Уводзіны
Янка Купала адыграў вялікую ролю ў фарміраванні фразеалагічнага складу беларускай літаратурнай мовы. Даследчыкі неаднаразова адзначалі, што мова твораў Янкі Купалы надзвычай багатая і сакавітая. А як жа інакш, калі карані яе – у народнай глебе, у жывой гутарковай мове, якой звыкла карыстаўся Купала. Адметнай рысай мовы твораў пісьменніка з’яўляецца багацце і трапнасць фразеалагічнага слоўніка. Фразеалогія ўвогуле – “святая святых любой нацыянальнай мовы, паколькі ў ёй праяўляецца дух і своеасаблівасць кожнай нацыі” [3]. Пазбаўленне мовы гэтага сродку мастацкай выразнасці робіць яе “бясколернай, сухой і невыразнай” [3].
Амаль кожны яго твор насычаны фразеалагізмамі. Асабліва гэта датычыць празаічных драматургічных і публіцыстычных тэкстаў. Напрыклад, у камедыі «Паўлінка», паводле падлікаў І.Я. Лепешава, сустракаюцца 143 фразеалагізмы. Прычым ніводзін фразеалагізм у камедыі не паўтараецца, калі гэта чымсьці не абумоўлена [2, с. 16–17].
Фразеалогія твораў Янкі Купалы з’яўляецца прадметам многіх лінгвістычных даследаванняў, аднак пытанні аўтарскага перастварэння той ці іншай фразеалагічнай адзінкі, асаблівасці яе ўвядзення ў мастацкі кантэкст застаюцца актуальным. Янка Купала добра ведаў нацыянальную фразеалогію і ўмела выкарыстоўваў яе для літаратурных патрэбаў. Пад яго пяром у літаратурны ўжытак увайшлі многія фразеалагізмы, розныя паводле паходжання і сферы выкарыстання. Гэта пераважна агульнанародныя выразы.
Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў неабходнасці ўсебаковага разгляду творчай спадчыны Я. Купалы. Выбар менавіта фразеалагічных адзінак абумоўлены іх унікальнай прыродай, якая прызнаецца практычна ўсімі сучаснымі лінгвістамі.
Мэтай курсавой работы з’яўляецца комплексны аналіз фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы з агульным значэннем ‘верх/ніз’.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
– выявіць фразеалагізмы з агульным значэннем ‘верх/ніз’ са “Слоўніка фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы”;
– правесці семантычную групоўку выяўленых фразеалагічных адзінкак;
– вызначыць сістэмныя адносіны (сінанімія, антанімія, полісемія і варыянтнасць) выяўленых фразеалагізмаў;
– устанавіць часцінамоўную прыналежнасць фразеалагічных адзінак са значэннем ‘верх/ніз’.
– вызначыць структуру выяўленых фразеалагічных адзінак;
– скласці рэестр фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы з агульным значэннем ‘верх/ніз’.
Аб’ект даследавання – фразеалогія беларускай мовы.
1 Семантычная характарыстыка фразеалагізмаў
1.1 Семантычная групоўка фразеалагізмаў
Фразеалагізм найперш – гэта ўстойлівае словазлучэнне, чыё значэнне не выводзіцца са значэнняў ягоных складнікаў [8, с. 10].
Агульнавядома, што вызначэнне фразеалагізмаў адбываецца на аснове важнейшых іх прыкмет:
1) шматкампанентнасць,
2) устойлівасць,
3) цэласнасць значэння,
4) узнаўляльнасць [12, с. 10].
Гэтыя прыкметы аб’ядноўваюць усе фразеалагізмы. Літаратурны матэрыял дазваляе выдзеліць тры прыёмы выкарыстання фразеалагізмаў: уводзіны іх у кантэкст без змен значэння і складу, сэнсавае пераўтварэнне і пераўтварэнне складу. Магчымыя некаторыя ўскладненні ў прынцыпе прамога, семантычна і структурна ня змененага выкарыстання ўстойлівых выразаў. Гэта звязана з тым, што мова мастацкай літаратуры характарызуецца наяўнасцю спецыфічных рысаў, якія датычаць і ўжывання фразеалагічных адзінак. Да таго ж выяўляецца і індывідуальнасць паэтычнага стылю, а ўсё разам складае традыцыйнасць і адметнасць паэтычнай фразеалогіі, ужыванне без змен і са зменамі агульнавядомых / актуалізацыю раней невядомых, але патэнцыяльна магчымых фразеалагізмаў.
