УВОДЗІНЫ
Ян Баршчэўскі (1794 – 1851) – беларускі польскамоўны пісьменнік і беларускамоўны паэт, выдавец. Вядомы за свой найбунейшы твор «Шляхціц Завальня» (на польскай мове). Таксама вядомы некалькі яго вершаў на беларускай мове. Лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.
Першая згадка пра Я. Баршчэўскага ў друку адносіцца да 1839 г. Гэта абвестка, што ў Пецярбурзе пачынае выходзіць альманах “Niezabudka”, а ягоны выдавец Я. Баршчэўскі, хоць вядомы дасюль толькі ў коле знаёмых ды прыяцеляў, “цешыць сябе думкаю, што чытацкая публіка не будзе падведзена густам, з якім зроблены падбор твораў.
Напрыканцы 1844 г. Я. Эйнерлінг выдаў першы томік “Шляхціца Завальні”, у якасці прадмовы да якога выкарыстаны артыкул “Беларусь і Я. Баршчэўскі” Р. Падбярэскага.
Трэба адзначыць, што ў беларускім літаратуразнаўстве да творчасці Я. Баршчэўскага стаўленне было неадназначным. Беларускамоўныя творы Я. Баршчэўскага закрануў у сваіх артыкулах “Белорусское возрождение” і “Забыты шлях” М. Багдановіч, згадваючы і“Шляхціца Завальню” на той падставе, што ў ім “было так или иначе помещено несколько белорусских стихотворений”3. Зрэшты, ён называе Я. Баршчэўскага “видным краёвым” пісьменнікам таго часу, маючы на ўвазе толькі тое, што “предметом «краёвой» литературы явилось описание Белоруссии, белорусской природы, белорусского крестьянства и мелкой шляхты, их повседневной жизни и обычаев”.
У беларускім савецкім літаратуразнаўстве, дзе ўзмацняліся вульгарна-сацыялагічныя тэндэнцыі, метадалогію вывучэння літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ ст. вызначыла партыйная ідэалогія: па-першае, да беларускае літаратуры належыць толькі “частка твораў Баршчэўскага”, а па-другое, гэтыя вершы “ясна паказваюць, што творчасць Баршчэўскага накіравана на тое, каб зганьбіць сялянскія паўстанні, спробы беларускага сялянства рэволюцыйным шляхам вызваліцца з-пад прыгонніцкага прыгнёту”. Нягледзячы на такую ацэнку творчасці Я. Баршчэўскага, адразу пасля вайны ў 1946 г. Н. Перкін зрабіў спробу ўвесці ў кантэкст беларускае літаратуры спадчыну пісьменніка.
Асабліва каштоўна, што ў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры” (1969) ў асноўным станоўча характарызуецца творчасць Я. Баршчэўскага. Упершыню ў беларускай савецкай навуцы было сцверджана, што творы пісьменніка на польскай мове маюць самае непасрэднае дачыненне да гісторыі беларускае літаратуры, бо ў іх праявіўся спецыфічны беларускі погляд на рэчы.
Этапным у вывучэнні спадчыны Я. Баршчэўскага стала даследаванне В. Каваленкі “Вытокі. Уплывы. Паскоранасць”. Упершыню ў літаратуразнаўстве тэарэтычна было абгрунтавана права польскамоўных твораў лічыцца беларускімі.
В. Каваленка даводзіць, што творчасць Я. Баршчэўскага нельга разглядаць як наследаванне ўзораў польскае літаратуры, бо пісьменнік “пазбягаў канкрэтнага наследавання, застаючыся арыгінальным мастаком з выразным індывідуальным абліччам. Яго творчасць тэматычна больш “павернута” да беларускага краю, чым творчасць іншых пісьменнікаў таго часу, якія пісалі пра Беларусь. Яна ўжо ў нейкай меры нацыянальна свядомая. Гэтым і тлумачыцца істотная адрознасць творчасці Я. Баршчэўскага ад тагачаснай польскай літаратуры. Яе адасобленасць выклікалася, як правіла, мясцовымі, беларускімі задачамі творчасці”.
Аб’ект даследавання – балады Я. Баршчэўскага.
