Уводзіны
1 Праблемы абяздоленага дзяцінства і канфлікта пакаленняў у творчасці З. Бядулі
1.1 Праблема абяздоленага дзяцінства ў творчасці З. Бядулі
1.2 Канфлікт пакаленняў як праблема малой творчасці пісьменніка
2 Адлюстраванне ў творчасці З. Бядулі сялянскага жыцця і праблем адзіноцтва чалавека
2.1 Праблема адзіноты і адметнасці яе вырашэння
2.2 Увасабленне сялянскага жыцця і звязанай з ім сукупнасці праблем
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Творчасць Змітрака Бядулі даволі шырока вядома амаль кожнаму беларусу яшсэ са школьных гадоў. Яго творчая спадчына заняла трывалае месца ў падручніках па беларускай літаратуры, хрэстаматыях.
Тыя творы, якія ён пакінуў пасля сябе, з большага ўвайўлі ў сапраўдныя скарбы беларускай літаратуры. Яны вучаць чалавека жыць, фармуюсь у ім гуманіста, грамадзяніна і нават патрыёта. У яго творах знайшлі ўвасабленне амаль ўсе востра-сацыяльныя і агульначалавечыя тэмы, якія ў асноўным актуальныя і па сённяшні дзень.
Аналізуючы творчую спадчыну гэтага беларускага пісьменніка, нельга не заўважыць, што яна перапоўнена шчырай любові да радзімы (і малой радзімы Зм. Бядулі, і нашай вялікай радзімы), глыбокай еднасці з душой простага чалавека, увогуле беларускага народа. Акрамя гэтага, тут знаходзім мы страсны заклік пісьменніка да абнаўлення жыцця.
Літаратура, якая выйшла з-пад пяра Зм. Бядулі ў ідэйна-тэматычным плане адрозніваецца ў залежнасці ад перыяду, калі яна была напісана. Безумоўна, нельга не адзначыць, што творы дарэвалюцыйнага перыяду ў некаторай ступені адрозніваюцца ад твораў, якія былі напісаны пасля. Проста немагчыма не падкрэсліць наяўнасць у шэрагу твораў пачуццё вялікай радасці, якое мае пісьменнік з рэшты вызвалення працоўнага народа з-пад “векавога”, як кажа В. Каваленка, прыгнёту эксплуататарскага ладу.
Усе жанры – вершы, мініацюры, апавяданні, паэмы, раман, аповесці, артыкулы – нясуць у сабе выразную адзнаку вялікай працы пісьменніка, як разумовай, так і душэўнай, духоўных магчымасцей селяніна.
Багатая літаратурная спадчына Зм. Бядулі пазначана яркай арыгінальнасцю таленту пісьменніка, выразным наватарствам, якое неаднаразова адзначалася літаратурнымі крытыкамі і даследчыкамі творчасці Бядулі, тонкім і дакладным адчуваннем самых актуальных і надзённых задач, якія стаялі перад аўтарам на кожным этапе развіцця літаратуры.
Нягледзячы на тое, што даследванням творчасці З. Бядулі не надавалася столькі ўвагі, як вывучэнню, напрыклад, Я. Коласа, М. Багдановіча, Я. Купалы, але тым не менш у айчыннай літаратуры ёсць шэраг даследванняў, прысвечанных дзейнасці гэтага беларускага пісьменіка.
У нашай краіне абаронена некалькі кандыдацкіх дысертацый, прысвечаных даследванням творчасці З. Бядулі, у прыватнасці працы І. М. Кульбянковай [1] і З. П. Мельнікавай [2].
Разам з тым, розныя аспекты творчасці З. Бядулі былі даследаваны І. Навуменкам ([3]; [4]); В. Каваленкам ([5]; [6]); М. Смолкіным [7]; І. М. Кульбяковай ([8]; [9]; [10]); А. Макарэвічам [11]; А. І. Белай [12]; Л. С. Кучынскай [13]; В. У. Міхальчук [14]; У. Казбярук [15]; З. В. Шыбайла [16]; З. П. Мельнікавай [17]; А. М. Петрушкевіч [18]).