Фразеалагізмы заснаваны на семантыка-граматычным адзінстве, яны павінны вывучацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці іх семантычных, этымалагічных, марфалагічных, сінтаксічных, структурных, стылістычных і іншых характарыстык.
Семантычная класіфікацыя – найважнейшая ў фразеалогіі, бо на яе аснове сістэматызуецца ўвесь фразеалагічны матэрыял, аб’ядноўваюцца ў фразеалагічны склад моўныя адзінкі з цэласным значэннем і пакідаюцца за межамі фразеалогіі ўстойлівыя словазлучэнні, пазбаўленыя семантычнай цэласнасці.
Упершыню падзел фразеалагізмаў па семантычнай злітнасці іх кампанентаў быў зроблены В.У. Вінаградавым. Фразеалагізмы падзелены ім на тры тыпы: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні.
Фразеалагічныя зрашчэнні В.У. Вінаградаў характарызуе як абсалютна непадзельныя, нераскладальныя звароты, «значэнне якіх зусім не залежыць ад іх лексічнага складу, ад значэння іх кампанентаў і такое ж умоўнае і адвольнае, як значэнне нематываванага слова – знака» [3, с. 121]. Асноўнай прыметай зрашчэння з’яўляецца «семантычная непадзельнасць, немагчымасць вывесці значэнне цэлага з кампанентаў... Яно не ёсць ні здабытак, ні сума семантычных элементаў. Яно – хімічнае злучэнне нейкіх
2 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным.
Семантычны паказчык звычайна найболып эфектыўны ў параўнанні з іншымі. Ён грунтуецца на выніках супастаўлення фразеалагізма з яго тлумачэннем. Напрыклад, выраз паскакаць дроздзіка вытлумачваецца дзеяслоўным словазлучэннем ‘памучыцца ў цяжкіх умовах’, выраз ад гаршка паўвяршка – прыметнікавым словазлучэннем ‘вельмі нізкі, малы ростам’. Значыць, першы фразеалагізм – дзеяслоўны, другі – прыметнікавы.
Аднак апора толькі на семантычны паказчык не заўсёды дае станоўчы эфект. Сэнс некаторых фразеалагізмаў цяжка перадаць адназначна, бо ў іх суіснуюць катэгарыяльныя значэнні не адной часціны мовы. Да таго ж іншы раз у слоўніках тыя самыя фразеалагізмы атрымліваюць неаднолькавую семантычную характарыстыку. Напрыклад, без фігі ні да носа ў адным слоўніку вытлумачваецца як ‘ганарыцца, ставіць сябе вышэй за іншых’, а ў другім – ‘ганарысты, фанабэрысты; задавака, зазнайка’.
Марфалагічным паказчыкам з’яўляецца граматычна галоўны (стрыжнёвы) кампанент, калі толькі ён ёсць у фразеалагізме. Так, у фразеалагізме востры на язык ‘знаходлівы ў размове, дасціпны’ такім стрыжнёвым кампанентам выступае прыметнікавы кампанент востры. Улік таго, якой часцінай мовы выражаецца стрыж- нёвы кампанент і якія парадыгматычныя формы характэрныя для гэтага фразеалагізма, дае магчымасць кваліфікаваць як назоўнікавыя, напрыклад, выразы бабіна лета, асінае гняздо, марскі воўк.
Значная частка фразеалагізмаў, аднак, не можа вызначацца з дапамогай марфалагічнага паказчыка, бо ў іх няма граматычна галоўнага кампанента. У шмат якіх фразеалагізмах стрыжнёвы кампанент хоць і ёсць, але яго катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне не супадае з катэгарыяльным значэннем гэтага фразеалагізма. Так, стрыжнёвы кампанент кот не прадказвае прыналежнасць выразу кот наплакаў ‘вельмі мала’ да прыслоўных фразеалагізмаў.
Больш эфектыўным, чым марфалагічны, выступае сінтаксічны паказчык – сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе. Пераважная болыпасць фразеалагізмаў мае ўласцівую ім асноўную, тыповую сінтаксічную функцыю, абумоўленую іх семантыкай. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы часцей за ўсё бываюць выказнікам, прыслоўныя – акалічнасцю, назоўнікавыя – дзейнікам і дапаўненнем.
