Уводзіны
1 Адметнасць творчай манеры А. Казлова
2 Вобраз сучасніка ў творчасці А. Казлова
2.1 Вобраз сучасніка ў аповесці “Той, хто абганяе сны”
2.2 Вобраз сучасніка ў рамане “Юргон”
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Анатоля Казлова не зблытаеш з іншымі прадстаўнікамі таго пакалення беларускіх пісьменнікаў, да якога ён належыць, а гэта, як вядома, Андрэй Федарэнка, Галіна Багданава, Алесь Наварыч, Барыс Пятровіч і інш. Яго проза вызначаецца містычнай скіраванасцю, фантастычнае мяжуе з рэальным. І хоць гэта, для прыкладу, можна назіраць і ў таго ж Б. Пятровіча, А. Казлоў у сваіх пошуках і памкненнях больш паслядоўны. Анатоль Казлоў адкрыў бяздонны куфар народных багаццяў і чэрпае з яго, чэрпае, быццам перасыпае паміж пальцаў, з далоні ў далонь, зіхоткае святло каштоўных камянёў-слоў, што складаюцца ў сказы, тыя, у сваю чаргу, у паданні пра казачных ведзьмакоў, злых прыгажунь. Іван Саверчанка пісаў: “Новая кніга Анатоля Казлова “Той, хто абганяе сны” – краснамоўнае сведчанне пачатку якасна новага перыяду ў творчасці пісьменніка…” [24, c. 180] Г. Далідовіч адзначае, што проза А. Казлова незвычайная, адухоўленая, мова яго твораў каларытная, свет яго твораў лірычна-драматычны [13]. Творы А. Казлова адлюстроўваюць стан маралі і духоўнасці ў сучасным грамадстве, гісторыя і лёс якога ўяўляе цярністы шлях. Катастрофа гуманізму і, як вынік, распаўсюджванне энергетыкі зла, уцягванне ў гэты кругаварот усё новых і новых пакаленняў, змены ў чалавечай свядомасці – пра гэта хвалюецца сучасная літаратура, якая імкнецца ў век заняпаду слова і дэградацыі сумлення прымусіць чалавека спыніцца і распазнаць над сапраўднай прыгажосцю жыцця, спазнаць сябе і вызваліць у сабе ту сілу, якая дапаможа іншым пайсці па шляху духоўнага развіцця і ўдасканалення. Кніжка “Юргон” запрашае ўсур’ёз задумацца пра мінулае і будучае беларуса, пра тое, у што ён верыў і верыць. Аўтар кнігі “Юргон” добра ўсведамляе, што сёння як ніколі востра вядзецца барацьба не за тленнае цела чалавека, а за яго галоўную сутнасць – бессмяротную душу. Творчасць Анатоля Казлова цікавая добрасумленным даследаваннем самых галоўных пытанняў, звязаных з душою чалавека, – яе схільнасцю да дабра і зла, грахоўных памкненняў, выбарам, які яна робіць кожны момант.
Актуальнасць курсавой работы заключаецца ў тым, што творчасць Анатоля Казлова недастаткова даследавана на сённяшні дзень і патрабуе далейшага аналізу.
