Кожны твор мастацкай літаратуры, асабліва празаічны, уяўляе сабой арганічнае адзінства інфарматыўнага і іэмацыянальна-экспрэсіўнага аспектаў. Для выражэння ў пісьмовай форме гэтага адзінства выкарыстоўваюцца шматлікія моўна-выяўленчыя, функцыянальна-стылістычныя сродкі, кожны з якіх, у залежнасці ад мэты паведамлення ці ўсяго тэксту, ці асобных яго кампанентаў можа выконваць разнастайную функцыю.
Проза Віктара казько была абрана для аналізу сродкаў моўнай выразнасці. Крытыкі адзначаюць ускладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру ў творах В. Казько, даследчыкі лічаць відавочная арыентацыю аўтара на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць. У творах В. казько з ускладнёнасцю канцэптуальнага пошуку спалучаюцца такія рысы інтэлектуалізаванай прозы, як міфалагічнасць, аналіз на рэтраспектыву, элементы прыпавесці і парабалы, “расшчапленне” мастацкага часу, “плынь свядомасці”. Такое спалучэнне адбываецца падчас руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).
Для больш нагляднага аналізу былі абраны дзве розныя па тэматыцы аповеці: “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” і “Суд у Слабадзе”.
Літаратуразнаўцы даволі часта разглядаюць толькі адзін з кампанентаў адзінства, якое ўяўляе сабой змест і форма. Але разуменне іх непарыўнасці і ўзаемаабумоўленасці спрыяе ўзважанаму рашэнню шматлікіх праблем, якія спараджаюць гэтыя няпростыя літаратуразнаўчыя і філасофскія катэгорыі.
У літаратурнай дзейнасці вельмі важна весці ашчадны адбор самых значных, найбольш выразных слоў і моўных канструкцый. Усё выпадковае і няпэўнае, усё нейтральнае, чаго шмат у звычайнай гутарковай мове, у літаратурна-мастацкім творы зводзіцца да мінімуму, а ў ідэале – да нуля.
Мэта курсавой работы работы – прааналізаваць моўныя сродкі стварэння выразнасці у празаічных творах В. Казько.
1 СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ СРОДКІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ ВЫРАЗНАСЦІ
Даследчыкам мастацкай літаратуры часта даводзіцца разглядаць толькі адзін з кампанентаў таго адзінства, якое ўяўляе сабой змест і форма. Толькі разуменне іх непарыўнасці і ўзаемаабумоўленасці спрыяе ўзважанаму рашэнню шматлікіх праблем, якія спараджаюць гэтыя няпростыя літаратуразнаўчыя і філасофскія катэгорыі [17, с. 199].
Мастацкія (вобразна-выяўленчыя) магчымасці слова і мовы ў цэлым выяўляюцца ў наступных момантах[19, с. 69]:
1. Галоўная крыніца вобразнасці мовы – іншасказальнасць слова, гэта значыць выкарыстанне ў мове твораў мастацкай літаратуры слоў у пераносным значэнні. Тропы ў гэтым працэсе адыгрываюць асабліва вялікую ролю.
2. Слоўная вобразнасць ў мастацкіх творах дасягаецца праз ўмелы падбор аўтарам выяўленчых дэталей, прычым без выкарыстання нейкіх асаблівых сродкаў мовы (у прыватнасці, іншасказання), з абазначэннем таго, што адлюстроўваецца, звычайнымі, простымі моўнымі сродкамі.
3. Мова можа быць вобразнай нават тады, калі аўтар узнаўляе аблічча таго, хто гаворыць, з дапамогай «укладвання» яму ў вусны спецыфічных слоў (тэрмінаў, дыялектызмаў, жарганізмаў, слоў-паразітаў і г. д.). Вобразныя магчымасці мовы якраз і вызначаюць рысы літаратуры як асаблівага віду мастацтва.
У творах мастацкай літаратуры да патэнцыяльных вобразных магчымасцей слова і мовы дапасоўваецца і той фактар, што мова іх, як правіла, максімальна арганізаваная. Кожнае адценне, кожны нюанс у сапраўдным літаратурна-мастацкім творы валодае выразнасцю і важкасцю. Калі звычайнае выказванне можа быць перааформлена без нанясення страты яго зместу (аб адным і тым жа, як вядома, можна сказаць парознаму), дык для мастацкага твора ломка моўнай тканіны нярэдка аказваецца згубнай.
Асноўную ролю ў экспрэсівізацыі маўлення адыгрываюць спецыяльныя сродкі выяўленчай выразнасці – тропы і фігуры.
