ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
1. Фразеалагізмы як адзінкі мовы і культуры народа
1.1 Агульная характарыстыка фразеалагізмаў
1.2 Аспекты вывучэння фразеалогіі беларускай мовы
1.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
1.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў
2. Формы дзеяслоўных кампанентаў у фразеалагізмах беларускай мовы
2.1 Інфінітыў як кампанент фразеалагізмаў
2.2 Спрагальныя формы дзеясловаў у фразеалагізмах беларускай мовы
2.3 Дзеепрыслоўе як кампанент фразеалагізмаў беларускай мовы
2.4 Дзеепрыметнік як кампанент фразеалагізмаў беларускай мовы
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ДАДАТАК
УВОДЗІНЫ
Акрамя асобных слоў, як лексічных адзінак, у мове таксама ўжываюцца і больш скаладаныя, якія называюцца ўстойлівымі, альбо фразеалагічнымі. Фразеалагізмы, як і словы, – істотны састаўны кампанент мовы. Адпаведна раздел мовазнаўства, што вывучае ўстойлівыя адзінкі мовы, называецца фразеалогія (ад грэч. phrasis – выраз і logos – вучэнне). Гэта раздзел мовазнаўства, які “вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў” [13, с. 3]. Тэрмінам фразеалогія таксама абазначаецца сукупнасць фразеалагічных адзінак пэўнай мовы або асобнага аўтара, твора, перыяду і інш.
Фразеалогія разглядае фраземы ў якасці пэўнай сістэмы суадносных і ўзаемазвязаных моўных адзінак. Нягледзячы на фармальную, сэнсавую, функцыянальную і іншую разнастайнасць, паміж фразеалагізмамі выяўляюца трывалыя сістэмныя сувязі і самі гэтыя моўныя адзінкі сістэматызуюцца, падзяляюцца на групы, тыпы, разрады.
Вывучэнне фразеалагізмаў адносіцца да тых сфер мовазнаўства, што вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну і стала фармавацца як самастойная навука ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў назад. У 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі “скрытага развіцця”, а фразеалагізмы пад назвамі ідыёмы, прымаўкі і г.д. доўгі час сцісла разглядаліся ў рамках лексікалогіі ў якасці аднаго з яе пытанняў.
Перад абасабленнем фразеалогіі ў асобны лінгвістычны раздел беларускім мовазнаўствам быў пройдзены перыяд выяўлення, збірання і сістэматызацыі фразеалагічнага матэрыялу. Адным з першых устойлівыя народныя выразы зафіксаваў І.І. Насовіч у сваім “Слоўніку беларускай мовы” (1870), дзе яны падаваліся як ілюстрацыі пры апісанні слоў або як загалоўкі асобных слоўнікавых артыкулаў.
Як новая галіна беларускага мовазнаўства фразеалогія пачала фарміравацца ў 50-60-я гады мінулага стагоддзя (працы А.М. Базыленкі, Ф.М. Янкоўскага, А.С. Аксамітава і інш.). Асабліва інтэнсіўнае і рознабаковае даследаванне фразеалагізмаў літаратурнай і дыялектнай беларускай мовы пачалося з канца 70-х гадоў ХХ ст.
Перад фразеалогіяй, паводле А. С. Аксамітава, стаяць свае спецыфічныя задачы. Сярод іх даследчык вылучае наступныя: “ускрыццё прычын узнаўляльнасці і ўстойлівасці фразеалагічных адзінак, змены значэнняў нераскладальных злучэнняў слоў, іх метафарызацыі, утварэння новых фразеалагічных сувязей” [1, с. 8].
