Уводзіны
Анамастыка (ад грэч. onomastike – майстэрства даваць імёны) – раздзел мовазнаўстава, які вывучае любыя ўласныя імёны, іх паходжанне, гісторыю, асноўныя заканамернасці развіцця і функцыянавання, а таксама сукупнасць уласных імён – анімію, анамастыкон [9, с. 215].
Узровень сучаснай лінгвістычнай навукі на Беларусі дазваляе выдзеліць у анамастыцы наступныя напрамкі:
а) антрапаніміку - раздзел анамастыкі, у якім вывучаюцца імёны людзей, прозвішчы, імёны па бацьку, мянушкі;
б) тапаніміку - навуку, якая вывучае геаграфічныя аб’екты: уласныя назвы вёсак, хутароў, гарадоў, мястэчак, пасёлкаў.
У працах, прысвечаных анамастычным праблемам, выдзяляюць таксама заонімы – уласныя імёны (клічкі) жывёл (сабакі: Палкан, Галас, Жучка; каровы: Рабіна, Рагуля, Красуля і інш.), хранонімы – уласныя імёны адрэзкаў часу: Дзень Перамогі, Новы год, Тройца, Вялікдзень, Пакровы, Радуніца; тэонімы – імёны багоў, міфалагічных істот: Пярун, Лясун, Велес, Нептун, Зеўс і інш. [19, с. 147].
Антрапонімы ўяўляюць сабой вялікі пласт лексічных адзінак, сфера функцыянавання якіх надзвычай разнастайная. Антрапонімы з’яўляюцца неад’емным кампанентам твораў мастацкай літаратуры, іншых жанраў і разнавіднасцяў вуснай і пісьмовай мовы. Яны з’яўляюцца яскравым паказчыкам нацыянальных традыцый.
У лексіцы кожнай мовы антрапонімы займаюць асобае месца. Яны такія ж старажытныя, як і чалавечае грамадства, таму што чалавек – не толькі адзіная істота, якая можа даваць назвы, але і адзіны ў свеце аб’ект, здольны да саманазывання. Акрамя таго, імя з’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком чалавека ў грамадстве, служыць сродкам індывідуалізацыі і ідэнтыфікацыі адной асобы ў дзяржаве. Значыць, асноўная функцыя ўласнага імя – не абагульняць, а вылучаць, адрозніваць, і не столькі называць чалавека, колькі своеасабліва дапаўняць яго як пэўную асобу. У сваю чаргу, гэты чалавек па-свойму, сваёй непаўторнай індывідуальнасцю канкрэтызуе дадзенае імя. Гэта значыць, што для людзей імя з’яўляецца не толькі абазначэннем чалавека, але і ўтрымлівае, змяшчае пэўны сэнс. І таму людзям людзям з даўніх часоў здавалася, што імя даецца ім не выпадкова, нябачнай сувяззю злучае іх з мінулым, сучасным і будучым, набываючы для чалавека амаль магічнае значэнне.
Калі прызнаць, што чалавек – гэта кніга, то ў ёй мовай імёнаў і прозвішчаў можна напісана радаводная гісторыя. Варта адзначыць, што антрапанімічныя назвы - гэта энцыклапедыя мовы, своеасаблівая памяць
1 З гісторыі пытання
Пры разглядзе семантычных асаблівасцей прозвішчаў неабходна даць агульную характарыстыку антрапанімічнай лексікі.
Вывучэнне анамастычнай лексікі – асабовых уласных імёнаў, мянушак, прозвішчаў, розных тапанімічных назваў, псеўданімаў у беларускім мовазнаўстве і літаратуразнаўстве пачалося параўнальна нядаўна. За апошнія гады прыкметна актывізавалася цікавасць да анамастычных праблем, пра што сведчаць шматлікія навуковыя і навукова-метадычныя працы, у якіх разглядаюцца як агульныя, так і прыватныя асаблівасці анамастыкі.
Анамастычная лексіка беларускай мовы пачала актыўна даследавацца ў апошнія 40 гадоў. Агульны агляд развіцця антрапанімікі і тапанімікі Беларусі ад 30–40-х гадоў ХІХ ст. да нашых дзён уключна зроблены М. Бірылам і В. Лемцюговай, а таксама Г. Мезенка ў яе навучальным дапаможніку “Беларуская анамастыка” і аглядным артыкуле “Сучасная беларуская анамастыка”, дзе праведзена апісанне асноўных напрамкаў вывучэння анамастычных адзінак, выяўлена ступень вывучанасці розных разрадаў онімаў. За апошнія 40 гадоў, па падліках гэтых спецыялістаў, апублікавана болей за чатырыста прац па анамастыцы, з іх каля дваццаці – дысертацыйныя. Умоўна яны дзеляцца на чатыры групы:
1) даследаванні асобных галін анамастыкі: тапанімікі, антрапанімікі, заанімікі, фітанімікі, эрганімікі, этнанімікі;
2) даследаванні адтапанімічнай лексікі;
3) даследаванні анамастычнай лексікаграфіі;
4) працы вучэбна-метадычнага характару [1, с. 4].
