Уводзіны
Працэс намінацыі рэчаў і з’яў з’яўляецца адным з ключавых працэсаў мыслення челавека і вельмі цесна звязаны з мовай. Аднымі з найбольш частотнымі словамі ў мове кожнага народа з’яўляюцца онімы.
Анамастыка (ад грэч. onomastike – майстэрства даваць імёны) – раздзел мовазнаўстава, які вывучае любыя ўласныя імёны, іх паходжанне, гісторыю, асноўныя заканамернасці развіцця і функцыянавання, а таксама сукупнасць уласных імён – анімію, анамастыкон [9, с. 215].
Прозвішча ў сучасным разуменні – гэта атрыманае ў спадчыну другое імя чалавека ці сям’і –групы блізкіх у роднасных адносінах людзей. Яно з’яўляецца ўстойлівым і нязменным не менш чым у трох пакаленнях. Прозвішча перадаецца з пакалення ў пакаленне па мужчынскай лініі. Прозвішча з'явілася найбольш позна па часе ўзнікнення элементаў назвы людзей. Слова «прозвішча» ўвайшло ў беларускую мову адносна позна. Яно паходзіць ад лацінскага слова «прозвішча» – сям'я. У беларускай мове часам ужываюць гэтае слова з тым жа значэннем: фамільныя рэліквіі, фамільнае срэбра, г.зн. здаўна якія знаходзіліся ў валоданні дадзенай сям'і.
Антрапонімы займаюць немалаважнае месца ў мове. Гісторыя беларускай антрапаніміі каранямі сыходзіць у далёкае мінулае і самым цесным чынам звязана з гісторыяй народа і яго мовы.Гісторыя беларускіх прозвішчаў складаная і супярэчлівая. Адна з прычын іх узнікнення - недастатковая колькасць уласных імёнаў, якая не магла задавальняць патрэбы грамадства, бо гэта прыводзіла да іх частага паўтарэння, стварала нязручнасці. Паходжафнне многіх беларускіх прозвішчаў матываванае.
Па словах Г.М. Мезенка, “Анамастыка Беларусі з’яўляецца аб’ектам асаблівай увагі не толькі лінгвістаў, але і гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў. Тлумачыцца гэта тым, што ўласныя назвы – індывідуальныя найменні аб’ектаў – адносяцца да найбольш старажытнага лексічнага пласта моўнай сістэмы і адлюстроўваюць пэўныя культурнагістарычныя і этнаграфічныя асаблівасці жыцця народа на розных этапах яго гісторыі” [10, с. 23].
Актуалізацыя рэгіянальных анамастычных даследаванняў звязана з імёнамі У.А. Ніканава, В.В. Шура, М.Ю. Бяляевай, А.С. Шчарбак, І.А. Каралёвай, Г.М. Мезенка, Т.У. Скрабнёвай, В.М. Ляшкевіч, Т.А. Карніеўскай, Г.К. Семяньковай, якія займаліся вывучэннем асаблівасцей бытавання іменніка ў розных моўных сітуацыях, рэакцыяй антрапаніміі на разнастайныя грамадска-гістарычныя з’явы. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады цікавасць да рэгіянальных даследаванняў набывае
1 З гісторыі пытання
Найменні асобы – адзін з найбольш прадукцыйных сродкаў мовы, што ўдзельнічае ў фармаванні і папаўненні моўнай і канцэпцыйнай карціны свету.
Даследаванні асабовай лексікі ў беларускім мовазнаўстве маюць шэраг кірункаў і вызначаюцца сваёй шматаспектнасцю. Назвы асобы даследаваліся як у дачыненні да канкрэтных храналагічных межаў – асобных перыядаў развіцця беларускай мовы, так і ў працэсе іх станаўлення як самастойнай мікраструктуры на працягу некалькіх этапаў гісторыі мовы. Адрозніваюцца даследаванні і абсягам аналізаванай лексікі: адныя з іх прысвечаныя вывучэнню асобных тэматычных групаў асабовых найменняў, у іншых – такія адзінкі з’яўляюцца толькі часткай больш шырокага абсягу словаў. У шэрагу працаў назіраецца таксама дыферэнцыяцыя паводле таго, лексіка якой разнавіднасці беларускай мовы – літаратурнай ці народна-дыялектнай – абраная за аб’ект даследавання.
