Уводзіны
Багацце нацыі вызначаецца каларытныя і разнастайнасцю яе мовы. Мова - жывы арганізм, які знаходзіцца ў пастаянным развіцці. Найбольш зменлівая частка адзінай моўнай сістэмы - лексіка. Развіццё навукі, тэхнікі, змены ў грамадскім жыцці краін, гандлёвыя і культурныя сувязі - усе гэтыя падзеі адбіваюцца на лексічным складзе мовы. Адны словы выходзяць з ужытку, а іншыя, наадварот, з'яўляюцца ў мове. Асаблівасцю сучаснага лексічнага інвентара беларускай мовы з’яўляецца несумненны колькасны рост абрэвіятурных адзінак, якія прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці; гэта звязана перш за ўсё з усё ўскладняючыміся рэаліямі жыцця, якія патрабуюць лексічнай аб'ектывацыі ў форме комплексаў-словазлучэнняў, часам досыць шматслоўных.
Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы папаўняецца за кошт утварэння новых слоў з дапамогай словаўтваральных працэсаў. Пры аналізе мовы як феномена культуры і адлюстравання замацаваных у ёй праяў культуры асобнай увагі заслугоўвае марфалагічнае словаўтварэнне. Існуюць розныя спосабы словаўтварэння: прэфіксальны, суфіксальны, усячэнне, абрэвіяцыя, словаскладанне.
У цяперашні час шырока распаўсюджваецца працэс абрэвіяцыі, які выкарыстоўваецца ў многіх мовах. Скарачэнні ўжываюцца ў розных галінах: у медыцыне, тэхнічнай і ваеннай літаратуры, у дзелавых дакументах, а таксама ў асабістых паведамленнях. Абрэвіяцыя стала адным з самых прадуктыўных спосабаў папаўнення слоўнікавага складу тэрміналогіі многіх моў, у тым ліку і беларускай мовы мовы. Шырокае выкарыстанне розных скарачэнняў - гэта свайго роду зваротная рэакцыя на інтэнсіўнае ўтварэнне шматкампанентных тэрміналагічных спалучэнняў ва ўсіх спецыяльных мовах. І, адпаведна, чым складаней галіна навукі і тэхнікі, тым найбольш інтэнсіўна ідзе развіццё іх скарочаных формаў і, адпаведна,абрэвіяцыя выкарыстоўваецца для папаўнення лексікі такіх галін навукі і тэхнікі, як касманаўтыка, радыёэлектроніка, ядзерная энергетыка і іншыя. У сувязі з гэтым праблема абрэвіяцыі ўсё часцей становіцца прадметам даследавання лінгвістаў. Нягледзячы на той факт, што працэс абрэвіацыі прыцягвае вялікую колькасць даследчыкаў, шэраг пытанняў, звязаных з практычнымі ўжываннямі скарачэнняў, застаецца недастаткова вывучаным. Такім чынам, актуальнасць даследавання абумоўлена недастатковай вывучанасцю дадзенай праблемы.
Тэарэтычнай асновай дадзенага даследавання сталі працы навукоўцаў, што вывучаюць канкрэтныя тэрміналагічныя сістэмы розных галін навуковай і практычнай дзейнасці, а таксама абрэвіяцыю як спосаб словаўтварэння (А.М. Лапкоўская, А.А. Лукашанец, Д. Сінкевіч, Ж.С.Сіплівеня, Л.М. Шакун, Я.Н. Марозава і інш.).
Мэта курсавой работы – раскрыць асаблівасці абрэвіяцыі ў сучаснай
1 Абрэвіяцыя як спосаб утварэння новых слоў
Складанаскарочаныя словы або абрэвіятуры (італьян. аbbreviatura ад лац. аbbrevio ‘скарачаю’) актыўна выкарыстоўваюцца ў розных стылях беларускай мовы, бо з’яўляюцца кароткімі і зручнымі назвамі складаных паняццяў.