У 1998 г. апублікавана навукова-папулярная кніга В. Шура “З гісторыі ўласных імёнаў” , а ў 1998 г. выдадзены дапаможнік для настаўнікаў В. Шура “Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка”.
Тыповы антрапонім (уласнае імя, мянушка, прозвішча), як вядома, амаль пазбаўлены лексічнага значэння, што было ўласціва зыходнаму апелятыву. Паколькі онімы (асабовыя ўласныя імёны, мянушкі і інш.) у сваёй большасці, як заўважыла Г. Мезенка, – словы другаснай намінацыі, у іх можа толькі ў той або іншай ступені захоўвацца рэшткавая семантыка тых слоў, ад якіх яны ў свой час утварыліся. Пры гэтым у адных выпадках яна перашкаджае функцыяванню імя ў пэўных моўных сітуацыях, у іншых, наадварот, садзейнічае [10, с. 6]. У сувязі з гэтым да апошняга часу некаторыя лінгвісты (Е. Галкіна-Федарук, А. Уфімцава, М. Толстой, К.Ляўкоўская і інш.) аналізавалі ўласныя імёны як “парожнія знакі”, свайго роду этыкеткі, пазбаўленыя сэнсу і зместу.
2 Лексіка-семантычныя разрады прозвішчаў жыхароў вёсак Гомельскага раёна
Гісторыя Гомельскага раёна сыходзіць сваімі каранямі ў глыбокае мінулае. Пра гэта сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі, датаваныя IX-VI тысячагоддзямі да нашай эры, выяўленыя каля вёсак Васільеўка, Старыя і Новыя Цярэшкавічы, Раманавічы, а таксама помнікі, якія належаць мілаградскай археалагічнай культуры Х ст. да н. э., знойдзеныя ў раёне вёскі Яроміна, Студзёная Гута, Урыцкая, Чарацянка, Прыбар.
Найбольш старыя населеныя пункты – вёскі Міхалькоў, Маркавічы, Целяшы, якія згадваюцца ў 1526-1531 гадах падчас удакладнення межаў польскім каралём Жыгімонтам I паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Чарнігаўскім княствам. У «Рэестры рэвізіі гаспадарчай Гомельскай воласці 1560" былі зафіксаваны вёскі Волотова, Валозковичи, Сеўрукоў і Слабада.
У гэтых жа гадах упершыню ў летапісе з'яўляецца ў Гомельскім старостве Вялікага княства Літоўскага Старыя Церашковічы (1640), трохі пазней – Бабовічы вёскі Галавінцы, Рамановічаў, Крупец Валковічскага (Урыцкі) Сяльцо Старых Дзятлавічы, Прыбыткаў, Теренич.
У 1773-1777 гадах Гомельскі павет існаваў у Рагачоўскай правінцыі, у 1852-1919 гадах уваходзілі ў Магілёўскую, а ў 1919-1926 гадах – у Гомельскую губерню. Павет быў скасаваны 8 снежня 1926 года, і з гэтага моманту яго тэрыторыя была ўключана ў склад Гомельскай акругі і перададзена ў склад Беларускай ССР. 8 снежня 1926 года лічыцца датай утварэння раёна. Частка раёна да 1927 года ўваходзіла ў Дятлавічскі і Насовічскі раёны.
Да ліпеня 1930 года знаходзіўся ў Гомельскай акрузе. 10 лютага 1931 года раён быў скасаваны, але ў 1937 годзе адноўлены, з 1938 года стаў часткай Гомельскай вобласці. 15 студзеня 1962 года ў яго склад увайшлі часткі Уваравіцкага, а ў 1965 годзе – Добрушскі раён.
У раёне налічваецца 186 сельскіх населеных пунктаў, а таксама пасёлкі гарадскога тыпу.У раёне 1 пасялковы Савет і 20 сельсаветаў. Сярод нацыянальнасцей, што пражываюць у раёне, пераважаюць беларусы, але сустракаюцца і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей – рускія, украінцы, цыгане.
Падчас дадзенага даследавання былі сабраны прозвішчы жыхароў Гомельскага раёна ў агульнай колькасці 197 адзінак. Крыніцамі паслужылі гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць” Гомельскага раёна, спісы жыхароў сельскіх саветаў.
