УВОДЗІНЫ
Як вядома, да пачатку XX ст. галоўнымі формамі землеўладання на Беларусі з'яўляліся прыгоніцкія – дваранскае, сялянскае і дзяржаўнае.
У 1905 г. дваране ў Беларусі трымалі ў сваіх руках 41 % усёй зямлі. Яны складалі абсалютную большасць сярод 2896 латыфундыстаў-уласнікаў, якія валодалі 500 і больш дзесяцінамі, а таксама і сярод буйных памешчыкаў (5431), якія мелі маёнткі ад 100 да 500 дзесяцін. Многія памешчыцкія гаспадаркі, перш за ўсё буйныя, прыстасаваліся да рынку. Капіталістычная сістэма значна пацясніла паўпрыгоніцкія, адпрацаваныя формы гаспадарання і істотна ўмацавалася ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў цэлым. Тым не менш, развіццё капіталізму па прускаму шляху, пачатак якому паклала рэформа 1861 г., і праз 40 гадоў пасля яе не прывяло да вырашэння аграрнага пытання.
Асновай гаспадаркі пераважнай большасці сялян заставаліся надзельныя землі, якімі яны не маглі распараджацца так, як хацелі, нават у тых рэгіёнах, дзе было падворнае землеўладанне. Да пачатку XX ст. пасля неаднаразовых сямейных раздзелаў надзелы значна змяльчалі. Узрасла колькасць беззямельных і малазямельных сялян. У 1905 г. з 660 тыс. сялянскіх двароў Беларусі каля 70 тыс. (12%) з'яўляліся беззямельнымі, а 251,4 тыс. (42,6 %) мелі надзелы да 8 дзесяцін, з якіх яны не маглі пражыць. Не забяспечваў у той час пражытачны мінімум сярэдняй сялянскай сям'і ў 6-7 душ і надзел да 15 дзесяцін на двор. А такіх сялянскіх двароў налічвалася 82,5 %. Пры гэтым селянін без згоды сельскай грамады не мог прадаць свой надзел, закласці яго ў банку і г. д. Ён быў фактычна прымацаваны да тых павіннасцей, якія былі звязаны з надзелам. Менавіта шматлікія падаткі і павіннасці пры нізкай урадлівасці зямлі і адсталай агратэхніцы і прыводзілі да таго, што сялянская сям'я, маючы надзел да 15 дзесяцін, не магла пракарміць, апрануць сябе, па-чалавечы жыць.
Сярэдневяковыя формы землеўладання, саслоўная няпаўнапраўнасць і прыніжанасць селяніна, непасільныя падаткі і павіннасці, якія ён нёс на карысць памешчыцкай дзяржавы, былі асноўнай прычынай, якая тармазіла развіццё не толькі сельскай гаспадаркі, але і прамысловасці, бо і паўпер-селянін, які знаходзіўся ў кабальнай залежнасці ад памешчыка, і памешчык, які вёў сваю гаспадарку метадамі паўпрыгоніцкай эксплуатацыі такіх сялян, амаль не з'яўляліся спажыўцамі прамысловых тавараў. Абмежаванасць унутранага рынку ўсё больш абвастрае супярэчнасці паміж высокаразвітай прамысловасцю і адсталай паўпрыгонніцкай сельскай гаспадаркай. Не выпадкова менавіта аграрнае пытанне з'яўляецца галоўным і першачарговым у працэсе паспявання і развіцця першай рускай рэвалюцыі 1905-1907 гг.
Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ не завяршылася. З-за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая моцная сялянская гаспадарка. У пачатку XX ст. сярод сялян 61 % складалі беднякі, 28 % – сераднякі і толькі 11 % – заможныя сяляне. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці на
1 КРЫНІЦЫ І ГІСТАРЫЯГРАФІЯ
У першае дзесяцігоддзе XX ст. Беларусь па-ранейшаму заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць толькі 15 %. Пад уплывам попыту сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёва-эканамічныя адносіны, усё часцей выяўлялася яе спецыялізацыя па вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся пераход ад трохпольнай да многапольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г. істотна павялічылася выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малацілак, веялак, сеялак, жнеяк, сенакасілак) памешчыцкімі гаспадаркамі і заможнымі сялянамі. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгралі ўведзеныя ў 1911 г. земствы. Яны стваралі агранамічныя, заатэхнічныя і ветэрынарныя службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.
