УВОДЗІНЫ
Аляксей Васільевіч Пысін – беларускі паэт, які нарадзіўся 22 сакавіка 1920 года ў вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску. Інстытут паэту закончыць не ўдалося. Ён, студэнт другога курса, кідае вучобу і едзе працаваць у раённую газэту на Беласточчыну ў мястэчка Бельск. З пачаткам вайны эвакуюецца ў Гомель, потым на Урал, у запасны полк. Далей была палкавая школа і дарога на фронт. Вайну прайшоў сувязістам, удзельнічаў у баях, двойчы быў паранены.
Першыя вершы паэта з’явіліся ў друку ў 1938 годзе (газета “Чырвоная змена”). Выдаў кнігі паэзіі “Наш дзень” (1951), “Сіні ранак” (1959), “Сонечная паводка” (1962), “Мае мерыдыяны” (1965), “Твае далоні” (1967), “Пойма” (1968), “Да людзей ідучы” (1972) і шмат іншых. У 1980 і ў 1989 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Напісаў кнігу пра народныя песні і іх выканаўцаў “Бярозка ля кожных варот” (1972).
Пераклаў на беларускую мову “Маабіцкі сшытак” М. Джаліля (з С. Гаўрусёвым, 1975), зборнік вершаў М. Ханінава “Жураўлі над стэпам” (1977).
Стылістычныя сродкі выразнасці – гэта элементы, з дапамогай якіх аўтар ўзмацняе ўздзеянне на чытача. Спробы класіфікаваць сродкі выразнасці прадпрымаліся яшчэ ў антычнасці такімі філосафамі, як Горгэ і Арыстоцель. У цяперашні час існуе вялікая колькасць класіфікацый сродкаў выразнасці. Вывучэнне сродкаў выразнасці дапамагае выявіць механізмы выкарыстання стылістычных фігур для пабудовы пэўнага рытму, для ўзмацнення эмацыйнага ўздзеяння на чытача.
Мастацкая літаратура – мастацтва слова. Першаэлементам літаратуры з’яўляецца мова. Для мовы прыожага пісьменства характэрна вобразнасць, эмацыянальнасць, музычнасць. Акрамя таго, у прозе ды паэзіі, у розных жанрах, напрамках, стылях мова мае свае асаблівасці.
Сіла ўздзеяння мастацкага твора залежыць ад таго, як ён напісаны. Пісьменнік не проста расказвае – ён малюе словамі. Чэрпаючы іх з нацыянальнай мовы, мастак бярэ лепшае, адкідвае ўсё выпадковае, нязначнае [1; с. 389].
ГЛАВА 1. ГУКАПІС І ЯГО СТЫЛІСТЫЧНАЯ РОЛЯ Ў ПАЭЗІІ АЛЯКСЕЯ ПЫСІНА
Сярод багатых стылістычных рэсурсаў беларускай мовы ёсць i гукавыя сродкі, найперш інтанацыя i гyкaпіc. Гукапіссю карысталіся і карыстаюцца ў цяперашні час самыя розныя людзі – перш за ўсё паэты, пісьменнікі, яшчэ яго можна сустрэць у лозунгах палітычных партый і рэкламных тэкстах. Але што такое гукапіс? Гэтаму тэрміну можна даць некалькі азначэнняў. У Вялікай савецкай энцыклапедыі сказана, што гэта “выкарыстанне другасных гукавых прыкмет прамовы для выказвання розных эмоцый, дадатковых сэнсаў…” [1, c. 45].
У паэтычным слоўніку А. П. Квяткоўскага гаворыцца пра тое, што “Гукапіс – гэта ўмоўны тэрмін для аднаго з відаў інструментоўкі верша, які ўстанаўлівае адпаведнасць фанетычнага складу фразы намаляванай карціне” [2]. В. Халшэўнікава піша: “У адрозненне ад рыфмы, якая паўтараецца рэгулярна, гукавыя паўторы ўнутры верша то з’яўляюцца, то знікаюць, то ледзь улаўліваюцца, то чутны вельмі выразна. Таму, калі пасля шэрагу “нейтральных “ ў гукавым дачыненні вершаў, узнікаюць відавочна чутныя паўторы, верш прыкметна вылучаецца” [3, c. 106]. Па слоўніку В. Рагойшы гукапіс – гэта такія гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць.
