Уводзіны
Раздзел 1 Асаблівасці традыцыйнай культуры беларусаў
1.1 Вызначэнне і асноўныя рысы традыцыйнай культуры
1.2 Беларуская міфапаэтычная карціна свету
Раздзел 2 Беларускія народныя абрады і святы каляндарнага цыкла
2.1 Святы цыклу зімовага сонцастаяння
2.2 Святы вясенне-летняга цыклу
2.3 Беларускія святы восеньскага цыклу
Раздзел 3 Народныя традыцыі і навацыі ў сучасных беларускіх святах
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Сучасная сітуацыя адраджае цікавасць да гуманістычных магчымасцяў традыцыйнай культуры. Гэта выклікана крызіснымі з'явамі ў грамадстве, якое страчвае свой светапоглядны стрыжань, сэнсаўтвараючыя каштоўнасці і ідэалы. Традыцыйная культура гістарычна захоўвае вечныя ідэі і сэнсы, якія выконваюць функцыі каштоўнаснай арыентацыі этнасу, вызначаюць яго духоўную унікальнасць, забяспечваюць кансалідацыю грамадства. Захаванне і адраджэнне традыцый дапамагае аднаўленню культурнай пераемнасці і нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі, што з’яўляецца неабходным складнікам светапогляднага патэнцыялу.
Такім чынам, актуальнасць дадзенага даследавання абумоўлена неабходнасцю вывучэння традыцыйнай культуры і традыцыйных святаў дзеля павышэння іх папулярнасці ў грамадстве і дзеля развіцця беларускай культуры ў цэлым. Акрамя таго, стаіць пытанне распрацовак сцэнарыяў і праграм святкаванняў.
Аб’ектам працы з’яўляецца традыцыйная святочная культура беларусаў. Прадмет даследвання – святы і абрады календарнага цыклу беларусаў.
Мэта курсавой працы – даследванне і апісанне адметнасці беларускай традыцыйнай святочнай культуры.
У адпаведнасці з мэтай курсавой працы былі пастаўленныя наступныя задачы:
- даць вызначэнне паняццю традыцыйная культура;
- прааналізаваць асноўныя рысы традыцыйнай культуры;
- апісаць беларускую міфапаэтычную карціну свету;
- даследаваць святы зімовага цыклу;
- даследваць святы вясенне-летняга цыклу;
- даследваць святы восеньскага цыклу;
- прааналізаваць сучасную сітуацыю адзначэння традыцыйных святаў у Беларусі.
Структура курсавой працы падпарадкавана яе мэце і задачам. Праца складаецца з уводзінаў, трох раздзелаў, заключэння і спіса выкарыстанай літаратуры.
Да метадаў даследавання, выкарыстаных у працы, адносяцца аналіз выкарыстанай літаратуры, метад параўнальнага і інтэрпрэтацыйнага аналізу, тэарэтычны аналіз і абагульненне.
Практычная значнасць курсавой працы і атрыманых вынікаў заключаецца ў магчымасці іх выкарыстання пры распрацоўцы сцэнароў традыцыйных свят, а таксама для павышэння кваліфікацыі культурных працаўнікоў. Матэрыял дадзенага даследавання можа быць выкарыстаны студэнтамі пры напісанні курсавых і дыпломных работ.
Раздзел 1 Асаблівасці традыцыйнай культуры беларусаў
1.1 Вызначэнне і асноўныя рысы традыцыйнай культуры
Існуе некалькі падыходаў да тлумачэння паняцця “традыцыйная культура”.
Гэтыя падыходы можна падзяліць на дзве вялікія группы. З адного боку традыцыйнае прадстаўляецца як нешта архаічнае, коснае, састарэлае і кансерватыўнае, якое замінае сучаснаму развіццю культуры. З другога боку, традыцыйнае набліжаецца да сацыяльнага ідэалу, фундаментальнай каштоўнасці, якая патрабуе сур'ёзных намаганняў для яе аднаўлення і падтрымання, як неад'емная аснова дынамікі культуры [22].
