Уводзіны
Ян Баршчэўскі (1794 – 1851) – беларускі польскамоўны пісьменнік і беларускамоўны паэт, выдавец. Вядомы за свой найбунейшы твор «Шляхціц Завальня» (на польскай мове). Таксама вядомы некалькі яго вершаў на беларускай мове. Лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.
Першая згадка пра Я. Баршчэўскага ў друку адносіцца да 1839 г. Гэта абвестка, што ў Пецярбурзе пачынае выходзіць альманах “Niezabudka”, а ягоны выдавец Я. Баршчэўскі, хоць вядомы дасюль толькі ў коле знаёмых ды прыяцеляў, “цешыць сябе думкаю, што чытацкая публіка не будзе падведзена густам, з якім зроблены падбор твораў.
Напрыканцы 1844 г. Я. Эйнерлінг выдаў першы томік “Шляхціца Завальні”, у якасці прадмовы да якога выкарыстаны артыкул “Беларусь і Я. Баршчэўскі” Р. Падбярэскага.
Трэба адзначыць, што щ беларускім літаратуразнаўстве да творчасці Я. Баршчэўскага стаўленне было неадназначным. Беларускамоўныя творы Я. Баршчэўскага закрануў у сваіх артыкулах “Белорусское возрождение” і “Забыты шлях” М. Багдановіч, згадваючы і“Шляхціца Завальню” на той падставе, што ў ім “было так или иначе помещено несколько белорусских стихотворений”3. Зрэшты, ён называе Я. Баршчэўскага “видным краёвым” пісьменнікам таго часу, маючы на ўвазе толькі тое, што “предметом «краёвой» литературы явилось описание Белоруссии, белорусской природы, белорусского крестьянства и мелкой шляхты, их повседневной жизни и обычаев”.
У беларускім савецкім літаратуразнаўстве, дзе ўзмацняліся вульгарна-сацыялагічныя тэндэнцыі, метадалогію вывучэння літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ ст. вызначыла партыйная ідэалогія: па-першае, да беларускае літаратуры належыць толькі “частка твораў Баршчэўскага”, а па-другое, гэтыя вершы “ясна паказваюць, што творчасць Баршчэўскага накіравана на тое, каб зганьбіць сялянскія паўстанні, спробы беларускага сялянства рэволюцыйным шляхам вызваліцца з-пад прыгонніцкага прыгнёту”. Нягледзячы на такую ацэнку творчасці Я. Баршчэўскага, адразу пасля вайны ў 1946 г. Н. Перкін зрабіў спробу ўвесці ў кантэкст беларускае літаратуры спадчыну пісьменніка.
Асабліва каштоўна, што ў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры” (1969) ў асноўным станоўча характарызуецца творчасць Я. Баршчэўскага. Упершыню ў беларускай савецкай навуцы было сцверджана, што творы пісьменніка на польскай мове маюць самае непасрэднае дачыненне да гісторыі беларускае літаратуры, бо ў іх праявіўся спецыфічны
1. Раннія спробы Я. Баршчэўскага ў галіне лірыкі
Пачынаў Ян Баршчэўскі як паэт-класіцыст. Яшчэ ў Полацкай езуіцкай калегіі ён, па сведчанні сучаснікаў, “пры кожнай урачыстасці выступаў з вершам, з арацыяй, так што была гэта фігура святочная, урачыстая, якую няраз узнімалі да годнасці лаўрэата” [1, с. 177].
Да нас дайшлі ўсяго тры беларускамоўныя творы Баршчэўскага – «Дзеванька», «Гарэліца» і (ва ўрыўках) «Рабункі мужыкоў» (“Бунт хлопаў”).
Па сцверджанні А. Мальдзіса, дадзеныя творы напісаны на невысокім мастацкім узроўні, і сёння яны маюць толькі гісторыка-літаратурнае значэнне [2 ,с. 26]. Аднак у свой час яны карысталіся значнай папулярнасцю, былі часткова пакладзены на музыку, пайшлі, як кажуць, у народ.
