Белорусская литература
БГПТХК им.А.Е.Ларина (Бобруйский государственный профессионально-технический художественный колледж)
Вопросы
на тему: «Белорусская литература»
по дисциплине: «Белорусская литература»
2021
6.00 BYN
Белорусская литература
Тип работы: Вопросы
Дисциплина: Белорусская литература
Вариант: 10
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 12.
Поделиться
1 Беларускія народныя казкі як жанр дзіцячай літаратуры. Іх класіфікацыя, паэтыка і стыль. Роля казак у жыцці народа, у выхаванні дзцей
2 Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа “Міхасёвы прыгоды”. Майстэрства пісьменніка: сюжэт, мастацкія, дэталі, тропы
3 Спасціжэнне дзіцячай душы ў псіхалагічных эцюдах і апавяданнях пра Вялікую Айчынную вайну Янкі Маўра (“Шчасце”, “Бярозавы конь”, “Максімка”, “Дом пры дарозе”, “Завошта і інш.)
4 Маральна-этычныя праблемы ў казках М. Танка
1 Беларуская народная казка як жанр дзіцячай літаратуры. Іх каласіфікацыя, паэтыка і стыль. Роля казак ў жыцці народа, у выхаванні дзяцей.
Казка – адзін з асноўных жанраў дзіцячай літаратуры. Гэта твор невялікіх, змест якога напоўнены незвычайным, фантастычным, цудадзейным, магічным. Героямі казак з’яўляюцца звычайныя людзі, альбо тыя, хто надзеленыя звышнатуральнымі асаблівасцямі. Часта героямі казак становяцца насельнікі прыроднага свету, незвычайныя істоты, якія свабодна пераходзяць са свету рэальнага ў свет нерэальны і наадварот.
Яны ўзыходзяць на шлях здзяйснення дабра, барацьбы светлага з цёмным дзеля дасягнення той мэты, што першапачаткова акрэсліваецца ў казцы і дзеля здзяйснення якой разгортваюцца ўсе яе падзеі.
Як правіла, у казцы перамагаюць светлыя сілы і пазітыўныя героі; гэтым самым сцвярджаецца ідэя ўзвышэння светлага над змрочным, добрага над злым.
Для казкі уласціва ўстойлівая традыцыйная кампазіцыя (паказальнымі яе элеменгамі з'яўляюцца зачын і канцоўка), кантрасны падзел герояў на пазітыўных і негатыўных (добрых і злых), барацьба добрага ca злым, шчаслівы фінал гэтай барацьбы.
Асноўная жанравая адметнасць казкі – устаноўка на выдумку, фантазію. Казка не ведае абмежаванняў ні ў часе, ні ў прасторы, асноўнае ў ёй – дзеянне, учынкі персанажаў. У ёй увасоблены жыццёвы вопыт, светапогляд, талент і мудрасць народа.
Народныя казкі з’яўляюцца гордасцю беларусаў. Па багаццю і разнастайнасці яны займаюць першае месца ў казачным рэпертуары ўсходніхславян і адно з першых месц сярод казак народаў свету. Беларускія казкі ў сваім развіцці прайшлі складаны шлях, многія этапы якога ўласцівы казачнаму эпасу і іншых народаў. Аднак найбольш блізкія беларускія казкі да творчасці славянскіх народаў, асабліва рускага і ўкраінскага, што вынікае з агульнасці паходжання і гістарычнага лёсу ўсходніх славян. Адсюль зразумела, чаму беларускія казкі маюць большагульных рыс з казачным эпасам рускіх і ўкраінцаў, чым уласных спецыфічных асаблівасцей, на складанне якіх прыпадае, магчыма, значна меншы адрэзак часу ў параўнанні з усім гістарычным перыядам развіцця гэтага жанру. Але побач з гэтым беларускія казкі маюць сваю спецыфіку і з’яўляюцца дастойным укладам у агульную скарбніцу духоўнай культуры славянскіх народаў.
2 Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа “Міхасёвы прыгоды”. Майстэрства пісьменніка: сюжэт, мастацкія дэталі, тропы.
Прырода, якая уваходзіць у дзіцячы свет і становіцца неад’емнай часткай дзіцачага светаадчування, адлюстравана ў паэме Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды” (упершыню надрукавана ў часопісе “Іскры Ільіча” ў 1934 годзе, асобным выданнем выйшла ў 1935 г). Так названы невыпадкова, як выдома, Я.Колас меў малодшага сына Міхася, які ў дзяцінстве цяжка захварэў. Бацька вельмі хваляваўся за яго і рабіў усе магчымае, каб сын хутчэй паправіўся. Так для ўзняцця настрою рассказваў яму розныя гісторыі. Так і нарадзілася гэта вершаваная паэма.