Прадмет даследавання – моўная прастора балад Я. Баршчэўскага.
Мэта даследавання – выявіць асаблівасці моўнай прасторы балад Я. Баршчэўскага.
Задачы даследавання:
1. даць агульнае паняцце мастацкай прасторы;
2. вызначыць асаблівасці літаратурных тропаў як сродку стварэння мастацкай пасторы ў баладах Я. Баршчэўскага;
3. выявіць сінтаксічныя фігуры ў баладах Я. Баршчэўскага, што выступаюць сродкам структурнай арганізацыі мастацкага тэксту.
Метады даследавання – тэарэтычны аналіз навуковай літаратуры па тэме даследавання; метад параўнання, супастаўлення, абагульнення.
1 АГУЛЬНАЕ ПАНЯЦЦЕ МАСТАЦКАЙ ПРАСТОРЫ ЛІТАРАТУРНАГА ТЭКСТУ
Мастацкая прастора, разам з мастацкім часам, з'яўляецца адной з сэнсаващтваральных тэкставых катэгорый. Мастацкі тэкст уяўляе сабой пэўную прасторавую арганізацыю. Па гэтай прычыне яго аналіз можа ўключаць у сябе разгляд такіх яго уласцівасцяў як аб'ём, канфігурацыя, сістэма паўтораў і супраць пастаўленняў, а таксама аналіз такіх уласцівасцяў прасторы, як сіметрычнасць і складнасць. У больш вузкім сэнсе прастора ў дачыненні да мастацкага тэксту – гэта прасторавая арганізацыя яго падзей, непарыўна звязаная з часовай арганізацыяй твора, што закранае сістэму прасторавых вобразаў тэксту.
Элементы тэксту валодаюць пэўнай прасторавай канфігурацыяй, і таму з'яўляюцца тэарэтычная і практычная магчымасць прасторавай трактоўкі моўных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца аўтарам, а таксама структуры апавядання. Прастора мастацкага тэксту валодае пэўнымі ўласцівасцямі. Адрозніваюць шырокае і вузкае разуменне прасторы. Гэта звязана з размежаваннем знешняй пункту гледжання на тэкст як на пэўную прасторавую арганізацыю, якая ўспрымаецца чытачом, і ўнутранага пункту гледжання, што разглядае прасторавыя характарыстыкі самога тэксту як адносна замкнёнага ўнутранага свету, які валодае самадастатковасцю. Гэтыя пункты гледжання на прастору дапаўняюць адзін аднаго, і пры аналізе мастацкага тэксту неабходна ўлічваць абодва гэтых аспекты прасторы. Першы аспект, звязаны з вонкавым пунктам гледжання на прастору – гэта “прасторавая архітэктоніка” тэксту, і другі аспект, які адносіцца да прасторавых характарыстыкак тэксту – «мастацкая прастора» [11, с. 1218].
У мастацкім тэксце таксама адрозніваюцца прастора апавядальніка і прастора персанажаў. Іх узаемадзеянне робіць мастацкую прастору ўсяго твора шматмернай, аб'ёмнай і пазбаўленай аднастайнасці. Але дамінуючай з'яўляецца прастора апавядальніка, бо яна стварае цэласнасць тэксту і яго ўнутранае адзінства і дазваляе аб'яднаць розныя ракурсы апісанні і выявы. Прастора персанажа, у сваю чаргу, можа быць прадстаўлена як з’ява, што пашыраецца або звужацца ў адносінах да самога персанажу або да пэўнага апісванага аб'екту. Пашырэнне прасторы можа матывавацца паступовым пашырэннем вопыту героя, пазнаннем ім знешняга свету.
Рэальна бачная персанажам або апавядальнікам прастора можа дапаўняцца ўяўнай прасторай. Прастору, пададзеную скрозь прызму ўспрымання персанажа, можна характарызаваць дэфармацыяй, звязанай са зваротнасцю яго элементаў і асаблівым пунктам гледжання на яго [8]. Прастора, прадстаўленая ў тэксце, можа быць канкрэтнай, г.зн. звязанай з лакальнымі паказчыкамі, назвамі абласцей і г.д., або, наадварот, абстрактнай, і не мець лакальнага выказвання і сувязі з вызначаным месцазнаходжаннем.