У гуманітарных даследаваннях паняцце “традыцыя” можа трактавацца шырока: як нейкая фундаментальная універсальная характарыстыка, дзеянне якой распаўсюджваецца ў вельмі шырокіх часавых і прасторавых межах. Такая культурная традыцыя можа ахопліваць цэлую гістарычную эпоху, цывілізацыю, рэгіён і вызначаць сабой канкрэтны тып культуры (напрыклад, сярэднявечная культура, культура Рэнесансу). У гэтым выпадку культурная традыцыя і тып культуры маюцца на ўвазе як тоесныя паняцці, і адпраўнымі кропкамі для іх зараджэння, трансфармацыі становяцца магутныя гістарычныя імпульсы.
Існуе іншае, больш вузкае разуменне традыцыі як некаторай канстанты, якая прайграваецца ў пэўных групах, напрыклад, у этнічных супольнасцях. Пры такім разуменні традыцыі яна аказваецца роўнай традыцыйнай этнічнай культуры ў цэлым або ў яе асобных пластах (фальклор, народнае мастацтва). Пры гэтым у традыцыю ўключаюцца ўсе традыцыйныя элементы культуры пэўнага перыяду, уся сукупнасць культурных тэкстаў (іх змястоўны, сэнсавы, сімвалічны бакі, а таксама спосабы іх функцыянавання і асваення). Пры гэтым усё тое, што мае дачыненне да традыцыі, ацэньваецца як лепшае, сапраўднае, спрадвечнае [22].
Раздзел 2 Беларускія народныя абрады і святы каляндарнага цыкла
2.1 Святы цыклу зімовага сонцастаяння
Беларускі народны каляндар ахопліваў усё гадавое кола і змяшчаў шматлікія абрады, звычаі і прыкметы. Каляндар дапамагаў селяніну арыентавацца ў з’явах прыроды, наладжваць сельскагаспадарчую працу. Ён дапамагаў разумець навакольны свет, асэнсоўваць яго заканамернасці і прынцыпы.
“Канкрэтныя дні года і цэлыя перыяды ўспрымаліся селянінам як своеасаблівыя паказчыкі для прыняцця тых ці іншых мер у гаспадарчых справах. Многія з гэтых дзён акружаліся магічнай таямнічасцю, комплексам патрабаванняў, парушэнне якіх ва ўяўленні сялян магло прынесці шмат шкоды. Таму так трывала урасталі карэнні розных прыкмет, вераванняў і прымхаў у свядомасць людзей” [6].
Жыццё простага чалавека, які быў земляробам, залежала ад яго сельскагаспадарчай дзейнасці, вакол якой будавалася і усветаўспрыманне і штодзённы лад жыцця. Сельскагаспадарчая дзейнасць у сваю чаргу залежала ад змен часоў года, таму святочны каляндар у беларусаў (як і ў іншых этнасаў) будаваўся на чатырох значных астранамічных падзеях: летняе і зімовае сонцастаянне і вясновае і асенняе раўнадзенствы. Такім чынам, галоўныя святы былі звязаны з сельскагаспадарчай дзейнасцю і з сезонамі.
У гэтай працы мы разгледзем святы зімовага, вясенне-летняга і восеньскага цыклаў.
Асноўныя святы зімовага цыклу звязаныя з зімовым сонцастаяннем.
Каляды – народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. Працягваюцца дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня – з Каляды да Вадохрышча.
Раздзел 3 Народныя традыцыі і навацыі ў сучасных беларускіх святах
На сучасным этапе можна казаць пра інтарэс беларускага грамадства да народнай культуры і традыцыйных свят. Адраджэнню нацыянальнай культуры ў значнай ступені садзейнічала пастанова Вярхоўнага Савета рэспублікі, якая ўключыла ў сучасны святочны каляндар беларусаў такія святы, як Каляды i Вялікдзень. Акрамя таго, не губляюць сваёй актуальнасці і два асноўных свята – Купалле і Каляды, больш таго, за апошніх некалькі год яны перайшлі на новы этап развіцця.
