р.М. Кавалёвай; Беларускi дзяржаўны ўніверсітэт. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. – С.151-159.
32 Нуждзіна, Т. С. Яўгенія Янішчыц: зорны крыж таленту і азоранасць класікай // Русская и белорусская литературы на рубеже XX–XXI вв.: сборник научных статей. В 2 ч. Ч. 2 / редкол.: С. Я. Гончарова-Грабовская (отв. ред) [и др.]. – Минск: РИВШ, 2007. – C. 80-85.
33 Падліпская, З.І. Тыпалогія жаночай лірыкі Я. Янішчыц і Г. Ахматавай // Русская и белорусская литературы на рубеже XX–XXI вв.: сборник научных статей. В 2 ч. Ч. 2 / под ред. С. Я. Гончаровой-Грабовской. – Минск: РИВШ, 2010. – C. 122-126.
34 Тарасюк, В.С. Гендэрны аспект і моўныя сродкі яго выражэння ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц / В.С. Тарасюк // “Мова – Літаратура – Культура”: матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі Мінск, 28-29 кастрычніка 2010 года. –
35 Фіцнер, Т. А. Творчасць Я. Янішчыц у святле гендэрнай праблематыкі / Т. А. Фіцнер // Триада бытия: слово – время – личность: вторые науч. чт., посвящ. памяти В. Н. Соболенко: сб. науч. ст. / редкол. : И. И. Морозова (гл. ред.) [и др.]. – Гомель, 2006. – С. 188-193.
36 Янішчыц, Я. Пара любові і жалю: Кн. лірыкі / Я. Янішчыц. – Мінск: Маст. літ., 1983. – 223 с.
37 Янішчыц, Я. На беразе пляча: Лірыка / Я. Янішчыц. – Мінск: Маст. літ., 1980. – 96 с.
38 Яўгенія Янішчыц // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі ; навук. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск, 1994. – С. 634.
39 Янішчыц, Я. І. Каліна зімы : кніга лірыкі / Яўгенія Янішчыц; [мастак С. А. Кузьмар]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 205 с.
40 Янішчыц, Я. Выбранае / Я. Янішчыц. – Мінск: Маст. літ., 2000. – 351с.
41 Янішчыц, Я. У шуме жытняга святла. Мн.: Маст. літ, 1988. 414 с.
42 Янішчыц, Я. Снежныя грамніцы. – Мінск: Выд-ва «Беларусь», 1970. – 64 с.
43 Янішчыц, Я. Дзень вечаровы: Лірыка. – Мінск: Маст. літ., 1974. – 77с.
44 Янішчыц, Я. Ясельда: Лірыка / . – Мінск: Маст. літ., 1978. – 128 с.
45.Каратай, В. К. Нюансы матыву адзіноты ў Леапольда Стафа, Яўгеніі Янішчыц і беларускім фальклоры / В. К. Каратай // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы IX Міжнар. навук. канф. : у 2 ч. / пад рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск, 2010. – Ч 1: Беларуская літаратура: «Усход»–«Захад»; Беларуская літаратура: гісторыя і сучаснасць; Міфалогія–фальклор–літаратура: праблемы паэтыкі. – С. 75-77.