2 ЛІТАРАТУРНЫЯ ТРОПЫ ЯК СРОДАК СТВАРЭННЯ МАСТАЦКАЙ ПРАСТОРЫ Ў БАЛАДАХ Я. БАРШЧЭЎСКАГА
У слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў М.А. Лазарук зазначае, што функцыянальнае прызначэнне тропаў у маўленні ў тым, што яны “пашыраюць магчымасці пазнання і адлюстравання жыцця, павялічваюць сэнсавую ёмістасць слова, узбагачаюць мову новымі адценнямі слоў, дапамагаюць пісьменніку ствараць яркія вобразы і праз іх выяўляць сваю ацэнку жыццёвых з’яў, свае адносіны да іх” [15, с. 150]. У сваю чаргу, В.П. Рагойша адзначае, што тропы “дапамагаюць лаканічна і вобразна выявіць сутнасць з’явы, індывідуалізаваць яе, даць ёй ацэнку” [23, с. 72].
Н.Э. Шандароха падае тнаступнае зазначэнне тэрміна троп (грэч. tropos – ‘паварот, зварот, вобраз’) – словы ці моўныя выразы, што заснаваныя на ўжыванні не ў звычайным, прамым, а ў пераносным значэнні слоў з мэтай узмацнення выразнасці маўлення [31, с. 6]. Амаль гэтак жа дыфініцыю тропа вызначае А.А. Станкевіч: “словы або выразы, ужытыя ў пераносным сэнсе з мэтай дасягнення большай выяўленчай выразнасці маўлення” [24, с. 74].
Яшчэ ў антычнасці знакаміты рымскі аратар Марк Фабій Квінтыліян лічыў, што троп – такая замена ўласнага значэння слоў ці слоўнага звароту, дзе адбываецца ўзбагачэнне гэтага значэння. У даведніку В.М. Волкавай адзначаецца, што “механізм утварэння, а надалей і ўздзеяння тропа заснаваны на яго двухпланавасці, сумяшчэнні двух семантычных планаў. Ужыванне тропа заключае ўясабе сучасную рэаоізацыю двух значэнняў:
1) літаральнага , ці агульнамоўнага;
2) іншасказальнага, пераноснага, сітуацыйнага (які адносіцца да канкрэтнага, дадзенага выпадку).
Сумяшчэнне гэтых значэнняў у троп і двазваляе ствараць з іх дапамогай вобраз [21, с. 256].
Неабходна заўважыць, што слоа “вобраз” у літаратуры часта ўжываецца ў значэнні тэрміна “троп”. Такім чынам, у выказваннях з ужываннем тропаў у свядомасці адрасата і адрасанта абавязкова прысутнічаюць два семантычныя планы, два значэнні: прамое і пеераноснае. Гэта з’яўляецца сведчаннем таму, што ў аснове ўспрыняцця тропаў ляжаць суадносіны пераносных (трапеічных) назваў з рэальнымі аб’ектамі – традыцыйнымі прадметамі, з’явамі, працэсамі і ўласцівасцямі. Інакш кажучы, у тропах на аснове нейкіх агульных рыс супастаўляюцца дзве з’явы, адна з якіх характарызуецца праз прыметы другой.
3 СІНТАКСІЧНЫЯ ФІГУРЫ Ў БАЛАДАХ Я. БАРШЧЭЎСКАГА Ў ЯКАСЦІ СРОДКУ СТРУКТУРНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ МАСТАЦКАГА ТЭКСТУ
З часоў антычнасці выдзяляецца сістэма фігур маўлення, што паўстаюць як формы выражэння думкі, якія парушаюць агульнапрынятыя правілы пабудовы выказвання і з’яўляюцца спецыяльнымі сродкамі выяўленчай выразнасці. У далейшым фігуры маўлення аналізаваліся з розных бакоў, былі выпрацаваны розныя класіфікацыі, кожная з якіх закранала найбольш істотныя іх прыметы. Паняцце фігуры прадугледжвае перш за ўсё пэўную рэканструкцыю, трансфармацыю, якая адбываецца ў межах асобнай лексічнай адзінкі, словазлучэння або сказа. У сувязі з гэтым усе фігуры маўлення падзяляюцца на дыскрэтныя і недыскрэтныя.
