Уводзіны
Янка Купала належыць да пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Побач з такімі пісьменнікамі, як В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Я. Колас, ён сваімі творамі развіваў і ўмацоўваў нарматыўныя формы, лексіку і фразеалогію. Як слушна пісаў Ніл Гілевіч, «у беларускай паэзіі ніхто не валодаў такой магутнай здольнасцю да словатворчасці, як Янка Купала. І ні ў кога іншага не выявіўся так ярка моватворчы геній народа, як у Янкі Купалы» [1, с. 198]. «Яго смеласць і свабода ў абыходжанні са словам не можа быць растлумачана не чым іншым, як геніяльным чуццём духу мовы, разуменнем (а можа быць перш за ўсё – інтуітыўным адчуваннем) законаў і заканамернасцей яе развіцця» [1, с. 200].
Вялікую ролю адыграў Янка Купала ў фарміраванні фразеалагічнага складу беларускай літаратурнай мовы. Амаль кожны яго твор насычаны фразеалагізмамі. Асабліва гэта датычыць празаічных драматургічных і публіцыстычных тэкстаў. Напрыклад, у камедыі «Паўлінка», паводле падлікаў І.Я. Лепешава, сустракаюцца 143 фразеалагізмы. Прычым ніводзін фразеалагізм у камедыі не паўтараецца, калі гэта чымсьці не абумоўлена [2, с. 16–17].
Янка Купала добра ведаў нацыянальную фразеалогію і ўмела выкарыстоўваў яе для літаратурных патрэбаў. Пад яго пяром у літаратурны ўжытак увайшлі многія фразеалагізмы, розныя паводле паходжання і сферы выкарыстання. Гэта пераважна агульнанародныя выразы.
Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы – другі ў беларускай лексікаграфіі даведнік, які змяшчае ўсе фразеалагічныя адзінкі, ужытыя адным аўтарам (першым быў "Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я. Коласа”). “Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы” ўключае толькі ўласна фразеалагізмы, па-за межамі яго знаходзяцца прыказкі і прымаўкі.
Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў неабходнасці ўсебаковага разгляду творчай спадчыны Я. Купалы.Выбар менавіта фразеалагічных адзінак абумоўлены іх унікальнай прыродай, якая прызнаецца практычна ўсімі сучаснымі лінгвістамі.
Мэтай курсавой работы з’яўляецца комплексны аналіз фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы з агульным значэннем ‘далёка/блізка’.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
– выявіць фразеалагізмы з агульным значэннем ‘далёка/блізка’ са “Слоўніка фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы”;
– правесці семантычную групоўку выяўленых фразеалагічных адзінкак;
– вызначыць сістэмныя адносіны (сінанімія, антанімія, полісемія і варыянтнасць) выяўленых фразеалагізмаў;
– устанавіць часцінамоўную прыналежнасць фразеалагічных адзінак са
1 Семантычная характарыстыка фразеалагізмаў
1.1 Семантычная групоўка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы – спапучэнні слоў, якія характарызуюцца ўстойлівасцю, цэласнасцю значэння і ўзнаўпяюцца як гатовыя адзінкі, – складаюць адну з істотных і прыкметных частак моўных багаццяў беларускай мовы. Яны выяўляюць як нацыянальную спецыфіку беларускай мовы, так і універсальныя, агульнамоўныя ўласцівасці і характарыстыкі саміх адзінак. Іх ужыванне ў маўленчай дзейнасці мастака слова абумоўлена найперш яркай выразнасцю, значнасцю іх як стылістычнага сродку моўнай маляўнічасці, наданнем маўленшо асаблівай экспрэсіі і нспаўторнасці нацыянальнаіа каларыту [11, с. 3].
Фразеалагізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання i мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў [9, с. 5].
Фразеалагізмы заснаваны на семантыка-граматычным адзінстве, яны павінны вывучацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці іх семантычных, этымалагічных, марфалагічных, сінтаксічных, структурных, стылістычных і іншых характарыстык.
