Уводзіны
1 Семантычная характарыстыка фразеалагізмаў
1.1 Семантычная групоўка фразеалагізмаў
1.2. Сінанімія фразеалагізмаў
1.3. Антанімія фразеалагізмаў
1.4. Адназначныя і мнагазначныя фразеалагізмы
1.5. Варыянтнасць фразеалагізмаў
1.5.1 Лексічныя варыянты
1.5.2 Марфалагічныя варыянты
2 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
2.1 Назоўнікавыя фразеалагізмы
2.2 Дзеяслоўныя фразеалагізмы
2.3 Прыслоўныя фразеалагізмы
3 Структурная характарыстыка фразеалагізмаў
3.1 Фразеалагізмы са структурай словазлучэння
3.2 Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў
3.3 Фразеалагізмы са структурай сказа
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадатак Рэестр фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы з агульным значэннем ‘далёка/блізка’
Уводзіны
Для таго каб мова выконвала камунікатыўныя функцыі, яна абавязкова павінна валодаць сістэмай гукаў, лексем, якія падпарадкоўвацца граматычным правілам, па якіх фарміруюцца камунікатыўныя адрэзкі мовы – словазлучэнні, сказы, тэксты. Акрамя таго, як заўважае А. С. Аксамітаў, “на пэўным узроўні яе развіцця выпрацоўваецца яшчэ адзін моўны тып – устойлівыя слоўныя комплексы, фразеалагічныя адзінкі, якія, як і лексемы, служаць мэтам намінацыі” [1, с. 7].
Калі гавораць пра лексічнае і фразеалагічнае багацце мовы, то перш за ўсё маюць на ўвазе колькасць слоў і фразеалагізмаў, якія ў ёй выкарыстоўваюцца. І гэта не выпадкова: словы і фразеалагізмы называюць разнастайныя з’явы, прадметы, дзеянні і прыметы, што, у сваю чаргу, гаворыць аб высокай ступені адлюстравання ў мове рэчаіснасці. Таму кожны народ як творца і носьбіт сваёй мовы імкнецца да таго, каб яна як мага паўней адлюстроўвала ў словах і фразеалагізмах рэчаіснасць.
Само слова “фразеалогія” абазначае ‘вучэнне, навука пра звароты’. Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае фразеалагічныя адзінкі (фраземы), іх значэнне, структуру, іх адносіны да слова і сінтаксічных адзінак (словазлучэння, сказа), іх ужыванне ў мове, паходжанне [11, с. 8].
Перад фразеалогіяй, паводле А. С. Аксамітава, стаяць свае спецыфічныя задачы. Сярод іх даследчык вылучае наступныя: ускрыццё прычын узнаўляльнасці і ўстойлівасці фразеалагічных адзінак, змены значэнняў нераскладальных злучэнняў слоў, іх метафарызацыі, утварэння новых фразеалагічных сувязей. Фразеалогія – адна з маладых галін лінгвістыкі. Яна вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну i стала складацца як самастойная навука толькі ў апошнія тры-чатыры дзесяцігоддзі. Яшчэ у 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі «скрытага развіцця». Фразеалагізмы, пад рознымі назвамі (ідыёмы, прымаўкі i iнш.), працяглы час сцісла разглядаліся ў рамках лексікалогіі як адно з яе пытанняў.
Толькі ў канцы 60-х гг .мінулага стагоддзя фразеалогія пачала складвацца як асобная галіна мовазнаўства. Выйшлі ў свет дзясяткі навуковых прац, прысвечаных як агульным праблемам фразеалогіі, так і разгляду прыватных яе пытанняў. Гэта манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, даведнікі А.С.Аксамітава [1], М.А.Даніловіча [6], І.Я.Лепешава [8], В.В.Маршэўскай [10], Ф.М.Янкоўскага і інш.
Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў неабходнасці ўсебаковага разгляду фразеалагічнага багацця беларускай мовы. Выбар менавіта фразеалагічных адзінак абумоўлены іх унікальнай прыродай, якая прызнаецца практычна ўсімі сучаснымі лінгвістамі.