У пачатку XX ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай і фарміравання буржуазнай зямельнай уласнасці. Да 1914 г. дваранскае землеўладанне ў беларускіх губернях зменшылася на 12,7 %, пры гэтым 2/3 памешчыцкіх зямель былі закладзены ў банках. Зямлю інтэнсіўна прадавалі дваране, чыноўнікі, афіцэры, а куплялі пераважна моцныя сяляне, купцы, мяшчане.
На паскарэнне працэсаў куплі-продажу зямлі была накіравана і сталыпінская аграрная рэформа. Яна ўзмацніла сацыяльную дыферэнцыяцыю ў беларускай вёсцы, садзейнічала фарміраванню сельскай буржуазіі з ліку заможных сялян, а таксама сельскага пралетарыяту. Апошні папаўняўся за кошт беднякоў, якія выйшлі з сельскай абшчыны і прадалі сваю зямлю заможным сялянам. Працэс капіталізацыі аграрных адносін у беларускай вёсцы працягваўся.
На пачатку XX ст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі аж з сярэдзіны XIX ст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб’ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы шырокіх працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.
Першая расійская рэвалюцыя павінна была расчысціць шлях для капіталізму, забяспечыць умовы развіцця найбольш прагрэсіўнага яго тыпу, дэмакратызацыі ўсіх грамадска-палітычных інстытутаў. Апошняя спроба царызму выйсці з крызісу з дапамогай “маленькай пераможнай вайны” з
2 ХАРАКТАРЫСТЫКА, ТЭМАТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ, АЎТАРСКІ СКЛАД РЭДАКЦЫІ “НАШАЙ НІВЫ”, ЗВЯЗАНЫЯ З ПУБЛІКАЦЫЯМІ ПА ПРАБЛЕМАХ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ВЕСКІ
Газета «Наша Ніва» была ўтворана ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускай сацыялістычнай грамады. Думка аб стварэнні беларускай газеты ўзнікла ў членаў БСГ ў канцы лета 1906 г., калі партыя знаходзілася на нелегальным становішчы і ёй неабходна было пачаць легальную справу. 1 верасня 1906 году ў Вільні выйшаў пілотны нумар першай беларускай газеты «Наша Доля». З пяці выдадзеных нумароў «Нашай Долі» чатыры былі канфіскаваныя. За «заклік да ўзброенага паўстання для перамены дзяржаўнага ладу» Віленская судовая палата пастанавіла «выданне газеты «Наша Доля» забараніць назаўсёды», а рэдактара газеты пакараць адным годам турэмнага зняволення. Тым не менш, ужо праз месяц (паводле некаторых звестак – нават яшчэ падчас выдання «Нашай долі») удалося пачаць выпуск другой беларускай газеты.
«Наша Ніва» пачала выходзіць 10 (23) лістапада 1906 года. Першы нумар газеты выйшаў у друкарні Марціна Кухты. Выдаўцамі газеты лічыліся прыватныя асобы, бо БСГ дагэтуль знаходзілася на нелегальным становішчы. Першым выдаўцом і рэдактарам быў Аляксандар Уласаў. Адным з ідэолагаў выдання – Іван Луцкевіч, стваральнік славутага віленскага Беларускага музею і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач з ім працаваў яго брат, ідэолаг Беларускай сацыялістычнай грамады Антон Луцкевіч. З 1909 году сакратаром газеты, а ў 1912-1913 гадах фактычным яе рэдактарам стаў Вацлаў Ластоўскі. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў класік літаратуры Якуб Колас. Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля таксама дэбютавалі ў «Нашай Ніве». А славуты нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 стаў яе рэдактарам і кіраваў газетай да восені 1915 году. Газета была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй адводзілася матэрыялам, якія прысвячаліся актуальнаму жыццю Беларусі, падзеям у жыцці беларускага нацыянальнага руху. Яе выданне суправаджалася рэнэсансам інтэлектуальнага жыцця, у ёй друкавалася цэлая пляяда пісьменьнікаў, якія сталі класікамі беларускай літаратуры – сярод іх Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч [1, c. 138].
