Уводзіны
Беларускае традыцыйнае вяселле – з’ява ўнікальная і шматгранная, але нават пры вялікай цікавасці да гэтага абраду і належнай навуковай асэнсаванасці, яшчэ не да канца вывучаная. Вяселле ўяўляе сабой своеасаблівую абрадавую драму. Нездарма Рыгор Раманавіч Шырма назваў яго народнай операй. Сапраўды, беларускае вяселле насычана спевамі, танцамі, музыкай, дыялогамі, рытуальна маркіраванымі дзеяннямі, праз якія ўдзельнікі вяселля ажыцяўляюць камунікатыўныя стасункі. Падобна драме, вясельны сцэнарый складаецца з асобных актаў – этапаў вяселля і сцэн – абрадавый дзеянняў.
Згодна з адпаведным рытуалам вяселля, выконваюцца песні, якія з’яўляюцца сродкамі сувязі паміж суб’ектамі абрадавага дзеяння. Вядома, што вясельныя песні, аб’яднаныя адным сэнсавым полем, дапамагаюць камунікантам выказаць свой эмацыйны стан, сваё стаўленне да падзеі.
Як слушна адзначыў Н.С. Гілевіч, “песенная творчасць беларускага народа, адна з самых багатых у свеце, ведае агромністае мноства спосабаў актывізаваць і ўзмацніць сілу слова – сілу яго магічнага хараства, яго эмацыянальнага ўздзеяння” [10, с. 4].
Фальклорныя тэксты ўтрымліваюць у сабе зашыфраваныя людскія пачуцці, светапогляд, вопыт народа. Пэўныя асаблівасці, матываваныя выключна індывідуальна-аўтарскай свядомасцю, зразумела, не захоўваліся і губляліся з цягам часу. Значыць, даследуючы тэксты народнай творчасці, мы маем справу са схаванай архаічнай этнакультурнай інфармацыяй, якая адлюстроўвае жыццё, побыт і традыцыі народа ў цэлым. Не з’яўляюцца выключэннем і вясельныя песні.
Раздзел вясельных тэкстаў з абрадавай паэзіі лічыцца найбольш распрацаваным у айчыннай фалькларыстыцы. Дзякуючы даследаванням П. Шэйна, М. Доўнар-Запольскага, Я. Карскага і іншых вучоных мы маем уяўленне пра аўтэнтычнае вяселле з усімі яго асаблівасцямі. Дзякуючы намаганням В.С. Новак і яе творчага калектыву вясельныя традыцыі Гомельшчыны, аднаго з самабытных рэгіёнаў Беларусі, цяпер грунтоўна апісаны і прааналізаваны ў аспекце некаторых лакальных асаблівасцей у зборніку “Вяселле на Гомельшчыне” [7]. Вясельныя тэксты суправаджаюць увесь акцыянальны код вяселля і тэматычна адпавядаюць кожнаму з яго этапаў, пачынаючы ад заручын і заканчваючы пярэзвамі.
Мэта курсавой работы – вызначэнне асаблівасцей ужывання назваў дзеянняў і этапаў ў вясельных песнях Гомельшчыны.
Задачы:
– разгледзець асаблівасці беларускай вясельнай лексікі;
1 Асаблівасці беларускай вясельнай лексікі
1.1 Звесткі з гісторыі вяселля на Беларусі
Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна – бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды [17, с. 5]. Адным з самых пашыраных і цікавых на Беларусі з’яўляўся вясельны абрад.
У беларускім вяселлі нямала агульнага з рускім, украінскім і польскім вяселлем. Але ў шлюбнай абраднасці кожнага з гэтых народаў за многія стагоддзі выпрацаваўся свой адметны нацыянальны вясельны рытуал, традыцыі якога ў большай ці меншай ступені захаваліся і ў сучаснасці, асабліва ў беларусаў і ўкраінцаў. Разам з тым у вясельных абрадах і звычаях кожнага народа існуюць рэгіянальныя і мясцовыя асаблівасці, якія праяўляюцца ў разнастайных абрадах, рытуальных дзеяннях, песнях, прыпеўках, прыгаворках і да т.п.
