Уводзіны
Своеасаблівай разнавіднасцю рамана зяўляецца раман у вершах. Гэтае жанравае ўтварэнне звязана з вытокамі еўрапейскага рамана. Творы сярэдневякоўя, якія называліся раманамі, уяўлялі сабой вершаваныя творы змешанага тыпу. Пасля еўрапейскі раман стаў традыцыйна празаічным, а адхіленне ад традыцыі стала ўспрымацца як наватарства.
Раман у вершах – адзін з жанраў паэтычнага эпасу, уяўляе сабой раман напісаны ў вершаванай форме. Як і ў звычайным празаічным рамане, у вершаваным шырока ахопліваюцца істотныя жыццёвыя падзеі пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказваюцца характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці і ўзаемасувязі, ствараюцца бытавыя малюнкі. Разам з тым вершаваная мова, якая дапамагае непасрэднаму выяўленню лірычнага перажывання, абумоўлівае наяўнасць у вершаваным рамане лірычных і ліра-эпічных сродкаў мастацкага выяўлення. Так, ён вызначаецца наяўнасцю шматлікіх лірычных адступленняў, павышанай эмацыянальнасцю, прысутнасцю вобраза не апавядальніка, а лірычнага героя і г. д., што і надае гэтаму жанру асаблівую складанасць.
Цэласна трымае раман у вершах, сплятае ў адзінае цэлае яго сюжэт фігура галоўнага героя, напрыклад, Дон Жуана і Яўгена Анегіна ў аднайменных творах Дж. Байрана і А. Пушкіна, С. Вячоркі ў Родных дзецях Ніла Гілевіча [3; 4].
Раман у вершах Ніла Гілевіча “Родныя дзеці” падаецца наватарскім у беларускай літаратуры. Стройнасць канцэпцыі свету і чалавека ў рамане нібы спрачаецца з разнароднасцю выкарыстанага матэрыялу, стракатасцю стылістыкі, адкрытым выяўленнем аўтарскага я ў творы. Безумоўна, форма твора пакінула істотны адбітак на яго змест. Мова верша і ў эпічным творы застаецца лаканічнай, а таму больш вобразнай, эмацыянальна афарбаванай, інфармацыйна насычанай. Вершы ў большай ступені, чым проза, дазваляюць
1. Актуальнасць тэмы
Актуальнасць тэматычнага напаўнення рамана Н. Гілевіча “Родныя дзеці” абумоўлена найперш тым, што кола пытанняў, узнятых у творы не трацяць сваё значэнне на працягу колькіх год. У рамане падкрэсліваецца думка, што для аўтара было галоўным у рамане не столькі адлюстраванне любоўнай інтрыгі, колькі магчымасць праз сюжэт паказаць і раскрыць тыповыя асаблівасці сучаснага яму жыцця. Аўтарскай задуме падпарадкавана і кампазіцыйная сувязь паміж персанажамі рамана. Буйным планам намаляваны Сцяпан і Альжбета, а агульным, з акцэнтаваннем вызначальнага ў характары. Астатнія героі (Антось Вячорка, дзядзька Лёкса, Тамаш, Мар’яна і інш.) не маюць такога дэталёвага паказу.
Імкненнем пісьменніка як мага шырэй паказаць сацыяльныя тыпы рэчаіснасці, а праз іх – разнастайнасць і шматмернасць самога жыцця можна растлумачыць увядзенне ў раман эпізадычных вобразаў (дырэктар школы Крутарог, Артур Рэпа, дзед Сівец і інш.). Яны не прымаюць удзелу ў дзеянні, аднак іх прысутнасць пашырае мастацкае палатно рамана. Мае рацыю А. Гарэлік, калі сцвярджае, што эпізадычныя героі характарызуюцца з дапамогай асабліва выразнай мастацкай дэталі, якая ўражвае чытача, робіць вобраз жывым і незабыўным. Трэба адзначыць, што кожны новы персанаж ствараецца не для забавы чытача, ён дапамагае аўтару дамаляваць агульную карціну жыцця [9].
Дзеля стварэння паўнаты жыццёвай карціны паэт звяртаецца да асаблівага прыёму мастацкага адлюстравання: да стварэння групавога, калектыўнага вобраза (раздзел Гамана ў застоллі).
Што тычыцца тэматычнай разнастайнасі рамана, то да традыцыйных у беларускай літаратуры тэм бацькоў і дзяцей, сустрэчы з роднымі ў матчыным доме далучылася цэнтральная ў гэтым творы тэма кахання як духоўнай сустрэчы мужчыны і жанчыны. Спрадвечная ў сусветным мастацтве трагедыя кахання ў Гілевічавым творы набыла новы, вельмі сучасны,
2. Гісторыя ўтварэння
У. Конан сцвярджае, што стыль Hіла Гілевіча, яго почырк немагчыма зблытаць з іншымі. Вельмі ўжо ярка выяўляюцца ў ім асаблівасці светабачання, светаўспрымання мастака, яго характар, паводзіны, рытмы душы. Непаўторнае аблічча яго болю, усмешкі, слязы. [6 с. 4]. Пачатак, аснова, сутнасць творчасці народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча – боль. Глыбокі, усепаглынаючы боль за Бацькаўшчыну, родную зямлю, мілую сэрцу Беларусь на пакутным крыжы лёсу.
