Уводзіны
Ёсць гістарычныя падзеі, якія і на працягу стагоддзяў не губляюць сваёй велічы, свайго важкага голасу ў бязгучных працэсах сучаснасці. Да ліку такіх гістарычных падзей адносіцца і другая сусветная вайна. Тэма гэта актуальная і ў наш час, бо памяць бясцэнная. Важна памятаць мінулае, якім бы яно не было, але гераічнае важна памятаць удвайне. Сёння, калі мы гаворым пра адраджэнне такіх каштоўнасцей як маральнасць, грамадзянства і патрыятызм, пераемнасць пакаленняў жыццёва неабходная.
Актуальнасць тэмы даследавання. Тэма вайны стала на доўгі час вызначальнай у беларускай літаратуры, пашырыла магчымасці псіхалагічнага асэнсавання гістарычных падзей і лёсу беларускага народа.
Радасць перамогі, услаўленне Радзімы, гераізму, мірнай стваральнай працы, асуджэнне антыгуманнай сутнасці вайны – асноўныя матывы шматлікіх паэтычных зборнікаў першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (кнігі А. Астрэйкі, А. Бачылы, А. Бялевіча, А. Вялюгіна, М. Лужаніна, М. Танка і інш.). На матэрыяле жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі ствараюцца празаічныя творы Я. Брыля, І. Грамовіча, П. Кавалёва, У. Краўчанкі, М. Лупсякова. Тэма вайны і партызанскай барацьбы становіцца вызначальнай у раманах М. Лынькова, А. Кулакоўскага, І. Мележа, М. Ткачова, І. Шамякіна, драмах К. Крапівы, К. Губарэвіча. Нярэдка ў гэтых творах дзейнічаюць канкрэтныя гістарычныя асобы, падзеі і факты маюць дакументальную аснову.
Асэнсаванне тэмы вайны паступова перарастае ў летапіс жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі, які асабліва ўзбагачаецца ў 1960-я гг. Са старонак кніг Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, В. Вярбы, С. Гаўрусёва, Н. Гілевіча, А. Лойкі, Е. Лось, І. Пташнікава, Б. Сачанкі, Я. Сіпакова, М. Стральцова, І. Чыгрынава паўстае жудасны прывід вайны і знявечанай беларускай зямлі, убачаны вачыма падлеткаў. Гэта пакаленне амаль чатыры дзесяцігоддзі не сыходзіла з магістральных шляхоў развіцця літаратуры.
З пісьменнікаў, творы якіх прысвечаны Другой сусветнай вайне, асаблівае месца належыць В. Быкаву. У аснове творчай манеры Быкава – суровая праўда ў адлюстраванні вайны, яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, дэмакратызм і абвостраная чалавечнасць, філасофская насычанасць і выразнасць апавядальнай манеры.
Мэта даследавання: прааналізаваць мастацкае выяўленне пачатковых этапаў войн у беларускай літаратуры на прыкладзе творчасці Максіма Гарэцкага і Васіля Быкава.
1. Тэарэтычныя аспекты работы
Для абазначэння літаратурных твораў, прысвечаных вайне, у славянскіх краінах існуе шмат тэрмінаў: антываенная, антыфашысцкая, літаратура антываеннай тэмы і іншыя. Тэрмін “ваенная проза” шырока ўвайшоў ва ўжытак у беларускім і наогул савецкім літаратуразнаўстве з 1960-х гадоў. Спачатку гэты тэрмін пісалі ў двукоссі (С. Бэлза, І. Дзядкоў), каб прыгадаць антываенную сутнасць з’явы, потым – без яго (Л. Плоткін, С. Бачароў, В. Ведзіна). Абагульняючы тэрмін “ваенная проза” аб’ядноўвае ў сабе ваенны раман, аповесць, апавяданне. Ён заняў месца такіх тэрмінаў, як “антыфашысцкі раман”, “антываенны”.
