УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. СПАДЧЫНА МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
1.1 СПАЛУЧЭННЕ ТРАДЫЦЫЙ І НАВАТАРСТВА Ў ЗБОРНІКУ «ВЯНОК»
1.2 ЦЫКЛ «МАДОННЫ»
1.3 ПАЭМА «ВЕРАНІКА»
ГЛАВА 2. УВАСАБЛЕННЕ ЖАНЧЫНЫ І ЖАНОЦКАСЦІ Ў МАСТАЦКІМ СВЕЦЕ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
2.1 ЖАНОЧЫ ВОБРАЗ У БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
2.2 ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ Ў ТВОРЧАСЦІ М. БАГДАНОВІЧА
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
УВОДЗІНЫ
Літаратурная дзейнасць Максіма Багдановіча займае выдатнае месца ў гісторыі беларускай культуры. Паэт вялікага таленту, Багдановіч пакінуў нам класічныя ўзоры грамадзянскай, філасофскай, інтымнай і пейзажнай лірыкі, эпічныя творы, напісаныя паводле народных матываў, наследаванні песням розных народаў. Багдановіч узбгагаціў беларускую літаратуру мастацкімі перакладамі на родную мову твораў Пушкіна, Гарацы, Авідзія, Шылера, Гейнэ і іншых класікаў рускай і суственай паэзіі. Выхаваны на яе лепшых узорах, Багдановіч пільна сачыў за ўсімі дасягненнямі сучаснай яму літаратуры і асвойваў родным словам новыя жанры і формы.
М. Багдановіч быў таксама таленавітым публіцыстам і літатратурным крытыкам, першым, па-сутнасці, прафесіянальным беларускім літаратуразнаўцам і крытыкам, які сваімі артыкуламі і рэцэнзіямі адыграў вялікую ролю ў станаўленні маладой беларускай літаратуры.
Пры жыцці паэта была выдадзена толькі адна яго паэтычныя кніга і чатыры навукова-папулярныя брашуры. Астатнія творы друкаваліся ў розных беларускіх, рускіх і ўкраінскіх перыядычных выданнях. Многія творы паэта наогул пры яго жыцці не публікаваліся.
У гэтым святле дзейнасць Максіма Багдановіча можна разглядаць як шматбакова грамадска значную, з поўным усведамленнем таго, што ўвайшло ў беларускую літаратуру дзякуючы яго творчасці. Аднак мы маем толькі адну невялікую працу, у якой даследуецца паэтыка М. Багдановіча ў сувязі з тэматыкай яго вершаў – яшчэ ў 20-я гады А. Вазнясенскі зрабіў даволі цікавае назіранне над рытмам і гукапісам некаторых вершаў паэта [4]. Так, спецыяльных спроб вывучэння майстэрства паэта ў беларускім літаратуразнаўстве мала. Пытанні паэтыкі шырока разглядаюцца толькі ў дзвюх працах: «Максім Багдановіч» (1966) А. Лойкі [15] і «Чалавек напрадвесні» (1970) Р. Бярозкіна [3].
Паэзія Максіма Багдановіча невычэрпная, і час, няспынна ідучы наперад, дыктуе неабходнасць новых, больш паглыбленых падыходаў да асэнсавання яго спадчыны, новых паваротаў у раскрыцці гэтай неардынарнай духоўнай з’явы, якая спадарожнічае нам у жыцці. У сувязі з гэтым прапануем зірнуць на яго паэзію ў больш шырокім культуралагічным аспекце і яшчэ раз падумаць над своеасаблівасцю яго маральна-філасофскіх арыенціраў і скіраванасцей.
На сенняшні дзень у айчынным літаратуразнаўстве недастаткова прааналізавана дзейнасць Максіма Багдановіча, таму тэма курсавога даследавання, прысвечаная увасабленню жанчыны і жаноцкасці ў мастацкім свеце Максіма Багдановіча бачыцца даволі актуальнай.
Аб’ектам даследавання выступае мастацкі свет Максіма Багдановіча, а прадмет даследавання – асаблівасці ўвасаблення жанчыны і жаноцкасці ў мастацкім свеце Максіма Багдановіча.
Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца вывучэнне асаблівасцей ўвасаблення жанчыны і жаноцкасці ў мастацкім свеце Максіма Багдановіча.
ГЛАВА 1. СПАДЧЫНА МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
1.1 Спалучэнне традыцый і наватарства ў зборніку «Вянок»
Усім вядома, што «Вянок» – гэта адзіны прыжыццевы паэтычны зборнік Максіма Багдановіча.
Гэта была, як адзначыў потым сам паэт, «кніжка... зусім маладая». Яна складалася з паловы 1909 г. да паловы 1912 г., калі Багдановічу было 17-20 год, але ў ей сапраўды былі «творчасць, і натхненне, і сур'езная праца».
Не ўсе, праўда, вершы, што да выхаду «Вянка» былі напісаны, у зборнік уключаны. І яны не ўключаліся не толькі таму, што гэта была «кніжка выбраных вершаў» (такі падзагаловак мае «Вянок»). Гэта была ўвогуле арыгінальная кніга паэта, не проста зборнік вершаў, а кніга паэзіі – з арыгінальнай агульнай задумай, своеасаблівым унутраным «лірычным» сюжэтам. І таму ў ей не знайшлі сабе месца самыя першыя публікацыі М. Багдановіча – вершы «Прыйдзе вясна», «Над магілай», вельмі блізкія да тэм, матываў, паэтыкі купалаўскай «Жалейкі» і «Песняў-жальбаў»Якуба Коласа. Няма ў «Вянку» і верша «Гнусь, працую, пакуль не парвецца», напісанага ад імя селяніна, у якім, падобна як у ранніх вершах Янкі Купалы і Якуба Коласа, Багдановіч з поспехам раскрываў сумарны вобраз беларускага селяніна.
Творчая гісторыя «Вянка» ўвогуле складаная. Хоць кніжка і пісалася на працягу вельмі кароткага адрэзка часу, ды гэта быў час імклівага росту Басдановіча-паэта.
У 1911 г., пасля наведання Беларусі, у паэта абудзілася цікавасць да эпічнага асэнсавання тэмы народа, рэзка паглыбіўся гістарызм яго паэтычнага мыслення. Цыкл «Старая Беларусь», вершы якога «Летапісец», «Перапісчык», «Слуцкія ткачыхі» выявілі зварот Багдановіча да пушкінскіх традыцый успрыняцця і раскрыцця ў паэзіі жыцця ва ўсей яго шматграннасці і гарманічнасці. Вучоба ў А. Фета паглыбіла псіхалагізм паэзіі Багдановіча, уменне адчуць «дыялектыку душы», узбагаціла яго майстэрствам тонкага валодання лірычнымі сродкамі дзеля раскрыцця ўнутранага свету чалавека. Ужо ў «Вянку» Багдановіч паскорана прайшоў шлях ад сваей ранняй паэзіі імпрэсіяністычнага захаплення светаценем, дробных штрыхоў, малюнкаў да вершаў менавіта з пушкінскай шматслойнай гушчыней фарбаў, эмацыянальных адценняў.
«Вянок» – не зборнік, а цэласная кніга паэзіі, што ўпершыню ў нацыянальнай паэзіі самасцвярджала свае як жанрава-структурныя асаблівасці, так і асноўны ўнутраны прынцып аб'яднання вершаў у адзінае мастацкае цэлае – канцэптуальную разгорнутасць, завершанасць паэтычнай думкі, своеасаблівы яе лірычны сюжэт. Да апошняга часу «Вянок» Багдановіча менавіта ў сваей класічнай завершанасці не быў прачытаны, хоць і было вядома, што сам паэт меў намер выдаваць яго ў трох частках, а выдавец – насупраць волі паэта – адкінуў трэцюю частку кнігі і да апошняга часу яна друкуецца як асобны лірычны цыкл. І ў сваім укарочаным выглядзе «Вянок» Багдановіча застаецца для нас класічнай кнігай паэзіі, але ен, натуральна, у такім варыянце ніяк не выражае агульнай першаснай задумы паэта, якая сыходзіла па ўзору Дантавай «Боскай камедыі» з траічнасці як асноўнага кампазіцыйнага прынцыпу пабудовы твора мастацтва, з імкнення пазнаць свет у яго дыялектычнай сутнасці, гарманічнасці, развіцці. «Малюнкамі і спевамі» назваў паэт першую частку «Вянка», і гэта былі малюнкі рэальнага жыцця, спевы ў гонар светлых ідэалаў, веры ў будучыню. якія ўзвышаліся ў «Вянку» над плачамі аб народнай нядолі, над горкім драматызмам паэтавага роздуму пра гістарычнае мінулае бацькаўшчыны.