Умоўна падзяляючы перыёдыку на групы паводле галоўнай мэты выпуску выдання, можна назваць дзве асноўныя: камерцыйную (дзеля заробку) і ідэйна-канцэптуальную (дзеля рэалізацыі палітычных, грамадскіх і інш. задач). Варта адзначыць, што дарэвалюцыйная прэса на Беларусі не пераступіла этап, калі журналістыка як сацыяльна-палітычная дзейнасць стала пераўтварацца ў прыбытковую справу. Гэты факт у тым ліку быў
3 АСНОЎНЫЯ ПРАБЛЕМЫ БЕЛАРУСКАЙ ВЕСКІ Ў ПАЧАТКУ XX СТАГОДДЗЯ ПА АЎТАРСКІМ ПОГЛЯДЗЕ “НАШАЙ НІВЫ”
Па падліках самой рэдакцыі, на працягу першых трох гадоў існавання "Нашай Нівы" тут былі надрукаваны 906 паведамленняў з 489 вёсак і мястэчак. Найбольшая колькасць матэрыялаў пра мястэчкі Беларусі змяшчалася ў аператыўна-інфармацыйнай рубрыцы "З Беларусі і Літвы". Намі прааналізаваныя больш за 150 карэспандэнцый з мястэчак, змешчаных ў гэтай рубрыцы ў 1906 - 1908 гг. Гэта паведамленні з розных куткоў Беларусі, але пераважна з мястэчак Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губерняў. Па свайму характару гэтыя матэрыялы падзяляюцца на інфармацыйныя і аналітычныя. Пераважаюць інфармацыйныя паведамленні, але шэраг карэспандэнцый не толькі перадае інфармацыю, але ўтрымлівае і аўтарскія разважанні. Паведамленні з мястэчак былі вельмі разнастайнымі, датычылі ўсіх бакоў жыцця насельніцтва [38, c. 194].
Газета “Наша Ніва” закранула аграрнае пытанне. Абвешчаная царскім указам ад 9 лістапада 1906 г. рэформа сялянскага надзельнага землеўладання прадугледжвала ліквідацыю абшчыны, пераход зямлі ў асабістую ўласнасць, перасяленне часткі сялян у Сібір і на Далёкі Усход. У палітычным плане гэтая рэформа дазваляла расслаіць вёску, паскорыць адукацыю заможнага пласта сялян, які мог бы стаць апорай самадзяржаўя.
Кожнаму селяніну дазвалялася выйсці з абшчыны і замацаваць у асабістую ўласнасць свой зямельны надзел. Дазвалялася таксама патрабаваць выдзялення зямлі на адным участку-водрубе, дзе пры пераносе дома селянін мог бы стварыць свой хутар. У тых абшчынах, дзе на працягу апошніх 24 гадоў перадзелы не праводзіліся, жадаючы перайсці ад абшчыннага да асабістага землеўладання атрымліваў усю зямлю, якой фактычна карыстаўся, за выключэннем арандаванай. У тых жа супольнасцях, дзе праводзіліся перадзелы, кожны, хто выходзіў з абшчыны, павінен быў заплаціць грамадству за лішнюю частку, якая перавышала душавую норму па ацэнцы 1861 г., прычым плата аказвалася ў 2– 3 разы ніжэй рынкавай цаны на зямлю. У выпадку выхаду з абшчыны сяляне захоўвалі за сабой права карыстання землямі, якія знаходзіліся раней у агульным валоданні: ляснымі ўгоддзямі, выгонамі, раллёй. Выхад з абшчыны праводзіўся на працягу месяца з дня падачы заявы рашэннем агульнага сходу сялян-гаспадароў большасцю галасоў. Калі ж грамадства згоды не давала, яго мог даць земскі начальнік. Гаспадар дома, за якім замацоўвалася надзельная зямля, меў права замест наяўных у яго зямельных палосак атрымаць участак у адным месцы – хутар. У хутарызаціі былі зацікаўлены ў першую чаргу заможныя сяляне, якія хацелі вырвацца з цесных рамак абшчыны. Частка серадняцкіх гаспадарак імкнулася сысці на хутары з-за боязні, што ім дастануцца горшыя ўчасткі. Значная частка бедных сялян замацоўвала за сабой зямлю, каб тут жа яе