2 ТРОПЫ, ЗАСНАВАНЫЯ НА ПАДАБЕНСТВЕ ПРАДМЕТАЎ
У стварэнні мастацкага вобраза асаблівую ролю адыгрывае метафара. Як адзначаецца ў літаратуры, істотнае адрозненне мастацкага маўлення – у яго метафарызме, у сістэмнай спаянасці метафары з усёй структурай мастацкага цэлага [10, с. 71].
Авалодванне майстэрствам літаратара-прафесіянала цесна спалучана з уменнем выкарыстоўваць тропы. Чым больш свежыя і нечаканыя метафары, тым больш арыгінальны і запамінальны твор [16, с. 36].
Метафара (грэч. metaphora “перанясенне”) – троп, заснаваны на выкарыстанні слоў і выразаў у пераносным сэнсе на аснове аналогіі або падабенства называемых імі прадметаў і з’яў. Метафарычнасць, пакладзеная ў аснову светасузірання, вызначае асаблівасці лексіка-семантычнай арганізацыі яго твораў.
Ужыванне метафаре прыводзіць да полісемантызацыі слова і павелічэння яго асацыятыўнага патэнцыялу, што ў сваю чаргу ўзмацняе глыбіню зместу твора, павялічвае сілу яго псіхалагічнага ўздзеяння на чытача (слухача): “Няспынна скаланалася і гула зямля. Абодва сэрцы горада, індустрыяльнае і гандлёвае, яўнае і падпольнае, у гэтай кропцы, пэўна, зліваліся і біліся як адно. Наверсе пульсавала шалёная, у тысячы вольт энергія, сквірчэла і трымцела ў закураным небе. I ўнізе ўсё было таксама агучана. Усё мігцела, калыхалася, фантанавала, раскладвалася на галасы, гаворкі і інтэрнацыянальны віск і енк жывёлы і хатніх птушак”, – дзякуючы метафарычнасці ў адным абзацы выказаны ўвесь боль зямлі з-за Чарнобыльскай аварыі ў аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”. Заўважце, ніводнага спецыяльнага тэрміна, амаль только дзясловы, характэрныя жывым істотам.
Метафарычнае бачанне свету – адна з адзнак таленту Віктара казько як творчай асобы. Вельмі важна пры ўтварэнні метафары – новае, нечаканае бачанне і асэнсаванне ўжо вядомых з’яў і прадметаў, іх прымет і дзеянняў.
У аснове гэтай групы трапеічных сродкаў – полісемія лексічнай адзінкі, суіснаванне прамога і пераноснага значэнняў слова, якія рэалізуюцца ў пэўным кантэксце. Ужыванне мнагазначнага слова ў кантэксце, недастатковым для размежавання прамога і пераноснага значэнняў, прыводзіць да двухсэнсавасці, дваякага разумення сэнсу паведамлення і стварэння камічнага або іранічнага эфекту. У некаторых выпадках двухсэнсавасць ствараецца ў выніку сутыкнення некалькіх аманімічных або паранімічных лексічных адзінак, аднолькавых ці блізкіх па гучанні і розных па сэнсе. З гэтай групы тропаў Віктар казько часцей выкарыстойвае іронію.
Іронія (грэч. eironeia “прытворства”) – рытарычны троп, які адначасова выклікае і ўтрымлівае ў свядомасці гаворачага і слухачоў прамое, літаральнае, і пераноснае, супрацьлеглае першаму, значэнні слова або выраза. Іронія – прыхаваная насмешка, якая выступае за знешняй пачцівасцю выказвання. Таму важную ролю ў яе стварэнні адыгрывае насмешлівая інтанацыя. У выбраных творах В. казько такая інтанацыя адсутнічае, бо аповесці пранізаны больш стогнам і гвалтам з аднаго боку аб страчаным дзяцінстве, а з другога – аб знішчаных прасторах і чалавечых лёсах на чарнобыльскай зямлі.
Аднак іранічны сэнс можа быць дасягнуты не толькі інтанацыяй, але і іншымі моўнымі сродкамі, у тым ліку словамі з адмоўным ацэначным значэннем і зніжанай эмацыянальнай афарбоўкай, а таксама шляхам сутыкнення стылістычна нейтральнай, кніжнай і размоўнай, грубай лексікі.
Іранічны эфект кантэксту можа стварацца за кошт выкарыстання стылістычна зніжаных тропаў і кантрасту формы, знешняй бачнасці і зместу пэўных дзеянняў.
Сігналам іранічнага выказвання выступаюць інтанацыя, міміка альбо кантэкст, апрача таго ўласцівае чытачу веданне рэальных спраў і людзей, на якое разлічвае аўтар і на якое спасылаецца. Іранічнае выказванне з’яўляецца
Метанімія (грэч. metonimia “перайменаванне”) – троп, заснаваны на пераносе назвы з аднаго прадмета на другі на аснове іх прасторавай, лагічнай або часавай сумежнасці. Найчасцей перанос адбываецца на аснове прасторавай сумежнасці. Пры гэтым можна вызначыць некалькі тыпаў пераносу: населены пункт – жыхары, якія ў ім пражываюць; мясцовасць – людзі, якія яе насяляюць; памяшканне – людзі ябо жывёля, якія там знаходзяцца; выява чалавека – ясоба, якая там адлюстравана; посуд – тое, што ў ім змешчана; аўтар – яго твор.