Найчасцей згаданая катэгорыя разглядаецца ў дачыненні да беларускай літаратурнай мовы, пэўнага этапу яе развіцця або ў межах лексікі асобна ўзятага помніка пісьменства. Як дадатковы матэрыял тут часам падаюцца і факты з народна-дыялектнай мовы. Спецыяльнаму аналізу дыялектных намінацый асобы прысвечаны навуковыя працы К.М. Панюціч, якая аналізавала асабовыя назвы ў гаворках Ушаччыны, эмацыйна-ацэнкавыя асабовыя намінацыі з гаворак Мёрскага раёну даследаваў М.Н.Крыўко. Непасрэдна антрапаніміі Гродзеншчыны прысвечаны працы А.К.Усціновіч. Найбольш значнай сярод іх можна назваць манаграфію “Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны” (1975).
Анамастычная лексіка беларускай мовы пачала актыўна даследавацца ў апошнія 40 гадоў. Агульны агляд развіцця антрапанімікі і тапанімікі Беларусі ад 30–40-х гадоў ХІХ ст. да нашых дзён уключна зроблены М. Бірылам і В. Лемцюговай, а таксама Г. Мезенка ў яе навучальным дапаможніку “Беларуская анамастыка” і аглядным артыкуле “Сучасная беларуская анамастыка”, дзе праведзена апісанне асноўных напрамкаў вывучэння анамастычных адзінак, выяўлена ступень вывучанасці розных разрадаў онімаў.У 1998 г. апублікавана навукова-папулярная кніга В. Шура “З гісторыі ўласных імёнаў” , а ў 1998 г. выдадзены дапаможнік для настаўнікаў В. Шура “Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка”.
Тыповы антрапонім (уласнае імя, мянушка, прозвішча), як вядома, амаль пазбаўлены лексічнага значэння, што было ўласціва зыходнаму апелятыву. Паколькі онімы (асабовыя ўласныя імёны, мянушкі і інш.) у сваёй большасці, як заўважыла Г. Мезенка, – словы другаснай намінацыі, у іх можа
2 Лексіка-семантычныя разрады прозвішчаў жыхароў вёскі Касцюкоўка Гомельскага раёна
Вёска Касцюкоўка знаходзіцца недалёка ад Гомеля, належыць да Яромінскага сельскага савета Гомельскага раёна. Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Значную частку жыхароў складалі стараверы, якія збеглі з Расіі.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у валоданні фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 - фельдмаршала князя І. Ф. Паскевіча. Праз вёску праходзіў гасцінец Санкт-Пецярбург - Кіеў (пачаў будавацца ў 1782 годзе). У 1850 годзе побач прайшла шаша Санкт-Пецярбург - Кіеў, што значна пашырыла транспартныя магчымасці вёскі. Паштовая станцыя. Гаспадар фальварка Касцюкоўка валодаў тут у 1862 годзе 611 дзесяцінамі зямлі. З 1875 працавала крупадрабнілка. У 1885 годзе дзейнічала збожжазахавальны магазін. Паводле перапісу 1897 года: школа, карчма. У вясковай школе ў 1907 годзе было 43 вучні. У 1909 годзе 1239 дзесяцін зямлі, у Пакалюбіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Працавала аддзяленне паштовай сувязі.
У 1926 годзе дзейнічалі паштовы пункт, школа, цэнтр Касцюкоўскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай акругі. Побач былі Касцюкоўскія хутары. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Інтэрнацыянал», працаваў вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 142 жыхары загінулі на фронце. Размяшчаюцца вучэбна-даследчая гаспадарка, прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 179, фабрыка швейных вырабаў, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
Падчас дадзенага даследавання былі сабраны прозвішчы жыхароў вёскі ў агульнай колькасці 92 адзінкі. Крыніцамі паслужылі гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць” Гомельскага раёна, спісы жыхароў у сельскім савеце.
Калі разглядаць семантычную характарыстыку дадзеных прозвішчаў, то можна выдзеліць наступныя лексіка-семантычныя разрады:
1) Прозвішчы, утвораныя ад асабовых уласных імён.
Такія прозвішчы даволі пашыраныя, іх колькасць каля 30%:
Значная частка сучасных прозвішчаў ўтворана ад каляндарных імёнаў, як жаночых, так і мужчынскіх, у тым ліку і ад памяншальных, і прыніжальных формаў. Так, у носьбіта аднаго імя ў пэўным асяроддзі была практычна заўсёды мянушка. Але сучасныя прозвішчы не даюць магчымасці нам вылучаць мянушкі, аманімічныя асабовым імёнам ці іх гутарковым
3 Словаўтваральныя асаблівасці прозвішчаў жыхароў вёскі Касцюкоўка Гомельскага раёна
У сучаснай беларускай мове вылучаюцца наступныя спосабы словаўтварэння: марфалагічны, марфолага-сінтаксічны, складаны і лексіка-семантычны [9, с. 80]. Гэтыя спосабы адрозніваюцца сваімі словаўтваральнымі сродкамі і рознай ступенню пашырэння. Самае пашыранае марфалагічнае словаўтварэнне.