Функцыянаванне тэрміна “ваенная проза” не толькі ў беларускай, але і ва ўсёй пастсавецкай літаратуры і навуцы адлюстроўвае істотныя эвалюцыйныя зрухі самой літаратуры пра вайну: яе адмаўленне ад летапісання і хронікі, фіксавання падзей і фактаў. Усё часцей ваенныя падзеі даюць штуршок да філасофскага асэнсавання падзей Другой сусветнай вайны “у маштабах космасу чалавечага быцця, з аднаго боку, і прасторы ўсёй планеты – з другога” [19, с. 161]. Сама назва “ваенная проза”, як заўважае І. Шаблоўская, пераклікаецца з амерыканскім тэрмінам “war novel”, які ўжываюць “у дачыненні да рамана пра Другую сусветную вайну, да твораў шырокавядомых ва ўсім свеце пісьменнікаў Уільяма Стайрана, Нормана Мэйлера”, Ірвіна Шоу” [19, с. 160].
Перазовы з амерыканскай назвай у новым тэрміне можна тлумачыць таксама ўвагай да праблемы Асобы на вайне, чалавечым вымярэннем трагедыі вайны, што на розных этапах развіцця беларускай ваеннай прозы пра вайну больш ці менш экспансіўна, але падаўлялася гераізацыяй калектыву, масы і пафасам Перамогі. І. Шаблоўская параўноўвае з беларускім амерыканскі ваенны раман і адзначае, што “галоўны стрыжань канфлікту ў ім – “войска” – “грамадства” – “асоба” і галоўная праблема - асобы, яе разбурэнне на вайне, вайне як хаосе, безабароннасць асобы, негераічнага героя, яго адзінота ў жорсткіх ваенных абставінах” [33, с. 164].
Беларуская ваенная проза ў другой палове мінулага стагоддзя стала прыкметнай з’явай у сусветнай літаратуры. Яна змагла сказаць усяму свету на мове мастацкіх вобразаў пра беларусаў як жыццётрывалую нацыю, якая прайшла праз катаклізмы эпохі, захаваўшы свой духоўны, гуманістычны патэнцыял. Што такое ўвогуле чалавек, якімі ён валодае магчымасцямі ў супрацьстаянні глабальным пагрозам жыццю на зямлі – такія філасофскія і маральныя пытанні задавала беларуская проза, звяртаючыся да асэнсавання нядаўняга гістарычнага вопыту.
2. Спецыфіка пісьменніцкага падыходу да адлюстравання вайны
Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi В. Быкава – 1951 год, калi ён напісаў апавяданнi “Смерць чалавека” i “Абознiк” (надрукаваны ў 1957). Ужо ў раннiх апавяданнях “У першым баi”, “Смерць чалавека”, “Дваццаты”, “Фруза”, у аповесцi “Апошнi баец” абазначылася тэндэнцыя, што стане вызначальнай для творчасцi В. Быкава: знаходзiць падзеям чалавечае вымярэнне, адзiна вартае таго, каб па-сапраўднаму глыбока i дакладна ацанiць маральную сутнасць героя.
В. Быкаў пачынаў сваю творчую дзейнасць з надзвычайнай веры ў чалавека, у тое, што ён можа стаць вышэй за свой лёс. Пісьменнік сцвярджаў вялiкi сэнс жыцця i смерцi сваiх герояў, вялiкi маральны сэнс iх пакут (“Жураўлiны крык”, 1959, “Трэцяя ракета”, 1961, “Альпiйская баллада”, 1963, “Сотнiкаў”, 1970, “Абелiск”, 1970, “Дажыць да свiтання”, 1972, “Воўчая зграя”, 1974, “Яго батальён”, 1975).
