Уводзіны
Раздел 1 Рамантызм у сусветнай і беларускай літаратуры
1.1 Рамантызм як мастацкі стыль
1.2 Нараджэнне рамантызма у нямецкай літаратуры
1.3 Станаўленне рамантызма ў Беларусі
1.4 Балада як літаратурны жанр
Раздел 2 Містыцызм і спецыфіка балад Бюргера і Міцкевіча
2.1 Маральна-эстэтычная праблематыка балады “Ленора” Бюргера
2.2 Містыцызм балад Міцкевіча
Раздзел 3 Баладная творчасць І. В. Гётэ і А. Міцкевіча: асаблівасці і падабенствы
3.1 Гётэ “Лясны цар”
3.2 А.Міцкевіч “Свіцязянка”
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Надзвычай важны этап у асваенні міфалагічнай спадчыны – эпоха рамантызму, якая вядзе сваю гісторыю ад Іенскай школы рамантыкаў (1796), а ў беларускай літаратуры ахоплівае перыяд 1820–1840-х гг. Рэвалюцыя рамантызму ў праблематыцы, паэтыцы, у мастацкіх сродках твораў была часткаю – прычым надзвычай важнай – таго культурнага перавароту, які аддзяліў антычную і сярэднявечную цывілізацыю ад цывілізацыі Новага часу. З рамантызмам звязаны і пачатак літаратуразнаўства як асобнай галіны гуманітарнай навукі.
Рамантыкі першымі пачалі вывучаць і збіраць скарбы народнай культуры, шырока выкарыстоўваць міфы ў сваёй творчасці, яны ж зрабіліся і тэарэтыкамі літаратуры.
Сярод першых па часе школ, напрамкаў у літаратуразнаўстве міфалагічная школа – адна з самых уплывовых і найлепш распрацаваных у ХІХ–ХХ ст. Ля яе вытокаў стаяць браты Якаб і Вільгельм Грым, якія не толькі збіралі і апрацоўвалі еўрапейскія народныя казкі, але былі і тэарэтыкамі народнай культуры. У найбольш вядомай сваёй рабоце «Нямецкая міфалогія» Я. Грым ставіць пытанне аб вывучэнні міфалогіі і фальклору, гаворыць пра стасункі міфа і легенды, міфа і казкі, аб сувязі іх з рытуалам, сцвярджае адзінства індаеўрапейскіх моў і арыйскай міфалогіі. Для беларускай навукі значэнне працы Я. Грыма заключаецца ў характарыстыцы славянскай міфалогіі, якая, на яго думку, блізкая да германскай і скандынаўскай. Праўда, у славянскай, як лічыў Я. Грым, значна менш паданняў пра феяў, эльфаў, гномаў, чым у германскай, але затое пра волатаў – больш. «У цэлым славянская міфалогія намнога больш стыхійная і пачуццёвая, чым германская». І ён жа адзначае, што славянскія народныя паданні і казкі багацейшыя за нямецкія. Надзвычай глыбокай і выключна запатрабаванай менавіта ў наш час з’яўляецца думка Я. Грыма пра тое, што найбольш старажытная – менавіта монатэістычная рэлігія, «з чыйго ўлоння лёгка ўтварылася шматбожжа, і ўзвышаныя ўласцівасці аднаго бога спачатку патроіліся, а затым яшчэ памножыліся… Урэшце рэшт яны павінны разумецца як раздзяленне аднаго-адзінага Вышэйшага Бога».