ГЛАВА 2. УВАСАБЛЕННЕ ЖАНЧЫНЫ І ЖАНОЦКАСЦІ Ў МАСТАЦКІМ СВЕЦЕ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
2.1 Жаночы вобраз у беларускай літаратуры
На падставе аналіза тэарэтычнай літаратуры мы прыйшлі да высновы, што ўсе жаночыя персанажы можна разглядаць як рэалізацыю міфалагемы Вечнай Жаноцкасці. Такім чынам, даследуючы жаночы вобраз у беларускай літаратуры, звернемся да аналізу міфалагемы Вечная Жаноцкасці.
Міфалагема Вечнай Жаноцкасці, як і кожны ўніверсальны вобраз, уяўляе сабой тэкст, які валодае адзіным значэннем, што дазваляе вылучыць яго з навакольнага семіятычнага кантэксту. «Падобны тэкст ніколі не належыць якому-небудзь аднаму сінхроннаму зрэзу культуры: ен заўседы пранізвае гэты зрэз па вертыкалі, прыходзячы з мінулага і сыходзячы ў будучыню» [9, с. 65]. Менавіта такім тэкстам і з’яўляецца міфалагема Вечнай Жаноцкасці. Пад тэрмінам міфалагема маецца на ўвазе «структурная адзінка рытуальна-міфалагічнага дыскурсу, якая ўяўляе сабой пэўны элемент цэласнай карціны свету, выражаны ў форме інварыянтнай сімвалічнай канструкцыі» [17, с. 6].
У кожным культурна-гістарычным кантэксце семантыка міфалагемы падвяргаецца зменам, дапаўняецца, аднак розныя іпастасі дадзенай міфалагемы (Алена, Сафія, Эноя, Дзева Марыя, Душа Свету) захоўваюць у сабе рысы першаўзору. Усе канкрэтныя вобразы міфалагемы Вечнай Жаноцкасці ў сусветнай культуры – гэта ні што іншае, як розныя спосабы ўвасаблення яе інварыянтнай сутнасці.
Жаночы персанаж з’яўляецца адной з рэпрэзентацый медытатыўнай сутнасці міфалагемы, што ў якасці структурных кампанентаў ўключае роліфункцыі, сярод якіх можна вылучыць наступныя: дачка, нявеста, жонка, маці, блудніца. Ім уласцівы андрагіннасць, лакалізацыя ў маргінальным хранотопе, здольнасць правакаваць героя да здзяйснення ўчынкаў, якія крута мяняюць яго лес. Гэтыя рысы ўвасабляюцца ў такіх вобразах дахрысціянскай культуры, як Афіна, Дземетра, Артэміда, Лiлiт, Баба Яга, Васіліса Прамудрая і г.д.
Гэтыя ж ўласцівасці захоўваюцца і ў жаночых вобразах, створаных у хрысціянскую эпоху, аднак яны падзяляюцца на станоўчыя (Беззаганная Жонка, Прыгожая Дама, Хрыстос) і адмоўныя (блудніца, спакусніца). Мужчынская прырода станоўчых вобразаў абумоўлівае немагчымасць фізічнага валодання імі героем, пажадлівасць якога рэалізуецца ў платанічнай любові і рыцарскім служэнні Прыгожай Даме. А спалучэнне ў адным вобразе супярэчлівых рыс мысліцца як недасканаласць і надае яму трагічную афарбоўку (такімі з’яўляюцца вобразы Наташы Растовай, Кацюшы Маславай, Сонечкі Мармеладавай, Грушанькі і г.д.).