Невялічкую паэму “Міхасёвы прыгоды” часам называюць апавяданнем ў вершах. Гарадскога хлопчыка Міхаську, які доўга хварэў у зімовы час, паслалі на ўсё лета ў вёску адпачыць і набрацца сіл. Тут і пачынаюцца розныя прыгоды, удачы і няўдачы. Кожны раздзел паэмы паэтычна раскрывае якую-небудзь новую карціну ці з’яву ў прыродзе. Выдатная якасць твора – яго прастата, маляўнічасць і непасрэднасць. Аб самых звычайных рэчах паэт умее так расказаць, што нібы нанава адкрывае перад намі цудоўны куточак роднай зямлі, сапраўднае хараство мілай нашаму сэрцу прыроды.
У паэме аўтар цікава і непасрэдна расказвае пра хлопчыка Міхаську, які пасля цяжкай хваробы ўлетку паехаў на адпачынак у веску. Такая сюжэтна-кампазіцыйная будова твора – знаёмства героя з вясковым жыццем – дае магчымасць адкрыць перад чытачамі маляўнічыя беларускія пейзажы. Разделы паэмы аб’яднаны адным галоўным героям – Міхасем, а ў сюжэтных адносінах яны не маюць цеснай сувязі паміж сабой і могуць чытацца як асобныя гісторыі – “На ўлонні прыроды”,
Міхаська не только даведаўся ў паэме шмат новага і цікавага, але і сам рассказвае вясковым дзецям, як праходзяць на Чырвонай плошчы парады, пра машыны і трамваі, пра жыцце ў дзіцячым садку.
Багацце і свежасць увасабленняў прыроды, лірызм, гумар і паліфанічная звонкасць – характэрныя адметнасці паэмы, прасякнутай светлай фантазіяй, дзіцячай непасрэднасцю, шчырасцю і сардэчнасцю. Нездарма М.Ф.Шаўлоўская назвала гэты твор “узорам дзіцячай паэмы”.
Міхаська, герой паэмы “Міхасёвы прыгоды”, хоць і гарадскі хлопчык, але добры рыбак, грыбнік заўзяты, беражліва зразае грыбы ножыкам, каб на іх месцы выраслі новыя:
Ды грыбнік Міхась наш не просты:
Спрыяе ён грыбнаму росту
З карэньчыкам не вырывае,
А ножыкам – чык!
Каб вырас другі баравік:
Ад корня нітка адыходзіць жывая,
А з нітачак гэтых.
3 Спасціжэнне дзіцячай душы ў псіхалагічных эцюдах і апавяданнях пра Вялікую Айчынную вайну Янкі Маўра (“Шчасце”, “Бярозавы конь”, “Максімка”, “Дом пры дарозе”, “Завошта” і інш.)
Я. Маўр – заснавальнік новых тэм і жанраў у беларускай дзіцячай літаратуры. Пісьменнік адкрываў для юных чытачоў 1920 – 1950-х гадоў свет невядомых краін, адлюстроўваў барацьбу каланіяльных народаў супраць сацыяльнага прыгнёту і сутнасць гэтага прыгнечання (раман “Амок”, аповесці “У краіне райскай птушкі”, “ Сын вады”, апавяданні “ Слёзы Тубі”, “Незвычайная прынада”, “Лацароні” і інш.), паказваў праявы жыцця, захапленні, мары юнакоў, дзяцей з замежных краін (аповесць “ Сын вады”) і з савецкай дзяржавы (аповесці “ Палескія рабінзоны”, “ ТВТ”, апавяданні “Бярозавы конь”, “ Падарожжа вакол дома”, “ На крызе”, “ Шапка” і інш.), ствараў фантастычны свет вандровак, тэхнічных планаў і іх здзяйснення (казка “Вандраванне па зорках”, аповесць “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага”) і інш.
На працягу 1941 – 1948 гг. Я. Маўр разам з Пятром Рунцом займаўся зборам і рэдагаваннем дзіцячых успамінаў пра вайну, якія затым увайшлі ў кнігу “Ніколі не забудзем” (1948) – унікальную дакументальную крыніцу, напісаную сэрцамі і памяццю дзяцей, што адчулі на сабе жах, пакуты і страты ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Да сённяшняга часу творы Я. Маўра застаюцца цікавымі для юных чытачоў захапляльнасцю іх сюжэтаў, пазнавальнасцю, эстэтычным і выхаваўчым зместам.
У апавяданні “Бярозавы конь” (1939) адлюстравана здольнасць дзіцячай фантазіі ператварыць звычайны свет у незвычайны: зараснікі чароту – у дзікія джунглі, лужыну – у мора, бярозавы дубчык – у імклівага каня. На такім “кані” скача герой гэтага твора – шасцігадовы Толя. Яго “конь” то ўпарціцца, то ўзнімаецца на дыбы. Пісьменнік такім чынам стварае атмасферу прысутнасці маленькага літаратурнага героя ў створанай яго ўяўленнем гульнёвай сітуацыі.