Раздел 1 Рамантызм у сусветнай і беларускай літаратуры
1.1 Рамантызм як мастацкі стыль
Рамантызм склаўся спачатку ў Германіі і Францыі, а потым распаўсюдзіўся на іншыя еўрапейскія краіны. Упершыню тэрмін «рамантызм» пачаў выкарыстоўваць нямецкі пісьменнік Э. Гофман. Асветніцкаму рацыяналізму і культу ведаў рамантызм супрацьпаставіў вышэйшую каштоўнасць духоўнага жыцця свабоднай асобы, якая жыве не розумам, а найперш моцнымі пачуццямі, страсцямі, фантазіяй і інтуіцыяй. Рамантыкі былі незадаволены рэальным светам, імкнуліся адмежавацца ад яго, таму шукалі выйсце ў вяртанні да старажытных вытокаў, міфалогіі, экзатычнага і загадкавага Усходу. У творчасці прадстаўнікоў рамантызму знайшлі адлюстраванне духоўная сіла і прыгажосць чалавека, індывідуалістычны бунт супраць мяшчанства, цікавасць да фантастычных сюжэтаў, імкненне да мастацкага асэнсавання і ідэалізацыі папярэдніх эпох. У галіне эстэтыкі рамантызм супрацьпаставіў ідэі «пераймання прыроды», якая культывавалася класіцызмам, прынцып пераўтварэння свету. Творы рамантычнага стылю звычайна мелі арыгінальную, наватарскую форму, нярэдка былі напоўнены шчымлівай настальгіяй па лепшых часах, а таксама пачуццём «сусветнага смутку» [21, c. 27].
Рамантызм народжаны бурнай, пераломнай эпохай; яго можна разглядаць як рэакцыю, прычым адмоўную, на Вялікую французскую рэвалюцыю 1789–1794 гадоў, якая па сутнасці сваёй была буржуазнай. Гэта быў надзвычай моцны сацыяльны і палітычны зрух, у выніку якога буржуазія нарэшце атрымала ўладу не толькі эканамічную, але і палітычную і ідэалагічную. На ідэалагічнае панаванне буржуазіі з яе рацыяналізмам, меркантылізмам, «філасофіяй умеранасці», уяўнай сціпласцю патрэб якраз і адказала, палка і бурна, лепшая частка інтэлігенцыі сваімі рамантычнымі творамі. Французская рэвалюцыя, якую назвалі Вялікай і на якую пазней арыентаваліся расійскія бальшавікі ў ХХ стагоддзі, была дамінантай міжнароднага значэння.
Раздел 2 Містыцызм і спецыфіка балад Бюргера і Міцкевіча
2.1 Маральна-эстэтычная праблематыка балады “Ленора” Бюргера
Готфрыд Аўгуст Бюргер нарадзіўся 31 снежня 1747 г. ў Мальмерсвенде (Германія) у сям’і пастара. Пачатковую адукацыю атрымліваў у школе ў Ашерслебене, дзе выявіліся яго паэтычныя здольнасці. У 1764 г. працягнуў навучанне па кірунку багаслоўе, аднак з-за прагулаў і захаплення вершамі быў вымушаны вярнуцца дадому. У 1768 годзе паступае на юрыдычны курс у Гётынгене, дзе адразу далучаецца да «Гётынгенскім літаратурным кружка». У 1774 годзе публікуецца яго першая кніга “Ленора”, а ў 1778 годзе Бюргер выдае сваю першую кнігу вершаў [9].
Дзякуючы знаёмству пасля універсітэта атрымлівае месца чыноўніка ў Гановеры, ажэніцца ў першы раз, і з-за сварак з феадальнымі сеньёрамі ў 1784 годзе пакідае сваю пасаду. У гэтым жа годзе памірае яго жонка, а праз пару месяцаў Бюргер ажэніцца другі раз з малодшай сястрой сваёй заўчасна спачылай жонкі. З-за недахопаў фінансаў Готфрыд вяртаецца ў свой універсітэт на пасаду прыват-дацэнта, а з 1789 года займае крэсла прафесара эстэтыкі. У 1786 годзе памірае яго другая жонка. Гэта падзея ўводзіць пісьменніка ў найглыбейшую апатыю, доўгі час з-пад пяра пісьменніка не выходзіць ні аднаго твора. У 1789 г. Бюргер ажэніцца ў трэці раз, але і ў гэты раз ён не знайшоў шчасця. Жонка апынулася залішне легкадумная і муж і жонка разводзяцца праз тры гады. І зноў паэт, перажыўшы хандру, зноў бярэцца за пяро. У гэты перыяд выходзіць у свет яго перапрацоўка знакамітай “гісторыі барона Мюнхгаўзена”, у якой высмейвалася дваранства Германіі, і шмат кніг, якія пасля рэзка крытыкаваліся Шылерам.