Дыскрэтныя фігуры маўлення заснаваны на супастаўленні асобных элементаў, выдзеленых у складзе моўнай адзінкі. Да іх адносяцца гукавыя і графічныя фігуры. Як правіла, яны абмежаваны мастацкім стылем і сустракаюцца пераважна ў паэтычным маўленні [24, с. 95-96].
Недыскрэтныя фігуры маўлення звязаны з пэўнай перабудовай, трансфармацыяй сінтаксічных структур з мэтай дасягнення незвычайнага спалучэння моўных адзінак і ўзмацнення выяўленчай выразнасці. Недыскрэтныя фігуры ў сваю чаргу падзяляюцца на канструктыўныя, якія робяць сінтаксічную адзінку больш сбалансаванай, і дэструктыўныя, якія парушаюць сінтаксічную структуру сказа. Да канструктыўных недыскрэтных фігур адносяцца фігуры дабаўлення або паўтору, заснаваныя на паўтаральнасці моўных адзінак. Да дэструктыўных недыскрэтных фігур адносяцца фігуры ўбаўлення або пропуску, у аснове якіх – пропуск асобных моўных адзінак, і фігуры перастаноўкі або размяшчэння, звязаныя з парушэннем лагічнай структуры сінтаксічнай канструкцыі, якія адлюстроўваюць непаўтаральнасць моўных адзінак [24, с.96].
У межах дадзенага даследавання разгледзім канструктыўныя і дэструктыўныя фігуры арганізацыі прасторы паэтычнага твора.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Разгледзеўшы змест катэгорыі «прастора» ў дачыненні да літаратурнага твора, можна зрабіць выснову, што яны, з'яўляючыся неад'емнымі складнікамі быцця, выступаюць таксама іманентнымі складнікамі любога мастацкага тэксту, і непасрэдна вызначаюць арганізацыю і структуру твора, а таксама ўплываюць на выраз аўтарскай задумы і дасягненне імі жаданага эстэтычнага эфекту. Кожная з гэтых катэгорый валодае сваімі ўласнымі ўласцівасцямі і характарыстыкамі, што дазваляе аўтару па-свойму выкарыстоўваць гэтыя ўласцівасці ў тэксце (запавольваць або паскараць ход часу, пашыраць межы прасторы і г.д.), адлюстроўваючы ў творы сваё непаўторнае бачанне навакольнага свету. Катэгорыя «хранатоп» аб'ядноўвае ў сабе катэгорыі прасторы і часу і з'яўляецца сэнсаваўтваральным цэнтрам асноўных апісаных аўтарам падзей. Адпаведна, для аб'ектыўнага моўнага выказвання прасторава-часавых характарыстык у тэксце, існуе пэўны набор лексічных і граматычных сродкаў, пры дапамозе якіх аўтар у поўнай меры стварае перад чытачом кантынуум твора, вызначае пачатак, ход падзей і канец. Дадзеныя моўныя сродкі – самыя асноўныя, аналіз якіх можа дазволіць пранікнуць у сутнасці твора і вылучыць яго хранатоп.
Матсацкая прастора балад Я. Баршчэўскага будуецца таксама пры дапамозе літаратурных тропаў, што заснаваны на падаьенстве прадметаў. Намі былі прааналізаваны наступныя: метафара, эпітэт, параўнанне. У баладах беларускага паэта даволі часта сустрааюцца параўнанні, вобразныя азначэнні разхнастайнага характару. Таксама сустракаюцца метафары. Гэтыя сродкі ўтвараюць непаўторны, лірычна-чароўны мастацкі свет, мікракосм, што апаноўвае сваім настроем чытача. Неабходна адзначыць, што найчасцей вобразныя апісанні (метафары, эпітэты) сустракаюцца ў радках, дзе паэт спыняецца для апісання прыроды, або лірычнага героя, яго стану, пачуццяў. У тых выпадках, калі размова ідзе пра дзеянне, што адбываецца ў баладзе, мова аўтара набывае рысы хуткага, сціслага апісання. У такіх момантах сустракаюцца параўнанні, а сродкі вобразнага апісання з’яў амаль не выкарыстоўваюцца.