З усяго гэтага дадзім адно агульнае паняцце. Гукапіс – гэта аднатыпныя гукавыя паўторы ў мастацкім маўленні (у першую чаргу ў паэтычным), якія ўзмацняюць яго мілагучнасць i сэнсавую выразнасць. Caмi па сабе гукі значэння не маюць, яны не здольны выразіць нi думак, нi эмоцый, але ў ix тояцца вытокі сэнсу слова. Паўтор аднародных гукаў дапамагае вылучыць пэўныя словы, звярнуць на ix асаблівую ўвагу, лепш успрыняць сэнс верша. Асабліва пашыраны гyкaпic у паэзіі, бо паэтычныя творы разлічаны найперш на вуснае прачытанне i слыхавое ўспрыманне. Падбipaючы словы з аднолькавымі ці падобнымі гукамі, можна перадаць гучанне з’яў прыроды, стварыць музычную танальнасць твораў.
Так, пры дапамозе шыпячых гукаў можна перадаць шум дажджу, шоргат шын па асфальце або касы па траве, гудзенне жука; пры дапамозе свісцячых iмiтyeццa свіст ветру, птушак; плаўныя санорныя гукі [л], [л'] ствараюць уражанне лёгкасці, бязважкасці, запаволенасці.
Калі ж мы разбярэм усе ж гэтае слова даслоўна, то атрымоўваецца у самым тэрміне “гукапіс” мы бачым дзве часткі: “гук” і “пісаць”, гэта значыць пісаць (адлюстроўваць) гукамі. Зыходзячы з прыведзеных вышэй азначэнняў, можна паспрабаваць даць больш агульнае вызначэнне гэтага літаратуразнаўчага тэрміна.
1.1. Алітэрацыя як сродак выяўленчай выразнасці
Існуе мноства стылістычных прыёмаў, якія цікавыя і значныя ў любой мове, але перад намі стаіць задача ахарактарызаваць алітэрацыю як сродак выяўленчай выразнасці.
Алітэрацыя – найстаражытны стылістычны прыём ўзмацнення выразнасці верша паўторамі зычных гукаў. Гэты прыём сустракаецца ў народнай паэзіі і ў літаратуры ўсіх народаў свету. Ім багатыя вершы Гамера, Гесіёда, Гарацыя, Вергілія і многіх пазнейшых паэтаў Еўропы – Дантэ, Петраркі, Ронсар, Шэкспіра. Пачуццё меры і мастацкага такту паэта вызначаюць выбар, характар і дарэчнасць алітэрацыі ў вершы; правілаў карыстання ёю няма і быць не можа [12, c. 10].
Вывучыўшы дастатковую колькасць літаратуры па мовазнаўстве, мы пераканаліся ў тым, што кожны аўтар прытрымліваецца свайго вызначэння, але па сутнасці ўсе вызначэнні аднолькавыя. Мы ж будзем адштурхоўвацца ад вызначэння В.П. Рагойшы. Ён вызначае алітэрацыю як від гукапісу, паўтарэнне зычных гукаў дзеля дасягнення мастацкай вобразнасці [5, c. 309]:
“У бубны дахаў вецер б’е” (М. Багадановіч).
Выкарыстоўваючы прыём алітэрацыі, аўтар прымушае чытача слухаць, разумець вобразную гаворку паэзіі. Часам алітерацыяя сустракаецца ў песеннай творчасці.
Алітэрацыя свісцячых і шыпячых зычных стварае пэўныя асацыяцыі з гукамі прыроды (нагадвае свіст, шоргат, скрып і інш.): За сцяной запявае завея, Сумна бомамі ў полі звініць, або ўзмацняе псіхалагічны эфект перадачы пэўнага настрою – сумнага, мінорнага: І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Роднай песні, простай песні Беларускай вёскі… ці задумліва-элегічнага, прыўзнятага: Заварожаны вячэрняй цішынёй,.. Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной [М.Багдановіч].
Санорны дрыжачы [р] у алітэрацыі ўжываецца для перадачы выразных або рэзкіх гукаў, грукату, грому: Блеск сіні перуноў, за ўдарам гулкі ўдар; Ціха срэбрам грукае крыніца [М. Багдановіч]; Аднойчы крыгалом, Надзеі ж – не скрышыцца! Праз лёд, праз буралом Твая вясна вяршыцца. [Я. Янішчыц]; плаўны [л] падкрэслівае плаўнасць, мяккасць гукаў, перадае лёгкі, павольны рух, навявае спакой і меланхолію: Плакала лета, зямлю пакідаючы; Ціха ліліся слязінкі на поле [М. Багдановіч]; алітэрацыя санорнага губна-губнога [м] стварае бадзёры, жыццярадасны настрой: Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўныя соты Мне да спадобы [М. Багдановіч] [6, с. 117].