Акрамя таго, даследаванню паходжання фразеалагізмаў, іх семантычных і стылістычных асаблівасцей, структурнай арганізацыі ў той ці
1. Фразеалагізмы як адзінкі мовы і культуры народа
1.1 Агульная характарыстыка фразеалагізмаў
На пачатку ўзнікнення актыўнага даследавання фразеалагічнага складу беларускай мовы Ф.М. Янкоўскі падае наступнае апісанне сутнасці фраземы: “гэта спалучэнні слоў, якія складаюцца не менш як з двух слоў і ўтвараюць словазлучэнні...; якія маюць адзіны цэласны сэнс... семантычнае адзінства, цэласнае лексічнае значэнне...; якія маюць значэнне слова ці словазлучэння...; якія не падзяляюцца ў сінтаксічных адносінах... і выступаюць – незалежна ад колькасці слоў – у ролі аднаго члена сказа...; якія не ўтвараюцца непасрэдна ў гаворцы, у гутарцы, паведамленні, а выкарыстоўваюцца як гатовыя, вядомыя спалучэнні з гатовым, вядомым сэнсам, значэннем; якія ў большасці выпадкаў характарызуюцца экспрэсіўна-эмацыянальная выразнасцю, ацэначнасцю...” [22, с. 9-10].
І.Я. Лепешаў дае больш сціслае, але амаль не менш змястоўнае азначэнне тэрміну фразеалагізм – “устойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў)” [13, с. 5].
Разам з тым, як заўважае А. С. Аксамітаў, “адсутнасць якой-небудзь з істотных прыкмет фразеалагізма не азначае, што гэта адзінка не належыць да фразеалагічнага складу. Яна можа быць у нейкай ступені свабодным словазлучэннем, якое знаходзіцца ў стадыі пераўтварэння ў фразеалагізм. Калі які-небудзь выраз набывае ўстойлівае, традыцыйнае, стабільнае ўжыванне, то ўжо адно гэта з’яўляецца прыметай нараджэння і замацавання ў сістэме мовы новай адзінкі (фразеалагізма) са сваім, уласцівым ёй значэннем” [1, с. 11-12]. Фразеалагізмы заснаваны на семантыка-граматычным адзінстве, яны павінны вывучацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці іх семантычных, этымалагічных, марфалагічных, сінтаксічных, структурных, стылістычных і іншых характарыстык.
Дадзенае І.Я. Лепешавым азначэнне коратка змяшчае ў сабе асноўныя прыкметы фразеалагізма, што адрозніваюць яго ад іншых лексічных адзінак. Разгледзім іх больш падрабязна.
1. Устойлівасць, інакш кажучы, пастаянства замацаванага за імі зместу, кампанентнага складу і структуры. Фразеалагізм мае пастаянны змест, што перадаецца строга акрэсленымі кампанентамі, структурна
2. Формы дзеяслоўных кампанентаў у фразеалагізмах беларускай мовы
Дзеяслоўныя фразеалагізмы – самая распаўсюджаная група сярод разглядаемых выразаў. Іх асноўны кампанент можа быць выражаны як непасрэдна дзеясловам, так і ягонымі формамі – дзеепрыслоўем і дзеепрыметнікам. У практычнай частцы работы прыводзіцца спіс фразеалагізмаў, што ілюструць выкарыстанне ў якасці асноўнага кампанента інфінітыва, спрагальных форм дзеяслова, а таксама дзеепрыслоўяў і дзеепрыметнікаў. Крыніцай ілюстратыўнага матэрыялу абраны “Слоўнік фразеалагізмаў” у 2-х тамах І.Я. Лепешава.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Падводзячы вынік, можна зрабіць наступныя высновы.
Фразеалогія разглядае фраземы ў якасці пэўнай сістэмы суадносных і ўзаемазвязаных моўных адзінак. Нягледзячы на фармальную, сэнсавую, функцыянальную і іншую разнастайнасць, паміж фразеалагізмамі выяўляюца трывалыя сістэмныя сувязі і самі гэтыя моўныя адзінкі сістэматызуюцца, падзяляюцца на групы, тыпы, разрады. Фразеалагізм – устойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў).