Семантычная класіфікацыя – найважнейшая ў фразеалогіі, бо на яе аснове сістэматызуецца ўвесь фразеалагічны матэрыял, аб’ядноўваюцца ў фразеалагічны склад моўныя адзінкі з цэласным значэннем і пакідаюцца за межамі фразеалогіі ўстойлівыя словазлучэнні, пазбаўленыя семантычнай цэласнасці.
Упершыню падзел фразеалагізмаў па семантычнай злітнасці іх кампанентаў быў зроблены В.У. Вінаградавым. Фразеалагізмы падзелены ім на тры тыпы: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні.
Фразеалагічныя зрашчэнні В.У. Вінаградаў характарызуе як абсалютна непадзельныя, нераскладальныя звароты, «значэнне якіх зусім не залежыць ад іх лексічнага складу, ад значэння іх кампанентаў і такое ж умоўнае і адвольнае, як значэнне нематываванага слова – знака» [3, с. 121]. Асноўнай прыметай зрашчэння з’яўляецца «семантычная непадзельнасць, немагчымасць вывесці значэнне цэлага з кампанентаў... Яно не ёсць ні здабытак, ні сума семантычных элементаў. Яно – хімічнае злучэнне нейкіх раствораных і з пункту гледжання сучаснай мовы аморфных лексічных частак» [3, с. 124].
Можна вызначыць наступныя прыкметы фразеалагічнавга зрашчэння:
наяўнасць у яго складзе лексічнага архаізма або слова, неўжывальнага за межамі фразеалагізма, напрыклад: авохці мне, арыядніна ніць, асядлаць пегаса, аўгіевы стайні, ахілесава пята, байды біць, бібікі біць,
2 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы маюць не толькі канкрэтнае, прыватнае значэнне, але і катэгарыяльнае, ці граматычнае, абагульненае значэнне (прадметнасці, дзеяння і г. д.). Паводле свайго катэгарыяльнага значэння болынасць фразеалагізмаў суадносіцца з рознымі часцінамі мовы.
Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным.
Семантычны паказчык звычайна найболып эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на выніках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, выраз паскакаць дроздзіка вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘памучыцца ў цяжкіх умовах’, выраз ад гаршка паўвяршка – прыметнікавым словазлучэннем ‘вельмі нізкі, малы ростам’. Значыць, першы фразеалагізм – дзеяслоўны, другі – прыметнікавы.
Аднак апора толькі на семантычны паказчык не заўсёды дае станоўчы эфект. Сэнс некаторых фразеалагізмаў цяжка перадаць адназначна, бо ў іх суіснуюць катэгарыяльныя значэнні не адной часціны мовы. Да таго ж іншы раз у слоўніках тыя самыя фразеалагізмы атрымліваюць неаднолькавую семантычную характарыстыку. Напрыклад, без фігі ні да носа ў адным слоўніку вытлумачваецца як ‘ганарыцца, ставіць сябе вышэй за іншых’, а ў другім – ‘ганарысты, фанабэрысты; задавака, зазнайка’.
Марфалагічным паказчыкам з’яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы) кампанент, калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Так, у фразеалагізме востры на язык ‘знаходлівы ў размове, дасціпны’ такім стрыжнёвым кампанентам выступае прыметнікавы кампанент востры. Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыж- нёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, выразы бабіна лета, асінае гняздо, марскі воўк.
Значная частка фразеалагізмаў, аднак, не можа вызначацца з дапамогай марфалагічнага паказчыка, бо ў іх няма граматычна галоўнага кампанента. У шмат якіх фразеалагізмах стрыжнёвы кампанент хоць і ёсць, але яго катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне не супадае з катэгарыяльным значэннем гэтага фразеалагізма. Так, стрыжнёвы кампанент кот не прадказвае прыналежнасць выразу кот наплакаў ‘вельмі мала’ да прыслоўных фразеалагізмаў.