Нельга не адзначыць пазітыўную тэнденцыю роста папулярнасці народных святаў усяго каляндарнага цыклу, але існуе і шэраг праблем, вартых асэнсавання і апрацоўкі.
Па-першае, у святах спрашчаецца сямейна-бытавы аспект, яны набываюць грамадскі характар, становяцца тэатралізаванымі. Нярэдка святы ладзяцца як імпрэзы, дзе icнye дакладны падзел на артыстаў i гледачоў, актыўных удзельнікаў i пaciўныx сузіральнікаў дзеі. Згодна ж з народнай традыцыяй усе прысутныя на свяце павінны быць актыўнымі творцамі.
З-за спрашчэння сямейна-бытавога аспекту народная культура губляе адну з асноўных сваіх рысаў – сінкрэтычнасць. Свята не становіцца часткай жыцця, гэта проста прадстаўленне, перфоманс, які не мае вялікага ўплыву на успрыманне света чалавекам.
Гульнёвае дзеянне на традыцыйных святах часта не адпавядае тэматычнай накіраванасці святаў, мясцовым традыцыям, у выніку чаго страчваецца нацыянальны характар, мясцовы каларыт, характэрныя рэгіянальныя i тэрытарыяльныя адметнасці святаў.
За забаўляльнасцю можа губляцца семантыка свята. Нельга забываць, што ў традыцыйным свяце кожны рытуал мае свой сэнс, свой магічны змест.
Заключэнне
Традыцыйная святочная культура з’яўляецца неад’емнай часткай беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны. У сучасным грамадстве, традыцыйныя святы становяцца ўсё больш папулярнымі і актуальнымі. Існуе пазітыўная тэндэнцыя вывучэння і захавання традыцыйных святаў, абрадаў і рытуалаў, вуснай народнай творчасці; праводзяцца навуковыя даследвані, рэканструкцыі і нават перфомансы, дзе традыцыйнае арганічна спалучаецца з сучасным.
На падставе праведзеных даследаванняў, можна зрабіць наступныя высновы:
1. Традыцыйная культура (народная культура) ўяўляе сабой пэўную форму культуры, адмысловую семіятычную сістэму, у якой пераважаюць архаічныя элементы земляробчай цывілізацыі (сялянскай і, як правіла, хрысціянскай). Яна адлюстроўвае народны лад жыцця, ствараецца і перадаецца народам на працягу доўгага перыяду часу.
2. Традыцыйная культура ўстойлівая ў часе, сінкрэтычная (мае дачынне да ўсіх сфера жыцця чалавека), характарызуецца цеснай сувяззю з міфалогіяй і рэлігіяй, носіць паўсядзённы характар.
3. Можна адзначыць знешніяя прыкметы любой традыцыйнай культуры: рытуальнасць, этнічнасць, абрадавасць, вусная форма твораў народнай культуры і адстутнасць аўтараў.
4. У беларускай міфічнай свядомасці суіснавалі тры асноўных віда вераванняў: анімізм, фетышызм, і татэмізм, якія знайшлі адлюстраванне і ў традыцыйных святах і абраднасці беларусаў.
5. Асноўныя традыцыйныя святы звязаныя з сельскагаспадарчай дзейнасцю; святочны каляндар беларусаў будаваўся ў адпаведнасці са зменай сезонаў; галоўныя святы залежалі ад летняга і зімовага сонцастаяння і вясновага і асенняга раўнадзенстваў.
1. Беларускія святы: Каляды. Минск: Белорусская цифровая библиотека / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://library.by/portalus/ modules/belarus/readme.php?subaction=showfull&id=1291899476&archive=1292000877&start_from=&ucat=&.
2. Васілевіч Ул.А. Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік / Ул.А. Васілевіч. – Мінск: Беларусь, 2006. – 599с.
3. Васілевіч Ул.А. Беларускі народны каляндар. Паэзія беларускага земляробчага календара / Ул.А. Васілевіч. – Мінск, 1992. – С. 554-612.
4. Гуд П.А. Ад каляд да пакроваў / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://studopedia.info/7-25907.html.