Але з цягам часу ў “быкаўскiм пафасе ўсё больш выразнай дамiнантаю рабiлася нiчым не знятая трагедыйнасць” [19, с. 149]. У сувязі з гэтым можна прыгадаць такія творы, як “Здрада”, 1960, “Пастка”, 1962, “Мёртвым не балiць” 1965, “Праклятая вышыня”, 1968, “Круглянскi мост” 1968, “Пайсцi i не вярнуцца”, 1978, “Знак бяды”, 1982, “Кар'ер”, 1986, “У тумане”, 1987, “Аблава”, 1988, “Сцюжа”, 1969, 1991, “Сцяна”, “Пакахай мяне, салдацік” і інш.
У межах нашай працы немагчыма падрабязна разгледзець усе творы В. Быкава, прысвечаныя тэме вайны. Спынімся на некаторых з іх.
Ваенныя творы В. Быкава прынята падзяляць на творы франтавога і партызанскага цыклу. З найбольш вядомых твораў, што увайшлі ў франтавы цыкл пісьменніка можна назваць наступныя: “Жураўліны крык”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Мертвым не баліць”. Найбольш вядомымі творамі з партызанскага цыклу з’яўляюцца: “Праклятая вышыня”, “Яго батальён”, “Дажыць да світання”, “Круглянскі мост”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Воўчая зграя”, “Пайсці і не вярнуцца”.
В. Быкаў прыходзіць да ўсведамлення: для таго, каб паказаць сапраўднае аблiчча вайны, патрэбна праўда.
Першай спробай на шляху праўдзiвага ўзнаўлення мiнулай вайны, у iмкненнi “пакончыць з сачынiцельскай прыгажосцю, эфектнасцю, бесканфлiктнасцю” пісьменнік лічыў аповесць “Жураўлiны крык”. В. Быкаў адмаўляецца ад “псiхалагiчна паслабленай эпапейнасцi i панарамнасцi ў паказе ваенных падзей” [18, с. 15] і абмяжоўвае дзеянне адным не самым значным у маштабах вайны эпiзодам. Тым самым ён вярнуў беларускую
3. Этычны патэнцыял твораў В. Быкава
У творах В. Быкава заўсёды прысутнiчае “памежная” сiтуацыя, сітуацыя выбару, выбару памiж жаданнем “застацца ў жывых” i “чалавекам унутры чалавека”. Гэта невыносны выбар, коштам якога часта становiцца смерць. П. Васючэнка адзначае: “Па сутнасці, большасць быкаўскіх персанажаў выбірае паміж магчымасцямі (спосабамі) памерці”. Часта героі В. Быкава трапляюць проста-такі ў абсурдную сітуацыю (“Мёртвым не баліць”, “Сцяна”, “У тумане”).
М. Тычына адзначае: “В. Быкава цiкавiць найперш чалавек, яго характар, паводзiны ў экстрэмальнай сiтуацыi, калi размова iдзе пра жыццё i смерць. Звычайна ён шукае вытокi характару ў мiнулым героя, выяўляе зноў i зноў складаную залежнасць героя i абставiн. Прычым абставiны заўсёды складваюцца так, што ад самога чалавека амаль нiчога не залежыць, застаецца вельмi вузкi выбар, i менавiта ў гэты момант выяўляецца сапраўдная духоўная сутнасць гэтага цi iншага чалавека” [18, с. 14].
Сітуацыя выбару ўласціва большасці твораў В. Быкава і асабліва востра пастаўлена ў так званых партызанскiх аповесцях В. Быкава.
Вялікі розгалас у грамадстве мела аповесць “Сотнiкаў”. А. Твардоўскі назваў яе “евангеллем дваццатага стагоддзя”. Галоўная праблема твора – унутраны свет чалавека, магчымасцi яго духу. У аповесцi гэта праблема гучыць як маральны iмператыў: “Што такое чалавек перад знiшчальнаю сiлай бесчалавечных абставiн? На што ён здольны, калi магчымасцi абаранiць жыццё вычарпаны iм да канца i прадухiлiць смерць немагчыма?”.
Аднак з цягам часу танальнасць твораў В. Быкава мяняецца, яны набываюць выразна трагедыйнае гучанне, і пісьменнік ужо не пакідае сваім героям маральнага задавальнення. Гэтая эвалюцыя пісьменніка асабліва выразна прасочваецца ў аповесці “У тумане” (1988).
