Уводзіны
Некаторыя навукоўцы лічаць, што 70 – першая палова 80-х гадоў былi найбольш плённымi за ўсю гiсторыю iснавання беларускага пiсьменства. Можна назваць шмат прозвiшчаў лiтаратараў, якiя ў прозе, паэзii, драматургii, а таксама крытыцы стварылi нямала выдатных твораў. Прыгадаем хаця б некалькiх такіх літаратараў як: Мележ, Брыль, Стральцоў, Караткевiч, Адамчык, Алесь Адамовiч, Пташнiкаў, Чыгрынаў, Сачанка, Панчанка, Барадулiн i г.д. Аднак праблема была ў iншым: беларуская лiтаратура 70 - першай палове 80-х гадоў не супадала з тымi працэсамi, што адбывалiся ў сусветнай лiтаратуры. Не супадала яна i з уласнай тэмпаральнасцю. Даследчыкі адзначаюць, што развіццё літаратуры ў гэты перыяд было пазбаўлена як знадворкавых, гэтак i ўнутраных кантэкстуальных сувязяў. Гэта вельмi рызыкоўны тэзіс, магчыма, нават авантурны, але, па сцверджаннях аўтараў, беларуская лiтаратура, перыяду 70- першай паловы 80-х гадоў, ўжо патрабавала мадэрну, аднак усё было заглушана рэпрэсiўнай iдэалогiяй.
Беларуская проза ў гэты перыяд жыве клопатам пра час, народны лёс, які адлюстроўваецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца асаблівай увагай да асобы чалавека і штодзённых праяў яго жыцця. На самай справе, дасягненні прозы згаданага перыяду немалыя. Трэба адзначыць, што пашырылася рэчышча літаратуры творамі ваеннай тэматыкі такіх пісьменнікаў як: В.Быкаў, І.Навуменка, І.Чыгрынаў, А.Адамовіч, У.Калесніка, С.Алексіевіч. Нямала твораў было прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам пасляваеннага часу. Больш адчувальнай патрэбай стаў зварот да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў.
Мэта нашай працы – ахарактарызаваць развіццё беларускай прозы 70 – першай паловы 80-х гадоў.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць некалькі задач:
- Акрэсліць асаблівасці развіцця беларускай прозы 70 – першай паловы 80-х гадоў ;
- вызначыць жанр і стыль твораў беларускіх пісьменнікаў разглядаемага перыяду;
- адзначыць галоўныя тэмы ў прозе перыяду 70 – першай паловы 80-х гадоў.
1. Асаблівасці развіцця беларускай прозы 70 – першай паловы 80-х гадоў
У 70-ыя гады палітыка і ідэалогія дзяржавы канцэнтравалі ўвагу на пафас, навязвалі свае дагматычна-вульгарныя схемы, а таксама высока ўзносілі прынцып партыйнасці, таму што ён з’яўляўся найярчэйшым праяўленнем метаду сацыяльнага рэалізму. Фарміравалася скажонае ўяўленне пра прыроду і сутнасць мастацтва. Фальш і кан’юнктура - такая тэндэнцыя праглядвалася на шляху літаратуры ў 70-я гады. Нацыянальная літаратура апошніх дзесяцігоддзяў – з’ява, як ў ідэйна-мастацкім, так і стылёвым плане неаднародная, шматслойная. Яна перажыла значную эвалюцыю, узбагаціла, пашырыла свае творчыя магчымасці і пошукі. 70 – першая палова 80-х гг. – гэта час, калі літаратура выдатна даказала, што яна мае ў цэлым даволі развітую традыцыю аналітычна-пазнавальнага мастацкага мыслення. Аднак, неабходна адзначыць,што шляхі літаратуры ў гэты перыяд былі няпростымі. Нягледзячы на значныя здабыткі, эстэтычнае развіццё яе адчувальна замарудзілася. Літаратура падпала пад партыйны, ідэалагічны ўплыў і дыктат, таму не магла не нарадзіць кан’юнктурныя і схематычныя творы з ідэалізаванымі вобразамі, спрошчанымі канфліктамі жыцця і гісторыі. У гэты перыяд можна было назіраць тэматычную абмежаванасць, моцны ўплыў светапоглядных і мастацкіх стэрэатыпаў, стрымліванне эстэтычных пошукаў. Такія негатыўныя тэндэнцыі, абумоўленыя часам таталітарызму, выявіліся ў творчасці нават самых вядомых пісьменнікаў. Несумненна, трэба адзначыць, што залежнасць творцы ад палітычных кірункаў грамадства, камуністычнай ідэалогіі, метаду сацыяльнага рэалізму былі аб’ектыўныя і непазбежныя.