У сучасных падручніках для вну і навучальных дапаможніках можна сустрэць наступныя азначэнні абрэвіяцыі.
“Абрэвіяцыя (або складанаскарочаны спосаб словаўтварэння) – утварэнне назоўнікаў на базе спалучэння слоў, асновы якіх уваходзяць у склад утваральнай асновы ва ўсечаным выглядзе” [1, с. 22].
“Абрэвіяцыя – спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур, шляхам аб’яднання ўсечаных частак або частак і цэлага слова” [3, с. 10].
У лінгвістычным энцыклапедычным слоўніку даецца наступнае азначэнне дадзенага феномену: «Абрэвіятура – назоўнік, які складаецца з усечаных слоў, якія ўваходзяць у зыходнае словазлучэнне, або з усечаных кампанентаў зыходнага складанага слова. Апошні кампанент абрэвіятуры можа быць таксама цэлым (неусечаным) словам [16, с. 9].
У тлумачальным слоўніку замежных слоў у рускай мове Т.В. Новіка і В.А.Суханавай «абрэвіятура» (лац. Brevis – кароткі) вызначаецца як слова, утворанае шляхам скарачэння словазлучэння і складзенае з пачатковых літар ці складоў слоў, якія ўваходзяць у яго” [24, с. 5].
У Новай ілюстраванай энцыклапедыі паняцце «абрэвіятура» вызначана наступным чынам: «Слова, утворанае скарачэннем словазлучэння і якое чытаецца па алфавітнай назве пачатковых літар (ВПС) або па пачатковых гукаў (ААН) слоў, якія ўваходзяць у яго» [25, с. 9].
О.С. Ахманава вызначае «абрэвіятуру», як: 1) Слова, складзенае са скарочаных пачатковых элементаў (марфем) словазлучэння ; 2) ініцыяльны тып складанаскарочаных слоў, акронім. Слова, утворанае шляхам складання пачатковых літар слоў ці пачатковых гукаў [2, с. 27].
Па заўвазе Т.В. Кітаевай, “тэрмін абрэвіяцыя абазначае працэс утварэння назоўнікаў шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае слова часткамі, у скарочаным выглядзе. Такія словы называюцца абрэвіятурамі або скарочанымі словамі. Абрэвіяцыя можа разглядацца як разнавіднасць словаскладання” [12, с. 11].
«Дэрываты (вытворныя словы), атрыманыя названым спосабам, называюцца абрэвіятурамі (або складанаскарочанымі словамі). Значэнне такіх слоў сінанімічна значэнню тых словазлучэнняў, якія скарачаюцца» [1, с. 47].
Падкрэслім, што паняцці складанаскарочаныя словы і абрэвіятуры з’яўляюцца ў беларускай мове тоеснымі. Гэта адзначаецца і ў новай рэдакцыi “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” [14, с. 45].
2 Спосабы абрэвіяцыі і іх прымяненне ў сучасным маўленні
2.1. Тыпы абрэвіятур
М. Буракова, гаворачы пра прычыны ўзнікнення абрэвіятур у тэрміналогіі, адзначае, што нярэдка імкненне да зразумеласці і дакладнасці ў тэрмінасістэме прымушае будаваць шматслоўныя, грувасткія тэрміны, і тады ў выніку такога тэрмінаўтварэння не выконваецца нарматыўнае патрабаванне сістэмнасці паводле сцісласці тэрміна. З часам у маўленчай практыцы носьбітаў-тэрмінакарыстальнікаў пры частотнасці ўжывання «доўгіх» тэрмінаў назіраюцца змены, ці скарачэнні, рознымі спосабамі складанай канструкцыі тэрміналагічнага наймення [5, с. 225].