1 Праблемы абяздоленага дзяцінства і канфлікта пакаленняў у творчасці З. Бядулі
1.1 Праблема абяздоленага дзяцінства ў творчасці З. Бядулі
Змітрок Бядуля стаяў у вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры, яго творы і сёння з’яўляюцца неад’емнай часткай школьнай праграмы па беларускай літаратуры.
Тэма дзяцінства ў яго творчасці займае важнае месца. Але трэба разглядаць яе з некалькіх бакоў. Па-першае, гэта дзяцінства самога пісьменніка, ўспаміны з якога знайшлі ўвасабленне ў многіх творах, асабліва ў аўтабіяграфічных.
Разам з тым трэбы адзначыць, што праблема абяздоленага дзяцінства, цяжкасцей, якія выпадаюць на плечы дзяцей, была адной з асноўных тэм, якія аўтар закранаў у сваёй творчасці, асабліва ў дарэвалюцыйны перыяд. Каб больш дасканала зразумець, якім чынам Зм. Бядуля распрацоўвае тэму абяздоленага дзяцінства, больш падрабязна разгледзім некаьорыя творы.
Многія апавяданні беларускага пісьменніка ў рэшце рэшт сталі хрэстаматыйнымі, напрыклад, «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Малыя дрывасекі» (1914), «На каляды к сыну» (1913), «Вялікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914). Апавяданні гэтыя – сапраўдныя дыяманты, залатыя зярняты, з якіх вырастала ніва новай беларускай літаратуры. Такія творы маглі б без прыўкрас упрыгожыць нават самую развітую літаратуру, якая мае шматвекавую гісторыю.
Калі мы будзем разглядаць апавяданні Зм. Бядулі ў ідэйна-тэматычным плане, то можам заўважыць, што тут выразна вылучаюцца два асноўных накірункі. Па-першае, як ужо адзначалася раней, гэта тэма загубленага дзяцінства. Найбольш яскрава яна прадстаўлена ў апавяданнях “Малыя дрывасекі”, “Тулягі”, “Пяць лыжак заціркі”. Усе гэтыя творы былі трапна названы беларускім літаратурным крытыкам М. Д. Смолкіным, які ў свій час выдаў манаграфію, прысвечаную творчасці З. Бядулі, “цыклам галодных навел”[7, с. 158]. Менавіта тут мы найбольш востра і яскрава адчуваем гучны пратэст пісьменніка-гуманіста, якім быў Зм. Бядуля, супраць бязрадаснага дзяцінства і, тым больш, сацыяльна-грамадскіх умоў, з-за якіх дзяцей пазбаўляюць шчасця.
Аналізуючы гэтыя творы, не цяжка прыйсці да высновы, што абставіны, ў якія ставіць пісьменнік сваіх герояў, асабліва ў творах дарэвалюцыйнага перыяду, драматычныя, а іншы раз і ўвогуле трагічныя.
Напрыклад, разглядаючы апавяданне “Малыя дрывасекі”, чытач не можа застацца раўнадушным да падзей, якія там апісваюцца. Абставіны тут сапраўлы трагічныя: у снежнай завірусе гінуць малыя галодныя дрывасекі Цішка і Халімон.
2 Адлюстраванне ў творчасці З. Бядулі сялянскага жыцця і праблем адзіноцтва чалавека
2.1 Праблема адзіноты і адметнасці яе вырашэння
У 20-я гады выходзяць тры зборнікі апавяданняў 3. Бядулі: «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926) і «Танзілія» (1927). Зборнік «Дэлегатка» (1928) паўтарае ранейшую кнігу «Апавяданні».
Цікава разгледзець у кантэксце дадзенага пытання апавяданне “Гармонік плакаў”, якое вышла ў свет ў 1912 г. Як мы бачым, яно адносіцца да дарэвалюцыйнага перыяду творчасці беларускага пісьменніка, калі ён амаль не бачыць аніякай прасветліны у сялянскім жыцці, у іх працы і нават дхоўным існаванні чалавека.
