Уводзіны
Мастацкія творы Васіля Быкава – гэта адказы пісьменніка на вечныя і надзённыя пытанні, якія ад веку шукае чалавецтва. Зварот у мінулае, перш за ўсё да памяці пра вайну, тлумачыцца тым, што асваенне яго адкрывае чалавеку гістарычны характар сучаснасці. Здзяйсняючы свой маральны выбар у мінулым, чалавек тым самым робіць гэты выбар і за нашчадкаў. Менавіта таму вельмі важна ведаць, як, у якіх умовах ажыццяўляўся выбар далейшага шляху, каб лепш бачыць магчымыя перспектывы далейшага руху
Пераасэнсаванне мінулага стала лейтматывам творчасці Васіля Быкава 80 – 90-х гадоў. У рамане “Кар’ер”, у аповесцях “У тумане”, “Аблава”, “Сцюжа” чытач сутыкаецца з феноменам: “Быкаў супраць Быкава”. Празаік, чулы да змен у сусветным "паралелаграме сіл", прыкметна ўдакладняе, а то і радыкальна трансфармуе свае ранейшыя погляды на гісторыю беларусаў. У яго творах паменшала “аскетычнага рыгарызму” часоў ідэалагічнага супрацьстаяння сістэмаў і прыкметна пабольшала ўвагі да асобы звычайнага чалавека, якому не пашанцавала нарадзіцца ў нялюдскую эпоху і якога нельга судзіць паводле патрабаванняў “маральнага катэгарычнага імператыву” [6].
Ахвяры лёсу, выпадку, чужой злой волі, быкаўскія героі вартыя адно разумення і спачування. Чыста беларускае пытанне “За што?”, знаёмае чытачу з твораў Янкі Купалы і Максіма Гарэцкага, у Васіля Быкава выяўляе не толькі роспач ахвяры, але выклікае шэраг іншых лёсаносных пытанняў, звернутых і да сябе, і да іншых, да сучаснікаў і да нашчадкаў [5].
Якасна новы этап у творчасці Васіля Быкава ў яго роздуме над пытаннем аб сувязі часоў і пакаленняў распачала аповесць “Знак бяды”, напісаная і апублікаваная ў 1982 годзе. Тагачаснае савецкае грамадства маральна і псіхалагічна не было падрыхтавана да ўспрыняцця таго высокага ўзроўню праўды пра мінулае, якое прапаноўваў пісьменнік. Але адна з асноўных задач мастака слова менавіта ў тым і заключаецца, каб разгортваць гарызонты гістарычнага светаўспрыняцця і тым самым пашыраць “сектар свабоды”, кажучы словамі Янкі Купалы, “уздымаць патоптаныя душы, людскім іх званнем акрыляць”, таму што без гэтага немагчымы рух наперад і працэс ачалавечвання свету.
В. Быкаў у гэтых адносінах быў няўступлівы, бо ведаў, што азначае адмова ад абароны гуманістычных каштоўнасцей у наш час, імкненне захоўваць нейтралітэт. Для пісьменніка гэта можа азначаць паразу, для нацыянальнай культуры – духоўнае выраджэнне. Менавіта гэты маральны максімалізм дапамог В. Быкаву выстаяць ва ўмовах, калі ідэалагічныя службы патрабавалі ад яго як аўтара новага твора саступак, аслаблення ў паказе супрацьстаяння ў часы рэвалюцыі, Грамадзянскай вайны, палітычных рэпрэсій, адмаўлення ад карцін бязмежнага трагізму, перажытага беларусамі
1. Тэарэтычнае вызначэнне гераічнага і трагічнага як эстэтычных катэгорый мастацтва
Трагічнае – філасофская і эстэтычная катэгорыя, якая характарызуе невырашальны грамадска-гістарычны канфлікт, разгортваецца ў працэсе свабоднага дзеяння чалавека і суправаджаецца чалавечымі пакутай, гібеллю важных для жыцця каштоўнасцяў [26]. У адрозненне ад сумнага або жудаснага, трагічнае як вобраз выклікаецца не выпадковымі знешнімі сіламі, а вынікае з унутранай прыроды самое знішчальнай з'явы, яе невырашальнай самораздвоенасці ў працэсе яе рэалізацыі. Дыялектыка жыцця ўвасабляецца для чалавеку ў трагічным, разам з тым патэтычным (пакутным), згубным свеце.