Згодна з класіфікацыяй, прадстаўленай у «Лінгвістычным энцыклапедычным слоўніку», вылучаюцца наступныя тыпы абрэвіятур:
1) абрэвіятуры ініцыяльнага тыпу;
2) абрэвіятуры складовыя,якія ўтвараюцца з пачатковых частак слоў, больш складаных, чым гукі;
3) абрэвіятуры змешанага тыпу, што складаюцца як з пачатковых гукаў (назваў літар), так і з больш складаных пачатковых частак слоў;
4) абрэвіятуры, утвораныя са спалучэння складовай пачатковай часткі слова і формы ўскоснага склону назоўніка;
5) абрэвіятуры, што складаюцца са спалучэння пачатку слова, больш складанага, чым ініцыяльнае, з канцом ці з пачаткам і канцом другога [16, с. 47].
У межах ініцыяльнага тыпу вылучаюцца тры падтыпы:
1) літарныя абрэвіятуры;
2) гукавыя абрэвіятуры;
3) літарна-гукавыя абрэвіятуры [16, с. 47].
З. І. Бадзевіч вылучае наступныя тыпы абрэвіятур:
1) літарныя – складанне назваў пачатковых літар утваральных асноў: БДУ [бэ-дэ-у´], ЭВМ [э-вэ-э´м];
2) фанемныя (гукавыя) – складанне пачатковых фанем (гукаў) утваральных асноў: Гум [гум], БАМ [бам];
3) літаральна-фанемная (літаральна-гукавая): ЦСКА [цэ-эс-ка´] – аб’яднаны назвы літар ц і с, а таксама фанемы [к] і [а], якія вымаўляюцца разам [ка´];
4) складовыя – вынік аб’яднання пачатковых частак утваральных асноў: выканкам – выканаўчы камітэт, спецкар – спецыяльны карэспандэнт;
5) фанемна–складовыя: ІСЛІ – Інстытут сусветнай літаратуры, КамАЗ – Камскі аўтамабільны завод;
3 Абрэвіятуры ў мове сучасных сродкаў масавай інфармацыі
У фарміраванні культуры маўлення асобы і ўвогуле грамадства сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць не апошнюю ролю, таму што з функцыянаваннем іх мовы і стылю злучаны і камунікатыўны аспект. У Беларусі сёння дзейнічаюць і развіваюцца друкаваныя і электронныя СМІ розных форм уласнасці і рознай тэматыкі. Таксама ў медыйнай прасторы краіны шырока прадстаўлены замежныя СМІ.
«Дакладнасць слова з’яўляецца патрабаваннем сэнсу, лексічных нормаў – правіл словаўжывання, пад якімі разумеюць правільнасць выбару слова і яго выкарыстання ў агульнавядомым значэнні, якое найбольш выяўляе сутнасць з’явы, прадмета», – адзначае І.І. Навасельцава [23, с. 223].
Шырокае выкарыстанне ў перыядычным друку новых адзінак пацвярджае тэндэнцыю да жарганізацыі сучаснага маўлення. Мова газеты набыла індывідуальна-творчы характар, а гэта ўздзейнічае на развіццё сучаснай літаратурнай мовы.
Як адзначае Д. Сінкевіч, «словаўтваральны аналіз зафіксаваных назоўнікаў-наватвораў паказаў, што ў асноўным такія словы рэалізуюцца тыповымі спосабамі» [26, с. 140]. Сярод такіх спосабаў знаходўм і абрэвіяцыю.
У мове перыядычнага друку апошняга дзесяцігоддзя адзначаецца рост складанаскарочаных новаўтварэнняў, прычым часцей складовага і змешанага тыпу (кібарг ‘кібернетычны арганізм’, дэмкандыдат ‘дэмакратычны кандыдат’, тэлевыкрывальнік ‘тэлевізійны выкрывальнік’).