Самотны пісьменнік і заснавальнік нямецкай балады памёр праз два гады 8 чэрвеня 1794 г. знясілены маральна і фізічна з-за пастаяннага недахопу грошай ва ўзросце 47 гадоў.
У аснове балады знаходзіцца прадстаўлены ў фальклоры розных народаў сюжэт пра мёртвга жаніха, які з’яўляўся за сваёй нявестай. Г. В. Сініла адзначае, што дадзены матыў у сваю чаргу ўзыходзіць да яшчэ больш старажытнага архетыпа пра мерцвяка, які пакідае магілу, каб забраць з сабой жывога (гл: [22]). Бюргер пісаў: “я запазычаў сюжэт гэтай балады з песні, якую спявалі ў даўніну за калаўротам» (цит. па: [22, с. 146]).
Раздзел 3 Баладная творчасць І. В. Гётэ і А. Міцкевіча: асаблівасці і падабенствы
3.1 Гётэ “Лясны цар”
У аснове вядомай балады "Лясны цар" Гётэ ляжыць сюжэт дацкай народнай легенды. Таму ў баладзе прысутнічае містычнае і невядомае. З народных казак і паданняў паўстаў сюжэт аповяд пра начное падарожжа вершніка з маленькім сынам праз цёмны лес, які пужае дзіўнымі прывідамі.
Людзі з старажытнасці абагаўлялі сілы прыроды, таму ў розных народаў існавалі розныя духі, звязаныя з рознымі яе сіламі. Лясны цар – гэта персанаж, створаны на аснове германа-дацкіх народных легенд. Паводле падання, гэта істота забірала дзяцей у свой страшны таямнічы свет.
Страшная казка пра ляснога цара распавядае пра хлопчыка, які з бацькам ехаў праз лес, раптам перад вачыма хлопчыка паўстаў лясны цар – спадар казачнага лесу, хлопчык напалоханы, шукае абароны ў бацькі, але на кожнае яго сцвярджэнне аб тым, што ён бачыць, знаходзіць простае тлумачэнне з боку бацькоў.
Mein Sohn, was birgst du so bang dein Gesicht? –
Siehst Vater, du den Erlkönig nicht!
Den Erlenkönig mit Kron' und Schweif? –
Mein Sohn, es ist ein Nebelstreif [27].
У сваю баладзу Гётэ ўклаў думку, што дзіця сваім чыстым сэрцам можа бачыць і ўспрымаць рэчы, якія недаступныя даросламу чалавеку. Дзеці вераць у розных казачных істот і здольныя перажываць сапраўдны страх і шчырыя пачуцці. Яны не сапсаваныя, дзеці ў рамантыкаў – ўвасабленне чысціні, наіўнасці, шчырасці, і менавіта таму ім дадзена бачыць схаваны свет, які не можа бачыць дарослы.
Для бацькі, лясны цар нябачны, гэта страшная істота, напплохаўшая дзіцё, якое яго бачыць у выглядзе туману, страшны голас – як шолах лісця, у той жа самы час, малы бачыў і чуў нябачнае для бацькі.