Галоўны герой дадзенага апавядання – Крывы Саўка. У апавяданні чытаем: “Малады дзяцюк, але надта брыдкі: твар рабы, як мухамор, вочкі маленькія, як у мышкі, а ў прыдатак яшчэ аднаклубы і падхрамваў” [20, с. 315]. Менавіта знешнасць і становіцца прычынай адзіноцтва героя. Між тым аўтар адзначае, што нават у такога чалавека, знявечанага, скалечанага чалавека ёсць сэрца, таму меў ён няшчасце, па словах аўтара, палюбіць маладую дачку свайго суседа. Пры гэтым падкрэслена, што для такога калекі, як ён, палюбіць – няшчасце вялікае.
Саўка пакутуе ад сваіх пачуццяў, але разам з тым ўсё ж на штосьці спадзяецца. Усё ускладняецца тым, што пры прыроднай брыдкасці душу ён мае чулую, багатую. Але ад гэтага яго душэўныя нягоды толькі ўзрастаюць, а Гануля, дачка суседа, нават глядзець на яго не хоча.
Ва ўсім адзіноцтве героя ёсць толькі адна жывая істота, якая яго разумее і, здаецца, нават спачувае – гэта яго лахматы сабака.
У «Танзіліі» (1926), адным з лепшых сваіх апавяданняў, пісьменнік малюе вобраз прыгнечанай, занядбанай татаркі Танзіліі. Яна бяздзетная і ад гэтага пакутуе. Вінаваты яе муж Мунька. Танзілія перадустае перд чытачом беднай жанчынай, якая, нягледзячы на тое, што ў яе ёсці муж, які побач, адчувае сябе адзінока. Тэма адзіноцтва сквазным матывам прасочваецца у дадзеным апавяданні.
Увогуле атрымоўваецца, што Танзілія не можа мець дзяцей, а гэта значыць, не можа выканаць галоўнае прызначэнне жанчыны. У спалучэнні з прыгнётам і пачуццем усеагульнага няшчасця, Танзілія прадстаўляецца нам адзінокай няшчаснай жанчынай, якой мы спачуваем. Разам з пачуццём адзіноты Танзілія адчувае зайздрасць да ўсяго жывога, што можа мець патомства. Яна нават зайздросціць жабрачцы Зосі, што мужыка не мае, але тым не менш кожны год нараджае новае дзіця.
Заключэнне
Падводзячы вынікі дадзенаму даследванню творчасці З. Бядулі, хацелася б яшчэ раз падкрэсліць, што яна вылучаецца разнастайнасцю тэм, вобразаў, ідэй. Безумоўным з’яўляецца і той факт, што ідэйна-тэматычны змест творай дарэвалюцыйнага і паслярэвалюцыйнага перыядаў значна адрозніваюцца. У больш позніх творах з’яўляецца больш аптымізму, жыццёсцвярджальных матываў і ідэй. Шмат у творчасці гэтага беларускага пісьменніка і міфалагічных, казачных матываў. Правёўны аналіз твораў па актуальных для дадзенай работы пытаннях, мы прышлі да наступных высноў.
У творчасці З. Бядулі можна вызначыць некалькі напрамкаў, у якіх працаваў пісьменнік. Ён пісаў для дзяцей і пра дзяцей. Увогуле яго творы дарэвалюцыйнага перыяду адзначаны пессімізмам, драматычнасцю і нават трагічнасцю.
“Маленькія дрывасекі”, “Пяць лыжак зацірк”, “Велікодныя яйкі” – усе гэтыя творы адзначаны пэўным песімізмам. Тэма абяздоленага дзяцінства даволі востра стаіць для пісьменніка, які стаяў у вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры.
Але разам з тым нельга не адзначыць, што многія яго творы змяшчаюць цеплыню і пяшчоту, з якой аўтар ставіцца да дзяцей.Менавіта таму і сёння ў нашай школе творы З. Бядулі лічацца классікай і хрэстаматыйнай літаратурай, якую абавязкова трэба вывучаць дзецям ужо з сярэдняга школьнага ўзросту.