Што тычыцца зараджэння катэгорыі, неабходна адзначыць, што крыніцамі яе ў мастацтве з’яўляюцца старажытныя ўяўленні аб прыродных працэсах. Старажытныя народы, эканоміка якіх грунтавалася на земляробстве, стварылі легенды пра паміранне і ўваскрасанне багоў: Дыяніса (Грэцыя), Асірыса (Егіпет), Аданіса (Фінікія), Аццісэ (Малая Азія), Мардук (Вавілон). Падчас культавых святаў у гонар гэтых багоў смутак па прычыне іх смерці змяняўся радасцю і весялосцю з нагоды іх ўваскрасення. У аснове гэтых легенд ляжыць назіранне за хлебным зернем, што памірае, калі яно кінута ў зямлю, і зноў «ўваскрасае» у коласе. Па меры нарастання грамадскіх супярэчнасцяў прыродная аснова гэтых міфаў ўскладнялася і ўсё больш сацыялізавалася: са смерцю і ўваскрасеннем багоў сталі звязваць надзеі на збавенне ад зямных пакут, надзеі на вечнае жыццё (у тым ліку легенда пра Хрыста).
Напачатку катэгорыя трагічнага характарызуецца вядомай неразвітасцю асабістага пачатку, над якім, безумоўна, ўзносіцца карысць грамадства (на баку яго – багі, заступнікі грамадства), а таксама аб’ектыўна-касмалагічным разуменнем лёсу як безасабовай сілы, пануючай у прыродзе і грамадстве. Таму трагічнае напачатку часта апісвалася праз паняцці рока і лёсу ў супрацьлегласць новаеўрапейскай традыцыі трагікаў, дзе крыніцай трагічнага з'яўляецца сам суб'ект, глыбіні яго ўнутранага свету і абумоўленыя імі дзеянні (У. Шэкспір).
«Трагедыя – суровае слова, поўнае безнадзейнасці. Яно нясе ў сабе халодны водбліск смерці, ад яго вее ледзяным дыханнем. Але падобна на тое, як святло і цені заходу робяць прадметы для ўспрымання аб'ёмнымі, так ўсведамленне смерці прымушае чалавека вастрэй перажываць усё хараство і горыч, усю радасць і складанасць быцця. І калі смерць побач, то ў гэтай «памежнай» сітуацыі ярчэй вылучаюцца ўсе фарбы свету, яго эстэтычнае багацце, яго пачуццёвае хараство, веліч звыклага, больш выразна
2. Адметнасць ўвасаблення катэгорыі гераічнага ў творах В. Быкава
Заслуга В. Быкава перад нашай нацыяй менавіта ў тым, што, узнаўляючы старонкі трагічнага мінулага, ён напаўняе сваю прозу сучасным i адначасова вечным – тым, што хвалюе сёння кожнага з нас, што павінна хваляваць, калі хочам жыць i не знікнуць у гэтым свеце. Многія яго творы на ваенную тэму не толькі вострасюжэтныя, што дасягаецца выпрабаваннем моцнай выключнай асобы выключнымі абставінамі i сітуацыяй выбару, але i вострапалемічныя, як «У тумане», «Аблава», «Знак бяды».
У вынішчэнні векавой народнай маралі бачыць В. Быкаў самае галоўнае злачынства i фашызму, i бальшавізму, пра што не раз даводзіў сам пісьменнік не толькі сілай мастацкага слова, але i «пяром аналітыка», сілай публіцыстычнага слова. Што ёсць подзвіг? Ці бываюць сітуацыі, якія мацнейшыя за самага моцнага чалавека? Што ёсць чалавек перад няўмольнай сілай абставін? Што залежыць ад чалавека ў сітуацыі, якая мацнейшая за чалавека? Што ёсць віна, а што бяда? Што ёсць памылка, а што злачынства i здрада? За што чалавек заслугоўвае пакарання i пагарды, а за што – літасці i спачування? Ці мае права чалавек судзіць іншых i распараджацца ix лёсамі? У чым сіла i слабасць чалавека? Чым вызначаецца сутнасць чалавека? Што самае трагічнае для нацыі, народа? Дзе вытокі нашых сённяшніх бед i няшчасцяў, нашай бездухоўнасці? Вось далека не поўны пералік філасофскіх пытанняў, вырашэнне якіх літаратурнымі героямі служыць індыкатарам іх здольнасці праявіць сябе велікадушна, часта нават гераічна.
