УВОДЗІНЫ
1. Беларуская граматыка для школ (1918) Б. Таракевіча – пачатак унармавання беларускай літаратурнай мовы
2. Значэнне “Беларускай граматыкі”Б. Пачопкі і “Зоркі” А. Смоліча ў школьнай адукацыі
3. Першыя прапісныя дапаможнікі Я. Лёсіка і праца “Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм” С. Некрашэвіча
4. Арфаграфічная дыскусія сярэдзіны 20х гадоў
5. Акадэчічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. Рэформа правапісу беларускай мовы 1933 г. дэкрэт СНК БССР “Аб зменахі спрашчэнні беларускага правапісу” ад 26 жніўня 1933 года
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
На сучасным этапе развіцця беларускай літаратурнай мовы надзвычай актуальнай задачай з’яўляецца распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі, якая сумясціць навуковае апісанне граматычнай і сінтаксічнай будовы беларускай мовы. Вырашэнню ўказанай праблемы паспрыяюць даклады, прачытаныя на Мiжнароднай навуковай канферэнцыі. «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці» вядучымі спецыялістамі ў галіне граматыкі і сінтаксісу.
Актуальнасць курсавой работы заключаецца ў недастатковым даследаванні тэмы.
Аб’ектам курсавой работы з’яўляецца фанетыка і граматыка беларускай мовы.
Прадмет – артыкулы і працы вядомых даследчыкаў.
Мэтай курсавой работы з’яўляецца комплекснае даследаванне раздзелаў фаннтыкі і граматыкі ў сучаснай беларускай мове.
Для дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
− прааналізаваць фанетыку і граматыку беларускай мовы;
− разглядзець значэнне “Беларускай граматыкі”Б. Пачопкі і “Зоркі” А. Смоліча ў школьнай адукацыі;
− прааналізаваць першыя прапісныя дапаможнікі Я. Лёсіка і працу “Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм” С. Некрашэвіча;
− выявіць Акадэчічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу
і азбукі 1926 г. Рэформа правапісу беларускай мовы 1933 г. дэкрэт СНК БССР “Аб зменахі спрашчэнні беларускага правапісу” ад 26 жніўня 1933 года.
Метады даследавання: культурна-гістарычны, параўнальны, супастаўляльны.
1.
Развіццё граматычных норм беларускай мовы мае пэўную цыклічнасць, што абумоўлена як развіццём самой мовы, так і эвалюцыяй грамадска-палітычных адносін, заканадаўчага і грамадскага статусу мовы ў краіне, асаблівасцямі функцыянавання сродкаў масавай камунікацыі, развіццём адукацыі, навукі і культуры. З іншага боку, важную ролю ў гэтым адыгрывае распрацоўка акадэмічных граматык, падрыхтоўка і прыняцце правапісных зводаў і правіл, выданне фундаментальных лексікаграфічных даведнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Выхад у свет у 1918 г. яго кнігі “Беларуская граматыка для школ” прынята лічыць пачаткам унармавання сучаснай беларускай пісьмовай мовы.
Да яе з’яўлення беларуская літаратурная мова вызначалася значнай неўнармаванасцю, адсутнасцю адзіных прынцыпаў правапісу і нават адсутнасцю адзінага алфавіта. Гэта першая, але найбольш удалая спроба ўстанаўлення арфаграфічнай і граматычнай аднастайнасці беларускай мовы. Спробы распрацаваць правілы перадачы на пісьме народнай мовы рабіліся і да Б. Тарашкевіча і пасля, ужо на ўзор яго граматыкі, ствараліся шматлікія падобныя дапаможнікі. Тым не менш, яго граматыка, у адрозненне ад іншых тагачасных беларускіх граматык (Баляслава Пачобкі, Антона Луцкевіча, Яна Станкевіча, Язэпа Лёсіка), аказалася найбольш удалай і жыццяздольнай. Тут, бясспрэчна, адыгралі сваю ролю і дасканалая спецыяльная падрыхтоўка самога аўтара “Беларускай граматыкі для школ”, і, безумоўна, дапамога такіх дасведчаных вучоных, як Аляксей Шахматаў і Яўхім Карскі, – усё гэта спрыяла поспеху. Аб высокай якасці першай работы ў галіне лінгвістыкі сведчыць той факт, што правапіс, сфармуляваны Б. Тарашкевічам, ляжыць у аснове правапісных норм беларускай літаратурнай мовы па сённяшні дзень. Менавіта Б. Тарашкевіч прывёў у парадак моўную рознагалосіцу народных гаворак, дзе “кожная гутарка дабівалася, каб заняць пачэснае месца ў нашым пісьменстве” [3, с. 63].