Вершы Я. Баршчэўскага “Дзеванька” і “Гарэліца” змешчаныя ў кніжцы альманаха «Рочнік літэрацкі» за 1843 год. У савецкія часы сцвярджалася, што ў іх высмейваецца беларускае сялянства, яго непісьменнасць і маральныя заганы, яго імкненне выбрацца з галечы.
Працытуем першы з вершаў – «Дзеваньку»:
Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята;
Ці табе не напрыкрылася чужая хата.
На каго ж ты павяраеш,
Сваё сэрца прымяняеш;
Не будзе тут пуці.
Прыўчыла ж ты двух хлопцаў, як пташак у сеці,
Яны к табе дзень і ўночы рады прыляцець
І ты к нім лятаеш,
Панскій двор пабуджаеш
На вялікі смех.
Прыўчыла ж ты лоўчага, ён жа і стралец,
І дудар быў некалі, і рускай пявец;
А стралец і дудар
Не вялікай гаспадар,
Будзеш бяз хлеба.
Палюбіла садоўніка, і гэта ня ў пуць,
Да ён жа слуга гаспоцькі, асцярожна будзь;
Мадамай табе ня быць,
Дзяцей табе ня ўчыць,
Віць ты ня ўмееш [3].
Як сведчыць Р. Падбярэскі, Баршчэўскі прысвяціў гэты верш зноў жа канкрэтным падзеям і канкрэтнай асобе – дзяўчыне Максімовічаўне з
2. “Бунт хлопаў” як узор адной з першых беларускіх паэм
Разглядаючы “Бунт хлопаў” як узор адной з першых беларускіх паэм, коратка спынімся на асаблівасцях дадзенага жанру.
Трэба адзначыць, што назва «паэма» агульная, у літаратуразнаўстве часцей гаворыцца аб канкрэтнай жанравай разнавіднасці паэмы: лірыка-эпічнай, лірычнай, эпічнай, сатырычнай, гераічнай, дыдактычнай, бурлескнай, драматычнай і г.д. Узнікла паэма на аснове старажытных і сярэдневяковых песень, паданняў, эпапей, што праслаўлялі гістарычныя падзеі.
Паэме ўласцівы:
разгорнуты сюжэт,
наяўнасць акрэсленых характараў,
прысутнасць вобраза лірычнага героя, які актыўна ўключаецца ў характарыстыкі персанажаў і падзей [7, с. 115].
Часам паэма разумеецца як вершаваны, звычайна сюжэтны твор, як аповесць або раман у вершах. Аднак такая трактоўка не ўлічвае асаблівасцей менавіта паэмнага адлюстравання свету.
У паэме жыццё ўзнаўдяецца ў яго “вышэйшых момантах” (В.Бялінскі). У адрозненне ад аповесці ці рамана яна пазбягае падрабязных апісанняў, уздымаецца над паўсядзённасцю, шукае ў жыцці гераічнае, узвышанае, урэшце напаўняе высокай паэзіяй штодзённы чалавечы побыт, калі ён становіцца прадметам узнаўлення (“Новая зямля” Коласа). Паэма імкнецца да філасофска-гістарычнага асэнсавання рэчаіснасці.Першапачатковая паэма мела эпічны характар і нярэдка была цесна звязана з міфалагічнай творчасцю. Такія «Іліяда» Гамера, «Энеіда» Вергілія, «Песня пра Раланда», «Слова пра паход Ігараў». У антычныя часы і Сярэдневякоўе паэмай называлі ананімную або аўтарскую эпапею. Уласна з эпапеі ўзнікла сённяшняя паэма – і ў першую чаргу паэма эпічная [8, с. 11].