Аўтар аповесці “Знак бяды” глыбей, чым раней, адчувае сувязь часу і пакаленняў, наглядней выяўляе залежнасць падзей, якія ў тагачаснай грамадскай свядомасці існавалі паасобку, а менавіта – рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна з народам і вайна з фашызмам. Яго нядрэмная думка, мастацкая і філасофская, накіравана на сцвярджэнне каштоўнасцей не толькі нацыянальна-беларускіх, але і агульначалавечых. Акцэнт робіцца на ідэі ўнікальнасці і самакаштоўнасці чалавечага жыцця і непаўторнасці чалавечай асобы. Аўтара пры гэтым глыбока хвалюе пытанне аб межах магчымага кампрамісу “маленькага чалавека” са злом, які не дазваляе пераступіць рысу чалавечнасці [2]. У многім праз гэта выпадае паказаць гераічны пачатак учынкаў, дзеянняў галоўных герояў, што не залежыць ад сацыяльнага статусу, паходжання той асобы, якая праяўляе сябе ў трагічны час велічна, адкрыта, праўдзіва і беззаганна.
Аповесць “Знак бяды” – твор, у якім па мастацку глыбока паказаны такія гістарычныя падзеі, як рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна з фашызмам, духоўны стан народа на перакрыжаванні эпох. Вельмі выразна ва ўступе да твора аўтар стварае вобраз часу. Разбуранае гняздо, дзе засталіся рэшткі былога жыцця, а цяпер усё скорана тленам і небыццём, з'яўляецца знакам бяды. Атмасфера, якая акружае жыццё герояў аповесці, Петрака і Сцепаніду
3. Рэалізацыя катэгорыі трагічнага ў тэкставай прасторы твораў В. Быкава
Кожны герой амаль кожнага быкаўскага твора паступова апынаецца ў экстрэмальнай або памежнай сітуацыі, якая і выяўляе розныя крытэрыі маральнага выбару, што не можа быць адназначна ацэнены і ўспрыняты, таму што стан ваеннага ліхалецця адпачаткова пераблытвае любое асобнае ўспрыманне катэгорый дабра і зла. Развіццё маральна-этычнай і светапогляднай сістэмы ў прозе В. Быкава цесна звязана з распрацоўкай двух анталагічных для беларусаў на мяжы тысячагоддзяў тэм: тэмы Вялікай Айчыннай вайны і яе наступстваў для маральных якасцей людзей, а таксама тэмы гістарычнай перспектывы жыцця беларускай нацыі ў дваццатым стагоддзі.
Напрыклад, у апавяданні пісьменніка “Адна ноч” галоўны герой твора – Іван Валока – хаваючыся ад немцаў, трапляе ў будынак, што ў выніку “бамбёжкі” абвальваецца. Так, ён апыняецца ў пастцы. Але ён не адзін – разам з ім у пастку трапляе паранены немец. І Валока, і немец, якога звалі Фрыц, былі амаль аднолькавага ўзросту – гэта былі ўжо сталыя мужчыны, якія пражылі большую частку свайго жыцця і цвяроза глядзелі на свет. Іх аб’ядноўвала тое, што Іван і Фрыц па прафесіі былі цеслярамі. Варта адзначыць, што ў душы Івана паступова знікала злосць і варожасць супраць Фрыца, ён ужо не мог забіць немца, бо разгледзеў у ім Чалавека. Аднак пасля герой робіць свой выбар. Пісьменнік наступным чынам перадае адчуванні савецкага салдата пасля забойства немца, з якім ён вымушаны быў правесці ноч у падвале і ў якім ён пабачыў не толькі ворага, але і ахвяру: “Узрушаны i змардаваны, ён нечага нiяк не мог сцямiць цi, можа, не мог чагосьцi ўспомнiць – разгарачаным нутром ён толькi адчуваў, што сталася вялiкая, яшчэ не ўсвядомленая да канца несправядлiвасць, перад магутнаю сiлай якой i ён, i Фрыц Хагеман былi бездапаможнымi” [8, с. 110].