1.2. Асананс
Як адзначаў Я. Зундзеловіч, асананс, як і алітэрацыя, не толькі служыць для самакаштоўнасці выразнасці паэтычнага тэксту, але і “вылучае і аб’ядноўвае асобныя словы ці іх групы”.
Разнавіднасцю асанансаў у некаторых крыніцах лічаць асанансную рыфму, у якой сугучныя толькі галосныя, а не зычныя. Менавіта як разнавіднасць рыфмы вызначаўся асананс, у прыватнасці, энцыклапедычным слоўнікам Бракгаўза і Эфрона, які адзначае, што асабліва часта звярталіся да асанансаў іспанскія і партугальскія паэты. Нямецкія – толькі пры перакладах і пераймання гэтым паэтам, і толькі нешматлікія ў арыгінальных творах, напрыклад Шлегель у сваім “Аларкосе”. У народнай паэзіі славян са з’яўленнем рыфмы асананс часта сустракаецца, але звычайна ўжо побач з сугуччам зычных у двух суседніх радках верша, такім чынам з’яўляецца поўная больш ці менш выпрацаваная рыфма, гэта значыць сугучча галосных і зычных [7].
Асананс (лац. assonans “гучны”) – сугучнасць галосных гукаў, паўтарэнне аднолькавых або аднародных галосных для стварэння мілагучнасці і інтанацыйна-гукавой выразнасці маўлення: Гарчаць чабор і мята, Згасае дня квадрат. Там дзед ужо. І тата. Там горкі друг. І брат. Там срэбныя аковы Ляглі на ярыну. Там тое, што ніколі Назад я не вярну... [Я. Янішчыц].
У аснове асанансу звычайна ляжыць паўтарэнне націскных галосных, таму што ў ненаціскным становішчы галосныя падпадаюць рэдукцыі і змяняюць свае акустычныя храктарыстыкі. Часцей за ўсё асануюцца гукі [а]: Зразаюць галіны таполі адна за адной… Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца [М.Багдановіч]; [і]: І ліецца хваляй песня, - Ціхі, ясны гімн вясне [М.Багдановіч]; [ы]: Ёсць чары ў забытым старадаўным: Прыемна нам сталецця пыл страхнуць [М.Багдановіч]; [у]: Я думы путамі не скутыя, Тут перад вамі вываджу [М.Багдановіч]; [о]: …Восенню – яно глыбей нібыта, Поўнае трывогі і задум…Поўна зор вандроўнае вядро; Аблокі, нібы воўна. І молада лістам. Я ад чаго раптоўна Баюся слова “там”? [Я. Янішчыц] [6, с. 117].
1.3. Полісіндэтон (шматзлучнікавасць)
Даволі часта (у 20% зафіксаваных прыкладаў) у поліпрэдыкатыўных
сказах Аляксей Пысін ужывае полісіндэтон (шматзлучнікавасць).
Полісіндэтон, шматзлучнікавасць – фігура маўлення, звязаная з ужываннем аднаго і таго ж злучніка перад кожным аднародным членам сказа [23, c. 198].
Полісіндэтон выдзяляе кожны аднародны член, падкрэсліваючы яго ролю, і ў той жа час стварае адзінства пералічэння, тым самым узмацняе выразнасць выказвання. Шматразовы паўтор злучніка ва ўмовах, калі ён можа быць апушчаны, надае выказванню рытмічнасць, спрыяе нарастанню інтанацыі, узмацняе экспрэсіўнасць сінтаксічнай адзінкі. У паэзіі А. Пысіна гэта не рэдкасць:
І штосьці ад дрэва ў мяне,
І штосьці ад птушкі журботнай.
І штось замірае употай,
І штось ажывае ва мне [4, с. 57].
Полісіндэтон адыгрывае важную архітэктанічную ролю ў тэксце, яго функцыянальнае значэнне залежыць ад граматычнага значэння злучаемых членаў сказа. Так, калі злучнікі звязваюць паміж сабой аднародныя выказнікі, яны перадаюць працягласць дзеяння, або яго замаруджанасць, запаволенасць, а таксама сілу, інтэнсіўнасць, разнастайнасць:
Трымалі чужынцы яе у палоне:
— Ты наша навекі, прызнайся нам, Проня!
— Я вольная рэчка на вольнай зямлі,
I чыстымі хвалі заўсёды былі...
Прыгналі чужынцы і танкі, і коней,
Ваду ўсё муцілі ды кпілі над Проняй:
— Цяпер ты павінна згадзіцца сама,
Што чыстае плыні няма ўжо, няма!
— Няпраўда, ёсць многа крыніц пада мною
З празрыстай, чысцюткай, як слёзы, вадою.