Найвышэйшы ўздым паэма як жанр перажыла ў ХІХ ст., у эпоху рамантызму, калі тварылі Дж. Байран, А. Пушкін, М. Лермантаў, А. Міцкевіч і цэлы шэраг іншых паэтаў. Пераважная большасць даследчыкаў правамоцна ўказвае на «Песню пра зубра» М. Гусоўскага як на твор, які паклаў пачатак развіццю жанру паэмы на Беларусі. У новай беларускай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця выдатныя ўзоры паэмы пакінулі пасля сябе аўтары «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», а таксама Я. Купала, Я. Колас. Іх традыцыі плённа працягнулі і ўзбагацілі крыху пазней П. Трус, М. Чарот, У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка, П. Броўка, Н. Гілевіч, Л. Геніюш і цэлы шэраг інш. паэтаў.
3. Беларускамоўны кампанент у “Шляхціцы Завальні”
Самым значным творам Я. Баршчэўскага, безумоўна, з’яўляецца кніга “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў.
Твор напісаны на польскай мове, пераклад яго на сучасную беларускую мову зроблены Міколам Хаўстовічам.
Першы томік “Шляхціца Завальні” ва ўсіх адносінах стаўся незвычайным выданнем, што пабачыла свет у 40-я гг. ХІХ ст.
Па-першае, адметнаю была сама назва кнігі: узорам для назвы стаўся “Пан Тадэвуш, або Апошні наезд на Літве” А. Міцкевіча. Гістарычныя лёсы краю раз’ядналі яго толькі ў тэрміналагічных адносінах (Полаччына - Беларусь, Наваградчына - Літва). Арганічна тоесны матэрыял выступіў у якасці будаўнічага рэчыва дзеля стварэння не аддаленых у прасторы і часе мастацкіх малюнкаў краю. Вось чаму дадзеныя малюнкі надзвычай падобныя. Да таго ж яны заснаваны на лёсавызначальных падзеях для краю: у Я. Баршчэўскага - гэта першы падзел Рэчы Паспалітае, а ў А. Міцкевіча - спроба ў 1812 г. перадолець наступствы трагедыі, што адбылася 20-40 гг. таму. Абодва аўтары ў залежнасці ад магчымасцяў акцэнтавалі ўвагу чытача не столькі на першай, колькі на другой частцы назвы твораў. Вобраз Літвы і вобраз Беларусі сталіся цэнтральнымі ў кнігах [13, с. 111].
Па-другое, выключнасць “Шляхціцу Завальні” надаваў уступны артыкул Р. Падбярэскага “Беларусь і Ян Баршчэўскі”. Гэта унікальная з’ява для літаратурнага працэсу ў Беларусі ў той час. Упершыню ў гісторыі прыгожага пісьменства літаратуразнаўца павёў гаворку пра беларускую літаратуру. Апрача таго, Р. Падбярэскі вызначыў пэўныя крытэрыі гэтае літаратуры: па-першае, “чыста народнаю” ён называе літаратуру на беларускай мове, па-другое, нацыянальнай ён лічыць літаратуру, якая закранае нацыянальныя праблемы, нацыянальнае жыццё, а не апявае чужыя пачуцці паводле замежных узораў.
Напачатку першага апавядання Я. Баршчэўскі падкрэсліць: “Не кожны чытач зразумее беларускую мову, дык гэтыя народныя апавяданні, якія пачуў я з вуснаў простага люду, вырашыў (наколькі змагу) у даслоўным перакладзе напісаць па-польску” [14, с. 14]. Беларускамоўнае, сялянскае, народнае набывае значную вартасць і становіцца годным вялікае літаратуры.
Выкарыстоўваючы творчы вопыт А. Міцкевіча, гнасеалагічную ды эстэтычную сістэмы рамантыкаў, Я. Баршчэўскі развівае “фальклорна-міфалагічную лінію” (В. Каваленка) [15] вялікага “ліцвінскага” песняра. Як і
Заключэнне
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Імя Я. Баршчэўскага, недаацэненае ў савецкай літаратурнай крытыцы, займае ў сучасны перыяд свае дастойнае месца ў аналах беларускай літаратуры.