“Дзяржава думала хораша, правільна і сур’ёзна”, – іранічна заўважае В. казько ў аповсеці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”. На працягу ўсёй аповесці аўтар таксама замяняе ці то прэзідэнта, ці любога іншага кіроўцу словам “улада”.
Нараўне з метафарай метанімія ставіцца да ліку найважнейшых і найбольш ужывальных сродкаў мовы. Выкарыстанне метаніміі робіць думку ярчэй, больш лаканічнай, выразнай, надае з’яве ці вобразу, што адлюстроўваюцца, прадметную нагляднасць.
Гэты сродак мастацкай выразнасці дазваляе сцісла сфармуляваць думку, «зэканоміць словы», зрабіць гутарку інтымнай, зразумелай толькі сваім: “Парторг быў на матацыкле, а сельсавет — на «Масквічы»-фургончыку”.
У аповесці “Суд у Слабадзе” сустракаюцца метаніміі, але значна радзей: “I абудзілася, пайшла гуляць вольніца”, – апісваецца свавольства дзяцей пад час абеду ў сталовай.
Варта адзначыць, што кожны твор, дзе адлюстроўваюцца характары людзей, пэўны час і інш., уяўляюць сабой разгорнутую метанімію. Калі мы апісваем гады вайны ці рэвалюцыі, то замест пераліку ўсяго, што сталася, паказваем некаторыя характэрныя прыкметы ці з`явы [16, с. 38].
Аксюмаран (грэч. oxymorons – oxys “дасціпны” + moros “бязглузды”) – троп, заснаваны на аналогіі, аб’яднанні двух супрацьлеглых, несумяшчальных паняццяў.
Аксюмаран праз кантрастнае апісанне ўласцівасцей і якасцей прадмета або з’явы ўзмацняе іх характарыстыку. У адносіны супрацьпастаўлення могуць уступаць азначэнне і азначаемае слова, калі якасць, названая прыметнікам, супярэчыць сутнасці прадмета, не сумяшчаецца з сэнсам назоўніка: Усё за шалёныя грошы тым, хто тых грошай не меў: люмпенам ад люмпенаў пралетарскае прывітанне. Тут жа была і чыгунка, тупіковая ветка. I як усякі наш тупік быў надзіва ажыўлены. Пры гэтым у стварэнні аксюмарана прымаюць удзел як канкрэтныя назоўнікі, так і адцягненыя назвы. Некаторыя моваведы разглядаюць аксюмаран як фігуру маўлення.
Антытэза (грэч. antithesis “супрацьпастаўленне”) – супастаўленне процілеглых прадметаў з мэтай стварэння кантрасту і экспрэсіі. Большасць даследчыкаў разглядаюць антытэзу як фігуру маўлення, хаця некаторыя ўключаюць яе ў склад тропаў. Антытэза з’яўляецца дзейсным сродкам стварэння ідэй, надае думцы сілу і выразнасць: Былі жалезныя партыйцы, былі ні тое ні сёе, ні рыба ні мяса. Былі разумнікі і дурні, але, канешне, партыйныя дурні.
Паводле структуры антытэза можа быць простай, заснаванай на супрацьпастаўленні адной антанімічнай пары: Тут усё прадавалася і ўсё куплялася. I ўсё было; або разгорнутай, у якую ўключаецца некалькі пар слоў з процілеглым значэннем: Баба Зося скардзілася ўрачысе, што ён, Ленечка, апошнім часам зрабіўся якісьці нетакі, праніклівы, бачыць нябачнае, чуе нячутнае; Камуністы ішлі ў папы, папы да камуністаў. Чэкісты перакідваліся ў шпіёнаў, шпіёны ў чэкістаў. Правыя лявелі, левыя правелі, белыя чырванелі, чырвоныя бялелі. Нямыя прасілі голасу, сляпыя – святла, глухія – слова.
Мастацкі твор ствараецца аўтарам дзеля таго, каб аб’ектывізаваць яго думку, ператварыць яе ў творчую задуму, перадаць веды і ўяўленні аб чалавеку і свеце, вынесці гэтыя ўяўленні за межы аўтарскай свядомасці і зрабіць іх набыткам іншых людзей. Гэта адносіцца да катэгорыі “зместу”. А вось каб змест стаў больш выразным і актыўна ўздзейнічаў на чытача, важна пісьменніку вызначыць у якой менавіта форме падаць твор, з выкарыстанне якіх менавіта сродкаў, у якой яны павінны быць афарбоўцы, каб чытач пранікся аўтарскай ідэяй.