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Першым выхавацелем Багдановіча быў бацька. Ен прывіў сыну любоў да класічных твораў рускай і сусветнай літаратуры, да фальклору. Першымі кнігамі Максіма былі «Дзіцячыя казкі» Афанасьева, беларускія казкі ў запісе Адама Ягоравіча, а таксама з запісаў Шэйна і Раманава. У гэты перыяд сям’я Багдановічаў была блізкая з сям’ей рускага пісьменніка М. Горкага. Але збліжала іх не толькі швагроўства, а і агульнасць літаратурных інтарэсаў.
Нараджэнне ў Багдановічу менавіта беларускага паэта М. Стральцовым было растлумачана наступным чынам: «Не, мусіць, і «кліч продкаў», і талент, і воля маюць значэнне тады, калі іх прыводзіць у рух якая-небудзь вялікая, паграмадску значная ідэя. Для Багдановіча такой ідэяй была ідэя нацыянальнага і сацыяльнага разняволення роднага народа. А падказаў яе Багдановічу час» [22]. М. Стральцоў таксама лічыць, што смерць маці пазбавіла Максима Багдановича радзімы, любоў да памяці маці, калі любоў да радзімы, якую звязваюць з іменем маці, вярнула яго на зямлю продкаў.
Багдановіч менавіта як беларускі паэт складваўся таксама ў гэты час і пад уплывам ідэй і матываў творчасці Купалы і Коласа, газет «Наша доля» і «Наша ніва». У гэтым яму дапамагла яго хросная маці В.Е. Семава, што жыла ў Пінску і з якой ліставаўся Максім. Менавіта яна, па просьбе хрэсніка, выпісвала яму беларускія газеты, менавіта ей 10–11-цігадовы хлопчык паказаў першыя беларускія вершы падчас яе прыезду ў Ніжні Ноўгарад у 1901 годзе.
Яраслаўскі перыяд жыцця – час актыўнай творчасці паэта, узвышэння яго як пісьменніка, крытыка, гісторыка роднай літаратуры (як паэт друкаваўся з 1909 г., як крытык – з 1911 г.). Менавіта ў гэты перыяд выходзіць яго знакаміты «Вянок».
Зборнік «Вянок» (адзіная прыжыццевая кніга паэта, пра якую ен заўважаў, што гэта «кніжка... зусім маладая», але ў ей есць «творчасць, і натхненне, і сур’езная праца») быў выдадзены ў 1913 г. і стаў выдатным дасягненнем усей беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. Гэта – сапраўдны ўзор класічнага мастацтва, прыклад не толькі ідэйна-эстэтычнай дасканаласці, выверанасці, завершанасці, але і сведчанне інтэртэкставай адкрытасці, своеасаблівай паэтычнай і гістарычнай пасіянарнасці. «Вянок», як сцвярджае падзагаловак, – гэта кніга выбраных вершаў, кніга паэзіі з арыгінальнай агульнай задумай, своеасаблівым унутраным лірычным сюжэтам.
Паколькі пры выданні «Вянка» была парушана яго кампазіцыя, то існуюць і розныя версіі яго задумы.
Даследуючы жаночыя вобразы ў беларускай літаратуры ў кантэксце реалізацыі міфалагемы Вечнай Жаноцкасці, адзначым, што жаночы вобраз у міфалогіі паўстае як асаблівы пласт бачання рэчаіснасці, які ўтрымлівае адметнае светаўспрыманне, глыбокія веды і ўласную таямніцу. Вялікая ўвага аддаецца стварэнню знакавых міфалагічных мадэлей, здольных да самаарганізацыі і самавыяўлення. Сярод іх можна назваць вобраз Дзевы Марыі, заступніцы і абаронцы (культ Мадонны ў каталіцтве); вобраз Прыгожай Панны – музы для трубадураў і рыцараў; вобраз Ведзьмы, якую спальвалі на вогнішчы; таксама вобраз Містычнай Ружы альбо Душы Свету ў акультных вучэннях.
1. Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / М. Багдановіч. – 2-е выд. – Мн: Беларус. навука, 2001. – 3 т.