Пачынаў Ян Баршчэўскі як паэт-класіцыст. Да нас дайшлі ўсяго тры беларускамоўныя творы Баршчэўскага – «Дзеванька», «Гарэліца» і (ва ўрыўках) «Рабункі мужыкоў». Такім чынам, беларускамоўныя творы Я. Баршчэўскага амаль не захаваліся. Крытыкі і літаратуразнаўцы маюць пра іх супярэчлівае меркаванне, аднак дадзеныя творы вартыя ўжо тым, што ў тых складаных, супярэчлівых умовах напісаны на беларускай мове.
Паэму “Бунт хлопаў” сёння разглядаюць як узор адной з першых беларускіх паэм. Разглядаемы твор вядомы пад наступнымі назвамі: "Рабункі мужыкоў", «Бунт хлопаў супраць аканома», «Бунты падданых супраць сваіх паноў», «Размова хлопаў»…). У творы, звязаным з паходам Напалеона праз Беларусь на Маскву, распавядаецца пра бязладдзе і пагромы, выкліканыя незадаволенасцю сялянства. Трэба адзначыць, што вульгарная крытыка савецкага часу цалкам не ўспрымала гэты твор, лічыла яго паклёпам у дачыненні да сялянскага класу. Поўны змест дазенага твора дакладна невядомы, як і арыгінальная назва. Пра аўтарства, абставіны напісання даведваемся са сведчанняў крытыка Рамуальда Падбярэскага.
Самым значным творам Я. Баршчэўскага, безумоўна, з’яўляецца кніга “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Твор напісаны на польскай мове, пераклад яго на сучасную беларускую мову зроблены Міколам Хаўстовічам.
“Шляхціц Завальня, або Беларусь ў фантастычных апавяданнях” – гэта гімн роднай Беларусі, гэта сцвярджэнне яе самабытнасці і незалежнасці. Структура твора, арганізуючым пачаткам якога не з’яўлялася адлюстраванне паслядоўна-падзейнага характару дзеяння, магла мець дастаткова складаную будову. Кампазіцыя “Шляхціца Завальні” вызначаецца прадуманасцю, скіраванасцю на кадзіраванне алегорыі твора. Удала захінаючы казачна-фантастычным, простанародным забароненае, Я. Баршчэўскі ідзе шляхам паступовага выяўлення найбольш істотных момантаў ідэйнае сутнасці кнігі.
Найбольш яскрава ідэю кнігі Я. Баршчэўскага выяўляе сімвалічны вобраз Плачкі. Разуменне таго, што гістарычная памяць – гэта адна з асноўных якасцей, якая адрознівае чалавека ад іншых жывых арганізмаў, вымагае ад пісьменніка стварэння механізмаў актуалізацыі гісторыі роду,
1 Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ – пачатак ХХ ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І.Э. Багдановіч, У.В. Гніламёдаў, Л.С. Голубева і інш. ; пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – 2-е выд., дапрац. – Мінск: Выш. школа, 1998. – 550 с.
2 Мальдзiс, А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе / А. Мальдзіс // Матэрыялы першай навуковай канферэнцыi па вывучэнню беларуска-украiнскiх лiтаратурных i фальклорных сувязей. – Гомель, 1969. – С. 37-40.
3 Баршчэўскі, Я. Творы / Я. Баршчэўскі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.nlr.ru/md/mpro/barszczewski/zavalnia/index.html. – Дата доступу: 12.11.2017.
4 Гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі. Хрэстаматыя : вучэбн.-метад. дапаможнік для філал. ф-таў ВНУ / К. М. Мароз, М. І. Мішчанчук і інш. ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна. – Брэст : Выд-ва БрДУ, 2008. – 221 с.