Кідалі чужынцы на плёсы і тоні
I бомбы, і толу грымучага тоны;
Фантаны ўзляталі з пяском і жалезам
Над полем счарнелым, над лугам і лесам.
...Ішлі мы паходам на захад тады,
I Проня дала нам напіцца вады.
Была яна светлай да самага дна,
I сонца, і неба адбіла яна [4, с. 19].
…
Сады, як белагрудыя мядзведзі,
Павіслі на рагацінах падпор.
Сцвярджаючы, што дол і высь - суседзі,
Сышліся ярусы пладоў і зор [4, с. 46].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Стылістычныя сродкі выразнасці – гэта элементы, з дапамогай якіх аўтар ўзмацняе ўздзеянне на чытача. Спробы класіфікаваць сродкі выразнасці прадпрымаліся яшчэ ў антычнасці такімі філосафамі, як Горгэ і Арыстоцель. У цяперашні час існуе вялікая колькасць класіфікацый сродкаў выразнасці. Вывучэнне сродкаў выразнасці дапамагае выявіць механізмы выкарыстання стылістычных фігур для пабудовы пэўнага рытму, для ўзмацнення эмацыйнага ўздзеяння на чытача.
Сінтаксічныя сродкі, што выкарыстоўваюць беларускія аўтары, шматлікія, разнастайныя. Усе яны падрабязна разбіраюцца ва ўнікальным выданні В. Рагойшы “Паэтычны слоўнік”. Вершаваная мова, як правіла, ярка эмацыянальная, меладычная, яна адначасова ўплывае на свядомасць і на падсвядомасць чытача. Ён і адчувае, і разумее. Такой агульнай мэце падначалены і іншыя сродкі паэтыкі, напрыклад фоніка, гукавы склад слоў, які асацыятыўна звязаны з уўяленнем пра прадмет.
Ацэньваючы мастацкі твор, неабходна звяртаць увагу не толькі на слоўнікавае, сінанімічнае і фразеалагічнае багацце мовы пісьменніка, але і на сінтаксіс. Багацее і разнастайнасць сінтаксічных форм надае мове натуральнасць гучання, гнуткасць, выразнасць, пазбаўляе яе манатоннасці, аднастайнасці, сведчыць аб арыгінальнасці, свежасці і багацці думкі пісьменніка. Аднастайная будова фраз у мове звычайна бывае вынікам беднасці думкі.
У сваёй творчасці А. Пысін шырока выкарыстоўваў як рэальныя, так і патэнцыяльныя магчымасці семантыкі слова і яго кантэкставага спалучэння, ствараў яскравыя, непаўторныя вобразы і метафары на базе наяўных і шырокавядомых мадэляў і формулаў. У творах аўтара мы назіраем вялікае ўжыванне сродкаў выразнасці, такіх як – анафара, паўторы, параўнанне, інверсія, мнагазначнасць, бязлучнікавасць, антытэза і шмат іншых.
Дадзеная курсавая праца прысвечана вывучэнню асаблівасцей гукавога паўтору ў паэзіі А. Пысіна. У ходзе даследавання мы прааналізавалі розныя сродкі мастацкай выразнасці ў лірыцы А. Пысіна і выявілі, што паэт вельмі часта выкарыстоўваў гукавы паўтор у сваіх творах. Гэта дапамагала яму ствараць вобразнасць вершаў.
Фанетыка паэзіі А. Пысіна заўсёды непарыўна звязана з семантыкай. З дапамогай гукапісу аўтар акцэнтуе ўвагу на пэўнай частцы твора, стварае вобразы, выказвае сваё стаўленне да пэўнай з’явы, падзеі.
У курсавой працы падрабязна разгледжаны асаблівасці алітэрацыя і асанансу. Паўтор зычных, безумоўна, з’яўляецца ў А. Пысіна найбольш частотным ва ўжыванні сродкаў мастацкай выразнасці, асананс жа сустракаецца менш часта. Прычынай гэтаму з’яўляецца рэдукцыя галосных, якая значна ўскладняе выкарыстанне дадзеных сродкаў мастацкай выразнасці. Звычайна гукавы паўтор галосных паэт выкарыстоўвае як дапаможны сродак пры паўторы зычных гукаў, але сустракаюцца і такія творы, дзе асананс з’яўляецца асноўным прыёмам мастацкай выразнасці мовы.
1. Большая советская энциклопедия., [Электронны рэсурс]. Рэжым доступа: http://slovari.yandex.ru/ – Дата доступа:
2. Квятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., [Электронны рэсурс]. Рэжым доступа: www.feb-web.ru/feb/kps/kps-abc//– Дата доступа:
3. Холшевников В. Г. Основы стиховедения. Русское стихосложение. – Л., 1972.