На пачатку выканання курсавой работы былі прааналізаваны айчынныя і рускамоўныя тэарэтычныя літараратуразнаўчыя крыніцы, аўтары якіх уздымалі пытанні суадносін катэгорый формы і зместу ў мастацкай літаратуры. Разгледзелі розныя кропкі гледжання на узаемаадносіны формы і зместу, высветлілі, што вынаходцы так і не прыйшлі да адназначнага меркавання, але зразумела, што адно без другога існаваць у мастацкім творы не можа.
У якасці твораў для даследавання вызначэння суадносін формы і змету ў мастацкай літаратуры былі прыведзены дзве апосвесці Віктара казько “Суд у Слабадзе” і “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, аднолькавыя па жанру і віду, але розныя па змесце, каб прасачыць, дзякуючы менавіта якім сродкам моўнай выразнасці, аўтар даносіў да чытача асноўную думку твора.
Увогуле В. казько выкарыстоўвае ўвесь шэраг лексічных, стылістычных і сінтаксічных фігур, але ў кожнай аповесці ў рознай канцэнтрацы і эмацыянальнай афарбоўцы..
Для творчасці В. казько найбольш характэрна метафарычнасць і сімвалічнасці аповяду.
Асноўнай задачай, якая стаяла перад намі, было апісанне моўных сродкаў стварэння выразнасці прозы В. казько. На падставе гэтага былі разгледжаны розныя моўныя сродкі ў выбраных тэкстах аповесцей гэтага аўтара.
1 Бабенко, Л. Г. Филологический анализ текста. Основы теории, принципы и аспекты анализа: Учебник для ВУЗов / Л. Г. Бабенко. – М.: Академический Проект; Екатеринбург: Деловая книга, 2004. – 464 с.
2 Бахтин, М. М. Литературно-критические статьи / М. М. Бахтин; сост.: С. Г. Бочаров и В. В. Кожинов. – М.: Художественная литература, 1986. – 542 с.
3 Бахтин, М. М. Эстетика словесного творчества / М. М. Бахтин. – М.: Искусство, 1979. – 424 с. – (Из истории советской эстетики и теории искусства).
4 Валгина, Н. С. Теория текста: Учебное пособие / Н. С. Валгина. – М.: Логос, 2004. – 280 с.
5 Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4-х т. Т. 4, кн. 1. 1966–1985 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – 2-е выд. – Мінск: Бел. навука, 2004. – 928 с.
6 Грыгор’ева, Л. М. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мінск: Выш. шк., 2006. – 559 с.
7 казько, В. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел: аповесці, апавяданні, эсэ / В. казько. – Мінск: Маст. літ., 1993. – 319 с.
8 казько, В. Суд у Слабадзе: аповесць / В. казько. – Мінск: Сталія, 2002. – 192 с.
9 Клюев, Е. В. Риторика (Инвенция. Диспозиция. Элокуция): учебное пособие для вузов / Е. В. Клюев. – М.: «Изд.-во ПРИОР», 1999. – 272 с.
10 Кожина, М. Н. О специфике художественной и научной речи в аспекте функциональной стилистики / М. Н. Кожина; отв. ред. М. А. Генкель. – Пермь, 1966. – 213 с.
11 Лингвистический энциклопедический словарь / гл. ред. В. Н. Ярцева. – М.: Сов. энциклопедия, 1990. – 685 с.
12 Подобед, А. С. Практическая риторика: учебное пособие / А. С. Подобед. – Минск: Академия управления при Президенте Респ. Беларусь, 2001. – 360 с..
13 Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: дапаможнік / В. П. Рагойша. – Мінск: БелЭн, 2001. – 383 с.
14 Слова ў мове, маўленні, тэксце: зб. навук. артыкулаў / Брэсцкі дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна; пад агульнай рэд. Н. Р. Якубук; рэдкал.: Л. А. Гадуйка [і інш.]. – Брэст: БрДУ, 2016. – 483 с.
15 Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: дапаможнік для настаўніка / склад.: М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. – Мінск: Нар. асвета, 1983. – 191 с.
16 Тычко, Г. К. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці: вучэбна-метад. комплекс / Г. К. Тычко. – Мінск: БДУ, 2005. – 190 с.
17 Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. дапам.: у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы. – Ч. 1: Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка. – Мінск: БДУ, 2009. – 208 с.
18 Хализев, В. Е. Теория литературы: учебник /В. Е. Хализев. – 4-е изд., испр. и доп. – М.: Высш. шк., 2004. – 405 с.
19 Яцухна, В. І. Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В. І. Яцухна; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. – 279 с.