2.
Граматыка беларускай мовы, складзеная настаўнікам беларускай мовы Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі, рэдактарам газеты “Bielarus” Б. Пачопкам і надрукаваная асобнай кнігай беларускай лацініцай у друкарні «Гоман» (Вільня, сакавік 1918. На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і навакольных школах, магчыма, на падставе аўтарытэту Пачопкі, які быў тады там дырэктарам[4, с. 102].
Граматыка выкарыстоўвала для перадачы гукаў беларускай мовы лацінскі алфавіт, відаць, у такой самай форме, як у іншых кнігах, выданых Б. Пачопкам.
Граматыка была рэзка скрытыкаваная ў справаздачы Беларускага навуковага таварыства ў Вільні (1918), а ў далейшым — і беларускімі мовазнаўцамі (Я. Лёсік, С. Некрашэвіч). Аўтар называўся непадрыхтаваным да падобнай працы і незнаёмым з беларускай мовай, а яго граматыка — ненавуковай, неадпаведнай прынцыпам беларускай мовы, павернутай на пальшчэнне беларускай мовы і, у выніку, цалкам непрыдатнай.
Удзельнік Беларускага навуковага з’езда. Сябра Інбелкульта (1921—1930). Вытокі беларускай нацыянальнай культуры Язэп Лёсік даследаваў у артыкуле «Культурны стан Беларусі к моманту Лютаўскае рэвалюцыі» (1924), дзе прыйшоў да высновы, што «як свядомасць вызначаецца быццём, так культурны стан народа вызначаецца яго эканамічна-грамадзянскімі ўзаемаадносінамі». Аўтар артыкулаў і нарысаў па гісторыі Беларусі: «1517—1917 (да юбілею 400-лецця беларускага друку» (1917), «Гісторыя Вялікага княства Літоўска-Беларускага», «Памяткі старасвецкай беларускай мовы і пісьменства» (1918), «Памятка» (1919), «Літва-Беларусь» (1921), «Бітва пад Грунвальдам у апісанні хронікі Быхаўца, Длугаша, Бельскага і інш.» (1922), старадрукаў: «Графіка, правапіс і мова ў тэстаменце кн. Саломерацкага і ў двух другіх дакументах з папер Саломерацкіх XVI ст.» (1929).
Адназначна вызначаў пераемнасць Беларуссю Вялікага Княства Літоўскага і крытыкаваў замахі на згаданую пераемнасць з боку Літоўскай Рэспублікі, што знайшло адлюстраванне ў артыкуле «Літва — Беларусь: гістарычныя выведы» ў выданні «Школа и культура Советской Белоруссии» 1921 года.
3.
У 1923—1925 гадах выступіў з крытыкай граматыкі Браніслава Тарашкевіча, прапаноўваў значныя змяненні ў беларускім алфавіце, правапісе, граматыцы, прызначаныя да іх спрашчэння, асноўваючыся на народнай беларускай традыцыі. Між іншым, у алфавіце: замены «ы->и», «й->ј», «э->є», увядзенне літар «ӡ» і «ӡ̌» для перадачы афрыкат «дз» і «дж»; у правапісе: пісанне галосных «я, е, ё, ю» на пачатках складоў у форме «ј+а, е, о, у», значнае пашырэнне прынцыпу «акання», скасаванне пісанне мяккага знака («мёртвай літары») між падвойных зычных і пасля «з-с, ц-дз» перад мяккімі зычнымі.
У друку, апроч уласнага прозвішча (таксама ў напісаннях Лесік, Лосік, Ліосік) выступаў пад псеўданімамі (тагач. «крыптанімамі») Павал Ксяневіч, Язэп Ксяневіч, Язэп Ліхадзіеўскі, М. Кепскі і іх разнастайнымі скарачэннямі і варыянтамі.
4.