Заключэнне
Рамантызм – гэта кірунак у мастацтве канца XVII - першай чвэрці XIX ст., які выступае супраць канонаў класіцызму і характарызуецца імкненнем да нацыянальнай і індывідуальнай своеасаблівасці, да малюнка ідэальных герояў і пачуццяў, прасякнуты аптымізмам і імкненнем паказаць у яркіх вобразах высокае прызначэнне чалавека; настрой думак, светаадчуванне, прасякнутае ідэалізацыяй рэчаіснасці, летуценнай сузіральнасцю.
Галоўныя рысы рамантызму: успрыняцце свабоды асобы як найвышэйшай каштоўнасці; успрыняцце чалавека як найвялікшай тайны, а мэты жыцця чалавека – як разгадкі гэтай тайны; паказ выключнай асобы ў выключных абставінах; двухсветнасць, падобная да таго, як у чалавека з’яднаны душа (несмяротная, дасканалая і свабодная) і цела (кволае, схільнае да хвароб, смерці, недасканалае), так ў акаляючым свеце спалучаецца духоўнае і матэрыяльнае, прыгожае і агіднае, боскае і д’яблава, нябеснае і зямное, свабоднае і рабскае, выпадковае і заканамернае – такім чынам, існуе свет ідэальны – духоўны, прыгожы і свабодны, і свет рэальны – фізічны, недасканалы, прыземлены.
Рамантызм у беларускай літаратуры ў эпоху яго развіцця ў Еўропе зарадзіўся ў творчасці польскамоўных паэтаў – ураджэнцаў Беларусі. Рамантычныя рысы ў цеснай пераплеценасці з рэалістычнымі, сентыменталісцкімі і нават класіцыстычнымі прысутнічаюць у творчасці Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, А. Рыпінскага, У. Сыракомлі, В. Каратынскага, В. Дуніна-Марцінкевіча. Можна таксама весці гаворку аб некаторых, няхай сабе і нязначных, але ўсё-такі выявах рамантычнай эстэтыкі і паэтыкі ў творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча.
Адным з улюбеных жанращ рамантыкащ была балада, якая прадстащляе сабой невялікі сюжэтны верш фантастычнага ці гераічнага характару на гістарычную або сучасную тэму. Падзеі, пра якія расказваецца ў баладзе, часта маюць трагічную развязку (“Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова, “Герой” П.Панчанкі).
1 Александровіч, С.Х. Беларуская літаратура XIX – пачатку XX ст.: хрэстаматыя крыт.матэрыялаў / С.Х. Александровіч, В.С. Александровіч. - Мінск: Выд-ва БДУ, 1978. - 256 с.
2 Багдановіч, І. Э. Авангард і традыцыя : Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння / І. Э. Багдановіч. — Мінск. : Бел. навука, 2001. – 387 с.
3 Баршчэўскі, Л. П. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён : папуляр. нарысы / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына — Мінск : Радыёла-плюс, 2006. — 596 с.
4 Беларуская літаратура ХІХ ст. : хрэстаматыя / аўт.-уклад. А. А. Лойка, В. П. Рагойша. — Мінск. : Выш. шк., 1988. — 488 с.
5 Берташ, А. У Каляндарна-абрадавыя песні: русальныя песні [Электронны рэсурс] / А. У. Берташ, А. Кедрык. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/137744. – Дата доступу:
6 Брусевіч, А. A. Беларускія вытокі рамантызму Адама Міцкевіча / А.А. Брусевіч // Весн. Гродзен. дзярж. ун -та. Сер. 1, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія і сацыялогія. Культуралогія. Педагогіка. Псіхалогія. Правазнаўства. Філ алогія. – 2003. – № 4. – С. 198–205.
7 Брусевіч, А.А. Тры балады Адама Міцкевіча, звязаныя з возерам Свіцязь: фота беларускага фактару / А.А. Брусевіч // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: матэрыялы навук. канф., Гродна, 24 кастр. 2003 г. / Гродзен. дзярж. ун-т; рэд. У.І. Каяла. – Гродна, 2003. – С. 167–173.
