Уводзіны
Кузьма Чорны (1900–1944), сапраўднае iмя – Мікалай Карлавіч Раманоўскі – беларускі савецкі празаік, драматург, публіцыст, якiпакінуў значны следу гісторыі беларускай літаратуры. Літаратурная крытыка 20-х гадоў, калі Кузьма Чорны толькі-толькі ўваходзіў у свет прыгожага пісьменства, прадказвала яму будучыню “беларускага Дастаеўскага”. Чорны разумеў, што знаходзіцца ў самым пачатку стварэння сапраўднай беларускай прозы, а таму адразу ставіў перад сабою і перад сябрамі па пяры самыя надзённыя і самыя складаныя задачы: “Павінны быць створаны беларускія вышэйшыя формы беларускай культуры”. Пад гэтым празаік разумеў “беларускасць вобразаў”, “беларускасць моўнага накірунку”, “беларускі стыль”. Ён не ўсё з задуманага паспеў здзейсніць, неспрыяльныя для творчасці часы моцна дэфармавалі ягоны творчы пошук, аднак самае галоўнае Чорны ўсё ж паспеў зрабіць, стаўшы стваральнікам беларускай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы, у якой чытач адшукае сапраўднага беларускага мужыка і сапраўднага беларускага інтэлігента, патрыёта і гуманіста.
Да вывучэння творчасці К. Чорнага звярталіся М. Тычына [23-26], А. Адамовіч [1-3], А. Мельнікава [11-18] і інш. Яны разглядалі самыя розныя аспекты творчасці пісьменніка: тэматыку і праблематыку яго твораў, мастацкую спецыфіку, ролю пісьменніка ў развіцці нацыянальнай мастацкай традыцыі. Так, A. Aдaмoвiч зacвeдчыў rлыбoкa нaцыянaльны пaфac твopчacцi Kузьмы Чopнaгa. Даследчыку належыць вялiкая заслуга ў асэнсаванні светапогляднай канцэпцыі твораў Кузьмы Чорнага, іх жанрава-стылёвых асаблiвасцей. А. Мельникава ўсебакова даследуе паэтыку твораў К. Чорнага.
Тым не менш, многія аспекты творчасці К. Чорнага патрабуюць свайго далейшага асэнсавання. Існуе неабходнасць у суаднясенні твораў К. Чорнага з духоўным кантэкстам сучаснасці. Так,
Такім чынам, актуальнасць нашай работы заключаецца ў неабходнасці далейшага комплекснага, сістэмнага асэнсавання творчасці К. Чорнага.
У якасці рабочых намі прымаецца наступнае азначэнне тэрмінаў:
Канцэпцыя – сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх-н. з'яў.
Паэтыка – сістэма паэтычных форм і прынцыпаў.
Светапогляд – сістэма поглядаў на жыццё, прыроду і грамадства.
Мэта працы: сцвердзіць глыбіню, значнасць мастацкіх пошукаў Кузьмы Чорнага, асэнсаваць яго ролю ў паглыбленні інтэлектуальнага гучання беларускай літаратуры.
Задачы:
1 Канцэпцыя чалавека ў творчасці Кузьмы Чорнага
1.1. Прыярытэт чалавечнасці ў прозе Кузьмы Чорнага
Творчасць К. Чорнага развівалася надзвычай інтэнсіўна. Раннія апавяданні 20-х гадоў – тыповыя для творчасці многіх пісьменнікаў-“маладнякоўцаў” замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, вершы ў прозе, з уласцівай ім паэтызацыяй знешніх праяў усеабдымнага працэсу абнаўлення жыцця, побыту і свядомасці беларускага селяніна-працаўніка, прасякнутыя пафасам гістарычнага самасцвярджэння народа. Стылю апавяданняў уласцівы музычнасць фразы, эмацыянальна-экспрэсіўная насычанасць слова. Зборнікі апавяданняў “Па дарозе”, “Пачуцці”, “Хвоі гавораць” (усе 1926), “Вераснёвыя ночы” (1929) – сведчанне творчага пасталення пісьменніка, у мастацкай свядомасці якога ўсё большае месца займалі вобразы і малюнкі народнага жыцця, а лірыка эмоцый і настрояў дапаўнялася псіхалагічным аналізам “граніцы пачуццяў і думак”, імкненнем раскрыць унутраныя матывы ўчынкаў чалавека, маральны змест яго паводзін у свеце.