Асновай для ўтварэння абрэвіятур у маўленні СМІ, асабліва электронных, становяцца словазлучэнні, якія абазначаюць сацыяльныя і культурныя рэаліі, што часта ўзгадваюцца ў працэсе камунікацыі. Напрыклад, ЖЖ – ‘жывы журнал’, НГ – ‘Новы год’, ЗЫ – ‘Post сriptum’ і інш. Абрэвіятура гб паходзіць з жывога гутарковага маўлення і ўтворана ад рускамоўнага КГБ. Абрэвіятура НГ узнікла і выкарыстоўваецца як скарочаныя намінацыі адпаведных рэалій. Скарачэнне ЖЖ характарызуецца больш высокай частотнасцю ўжывання, паколькі абазначае папулярны жанр інтэрнэт-дыскурсу: ЖЖ ¬ ‘жывы журнал’ ¬ ‘live journal’. Скарачэнне ЗЫ з’яўляецца нетыповым з пункту гледжання этымалогіі. Яго ўзнікненне тлумачыцца тым, што на клавіятуры камп’ютэра лацінскім літарам P i S адпавядаюць кірылічныя З і Ы [4, с. 122].
У адрозненне ад усечаных лексем абрэвіятуры не заўсёды ўваходзяць у лексічную сістэму літаратурнага маўлення, што абумоўлена іх фанетычнымі асаблівасцямі, а таксама характарам візуальнай і аўдыяльнай перцэпцыі.
Назіранні за мовай беларускіх перыядычных выданняў, вывучэнне асаблівасцей маўлення на тэлевізійным экране і радыё сведчаць, што абрэвіятуры хутка пашыраюць кола свайго функцыянавання і трапляюць на старонкі газет і часопісаў, навуковых твораў. Тлумачыцца гэта, з аднаго боку,
Заключэнне
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Назранне над сучаснай беларускай мовай паказвае, што ў сучасным грамадстве існуе тэндэнцыя абрэвіяцыі. Прасачыўшы асаблівасці абрэвіяцыі ў сучаснай беларускай мове, можна зрабіць наступныя вывады.
Актыўнае ўтварэнне абрэвіятур на базе сваіх сродкаў і выкарыстанне запазычаных складанаскарочаных слоў у сучаснай беларускай мове выклікана палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі зменамі, што адбываюцца ў грамадстве, выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, уплывам іншых экстралінгвістычных фактараў. Абрэвiятуры з’яўляюцца прыналежнасцю мовы навукi, бiзнесу, нярэдкiя ў мове друку i перыядычных выданняў, iнтэрнэт-дыскурсу, мiжнародных зносiн, сродкаў масавай iнфармацыi, функцыянуюць у тэкстах рознага зместу i жанру. Гэта прафесiяналiзмы, тэрмiны i найменнi, якiя таксама атрымалi “грамадзянства” ў мове звычайных адносiн.
Трываламу ўваходжанню падобных адзінак у лексічны склад мовы садзейнічае іх семантычнае развіццё, а таксама здольнасць абрэвіятураў выступаць у ролі дэрывацыйнай базы ў працэсе ўтварэння новых слоў.
Расшыфроўка агульнаўжывальнай абрэвiятуры для носьбiта мовы, звычайна не прадстаўляе цяжкасцей у сувязi з прысутнасцю ў яго навыкаў мовы i асацыяцый.
У сучасных даследчыкаў існуюць невялікія разыходжанні ў выдзяленні колькасці тыпаў абрэвіятур.
Па сваім паходжанні абрэвіятуры падзяляюцца на ўласнабеларускія, запазычаныя абрэвіятуры, абрэвіятуры-калькі.
Сёння вялікая колькасць абрэвіятур трапляе ў першую чаргу з англійскай мовы ў лексіку кампъютарнай, інжынернай, банкаўскай і іншых сфераў. Звычайна такія абрэвіятуры спачатку пішуцца лацінскімі літарамі, як у мове-крыніцы, а з цягам часу запазычаныя абрэвіятуры часта набываюць і кірылічнае напісанне. Пра тое, што абрэвіятура трывала замацавалася ў мове, гаворыць утварэнне адабрэвіятурных дэрыватаў. Не выклікае сумнення, што большая частка разгледжаных дэрыватаў мае эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і функцыянуе ў гутарковым стылі. Многія навукоўцы (А.М. Асіпчук, Г.У. Арашонкава) заўважаюць, што розныя спосабы абрэвіяцыі маюць розную прадуктыўнасць. Сярод найбольш прадуктыўных даследчыкі называюць ініцыяльныя абрэвіятуры.