1 АДМЕТНАСЦЬ ТВОРЧАЙ МАНЕРЫ А. КАЗЛОВА
Вядома, што індывідуальны голас ёсць у кожнага творцы – незалежна ад узроўню здольнасцяў, наяўнасці таленту, мастацкага густу. Тым не менш, пра Анатоля Казлова іначай сказаць не выпадае. Бо адметнасць яго мастакоўскай манеры, тэматыкі і праблематыкі твораў, арыгінальнасць творчага метаду вымагаюць выкарыстання менавіта гэтага распаўсюджанага вызначэння – “свой голас”. Сталыя прыкметы індывідуальнага стылю пісьменніка – схільнасць да філасофіі, медытатыўнасць разважанняў, эстэтызацыя фальклорных матываў, падкрэсленая ўвага да міфалагізацыі і містыфікацыі, – спалучаюцца з яшчэ адной немалаважнай здольнасцю – уменнем заўсёды быць новым, не паўтарацца, здзіўляць і ўражваць... Першыя апавяданні і абразкі былі апублікаваны ў 1985 г. Аўтар кніг прозы “Міражы ценяў”, “Адкуль явіліся Яны”, “Юргон”, “…І тады я памёр”, “Незламаная свечка”, “Мінск і воран, Парыж і прызрак” і інш. Аўтар аповесцей і апавяданняў “Я і Прарок-Уродка”, “Горад у нябёсах”, “Незламаная свечка”, “Ейны боль”, “Графіня з ружай”, “Крывавы прысмак” і інш. Бібліяграфія пісьменніка даволі шырокая і разнастайная. У творах аўтар абапіраецца на няпросты і супярэчлівы матэрыял сучаснасці. Героі яго — часцей за ўсё маладыя людзі, якія шукаюць сваё месца ў жыцці і сустракаюцца на гэтым шляху з незвычайным і невытлумачальным, побач з імі дзейнічаюць ведзьмары, пярэваратні, русалкі, нявінна загубленыя маладыя душы. А. Казлоў ледзь не ва ўсіх творах закранае праблемы і пытанні, якія тычацца непасрэдна кожнага з сучаснікаў. Насельнікі твораў А. Казлова надзвычай розныя. Часта яны дыяметральна супрацьлеглыя па характарах, роду дзейнасці, жыццёвых зацікаўленасцях і праблемах, вакол якіх цэнтруецца іх жыццё. І ўсё ж заўважаецца, што ў цэлым аўтар іх “уніфікуе”. Фактычна ўсе яны робяцца заложнікамі сваіх слабасцей. На прыкладах іх лёсаў мадэлююцца сітуацыі, раз якія можна патрапіць у палон разбуральных эмоцый і незаўважна апынуцца на шляху самазнішчэння. Так, напрыклад, у рамане “Мінск і воран, Парыж і здань” пісьменнік пераканаўча даводзіць, што негатыўныя пачуцці паміж сабою шчыльна знітаваныя, адно, як правіла, лагічна вынікае з другога. Гэтая творчая ўстаноўка рэалізуецца мастаком фактычна ў кожнай яго кнізе – “Міражы ценяў” , “І тады я памёр...”, “Незламаная свечка” дамінаваць і ў новых творах – раманах “Мінск і воран, Парыж і здань”, “Юргон”, шматлікіх апавяданнях. У яго творах ёсць і доля эксперыментатарства, зухаўства, ёсць і доля іроніі, натуральнага скепсісу... Але найбольш у прозе А. Казлова адчуваецца своеасаблівая нервовая напружанасць, якой заканамерна вымагае сам працэс асэнсавання і пераадолення ганебнага ў чалавечай прыродзе [2, c. 137].
Сённяшнія пошукі беларускай прозы ў канцэптуальным спасціжэнні дадзенага трыадзінства дазваляюць нам гаварыць пра інтэнсіўны характар развіцця сучаснай аповесці, якая займае ў творчай лабараторыі амаль усіх беларускіх празаікаў вызначальнае месца. Але не гэта самае галоўнае ў мастацка-сэнсавым напаўненні літаратурнага працэсу жанравага функцыянавання. Больш актуальным становіцца той факт, што жанр аповесці стаў сапраўдным кандэнсатарам той энэргетычна-творчай “плазмы”, якакая найбольш настойліва імкнецца “растапіць” глыбінна-прыхаваные пласты быційнага напружання сучасных антаганістычных праяў рэчаіснасці, выявіць іх сапраўдны змест і характар. Роздум пра час ёсць, найперш, адна з асноўных тэм чалавечага існавання. У навуцы, мастацтве праблема часу непрырыўна звязана з праблемай чалавечага лёсу [4, c. 135].