З прааналізаванай лексікі найбольш слоў утворана марфалагічным спосабам. Пры марфалагічным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў беларускай мове з’яўляецца афіксацыя – утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У залежнасці ад таго, пры дапамозе якіх афіксаў утвараюцца новыя словы, у марфалагічным словаўтварэнні выдзяляюцца наступныя разнавіднасці гэтага спосабу: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны і бязафіксны (нулявая суфіксацыя).
У марфалагічным словаўтварэнні самым прадуктыўным выступае суфіксальны спосаб.
Суфіксальны спосаб.
Як сведчыць сабраны матэрыял, прозвішчы, утвораныя пры дапамозе прозвішчаўтваральных суфіксаў, складаюць асноўную частку ў прозвішчаў Гомельскага раёна. Такія прозвішчы М.В. Бірыла адносіць да другасных [3] і супрацьпастаўляе ім так званыя першасныя, у якіх паўтараюцца структурныя тыпы апелятываў або якія супадаюць з апелятывамі і імёнамі:
Улічваючы значэнні названых суфіксаў, лягчэй вызначыць семантыку прозвішча.
- прозвішчы, утвораныя пры дапамозе суфіксаў –іч- (-ыч-) /ач (“чыстыя” і ўскладненыя іншымі элементамі)
Суфікс -іч (-ыч) мае значэнне ‘нашчадак’ (чалавек у адносінах да сваіх продкаў, сын, спадчыннік, наступнік або ўвогуле ‘дзіця’):
Валовіч <вол;
Раковіч <рак;
Бабіч <баба. Жалязняковіч < жалязняк ‘гандляр жалезам’,
Мясніковіч < мяснік,
Глушэвіч < рэг. ‘глухі’,
Круковіч< рэг. крук ‘скупец, скупы чалавек’,
Кудрэвіч < рэг. кудры ‘кучаравыя валасы’,
Курыловіч < рус. курила, курилка ‘п’яніца, гуляка’,
Заключэнне
Імя чалавека – гэта самае жывое слова, бо яно разам з носьбітам праз увесь яго век, пачынаючы з тых дзён, калі немаўля пачынае асэнсавана гаварыць. І перш чым разумець слова “я” як асабістую прыналежнасць, дзіця разумее, што яно мае сваё імя і часта замяняе ім асабовы займеннік. Мянушкі, як і імёны ды прозвішчы, - гэта своеасаблівы ўмоўны знак гісторыі. Вось чаму, дакопваючыся да першаасновы асабовага імя, заўсёды пазнаеш таямніцы жыцця. Цэлыя гістарычныя эпохі прадстаюць перад вачыма, калі праглядаеш захаваныя да нашага часу спісы, разрадныя кнігі, метрычныя кнігі царкоўныя і касцёльныя, спісы рэкрутаў-навабранцаў, кнігі запісу актаў грамадзянскага стану.Лексічны склад беларускіх прозвішчаў даволі багаты і разнастайны. Паходжанне многіх прозвішчаў матываванае. Аналіз семантыкі і структуры прозвішчаў – цікавая, каштоўная і цяжкая справа, што прызнаецца многімі антрапанімістамі.
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Багатая пісьмовая спадчына беларускага народа, а таксама матэрыялы дыялектных слоўнікаў, этнаграфічных прац, мемуары далі магчымасць даследчыкам прасачыць, як з былога, надзвычай багатага іменаслова старых і новых царкоўных імёнаў, мянушак, клічак-характарыстык у іх разнастайных формах і варыянтах паступова складвалася сучасная сістэма беларускіх прозвішчаў, як выяўлялася яе спецыфіка, яе тыповыя адметныя асаблівасці.
Такім чынам, падчас дадзенага даследавання былі сабраны прозвішчы жыхароў вёскі Касцюкоўка Яромінскага сельскага савета Гомельскага раёна ў агульнай колькасці 92 адзінкі. Крыніцамі паслужылі гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць” Гомельскага раёна, спісы жыхароў сельскіх саветаў.