Канфлікт пакаленняў у творчасці З. Бядулі можна разглядаць з розных пазіцый. Дадзеная тэма яскрава раскрываецца аўтарам у шэрагу апавяданняў, а таксама ў вядомым рамане “Язэп Крушынскі”.
Адвечная тэма канфлікту дзяцей і бацькой, прадстаўнікоў новага светапогляду і старога раскрываецца ў творчасці многіх аўтараў. Але, прааналізаваўшы творыЗ. Бядулі, мы бачым, што беларускі пісьменнік акцэнтуе ўвагу чытачоў на тым, што часта не толькі бацькі з іх традыцыйнымі поглядамі, але і дзеці могуць быць ініцыятарамі канфліктаў, выступаць як людзі, не здольныя да ўдзячнасці, як гэта бачна на прыкладзе апавядання “На каляды к сыну”.
Падводзячы вынікі, падкрэслім, што цікавасць З. Бядулі да гэтай тэмы акрэслена ўвогуле цікавасцю да агульначалавечай праблематыкі і праблем чалавека ў жыцці. Адзіноцтва, якое раскрываецца ў творах З. Бядулі, мае сваю адметнасць.
1 Кульбянкова, I. М. Змiтрок Бядуля i беларускi мадэрнiзм першай трэцi ХХ стагоддзя: аўтарэф. дыс... канд. фiлал. навук: (10.01.01) / I. М. Кульбянкова; Брэсц. дзярж. ун-т. - Брэст, 2001. - 20 с.
2 Мельнікава, З. П. Станаўленне беларускага гісторыка-функцыянальнага лiтаратуразнаўства і творчасць Змітрака Бядулі 20-30-х гадоў: аўтарэф. дыс... д-ра філал. навук : (10.01.01; 10.01.08) / З. П. Мельнiкава ; НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. - Мінск, 2004. - 43 с.
3 Навуменка, І. Ранні Бядуля / І. Навуменка // Полымя. – 1994. – № 11. – С. 209-230.
4 Навуменка, I. Я. Змiтрок Бядуля / I. Я. Навуменка. - 2-е выд. - Мінск: Беларус. навука, 2004. - 227 с.
5 Каваленка, В. Самаразбурэнне, ці Скамечаны лёс / Вінцук Каваленка // Маладосць. - 1995. - № 10. - С. 28-35.
6 Каваленка, В. В. Шчасце служыць народу / В. В. Каваленка // З. Бядуля. Збор твораў у 5 т.. – Т. 1: Вершы, паэмы. –Мінск: Маст. літ., 1985. – С. 6 – 19.
7 Смолкін, М. Змітрок Бядуля / М. Смолкін. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1961. - 207 с.,
8 Кульбянкова, I. М. Змiтрок Бядуля - майстар "малой прозы": вучэб. дапам. для студэнтаў / I. М. Кульбянкова; Магілёўс. дзярж. ун-т iмя А. А. Куляшова. - Магiлёў: МДУ, 2000. - 47 с.
9 Кульбянкова, I. М. Эвалюцыя лiрычнай творчасцi Змiтрака Бядулi: ідэйна-тэмат. i вобраз. аспекты: метад. дапам. / I. М. Кульбянкова; Магiлёўс. дзярж. ун-т iмя А. А. Куляшова. - Магiлёў: МДУ, 2004. - 48 с.
10 Кульбянкова, I. М. Праблемы вывучэння творчасцi Змітрака Бядулi / I. М. Кульбянкова // Традиционное и новаторское в преподавании литературы в школе и вузе: материалы междунар. науч. конф., Брест, 20-21 нояб. 2001 г.: в 2 ч. Ч.1 / Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина; под общ. ред. Н. И. Мищенчука. - Брест: БрГУ, 2002. - С.170-173.
11 Макарэвiч, А. Праблема жанравых мадыфiкацый у беларускай прозе ХIХ – пачатку ХХ ст.: манагр. / А. Макарэвiч ; Магiлёўс. дзярж. ун-т iмя А. А. Куляшова. - Магiлёў: МДУ, 1999. - 332 с.