Творчы рух Кузьмы Чорнага ў гэты час адбываўся досыць натуральна, негатыўныя, вульгарызатарскія тэндэнцыі ў крытыцы і літаратуразнаўстве толькі пачыналі сябе праяўляць. Кузьма Чорны амаль адразу ж, пасля першых зборнікаў апавяданняў, вылучыўся ў кагорту вядучых беларускіх пісьменнікаў, стаў прызнаным майстрам слова. Яго творчасць мела істотны ўплыў на далейшае развіццё нацыянальнай літаратуры.
Змест ранніх апавяданняў Кузьмы Чорнага быў традыцыйным для савецкай літаратуры першых паслякастрычніцкіх дзесяцігоддзяў: супрацьпастаўленне жыцця дарэвалюцыйнага і паслярэвалюцыйнага (“На варце”), выяўленне мужнасці чырвонаармейцаў (“Будзем жыць”), барацьба новага са старым (“Маё дзела цялячае”), вітанне тых змен, пераўтварэнняў, якія несла Савецкая ўлада (“Жалезны крык”, “Свята працы і свету”), апісанне шчаслівага жыцця пры новым ладзе (“Палявыя людзі»), характэрная для таго часу крытыка духавенства (“Заработак”, “Фэст”, “Папоўскі вялікдзень”), сялянскай нянавісці да паноў (“Забойства”), усталяванне новых узаемаадносін паміж людзьмі (“Не хачу гэтак”).
У сярэдзіне 20-х гадоў у творах пісьменніка ўзрастае роля псіхалагізму, які становіцца сродкам даследавання законаў станаўлення асобы, а ў канцы К. Чорны звяртаецца да жанру рамана і аповесці. Яго творы, прасякнутыя паэзіяй жыцця, накіраваны супраць фаталістычнай пасіўнасці, яны
2 Канцэпцыя жыцця як радасці
У сваіх творах Кузьма Чорны прапануе і пэўную светапоглядную канцэпцыю, канцэпцыю жыцця як радасцi. Ён перакананы ў здольнасцi людзей пераадолець, пазбавiцца ўсяго, што прымушае iх пакутаваць, не дае праявiцца здольнасцям.
Ужо раннія апавяданні Кузьмы Чорнага перадаюць захапленне маладога пісьменніка жыццём, радасцю адкрыцця новага. У гэты час і афармляецца канцэпцыя жыцця як радасці: “...усё тое, што кругом напаўняе жыццё, ёсць нешта слаўнае, добрае, загэтым і дае яно радасць самому жыццю” [30, с.76], “вось хаджу я па зямлі, жыву – і ад гэтага радасць. Яна шырыцца, яна ва ўсім, што ёсць, яна напоўніць усё, уздыме чалавека ў яго захапленнях. Яна ў свядомасці, што я існую і адчуваю ўсё” [30, с.195], “жыццё шырокае, яно само ў сабе, нават як факт ужо існавання – радаснае” [30, с. 224].
Гэта думка з твора ў твор праходзіць у Кузьмы Чорнага. Сэнс жыцця пісьменнік бачыць у самім жыцці, у яго шматлікіх праявах: “Сэнс і мэта жыцця хаваецца ва ўсім тым, што акружае чалавека, сустракаецца на кожным кроку. Зразумеўшы, адчуваючы гэта, вучыцель стаў, а пасля і навучыўся знаходзіць радасць жыцця ў працы, у людзях, у кожным кавалку зямлі, ва ўсякай з’яве” [30, с. 77].
Кузьма Чорны лічыць, што чалавеку неабходна імкнуцца да як мага больш поўнага спасціжэння, пранікнення ў жыццё: “Трэба глыбей убіраць у сябе жыццё” [30, с.75].
У апавяданні “Па дарозе” Кузьма Чорны параўноўвае жыццё з дарогай, што пастаянна адкрывае чалавеку што-небудзь новае: “I само жыццё паднімалася наперадзе, як вялікая, цікавая дарога, на якой апаноўваюць чалавека радасныя хваляванні” [30, с. 259]. Пісьменнік выказвае думку, што чым чалавек багацейшы духоўна, тым больш разнастайныя і глыбокія яго перажыванні, тым большае задавальненне здольны адчуваць ён ад жыцця.
Як вядома, Кузьма Чорны быў адным з тых пісьменнікаў, хто значна паглыбіў філасофскі, інтэлектуальны змест беларускай прозы. А. Адамовіч адзначаў: “Мастак-мысліцель, мастак-інтэлектуаліст – да Кузьмы Чорнага такое вызначэнне асабліва стасуецца. “Жыццёвая філасофія” героя, “філасофскі падтэкст” – у адносінах да твораў Кузьмы Чорнага гэта не проста гучныя словы” [2, с. 166].