Этапнаю падзеяй у навуковым жыцьці Беларусі стала Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу i азбукі 1926 г. На яе пленарным паседжаньні адзін з двух асноўных дакладаў на тэму «Сучасны стан вывучэньня беларускай мовы» (гл. «Спадчына», 1993, № 2) прачытаў старшыня аддзелу мовы i літаратуры ІБК С. Некрашэвіч. Ен зрабіў грунтоўны агляд усіх лінгвістычных працаў па беларускай мове за апошнія пяць гадоў, падрабязна асьвятліў мовазнаўчую работу ІБК, вызначыў пэрспэктыву. Пералічаныя Некрашэвічам дасягненьні беларускіх мовазнаўцаў зацікавілі i нават здзівілі замежных удзельнікаў канфэрэнцыі. У дакладзе С. Некрашэвіч канкрэтызаваў прынцыпы ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы: «...Камісія пастанавіла перавагу ў слоўніку аддаць народнай мове, выкарыстаўшы пры гэтым усе ранейшыя як друкаваныя, так i рукапісныя матэрыялы, i шырока арганізаваўшы збіранне слоў з жывой народнай мовы.
Да 1930 года было распрацавана некалькі незалежных праектаў рэформы арфаграфіі. Інфармацыю аб агульнай сітуацыі і рэальна прынятых зменах знайсці не ўдалося. Па ініцыятыве Главнауки НКП РСФСР у складзе камісіі па рэформе арфаграфіі была арганізавана ў лістападзе 1929 года падкамісія па распрацоўцы пытання аб латинизации рускага алфавіту. Падкамісія працавала ў наступным складзе: спецыялісты паліграфіі — прафесар М. І. Калоў, В. В. Нікалаеў, М. В. Гаршкоў; спецыялісты па выкладанні рускай мовы — проф. А. [1]. М. Пяшкоўскі, праф. Н. М. Каринский, С. І. [2] Абакумаў, прадстаўнікі нацыянальнасцяў — В. і. Лыткін (Угра-финновед), Юманкулаў (ВЦК Ніда); спецыялісты мовазнаўцы — праф.л. і. Жырко, праф. Н. Ф. Якаўлеў, А. [3] М. Сухотин, вынаходнік інж. Ездакоў, вучоны сакратар Глаўнавукі Кастэнка. Старшынёй камісіі быў прызначаны праф. Н. Ф. Якаўлеў, сакратаром В. І. Лыткін. Камісія мела першае пасяджэнне 29 Лістапада 1929 г [2, c. 128].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Адразу ж пасля выхаду “Беларуская граматыка для школ” атрымала шырокае распаўсюджанне ў вучэбна-педагагічнай, газетнай і культурнай дзейнасці краіны. Тым самым правапісныя заканамернасці, упершыню сфармуляваныя Б. Тарашкевічам, без афіцыйнага зацвярджэння сталі агульнапрызнанай нормай. Дапаможнік быў прыязна прыняты крытыкай, вось што пісаў у рэцэнзіі на яго В. Тройца, адзін з кіраўнікоў выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца: “Даўно жаданы час, калі паявіцца ў сьвет беларуская граматыка, прыйшоў нарэшце ў 1918 г. Гэта была – “Беларуская граматыка для школ.”
Трэба сказаць, што ад гэтага часу наглядаецца надзвычайна цікавы процэс развіцця беларускай мовы. Нашу мову цяпер апрацоўваюць ня толькі вучоныя, пісьменьнікі, але ўсё беларускае грамадзянства, усе тыя, хто гаворыць i піша па-беларуску. Наша літаратурная мова ў сэнсе свайго развіцця за апошнія шэсьць год зрабіла вялікі крок наперад. Праўда, трэба заўважыць, што пры такім хуткім росьце нашай літаратурнай мовы часта з поспеху ў яе склад уносіцца неўласцівая ёй стыхія. Але пры сьвятле здаровай навуковай крытыкі ўсё, неўласцівае для беларускай мовы, адпадае i адпадзе, i наша літаратурная мова апрацоўваецца, як адзіная, сталая i для ўсіх абавязковая мова. Асноўнае запатрабаванне, якое ў нас ставіцца пры апрацаванні беларускай літаратурнай мовы,- гэта блізасць яе да мовы народнай. Нашым ідэалам з’яўляецца адзінства літаратурнай i народнай мовы, i мы спадзяемся, што гэтага адзінства дасягнем.
Не страцілі каштоўнасці даследаванні Некрашэвіча ў галіне правапісу, асабліва распрацоўка пытаньняў артаграфічнай нармалізацыі. Значную ўніфікацыйную ролю адыграў ягоны раньні артыкул «Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм». Прааналізаваўшы дублетныя дзеяслоўныя формы з гледзішча ix паходжаньня, пашыранасьці ў гаворках i нават мілагучнасьці, ён прапанаваў прызнаць літаратурнымі больш уласцівыя беларускай мове.