Прыкметамі фразеалагізма з’яўляюцца ўстойлівасць, узнаўляльнасць, мінімум двухкампанентная структура, спалучальнасць з іншымі лексічнымі адзінкамі, семантычная цэласнасць. Да фразем у строгім сэнсе не адносяцца апісальныя дзеяслоўныя звароты, перыфразы, саатсаўныя тэрміны з захаваннем сэнсу кампанентаў, непераасэнсаваныя крылатыя выразы, прыказкі.
Фразеалагізмы па паходжанні падзяляюцца на спрадвечна беларускія (агульнаславянскія, агульнаўсходнеславянскія, уласна беларускія), запазычаныя з іншых моў (царкоўнаславянскай, рускай, польскай, украінскай), калькі і паўкалькі.
Семантычна фраземы дзеляцца на фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя злучэнні. Таксама даследуюцца з’явы полісеміі, варыянтнасці, сінаніміі, антаніміі, аманіміі фразеалагічных адзінак.
Фразеалагізмы паводле суаднесенасці з часцінамі мовы бываюць назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя, мадальныя і выклічнікавыя.
Фразеалагічныя адзінкі вывучаюцца з боку функцыянальна-стылявой афарбоўкі, у сувязі з чым іх можна падзяліць на функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюць кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы.
Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў вызначаецца праз іх структурныя асаблівасці, здольнасць спалучацца з іншымі лексічнымі адзінкамі ў межах сказа, а таксама іх сінтаксічнай роляй у ім.
Фразеалагізмы падзяляюцца на тры структурна-граматычныя разнавіднасці: фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-сказы, фразеалагізмы-спалучэнні.
Што тычыцца сінтакічнай спалучальнасці фразеалагізмаў, то яны звязваюцца з іншымі лексічнымі адзінкамі ў сказе пры дапамозе дапасавання,
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск: Выш. шк., 1978. – 224 с.
2. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М.: Наука, 1977. – С. 140 – 161.
3. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М.: Наука, 1977. – С. 118 – 139.
4. Виноградов, В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / В.В. Виноградов. – М. – Л.: Гос. уч.-пед. изд-во М-ва просвещения РСФСР, 1947. – 784 с.
5. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
6. Жуков, В.П. Семантика фразеологическнх оборотов / В.П. Жуков. - М.: Просвещение, 1978. – 160 с.
7. Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд., дапрац. і дап.. – Мн.: Выш. шк. – 1995. – 334 с.
8. Лепешаў, І.Я. Катэгорыя трывання ў дзеяслоўных фразеалагізмах / І.Я. Лепешаў // Беларуская лінгвістыка. – 2010. – Выпуск 64. – С. 17 – 25.
9. Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразелагізмаў. У 2 т. Т. 1. А – Л / І.Я. Лепешаў. – Мн.: Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. – 672 с.
10. Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразелагізмаў. У 2 т. Т. 2. М – Я. Выданне 2-ое, дапоўн. і выпр. / І.Я. Лепешаў. – Мн.: Беларус. Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. – 968 с.
11. Лепешаў, І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: Дапаможнік / І.Я. Лепешшаў. – Гродная: ГрДУ. – 2002. – 207 с.
12. Лепешаў, І.Я. У фразеалагічную скарбонку: Даведнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ. – 2004. – 149 с.
13. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускаяй мовы: Вуч. дапам. для філал. Фак. ВНУ. – Мн.: Выш. шк. – 1998. – 271 с.
14. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мн. БелЭн. – 2004. – 448 с.
15. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.: В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228 – 232.
16. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2010. – 230 с.
17. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа : манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.
18. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
19. Саўчанка, В.М. Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2012. – 72 с.
20. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літартурнай мове: дапам. / Якшук Л.М.; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ. – 2008. – 223 с.
21. Якшук, Л.М. Сінтаксічая роля назоўнікавых фразеалагізмаў / Я.М. Якшук // Роднае слова. – 2002. С. 82 – 84.
22. Янкоўскі, Ф.М. Роднае слова. З навукова-папулярных нарысаў. / Ф.М. Янкоўскі – Мн.: Выш. шк. – 1967. – 92 с.