Істотнае месца ў поглядах Кузьмы Чорнага займае філасофская думка пра неабходнасць чалавечай еднасці, “агульнасці”. Ужо ў апавяданні “На
3 Лёс беларускай нацыі ў выяўленні Кузьмы Чорнага
У многіх сваіх творах, сярод якіх можна назваць раманы “Пошукi будучынi”, “Вялiкi дзень”, “Зямля” і іншыя, раскрываецца магiстральная тэма творчасцi пiсьменнiка – iмкненне беларускай нацыi да самавызначэння. Разважаючы ў творах ваеннай пары пра лёс беларускага народа i чалавецтва, Кузьма Чорны стварыў сапраўдны фiласофскі раман.
У рамане “Зямля” Кузьма Чорны звяртаецца да карэнных пытанняў народнага жыцця. Такая эвалюцыя ў творчым мысленні пісьменніка надзвычай паказальная. Ад асэнсавання сутнасці, прызначэння асобнага чалавека (апавяданні Кузьмы Чорнага, раман “Сястра”) ён прыходзіць да неабходнасці ўсведамлення першаасноў народнага быцця.
Сюжэт рамана “Зямля” Кузьмы Чорнага, здаецца, пазбаўлены мудрагелістай інтрыгі. Апісваецца жыццё адной вёсачкі, яе жыхары, тыя здарэнні, якія штодня адбываюцца з імі. Павольная плынь часу ўзрушваецца размовамі пра перамеры зямлі, прыездам каморніка. Гэтыя размовы хвалююць сялян, але, па сутнасці, істотна не ўплываюць на размераную плынь іх жыцця. Яны працягваюць займацца звыклай справай, апрацоўвоваць зямлю, жэняцца і паміраюць.
Менавіта гэтая жыццёвая плынь і складае аснову рамана “Зямля”. Так, М. Тычына падкрэсліў: “Сюжэт “Зямлі” – гэта плынь падзей, з’яў, фактаў, паводка шматлікіх праяў жыцця, мноства масавых сцэн, групавых дыялогаў, бытавых эпізодаў і каларытных характараў” [26, с. 332].
Па сутнасці, асноўным героем рамана і з’яўляецца народ, сялянская маса. У творы цяжка вылучыць галоўных і другарадных персанажаў.
Вызначальная асаблівасць рамана “Зямля” – падрабязнае апісанне размоў, спрэчак, будзённых заняткаў сялян. Такім чынам празаік жадаў давесці іх значнасць, каштоўнасць. Бо гэта тое, што суправаджае чалавека вёскі ад нараджэння да смерці, што складае яго жыццё. Таму і гаспадарчыя клопаты, і гутаркі, і канкрэтныя справы не могуць быць другараднымі, нязначнымі.
Такая будова рамана абумоўлена яго канцэпцыяй. Пісьменнік імкнуўся сцвердзіць бессмяротнасць народа, непарушнасць спрадвечных асноў быцця.
Твор Кузьмы Чорнага, як адзначае А.М. Мельнікава, пазбаўлены спрошчанасці, павярхоўнага ўзнаўлення складаных сацыяльных працэсаў [16, с. 74]. Заможны чалавек (Юлік Барановіч, Сабастыян) падаецца аўтарам не як эксплуататар і прыгнятальнік, а як руплівы і сумленны працаўнік. I наадварот, Мацвей бедны, бо не хапае яму дбайнасці, кемлівасці: “Мацвей... Яму і брат не добры, яму ўсе брыдкія... што ён да гэтага Сабастыяна мае? Што той вінават, што лепш жыве за яго. Здаецца ж, бацькаўшчыну без
Заключэнне
Сёння, калi адбываецца пераасэнсаванне гiсторыi нацыянальнай лiтаратуры, суаднясенне твораў класiкi з духоўным кантэкстам сучаснасцi, iх прачытанне з улiкам найноўшых дасягненняў навуковай думкi, асаблiва актуальным з’яўляецца зварот менавiта да спадчыны Кузьмы Чорнага. У творах празаiка адбiлiся найбольш значныя тэндэнцыi развiцця нацыянальнай прозы. Ужо ў ранніх апавяданнях Кузьмы Чорнага афармляецца самабытная мастакоўская канцэпцыя жыцця і чалавека, адбываецца станаўленне псіхалагічнага майстэрства празаіка, наглядаецца імкненне аўтара да асэнсавання складаных пытанняў жыцця, праяўляецца характэрная для пісьменніка ўвага, зацікаўленасць чалавекам.