12 Белая, А. І. Вывучэнне творчасці Змітрака Бядулі ў 10 класе / А. І. Белая // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №5. - С. 3-8. Ганчарова-Цынкевiч, Т. Уздымаючыся да вобраза Мадонны: вобраз мацi у апавяданнях З. Бядулi / Т. Ганчарова-Цынкевiч // Роднае слова. - 2006. - №4. -С. 5-6
13 Кучынская, Л. С. Адлюстраванне жыцця ў творах Змітрака Бядулі і Якуба Коласа : план-канспект урока : VII кл. / Л. С. Кучынская // Беларуская мова i лiтаратура. - 2008. - № 7 - С. 22-24.
14 Міхальчук, В. У. Праблема бацькоў і дзяцей у апавяданні Змітрака Бядулі "На Каляды к сыну": 7 кл. / В. У. Міхальчук // Беларуская мова i лiтаратура. - 2009. - №10. - С. 17-19. Бядуля, З. Збор твораў: у 5 т. Т.1: Вершы, паэмы / З. Бядуля; рэд. тома: Ю. С. Пшыркоў, В. А. Каваленка; падрыхт. тэкстаў і камент. А. Д. Атаевай і В. Ю. Дэконскай]. - Мінск: Маст. літ., 1985. - 406, [1] с.,
15 Казбярук, У. Час найцяжэйшых выпрабаванняў і светлых надзей: творчасць Змітрака Бядулі перыяду 1917-1920 гадоў / Уладзімір Казбярук // Полымя. - 2004. - № 4. - С. 207-215.
16 Шыбайла, З. В. Педмайстэрня па апавяданні Змітрака Бядулі "На Каляды к сыну": 6 кл. / З. В. Шыбайла // Беларуская мова i лiтаратура. - 2003. - №5. - С. 64-67.
17 Мельнікава, З.П. "На горне душы…": творчасць Змітрака Бядулі і беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя / З.П. Мельнікава; Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна. - Брэст. - 2001. - 347 с.
18 Петрушкевіч, А.М. Некаторыя аспекты вывучэння творчасці Змітрака Бядулі / А. Петрушкевіч // Пра творы і творцаў: літаратурна-крытычныя артыкулы. – Слонім: б.в., 2002. – 355 с.
19 Бядуля, З. Збор твораў: у 5 т. Т.1: Вершы, паэмы / З. Бядуля; рэд. тома: Ю. С. Пшыркоў, В. А. Каваленка; падрыхт. тэкстаў і камент. А. Д. Атаевай і В. Ю. Дэконскай]. - Мінск: Маст. літ., 1985. – 406 с.
20 Бядуля, З. Збор твораў : у 5 т.Т.2: Вершы ў прозе. Лірычныя імпрэсіі. Апавяданні / З. Бядуля; рэд. тома І. Я. Навуменка; падрыхт. тэкстаў і камент. С. В. Забродскай 1986. - 350 с.
21 Бядуля, З. Збор твораў: у 5 т. Т.3: Аповесці / З. Бядуля; рэд. В. А. Каваленка; падрыхт. тэкстаў і камент. Р. І. Гульман і В. Ю. Дэконскай. - Мінск: Маст. літ.,1987. – 356 с.
22 Бядуля, З. Збор твораў: у 5 т. Т.4: Язэп Крушынскі : раман, Кн.1 /З. Бядуля; рэд. тома У. В. Гніламёдаў; падрыхт. тэксту і камент. Э. А. Золавай. - Мінск: Маст. літ., 1987. – 374 с.
23 Бядуля, З. Збор твораў : у 5 т. Т.5: Язэп Крушынскі : раман, Кн.2. Сярэбраная табакерка: казка. Публіцыстычныя артыкулы /З. Бядуля; рэд. тома: У. В. Гніламёдаў і М. І. Мушынскі; падрыхт. тэкстаў і камент. Э. А. Золавай і В. Ю. Дэконскай; [паслясл. М. Мушынскага]. - Мінск: Маст. літ., 1989. - 518 с.
24 Апавяданні / Змітрок Бядуля. - Мінск: Народная асвета, 1973. - 158 с.