У 1972 годзе ў Ніла Гілевіча ўзнікла задума стварэння першага ў гісторыі беларускай літаратуры рамана ў вершах. Святая і балючая памяць роднай зямлі – раман у вершах Ніла Гілевіча Родныя дзеці, твор пісьменніка, які ўвабраў у сябе тое, чым жыў мастак усё сваё жыццё: яго думкі, пачуцці, перакананні. Усё тое, што ён любіў або ненавідзеў, шанаваў ці аспрэчваў, чым захапляўся, а што ўспрымаў як ганьбу і здзек, да чаго імкнуўся [4].
Над раманам аўтар рупліва працуе на працягу дванаццаці гадоў. У гэты перыяд беларуская мова і культура некалі вялікага славянскага народа апынуліся на краі гібелі - на апошняй мяжы знікнення. У. Конан сцвярджае, што раман-паэма Родныя дзеці” мог быць напісаны толькі ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі, гараджанаў першага пакалення, якія галавою і функцыянальна жылі ў вялікім горадзе, а сэрцам і душою – у родным куце сваіх бацькоў, братоў, дзядоў. Твор рыхтаваўся спакваля, яго вобразы, матывы і фрагменты ёсць у папярэдніх кніжках Ніла Гілевіча (вершы Вясна, Маці, паэмы Сто вузлоў памяці, А дзе ж тая крынічанька?). [4, с. 12]. Канчаткова раман быў дапісаны ў 1985 годзе.
Дзякуючы сваёй жанравай прыродзе, раман даў пісьменніку мажлівасць больш глыбока і змястоўна, на якасна іншым узроўні выявіць філасофію гісторыі, часу. Можа таму, што ўсё ў рамане – няздзейсненае каханне двух прыгожых таленавітых людзей, жыццё простых вясковых працаўнікоў –
3. Сюжэт, кампазіцыя
Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, абяднаных у пары. Раўнамерна ў канве тэксту ўплецены шэсць аўтарскіх адступленняў: паэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае.
Пачынаецца твор запеўкай, заканчваецца – дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае выбар тэмы. Кожнае лірычнае адступленне зяўляецца своеасаблівым пралогам да наступнай часткі. Хоць твор у цэлым эпічна-апавядальнага складу, у ім вельмі моцны лірычны струмень. Лірычныя адступленні цэментуюць сюжэт, увогуле гарманізуюць твор, прыдаюць яму непаўторнае гучанне i каларыт. Першае, патэтычнае, і трэцяе, гістарычнае, даюць пачуць, што аўтар любіць сваю зямлю. У лірычных адступленнях сканцэнтравана праблемнасць рамана, інтэлектуальна-філасофская змястоўнасць яго.
У першым патэтычным адступленні Ніл Гілевіч з усхваляванасцю гаворыць пра родны край і любоў да роднага краю:
Не знаю слоў, каб растлумачыць,
Разгадку тайны праявіць, -
Чаму штодня мне трэба бачыць
Твой непаўторны краявід.
Чаму без роднага паветра
Я доўга дыхаць не магу.
Чаму мне суджана павечна
У неаплатным быць даўгу…[4, с. 306]
Паэт апісвае адметнасць беларускіх краявідаў, спрабуе глядзець на іх адстаронена і ўсё ж не можа схаваць бясконцага захаплення імі. Радуюць вока падарожніка раўніны, лясы ды пералескі, пагоркі ды лагчыны, касагоры, равы, лугавіны, паплавы, азёры, рэкі.
4. Стварэнне вобразаў-персанажаў твора
Раман у вершах “Родныя дзеці”, багаты на герояў і падзеі, паказвае неразрыўнасць чалавечага існавання ў часе і прасторы, непераможнасць жыцця.
Своеасаблівым рупарам аўтарскай пазіцыі і філасофіі ў творы зяўляецца вобраз дзядзькі Лёксы [7, с. 25]. І сапраўды, гэты чалавек надзелены мудрасцю, развагай, дабрынёй і чыстым сумленнем, да ўсяго яшчэ і пачуццём гумару, што робіць яго слова асабліва важкім, аўтарытэтным у народзе, а вобраз гэты – эстэтычна прываблівым для чытача.
Пісьменніцкі ідэал чалавека выяўлены і ўвасоблены ў родных дзецях Сохвіі Пятроўны: і ў Сцяпане, і ў нястомным працаўніку, верным мужу і добрым бацьку сваім дзецям Тамашу, і ў іх сястры і швагру Вінцусю (узор сапраўднай сям’і.). Але найперш пісьменніцкі ідэал выяўлены ў вобразе маці і сфармуляваны ў тосце Сцяпана ў гонар маці:
Хвала таму, хто ў трудным часе
Без мітусні і без ныцця
Сваё праходзіць... Так, як мама... [4, с. 379]
Лірычны герой мастака разумее, чаму сэрца маці не знаходзіць спакою і тады, калі дзеці вырастаюць. У роздумах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны і адначасова пакаяння.
