УВОДЗІНЫ
1 ПАНЯЦЦЕ АРХАІЧНЫХ ІНІЦЫЯЛЬНЫХ ПРАКТЫК
2 АСАБЛІВАСЦІ АРХАІЧНЫХ ІНІЦЫЯЛЬНЫХ ПРАКТЫК У ТСКБ
3 АСОБНЫ ПЫТАННІ АРХАІЧНЫХ ИНИЦИАЛЬНЫХ ПРАКТЫК У ТСКБ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
БIБЛIЯГРАФIЯ
УВОДЗІНЫ
Цэласная сістэма выхавання дзяцей існавала ў беларусаў у мінулым у межах усеабдымнай сістэмы традыцыйнага ладу, з якой была цесна звя-зана і пастаянна ўзаемадзейнічала – парушэнне або разбурэнне адной з іх выклікала адпаведныя працэсы ў другой. Традыцыйная культура бела-русаў існавала і развівалася ў межах сям’і – роду – вясковай абшчыны. Перадача народнай культуры паміж пакаленнямі адбывалася паводле прынцыпу: рабі, як я (так званая дэманстратыўная антрапатэхніка). Гра-мадства праз сям’ю і абшчыну кантралявала працэс фарміравання новага члена, перш чым прыняць яго ў дарослы калектыў, падвяргала даволі складаным іспытам. З першых дзѐн жыцця дзіцяці ішло паступовае, няз-мушанае і адпаведнае ўзросту ўвядзенне фальклорна-этнаграфічнага ло-куса: калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, гульні, цацкі, загадкі, прыказкі, пры-маўкі, казкі, дзіцячыя песні, паданні і легенды. Назіранні над прыродай, вопыт, веды аб навакольным асяроддзі ў значнай ступені былі зафіксаваны ў народным каляндары беларусаў, які арганізоўваў жыццядзейнасць се-ляніна дзень за днѐм на працягу года, адлюстроўваў цыклічнасць часу, паўтор сезонаў і месяцаў, кліматычных умоў кожнага з іх, у якім працо-ўныя будні рытмічна чаргаваліся са святамі [1, с. 4]. Адметную ролю ў выхаванні дзяцей адыгрываў іх непасрэдны ўдзел у каляндарных і сямей-ных святах і абрадах, дзе яны выконвалі строга рэгламентаваныя трады-цыяй абрадавыя функцыі. Засваенне святочна-абрадавай і фальклорнай спадчыны ішло паэтапна, у адпаведнасці з народным разуменнем сувязі паміж функцыянальным і структурным узростам дзіцяці [1, с. 3].
1 ПАНЯЦЦЕ АРХАІЧНЫХ ІНІЦЫЯЛЬНЫХ ПРАКТЫК
У пачатку ХХІ стагоддзя адбылося разбурэнне згаданай сістэмы народных традыцый. Аднак у тых сферах, якія мала схільныя мадэрніза-цыйным працэсам (напрыклад, у сямейным выхаванні дзяцей), традыцыі аказаліся больш трывалымі. Некаторыя прыѐмы догляду дзяцей у ся-лянскіх сем’ях, вопыт народнай медыцыны, традыцыйнай народнай педа-гогікі ў адносінах да дзяцей захаваўся з ХІХ да пач. ХХІ стагоддзя Тэры-торыя Падзвіння з’яўляецца недастаткова даследаваным рэгіѐнам, які мае свае адметнасці не толькі ў адносінах культуры дарослых, але і ў ад-носінах дзіцячага побыту і культуры. Крынічнай базай для рэгіянальных даследаванняў Падзвіння з’яўляюцца захаваныя этнаграфічныя матэрыялы ХІХ – ХХ стагоддзяў, а таксама сучасныя палявыя даследа-ванні. Што датычыцца даследчыцкіх прац у мехаж тэмы, іх асаблівасццю з’яўляецца адсутнасць рэгіянальнай дыферынцыяцыі, г.зн. даследчыкі вы-вучалі дзіцячы побыт, выхаваўчыя народныя традыцыі на тэрыторыі Бе-ларусі, не вылучаючы рэгіянальнай спецыфікі.