Аднак не заўсёды лёгка вызначыць семантыка-граматычны разрад фразеалагізма па яго сінтаксічнай функцыі. Так, з аднолькавай сінтаксічнай функцыяй выказніка ўжываецца і дзеяслоўны фразеалагізм брацца за гуж, і прыметнікавы аршын з шапкай, і назоўнікавы ні рыба ні мяса.
Найлепшы вынік пры выяўленні катэгарыяльнага значэння фразеалагічнай адзінкі дае комплексны падыход, улік усіх трох паказчыкаў.
3 Структурная характарыстыка фразеалагізмаў
Фразеалагізмы як складаныя моўныя адзінкі вызначаюцца разнастайнасцю сваёй структуры, у адпаведнасці з чым выдзяляюцца тры разнавіднасці: фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як словазлучэнні, спалучэнні і сказы. Такі падзел фразеалагізмаў стаў магчымым дзякуючы вывучэнню фразеалагізмаў беларускай мовы ў іх аб’яднаннях паводле структурных адзінстваў. Бо яшчэ нават у 90-я гг. ХХ ст. выдзяляліся толькі дзве разнавіднасці фразеалагізмаў паводле структуры: фразеалагізмы, якія “граматычна адпавядаюць сказу”, і “фразеалагізмы, граматычна адпаведныя словазлучэнню” [7, с. 128].
Выдзеленыя на сённяшні дзень тры разнавіднасці фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы паводле структуры істотна адрозніваюцца адна ад другой. Кожная разнавіднасць характарызуецца некалькімі структурнымі тыпамі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг структурных мадэляў. За кожным фразеалагізмам замацавалася свая структура.
3.1. Фразеалагізмы са структурай словазлучэння
Знешне, па сваёй будове фразеалагізмы падобныя або на разнастайнага характару злучэнні слоў, або на сказы. Зыходзячы з гэтага можна выдзеліць фразеалагізмы са структурай словазлучэння, спалучэння і са структурай сказа.
Фразеалагізмы са структурай словазлучэння – самая шматлікая структурна-граматычная разнавіднасць фразеалагізмаў. Выразы гэтай разнавіднасці ўтварыліся па структурных схемах усіх шасці тыпаў словазлучэння, вядомых у сінтаксісе, аднак адны з гэтых тыпаў і асабліва мадэляў сярод таго ці іншага тыпу, як будзе паказана ніжэй, вельмі пашыраныя, другія – менш прадуктыўныя, трэція – зусім рэдкія.
Да фразеалагізмаў са структурай словазлучэння значэннем “верх/ніз” ў мове твораў Я. Купалы можна аднесці наступныя:
кайданы ўздзяваць
упасці ў кайданы
гнуць калені
легчы каменем на сэрцы
згінаць шыі
гнуць у ёрмы шыі
у ёрмы шыі нагібаць
гнуцца ў крук
гнуць (сагнуць) плечы ў крук і ў крук плечьі гнуць і плечы гнуць у крук
у крук згібаць
Заключэнне
Па выніках дадзенай працы можна зрабіць наступныя вывады.
Падчас дадзенага даследавання было прааналізавана 47 адзінак фразеалагізмаў са значэннем ‘верх/ніз’ з твораў Я. Купалы. Важным элементам cтруктурна-семантычнай характарыстыкі фразеалагізмаў з’яўляецца характарыстыка паводле семантычнай злітнасці кампанентаў.
Паводле семантычнай злітнасці кампанентаў традыцыйна выдзяляюць наступныя групы: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні.
Як і словы, фразеалагізмы могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны. Фразеалагічныя сінонімы звычайна адрозніваюцца адзін ад другога адценнямі значэння, стылістычнай афарбоўкай і іншымі адметнымі адзнакамі. Для фразеалагізмаў характэрнай рысай з’яўляецца здольнасць утвараць шматкампанентныя сінанімічныя рады. Антанімія ў фразеалогіі – значна радзейшая з’ява, чым сінанімія.
Калі ў лексікалогіі ёсць нямала крытэрыяў, якія дазваляюць размежаваць полісемантычныя і аманімічныя словы, то ў фразеалогіі зрабіць гэта вельмі цяжка. Да фразеалагізмаў-амонімаў можна аднесці толькі адзінкавыя выпадкі.