Нельга не заўважыць, што на пачатку сваёй творчасці В. Быкаў сцвярджаў у апавядальнай структуры тэкстаў сілу чалавечага духу, выступаў прыхільнікам гераічнай канцэпцыі чалавека, сцвярджаў вялікі сэнс пакут і смерці сваіх герояў.
Аднак з цягам часу танальнасць твораў В. Быкава мяняецца, яны набываюць выразна трагедыйнае гучанне, і пісьменнік ужо не пакідае сваім героям маральнага задавальнення, а толькі экстрэмальную сітуацыю выбару.
Напрыклад, у апавяданні “На Чорных лядах” аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі – Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную
Заключэнне
Трагічнае – філасофская і эстэтычная катэгорыя, якая характарызуе невырашальны грамадска-гістарычны канфлікт, разгортваецца ў працэсе свабоднага дзеяння чалавека і суправаджаецца чалавечымі пакутай, гібеллю важных для жыцця каштоўнасцяў [эстетслов]. У адрозненне ад сумнага або жудаснага, трагічнае як вобраз выклікаецца не выпадковымі знешнімі сіламі, а вынікае з унутранай прыроды самое знішчальнай з'явы, яе невырашальнай самораздвоенасці ў працэсе яе рэалізацыі. Дыялектыка жыцця ўвасабляецца для чалавеку ў трагічным, разам з тым патэтычным (пакутным), згубным свеце.
Напачатку катэгорыя трагічнага характарызуецца вядомай неразвітасцю асабістага пачатку, над якім, безумоўна, ўзносіцца карысць грамадства (на баку яго – багі, заступнікі грамадства), а таксама аб’ектыўна-касмалагічным разуменнем лёсу як безасабовай сілы, пануючай у прыродзе і грамадстве. Таму трагічнае напачатку часта апісвалася праз паняцці рока і лёсу ў супрацьлегласць новаеўрапейскай традыцыі трагікаў, дзе крыніцай трагічнага з'яўляецца сам суб'ект, глыбіні яго ўнутранага свету і абумоўленыя імі дзеянні
Катэгорыя гераічнага выступае той эстэтычнай катэгорыяй, што вызначае «сугучча ўнутранага свету герояў і іх знешняга асяроддзя, якое аб'ядноўвае абедзве гэтыя бакі ў адзінае цэлае». Катэгорыя гераічнага ў літаратуры звязана з выявай і ўсхваленнем мужнасці, самаахвярнасці, што праяўляюцца дзеля дасягнення высокіх мэтаў. Да гераічных матываў належаць: «барацьба супраць сацыяльнай несправядлівасці», «абарона радзімы», «вернасць абавязку», «пошукі праўды», «рыцарскае пачуццё любові і дружбы», «заваяванне прыроды» і інш. Для гераічнай асобы характэрна вылучэнне на першы план родавых, грамадскіх каштоўнасцяў, яна «гордая сваёй славай і гонарам як формамі датычнасці да звышасабістага зместу светапарадку і абыякавая да ўласнай самабытнасці».
мастацкі вобраз – гэта “створаная пры дапамозе творчай фантазіі (вымыслу) і маючая эстэтычнае значэнне карціна рэчаіснасці ці духоўнага стану чалавека, у якой абагульненае, характэрнае, тыповае перадаецца праз індывідуальнае, адметнае, непаўторнае
Гераічнае ў творах В. Быкава заўсёды суседнічае разам з трагічным і неаддзельна ад яго. Больш таго, гераічнае і трагічнае з’яўляюцца адзін для аднаго фонам і адначасова каталізатарам праяўлення.
У словах і думках быкаўскіх герояў жыве эпоха. Творы пісьменніка – гэта не толькі дакладныя малюнкі трагічнай гістарычнай рэчаіснасці, эпохі калектывізацыі, фашызму, але і мастацкая філасофія, асэнсаванне яе
1. Афанасьев, И.Н. Кто восходит на Голгофу?: антивоенная идея в творчестве В. Быкова /Иван Афанасьев. -- Мінск.: Маст. літ., 1993. – 160 с.
2. Бельскі, А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А. Бельскі. – Мн. : Аверсэв, 2005. – 271 с.