Адзначаюцца ў абрэвіяцыі і такія працэсы, як аманімія і варыянтнасць. Прычым аманімічныя адносіны могуць выяўляцца не толькі сярод абрэвіятур і нескарочаных слоў, але і паміж самімі складанаскарочанымі словамі. Аманімічнасць абрэвіятур пэўным чынам абцяжарвае разуменне семантыкі падобных абрэвіятурных утварэнняў, іх выкарыстанне ў мове. Для абрэвіятур характэрнай з’яўляецца і такая з’ява, як варыянтнасць. Часцей за ўсё
1. Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік / А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
2. Ахманова, О. С. Словарь лингвистических терминов / О. С. Ахманова. – М. : Либроком, 2010. – 576 с.
3. Бадзевіч, З.І. Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне / З.І. Бадзевіч. – Мінск : БДУ, 2012. – 140 с.
4. Бойка, В. Слэнгавая лексіка ў беларускамоўным інтэрнэт-дыскурсе / В. Бойка // Актуальныя праб лемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай), Брэст, 20 – 21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М. І. Новік ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна. – Брэст : БрДУ, 2008. – С. 122–16.
5. Буракова, М. Варыятыўнасць як спосаб тэрмінатворчасці / М. Буракова // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай), Брэст, 20 – 21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М. І. Новік ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна. – Брэст : БрДУ, 2008. – С.225–228.
6. Виноградов, В.В. Вопросы современного русского словообразования в свете трудов И. В. Сталина по языкознанию / В.В. Виноградов // Русский язык в школе. – 1951. – № 2. – С. 1–10.
7. Головин, Б.Н. Введение в языкознание / Б.Н. Головин. – М. : Высш. шк., 1973. – 320 с.
8. Даниленко, В.П. Русская терминология: Опыт лингвистического описания / В.П.Даниленко. – М. : Наука, 1977. – 246 с.
9. Даўгулевіч, Н.М. Фанетычная адаптацыя запазычанняў з англійскай мовы ў сучаснай беларускай мове : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук : 10.02.01 / Н.М. Даўгулевіч. – Мінск, 2003. – 20 с.
10. Кавалёва, Л.Я. Англiцызмы ў тэрмiналогii сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы : манаграфiя / Л.Я Кавалёва ; навук. рэд. праф. П.У. Сцяцко. – Гродна : ГрДУ, 2007. – 186 c.
11. Кардубан, Ю.М. Абрэвіятуры-англіцызмы ў лексічнай сістэме сучаснай беларускай мовы / Ю.М.Кардубан // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2010. – №3 (104). – С. 57–60.
12. Кітаева, Т.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.В. Кітаева, Н.В. Ратынская. – Мінск : БДМУ, 2010. – 131 с.
13. Красней, В.П. Беларуская тэрміналогія : зб. артыкулаў / В.П. Красней ; рэдкал.: Э.А.Ялоўская (адк. рэд.) [і інш.] ; навук. рэд. М.Р._Прыгодзіча. – Мінск : БДУ, 2011. – 216 с.
14. Кураленя, Ю.М. Да пытання аб прыродзе абрэвіяцыі / Ю.М. Кураленя // Вестник МГЛУ. Серия 1, Филология : научно-теоретический журнал. –2007. – № 4. – С. . 45–52.
15. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (Прафесійная лексіка) : вучэб. дапам. / А.М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.
16. Лингвистический энциклопедический словарь / гл. ред. В.Н. Ярцева. – М. : Сов. энциклопедия, 1990. – 683 с.