8 Вайткевіч, В. Зорка Адама Міцкевіча / В. Вайткевіч, А. Лойка // Адам Міцкевіч і Беларусь / уклад. В. Грышкевіч; навук. рэд.: А. Мальдзіс, Т. Нягодзіш. – Мінск.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. – С. 17–24.
9 Вікіпедыя – свабодная энцыклапедыя [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://ru.wikipedia.org/wiki. – Дата доступа:
10 Вінцэсь Каратынскі ў беларуска-славянскім літаратурным узаемадзеянні : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 29 верас. 2006 г. — Мінск. : Бел. навука, 2006. — 167 с.
11 Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў. Т.2: Новая літаратура, другая палова XVIII – ХІХ ст. / Навук. рэд. У. Мархель, В. Чамярыцкі. Мн., 2007. – 653 с. (17)
12 Гримм, Я . Немецкая мифология / Я. Гримм // Зарубежная эстетика и теория литературы ХІХ–ХХ веков. Трактаты, статьи, эссе. – М., 1987. – С. 52–71.
13 Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Пер. У.Папковіча. Прадм. І.Лапіна. Мн., 1989. – 164 с.
14 Івахненка, Т. “Твар яе – белая ружа…”. Ідэнтыфікацыя вобраза беларускай русалкі ў баладах Адама Міцкевіча “Свіцязянка” і “Рыбка” [Тэкст] / Т. Івахненка. // Роднае слова. – 1998. – № 12. – С. 15-21
15 Каваленка, В. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В. Каваленка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1981. – 320 с.
16 Лойка, А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд : у 2 ч. / А. А. Лойка. — Мінск. : Выш. шк., 1989. – Ч. 1. – 319 с.
17 Ляшук, В. Вывучэнне творчасці Адама Міцкевіча ў школе [Тэкст] / В. Ляшук. – Мн.: Аверсэв, 2003. – 113 с.
18 Мірачыцкі, Л. Светлым ценем Адама Міцкевіча [Тэкст] / Л. Мірачынскі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 279 с.
19 Міцкевіч, А. Гражына : Вершы і паэмы / А. Міцкевіч. — Мінск. : Маст. літ., 2003. — 254 с.
20 Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. – Мінск : Бел. навука, 2004. – 576 с.
21 Садаўнічы, Э. Рамантызм у кантэксце гісторыі сусветнай літаратуры / Э. Садаўнічы // Роднае слова. – 2001. – № 7. – С. 27–30.
22 Синило, Г. В. История немецкой литературы XVIII века : учеб. пособие / Г. В. Синило. – Минск : БГУ, 2012. – 400 с.
23 Станкевіч Ст. Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі. Вільня – Беласток, 2010. – 491 с.
24 Стахеев, Б. Адам Мицкевич [Текст] / Б. Стахеев // История польской литературы: В 2-х т. Т.1. - М., 1968. – 431 с.
25 Тарасюк, Л. Рамантызм у беларускай літаратуры / Л. Тарасюк // Роднае слова. – 1998. – № 10. – С. 43–47.
26 Філаматы і філарэты : зб. / уклад. К. Цвірка — Мінск. : Бел. кнігазбор, 1998. – 400 с.
27 Der Erlkönig [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://rammstein-text.ru/der-erlkoenig . – Дата доступа: 22.11.2018.
28 Gottfried August Bürger – Lenore [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://alogritmy.livejournal.com/89711.html. – Дата доступа:
29 Mickiewicz A. Ballady ó romanse. – 78 s.
30 Mickiewicz, A. Literatura słowiańska. Kurs pierwszy / A. Mickiewicz // Dzieła: w 17 t. – Warszawa: Czytelnik, 1993 – 2000. – T. 8. – 1997. – 758 s.
31 Mickiewicz, A. O poezji romantycznej / A. Mickiewicz // Dzieła: w 16 t. – Warszawa: Czytelnik, 1949 – 1955. – T. 5. – 1950. – S. 185–204.