2 ВОБРАЗ СУЧАСНІКА Ў ТВОРЧАСЦІ А. КАЗЛОВА
2.1 Вобраз сучасніка ў кнізе “Той, хто абганяе сны”
Праблема супярэчлівых, неадназначных узаемаадносін мужчыны і жанчыны, ўнутранай дысгармоніі і эмацыйна-псіхалагічнай раз'яднанасці таксама знайшла сваё адлюстраванне ў аповесцях Анатоля Казлова, творчасць якога добра знаёма чытачам актуалізацыяй маральнай індывідуальнай свядомасці, светапоглядных установак чалавека.
Новая кніга Анатоля Казлова “Той, хто абганяе сны” – красамоўное сведчанне пачатку якасна новага перыяду ў творчасці пісьменніка. Яна складаецца з чатырох аповесцей, аб’яднаных агульнай творчай задумай.
У аповесці “Абганяючы сны” выявілася глыбокае разуменне аўтарам складанай і шматпланавай прыроды чалавека, спалучэнне ў адной асобе высокага і нізкага, нябеснага і зямнога, высакароднага і грахоўнага. У аповесці шмат цікавых назіранняў, шчырай спавядальнасці, адметных філасофскіх разважанняў пра свабоду і шчасце, вернасць і здраду, праўду і хлусню.
Нярэдка прычынай крызісных сітуацый ва ўзаемаадносінах яго і яе становіцца факт звычайнай банальнай здрады. У аповесці “Так і жывем” увасоблена мадэль сучаснай сям'і, у якой дамінуюць свабодныя адносіны, без рэгістрацыі шлюбу, без дзяцей, без узаемных абавязкаў, гэта значыць своеасаблівы саюз мужчыны і жанчыны. Героі аб'ядноўваюцца на аснове сваіх недахопаў, а не таму, што любяць адзін аднаго і адчуваюць паўнату жыцця. Іх адносіны першапачаткова будуюцца на ўзаемасімпатыі, але не больш за тое: яна жыве чаканнем чагосьці новага ў сваім жыцці, а ён, падпарадкоўваючыся ўплыву прыяцеля, ладна падсілкаваўшыся алкаголем, праводзіць вольны час у гаражы ў кампаніі лёгкадаступных дзяўчат. Банальнасць такой распаўсюджанай жыццёвай сітуацыі, прымітыўнасць такога баўлення часу выклікаюць у героя пачуццё абыякавасці: “Перад унутраным зрокам мільгалі эпізоды-карцінкі мінулага дня: Рудзька і яго гараж, імправізаваны столік з пітвом і ежай, дзве дзяўчыны, якія яны з Рудзькам прывялі ў гаражныя апартаменты, хіхіканне, цыгарэтны дым, самагон без густу. Усё-як у танным і дрэнным фільме, які здымаўся хуткай рукой невядомага аператара на закінутым гарышчы паўразваленага барака. Але дзіўна – ніякай гадасці ад пражытага дня Пятрок не адчуваў. Было тое, што было, і ўсё” [2, c. 137].
Гераіня аповесці спачатку адчувае нейкае эмацыйнае натхненне ад маючых адбыцца адносін з першым сустрэчным, на якія сама ж сябе і натхніла, жадаючы дапамагчы сяброўцы (і не толькі ёй), якая пакутуе ад здрады мужа, прапанаваўшы ёй універсальны рэцэпт ліквідацыі падобных праблем: “Сёння мы з табою падчэпім класных малайцоў. Ты ж ведаеш, што клін выбіваецца клінам. На разавую здраду ты дзясятак разоў тым жа адкажы.” Аднак усе гэтыя сапсаваныя цялесныя ўцехі выклікаюць душэўнае расчараванне Рудзькі і пачуццё агіднасці, універсальны рэцэпт не спрацаваў.