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Пры даследаванні развіцця беларускай вескі можна абапірацца на вялікую колькасць крыніц. Сродкі масавай інфармацыі ў вывучэнні гэтай тэмы дазваляюць разгледзець больш дасканала шмат пытанняў. У цэлым, у развіцці беларускай палітычна-гістарычнай публіцыстыкі пачатку ХХ ст. навукоўцы вызначаюць чатыры тэндэнцыі: 1) аналіз гісторыі беларусаў з пазіцый самаабароны. Мінулае разглядалася не ў форме працэса гістарычнага развіцця, а як выпакутаная з’ява. Праблемы нацыянальнага руху разглядаліся праз развіццё асветы. Галоўную задачу газета «Наша Ніва» бачыла ў барацьбе за нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа. Шмат увагі яна надавала тэарэтычнаму і гістарычнаму абгрунтаванню права беларусаў на захаванне і развіццё сваёй мовы і нацыянальнай культуры. Газета паслядоўна выкрывала рэакцыйную палітыку царызму на Беларусі, пратэставала супраць падзелу яго па веравызнанні на «рускіх» і «палякаў». Яна настойліва патрабавала ўвядзення ў школу, царкву і касцёл на Беларусі беларускай мовы; 2) палітызацыя гісторыі Беларусі. Цікавасць да мінулага была выклікана не патрэбамі гістарычнай навукі, а палітычнай сітуацыяй; 3) адсутнасць у гістарычных даследаваннях агульнапрынятай тэрміналогіі, акрамя паняццяў «нацыя», «нацыяналізм», «патрыятызм»; 4) гістарычна-філасофскай асновай гістарычнага працэса: аўтары публікацый лічылі асноўнай хрысціянскую тэалогію. Працэс развіцця беларускага народа параўноўваўся з пакутніцкім шляхам Ісуса Хрыста.
Пры вывучэнні праблем развіцця беларускай вескi ў адлюстраваннi газеты "Наша Нiва" (1906-1915) патрэбна адзначыць, што матэрыялы газеты можна падзяліць на некалькі бакоў: палітычныя пытанні, эканімічныя пытанні, сацыяльныя пытанні, пытанні ў сферы культуры.
Паколькі газета “Наша Ніва” пачала выдавацца ў час першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расійскай імперыі, гэта абумовіла звярнуцца аутараў да пытанняў змянення налогавай сістэмы, змен у аграрнай палітыцы, выбараў у Дзяржаўную думу.
Газета выступіла супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону і наогул супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на падзел беларускага народа паводле веравызнання (на "рускіх" і "палякаў"), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, патрабавала выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі.
"Наша ніва" выказвалася за ўвядзенне на Беларусі земстваў, станоўча ставілася да хутарызацыі (хаця і разумела, што гэта не вырашыць праблем сялянскага малазямелля), арганізацыі вытворчых, крэдытных, гандлёвых, асветніцкіх і іншых суполак. Станоўчымі былі адносіны газеты і да дзейнасці
Дзяржаўнай думы. Значнае месца (асабліва ў час рэдактарства Я.Купалы) адводзілася сацыяльным праблемам.
1. Біч, М. В. «Наша ніва» // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Т. 7. – Мн. : БелЭн, 1973.
2. Біч, М. Гісторыя Беларусі. Том 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі / М. Біч. - Мінск: Інтэрпрэссервіс, 2007. – 519 с.
3. Вабішчэвіч, А. Уласаў Аляксандр Мікітавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, БелЭН, 2001. С. 578–579.
4. ГАЗЕТЫ «НАША НІВА» Ў АЦЭНЦЫ ДАСЛЕДЧЫКАЎ / Труды БГПУ. Издательское дело и полиграфия, 2011. – №9. – С. 102-105.
5. Гісторыя Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст. у дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя / пад рэд. А.Ф. Смалянчук. – Вiльня: ЕГУ, 2007. – 302 с.
6. Гніламедаў, У. В. Янка Купала: жыцце і творчасць / У. В. Гніламедаў ; навук. рэд. В. П. Жураўлеў. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 251 с.
7. Документы и материалы по истории Белоруссии (1900-1917 гг.). Т. 3 / под ред. В.Н. Перцева. – Минск: Издательство Академии Наук СССР, 1953. – 1020 с.