Больш эфектыўным, чым марфалагічны, выступае сінтаксічны паказчык – сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе. Пераважная болыпасць фразеалагізмаў мае ўласцівую ім асноўную, тыповую сінтаксічную функцыю, абумоўленую іх семантыкай. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы часцей за ўсё бываюць выказнікам, прыслоўныя – акалічнасцю, назоўнікавыя – дзейнікам і дапаўненнем.
Аднак не заўсёды лёгка вызначыць семантыка-граматычны разрад фразеалагізма па яго сінтаксічнай функцыі. Так, з аднолькавай сінтаксічнай
3 Структурная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы як складаныя моўныя адзінкі вызначаюцца разнастайнасцю сваёй структуры, у адпаведнасці з чым выдзяляюцца тры разнавіднасці: фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як словазлучэнні, спалучэнні і сказы. Такі падзел фразеалагізмаў стаў магчымым дзякуючы вывучэнню фразеалагізмаў беларускай мовы ў іх аб’яднаннях паводле структурных адзінстваў. Бо яшчэ нават у 90-я гг. ХХ ст. выдзяляліся толькі дзве разнавіднасці фразеалагізмаў паводле структуры: фразеалагізмы, якія “граматычна адпавядаюць сказу”, і “фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню” [7, с. 128].
Выдзеленыя на сённяшні дзень тры разнавіднасці фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы паводле структуры істотна адрозніваюцца адна ад другой. Кожная разнавіднасць характарызуецца некалькімі структурнымі тыпамі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг структурных мадэляў. За кожным фразеалагізмам замацавалася свая структура.
3.1. Фразеалагізмы са структурай словазлучэння
Знешне, па сваёй будове фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы. Зыходзячы з гэтага можна выдзеліць фразеалагізмы са структурай словазлучэння, спалучэння і са структурай сказа.
Фразеалагізмы са структурай словазлучэння – самая шматлікая структурна-граматычная разнавіднасць фразеалагізмаў. Да фразеалагізмаў са структурай словазлучэння значэннем “далёка/блізка” ў мове твораў Я. Купалы можна аднесці наступныя:
Паміж кампанентамі ў фразеалагізмах-словазлучэннях назіраюцца наступныя віды сувязі:
- дапасаванне:
у чортавых зубах
за трыццатую гару
на <самае> вушка
- кіраванне:
рукой падаць
вокам акінуць (кінуць) і акінуць (кінуць) вокам і інш.
- прымыканне:
за трыдзесяць зямель
Пераважаюць двух- і трохкампанентныя выразы.
Як бачым, пераважаюць двух- і трохкампанентныя выразы.
Заключэнне
Сакрэты хараства і моцы Купалава слова імкнецца спазнаць не адно пакаленне чытачоў. I гэта невыпадкова. Геніяльны мастак валодаў незвычайным чуццём духу мовы, ён разумеў яе як ніхто іншы, прадбачыў заканамернасці развіцця. Паэт даваў узоры трапнага выкарыстання жывога народнага слова, мясцовых гаворак, фальклору. Кожная адзінка мовы пад яго пяром набывала своеасаблівае гучанне.
Янка Купала ўзбагачаў лексічны склад беларускай мовы, аказваў уплыў на яго далейшае фарміраванне. Але ў найвышэйшай ступені нацыянальную спецыфіку мовы Купалы выражае багатая і шматлікая фразеалогія. Фразеалагізмы як невычэрпная крыніца моўнага багацця валодаюць надзвычай яркай сэнсавай і стылістычнай выразнасцю. 3 іх дапамогай ствараюцца непаўторныя карціны жыцця і побыту людзей, трапныя характарыстыкі персанажаў, раскрываюцца іх самыя патаемныя пачуцці і мары.
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Важным элементам cтруктурна-семантычнай характарыстыкі фразеалагізмаў з’яўляецца характарыстыка паводле семантычнай злітнасці кампанентаў.