Па суадноснасці фразеалагізмаў з той ці іншай часцінай мовы вылучаюцца наступныя семантыка-граматычныя тыпы: назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя, мадальныя і выклічнікавыя. Самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў – дзеяслоўныя фразеалагізмы.
Суадносячы фразеалагізм з пэўнай часцінай мовы, карыстаюцца трыма паказчыкамі: семантычным, марфалагічным і сінтаксічным. Найлепшы вынік пры выяўленні катэгарыяльнага значэння фразеалагічнай адзінкі дае комплексны падыход, улік усіх трох паказчыкаў.
Сінтаксічна фразеалагізмы могуць уяўляць сабой словазлучэнні і сказы – як двухсастаўныя, так і аднасастаўныя.
Гаворачы пра фразеалагізмы са значэннем “верх/ніз” ў мове твораў Я. Купалы, можна адзначыць наступнае.
Паводле семантычнай злітнасці кампанентаў можна выдзеліць наступныя групы фразеалагізмаў са значэннем “верх/ніз”: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы. У мове твораў Я. Купалы сярод фразеалагізмаў з кампанентам “верх/ніз” часцей за ўсё сустракаюцца фразеалагічныя адзінствы.
Дадзеныя фразеалагізмы могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя адносіны, з’яўляцца мнагазначнымі словамі, мець варыянты.
Паводле марфалагічнай характарыстыкі часцей за ўсё ў разглядаемай групе фразеалагізмаў сустракіюцца дзечяслоўныя фразеалагізмы.
Дадзеныя фразеалагізмы тоесныя ў структурных адносінах з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі і як бы паўтараюць шмат якія
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск : Выш. шк., 1978. – 224 с.
2. Бурлыка, Сяргей Іванавіч Прыметнікавыя фразеалагізмы ў творах Янкі Купалы /С.І. Бурлыка // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : матэрыялы навук. канф., Гродна, 24 кастрычніка 2003 г./Гродзенскi дзяржаўны унiверсітэт iмя Я. Купалы; рэд. рада: У.I. Каяла, П.У. Сцяцко, Т.І. Тамашэвіч.- Гродна : ГрДУ, 2003 .- С.130-133
3. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 140 – 161.
4. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 118–139.
5. Виноградов, В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / В.В. Виноградов. – М. – Л. : Гос. уч.-пед. изд-во М-ва просвещения РСФСР, 1947. – 784 с.
6. Гаўрош, Н.В. Фразеалагічны слоўнік: для сярэдняй школы / Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі ; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Нар. асвета, 1973. – 352 с.
7. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
8. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Беларуская навука, 1986.– 220 с.
9. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 с.
10. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.:В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228–232.
11. Ляшчынская, В.А. Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. - 312 с.
12. Ляшчынская, В.А. Сучасная беларуская мова: фразеалогія: вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2010. - 230 с.
13. Ляшчынская, В.А. Фразеалагічныя адзінкі ў мове Я. Купалы / В.А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2008. - 186 с.
14. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа: манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.
15. Мокиенко, В.М. Славянская фразеология / В.М. Мокиенко. – М. : Высш. шк., 1980. – 207 с.
16. Молотков, А.И. Основы фразеологии русского языка / А.М.Молотков. – Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1977. – 284 с.
17. Рудакоўская, З.А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск : БДУ,1978. – Вып. 6. – С. 49–57.
18. Садоўская, А.С. Мнагазначнасць фразеалагізмаў / А.С. Садоўская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах : Материалы III Международной научной конференции / Отв. ред. В.П. Коваль. – Гомель : ГГУ им. Ф.Скорины, 2003. –С. 193–198.
19. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
20. Садоўскі, П. Час одуму / П. Садоўскі // Полымя. –1986. – № 5. –С. 168-181.
21. Саўчанка, В.М.Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : УА «МДУ імя А.А. Куляшова», 2012. – 72 с.
22. Сидоренко, М.И. Парадигматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке / М.И. Сидоренко. – Л. : Ленингр. гос. пед. ин-т им. А.И. Герцена, 1982. – 108 с.
23. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.
24. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка : учеб. пособие / Н.М. Шанский. – М. : Высш. шк. 1963. – 278 с.
25. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.
26. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф. Янкоўскі. –Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с.