Колішняе вяселле мела некалькі этапаў. Перадвясельны цыкл ахопліваў заручыны, часцей за ўсё вяселлі пачыналі гуляць пасля Пакроваў або пасля Вадохрышча. Доўгая, расцягнутая на некалькі тыдняў, вясельная ўрачыстасць распачыналася заручынамі. Адвячоркам, як толькі сцямнее, радня хлопца збіралася ехаць у сваты. Звычайна ехалі тры-чатыры чалавекі з самай блізкай радні: старшым сватам быў хросны бацька, сватамі маглі быць родны брат або родны дзядзька. Ехалі сваты не з пустымі рукамі: бралі з сабой каравай, у сярэдзіну якога ўлепвалі драбінку солі. Прычым, вясковыя жанчыны далікатна заўважалі: калі збіраліся жаніць хлопца, у якога бацькі былі жывыя, то каравай рабілі з белай, пшанічнай мукі, калі жанілі сірату, то пяклі чорны або шэры з пытляванай мукі. Каравай загортвалі ў белы гасцявы ручнік, нёс яго з сабой старшы сват [7, с. 15]. Ва ўсіх мясцовасцях Беларусі дыялог сватоў і бацькоў заручаемай дзяўчыны мог нагадваць гаворку паляўнічых, рыбаловаў або купцоў, якія прыехалі за дарагім заморскім таварам. Ва ўсім гэтым іншасказанні бачыліся тры прычыны, якія адлюстроўвалі як саму гісторыю фарміравання вясельнага абраду, так і шматлікія забароны і перасцярогі, якіх дакладна прытрымліваліся ў народзе.
2 Назвы дзеянняў, этапаў вяселля
Вясельная традыцыя на Гомельшчыне адрозніваецца яркімі самабытнымі рысамі і надзвычай устойліва захоўваецца ў жывым бытаванні. Гэта знайшло адбітак і ў вясельнай песеннай культуры.
2.1 Лексіка-тэматычная класіфікацыя этапаў вяселля
Да абавязковых, прымеркаваных да пэўнага часу, вясельных абрадаў адносяцца сватанне, заручыны, адзяванне маладой або маладога, бласлаўленне, застолле ў доме нявесты, развітанне маладой са сваёй раднёй перад выездам да жаніха, пераезд у дом жаніха, застолле ў доме жаніха, пасцельны абрад, праведванне маладой жонкі яе бацькамі пасля вяселля. Мабільнымі, не прымеркаванымі да пэўнага часу, з’яўляюцца такія абрады, як адорванне маладых, расплятанне касы нявесты, выкуп нявесты, пасад нявесты, пасад жаніха [3].
Перадшлюбныя абрады і пасляшлюбныя аддзелены ад шлюбных пэўным прамежкам часу. Перадшлюбныя абрады ўключалі сватаўство (сватанне), запоіны, заручыны (змовіны), агледзіны, абмен бацькоў падарункамі.
Асаблівасцю вяселля Гомельскага рэгіёна з’яўляецца трэці дзень вяселля. Трэці дзень быў адназначна самым вясёлым этапам вясельнага свята. Гаворкі Гомельшчыны захоўваюць адметныя назвы абрадаў трэцяга дня вяселля. Часта сустракаецца найменне банкеты.
Банкеты маглі быць і на другі, і на трэці, і на чацвёрты дні, і нават працягвацца адзін-два тыдні. Такія доўгатэрміновыя святы выражалі патрэбнасць людзей у пэўным відовішчы дзеля разнастайнасці іх цяжкага будзённага жыцця. Такія самыя прычыны ляжаць у аснове з’яўлення яшчэ аднаго “мерапрыемства”, якое звычайна праводзілася менавіта на трэці дзень вяселля: На наступны (трэці) дзень мужчыны, якія былі на вяселлі, убівалі па пятуху ці па куры, што пад руку пападаюцца, і прыходзілі. Тады гатавалі з кураціны галушкі і вечар гулялі, заканчвалася вяселле [9, с. 116].