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Кузьма Чорны – выразны прадстаўнiк свайго часу, супярэчлiвага, трагiчнага. Трагiчнае – дамiнанта светаадчування пiсьменнiка, што яднае яго з вядучымi прадстаўнiкамi сусветнай лiтаратуры 20 ст. Трагiзм у творах Кузьмы Чорнага – экзiстэнцыяльны. Гэта адзiнота чалавека, адчужанасць памiж людзьмi, чэрствасць i абыякавасць (раманы “Сястра”, “Трэцяе пакаленне”, апавяданнi “Сцены”, “Захар Зынга”, “Трагедыя майго настаўнiка”, “Парфiр Кiяцкi”, “Хвоi гавораць” i iнш.).
Ужо раннія апавяданні Чорнага напоўнены глыбокім псіхалагізмам, філасофскім зместам. Нягледзячы на тое, што творы з першых зборнiкаў (“Апавяданнi”, “Срэбра жыцця”) можна вызначыць як падыходы да разумення чалавека, аднак ўжо ў гэтых творах тэма чалавека, цiкавасць да разнастайных праяў яго жыцця становiцца адной з вызначальных. Скразны матыў твораў пiсьменнiка – iдэя жыццябудаўнiцтва, скiраванасць у будучае. Кузьма Чорны праводзіў думку пра творчы патэнцыял, закладзены ў чалавеку, яго героя вылучае вялiкае i неадольнае iмкненне. Кузьмы Чорнага вылучае шчырая вера ў сілы, магчымасці чалавека. Ён перакананы ў здольнасці людзей пераадолець, пазбавіцца ўсяго, што прымушае іх пакутаваць. Гэтыя ўяўленнi празаiка аб прызначэннi чалавека звязаны з яго разуменнем жыцця як вечнага руху, няспыннага працэсу абнаўлення. Каб адпавядаць жыццёвай дынамiцы, чалавеку неабходна ўвесь час удасканальвацца, не спыняцца ў сваiм развiццi.
Думка пра чалавека – цэнтральная ў рамане Кузьмы Чорнага “Сястра”. Пісьменнік жадае давесці годнасць, веліч асобы, неабходнасць блізкіх адносін паміж людзьмі, зацікаўленасці чалавека чалавекам. Ён перакананы, што чалавек здолыны пазбавіцца ўсяго, што перашкаджае выяўленню яго сутнасці, не дае праявіцца здольнасцям. У рамане “Сястра” асэнсоўваюцца такія пытанні, як сутнасць чалавека, характар і мэты яго імкненняў,
1. Адамовiч, А. Здалёк і зблізку / А. Адамовiч. – Мінск : Маст. літ., 1976. – 623 с.
2. Адамовіч, А. Маштабнасць прозы: Урокі творчасці Кузьмы Чорнага / А. Адамовіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1972. – 190 с.
3. Адамовіч, А. Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага / А. Адамовіч. – Мінск : Выд-ва АН БССР, 1958. – 178 с.
4. Афанасьеў, I.М. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Вып.1: Бягучы лiтаратурны працэс у крытычным аглядзе / І. Афанасьеў. – Мінск : Беларуская навука, 2001. – 206 с.
5. Беларускія пісьменнікі : 1917–1990. / Уклад. А. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 290 с.
6. Бугаёў, Дз. Дасягнутае i страчанае / Дз. Бугаёў // Полымя. – 1993. – № 4. – С.226 – 251.
7. Ватацы, Н. Кузьма Чорны. 1900–1944. Бібліяграфічны даведнік / Н. Ватацы. – Мінск : Вышэйшая школа, 1954. – 122 с.
8. Жураўлёў, В. П. На шляху духоўнага самасцвярджэння. / В. Жураўлёў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 160 с.
9. Казека, Я. Кузьма Чорны: Старонкі творчасці / Я. Казека. –Мінск : Мастацкаялітаратура, 1980. – 158 с.
10. Корань, Л. Цукровы пеўнік: літ.-крыт. арт. / Л. Корань – Мінск : Маст.літ.,1996. – 286 с.
11. Мельнікава, А. Адлюстраванне лёсу нацыі ў славянскіх літаратурах: лёс беларускага народа ў прозе Кузьмы Чорнага / А. Мельнікава // Роднае слова. – 2009. – № 8. – С. 14 – 17.