Даследаванні па праблеме можна падзяліць на некалькі напрамкаў: педагагічны, культуралагічны і этналагічны. Для кожнага напрамку ха-рактэрны свае акцэнты і асаблівасці. Для педагагічнага – характэрны ак-цэнт на вывучэнне традыцый народнай культуры беларусаў як крыніцы педагагічных традыцый. Найбольш даследчыкаў гэтага накірунку цікавіць выхаваўчы «патэнцыял» бацькоў, дзіцячай субкультуры і г.д. Асноўнымі для накірунку сталі праблемы грамадскага і сямейнага выхавання, фарміраванне этнапедагагічнай культуры бацькоў. Для культуралагічнага напрамку цікавасць уяўляе роля ў традыцыйным выхаванні дзяцей вуснай народнай творчасці, рамѐстваў, народных звычаяў, абрадаў, рытуалаў, свят і г.д. Для этналагічнага напрамку найбольшую цікавасць прадстаўляць спосабы трансмісіі этнічнага вопыту, сацыялізацыя дзяцей у традыцыйным грамадстве, этнічныя традыцыі выхавання.
2 АСАБЛІВАСЦІ АРХАІЧНЫХ ІНІЦЫЯЛЬНЫХ ПРАКТЫК У ТСКБ
На працягу жыцця чалавека некалькі разоў узнікае сітуацыя несуад-носнасці паміж яго біялагічнымі характарыстыкамі і сацыяльным ста-новішчам — паміж фактычнай наяўнасцю нованароджанага і адсутнасцю месца для яго ў сацыяльнай структуры, паміж біялагічнай здольнасцю да працягвання роду і адсутнасцю сацыяльнай, грамадскай санкцыі на гэта, паміж становішчам біялагічнай смерці чалавека і адсутнасцю ў яго статуса продка. У традыцыйным грамадстве змяненне сацыяльнага статуса было магчыма толькі ў ходзе правядзення адпаведнага рытуалу. З пункту гле-джання традыцыйнага мыслення набыццѐ новага сацыяльнага статуса, пе-раход з адной сацыяльнай групы ў іншую разглядаўся як паміранне ча-лавека ў старым выглядзе і нараджэнне яго ў іншым. На працягу пра-вядзення рытуалу ажыццяўляецца паступовая дэсеміятызацыя індывіда, вяртанне яго да дакультурнага становішча і наступнае стварэнне новага сацыяльнага факта, новай сацыяльнай рэчаіснасці.
Структура рытуалаў пераходу вельмі падобная, розніца толькі ў накіраванасці пуці. Калі для галоўных герояў рытуалаў, абрамляючых жыццѐ чалавека (радзінны для нованароджанага і пахавальны), гэта пуць у адзін толькі бок, то для герояў «сярэдзінных» рытуалаў (радзінны для парадзіхі і вясельны) — гэта пуць туды і назад, на «той» свет і назад у свет людзей ужо ў новай якасці. Радзінны рытуал ускладняецца накладаннем дзвюх сюжэтных ліній, фактычным правядзеннем адначасова двух розных абрадаў — аднанакіраванага для нованароджанага і кругавога для парад-зіхі.
3 АСОБНЫ ПЫТАННІ АРХАІЧНЫХ ИНИЦИАЛЬНЫХ ПРАК-ТЫК У ТСКБ
Лексіка радзінна-хрэсьбіннай абраднасці як аднаго з найбольш важ-ных комплексаў сямейнай абраднасці мае даўнія развітыя традыцыі быта-вой культуры, уяўляе значную цікавасць для даследавання. Менавіта ў радзінна-хрэсьбінным абрадавым комплексе надзвычай шырока прадстаўлены народжаныя шматвяковым вопытам і паўсядзённым жыццём народа не толькі разнастайныя міфалагічныя ўяўленні, але і рацыяналь-ныя веды пра чалавека, з’явы і аб’екты рэчаіснасці, а спецыфiкацыя аксiялагiчнай прыроды радзінных звычаяў, прыкмет і павер’яў прадыкта-вана самiм жыццём, у якiм яны выступаюць своеасаблiвым маральна-этычным кодэксам i з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай практычнай народнай мудрасцi.