Узаемная хлусня, якая выклікае пачуццё няёмкасці і пагаршае адчужанасць героямі, усё ж прымальная для абодвух, бо яна, з іх пункту гледжання, стала нормай жыцця для большасці, так жывуць усе. Усведамленне падобнай сітуацыі некалькі супакойвае і прымірае, вось толькі дзеля чаго: “а ўрэшце рэшт, усе мы, людзі, такія. Вытканыя з супрацьлегласцяў. Не бывае ў нашых душах аднолькавых... Хочацца ўсё спазнаць. Шкада, што як патрэбна аб гэтым не думаем. Наступаем на свае ранейшыя ідэалы, губім, адным бяздумным рухам руйнуем тое,што гадамі вырошчвалася, песціла. А можа гэта і ёсць прагрэс, штуршок да пазнання свету? Нецікава, нават згубнае увесь час варыцца ў адным катле. Тады дурнееш, абрастаеш тлушчам, дэфармуюцца мазгі. Чалавек ад нараджэння імкнецца хадзіць па лязе нажа, казытаць свае нервы, правяраць псіхіку”.
Заключэнне
У выніку праведзенага даследавання мы прыйшлі да наступных высноў:
1. Разгледжаныя намі творы А. Казлова адлюстроўваюць стан маралі і духоўнасці ў сучасным грамадстве, гісторыя і лёс якога ўяўляе цярністы шлях. Катастрофа гуманізму і, як вынік, распаўсюджванне энергетыкі зла, уцягванне ў гэты кругаварот усё новых і новых пакаленняў, змены ў чалавечай свядомасці – пра гэта хвалюецца сучасная літаратура, якая імкнецца ў век заняпаду слова і дэградацыі сумлення прымусіць чалавека спыніцца і заспазнаць над сапраўднай прыгажосцю жыцця, спазнаць сябе і вызваліць у сабе тую сілу дапамагчы іншым пайсці па шляху духоўнага развіцця і ўдасканалення. Аповесці А. Казлова насычаны роздумам пра сучаснае жыццё, пра месца чалавека ў ім. Адным словам, А. Казлоў як пісьменнік мае сваю тэму, сваіх персанажаў. Гэта, праўда, не азначае, што і ў далейшым ён будзе працаваць толькі ў выбраным накірунку. Але хацелася б, каб мастакоўская планка не апускалася нтжэй той вышыні, якая дасягнута ў кнізе “Незламаная свечка”.2. У творах Анатоля Казлова гучыць адзіноты чалавечай душы ў сённяшнім складаным апакаліптычным свеце, адгароджанасці чалавека ад чалавека, недахопу любові і цеплыні між імі. Яго мастацкая проза сведчыць, што грамадства і яго індывідуумы моцна хворыя, падводзіць да думкі, што грамадства пайшло не тым шляхам, забыўшыся Бога. Што парушэнне Божых запаветаў, чым бы ні апраўдваў сябе чалавек, цягне за сабой дакор сумлення, унутраную трывогу: “Жывеш і нават не заўважаеш, – думае Антон, галоўны герой аповесці “Раздарожаны саракоўнік”, – як сэрца дзень за днём усё чарсцвее і грубее, перастае балець і паколваць з-за іншых. І ўсяму знаходзіш тлумачэнне, без усялякай напругі думкі, трапятання. Маўляў, такое цяпер жыццё… А хто яго зрабіў такім? Усё вельмі проста – мы самі. Паасобку. І ўсе разам”.