2. Жанр і стыль беларускай прозы разглядаемага перыяду
Неабходна звярнуць увагу на тое, што ў 60-ых гадах зараджаўся літаратурны жанр “раман”. Таму у 70-х – першай паловы 80-х гадоў ён актыўна працягваў развівацца сярод беларускіх літаратарў. У гэтым жанры з’явілася шмат выдатных твораў. Пісьменнікі, якія стваралі раманы, раскрывалі ўсе глыбінныя пласты сацыяльна-псіхалагічнага, духоўнага быцця чалавека і народа. Яны таленавіта адлюстроўвалі пакручастыя шляхі складаных выпрабаванняў і пошукаў ісціны, праўды і чалавечнасці. Беларускі раман у гэты час займае значныя эстэтычныя пазіцыі, таму што з’яўляюцца такія цудоўныя творы: І.Шамякіна “Атланты і карыятыды” (1974), “Вазьму твой боль” (1979), У.Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (1984), І.Чыгрынава “Плач перапёлкі” (1970), “Апраўданне крыві” (1976), “Свае і чужынцы”, В.Казько “Неруш” (1983), В.Карамазава “Пушча” (1978).
У гэты час значнага плёну ў сваім развіцці дасягнула беларуская аповесць. Трэба падкрэсліць, што гэты жанр займае вядучае месца ў творчасці В.Быкава “Трэцяя ракета”, “Круглянскі мост”. У яго аповесцях мастацкая прастора характарызуецца лакальнасцю дзеяння, гэта значыць, што празаік сканцэнтроўвае ўвагу на, невялікай па часе, падзеі, эпізодзе з франтавой рэчаіснасцю. Васіль Быкаў у сваіх аповесцях дасягнуў яркага творчага самараскрыцця. Калі казаць пра яго творы, то ў іх адлюстрована лакальная і драматычная падзейнасць, глыбокая маральная і філасофская аснова канфлікту, адметная сюжэтна-кампазіцыйная арганізацыя, аналітычны чалавеказнаўчы пафас. Творы Васіля Быкава, надзелены дынамізмам фабулы, і канешне ж, востраканфліктнасцю.
Лірыка-рамантычная ўзнёсласць, сюжэтная інтрыга, напружанасць дзеяння выяўляюцца ў гістарычных аповесцях таленавітага пісьменніка У.Караткевіча “Сівая легенда”, “Дзікае паляванне караля Стаха”.
У развіцці беларсукай аповесці стаў прыкметным крокам цыкл аповесцяў Івана Шамякіна, аб’яднаны назвай “Трывожнае шчасце. Пазней з’яўляюцца творы А.Адамовіча “Хатынская аповесць” (1972), В.Быкава “Абеліск” (1971), “Знак бяды” (1982), У.Караткевіча “Чазенія”, В.Казько “Суд у Слабадзе” (1978), А.Кудраўца “Раніца” (1971), А.Жука “Халодная птушка” (1978), “Паляванне на апошняга жураўля” (1982).
70-першай палове 80-ых гадоў у беларускай прозе з’явіўся не адзін дзесятак цудоўных беларускіх апавяданняў. Як таленавітыя і яркія навелісты выявілі сябе: І.Шамякін, Я.Брыль, Б.Сачанка, І.Навуменка, М.Стральцоў,
3. Асноўныя тэмы беларускіх твораў 70-першай паловы 80-х гадоў
Галоўнымі тэмамі ў прозе перыяду 70-х – першай палове 80-х былі тэмы вайны і жыцця беларускай вёскі. Суровыя ваенные падзеі на ўласным вопыце ўбачылі Я.Брыль, В.Быкаў, А.Асіпенка, І.Пташнікаў, І.Навуменка, У.Дамашэвіч і іншыя пісьменнікамі.
Асабліва адметнай ў гэты час была творчасць В.Быкава. Менавіта ён адлюстроўваў выпакутаваную праўду пра чалавека на вайне. У цэнтры яго твораў – вобраз салдата-акопніка, які трапіў у пекла Вялікай Айчыннай вайны і сустрэўся сам-насам са смерцю. В.Быкаў прайшоў цяжкімі франтавымі дарогамі, выжыў наперакор нягодам, каб расказаць трагічную праўду пра лёс чалавека на вайне. У сваіх творах ён малюе суровымі рэалістычнымі фарбамі характары людзей, якія стаяць на мяжы выбару паміж смерцю і жыццём, мужнасцю і здрадай. Вайна для В.Быкава – гэта экстрэмальная сітуацыя, лёсавызначальная падзея, якая гранічна выразна агаляе душу чалавека, нерв яго свядомасці, унутраную псіхалогію. У аповесцях пісьменніка гераічнае і трагічнае знаходзіцца ў цеснай гуманістычнай узаемасувязі. Усё, што адбываецца з чалавекам на вайне, празаік вымярае самай высокай мерай – жыццём, чалавечнасцю, маральнай праўдай.
