УВОДЗІНЫ
Зыходзячы з Канцэпцыі нацыянальнага выхавання, актуальнасці ідэалагічнай работы на сучасным этапе, адным з важнейшых прынцыпаў выхаваўчага працэсу з’яўляецца сацыяльна-культуралагічны, які вызначаецца прызнаннем і асэнсаваннем нацыянальна-культурных традыцый, адраджэннем і развіццём культуры свайго народа, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці [11, с. 3]. Таму адна з важнейшых задач сённяшняй школы – выхаванне інтэлектуальна развітай, духоўна багатай, нацыянальна свядомай творчай асобы. Без вырашэння гэтай задачы немагчыма паспяхова ажыццявіць праграму нацыянальнага адраджэння, бо без ведання сваіх вытокаў немагчыма па-сапраўднаму палюбіць родны край, яго спадчыну, стаць патрыётам.
Вялікую ролю у фарміраванні чалавека выконвае роднае слова. Але існуюць пэўныя складанасці. У наш час беларуская мова, на жаль, страчвае сваю былую значнасць. Для большасці малодшых школьнікаў нашай краіны першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, з’яўляецца руская мова. Сапраўднае беларускае асяроддзе для іх звычайна адсутнічае. Таму ўзнікла сітуацыя, калі родная мова не з’яўляецца мовай дзіцячага мыслення. Таму важнай з’яўляецца праца па развіцці інтарэсу да беларускай спадчыны і яе моўных здабыткаў. Вывучэнне мудрых, вобразных народных афарызмаў ўзбагачае гаворку навучэнцаў, падвышае іх пісьменнасць, спрыяе выхаванню эстэтычнага густу. Разнастайная і цікавая праца з загадкамі не толькі прышчапляе навучэнцам любоў да вуснай творчасці, але і прымушае цікавіцца народнай мудрасцю. Да таго ж форма загадкі прыцягвае ўвагу дзяцей і робіць навучанне цікавым, ненадакучлівым.
Актуальнасць даследавання абумоўлена неаслабнай увагай да пошуку аптымальных формаў і метадаў развіцця дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
Мэты працы: даследаваць асаблiвасцi работы з загадкамi на ўроках лiтаратурнага чытання i беларускай мовы у 2 класе.
Задачы:
- прааналізаваць літаратуру па тэме даследавання;
- вызначыць асаблівасці вывучэння твораў розных жанраў у пачатковай школе;
- разгледзець асаблівасці вывучэння загадак у 2 класе;
- распрацаваць метадычныя прыёмы выкарыстання загадак на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫВУЧЭННЕ ЗАГАДАК НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ
1.1. Жанры вусна-паэтычнай народнай творчасці і творы беларускіх пісьменнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання
Н.А. Сторажава адзначае: “Мова – гэта матэрыяльнае выражэнне думкі, і дзіця толькі тады будзе ведаць яе, калі разам з сэнсам успрымае яркую эмацыянальную афарбоўку, жывое трымценне мызыкі роднага слова” [21, с. 21].
Трэба адзначыць, што малодшы школьны ўзрост – найбольш адказны перыяд у жыцця чалавека. Менавіта ў малодшым школьным узросце пачынаецца мэтанакіраванае навучанне і выхаванне, асноўным відам дзейнасці дзіцяці становіцца вучэбная дзейнасць, якая адыгрывае вырашальную ролю ў фарміраванні і развіцці ўсіх яго псіхічных уласцівасцей і якасцей. Безумоўна, вучыцца, выхоўваецца чалавек не толькі ў пачатковых класах школы, але і ў сярэдніх, і ў старэйшых, і ўсё жыццё. Але ў пачатковых класах закладваецца тое, што будзе развівацца і ўмацоўвацца з узростам. Таму вучыць і выхоўваць малодшага школьніка – вельмі адказная задача.
У школе з рускай мовай навучання, якіх у сучаснай сістэме пачатковай адукацыі большась, беларуская мова з’яўляецца толькі прадметам вывучэння, а не сродкам навучання іншым вучэбным прадметам, сродкам мыслення, зносін. Задачамі навучання беларускай мове з’яўляюцца ў тым ліку і выхаванне ў вучняў павагі да беларускага народа як носьбіта беларускай мовы, адчування сябе яго часткай; фарміраванне ў вучняў элементарных уменняў зносін па-беларуску; навыкаў карыстання вусным і пісьмовым маўленнем у розных сферах і сітуацыях зносін. Дасягнуць пастаўленыя задачы магчыма пры шырокім і ўмелым выкарыстанні твораў класікаў беларускай літаратуры і беларускага фальклору, вусна-паэтычнай творчасці як на ўроках літаратурнага чытання, так і на ўроках беларускай мовы.