1 Лапіцкая, А. Вясковыя Зосі ці Геда Габлер? / А. Лапіцкая // Лiтаратура i мастацтва. — 2011. — № 24. — С. 20
2 Грышчук, А. "...А як жа Зося Гоман?" / Анастасія Грышчук // Маладосць : штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі", рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Выдавецкі дом "Звязда". — 2012. ― № 1. ― С. 82―84
3 Драздова, З. Чалавек і час ў творчасці Анатоля Казлова / З. Драздова // Полымя. — 2008. — № 5. — С. 14
4 Фіцнер, Т. Праблематызацыя жаночага цела ў тэкстах сучасных беларускіх пісьменніц / Таццяна Фіцнер // Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. — Kaunas, 2015. — С. 196―200
5 Макмілін, А. Анатоль Казлоў / Арнольд Макмілін // Пісьменства ў халодным клімаце: беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. — Беласток, 2011.— С. 407 — 410
6 Козіч, В. Дынаміка мастацкай канцэпцыі чалавека ў вірлівых варунках жыцця на мяжы тысячагоддзяў / Вольга Козіч //. — Беласток. — 2011. — T. 3. — С. 493―497
7 Морозова, И. И. Проза жизни / Инесса Морозова // Нёман. — 2017. — № 5. — С. 182—186.
8 Цыбакова, С. Б. Вобраз ведзьмака ў аповесці А. Казлова “Адкуль з’яўляюцца яны?...” / С. Б. Цыбакова // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2017.— № 1. — С. 139—144
9 Шаладонаў, І. М. Сучасная аповесць: чалавек і час / Ігар Шаладонаў // Полымя. — 2016. — № 10. — С. 130—146
10 Бельскі А. Сучасная беларуская літаратура: станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80-90-я гады): вуч.метад.дапаможнік для настаўнікаў. —Мінск: Нар. асвета, 1997. — 254 с.
11 Алейнік, Л. Штрыхі да творчага партрэта А. Казлова / Л. Алейнік // Маладосць. — 2006. — № 3. — С. 136—145
12 Казлоў, А. Не люблю грыбоў і ягад // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі/ уклад. Мікола Мінзер. — Мінск: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 147—150
13 Шатырёнок И. Неўміручы ЧАС прозы / И. Шатырёнок // Москва. — 2012. — от 20 марта [Электронный источник]. — Режим доступа: https://litkritika.by/categories/literatura/11/721.html. — Дата доступа:
14 Казлоў, А. Расхрыстанасць, альбо Далонь на плячы : аповесць / Анатоль Казлоў // Маладосць. — 2013. — № 2. — С. 47—72
15 Казлоў, А.: урывак з аповесці “Пытальнік і шматкроп'е, альбо Голас” / Анатоль Казлоў // Літаратура і мастацтва. — 2018. — 17 жніўня (№ 32). — С. 9
16 Казлоў, А. С. Юргон : раманы, аповесці, апавяданні / А.Казлоў. - Мінск: Маст. лiт., 2006. — 255с.
17 Казлоў, А. Абганяючы сны// Маладосць. — 2011. — № 12. — С. 33 —63
18 Казлоў, А. Той, хто абганяе сны : аповесці / Анатоль Казлоў ; [мастак А. Капульцэвіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 284 с.
19 Козлов, А. Рассказы / Анатолий Козлов // Молодая гвардия. — 2015. — № 7/8. — С. 121—139
20 Саламаха, У. П. Літаратура: застаецца сапраўднае : эсэ, артыкулы, дыялогі / Уладзімір Саламаха. — Мінск : Звязда, 2014. — С. 271
21 Шаладонаў, І. М. Праявы міфалагізму і містыцызму ў сучаснай беларускай прозе / Ігар Шаладонаў // Роднае слова. — 2013. — № 7. — С. 23—25
22 Казлоў, А. С. Горад у нябёсах : аповесці, апавяданні / А.Казлоў. — Мінск. : Литература и искусство, 2009. — 223с.
23 Казлоў, А. Расхрыстанасць, альбо Далонь на плячы : аповесць / Анатоль Казлоў // Маладосць. — 2013. — № 2. — С. 47—72
24 Саверчанка, І. В. Дыягностыка душы / Іван Саверчанка // Полымя. — 2015. — № 4. — С. 179—182
25 Бярдзяеў Н. А. Этыка Н. А. Бердяева: Аўтарэф.дыс.на саіск.навуковец.стэп.канд.філас.навук: (09.00.03) / МДУ ім.М. В. Ламаносава. — М., 1993. —бярд 22с