Уводзіны
Глава 1 Тэарэтычныя асновы даследвання міфалагем
1.1. Паняцце пра міфалагемы
1.2. Асаблівасці вывучэння расліннага свету ў славянскай традыцыі
Глава 2 Асаблівасці міфапаэтыкі расліннага свету ў беларусаў
2.1. Міфапаэтыка дрэў
2.2. Выкарыстанне міфалагем расліннага свету ў народнай творчасці
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Важнасць вывучэння спецыфікі міфалагічнай свядомасці, якая адлюстроўвалася ў народнай паэтычнай творчасці ў мінулым і на сучасным этапе даследвання самай старажытнай часткі фальклору, відавочная. Існуючы ў новых умовах, фальклор, міфалогія міфалогія ўступаюць у кантакт з параўнальна нядаўна ўзнікшымі каштоўнасцямі, узбагачае іншыя формы культуры, выяўляюць этнічную псіхалогію, уздзейнічаюць на мастацкае і маральна-каштоўнаснае асваенне свету, станаўленне новых культурных сэнсаў, на вобраз жыцця сучаснага чалавека, фаріраванне яго індывідуальнай культуры і спосабы творчай рэалізацыі. Нездарма многія сацыяльныя з’явы становяцца зразумелымі дзякуючы ўсебаковаму аналізу фальклорна-міфалагічных тэкстаў і адпаведных міфалагем.
Актуальнасць даследванняміфолага-фальклорнай спецыфікі традыцыйнай культуры, дамінантных міфалагем тлумачацца надзвычайнай жывучасцю міфалагічнай свядомасці, што выразна адбілася ў творах розных жанраў і відаў фальклору. Гістарычны лёс народаў звычайна складаецца з пэўных этапаў іх фарміравання, кансалідацыі, развіцця, часам заняпаду ці трансфармацыі і зноў адраджэння. Кожны з гэтых этапаў захоўваецца ў народным жыцці, у народнай культуры. Фальклор у сваіх адносна развітых жанрах быў і застаецца гістарычна першай формай выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул. Менавіта міфалогія, абрады, фальклор фарміравалі культурную традыцыю, архетыпы этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі. Міфалогія, як першы светапогляд чалавецтва, міфалагічная свядомасць, як першапачатковы спосаб асваення свету, як асаблівая сімвалічная сістэма, у тэрмінах якой нашы продкі тлумачылі свет, праяўляецца менавіта ў фальклоры, асабліва ў абрадавай дзейнасці. Даследчыкі сцвярджаюць, што міфалагічнае мысленне жыве і сёння ў нашай падсвядомасці, рэлігіі, мастацтве і нават у навейшых дасягненнях навукі.
Даследванне міфолага-фальклорнай спецыфікі беларускай традыцыйнай культуры прадугледжвае зварот у шырокае кола праблем, актуальных і важных для фалькларыстыкі, культуралогіі, для разумення асаблівасцей нацыянальнай культурнай спадчыны беларусаў, яе месца ў кантэксце сусветнай культуры чалавецтва.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ДАСЛЕДВАННЯ МІФАЛАГЕМ
1.1. Паняцце пра міфалагемы
У апошнія гады праблемы міфалогіі прыцягваюць усё большую увагу даследчыкаў . Абумоўлена гэта перш за ўсё іх нераспрацаванасцю , наяўнасцю вялікага аб’ёму крыніц, добрай захаванасцю многіх міфалагем,асабліва ў беларускай народнай творчасці . Актуальнасць і важнасць іх даследавання тлумачыцца і надзвычайнай жывучасцю міфалагічнай свядомасці , што выразна адбілася ў творах розных жанраў і відаў фальклору.
Складанасць даследавання пэўных міфалагем заключаецца ў тым , што славянскія міфалагічныя творы ў час іх бытавання не фіксаваліся і ў цэласным выглядзе зараз не захаваліся: былі разбураны хрысціянствам. З рудыментаў міфалогіі, яе элементаў, матываў і вобразаў у народнай творчасці неабходна вычленіць , сістэматызаваць і асэнсаваць самае істотнае , што пралівае свет на пэўныя праблемы міфалогіі , архаізм крыніцаў якіх вымушае абавязковае даследаванне старажытных язычніцкіх вераванняў. Аналіз і тэарэтычнае асэнсаванне матэрыялаў , лепш за усё ажыццяўляюць шляхам выкарыстання параўнальна – гістарычнага і тыпалагічна – семантычнага метадаў. Паводле азначэння А.Л.Тапаркова, міфалагема – ,,адзінка міфалагічнай сістэмы , якая мае самастойную семантыку. З адной міфалагемай можа звязвацца нейкі пэўны міф , і у гэтых выпадках паняцце міфалагемы сінанімічна паняццю ,,міф’’, або шэрагу міфалагічных уяўленняў (напр. м[іфалагема] сонца у народных вераваннях і ў літаратурнай царкоўнай і апакрыфічнай традыцыях усходніх славян уключае ўяўленні аб сонцы як аб коле і агні , чалавеку і анёлу, ліку Бога і водбліску божага ззяння)” [17, с.362].