Сродкі вобразна-пераноснага словаўжывання (па азначэнні А.А. Станкевіч) складаюць невялікую долю сярод тых, што ўтвараюць своеасаблівую адметнасць мастацкай прасторы балад Я. Баршчэўскага. Сустракаюццца адзінкавыя прыклады метаніміі і эўфемізмаў. Але ж і яны дапамагаюць будаваць семантычны план паэтычных твораў, ствараючы, хоць і ў адзінкавых выпадках, лірычную тканіну вобразнай мовы балад.
Канструктыўныя стылістычныя фігуры сустракаюцца ў моўнай прасторы мастацкага тэксту Я. Баршчэўскага не так часта, але маюць значны ўплыў на арганізацыю і архітэктоніку паэтычных твораў. Полісіндэтон, падваенне, кальцо ўтвараюць адпаведную семантычную нагрузку твораў, перадаюць эмацыянальнае, душэўнае напружанне галоўных герояў, адпаведным чынам будуюць мастацкую прастору балад. Сінтаксічныя фігуры своеасабліва арганізоўваюць тэкст, пашыраючы ягоныя магчымасці ў перадачы ўнутранай семантыкі.
Сінтаксічныя фігуры ў мастацкай прасторы балад Я. Баршчэўскага прадстаўлены нешматлікімі прыкладамі.сустракаюцца фігуры ўбаўлення (эліпсіс), а таксама фігура размяшчэнння і перастаноўкі – інверсія. Дадзены сродкі снтаксічнай арганізацыі моўнай тканіны тэксту дазваляюць дасягнуць адпаведнай дынімікі паэтычных твораў Я. Баршчэўскага. Характэрныя змены сінтаксічнага парадку непасрэдна ўплываюць на семантыку балад, дазваляючы аўтару больш дакладна і чрка перадаць унутраны эмацыянальны стан лірычных герояў, напружанасць падзеі, пачуццёвае ўражанне. Неабходна адзначыць, эліпс сустракаецца найчасцей пры апісанні падзей, пры актыўнай змене акаляючай прасторы. Інверсія ж характэрная ўсё моўнай тканіне мастацкай прасторы балад, што ў многім абумоўлена самім жанрам разглядаемых твораў.
1. Баршчэўскі, Я. Дзве бярозы / Я. Баршчэўскі // [Электронны расурс]. Рэжым доступу: http://knihi.com/Jan_Barsceuski/Dzvie_biarozy.html. Дата доступу: 07.05.2018
2. Баршчэўскі, Я. Зарослае возера / Я. Баршчэўскі // [Электронны расурс]. Рэжым доступу: http://knihi.com/Jan_Barsceuski/Zaroslaje_voziera.html. Дата доступу: 07.05.2018
3. Баршчэўскі, Я. Курганы / Я. Баршчэўскі // [Электронны расурс]. Рэжым доступу: http://knihi.com/Jan_Barsceuski/Kurhany.html. Дата доступу: 07.05.2018
4. Баршчэўскі, Я. Роспач / Я. Баршчэўскі // [Электронны расурс]. Рэжым доступу: http://knihi.com/Jan_Barsceuski/Rospac.html. Дата доступу: 07.05.2018
5. Баршчэўскі, Я. Русалка-спакусніца / Я. Баршчэўскі // [Электронны расурс]. Рэжым доступу: http://knihi.com/Jan_Barsceuski/Rusalka-spakusnica.html. Дата доступу: 07.05.2018
6. Бахтин М.М. Вопросы литературы и эстетики. – М.: 1975
7. Блох М.Я. Единство пространства и времени в литературно-художественном произведении // Пространство и время в языке: Тезисы и материалы международной научной конференции 6 – 8 февраля 2001 г. Ч. 1. – Самара: 2001. – С.12 – 15
8. Гальперин И.Р. Текст как объект лингвистического исследования. – М.: 2007
9. Гаўрош, Н.В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы / Н.В. Гаўрош. - Мінск: Выш. шк., 1998
10. Енукидзе Р. И. Художественный хронотоп и его лингвистическая организация: Автореф.... канд. филол. наук. – Тбилиси: 1984