У галоўнага героя Сушчэні не застаецца ніякага выбару: “Сумленна, як усе, на роўных правах з людзьмi жыць ён не мог, а несумленна не хацеў… Што яму яшчэ засталося?…Чалавек не ўсё можа…” [6, с. 363 –364].
Пісьменнік шмат ўдакладняе i пераасэнсоўвае з таго, што раней сцвярджаў у сваiх творах. Аўтар ужо не судзіць сваіх герояў паводле патрабаванняў “маральнага катэгарычнага iмператыву”, для яго вызначальнымі становяцца адчуванні і пакуты чалавека, што не па сваёй волі трапіў у безвыходную сітуацыю.
"Аблава" не першы твор, у якім В.Быкаў выкрывае сталінскія часы, але ў адрозненне ад іншых, гэты твор цалкам прысвечаны страшным старонкам з жыцця нашага народа ў перыяд сталіншчыны. Аповесць «Аблава» раскрывае поўны трагізму перыяд, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай «вялікага
Заключэнне
Тэма вайны стала на доўгі час вызначальнай у беларускай літаратуры, пашырыла магчымасці псіхалагічнага асэнсавання гістарычных падзей і лёсу беларускага народа.
Падчас працы былі разгледжаны найбольш значныя творы В. Быкава (“Жураўлiны крык”, “Трэцяя ракета”, “Альпiйская баллада”, “Сотнiкаў”, “Здрада”, “Пастка”, “Мёртвым не балiць” і іншыя).
Па выніках дазенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Тэрмін “ваенная проза” шырока ўвайшоў ва ўжытак у беларускім і наогул савецкім літаратуразнаўстве з 1960-х гадоў. Беларуская ваенная проза ў другой палове мінулага стагоддзя стала прыкметнай з’явай у сусветнай літаратуры. Яна змагла сказаць усяму свету на мове мастацкіх вобразаў пра беларусаў як жыццётрывалую нацыю, якая прайшла праз катаклізмы эпохі, захаваўшы свой духоўны, гуманістычны патэнцыял. Досвед развіцця беларускай літаратуры пераконвае ў тым, што ваенная проза набывае ў ёй статус жанравай разнастайнасці, эталонным узорам якой можа быць творчасць Васіля Быкава.
Творы В. Быкава часта параўноўваюць з сусветнавядомымі творамі антываеннай накіраванасці такіх аўтараў, як А. Цвейг, Р.Алдзінгтон, Э. Рэмарк, Э. Хэмінгуэй, а таксама знаходзяць у аўтара выразныя прыкметы экзістэнцыялізму.
Глыбока канфліктны, драматычны па сваёй прыродзе матэрыял, якім з'яўляецца вайна і чалавек на вайне, даваў выключна багатыя магчымасці для развіцця і ўзбагачэння прынцыпаў рэалістычнай эстэтыкі, у першую чаргу –псіхалагічнага аналізу. В. Быкава цікавяць паводзіны чалавека на вайне. Чалавек на вайне – гэта складанае перапляценне супярэчлівых пачаткаў. І В. Быкаў не задавальняецца падобнай канстатацыяй, а як сапраўдны псіхолаг ставіць за мэту ўстанавіць, што ж у рэшце рэшт у чалавеку галоўнае, вызначальнае.
Ваенныя творы В. Быкава прынята падзяляць на творы франтавога і партызанскага цыклу. З найбольш вядомых твораў, што увайшлі ў франтавы цыкл пісьменніка можна назваць наступныя: “Жураўліны крык”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Мертвым не баліць”. Найбольш вядомымі творамі з партызанскага цыклу з’яўляюцца: “Праклятая вышыня”, “Яго батальён”, “Дажыць да світання”, “Круглянскі мост”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Воўчая зграя”, “Пайсці і не вярнуцца”.