Навучанне беларускай мове на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі павінна насіць перш за ўсё камунікатыўна арыентаваны характар, што адпавядае сутнасці антрапацэнтрычнай канцэпцыі моўнай адукацыі. Антрапацэнтрычная канцэпцыя, асобасна арыентаванае навучанне рэалізуецца ў тым, што пры навучанні мове зыходзяць з патрэб і інтарэсаў вучняў: тэксты, якія прапануюцца, блізкія да жыцця дзяцей і зразумелыя ім; вывучэнне моўнага матэрыялу разглядаецца не як самамэта, а як сродак
ГЛАВА 2 ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ ПРАЦА З ЗАГАДКАМІ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ
2.1. Апісанне базы і методыкі правядзення эксперыментальнага даследавання
Для вывучэння фарміравання працы з загадкамі ў малодшых школьнікаў была праведзена эксперыментальна-даследчая праца.
Мэта – вывучэнне фарміравання ўменняў разгадваць і складаць загадкі малодшымі школьнікамі.
Гіпотэза даследавання: мяркуецца, што фарміраванню ўменняў разгадваць і складаць загадкі малодшымі школьнікамі спрыяе:
- уключэнне загадак у кожны ўрок беларускай мовы і літаратурнага чытання;
- зацікаўленасць педагогаў;
- ўзаемасувязь розных відаў дзіцячай дзейнасці ў працэсе ўрока.
Задачы даследавання:
1. Выявіць ўмовы для фарміравання ўменняў разгадваць і складаць загадкі малодшымі школьнікамі.
2. Правесці кантрольны эксперымент па фарміраванні ўменняў разгадваць і складаць загадкі малодшымі школьнікамі.
Базай эксперыменту стала дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы».
У эксперыменце прымалі ўдзел 12 дзяцей – вучняў 2 “А” класа.
Эксперымент праводзіўся ў 3 этапы – канстатыўны, фарміруючы, кантрольны.
Мэтай канстатыўнага этапу эксперыменту было вызначэнне ўзроўню сфарміраванасці ўменняў разгадваць і складаць загадкі малодшымі школьнікамі.
Для вырашэння дадзенай мэты была выкарыстана пісьмовая работа, якая ўключала наступныя заданні:
1. Адгадай загадкі, напішы адгадкі:
На пруточку – буйны цвет, дробныя калючкі…
Не падлазь ка мне, малы, бо паколеш ручкі. (Ружа.)
Грыбкоў сабе насушыць, арэшкаў назбірае,
Зіма сняжком цярушыць, а ёй – бяда малая. (Вавёрка.)
3 гаспадаром сябруе, дом вартуе.
Ляжыць пад ганкам – хвост абаранкам. (Сабака.)
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Родная мова – першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё, навакольны свет, таму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць яе. Кожны народ на сваёй роднай мове выказвае думкі, мары, спадзяванні. І выказвае іх праз слова, якое вякамі стваралася і зберагалася. Галоўнай задачай настаўніка з’ўяляецца закласці гэта ў «духоўную скарбонку» вучня праз сістэматычна прадуманыя цікавыя формы ўрокаў, праз выкарыстанне на іх яркіх, займальных матэрыялаў, пазнавальнай інфармацыі, міні-конкурасаў, віктарын і г. д.
Малодшыя школьнікі на ўроках літаратурнага чытання і беларускай мовы працуюць з творамі розных жанраў. Спачатку гэта невялікія па аб’ёму казкі, вершы, апавяданні, а таксама прыказкі, прымаўкі, загадкі, пацешкі і іншыя малыя формы фальклору, а ўжо пачынаючы з 4 класа прапануюцца да вывучэння ўрыўкі з аповесцей, паэм, а таксама байкі, навукова-папулярныя артыкулы, даступныя для разумення дзяцей. Часцей за ўсё гэта творы пра прыроду, узаемаадносіны дзяцей, Радзіму. Змест мастацкіх твораў абавязкова трэба выкарыстоўваць для выхавання грамадзяніна і патрыёта, з’яўлення пачуцця гордасці за сваю краіну і народ. Да жанраў вусна-паэтычнай творчасці, з якімі знаёмяцца вучні пачатковай школы, трэба аднесці беларускія народныя казкі, загадкі, лічылкі, прыказкі і прымаўкі, скарагаворкі, народныя песні, пацешкі і інш. Творы класікаў беларускай літаратуры раскрываюць перад дзецьмі багацце навакольнага асяроддзя і адносін паміж людзьмі, выклікаюць пачуццё гармоніі і прыгажосці, вучаць разумець жыццё, фарміруюць уласныя адносіны да рэчаіснасці.