5. Гуканне вясны. Этнаграфія Беларусі / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://by-ethno.livejournal.com/112261.html.
6. Гулак А.А. Традыцыйная святочная культура беларусаў / А.А. Гулак, А.Я. Камінскі // [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/13997/TRADICIINAYa%20SVYaTOChNAYa%20KULTURA%20BELARUSA%D0%8E.pdf?sequence=1&isAllowed=y.
7. “Жаніцьба коміна” – обряд в филиале Ветковского музея, Гомель, Беларусь / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://anonimusi.livejournal.com/571644.html.
8. Лозка А. Беларускі народны каляндар / А. Лозка – Мінск: Полымя, 2002. – С. 46.
9. Народнае свята Юр`я / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.nashascarbnica.by/index.php/2-uncategorised/8-youria.
10. “Пахаванне стралы” – рэгіянальна адметная абрадавая з’ява фальклору ўсходняга Палесся. Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://nashkraj.info/pahavanne-straly-regiyanalna-adm.
11. Раманюк М.Ф. Этнаграфія беларусі / М.Ф. Раманюк. – Мінск, 1989.
12. Святы і абрады беларусаў / [Электронный ресурс]. – Режим доступа:http://jivebelarus.net/our-heritage/belarusian-holiday-and-ceremony.html.
13. Святы і абрады беларусаў: Дзяды / [Электронный ресурс]. – Режим доступа:http://jivebelarus.net/our-heritage/belarusian-holiday-and-ceremony.html?page=4.
14. Святы і абрады беларусаў: Купалле / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://jivebelarus.net/our-heritage/belarusian-holiday-and-ceremony.html?page=2. – Дата доступа: 20.02.2019.
15. Сяменьчык Я. Беларускія святы: Саракі / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://jivebelarus.net/our-heritage/saraki.html.
16. Сяменьчык Я. Беларускія святы: Камаедзіца / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://jivebelarus.net/our-heritage/kamaedzica.html.
17. Цітоў В.С. Народная культура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / В.С. Цітоў. – Мінск, 2002.
18. Штыхаў Г. Язычніцтва: народныя святкаванні і абрады / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://jivebelarus.net/our-heritage/Paganism-folk-festivals-and-ceremonies.html.
19. Арутюнов С.А. Обычай, ритуал, традиция / С.А. Арутюнов. – Москва: Советская этнография. Т.№ 2, 1982. – С. 58-99.
20. Гердер С. Народная культура / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://okulture24.ru/narodnaya-kultura.
21. Доманская А.И. Дожинки по-белорусски: от ритуала к карнавалу / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://cyberleninka.ru/ article/n/dozhinki-po-belorusski-ot-rituala-k-karnavalu.
22. Егле Л.Ю. Традиционная культура: основные подходы у исследованию / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/ n/traditsionnaya-kultura-osnovnye-podhody-k-issledovaniyu.
23. Каргин А.С. Традиционная культура на рубеже ХХ-ХХ1 веков / А.С. Каргин, Н.А. Хренов. – 2000. – С. 5-9.
24. Костина А.В. Традиционная культура: к проблеме определения понятия / [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.zpu-journal.ru/e-zpu/2009/4/Kostina.
25. Крысин Л.П. Толковый словарь иноязычных слов / Л.П. Крысин. – Москва: Русский язык, 2000. — С. 856.
26. Левада Ю. Философская энциклопедия / Ю. Левада. – Москва, 1970. – Т. 5. – С. 253.
27. Михайлова Н.Г. Народная культура в современных условиях / Н.Г. Михайлова. – Москва, 2002. – 278 с.
28. Обычаи и традиции: Сёмуха / [Электронный ресурс]. –http://probelarus.by/belarus/information/tradition/obychai_i_tradicii_semuha.html
29. Токарев С.А. Ранние формы религии / С.А. Токарев. – Москва: Политиздат, 1990. – 622 с.
30. Философский словарь / сост. и общ. ред. И.Т. Фролова. – Москва: Политиздат, 1981. – 445 с.