17. Літвін, Н. Запазычанні ў складзе беларускай эканамічнай тэрміналогіі / Н. Літвін // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лігвадыдактыкі : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай), Брэст, 20 – 21 сакавіка 2008 г. / пад агул. рэд. М. І. Новік ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна. – Брэст : БрДУ, 2008. – С. 111–113.
18. Лукашанец, А.А. Абрэвіятуры / А.А. Лукашанец // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994. – С. 9-10.
19. Лукашанец, А.А. Словаўтварэнне і граматыка / А.А. Лукашанец. – Мінск : НАН Беларусі, 2001. – 320 с.
20. Марозава, Я.Н. Словаўтварэнне / Я.Н. Марозава. – Віцебск : УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2005. – 80 с.
21. Меркурьева, Н.М. Омонимия сокращенных слов в современном русском языке / Н.М. Меркурьева // Словообразование и номинативная деривация в славянских языках : Материалы VII Междунар. науч. конф., 14-15 апреля 2000г., Гродно. – Гродно : ГрДУ, 2000. –С. 41–46.
22. Муравіцкая, А.М. Складанаскарочаныя словы ў беларускай фізічнай тэрміналогіі / А.М. Муравіцкая // Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць : зб. артыкулаў. – Мінск : Права і эканоміка, 2010. – С. 99–100.
23. Навасельцава, І.І. Культура беларускай мовы ў СМІ: праблемы дакладнасці і чысціні маўлення / І.І. Навасельцава // Мова – Літаратура – Культура” : матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі. У 2-х частках : Ч.1. – Мінск, 28-29 кастрычніка 2010 г. / Беларускі дзярж. ун-т ; у аўтарскай рэдакцыі. – Мінск : РІВШ, 2011. – С. 223–226.
24. Новик, Т. В. Толковый словарь иностранных слов в русском языке / сост. Т. В. Новик, В. А. Суханова. – Смоленск : Русич, 2000. – 592 с.
25. Новая иллюстрированная энциклопедия : в 20 кн. - М. : Большая Российская энциклопедия, 2004. – Кн. 1. – 256 с.
26. Сінкевіч, Д. Субстантыўная словатворчасць у сучасным перыядычным друку / Д. Сінкевіч // Слова ў мове, маўленні, тэксце : зборнік навуковых артыкулаў / Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна ; пад агульнай рэд. Н.Р. Якубук ; рэдкал.: Я.І. Абрамава [і інш.]. – Брэст : БрДУ, 2014. – С. 139–140.
27. Сіплівеня, Ж.С. Абрэвіятуры і ўтварэнні ад іх у сучасных рускай і беларускай мовах / Ж.С.Сіплівеня // Тыпалогія ўзаемадзеяння беларускай і рускай моў і праблемы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 19-20 красавіка 2011г.). – Мінск : Права і эканоміка,2011. – С.280–285.
28. Сцяцко, П.У. Беларуская навуковая тэрмiналогiя ў другой палове 90–х гадоў ХХ ст. / П.У. Сцяцко // Роднае слова. – 2001. – № 2 – С. 32–35.
29. Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства / П.У. Сцяцко. – Гродна : Гр ДУ, 2001. – 228 с.
30. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. – 360 с.
31. Уласевіч, В.І. Слоўнік новых слоў беларускай мовы / В.І. Уласевіч, Н.М. Даўгалевіч. – Мінск : ТетраСистемс, 2009. – 488 с.
32. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы : вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінскк : Навука і тэхніка, 1995. – 230 с.
33. Шакун, Л.М. Словаўтварэнне / Л.М. Шакун. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978. – 320 с.
34. Шацёр-Шалюта, С.А. Некаторыя аспекты сістэматызацыі беларускіх фірмонімаў ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя / С.А. Шацёр-Шалюта // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : зб. навук. арт. / рэдкал. : В.Д. Старычонак, Д.В. Дзятко (адк. рэд.). – Мінск : БДПУ, 2011. – С. 42–46.