Патрыятычна-вызваленчы рух даследуе ў сваіх раманах “Сасна пры дарозе” і “Вецер у соснах” І.Навуменка. Ён паказвае, што несла з сабой фашысцкая акупацыя, як драматычна склаўся лёс маладога пакалення, якое ўступала ў вайну. І. Навуменка цудоўна раскрыў у сваіх творах падпольную і партызанскую барацьбу, бо добра ведаў яе сапраўдныя рэаліі і складанасці.
Розныя пакаленні празаікаў па-своему асэнсоўваюць падзеі ваеннага мінулага, але, найперш, тыя, хто сам вочы ў вочы сустрэўся са смерцю на фронце, зведаў жахі акупацыі, партызаніў, ці вёў падпольную дзейнасць.
Народ і вайна, вёска ў гады акупацыі, памяць пра вайну – галоўныя тэмы раманаў І.Чыгрынава, В.Адамчыка, І.Пташнікава, Б.Сачанкі. Проза выйшла на новы круг асэнсавання ваеннага мінулага: адкрываюцца малавядомыя, забытыя і заблытаныя старонкі ваеннага мінулага.
Шмат твораў пра Вялікую Айчынную вайну грунтуюцца на дакументальнай аснове. Так кніга А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975) – з’яўляецца публіцыстычным дакументам у абвінавачванні фашызму. Трэба адзначыць, што з ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз
Заключэнне
Літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў, і ўся беларуская літаратура лічыцца адной з высокаразвітых. Таленавітыя творы В.Быкава, М.Танка, Я.Брыля, У.Караткевіча і іншых пісьменнікаў, ўзнялі нацыянальнае мастацкае слова да вышыняў еўрапейскага і сусветнага мастацтва. Трэба адзначыць, што больш, чым на 50 моў свету перакладзены аповесці В.Быкава, больш, чым на 30 – аповесці і раманы І.Шамякіна, а таксама на дзесятках нацыянальных моў гучаць творы іншых пісьменнікаў, якія прынеслі ім шырокую вядомасць і прызнанне. Найлепшыя мастацкія дасягненні ў сучаснай беларускай літаратуры зарадзіліся і выраслі на нацыянальным грунце, у іх надзвычай цэласна і непаўторна ўвасобіліся глыбінныя імкненні і парывы чалавечага духу, характар і прыгажосць народнай душы, дыялектыка часу і пакуты людзей на зломе гістарычных падзей.
Неабходна падкрэсліць, што наша літаратура вызначаецца ідэйна-эстэтычнай шматграннасцю. Яна глыбока асэнсоўвае маральна-этычныя праблемы сучаснасці, сцвярджае вечныя каштоўнасці, даследуе філасофію быцця. Беларускія пісьменнікі паказалі свету непераходнасць традыцыйна-нацыянальных вытокаў, высока апаэтызавалі родную зямлю, радзіму, прыроду, народны лад жыцця з яго агульначалавечымі духоўнымі і этычнымі ідэаламі.
Развіццё беларускай прозы 70- першай паловы 80-х гадоў пазначана актыўным станаўленнем вялікай колькасці творчых індывідуальнасцяў. Назаўсёды ў гісторыі літаратуры застануцца такія імёны нашых знакамітых пісьменнікаў, якія, на вялікі жаль, ужо пайшлі з жыцця: Яна Скрыгана, Аляксея Кулакоўскага, Васіля Хомчанкі, Аляксея Карпюка, Алеся Асіпенкі, Міхася Стральцова, Барыса Сачанкі і іншых).
Адзначым і тое, што актыўнае развіццё літаратурнага працэсу не было б магчыма без твораў і творчасці такіх празаікаў, як Іван Навуменка, Вячаслаў Адамчык, Іван Пташнікаў, Уладзімір Дамашэвіч, Аркадзь Марціновіч, Лідзія Арабей, Алесь Рыбак, Павел Місько, Вольга Іпатава, Алесь Масарэнка, Васіль Гігевіч, Леанід Левановіч, Мікола Кусянкоў, Віктар Супрунчук, Валянцін Блакіт, Віктар Казько.