Падчас дадзенай працы быў праведзены педагагічны эксперымент. Базай эксперыменту стала дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы». У ходзе эксперыменту была распрацавана сістэма працы з загадкамі, якая ўключала 2 этапы: этап адгадвання загадак і складання метафар і параўнанняў і этап складання загадак. Па выніках выканання заданняў намі адзначана наступнае: у 2 "А" класе колькасць падыспытных склала 20 вучняў. Высокі ўзровень паказалі 49 % вучняў (раней – 15 %), сярэдні ўзровень – 45% (раней – 20 %), нізкі ўзровень выяўлены ў 15 % вучняў (раней – 65 %).
Па выніках кантрольнага этапа эксперыментальнай работы адзначаецца станоўчая дынаміка ў працэсе працы над загадкамі. Трэба адзначыць, што кожны вучань паспрабаваў скласці загадку самастойна, а некаторыя вучні склалі нават дзве загадкі. У цэлым можна адзначыць, што павысілася
1. Беларуская літаратура: пазакласнае чытанне / уклад. Л.І. Строк. – Мінск : Юнипресс, 2012. –384 с.
2. Беларуская мова : падруч. для 2-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання : у 2 ч. / В. І. Свірыдзенка [і інш.]. – Мінск : НІА, 2015. – Ч. 1. – 120 с.
3. Беларуская мова : падруч. для 2-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання : у 2 ч. / В. І. Свірыдзенка [і інш.]. – Мінск : НІА, 2015. – Ч. 2. – 120 с.
4. Верашчака, Г.І. Лексічная работа на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах / Г.І. Верашчака. – Мінск, 1998. – 208 с.
5. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: кніга для настаўніка : зб. артыкулаў / пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск : Народная асвета, 1988. – 228 с.
6. Гілевіч, Н.С. Паэтыка беларускіх загадак / Н.С. Гілевіч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1997. – 189 с.
7. Грымаць, А.А. Нацыянальная педагогіка / А.А. Грымаць // Народная асвета. – 1995. – № 1. – С. 3–5.
8. Драздова, В.Я. Карысна і займальна / В.Я. Драздова // Пачатковая школа. – 1995. – №3. –С.20– 22.
9. Івашуціч, Я.М. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Я.М. Івашуціч. – Мінск : Вышэйшая школа, 1986. – 320 с.
10. Каляда, А.А. Выразнае чытанне : вучэб. дапаможнік / А.А. Каляда. – Мінск : Выш. шк., 1989. – 270 с.
11. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Літаратурнае чытанне” // Народная асвета. – 2013. – №7. – С.3
12. Колас, Я. Методыка роднай мовы / Я. Колас // Збор твораў : у 14 т.– Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – Т.12. – 457 с.
13. Лапкоўская, А.М. Некаторыя тэхналогіі развіцця маўлення дашкольнікаў у агульным працэсе сацыялізацыі асобы / А.М. Лапкоўская [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.elib.grsu.by/katalog/173092-392646.pdf. – Дата доступу: 20.09.2017.
14. Літаратурнае чытанне : падручнік для 2-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / Н. У. Антонава, І. А. Буторына, Г. А. Галяш.– Ч.1. – Мінск : НІА, 2016.– 137 с.
15. Літаратурнае чытанне : падручнік для 2-га кл. агульнаадукац. устаноў з рус. мовай навучання / Н. У. Антонава, І. А. Буторына, Г. А. Галяш.– Ч. 2. – Мінск : НІА, 2016.– 138 с.
16. Нестеренко, А.А. Страна загадок / А.А. Нестеренко. – Ростов н/Д, 1995. – 144 с.
17. Пазова, Л. М. Использование загадок на уроках русского языка в начальной школе : учебно-методическое пособие / Л.М. Пазова, Ю.С. Кривошей. – Майкоп : Изд-во АГУ, 2013. – 95 с.
18. Паўлоўская, В.І. Мова : цікава і займальна / В.І. Паўлоўская. – Мінск : Народная асвета, 1989. – 289 с.
19. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” і “Літаратурнае чытанне” на 2016/2017 навучальны год (1–4 клас агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання). – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016. –122 с.
20. Старжынская, Н.С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце / Н.С. Старжынская. – Мінск : Народная асвета, 1989. – 200 с.
21. Старжынская, Н.С. Методыка развiцця роднага маўлення / Н.С. Старжынская. – Мінск : Унiверсiтэцкае, 1998. – 286 с.
22. Сторажава, Н.А. Мова мая і твая / Н.А. Сторажава. – Мінск : Выд. А.Ванін, 1993. – 80 с.
23. Тамашэвіч, З.М. Наша родная мова.Вывучэнне прыказак на уроках літаратурнага чытання / З.М. Тамашэвіч // Пачатковая школа. – 2006. –№8. –С. 9–15.
24. Цярэшка, Я.Г. Інтэграваныя ўрокі на роднай мове / Я.Г. Цярэшка // Пачатковая школа. – 1992. – № 3. – С.15– 16.
25. Яфімава, М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура / М.Б. Яфімава, М.М. Барсток . – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 560 с.