“Шчасце” (1945) – твор, які Я. Маўр назваў эцюдам. Цэнтральны эмацыйны складнік гэтага апавядання – радасць дарослага апавядальніка i маленькага хлопчыка, якія сустракаюцца на мосце. Болей за тое, з вачэй дзіцяці “пырскала шчасце”, сутнасць якога па-свойму тлумачыць сабе апавядальнік. Відаць, ад магчымасці для хлопчыка бесклапотна “басанож скакацъ па мосце ды махаць свежым дубцом”, адчуваць прыгажосць наваколля і прыўзняты настрой людзей. Аднак ад радасці i шчасця хлопчыка быў адзін крок да расчаравання і трагедыі. Тут праяўляецца майстэрства пісьменніка ў стварэнні псіхалагічна напружанага эпізоду, які трапна адлюстроўвае стан дзіцячай душы. Дарослы чалавек – апавядальнік – ледзь не разбурыў адчуванне радасці ў дзіцячай душы, бо не заўважыў прычыну такога стану: новую шапку на галаве маленькага шчаслівага чалавека.
4 Маральна-этычныя праблемы ў казках Максіма Танка
Мaкciм Taнк – aднo з caмыx яpкix iмёнaў y гicтopыi бeлapycкaй лiтapaтypы. Пaэт бyнтap, пaэт пaтpыёт, пaэт caтыpык, пaэт фiлocaф, пaэт нaвaтap… Ямy cyджaнa былo з’явiццa i нa пoўны гoлac зaгaвapыць y aднy з caмыx бyйныx нaцыянaльнa-вызвaлeнчыx эпox, кaлi нaдзвычaй вocтpa пaўcтaлa пытaннe – быць цi ня быць нapoдy Зaxoдняй Бeлapyci i ўcямy бeлapycкaмy нapoдy з ягo caмaбытнacцю, кyльтypaй, мoвaй, з ягo гicтapычнaй cпaдчынaй.
Першыя творы М. Танка для дзецей з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства. Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцф і мастацкіх асаблівасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам.
Паэт творча пераапрацоўваў народныя сюжэты. У сваіх казках Танк закранаў розныя маральна-этычныя праблемы.
Напрыклад, у казцы “Мухамор” высмейваецца хвалько Мухамор, які лічыць, роўнага па прыгажосці ў лесе яму няма. Ён кажа, што “ён бы смела быць паслом або нават царом”. Але так здараецца, што, калі ў лес прыходзяць дзеці, то ўсё становіцца на свае маесцы. Дзеці збіраюць толькі добрыя грыбы, а мухамор-прыгажун нікому не спатрэбіўся. Гэта казка вучыць нас ацэньваць сябе рэальна, не выхваляцца перад іншымі. Чалавек не павінен паступаць так, як гаворыцца ў адной фразе: “Сам сябе не пахваліш – не пахваліць ніхто”.
Яшчэ адна казка – “Казка пра Мядзведзя”. Аўтар паказвае ў гэтым творы прыгажосць роднай прыроды. Калі чытаеш гэтую казку, то пачынаеш адчуваць гонар за сваю родную краіну, за сваю Бацькаўшчыну. Максім Танк у гэтым творы канкрэтызуе месца дзеяння. Яно адбываецца, як згадвае паэт, у нарачанскіх мясцінах, у Белавежскай пушчы. Сярод дзеючых асоб казкі – мядзведзь, воўк, ліса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукі, дзятлы. Твор напісаны ў традыцыях беларускіх народных казак. З гумарам асуджаецца ў казцы гультайства, прыстасавальніцтва Мядзведзя. Ён вырашыў знайсці сабе працавітую жонку, яшчэ і з добрым пасагам, каб самому нічога не рабіць. Сваты Воўк і Ліса знайшлі выгадную нявесту – працавітую Вавёрачку. Але у казцы хітрасць Мядзведзя была пакараная. Калі мядзведзь з’еў усе запасы вавёркі, ён занудзіўся. А тут знайшоўся той, змог вылечыць Мядзведзя ад ляноты і гультайства. У казцы з’яўляецца Цыган, які пачынае лячыць Мядзведзя ад ляноты і гультайства брагай, салодкім зеллем. Калі Мядзведзь захмялеў, то Цыган прыкаваў Мядзведзя да калоды і павёў працаваць на кірмаш – пацяшаць людзей. Аўтар паказавае, што праца можа змяніць характар чалавека.
1 Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапаможнік / М.Б. Яфімава [і інш.] ; пад рэд. М.Б. Яфімавай, М.М. Барсток. Мінск, 2008. – 350 с.
2 Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам.; пад рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай.– Мінск: Выш. школа, 2008. – 688 с.
3 Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка. Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры: у 2 кн. / А. Марціновіч. Мінск, 1997-1998.
4. Гурэвіч, Э. С. Янка Маўр / Э.С. Гурэвіч // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 2: 1921 – 1941. Мінск, 1999.
Работа защищена на оценку "9" без доработок.
Уникальность свыше 40%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 12.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты