УВОДЗІНЫ
1 Радавая і жанравая спецыфіка
2 Метады і прыёмы стварэння сцэнічных эфектаў
3 Урок вывучэння драматычнага твора
4 Аналіз драматычнага твора на ўроку літаратуры
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Сучасная педагогіка сёння разглядае адукацыю як працэс, які накіраваны на самаразвіццё асобы вучня, на пашырэнне яго магчымасцей кампетэнтнага вырабу свайго жыццёвага шляху. У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу галоўнай задачай агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага грамадзяніна рэспублікі, здольнага да пастаяннага развіцця і самаадукацыі.
Вядома, гэта патрабуе і ад сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры пошуку новых метадаў, прыёмаў і форм навучання.
Сёння любы прагрэсіўны настаўнік рэспублікі добра ўсведамляе, што без выкарыстання сучасных тэхналогій, метадаў і прыёмаў нельга ўжо абысціся ў адукацыйнай сістэме XXI стагоддзя. Такі падыход у выкладанні беларускай мовы і літаратуры фарміруе ў навучэнцаў сучаснай школы больш высокі ўзровень самаадукацыйных навыкаў і ўменняў.
Кожны ўрок для настаўніка беларускай мовы і літаратуры – гэта магчымасць не толькі навучыць вучняў граматна карыстацца законамі мовы, але і выхоўваць у дзяцей дабрыню, спагаду, цікавасць да больш глыбокага пазнання пэўных тэм.
Вывучэнне драматычнага твора на ўроку беларускай літаратуры мае свае спецыфічныя асаблівасці.
1 РОДАВАЯ І ЖАНРАВАЯ СПЕЦЫФІКА ДРАМАТЫЧНЫХ ТВОРАЎ
Драматычныя творы з’яўляюцца, напэўна, самымі складанымі для вывучэння ў школе. Гэта абумоўлена перш за ўсё іх сцэнічным прызначэннем, спецыфікай драмы як літаратурнага роду. Рэчаінасць адлюстроўваецца ў своеасаблівых тэатральных формах, патрабуе ад чытача багатага ўяўлення. Усё вышэйпералічанае патрабуе выкарастання спецыяльнай методыкі пры вывучэнні п’ес.
Першапачатковай прычынай ігнаравання мастацкай спецыфікі твора з’яўляецца неразуменне глыбіннай сутнасці літаратурных родаў і жанраў, інэрцыя мыслення педагога. Нават у метадычных дапаможніках для настаўніка нярэдка прапануецца вывучаць п’есу як звычайны эпічны твор, складаць план лірычнага верша, чытаць яго па строфах і радках (ці нават “па ланцужку”) або пераказваць змест, зна ёміць з фальклорнымі творамі без уліку іх асаблівасцей менавіта як жанраў вуснай творчасці народа. У час працы над канцэпцыяй рэфармавання літаратурнай адукацыі акадэмік М.А.Лазарук справядліва падкрэсліваў недапушчальнасць такога становішча: “…жанраваму аспекту ў школьным курсе літаратуры не толькі не ўдзяляецца належная ўвага, на жанравыя асаблівасці твора ўвогуле часта глядзяць як на нейкі дадатковы, малазначны штрых да яго характарыстыкі...Між тым якраз у разуменні жанру хаваюцца вельмі важныя сакрэты мастацкай спецыфікі, характару вобразнасці, кампазіцыі твора, сістэмы выяўленчых пры ёмаў і сродкаў” [13, с. 58]. Сапраўды, толькі прызнаючы родавыя і жанравыя асаблівасці твора зыходнай кропкай аналізу, можна пераадолець адрыў формы ад зместу, недаацэнку ролі “мастацкіх сродкаў”, да якіх настаўнік нярэдка звяртаецца ў дадатак да аналізу змястоўнага боку твора.
Адной з асноўных прычын адзначаных недахопаў у школьным літаратурным аналізе з’яўляецца недакладнае разуменне эстэтычнай спецыфікі твораў розных родаў і жанраў і, адпаведна, недастатковая дыферэнцыяцыя метадаў і пры ёмаў вывучэння тэкста. Пры гэтым варта падкрэсліць, што аб’ектыўны працэс дыфузіі літаратурных родаў і жанраў не здымае, а толькі ўзмацняе вастрыню праблемы, абцяжарваючы як для настаўніка, так і для вучня вызначэнне ўнутраных законаў, па якіх напісаны твор і якім павінен быць падпарадкаваны яго аналіз. Ды і сам метадычны тэрмін “аналіз літаратурнага твора” з’яўляецца ўмоўным: праца над тэкстам мае хутчэй аналітыка-сінтэтычны характар, бо выдзяленне кампанентаў мастацка-выяўленчай структуры мэтазгодна праводзіць толькі пры пастаянным суаднясенні іх з ідэйнай задумай аўтара і захаванні эстэтычнай цэласнасці твора, яго мікра- і макравобразнай будовы.
2 МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ СТВАРЭННЯ СЦЭНІЧНЫХ ЭФЕКТАЎ
Драматургічная творчасць – дзейнасць першаадкрывальніка: мы рэдка ведаем, куды накіроўваемся. Творчы працэс аб’ядноўвае дзве катэгорыі: задума, якая абуджае ў сцэнарыста жаданне стварыць твор і кіруючая ідэя, якая адлюстроўвае сутнасць гісторыі і выяўляецца праз дзеянне і эстэтычную эмоцыю кульмінацыі апошняга акту. Аднак у адрозненне ад кіруючай ідэі задума рэдка ўяўляе сабою закончанае выказванне. Імгненні натхнення або інтуіцыі, могуць быць хаатычнымі і спантанымі, у большасці яны вызначаюцца выпадкам. Тое, што натхняе аднаго творцу, застанецца незаўважаным для другога. Задуму абуджаюць скрытыя ў падсвядомасці вобразы. Увесь жыццёвы вопыт падрыхтоўвае да гэтага моманту, і кожны рэагуе на яго па-свойму.
Асновай мастацкай цэласнасці драматургічнага твора перш за ўсё з’яўляецца дакладнасць і выразнасць задумы.
У кожным мастацкім творы асноватворным з’яўляюцца канкрэтныя жыццёвыя з’явы, фактычны прадмет адлюстравання аўтарам – драматургічны матэрыял.
Да асноўных кампанентаў задумы драматургічнага твора адносіцца і пытанне аб ўзаемаадносінах фабулы і сюжэта. Фабулай (ад грэч. mythos – паслядоўнасць фактаў, якія складаюць апавядальны элемент твора) ў тэарэтычным аспекце з’яўляецца парадак падзей ў сюжэце, у іх лагічнай прычынна-часовай паслядоўнасці. Яна выконвае арганізуючую функцыю, якая аб’ядноўвае элементы кампазіцыйнай пабудовы сюжэту ў сэнсавае цэлае і дае гледачу ключ да ўспрыняцця. Сюжэт уяўляе сабой вызначаны задумай аўтара рад працэсаў, у якіх выяўляюцца яго думкі аб чалавечым грамадстве [21, с. 128]. Мала стварыць сюжэтную схему, трэба прыдумаць сотні магчымасцяў яе ажыццяўлення і з гэтай сотні абраць адну. Пры пабудове сюжэта важна правільна арганізаваць паслядоўнасць дзей, бо самі па сабе яны пазбаўлены драматычнасці і знаходзяць яе толькі ва ўзаемасувязі, у вызначанай паслядоўнасці. Сюжэтныя лініі даюць нам магчымасць прасачыць, як змяняецца герой, у выніку жыццёвых перыпетый.
Любы мастацкі твор залежыць першым чынам, ад галоўнай думкі, закладзенай аўтарам, або тэмы і ідэі. Ідэйна-тэматычны аналіз вылучае ў творы асноўную, цэнтральную сэнсавую арганізацыю матэрыялу пад паняццямі тэма і ідэя. Тэма – гэта асноўная вядучая думка твора, яго галоўная праблема, якая з’яўляецца адзінствам значэнняў асобных элементаў драматургічнага цэлага.
“Ідэя – гэта тое, дзеля чаго ствараецца твор, што з’яўляецца яго высновай не толькі ў сэнсе разумовага разумення, але і ў сэнсе накірунку і выхавання пачуццяў, узбуджэння любві і нянавісці, спагады і варожасці, захаплення і ганьбавання – эмацыянальна
3 УРОК ВЫВУЧЭННЯ ДРАМАТЫЧНАГА ТВОРА
Сцэнічнасць, тэатральнае прызначэнне драматычных твораў даюць падставу гаварыць аб выкарыстанні спецыяльнай методыкі пры іх вывучэнні. Драматычны твор часцей за ўсё вывучаецца так, як і эпічны У лепшым выпадку настаўнік пры заканчэнні вывучэння тэмы паведамляе сцэнічную гісторыю п’есы, а з так званых «тэатральных» прыёмаў, якія павінны дапамагаць абуджаць фантазію, развіваць уяўленне, вобразнае мысленне, выкарыстоўвае толькі чытанне па ролях. Драма адлюстроўвае найбольш вострыя супярэчнасці жыцця, для яе характэрны большая канцэнтрацыя падзей, чым у эпасе, дынамічнасць, напружанасць дзеяння. Спецыфіка ж драматычнага дзеяння вызначаецца канфліктам. Выяўленне канфліктнасці драматургічнага дзеяння і ёсць тая першасная задача, на якую павінны быць накіраваны намаганні настаўніка і вучняў у працэсе вывучэння п’есы.
У драматычным творы вобразы людзей характарызуюцца выключна праз іх учынкі, перажыванні, мову. Мова п’есы наогул надзвычай дзейсная, у ёй канцэнтравана выражаюцца пачуцці і думкі дзеючых асоб, таму вельмі важна звярнуць увагу вучняў на дыялогі, маналогі, падтэкст. Адметнасць драматычных твораў і ў тым, што аўтар не можа актыўна, яўна ўмешвацца ў ход падзей, даць разгорнуты каментарый або апісанне прыроды, штосьці «дагаварыць» за героя, псіхалагічна абгрунтаваць, ацаніць яго ўчынак, а ў асноўным абмяжоўваецца кароткімі рэмаркамі. Аўтарская пазіцыя ў п’есах завуаліравана больш, чым у творах іншых жанраў, і пры няўважлівым чытанні выявіць яе нялёгка, а гэта, зноў-такі, абцяжарвае ўспрыманне драматычных твораў вучнямі. Акрамя таго, адсутнасць умення бачыць аўтарскае «я» не толькі адбіваецца на аб’ектыўнасці ацэнкі твора, але і запавольвае працэс літаратурнага развіцця школьнікаў, якія залішне доўга застаюцца наіўнымі рэалістамі.
У адрозненне ад лірычных і эпічных твораў, драматычныя ў школьнай праграме прадстаўлены невялікай колькасцю. Складанасць драмы як літаратурнага роду і яе спецыфіка абумоўліваюць пэўную цяжкасць яе ўспрымання вучнямі. Таму вельмі важна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання драматычнага твора.
Каб абудзіць актыўную разумовую дзейнасць, настаўнік павінен:
- падрабязна патлумачыць падзеі, праблемы, якія знайшлі адлюстраванне ў творы;
- паказаць погляды і пазіцыю драматурга і патлумачыць адметнасць выяўлення аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы.
4 АНАЛІЗ ДРАМАТЫЧНАГА ТВОРА НА ЎРОКУ ЛІТАРАТУРЫ
Аналізаваць драматычны твор можна рознымі шляхамі: “следам за аўтарам”, павобразны, праблемна-тэматычны, камбінаваны. Каб пазбегнуць шаблону, шляхі аналізу можна вар’іраваць. Неабходна, аднак, мець на ўвазе, што найбольш эфектыўны і найбольш распаўсюджаны ў школе шлях аналізу драматычных твораў – у сілу іх спецыфічнасці – аналіз па ходу развіцця дзеяння, які дае магчымасць прасачыць унутраную логіку п’есы.
М.А. Рыбнікава раіла пачынаць аналіз з вызначэння канфлікту п’есы, каб затым на ўроках вучні маглі сачыць за яго развіццём. Заканчваючы вывучэнне драматычнага твора, вельмі важна абагульніць, сінтэзаваць матэрыял, каб у школьнікаў засталося цэласнае ўяўленне аб творы, абагульненне звязваецца з разглядам апошняга акта п’есы, бо менавіта тут расстаўлены ўсе акцэнты і, як у фокусе, высвечваецца маральная пазіцыя аўтара.
Шлях «следам за аўтарам» самы распаўсюджаны. У аснове яго ляжыць аналіз асобных частак (эпізодаў, актаў, строф) у той паслядоўнасці, у якой яны размешчаны ў мастацкім творы. Чытаецца эпізод за эпізодам. Вучні сочаць за развіццём сюжэта, кампазіцыяй, вылучаюць цэнтральныя эпізоды, псіхалагічна матывуючы ўчынкі герояў. Пад кіраўніцтвам настаўніка яны вядуць назіранне над ідэйным зместам, мовай твора, прывучаюцца выяўляць адзінства часткі і цэлага, зместу і формы, асэнсоўваць узаемасувязь усіх элементаў твора, ідуць ад назіранняў над тэкстам да вывадаў і абагульненняў. Гэты шлях аналізу варта выбіраць, калі сюжэт твора мае паслядоўнае развіццё (без рэтраспекцый), калі твор складаны для самастойнага асэнсавання.
Павобразны - самы традыцыйны шлях аналізу мастацкага твора, паколькі вобразы-персанажы выяўляюць пазнавальную і выхаваўчую функцыю мастацтва з найбольшай паўнатой. Праз герояў, іх узаемаадносіны пісьменнік раскрывае свае думкі, выяўляе ідэалы, ставіць і вырашае надзённыя праблемы. Кожны тыповы характар - гэта мастацкае адкрыццё. Такім чынам, дадзены від аналізу вядзецца так, што на першым плане аказваюцца вобразы герояў твора, маральныя калізіі, аднак усё астатняе таксама не застаецца па-за ўвагай.
Аналіз усіх кампанентаў твора павінен уплятацца ў назіранні над вобразамі, уводзіцца ў сістэму пытанняў і заданняў.
Гэты шлях мае і пэўныя недахопы. У школьнай практыцы звесткі разбору вобраза зводзяцца часам да называння асобных рыс герояў і ілюстравання гэтых рыс цытатамі. Падобная схема ў аналізе можа быць пераадолена, па-першае, разбурэннем замкнутасці
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Правядзенне ўрока літаратуры – гэта асноўны ключавы момант у педагагічнай дзейнасці кожнага настаўніка, ад якога залежыць якасць адукацыі і ўвогуле ступень навучанасці выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Урок з’яўляецца жывой клетачкай адукацыйнага працэсу. Усё самае важнае і самае галоўнае для вучня адбываецца на ўроку.
Драматычныя творы з’яўляюцца, напэўна, самымі складанымі для вывучэння ў школе. Гэта абумоўлена перш за ўсё іх сцэнічным прызначэннем, спецыфікай драмы як літаратурнага роду.
Сцэнічнасць, тэатральнае прызначэнне драматычных твораў даюць падставу гаварыць аб выкарыстанні спецыяльнай методыкі пры іх вывучэнні.
Спецыфіка ж драматычнага дзеяння вызначаецца канфліктам. Выяўленне канфліктнасці драматургічнага дзеяння і ёсць тая першасная задача, на якую павінны быць накіраваны намаганні настаўніка і вучняў у працэсе вывучэння п’есы.
У драматычным творы вобразы людзей характарызуюцца выключна праз іх учынкі, перажыванні, мову.
Аналізаваць драматычны твор можна рознымі шляхамі: “следам за аўтарам”, павобразны, праблемна-тэматычны, камбінаваны. Каб пазбегнуць шаблону, шляхі аналізу можна вар’іраваць.
1. Валынец, Ю.І. Вывучэнне драматычных твораў / Ю.І. Валынец // Методыка выкладання беларускай літаратуры. / Пад рэд. Ляшук В.Я. – Мінск, 1999. – С. 215 – 230.
2. Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія : дапаможнік для настаўнікаў / П. Васючэнка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 158 с.
3. Верціхоўская, М. Вывучэнне камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» / М. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратураў школе. – 1989. – № 9. – С. 28–36.
4. Верціхоўская, М.І. Урокі літаратуры: пошук і творчасць : дапаможнік для настаўнікаў / М. Верціхоўская. – Мінск : Литература и іскусство, 2008. – 224 с.
5. Восприятие и изучение произведений в их родовой и жанровой специфике // Методика преподавания литературы: в 2 ч. / под ред. О.Ю. Багдановой, В.Г. Маранцмана. – Москва, 1994. – Ч. 2. – 288 с.
6. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе / пад рэд. М.Г. Яленскага. – Мінск : Народная асвета, 1994. – 239 с.
7. Григорьев, В.П. Тропы / В.П. Григорьев // Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. – М. : Советская энциклопедия, 1987. – С. 446.
8. Гуковский, Г.А. Изучение литературного произведения в школе (Методологические очерки о методике) / Г.А. Гуковский. — Москва : Просвещение, 1966. – 120 с.
9. Жуковіч, М.М. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / М.М. Жуковіч. – Мінск : Адукацыя і навука, 2007. – 255 с.
10. Запрудскі, М.І. Сучасныя тэхналогіі навучальна-выхаваўчага працэсу / М.І. Запрудскі // Народная асвета. – 2000. – № 5. – С.34-39.
11. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» / М. А. Лазарук [і інш.] // Беларус. мова і літ. – 2013. – № 7. – С. 3–17.
12. Карухіна, В.А. Урокі беларускай літаратуры ў 8 класе: вучэб.-метад. дапам. для наст. / В.А. Карухіна, П.І. Лявонава, І.М. Слесарава. – Мінск, 2006. – 214 с.
13. Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў : дапам. для настаўніка / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мінск : Народная асвета, 1983. – 280 с.
14. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І.Я. Лепешаў. − Мінск : Народная асвета, 1981. − 159 с.
15. Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. – Москва : Сов. Энциклопедия, 1987. – 460 с.
16. Логінава, Т.У. Беларуская літаратура ў 7 класе : дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / Т.У. Логінава, Т.І. Мароз. – Мінск : Сэр–Вит, 2005 – С. 171–185.
17. Лугоўскі, А.І. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. / А.І. Лугоўскі. – 2–е выд, перапрац. – Мінск: БДПУ, 2005. – 92 с.
18. Ляшук, В.Я. Аляксей Дудараў / В.Я. Ляшук // Родная літаратура ў 9 класе / Пад рэд. В.Я. Ляшук – Мінск, – 2000. – С. 217 – 228.
19. Ляшук, В.Я. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе / В.Я. Ляшук // Лабараторныя заняткі па методыцы выкладання беларускай літаратуры. – Мінск, 1988. – С. 24 – 37.
20. Майнин, Е.А. Теория и практика литературного анализа / Е.А. Майнин, Э.В.Слинина. – Москва : Просвещение, 1984. – 144 с.
21. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак, Г.С. Гарадко, Г.М. Ішчанка і інш.; Пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2002. – 320 с.
22. Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах : дапаможнік / В. П. Рагойша. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 383 с.
23. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. — Мінск : Вышэйшая школа, 1979. – 282 с.
24. Русілка, В.І. Эпас, лірыка, драма: дыферэнцыяцыя метадаў і прыёмаў школьнага аналізу твораў / В.І. Русілка // Літаратурная адукацыя ў Беларусі на сучасным этапе: новыя падыходы і тэндэнцыі: зб. навук. арт. / уклад. А.І. Бельскі; рэдкал.: Г.У. Пальчык [і інш.]. – Мінск, 2008. – С. 171 – 174.
25. Руцкая, А.В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А.В. Руцкая, М.У.Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 184 с.
26. Салееў, В.А. Выяўленчыя сродкі / В.А. Салееў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Мінск : Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1984. –Т.1. – 727 с.
27. Слесарава, І.М. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / І.М.Слесарава, М.А. Лазарук, В.І. Русілка. — Мінск : Маст. літ., 2006. – 160 с.
28. Смыкоўская, В. Вывучэнне п’есы “Зацюканы апостал” Андрэя Макаёнка. Х клас / В. Смыкоўская // Роднае слова. – 2006. – № 10. – С. 12–14.
29. Шаўлоўская, М. Беларуская драматургія / М. Шаўлоўская. – Мінск : Народная асвета, 1981. – С.67 – 84.
30. Эпштейн, М.Н. Образ художественный / М.Н. Эпштейн // Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. – М. : Советская энциклопедия, 1987. – С. 252–257.
31. Яцухна, В.І. Тэорыя літаратуры : дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. – 279 с.