Ніл Гілевіч без высокіх і гучных слоў гаворыць у рамане пра мацярынскі подзвіг Сохвіі Пятроўны. Пасляваенная ўдава паставіла на ногі сямёра дзяцей, навучыла іх дабрыні, спагадлівасці, павазе да чалавека і мазольнай сялянскай працы. Выключэннем зяўляецца Мікіта, сын гаспадыні ад першага мужа. Штосьці нядобрае перадалося яму, пэўна, па генетычнай спадчыне ад бацькі. Таго не расчулілі слёзы дзіцяці. Навек пакідаючы сямю, ён нават на развітанне не прыгарнуў хлопчыка. У творы ёсць тлумачэнне, чаму ў дружнай сямі, у клапатлівай маці сын вырас непамяркоўным, грубым, злым, амбіцый меў ажно
5. Падагульненне
“Родныя дзеці” – першы ў беларускай літаратуры раман у вершах. Форма твора наклала свой адбітак на змест. Мова верша і ў эпічным творы застаецца лаканічнай, вобразнай, эмацыянальна афарбаванай, інфармацыйна насычанай. У гэтым філасофскім па сутнасці, арыгінальным па форме і кампазіцыі творы паэт здолеў панарамна і разам з тым глыбока псіхалагічна аддюстраваць сучаснае жыццё беларускага народа, выявіць сутнасць душы беларуса.
Раман у вершах “Родныя дзеці” – адзін з глыбока прадуманых твораў, якому паэт аддаў дванаццаць гадоў натхнёнай і рупнай працы. Філасофія ў гэтым творы не існуе ў гатовых формулах, а разгортваецца ў эпічных сюжэтах і лірычных ці іранічных адступленнях, скіравана яна да клопату паўсядзённага жыцця.
Галоўная ж ідэя паэмы і адначасова пісьменніцкі наказ нам усім быць сваёй сям’і, Радзіме і зямлі-карміцельцы роднымі дзецьмі, а не пасынкамі.
Раман у вершахРодныя дзеці не можа быць не любімым, бо ў ім глыбока адчуваюцца складанасці нашага жыцця, вырашаюцца праблемы нашай бездухоўнасці, сэнсу жыцця чалавека. У ім востра і разгорнута ўзнімаюцца праблемы мастака і мастацтва, мовы, неабходнай еднасці кожнага з нас з роднымі каранямі, наогул грамадскага і духоўнага жыцця сучаснай Беларусі, сённяшняй вёскі, сямі, чалавечых узаемаадносін. На працягу ўсяго эпічнага разгортвання дзеяння ў творы перад чытачом адкрываецца шырыня дачыненняў Сцяпана Вячоркі з роднымі і землякамі, прыродай, традыцыямі бацькоўскага краю. Аўтар паказвае душэўную шчодрасць героя, складанасць яго натуры. Усё зазначанае вышэй дазваляе зрабіць наступную выснову.
Раман Ніла “Гілевіча Родныя дзеці” – усхваляваны роздум пра гісторыю, культуру, экалогію роднай зямлі улюбёнага ў свой край сапраўднага творцы і сына.
1. Алейчык, Т. Я. Экзамен па беларускай літаратуры: Дапаможнік для навучэнцаў і абітурыентаў / Т. Я. Алейчык. - Мінск: Сучаснае слова, 1998. - 240с.
2. Гарэлік, А. Несмяротнае матчына слова: Творчасць Ніла Гілевіча ў школьнай праграме / А. Гарэлік // Роднае слова. - 1993. - № 3. - C. 18- 26.
3. Гілевіч, Ніл. Збор твораў: У 6 т. Т. 1.: Вершы і паэмы, 1946 - 1976 / Ніл Гілевіч; Прадм. У. Конана. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1996. - 350с., [4] л. іл., 1 л. партр.
4. Гілевіч, Ніл. Наканаванае: Вершы, паэмы, раман у вершах: Для старш. шк. узросту / Ніл Гілевіч; [прадмова Л. Ламека.] - Мінск: Полымя, 1998. - 462 с.: іл.
5. Грамадчанка, Т.К. Беларуская літаратура: школьныя творы: кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - 7-е выд. - Мінск: Аверсэв, 2006. - 574 с.
6. Конан, Ул. Ніл Гілевіч - пісьменнік універсальнага таленту / Ул. Конан // Роднае слова. - 2006. - № 9. - С. 84- 89.
7. Ламека, Л. Боль і сумленне Бацькаўшчыны: Штрыхі да партрэта Ніла Гілевіча. /Л. Ламека. // Роднае слова. - 1996. - № 9. - C. 59-75.
8. Ламека, Л. Сучасная беларуская літаратура. Дапаможнік для навучэнцаў, абітурыентаў і настаўнікаў / Л. Ламека. - Мінск: Сучаснае слова, 1998. - 320 с.
9. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. - 3-е выд., дапрац. і дапоўн. - Мінск: Бел. навука, 2004. - 576с.