Калі разглядаць семантычную характарыстыку дадзеных прозвішчаў, то можна выдзеліць наступныя лексіка-семантычныя разрады:
3 Словаўтваральныя асаблівасці прозвішчаў жыхароў вёсак Гомельскага раёна
У сучаснай беларускай мове вылучаюцца наступныя спосабы словаўтварэння: марфалагічны, марфолага-сінтаксічны, складаны і лексіка-семантычны [9, с. 80]. Гэтыя спосабы адрозніваюцца сваімі словаўтваральнымі сродкамі і рознай ступенню пашырэння. Самае пашыранае марфалагічнае словаўтварэнне.
З прааналізаванай лексікі найбольш слоў утворана марфалагічным спосабам. Пры марфалагічным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў беларускай мове з’яўляецца афіксацыя – утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У залежнасці ад таго, пры дапамозе якіх афіксаў утвараюцца новыя словы, у марфалагічным словаўтварэнні выдзяляюцца наступныя разнавіднасці гэтага спосабу: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны і бязафіксны (нулявая суфіксацыя).
У марфалагічным словаўтварэнні самым прадуктыўным выступае суфіксальны спосаб.
Суфіксальны спосаб.
Як сведчыць сабраны матэрыял, прозвішчы, утвораныя пры дапамозе прозвішчаўтваральных суфіксаў, складаюць асноўную частку ў прозвішчаў Гомельскага раёна. Такія прозвішчы М.В. Бірыла адносіць да другасных [3] і супрацьпастаўляе ім так званыя першасныя, у якіх паўтараюцца структурныя тыпы апелятываў або якія супадаюць з апелятывамі і імёнамі:
- прозвішчы на -ец/-эц, -авец, -анец складаюць самую вялікую па колькасці групу сярод прозвішчаў Гомельскага раёна.
Асноўная частка з іх утворана ад геаграфічных назваў, астатнія – ад антрапонімаў.
Дадзеныя суфіксы нясуць тапанімічную функцыю:
Асавец < з в. Осава, Осаў, Асаўцы,
Барысавец < з г. Барысаў,
Белавец < з в. Белае, Бялова,
Брынявец < з в. Брыні, Брынёва, Брынеў,
Дабрадзеравец < з в. Добрае Дзерава,
Дзедавец < з в. Дзяды, Дзедава, Дзедаўка,
Жукавец < з в. Жукі, Жукава,
Жыткавец < з г.п. Жыткавічы,
Засінец < з в. Засінцы,
Заключэнне
Лексічны склад беларускіх прозвішчаў даволі багаты і разнастайны. Паходжанне многіх прозвішчаў матываванае. Аналіз семантыкі і структуры прозвішчаў – цікавая, каштоўная і цяжкая справа, што прызнаецца многімі антрапанімістамі.
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Багатая пісьмовая спадчына беларускага народа, а таксама матэрыялы дыялектных слоўнікаў, этнаграфічных прац, мемуары далі магчымасць даследчыкам прасачыць, як з былога, надзвычай багатага іменаслова старых і новых царкоўных імёнаў, мянушак, клічак-характарыстык у іх разнастайных формах і варыянтах паступова складвалася сучасная сістэма беларускіх прозвішчаў, як выяўлялася яе спецыфіка, яе тыповыя адметныя асаблівасці.
Падчас дадзенага даследавання былі сабраны прозвішчы жыхароў Гомельскага раёна ў агульнай колькасці 197 адзінак. Крыніцамі паслужылі гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць” Гомельскага раёна, спісы жыхароў сельскіх саветаў.
Калі разглядаць семантычную характарыстыку дадзеных прозвішчаў, то можна выдзеліць наступныя лексіка-семантычныя разрады: прозвішчы, утвораныя ад асабовых уласных імён, прозвішчы-апелятывы, прозвішчы адапелятыўнага паходжання. Калі разглядаць самую вялікую групу – прозвішчы адапелятыўнага паходжання, то можна заўважыць, што колькасна ў ёй пераважаюць прозвішчы, утвораныя на аснове якасцеў, уласцівасцей чалавека, жывёл. Шматлікая колькасць прозвішчаў, утвораных на аснове якасцей, уласцівасцей сведчыць пра назіральнасць беларускага народа. Таксама вяліка колькасць прозвішчаў (29%) утворана на аснове назваў прафесій, роду заняткаў. Гэта можа ўскосна сведчыць пра пашыранасць разнастайных рамёстваў у дадзеным рэгіёне.