Сістэма радзіннай абраднасці, як слушна сцвярджае Т.І. Кухаронак, “фарміравалася на працягу шматлікіх стагоддзяў, таму ў ёй можна су-стрэць і ўніверсальныя магічныя ўяўленні, і водгаласы агульначалавечай стадыі асэнсавання працэсаў зараджэння і канца жыцця, і сведчанні разу-мення нашымі продкамі цеснай сувязі паміж зямным жыццём і космасам” [1, с. 4].
З’яўленне дзіцяці поўнасцю мяняла жыццёвы ўклад бацькоў, а так-сама індывідуальныя і сацыяльныя звычкі. З гэтай прычыны спрадвеку ў фальклоры ўсіх народаў захаваліся паслядоўныя і грунтоўныя радзінна-хрэсьбінныя абрады, а ў слоўніку ўтрымліваецца вялікая колькасць адпа-ведных абрадавых лексем. Гэта частка беларускага народнага слоўніка з’яўляецца і састаўной адзінкай усходнеславянскай лексікі, а таксама – больш шырока – часткай велізарнай славянскай культуры.
Лакалізацыя Гомельскай вобласці спрыяла цесным міжмоўным кан-тактам. Вынікі гэтага кантактавання адзначаюцца ў абрадавай лексіцы го-мельскіх гаворак.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Часта ў складзе радзіннай лексікі выяўляюцца прыметнікі і радзей прыслоўі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі. У шырокім спектры ча-лавечых пачуццяў – захапленне, замілаванне, цікавасць і пад., якія праяўляюцца ў адносінах да асобы ці прадмета, якія надзелены гэтай прыкметай і выражаюцца прыметнікам з памяншальным значэннем, не-магчыма вылучыць адзінага сэнсавага кампанента, які можна было б адна-значна прыпісаць суфіксу. Можна толькі канстатаваць, што такія прымет-нікі адназначна выражаюць ўзмацняльна-станоўчыя адносіны: Бабулька ж мая міленькая, Парода твая лёгенькая. Добруш; Да ўгасці ты нас дабрэн-на. Дуброўная Браг.; Да тры кубачкі маляваненькіх. Добруш; У нядзельку ранесінька Бяжыць Іван к сваёй бабусенькі. Касакоўка Жлоб.; Бяжыць яна, скарэсінька, Просіць Бога шчырэсінька: “Дай жа, Божа, маёй унуццы Ля-гесенька, дабрэсенька, скарэсенька”. Касакоўка Жлоб.
Сустракаюцца ў традыцыйных фальклорных радзінных песнях і клічныя формы назоўнікаў: Ці ты, куме, розуму Пытаеш? Юравічы Калінк.; Ой, ты, кумачку-пане, Ой, такі ў цібе стане. Касакоўка Жлоб.; уласна дыялектныя канчаткі дзеясловаў: Наша бабка ды па двару ходзя. Касакоўка Жлоб.; Бабка кашку нясець, А кум казной трасець. Касакоўка Жлоб.; Будумо піці До понедзелка. Рычоў Жытк.
У песнях, звязаных з радзіннай абраднасцю, часта фіксуюцца ка-роткія формы прыметнікаў, якія, як вядома, сустракаюцца найчасцей ў фальклорных творах: Бяжыць яна боса Буркі Браг.; Малада Марына У адным кубку зеляно віно. Добруш; У трэцім кубку горка гарэлка. Доб-руш. У другім кубку саладок мядок, Зеляно віно для радзішачкі, Саладок мядок для кумы з кумам, Горка гарэлачка для суседачак. Добруш; У бабкі кашка смачна, А ў кума казна ясна. Касакоўка Жлобін.