8. Дубавец, С. Стагоддзе НН: нататкі з нагоды юбілею (эсэ) // Дзеяслоў. № 1 (26), 2007
9. Жыдовіч, І. К. Янка Купала – публіцыст / І. К. Жыдовіч. – Мінск, Выдавецтва БДУ, 1972. – 200 с.
10. Запартыка, Г. Рэдакцыйны архiў «Нашай нiвы» / Г. Запартыка // Роднае слова. – 2000 – № 11 – С. 103–104.
11. З гісторыяй на "Вы" : артыкулы, дакументы, успаміны / сост. Я. Запруднік . – Минск : Маст. літ., 1994 . – 347 с.
12. Куліковіч, У. І. Рэдакцыйна-выдавецкая мадэль газеты "Наша ніва" ў ацэнцы даследчыкаў / У. І. Куліковіч // Труды БГТУ. - Минск : БГТУ, 2011. - № 9(147). - С. 102-105.
13. Липинский, Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии / Л.П. Липинский. – Мн.: Издательство БГУ им. В.И.Ленина, 1978. – 224 с.
14. Маракуліна, Т.М. Публiцыстыка «Нашай Нiвы» (1906–1915): тэматычны і жанрава-камунiкацыйны аспекты / Т.М. Маракуліна // Роднае слова. – 2007 – № 3 – С. 27–29.
15. Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 1 / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В Штыхаў і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: Беларусь, 1994. – 527 с.
16. Наша Ніва. № 1, 06.01.1907. – С. 2-3
17. Наша Ніва. № 1, 14.01.1908. – С. 3-4
18. Наша Ніва. № 12-13, 21.04.1915. – С.4
19. Наша Ніва. № 13, 20.06.1908. – С. 6
20. Наша Ніва. № 13, 20.06.1908. – С. 7
21. Наша Ніва. № 13, 30.03.1907. – С. 7
22. Наша Ніва. № 14, 06.04.1907. – С. 8
23. Наша Ніва. № 2, 13.01.1907. – С. 2-3
24. Наша Ніва. № 22, 31.05.1913. – С. 3-4
25. Наша Ніва. № 24, 06.07.1907. – С. 5
26. Наша Ніва. № 25, 04.12.1908. – С. 6
27. Наша Ніва. № 25, 20.07.1907. – С. 6
28. Наша Ніва. № 3, 24.11.1906. – С. 3
29. Наша Ніва. № 4, 02.12.1906. – С. 3
30. Наша Ніва. № 5, 06.12.1906. – С. 6
31. Наша Ніва. № 6, 14.12.1906. – С. 5
32. Наша Ніва. № 6, 14.12.1906. – С.3-4
33. Наша Ніва. № 7, 21.02.1915. – С. 3
34. Наша Ніва. № 7, 22.12.1906. – С. 2-3
35. Наша Ніва. № 9, 25.04.1908. – С. 6
36. Наша Ніва. №№ 5, 8, 14, 15, 17. 1908
37. Нікановіч, Д. Эфектыўныя прынцыпы кіравання ў рэдакцыі газеты «Наша ніва» (1906–1915 гг.) // Філасофія нацыянальнай медыяпрасторы (да 110-годдзя выхаду газет «Наша доля» і «Наша ніва»): матэрыялы Рэспубл. навук.-практ. канф., 21 кастр. 2016 г., Мінск. – Мінск : БДУ, 2016. – С.102-107
38. Соркіна, І. Мястэчкі Беларусі на старонках “Нашай нівы” (1906 – 1908 гг.) // Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэнняў: Да 100-годдзя выхаду ў свет газеты “Наша ніва”: матэрыялы Рэсп. навук.-тэарэт. канф., г. Мінск, 10 лістап. 2006 г./ Бел. дзярж. пед. ун-т імя М.Танка; рэдкал. І.І.Багдановіч і інш.; навук. рэд. А.П.Жытко. – Мінск: БДПУ, 2006. – С. 194 – 198.
39. Унучак, А. У. Сацыяльна-эканамічная публіцыстыка «Нашай нівы» // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2004. – № 1. – С. 49-53
40. Унучак, А.У. "Наша Нiва" i беларускi нацыянальны рух (1906-1915) / А.У. Унучак. – Мiнск: "Беларуская навука", 2008. – 186 с.