З прааналізаванай лексікі найбольш слоў утворана марфалагічным спосабам. Пры марфалагічным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў беларускай мове з’яўляецца афіксацыя – утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У марфалагічным словаўтварэнні самым прадуктыўным выступае суфіксальны спосаб. Асноўным спосабам утварэння прозвішчаў жыхароў Гомельскага раёна з’яўляецца марфалагічны. Самыя прадуктыўныя суфіксы – -ец/-эц, -авец, -анец, ук/-юк, -чук.
Прааналізаваўшы прозвішчы жырахоў Гомельскага раёна, можна заўважыць прозвішчы, утвораныя лексіка-семантычным спосабам. Іх колькасць значна меншая, чым прозвішаў суфіксальнага ўтварэння.
1. Беларуская антрапанімія: вучэб. дапамож. / Г.М. Мезенка (навук. рэд.) [і інш.]. – Віцебск : УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2009. – 254 с.
2. Беларуская граматыка / М.В. Бірыла [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 431 с.
3. Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія : Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі / М.В. Бірыла. – Мінск : Навука і тэхніка, 1969. – 508 с.
4. Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія : Структура ўласных мужчынскіх імён / М.В. Бірыла. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – 320 с.
5. Бобрык, У.А. Прозвішчы Жыткавіцкага раёна адапелятыўнага паходжання / У.А. Бобрык // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. – 2014. – № 1(82). – С. 50–54.
6. Веселовский, С.Б. Ономастикон. Древние имена, прозвища и фамилии./ С.Б. Веселовский. – Москва : Наука, 1974. – 382 с.
7. Даўбешка, Н.П. Пра некаторыя спецыфічныя словаўтваральныя тыпы беларускай мовы (у параўнанні з рускай) / Н.П. Даўбешка // Словообразование и номинативная деривация славянских языках: Матер. VIII Междунар. науч. конф., Гродно, 15-16.04.2003 г. – Гродно, 2003. – С. 95-99.
8. Кароткая граматыка беларускай мовы [Тэкст] / пад рэд А.А. Лукашанца. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 351 с.
9. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа ; пад рэд. А. Я.Баханькова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.
10. Мезенка, Г.М. Віцебшчына ва ўласных імёнах: мінулае і сучаснасць: манагр. / Г.М. Мезенка, В.М. Ляшкевіч, Г.К. Семянькова. – Віцебск : УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2006. – 238 с.
11. Палягошка, А.А. Антрапанімічная лексіка Віцебшчыны: структурна-семантычны аспект / А.А. Палягошка [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/116669/1/Палягошка.pdf. – Дата доступу: 12.05.2017.
12. Сасноўская, К.А. Асаблівасці сучаснага антрапанімікону Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці / К.А. Сасноўская // Русская литература и методика ее преподавания в современном поликультурном пространстве: автор – жанр – стиль: сб. материалов междунар. науч.-практ. конф., Брест, 4–5 окт. 2012 г. : в 2 ч. Ч. 1 / Брест. гос. ун-т им. А.С. Пушкина; редкол.: Т.В. Сенькевич (гл. ред.), О.Б. Переход. – Брест : БрГУ, 2012. – С. 177–179.
13. Скребнева, Т.В. Антропонимикон современного белорусского города в динамическом и социолингвистическом аспектах (на материале русскоязычных личных имен г. Витебска): автореф. дис. … канд. филол. наук, (10.02.02) / Т.В. Скребнева. – Минск, 2010. – 23 с.
14. Станкевіч, А.А. Антрапанімікон г. Жлобіна (2002–2008 гг.) / А.А. Станкевіч // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 20 красавіка 2010 г.) / рэдкал. І. Л. Капылоў [і інш.]. — Мінск, 2010. — С. 187–189.
15. Суперанская, А.В. Современные русские фамилии / А.В. Суперанская, А.В. Суслова ; под. ред. Ф.П. Филина. – М. : Наука, 1981. – 176 с.
16. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. / ; пад агульнай рэдакцыяй К.К. Атраховіча (К. Крапівы) АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск : БелСЭ, 1977. –5 т.
17. Унбегаун, Б. Русские фамилии / пер. с англ. / Б. Унбегаун / общ. ред. Б.А. Успенский. – М.: Прогресс, 1989. – 443 с.
18. Федосюк, Ю.А. Русские фамилии: Популярный этимологический словарь / Ю.А. Федосюк. – М. : Детская литература, 1980. – 239 с.
19. Шур, В.В. Беларускія ўласныя імёны: бел. антрапаніміка і тапаніміка: дапам. для настаўнікаў / В.В. Шур. – Мінск : Маст. літ., 1998. – 194 с.