2. Барсток, М.М. Максім Багдановіч у школе / М.М. Барсток. –Мн.: Нар. асвета, 1991. - 109 с.
3. Березкин, Г.С. Человек на заре : Рассказ о Максиме Богдановиче – белорус. поэте / Г.С. Березкин. – М.: Худож. лит.,1970. – 135 с.
4. Вазнясенскі, А. Паэтыка М. Багдановіча / А. Вазнясенскі. – Коўна: Друкарня Ф. Сакалоўскай і Г. Лана, 1926. – 55 с.
5. Ватацы, Н.Б. Максім Багдановіч : паказ. твораў, аўтографаў і крыт. літаратуры / Н.Б.Ватацы. - Мн.: Дзярж. б-ка БССР, 1977. - 155 с.
6. Ватацы, Н.Б. Яна – выдумка маей галавы / Н.Б. Ватацы // Маладосць. – 1973. - №8. – С. 146-152.
7. Гарбацэвіч, В, Чалавек чыстага сэрца / В. Гарбацэвіч // Літаратура і мастацтва. – 1957.
8. Дзябольскі, Д. Старонкі ўспамінаў / Д. Дзябольскі // Літаратура і мастацтва. - 1958.
9. Жиганова, Е.П. Особенности воплощения мифологемы Вечной Женствености в белорусской литературе / Е.П. Жиганова // Замысел и воплощение: формы и способы реализации авторских идей в художественном произведении : сб-к научн. трудов. – С. 10-13.
10. Замоцін I. М. Багдановіч. Крытычна-біягра-фічны нарыс / І. Замоцін // Багдановіч М. Творы. – Мн.: Ін-т беларускай культуры, 1928. - С. 7-90.
11. Зубараў, Л.І. Максім Багдановіч : гіст.-дакум. аповесць / Л.І. Зубараў. - Мн: Універсітэцкае, 1989. – 263 с.
12. Лойка, А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд : у 2 ч. / А.А. Лойка ; пад рэд. Ю.С. Пшыркова. – Ч. 2. - Мн.: Вышэйшая школа, 1980. – 440 с.
13. Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ – пач. ХХ ст.) / Пад. рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча. – Мн., 1998. – 559 с.
14. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 тамах. – Т. 1. (1901 – 1920 гг.). – Мн, 1999. – С. 265–318.
15. Лойка, А. Максім Багдановіч / А. Лойка. – Мн.: Навука і тэхніка, 1966. – 336 с.
16. Локун, В.І. Маральна-філасофскія пошукі беларускай і гістарычнай прозы. 1950-1960 гады / В.І. Локун. - Мн.: Навука і тэхніка, 1995. - 109с.
17. Лотман, Ю.М. Внутри мыслящих миров: Человек – текст – семиосфера – история / Ю.М. Лотман ; предисл. Вяч.Вс. Иванова. – М.: Прогресс, 1997. – 447 с.
18. Майхровіч, С.К. Максім Багдановіч : Жыццё і творчасць / С.К. Майхровіч.. – Мн.: Дзяржвыд БССР, 1958. - 202 с.
19. Максім Багдановіч: вядомы і невядомы : крытыка-архіўны зб. / [уклад. Ц.В. Чарнякевіч]. – Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 388 с.
20. Мышкавеч, І. 100 фактаў пра “вянок” / І. Мышкавец // літаратура і мастацтва. – 2013. – 26 ліп. – С. 10.
21. Навуменка, І.Я. Максім Багдановіч / Іван Навуменка. - Мн.: Беларуская навука, 1997. – 140 с.
22. Стральцоў, М. Загадка Багдановіча / М. Стральцоў. – Мн.: Беларусь, 1969. – 120 с.
23. Тарасюк, Л. Пад зоркай Венеры. Лірыка кахання ў паэзіі Максіма Багдановіча / Л. Тарасюк // Роднае слова. – 1997. – №4. – С.34-47.
24. Цімошык Л. 100-гадовы “Вянок” : [Максім Багдановіч] / Л. Цімошык // Звязда. – 2013. - №226. – С. 4.