Калі ж пагадзіцца з думкай, што ў асобных выпадках паняцце міфалагемы сінанімічна паняццю ,,міф’’ , то вельмі важна даць азначэнне міфа, адзінай думкі аб якім у навуцы няма. А.Ф. Лосеў сцвярджаў : ,,Міф не есць выдумка або фікцыя, не есць фантастычны вымысел… Зразумела, міфалогія ёсць выдумка, калі скарыстаць да яе пункт гледжання навукі… А з пункту погляду самой міфічнай свядомасці не ў якім выпадку нельга сказаць, што міф ёсць фікцыя і гульня фантазіі’’.
ГЛАВА 2 АСАБЛІВАСЦІ МІФАПАЭТЫКІ РАСЛІННАГА СВЕТУ Ў БЕЛАРУСАЎ
2.1. Міфапаэтыка дрэў
Дрэвы як вобразы тэматычнай групы “расліны” з’яўляюцца адным з асноўных кампанентаў сімволікі славянскіх народных песень. У якасці ўстойлівага сімвала традыцыйнай культуры і шэрагу жанраў фальклора яны вывучаюцца сумежнымі дысцыплінамі: фалькларыстыкай, этнаграфіяй, этналінгвістыкай і лінгвафалькларыстыкай.
Народы ўсяго свету са старажытных часоў праводзілі паралель паміж чалавекам і дрэвам. Для многіх краін асобныя віды дрэў нават сталі нацыянальнымі сімваламі. На Русі часта параўноўвалі людзей і дрэвы: “дрыжыць, як асінавы ліст”, “стромкая, як бяроза”, “красна, як рябіна”, “моцны, як дуб”. Пра чалавека, які не паважаў свой род, гаварылі: “Ён не мае пашаны да сваіх каранёў”. У дуба хворыя прасілі здароўя, у бярозы – жаніха, у сасны – грошай, як шышак на галінах. З дрэвам было звязана і мноства народных прымет. Чалавек і дрэва заўсёды былі непадзельнымі.
Вывучэнне сімволікі дрэў у культуры славянскага народа дапаможа лепш зразумець менталітэт, глыбіню славянскай душы. Сімволіка – гэта з’ява вельмі складаная і шырокая. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” падае наступнае азначэнне: “Сімвал. Умоўнае абазначэнне, знак чаго-небудзь”. [15, с. 322].
Найбольшую любоў у славянскіх народных песнях маюць дуб, бяроза, сасна, рабіна, каліна, маліна, елка, яблыня, бэз, іва і некаторыя іншыя.
Сімволіку роду ў песнях рэалізуюць дуб як мужчынскі пачатак, а жаночы пачатак утрымліваюць у сабе дрэвы бяроза, сасна, елка, рабіна, груша, яблыня, ракіта.
Неабходна адзначыць і той факт, што дрэвы лечаць. Сёння ўжо даказана, што ёсць дрэвы, якія даюць чалавеку энергію, павышаюць тонус, напрыклад, бяроза, дуб . Ёсць і такія, якія забіраюць энергію (таполя, асіна, елка), затое яны добра вылечваюць запаленні. Часта малыя дзеці кепска засынаюць ці, увогуле, не спяць без святла, нечага баяцца (малыя тонка адчуваюць астральныя целы чужых). Дасведчаныя людзі ў такіх выпадках раяць паставіць у галаве галінкі асіны, асабліва асвечаныя ў царкве, бо асіна найлепш адганяе злых духаў. [ 21, с. 244 ]
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Па выніках праведзенага даследвання можна зрабіць наступныя вывады.