У некаторых мясцовасцях такі звычай называўся адным словам паводле наймення “галоўнай ахвяры”: куры – этап вяселля, калі смаляць курэй, звычайна апошні этап: Трэці дзень – “куры”. “Куры” таму, што звычайна падстаўныя маладыя пераапранаюцца, бяруць з сабой “цыган”, ходзяць па дварах – крадуць курэй. Увечары з гэтых курэй вараць суп [2, с. 122]; Курэй – эта напаследак ужэ, банкет паследній у каго (в. Старое Сяло).
Гомельскія гаворкі захавалі разнастайныя назвы-словазлучэнні гэтага жартаўлівага дзеяння. Часцей фіксуюцца двухслоўныя найменні-
Заключэнне
Вяселле – адна з самых значных і цікавых падзей у духоўным жыцці беларусаў. Вясельная абраднасць, якая фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў, з’яўляецца важнейшай крыніцай вывучэння народнай культуры і духоўнага жыцця. Вялікую цікавасць мае вербальны кампанент вяселля, яго слоўнае афармленне, у тым ліку найменні асоб у вясельных песнях.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Вясельны рытуал мае складаную структуру, якая ўключае акцыянальны, вербальны і рэчыўны кампаненты. Кодавая сістэма вясельнага абраду, як адзначаюць даследчыкі, з’яўляецца складанай, яна ўключае устойлівыя вербальныя (слоўныя), дзейсныя (акцыянальныя) і прадметныя (рэчыўныя) коды. Састаўнымі элементамі вясельнага абраду з’яўляюцца абрадавыя акты, выканаўцы рытуальных дзеянняў і інвентар рэалій.
У сямейна-абарадавай лексіцы лідэрам паводле колькасці, тэматычнай і стылістычнай накіраванасці з’яўляюцца найменні, звязаныя з вясельнымі абрадамі. Вясельная лексіка беларускіх народных гаворак уяўляе сабой непаўторную моўную спадчыну, якая прыйшла да нас ад старажытнасці і перадае нам духоўныя памкненні і маральныя скарбы продкаў.
Можна выдзеліць наступныя асноўныя тэматычныя групы вясельнай лексікі: назва абраду; назва выконваемага дзеяння; назвы асноўных удзельнікаў абраду, выканаўцаў і адрасатаў абрадавых дзеянняў (вясельныя чыны);назвы рытуальных прадметаў, сімвалаў, выкарыстоўваемых у час абраду.
Да абавязковых, прымеркаваных да пэўнага часу, вясельных абрадаў адносяцца сватанне, заручыны, адзяванне маладой або маладога, бласлаўленне, застолле ў доме нявесты, развітанне маладой са сваёй раднёй перад выездам да жаніха, пераезд у дом жаніха, застолле ў доме жаніха, пасцельны абрад, праведванне маладой жонкі яе бацькамі пасля вяселля. Мабільнымі, не прымеркаванымі да пэўнага часу, з’яўляюцца такія абрады, як адорванне маладых, расплятанне касы нявесты, выкуп нявесты, пасад нявесты, пасад жаніха [3].
Перадшлюбныя абрады і пасляшлюбныя аддзелены ад шлюбных пэўным прамежкам часу. Перадшлюбныя абрады ўключалі сватаўство (сватанне), запоіны, заручыны (змовіны), агледзіны, абмен бацькоў падарункамі.
Асаблівасцю вяселля Гомельскага рэгіёна з’яўляецца трэці дзень вяселля. Трэці дзень быў адназначна самым вясёлым этапам вясельнага