1. Агапкина, Т. А. Прецедентное время восточнославянских заговоров / Т. А. Агапкина // Славяноведение. – 2008. – № 6. – С. 3–9.
2. Байбурин, А. К. Ритуал в традиционной культуре (Структурно-семантический анализ восточнославянских обрядов) / А. К. Байбурин. – СПб.: Наука, 1993. – 240 с.
3. Барташэвіч, Г. А. Магічнае слова: Вопыт даслед. светапогляд. і маст. асновы замоў / Г. А. Барташэвіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 128 с.
4. Валодзіна, Т. В. Цела чалавека: слова, міф, рытуал / Т. В. Валодзіна. – Мінск: Тэхналогія, 2009. – 431 с.
5. Замовы / уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. і камент. Г. А. Барташ-эвіч; рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 597 с.
6. Замовы / уклад.: У. А. Васілевіч, Л. М. Салавей; уступ. арт.: Л. М. Салавей. – Мінск : Беларусь, 2009. – 519 с.
7. «На моры-акіяне, на востраве Буяне…» (лекавыя замовы Гомель-шчыны): фальклорнаэтнаграфічны зборнік / С. А. Вяргеенка; пад рэд. В. С. Новак. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2009. – 220 с.
8. Народная медыцына: рытуальна-магічная практыка / уклад., прадм. і паказ. Т. В. Валодзінай; нав. рэд. А. С. Ліс. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 776 с.
9. Познанский, Н. Заговоры. Опыт исследования происхождения и развития заговорных формул / Н. Познанский. – М. : Индрик, 1995. – 352 с.
10. Полесские заговоры (в записях 1970–1990 гг.) / сост., подготовка текстов и коммент. Т. А. Агапкиной – М.: Издательство «Индрик», 2003. – 752 с.
11. Рабец, Т. Д. Спецыфіка вобразнай сістэмы ўсходнеславянскіх замоў / Т. Д. Рабец // Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2000. – № 4. – С. 82–86.
12. Салавей, Л. М. Замовы: агульная характарыстыка жанру / Л. М. Салавей // Міфалогія. Духоўныя вершы / Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка; А. М. Ненадавец; навук. рэд. А. С. Фядосік. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – С. 338–381.
13. Усачѐва, В. В. Магия слова и действия в народной культуре сла-вян / В. В. Усачѐва. – М.: Институт славяноведения РАН, 2008. – 368 с.
14. Чѐха, О. В. Греко-славянские параллели в области традиционной культуры: луна в лечебной магии / О. В. Чѐха // Славяноведение. – 2008. – № 6. – С. 31–43.
15. Барташэвіч, Г. А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла и славянская фальклорная традыцыя / Г. А. Барташэвіч. – Мінск : Навука и тэхніка, 1985. – 184 с.
16. Беларускі фальклор у сучасных запісах: традыцыйныя жанры, Гомельская вобласць / уклад. : В. А. Захарава – Мінск : Універсітэцкае, 1989. – 384 с.
17. Виноградова, Л. Н. Вербальные компоненты обрядового комплекса (влияние фольклорного текста на структуру, семантику и термино-логию обряда) / Л. Н. Виноградова // Язык культуры: семантика и грамма-тика. – М., 2004. – С. 217 – 235.
18. Лакальна-рэгіянальныя парадыгмы беларускага фальклору : у 3 ч. / Р. М. Кавалёва ; пад агул. рэд. Р. М. Кавалёвай. – Мінск : БДУ, 2015. – Ч. 3. Песні «Стралы». Русальныя песні. – 155 с.
19. Лотман, Ю. М. Семиосфера / Ю. М. Лотман. – СПб. : Искусство – СПБ, 2001. – 704 с.
20. Новак, В. С. Абраднасць и паэзія «пахавання стралы» / В. С. Новак. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2002. – 269 с.