Калі разглядаць семантычную характарыстыку дадзеных прозвішчаў, то можна выдзеліць наступныя лексіка-семантычныя разрады: прозвішчы, утвораныя ад асабовых уласных імён, прозвішчы адапелятыўнага паходжання. Пэўная частка сучасных прозвішчаў ўтворана ад каляндарных імёнаў, як жаночых, так і мужчынскіх, у тым ліку і ад памяншальных, і прыніжальных формаў. Так, у носьбіта аднаго імя ў пэўным асяроддзі была практычна заўсёды мянушка. Але сучасныя прозвішчы не даюць магчымасці нам вылучаць мянушкі, аманімічныя асабовым імёнам ці іх гутарковым формам, і таму адпаведныя антрапонімы мы разглядаем як непасрэдна адымёнавыя.
Калі разглядаць самую вялікую групу – прозвішчы адапелятыўнага паходжання, то можна заўважыць, што колькасна ў ёй пераважаюць прозвішчы, утвораныя на аснове якасцеў, уласцівасцей чалавека, жывёл.
1. Беларуская антрапанімія: вучэб. дапамож. / Г.М. Мезенка (навук. рэд.) [і інш.]. – Віцебск : УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2009. – 254 с.
2. Беларуская граматыка / М.В. Бірыла [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 431 с.
3. Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія : Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі / М.В. Бірыла. – Мінск : Навука і тэхніка, 1969. – 508 с.
4. Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія : Структура ўласных мужчынскіх імён / М.В. Бірыла. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – 320 с.
5. Бобрык, У.А. Прозвішчы Жыткавіцкага раёна адапелятыўнага паходжання / У.А. Бобрык // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. – 2014. – № 1(82). – С. 50–54.
6. Веселовский, С.Б. Ономастикон. Древние имена, прозвища и фамилии./ С.Б. Веселовский. – Москва : Наука, 1974. – 382 с.
7. Даўбешка, Н.П. Пра некаторыя спецыфічныя словаўтваральныя тыпы беларускай мовы (у параўнанні з рускай) / Н.П. Даўбешка // Словообразование и номинативная деривация славянских языках: Матер. VIII Междунар. науч. конф., Гродно, 15-16.04.2003 г. – Гродно, 2003. – С. 95-99.
8. Кароткая граматыка беларускай мовы [Тэкст] / пад рэд А.А. Лукашанца. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 351 с.
9. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа ; пад рэд. А. Я.Баханькова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.
10. Мезенка, Г.М. Віцебшчына ва ўласных імёнах: мінулае і сучаснасць: манагр. / Г.М. Мезенка, В.М. Ляшкевіч, Г.К. Семянькова. – Віцебск : УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2006. – 238 с.
11. Палягошка, А.А. Антрапанімічная лексіка Віцебшчыны: структурна-семантычны аспект / А.А. Палягошка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/116669/1/Палягошка.pdf. – Дата доступу: 12.05.2017.
12. Сасноўская, К.А. Асаблівасці сучаснага антрапанімікону Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці / К.А. Сасноўская // Русская литература и методика ее преподавания в современном поликультурном пространстве: автор – жанр – стиль: сб. материалов междунар. науч.-практ. конф., Брест, 4–5 окт. 2012 г. : в 2 ч. Ч. 1 / Брест. гос. ун-т им. А.С. Пушкина; редкол.: Т.В. Сенькевич (гл. ред.), О.Б. Переход. – Брест : БрГУ, 2012. – С. 177–179.
13. Скребнева, Т.В. Антропонимикон современного белорусского города в динамическом и социолингвистическом аспектах (на материале русскоязычных личных имен г. Витебска): автореф. дис. … канд. филол. наук, (10.02.02) / Т.В. Скребнева. – Минск, 2010. – 23 с.
14. Станкевіч, А.А. Антрапанімікон г. Жлобіна (2002–2008 гг.) / А.А. Станкевіч // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 20 красавіка 2010 г.) / рэдкал. І. Л. Капылоў [і інш.]. — Мінск, 2010. — С. 187–189.
15. Суперанская, А.В. Современные русские фамилии / А.В. Суперанская, А.В. Суслова ; под. ред. Ф.П. Филина. – М. : Наука, 1981. – 176 с.
16. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. / ; пад агульнай рэдакцыяй К.К. Атраховіча (К. Крапівы) АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск : БелСЭ, 1977. –5 т.
17. Унбегаун, Б. Русские фамилии / пер. с англ. / Б. Унбегаун / общ. ред. Б.А. Успенский. – М.: Прогресс, 1989. – 443 с.
18. Федосюк, Ю.А. Русские фамилии: Популярный этимологический словарь / Ю.А. Федосюк. – М. : Детская литература, 1980. – 239 с.
19. Шур, В.В. Беларускія ўласныя імёны: бел. антрапаніміка і тапаніміка: дапам. для настаўнікаў / В.В. Шур. – Мінск : Маст. літ., 1998. – 194 с.