3. Борев, Ю.Б. - Эстетика. - 4-е изд., доп., - М.: Политиздат, 1988.
4. Бугаёў, Д. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці / Дз. Бугаёў. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 205 с.
5. Бугаёў, Д. Трагічная праўда часу (Васіль Быкаў) / Бугаёў, Д. Спавядальнае слова: Літатаратурная крытыка, успаміны / Д. Бугаёў. – Мн. : Мастацкая літаратура, 2001. – 324 с. – С.46 – 93.
6. Буран, В. А. Васіль Быкаў : нарыс творчасці / В. Буран. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – с. 221.
7. Быкаў, В. Поўны збор твораў. У 14 т. Т.1. Аповесьці, апавяданьні і прыпавесьці 90-х і 2000-х гадоў / Прадм. А.Пашкевіча. – Мінск, Саюз беларускіх пісьменьнікаў; Масква, ТАА “Выдавецтва “Время”, 2005. – 656 с.
8. Быкаў, В. Поўны збор твораў. У 14 т. Т. 7. Апавяданні / В. Быкаў. – Мінск, Саюз беларускіх пісьменьнікаў; М.: ТАА выдавецтва “Время”, 2009. – 482 с.
9. Быкаў, В. Знак бяды : аповесць / Васіль Быкаў ; маст. Ю. Герасіменка. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. - 254 с.
10. Быкаў, В.У. У тумане // Збор твораў. У 6 т. Т. 5. – Мінск: Маст. літ., 1994. – С. 277-364.
11. Васючэнка, П. Экзістэнцыялізм у беларускай рэдакцыі [творчасць В. Быкава] / П. Васючэнка // Крыніца. – 1996. – №3(19). – С.3 – 8.
12. Верціхоўская, М. З верай у чалавека: жанрава-тэматычна-выяўленчыя адметнасці твораў Васіля Быкава 1990-х гг / М. Верціхоўская // Роднае слова. – 2004. – № 12. – С. 37. – 39.
13. Гегель Г.В.Ф. Эстетика: в 4 т. М., 1968-1973. Т. 1.
14. Конан, У. Праблема дабра і зла ў творчасці Васіля Быкава / У. Конан // Крыніца. – 1996. – №3(19). – С.24 – 26
15. Корань (Сінькова), Л.Д. Васіль Быкаў // Корань, Л.Д. Цукровы пеўнік: літаратурна-крытычныя артыкулы / Л.Д. Корань. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1996. – 286 с. – С.114 – 179.
16. Курчанка, А.А. Праблема выбару ў апавяданні Васіля Быкава “Адна ноч” / А.А. Курчанка // Працы Кафедры сучаснай беларускай мовы – 2015. – Вып. 14. – С. 47 – 49.
17. Локун, В.І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры / В.І. Локун. – Мінск: Тэхнапрынт, 2005. – 227 с.
18. Лявонава, Е. “Не адзінокі востраў...” Васіль Быкаў і сусветная літаратура / Е. Лявонава // Роднае слова. – 2000. – №2. – С.166 – 173.
19. Лявонава, Е.А. Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра праз прызму традыцый Фёдара Дастаеўскага: філасофска-эстэтычныя перасячэнні / Е.А. Лявонава // Агульнае і адметнае. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. – 197 с. – С.133 – 146.
20. Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці / В.П. Рагойша. – Мн. : Народная асвета, 2009. – 303 с.
21. Теория литературы: учеб. пособие: в 2 т. / под ред. Н.Д. Тамарченко. Т. 1. М., 2004
22. Тюпа В.И. Героическое // Поэтика: словарь актуальных терминов и понятий. М., 2008.
23. Тюпа В.И. Драматическое // Поэтика: словарь актуальных терминов и понятий. М., 2008.
24. Хализев В.Е. Теория литературы. М., 1999.
25. Шаўлякова, І. Рэстаўрацыя шчырасці: літаратурна-крытычны канструктар / І. Шаўлякова. – Мн. : Логвінаў, 2005. – 144 с.
26. Эстетика: Словарь. — М.: Политиздат. Под общ. ред. А. А. Беляева. 1989.
27. Яцухна, В.І. Тэорыя літаратуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў ВНУ. У 2-х частках. Часткі І-ІІ / В. І. Яцухна. – Гомель : УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2003. – 151 с.