Творам В. Быкава ўласціва не маштабнасць ахопу падзей, а маштабнасць праўды. Галоўнымі героямі пісьменніка з’яўляюцца простыя людзі, “радавыя вялiкай бiтвы”. У празаічных творах ствараецца вобраз
1. Адамовіч, А. Браму скарбаў сваіх адчыняю / А. Адамовіч – Мінск : Выдавецтва БДУ, 1980. –224 с.
2. Бадзевіч, У. В. Паэтыка прозы Васіля Быкава / У. Бадзевіч, В. Рагойша, Л. Сінькова // Да 80-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава: зб. навук. арт. / рэдкал.: Л. В. Алейнік, З. І. Бадзевіч, У. В. Рагойша; пад аг. рэд. Л. Д. Сіньковай. – Мінск : БДУ, 2005. – С. 42 – 48.
3. Барысевіч, Н.І. Асаблівасці вывучэння творчасці Васіля Быкава ў школе / Н.І. Барысевіч // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 2008. – № 7. – С. 12-19.
4. Беларускія пісьменнікі : 1917–1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 290 с.
5. Белокурова, С. П. Словарь литературоведческих терминов / С. П. Белокурова. – СПб. : Паритет, 2006. – 316 с.
6. Бугаёў, Д. Васіль Быкаў: Нарыс жыцця і творчасці / Д. Бугаёў. – Мінск : Нар. асвета, 1987. – 207 с.
7. Бугаёў, Д. Праўда і мужнасць таленту: кніга пра Васіля Быкава. Артыкулы. Дыялог / Д. Бугаёў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 268 с.
8. Бугаёў, Д. Чалавечнасць Васіля Быкава / Д. Бугаёў // Роднае слова. – 2005. – № 1. – С. 91 – 92.
9. Быкаў, В. Выбраныя творы : у 2 т. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 2 т.
10. Дедков, И. Василь Быков (очерк творчества) / И. Дедков. – Москва : Советский писатель, 1980. – С. 26-29.
11. Залоска, Ю. Дыялогі з Васілём Быкавым : інтэрвью, эсэ / Ю. Залоска. – Мінск : Маст. літ., 1995. – 95 с.
12. Корань, Л. Цукровы пеўнік : літаратурна-крытычныя артыкулы / Л. Корань – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 286 с.
13. Локун, В. «Вайна i мiр» Л. Талстога i развiццё беларускай i ўкраiнскай ваеннай прозы першай паловы 20 стагоддзя: канцэпцыя гiсторыi i чалавека / В. Локун // Нарысы беларуска-ўкраiнскiх лiтаратурных сувязей: Культурна-гістарычны і літаратуразнаўчы аспекты праблемы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т. літ. імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – С. 138 – 220.
14. Локун, В. І. Васіль Быкаў у кантэксце славянскіх літаратур / В. І. Локун. – Мінск : Тэхнапрынт, 2005. – 321 с.
15. Локун, В. Літаратура і свабода выбару / В. Локун // Полымя. – 1998. – № 5. – С. 238 – 255.
16. Лявонава, Е. "Не адзінокі востраў…" / Е. Лявонава // Полымя. – 2005. – № 8. – С. 166-182.
17. Лявонава, Е. Творчасць В. Быкава i Ж.-П. Сартра праз прызму традыцыi Дастаеўскага: фiласофска-эстэтычныя перасячэннi / Е. Лявонава // Роднае слова. – 2000. – № 1. – С. 26 – 30.
18. Тычына, М. А. Пад знакам Быкава / М. А. Тычына // Быкаў, В. У. Выбраныя творы / В. У. Быкаў. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2004. – 672 с.
19. Шаблоўская, І. Сусветная літаратура ў беларускай прасторы / І. Шаблоўская. – Мінск : Радыёла-плюс, 2007. –С.162-166.
20. Яскевіч, А. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы. Агульны рух і галоўныя тэндэнцыі. / В. Каваленка, М. Мушынскі, А. Яскевіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1972. – 326 с.