5 Хаўстовiч, М. Каля самых вытокаў / М. Хаўстовіч // Баршчэўскi Ян. Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях.– Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990. – С. 367-372.
6 Тычына, М. Карані: культуралагічны дыскурс / М. Тычына // Нарысы беларуска-ўкраiнскiх лiтаратурных сувязей: Культурна–гістарычны і літаратуразнаўчы аспекты праблемы. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – С. 10 – 64.
7 Рагойша, В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах : дапаможнік / В.П. Рагойша. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. – 383 с.
8 Тычына, З. Сны i снабачаннi Яна Баршчэўскага / З. Тычына. – Мінск : Беларускi кнiгазбор, 2004. – 91 с.
9 Мартысюк, В. Паэма, якой няма / В. Мартысюк [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://bookster.by/posts/paema-yakoy-nyama. – Дата доступу: 12.11.2017.
10 Грынчык, М.М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі / М.М. Грынчык. – Мінск : Навука і тэхніка, 1963. – 180 с.
11 Мархель, У. Праца духу –дзеля любові / У. Мархель // Мархель прысутнасць былога: Нарысы. артыкулы, эсэ. – Мінск : Навука і тэхніка, 1997 – 160 с.
12 Штэйнер, І.Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя / І.Ф. Штэйнер. – Мінск: Беларус. навука, 2002. – 171 с.
13 Хаўстовiч, М. Творчасць Яна Баршчэўскага ў кантэксце жанрава-стылёвых пошукаў у польскамоўнай літаратуры 20-40-х гг. ХІХ ст. / М. Хаўстовіч // Веснiк Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 1999. – № 3. – С. 16-20.
14 Баршчэўскі, Я. Выбранныя творы / Я. Баршчэўскі ; укладанне, прадмова і каментарыі М. Хаўстовіча – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1998. – 480 с.
15 Каваленка, В.А. Вытокi. Уплывы. Паскоранасць: Развiццё беларускай лiтаратуры XIX-XX стагоддзяў / В.А. Каваленка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1975. – 336 с.
16 Хаўстовiч, М. Ян Баршчэўскі і літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў 30-40-я гг. ХІХ ст. / М. Хаўстовіч // Шляхам стагоддзяў. Матэрыялы дзвюх канферэнцый аднаго года. – Мінск, 1992. – С. 115-121.
17 Воран, І. А. Мастацкая трактоўка вобраза беларуса ў творах Я. Баршчэўскага / І.А. Воран // Польска-беларускае супрацоўніцтва ў культуры, мове і літаратуры: Зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Брэст, 26 верасня 2013 г. – Брэст: БрДУ, 2014. – С. 15-20.
18 Хаўстовіч, М.В. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага / М.В. Хаўстовіч. – Мінск : БДУ, 2003. – 204 с.
19 Леська, Л. Карнавалiзацыя ў творах Яна Баршчэўскага / Л. Леська // Роднае слова. – 2000. – № 11. – С. 26-29.
20 Лойка, А. Выказванне пра Яна Баршчэўскага / А. Лойка // Роднае слова. – 2000. – №11. – С. 29.
21 Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: У 2 ч. / А.А. Лойка. – Ч.2. – Мінск: Выш. школа, 1989. – 480 с.
22 Перкін, Н. Лiтаратурная спадчына Яна Баршчэўскага i Яна Чачота / Н. Перкін // Абсягi думкi. – Мінск, 1980. – С. 177-286.
23 Тычко, Г.К. Беларуская літаратура ХІХ –ХХ стагоддзяў: час і асобы : вучэб. дапам. / Г.К. Тычко. – Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, 2010. – 267 с.
24 Хаўстовiч, М. Беларускія вершы Я. Баршчэўскага ў часопісе «Москвитянин» / М. Хаўстовіч // Некоторые вопросы изучения славянских языков и литератур. Матер. V конф. молод. ученых БГУ. – Мінск, 1990. – С. 98-100.