Мэтай курсавой работы комплексны аналіз фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы з агульным значэннем ‘далёка/блізка’.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя
1 Семантычная характарыстыка фразеалагізмаў
1.1 Семантычная групоўка фразеалагізмаў
Фразеалагізму як прадмету даследавання фразеалогіі надаюцца розныя азначэнні. Па словах В. П. Краснея, “спалучэнні, у якіх словы цесна звязаны паміж сабой, утвараюць адзінае сэнсавае цэлае і не могуць свабодна замяняцца іншымі словамі, называюцца ўстойлівымі (інакш – фразеалагізмамі, фраземамі)” [2, с. 132]. Па вызначэнні І. Я. Лепешава, “фразеалагізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка з цэласным значэннем, не роўным суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў)” [4, с. 4]. Пад фразеалагічнай адзінкай В. М. Макіенка разумеў “адносна ўстойлівае, узнаўляльнае, экспрэсіўнае спалучэнне лексем, якое валодае (як правіла) цэласным значэннем” [8, с. 5].
Ужо толькі на аснове гэтых азначэнняў можна гаварыць аб адметнасцях фразеалагізмаў:
1) кампанентны склад, фразеалагізмы – падзельныя адзінкі мовы, у якіх не меней як два кампаненты;
2) устойлівасць, дасягаецца пры дапамозе паўтаральнасці, абмежаванасці ў спалучальнасці аж да застывання выразу ў адной форме;
3) непадзельнасць у сэнсавых адносінах, сэнс фразеалагізмаў адзіны;
4) ідыяматычнасць (унікальнасць семантыкі хаця б аднаго з кампанентаў фразеалагізма: малоць лухту, біць бібікі);
5) наяўнасць катэгарыяльнага значэння ў сэнсавай структуры фразеалагізма (катэгарыяльнае значэнне прадметнасці, дзеяння, якасці і г.д.);
6) эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка;
7) узнаўляльнасць, фразеалагізмы не ствараюцца ў працэсе маўлення;
8) непадзельнасць фразеалагізмаў у сінтаксічных адносінах, фразеалагізм з’яўляецца адным членам сказа незалежна ад колькасці кампанентаў.
Разам з тым, як заўважае А. С. Аксамітаў, “адсутнасць якой-небудзь з істотных прыкмет фразеалагізма не азначае, што гэта адзінка не належыць да фразеалагічнага складу. Яна можа быць у нейкай ступені свабодным словазлучэннем, якое знаходзіцца ў стадыі пераўтварэння ў фразеалагізм. Калі які-небудзь выраз набывае ўстойлівае, традыцыйнае, стабільнае ўжыванне, то ўжо адно гэта з’яўляецца прыметай нараджэння і замацавання ў сістэме мовы новай адзінкі (фразеалагізма) са сваім, уласцівым ёй значэннем” [1, с. 11-12]. Фразеалагізмы заснаваны на семантыка-граматычным адзінстве, яны павінны вывучацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці іх семантычных, этымалагічных, марфалагічных, сінтаксічных, структурных, стылістычных і іншых характарыстык.
2 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы маюць не толькі канкрэтнае, прыватнае значэнне, але і катэгарыяльнае, ці граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння і г. д.). Паводле свайго катэгарыяльнага значэння болынасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы.
Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным.
Семантычны паказчык звычайна найболып эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на выніках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, выраз паскакаць дроздзіка вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘памучыцца ў цяжкіх умовах’, выраз ад гаршка паўвяршка – прыметнікавым словазлучэннем ‘вельмі нізкі, малы ростам’. Значыць, першы фразеалагізм – дзеяслоўны, другі – прыметнікавы.
Аднак апора толькі на семантычны паказчык не заўсёды дае станоўчы эфект. Сэнс некаторых фразеалагізмаў цяжка перадаць адназначна, бо ў іх суіснуюць катэгарыяльныя значэнні не адной часціны мовы. Да таго ж іншы раз у слоўніках тыя самыя фразеалагізмы атрымліваюць неаднолькавую семантычную характарыстыку. Напрыклад, без фігі ні да носа ў адным слоўніку вытлумачваецца як ‘ганарыцца, ставіць сябе вышэй за іншых’, а ў другім – ‘ганарысты, фанабэрысты; задавака, зазнайка’.