Паводле семантычнай злітнасці кампанентаў традыцыйна выдзяляюць наступныя групы: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні.
Як і словы, фразеалагізмы могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны. Фразеалагічныя сінонімы звычайна адрозніваюцца адзін ад другога адценнямі значэння, стылістычнай афарбоўкай і іншымі адметнымі адзнакамі. Для фразеалагізмаў характэрнай рысай з’яўляецца здольнасць утвараць шматкампанентныя сінанімічныя рады. Антанімія ў фразеалогіі – значна радзейшая з’ява, чым сінанімія.
Калі ў лексікалогіі ёсць нямала крытэрыяў, якія дазваляюць размежаваць полісемантычныя і аманімічныя словы, то ў фразеалогіі зрабіць гэта вельмі цяжка. Да фразеалагізмаў-амонімаў можна аднесці толькі адзінкавыя выпадкі.
Па суадноснасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы: назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя, мадальныя і выклічнікавыя. Самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў – дзеяслоўныя фразеалагізмы.
Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным. Найлепшы вынік пры выяўленні катэгарыяльнага значэння фразеалагічнай адзінкі дае комплексны падыход, улік усіх трох паказчыкаў.
Сінтаксічна фразеалагізмы могуць уяўляць сабой словазлучэнні і сказы – як двухсастаўныя, так і аднасастаўныя.
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск : Выш. шк., 1978. – 224 с.
2. Бурлыка, Сяргей Іванавіч Прыметнікавыя фразеалагізмы ў творах Янкі Купалы /С.І. Бурлыка // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : матэрыялы навук. канф., Гродна, 24 кастрычніка 2003 г./Гродзенскi дзяржаўны унiверсітэт iмя Я. Купалы; рэд. рада: У.I. Каяла, П.У. Сцяцко, Т.І. Тамашэвіч.- Гродна : ГрДУ, 2003 .- С.130-133
3. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 140 – 161.
4. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 118–139.
5. Виноградов, В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / В.В. Виноградов. – М. – Л. : Гос. уч.-пед. изд-во М-ва просвещения РСФСР, 1947. – 784 с.
6. Гаўрош, Н.В. Фразеалагічны слоўнік: для сярэдняй школы / Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі ; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Нар. асвета, 1973. – 352 с.
7. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
8. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Беларуская навука, 1986.– 220 с.
9. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 с.
10. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.:В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228–232.
11. Ляшчынская, В.А. Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. - 312 с.
12. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2010. - 230 с.
13. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічныя адзінкі ў мове Я. Купалы / В.А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2008. - 186 с.
14. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа: манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.
15. Мокиенко, В.М. Славянская фразеология / В.М. Мокиенко. – М. : Высш. шк., 1980. – 207 с.
16. Молотков, А.И. Основы фразеологии русского языка / А.М.Молотков. – Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1977. – 284 с.
17. Рудакоўская, З.А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск : БДУ,1978. – Вып. 6. – С. 49–57.
18. Садоўская, А.С. Мнагазначнасць фразеалагізмаў / А.С. Садоўская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах : Материалы III Международной научной конференции / Отв. ред. В.П. Коваль. – Гомель : ГГУ им. Ф.Скорины, 2003. –С. 193–198.
19. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
20. Садоўскі, П. Час одуму / П. Садоўскі // Полымя. –1986. – № 5. –С. 168-181.
21. Саўчанка, В.М.Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : УА «МДУ імя А.А. Куляшова», 2012. – 72 с.
22. Сидоренко, М.И. Парадигматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке / М.И. Сидоренко. – Л. : Ленингр. гос. пед. ин-т им. А.И. Герцена, 1982. – 108 с.
23. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.
24. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка : учеб. пособие / Н.М. Шанский. – М. : Высш. шк. 1963. – 278 с.
25. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.
26. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф. Янкоўскі. –Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с.