11. Кандрашкина, О.О. Категории пространства, времени и хронотопа в художественном произведении и языковые средства их выражения / О.О. Кандрашкина // Известия Самарского научного центра Российской академии наук, т. 13. – 2013. - № 2 (5). – С. 1217-1221
12. Карасик В.И. Лингвокультурные концепты времени и пространства // Пространство и время в языке: Тезисы и материалы международной научной конференции 6 – 8 февраля 2001 г. Части 1. – Самара: 2001. – С.16 – 18
13. Клюев, Е.В. Риторика (Инвенция. Диспозиция. Элокуция): Учебное пособие для вузов / Е.В. Клюев – М.: «Изд.-во ПРИОР», 1999. – 272 с
14. Кожина, М.Н. О специфике художественной и научной речи в аспекте функциональной стилистики / М.Н. Кожина / Отв. ред. М.А. Генкель. — Пермь, 1966. — 213 с
15. Лазарук, М.А. Слоўнік літаратурзнаўчых тэрмінаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мінск: Нар. Асвета, 1996
16. Лотман Ю.М. В школе поэтического слова. – М.: 1988. – С. 260 – 265
17. Лингвистический энциклопедический словарь / Гл. ред. В.Н. Ярцева. – М.: Сов. энциклопедия, 1990. – 685 с
18. Лихачев Д.С. Поэтика древнерусской литературы. – М.: 1979. – С.352 – 356
19. Николина Н.Н. Филологический анализ текста. – М.: 2003
20. Озеров, Л. Ода эпнтеіу / Л. Озеров // Вопросы лнтературы. - 1972. - № 4. - С. 147
21. Педагоническое речеведение: словарь-справочник / О.Н. Волкова [и др.]; под ред. Т.А. Ладыженской, А.К. Михальской. – 2-е изд., испр. и доп. – М.: Флинта, Наука, 1998
22. Подобед, А.С. Практическая риторика: Учебное пособие / А.С. Подобед – Мн.: Академия у..правления при Президенте Республики Беларусь, 2001. – 360 с
23. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. - 3-е выд., дапрац. і дап. - Мінск: Бел. навука, 2004
24. Станкевіч, А.А. Рыторыка: Вучэб. дапам. / А.А. Станкевіч. – Мінск: РІВШ, 2010. – 316 с
25. Старычонак, В.Дз. Метафара ў беларускай мове: на матэрыяле субстантываў: манаграфія / В.Дз. Старычонак. - Мінск: БДПУ імя М. Танка, 2007
26. Телня, В.Н. Метафорнзацня н её роль в созданнн языковой картнны мнра / В.Н. Телня // Роль человеческого факторав языке: Язык нкартнна мнра. - М.: Наука, 1998
27. Топоров В.Н. Пространство и текст // Текст: семантика и структура. – М.: 1983
28. Фомкина, Е. Стилистические фигуры речи: примеры / Е. Фомкина // Русский язык на отлично. http://www.syl.ru/article/181804/new_stilisticheskie-figuryi-rechi-primeryi. Час доступу 6.05.2018
29. Хазагеров, Т.Г. Экспрессивная стилистика и методика анализа художественных текстов.// Проблемы экспрессивной стилистики. Сборник. Под ред. Т.Г. Хазагерова. Вып.2. -- Ростов н/Д.: Изд.-во Ростовского университета, 1992. С. 19-26
30. Харвег Р. Редуцированная речи // Новое в зарубежной лингвистике. – М.: 1978. Вып.8
31. Шандароха, Н.Э. Рыторыка: тропы і фігуры маўлення / Н.Э. Шандароха. – Гродна: ГрДУ імя Я.Купалы, 2009. – 102 с
32. Юрэвіч, У.М. Слова і вобраз: назіранні над мовай мастацкага твора / У.М. Юрэвіч. - Мінск: Дзярж. выд. БССР, 1961.
33. Якобсон Р.О. Шифтеры, глагольные категории и русский глагол // Принципы типологического анализа языков различного строя. – М.: 1972.