12. Мельнікава, А. Асэнсаванне беларускага шляху ў творах Кузьмы Чорнага / А. Мельнікава // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры. – Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаная памяці Івана Навуменкі: зб. навук. арт. /рэдкал. І. Ф. Штэйнер (гал рэд.) і інш. – Гомель, 2009, ЦДІР. – С.263 – 267.
13. Мельнікава, А. Беларуская літаратура ХХ ст. ў еўрапейскім кантэксце : курс лекцый / А. Мельнікава.– Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. – 126 с.
14. Мельнікава, А. Вайна ў асэнсаванні Кузьмы Чорнага / А. Мельнікава // «Великая Отечественная война в судьбе литературы и культуры: исторической опыт как мировоззренческий и моральный выбор»:. / Ред.-составитель И. Н. Афанасьев. – Мозырь, 2011. – С. 370-376.
15. Мельнікава, А. Літаратура і Час: плыні, тэндэнцыі, постаці: Зборнік навук. артык / А. Мельнікава. – Гомель : УА ГДУ імя Ф. Скарыны, 2011. – 198 c.
16. Мельнікава, А. Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага : манаграфія / А. Мельнікава. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. – 186 с.
17. Мельнікава, А. Станаўленне жанру філасофскай прозы ў беларускай літаратуры першай трэці ХХ ст. / А. Мельнікава // Известия Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины. – № 6 (51). – 2008 – С.133 – 138.
18. Мельнікава, А. Хрысціянская дамінанта твораў Кузьмы Чорнага / А. Мельнікава // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. – Серыя 3. – 2010. - №. 2. – С. 25-32.
19. Мішчанчук, М. “Мінімум няволі і максімум волі…” : Кузьма Чорны ў пошуку адказаў на балючыя пытанні даваеннай рэчаіснасці / М. Мішчанчук // Роднае слова. – 1998. – №8. – С.132–140.
20. Мішчанчук, М. Майстар вялікай эпічнай прозы : Кузьма Чорны / М. Мішчанчук // Роднае слова. – 1998. – №6. – С.134–146.
21. Пяткевіч, А. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар : Аб прозе Кузьмы Чорнага / А. Пяткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 180 с.
22. Стральцоў, М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ / М. Стральцоў; прадм. А. Адамовіча. – Мінск : Маст. літ., 1987. – 607 с.
23. Тычына, М. Кузьма Чорны / М. Тычына // Нарысы па гісторыі беларуска-рускiх лiтаратурных сувязей: у 4 кн. Кн. 3: 1917-1941 / І. С. Шпакоўскі [і інш.] – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – С. 353 – 392.
24. Тычына, М. Цана прароцтваў / М. Тычына // Кузьма Чорны. Выбраныятворы / уклад. і прадм. М. Тычына; камент. М. Тычына, Я. Янушкевіч. – Мінск :Беллітфонд, 2000. – С. 5–24.
25. Тычына, М. Цана прароцтваў / М. Тычына // Кузьма Чорны. Выбраныя творы / уклад. і прадм. М. Тычына; камент. М. Тычына, Я. Янушкевіч. – Мінск : “Беллітфонд”, 2000. – С. 5 – 24.
26. Тычына, М.А. Кузьма Чорны / М.А. Тычына // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : У 4 т. Т. 2. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – С. 330–369.
27. Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т. 4. – Аповесці “Лявон Бушмар”, “Вясна”, раманы “Ідзі, ідзі”, “Бацькаўшчына”/ пад рэд. Ю. Пшыркова / К. Чорны. – Мінск : Маст. літ., 1973. – 485 с.
28. Чорны, К. Збор твораў : у 8 т. Т. 6. – Раманы “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях”, “Вялікі дзень”, аповесць “Скіп’еўскі лес” / пад рэд. Ю. Пшыркова / К. Чорны. – Мінск : Маст. літ., 1973. –– 520 с.
29. Чорны, К. Выбраныя творы / К. Чорны.– Мінск : Маст. літ., 2000.– 608 с.
30. Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т.1. – Апавяданні 1923 – 1927 гг. / пад рэд. А. Адамовіча / К. Чорны. – Мінск : Маст. літ., 1972. – 544 с.
31. Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т.8. – Публіцыстыка 1923 – 1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці / пад рэд. А. Адамовіча / К. Чорны. – Мінск : Маст. літ., 1975. – 608 с.
32. Чыгрын, І. П. Крокі: Проза "Узвышша" / І. Чыгрын. – Мінск: Навука і тэхніка, 1989. – 144 с.