Марфалагічным паказчыкам з’яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы) кампанент, калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Так, у фразеалагізме востры на язык ‘знаходлівы ў размове, дасціпны’ такім стрыжнёвым кампанентам выступае прыметнікавы кампанент востры. Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыж- нёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, выразы бабіна лета, асінае гняздо, марскі воўк.
Значная частка фразеалагізмаў, аднак, не можа вызначацца з дапамогай марфалагічнага паказчыка, бо ў іх няма граматычна галоўнага кампанента. У шмат якіх фразеалагізмах стрыжнёвы кампанент хоць і ёсць, але яго катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне не супадае з катэгарыяльным значэннем гэтага фразеалагізма. Так, стрыжнёвы кампанент кот не прадказвае прыналежнасць выразу кот наплакаў ‘вельмі мала’ да прыслоўных фразеалагізмаў.
Больш эфектыўным, чым марфалагічны, выступае сінтаксічны паказчык – сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе. Пераважная болыпасць фразеалагізмаў мае ўласцівую ім асноўную, тыповую сінтаксічную функцыю, абумоўленую іх семантыкай. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы часцей за ўсё бываюць выказнікам, прыслоўныя – акалічнасцю, назоўнікавыя – дзейнікам і дапаўненнем.
Аднак не заўсёды лёгка вызначыць семантыка-граматычны разрад фразеалагізма па яго сінтаксічнай функцыі. Так, з аднолькавай сінтаксічнай
3 Структурная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы як складаныя моўныя адзінкі вызначаюцца разнастайнасцю сваёй структуры, у адпаведнасці з чым выдзяляюцца тры разнавіднасці: фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як словазлучэнні, спалучэнні і сказы. Такі падзел фразеалагізмаў стаў магчымым дзякуючы вывучэнню фразеалагізмаў беларускай мовы ў іх аб’яднаннях паводле структурных адзінстваў. Бо яшчэ нават у 90-я гг. ХХ ст. выдзяляліся толькі дзве разнавіднасці фразеалагізмаў паводле структуры: фразеалагізмы, якія “граматычна адпавядаюць сказу”, і “фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню” [7, с. 128].
Выдзеленыя на сённяшні дзень тры разнавіднасці фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы паводле структуры істотна адрозніваюцца адна ад другой. Кожная разнавіднасць характарызуецца некалькімі структурнымі тыпамі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг структурных мадэляў. За кожным фразеалагізмам замацавалася свая структура.
Заключэнне
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Важным элементам cтруктурна-семантычнай характарыстыкі фразеалагізмаў з’яўляецца характарыстыка паводле семантычнай злітнасці кампанентаў.
Паводле семантычнай злітнасці кампанентаў традыцыйна выдзяляюць наступныя групы: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні.
Як і словы, фразеалагізмы могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны. Фразеалагічныя сінонімы звычайна адрозніваюцца адзін ад другога адценнямі значэння, стылістычнай афарбоўкай і іншымі адметнымі адзнакамі. Для фразеалагізмаў характэрнай рысай з’яўляецца здольнасць утвараць шматкампанентныя сінанімічныя рады. Антанімія ў фразеалогіі – значна радзейшая з’ява, чым сінанімія.
Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным. Найлепшы вынік пры выяўленні катэгарыяльнага значэння фразеалагічнай адзінкі дае комплексны падыход, улік усіх трох паказчыкаў.
Сінтаксічна фразеалагізмы могуць уяўляць сабой словазлучэнні і сказы – як двухсастаўныя, так і аднасастаўныя.
Гаворачы пра фразеалагізмы са значэннем ‘далёка/блізка’ ў сучаснай беларускай мове, можна адзначыць наступнае.
Паводле семантычнай злітнасці кампанентаў можна выдзеліць наступныя групы фразеалагізмаў са значэннем ‘далёка/блізка’: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні. У мове сярод фразеалагізмаў з кампанентам ‘далёка/блізка’ часцей за ўсё сустракаюцца фразеалагічныя адзінствы. Дадзеныя фразеалагізмы могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя адносіны, з’яўляцца мнагазначнымі словамі, мець варыянты. Было вылучана 6 антанімічных пар. Таксама былі вылучаны адназначныя і мнагазначныя фразеалагізмы. Большасць фразеалагізмаў з’яўляюцца адназначнымі. Было вылучана 7 мнагазначных фразеалагізмаў, з якіх 6 маюць 2 значэнні, 1 – 3 значэнні.