4. А.І. Бельскі; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск: Выш.шк., 1999. – 287с. – (Школьная бібліятэка).
5. Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік / Вячаслаў Рагойша. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мн.: Бел. навука, 2004. — 576 с.
6. А.А. Станкевіч “Рыторыка” Гомель ГДУ імя. Ф. Скарыны 2016.
7. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя [Электронны рэсурс]. Рэжым доступа: http://www.brsu.by/– Дата доступа:
8. Весялоўскі, А.І. Гістарычная паэтыка / А.І. Весялоўскі. – Масква, 1999. – С . 40 – 55.
9. Васілеўская А.С. Функцыянальна-стылістычнае выкарыстанне лексічна-вобразных сродкаў у мастацкай прозе: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, – Мн.; – 2000, –19 с.
10. Ивченков В.И. Лингвистическая организация текста, – Мн.: БГУ, – 2002, – 211 с.
11. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства, – Мн., Вышэйшая школа, – 1982, – 256 с.
12. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, – Мн, – 1996, – 246 с.
13. Русак В.У. Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Я.Сіпакова: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, - НАН Беларусі, - Мінск, - 2009, - 23 с.
14. Панчанка, П.Я. Прылучэнне : вершы і паэмы / П.Я. Панчанка. – Мінск,1987. – 622с.
15. Паплаўная, Л.В. Метафарычны эпітэт у паэзіі Пімена Панчанкі VII навуковыя чытанні, прысвечаныя С. Некрашэвічу. Зб. навуковых артыкулаў / Л.В. Паплаўская. – Гомель, 2005. – С. 167 – 169.
16. Пысін, А.В., Наш дзень / А.В. Пысін. – Мінск: Полымя, – 1998. – № 6. – 196 с.
17. Пысін, А.В. Твае далоні/ А.В. Пысін. – Мінск: Мастацкая літаратура. – 1981 – 1982.
18. Паплаўная, Л.В. Метафарычны эпітэт у паэзіі Пімена Панчанкі VII навуковыя чытанні, прысвечаныя С. Некрашэвічу. Зб. навуковых артыкулаў / Л.В. Паплаўская. – Гомель, 2005. – С. 167 – 169.
19. Паплаўная, Л.В. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў Пімена Панчанкі // Ізвесція Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. Навуковы і вытворча – практычны часопіс / Л.В. Паплаўская. – Гомель. – №6(21). – 2003. – С. 110 – 116.
20. Паплаўная, Л.В. Эпітэт як сродак мастацкай вобразнасці ў паэтычнай мове Пімена Панчанкі // Слово і время. Першыя навуковыя чытанні, прысвечаныя В.Н. Соболенко. Зб. навуковых артыкулаў / Л.В. Паплаўская. – Гомель, 2002. – С. 212 – 217.
21. Някрасава, А.А. Параўнанне агульнамоўнага тыпа ў аспекце сапастаўляльнага аналізу мастацкіх ідыялектаў // Лінгвістыка і паэтыка. Пад. рэд. В.П. Грыгор’ева / А.А. Някрасава. – Масква: Навука, – 1979. – 310 с.
22. Старычонак, В.Д. Метафары ў творах Пімена Панчанкі / В.Д. Старычонак. – Мінск: Роднае слова, – 2002. – №8. – С. 33 – 35.
23. Старычонак, В.Д. Метафара ў беларускай мове: на матэрыяле субстантываў : манаграфія / В.Д. Старычонак. – Мінск: БДПУ, 2007. – 190 с.
24. Старычонак, В.Д. Полісемія ў беларускай мове: (На матэрыяле субстантываў) / В.Д. Старычонак. – Мінск: БДПУ, 1997. – С. 232 – 236.
25. Тамашэўскі, Б.В. Тэорыя літаратуры. Паэтыка / Б.В. Тамашэўскі. – Масква, 1999. – 289 с.
26. Яроміна, В.І. Метафарычны эпітэт // Ізвесція АН СССР. Серыя літаратуры і мовы. – 1967. – т. 26. – Вып. 2. – С. 138 – 146.
27. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут мовазнаўства [Электронны рэсурс]. Рэжым доступа: http://elib.bspu.by/bitstream/doc/.pdf /– Дата доступа:
28. Бузук, Н. П. Сравнение в языке современной белорусской художественной прозы (структурно-грамматический и стилистический анализ): автореф. дис. ... канд. филолог. наук: 10.02.02 / Н. П. Бузук // АН БССР. Ин-т языкознания им. Якуба Коласа . – Минск, 1990. – 21 с