Міфалогія – гэта асаблівая сімвалічная сістэма, у тэрмінах якой нашы продкі тлумачылі свет. Даследаванне міфалагем як асноўных тэрмінаў гэтай першай рэлігійна-філасофскай сістэмы чалавецтва будзе садзейнічаць сучаснаму рэтраспектыўнаму стварэнню агульнай цэласнай выявы свету з аднаго боку , а з другога дапаможна правільна зразумець касмічнасць светаўспрымання нашых продкаў, вытокі і бяздоннае багацце нацыянальнай культуры , асаблівасцей беларускага нацыянальнага характару, спецыфікі этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі. Міфалогія – гэта перш за ўсё светапогляд. Першапачатковы светапогляд чалавецтва касмічны па існасці сваёй , але з улікам нацыянальных асаблівасцей. Для міфалагічнай свядомасці ўсё касмалагізавана, паколькі ўсё ўваходзіць у склад космасу, належыць яму. Міфалагічнае мысленне – гэта татальны, дамінуючы тып мыслення ў архаічных культурах. У міфе своеасабліва злучыліся элементы сапраўдных ведаў, мастацкія вобразы, маральныя нормы і рэлігійныя ўяўленні.
Дрэвы як вобразы тэматычнай групы “расліны” з’яўляюцца адным з асноўных кампанентаў сімволікі славянскіх народных песень. У якасці ўстойлівага сімвала традыцыйнай культуры і шэрагу жанраў фальклора яны вывучаюцца сумежнымі дысцыплінамі: фалькларыстыкай, этнаграфіяй, этналінгвістыкай і лінгвафалькларыстыкай.
1. Агапкина, Т. А. Мифопоэтические основы славянского народного календаря. Весенне-летний цикл / Т.А. Агапкина. – М. : Индрик, 2002. – 240 с.
2. Бароўская, І. Паэтыка песенна-любоўнай лірыкі.// Роднае слова. 2002. №1. – С.34-35.
3. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. – Мн.: Беларусь, 2004.
4. Борев, Ю.Б. Эстетика: Учебник / Ю.Б. Борев. –М. : Высш. шк., 2002. – 320 с.
5. Вендина, Т.И. Введение в языкознание / Т.И. Вендина. – М. : Высшая школа, 2001. – 288 с.
6. Веснавыя песні. Рэд. К.П. Кабашнікаў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – 608с.
7. Восеньскія і талочныя песні. Рэд. А.С.Фядосік. – Мн.: Навука і тэхніка, 1981.- 679 с.
8. Зімовыя песні: калядкі і шчадроўкі. Рэд. М.А.Грынблат. – Мн.: Навука і тэхніка, 1975.
9. Купер Дж. Энциклопедия символов. М., 1995.
10. Лосев, А.Ф. Мифология греков и римлян / А.Ф. Лосев. – М. : Мысль, 1996. – 240 с.
11. Песні беларускага народа: мета..дычны зборнік/ І.В.Казанова. – Мінск: Паркус плюс, 2007. – 68с.
12. Песні пра каханне. Рэд. А.С. Фядосік. – Мн.: Навука і тэхніка, 1978. – 616 с.
13. Радзінная паэзія. Рэд. Г.І.Цітовіч.Мн.: Навука і тэхніка, 1971. – 784с.
14. Сацыяльна-бытавыя песні. Рэд. А.С.Фядосік. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987.- 488 с.
15. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы/ А.Я. Баханькоў, І.М.Гайдукевіч, П.П. Шуба. – 1-е выд., перапрац. І дап. – Мн.:Нар. Асвета, 1990. – 396 с.
16. Толстой Н. И., Усачева В. В. Верба// Славянские древности: Этнолингвистический словарь: В 5 т. / Под общ. ред. Н.И. Толстого. М., 1995. Т. 1. С. 333–336.
17. Топорков, А.Л. Мифы и мифология ХХ века: традиция и современное восприятие / А.Л. Топорков [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://ruthenia.ru/folklore/toporkov1.htm. – Дата доступу.
18. Тресиддер Дж. Словарь символов. М., 1999.
19. Усачева В. В. Калина// Славянские древности: Этнолингвистический словарь: В 5 т. / Под общ. ред. Н.И. Толстого. М., 1999. Т. 2. С. 446–448.
20. Шамякіна Т. І. Міфалогія Беларусі (нарысы).— Мн.: Маст. літ., 2000, - 400 с.
21. Шапарова Н. С. Краткая энциклопедия славянской мифологии. - М., 2001.
22. Швед, І. Да вывучэння традыцыйнай класіфікацыі дрэў (на славянскім матэрыяле) / І. Швед // Вісник Львів. ун-ту. Серія філол. – 2010. – Вип. 43. – С. 181-188.
23. Эпштейн М. Н. «Природа, мир, тайник вселенной…»: система пейзажных образов в русской поэзии. М., 1990.