Сярод фразеалагізмаў са значэннем ‘далёка/блізка’ было вызначана 3 фразеалагізмы з канструктыўна-колькасным варыянтам, 6 фразеалагізмаў з лексічным варыянтам, 4 фразеалагізмы з марфалагічным варыянтам.
Паводле марфалагічнай характарыстыкі часцей за ўсё ў разглядаемай групе фразеалагізмаў сустракаюцца прыслоўныя фразеалагізмы. З вылучаных фразеалагізмаў 2 адносім да назоўнікавых, 6 – да дзеяслоўных, 1 – да несуадносных з часцінамі мовы, астатнія – да прыслоўных.
Праведзены структурны аналіз фразеалагізмаў яшчэ раз падкрэслівае генетычную сувязь фразеалагізмаў са словазлучэннем, сказам, словаспалучэннем. Адпаведна з гэтым фразеалагічныя адзінкі суадносяцца са структурай словазлучэння, сказа ці словаспалучэння. Сярод фразеалагізмаў
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск : Выш. шк., 1978. – 224 с.
2. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія ў граматычным, семантычным і функцыянальным аспектах / А.С. Аксамітаў // Слова беларускае. З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск : Народная асвета, 1994. – С. 142-157.
3. Аксамітаў, А.С. Функцыянаванне і ўспрыманне фразеалагізмаў у тэксце Якуба Коласа / А.С. Аксамітаў // Роднае слова. – № 7. – 1996. – С. 63 – 73.
4. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 140 – 161.
5. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 118–139.
6. Виноградов, В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / В.В. Виноградов. – М. – Л. : Гос. уч.-пед. изд-во М-ва просвещения РСФСР, 1947. – 784 с.
7. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
8. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Беларуская навука, 1986.– 220 с.
9. Лепешаў, І.Я. Моўныя самацветы / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Народная асвета, 1985. – 72 с.
10. Лепешаў, І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1984. – 264 с.
11. Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразеалагізмаў : у 2 т. Т. 1 / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. – 672 с.
12. 10. Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразеалагізмаў: у 2 т. Т. 2 / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. – 704 с.
13. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 с.
14. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.:В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228–232.
15. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ, 2010. – 230 с.
16. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічныя адзінкі ў мове Я. Купалы / В.А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2008. – 186 с.
17. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа: манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.
18. Мокиенко, В.М. Славянская фразеология / В.М. Мокиенко. – М. : Высш. шк., 1980. – 207 с.
19. Молотков, А.И. Основы фразеологии русского языка / А.М.Молотков. – Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1977. – 284 с.
20. Рудакоўская, З.А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск : БДУ,1978. – Вып. 6. – С. 49–57.
21. Садоўская, А.С. Мнагазначнасць фразеалагізмаў / А.С. Садоўская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах : Материалы III Международной научной конференции / Отв. ред. В.П. Коваль. – Гомель : ГГУ им. Ф.Скорины, 2003. –С. 193–198.
22. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
23. Садоўскі, П. Час одуму / П. Садоўскі // Полымя. –1986. – № 5. –С. 168-181.
24. Саўчанка, В.М.Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : УА «МДУ імя А.А. Куляшова», 2012. – 72 с.
25. Сидоренко, М.И. Парадигматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке / М.И. Сидоренко. – Л. : Ленингр. гос. пед. ин-т им. А.И. Герцена, 1982. – 108 с.
26. Телия, В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и лингвокуль-турологический аспекты / В.Н. Телия. – М. : Школа «Языки русской культуры», 1996. – 288 с.
27. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.
28. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка : учеб. пособие / Н.М. Шанский. – М. : Высш. шк. 1963. – 278 с.
29. Юрэвіч, У.М. Слова і вобраз / У.М. Юрэвіч. – Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1961. – 151 с.
30. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.
31. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф. Янкоўскі. –Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с.
32. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск: Вышэйшая школа, 1968. – 451 с.
33. Яўдошына, Л. І. Слова ў мастацкім кантэксце / Л.І. Яўдошына. – Брэст : БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2003. – 125 с.