Фразеалагічны слад беларускай мовы
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «Фразеалагічны слад беларускай мовы»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2017
251.00 BYN
Фразеалагічны слад беларускай мовы
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность 87 %.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 50.
Поделиться
1 Фразеалагічны склад беларускай мовы
1.1 Фразеалагізм як аб’ект даследавання
1.2 Зыходнае чляненне фразеалагічнага матэрыялу
2 Афарызмы і іх месца ў фразеалогіі
2.1 Паняцце афарызма. Адрозненне афарызма ад іншых фразеалагічных адзінак
2.2 Крытэрыі фразеалагізацыі афарыстычных словазлучэнняў і сказаў
3 Вывучэнне афарызмаў у літаратуры і мовазнаўстве
3.1 Фразеалагізацыя беларускіх літаратурных крылатых выразаў і афарызмаў
3.2 Фразеалагізацыя афарызмаў іншамоўнага (запазычанага) паходжання
3.3 Афарызмы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў
3.4 Афарызмы, пабудаваныя на прыказках і прымаўках
4 Структурная парадыгма афарызмаў у тэксце
4.1 Парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны ў словазлучэннях і сказах
4.2 Тэматычныя адрозненні афарызмаў
4.3 Асаблівасці структуры беларускамоўных афарызмаў
4.4 Асаблівасці структуры фразеалагізаваных беларускіх афарызмаў у тэксце
4.5 Асаблівасці структуры афарызмаў, пабудаваных на прыказках і прымаўках
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Фразеалогія – адна з маладых галін лінгвістыкі. Яна вылучылася ў асобную мовазнаўчую дысцыпліну i стала складацца як самастойная навука толькі ў апошнія тры-чатыры дзесяцігоддзі. Яшчэ у 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі «скрытага развіцця». Фразеалагізмы, пад рознымі назвамі (ідыёмы, прымаўкі i iнш.), працяглы час сцісла разглядаліся ў рамках лексікалогіі як адно з яе пытанняў.
Толькі ў канцы 60-х гг .мінулага стагоддзя фразеалогія пачала складвацца як асобная галіна мовазнаўства. Выйшлі ў свет дзясяткі навуковых прац, прысвечаных як агульным праблемам фразеалогіі, так і разгляду прыватных яе пытанняў. Гэта манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, даведнікі А.С.Аксамітава [1], М.А.Даніловіча [12], І.Я.Лепешава [20], В.В.Маршэўскай [22], Ф.М.Янкоўскага і інш.
Фразеалогія (ад грэч. phrasis – выраз, зварот, logos – вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя i стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў. Тэрмін «фразеалогія» ўжываецца i са значэннем 'сукупнасць фразеалагічных адзінак пэўнай мовы або пэўнага аўтара, твора, перыяду i інш.' [20, с. 4].
Фразеалагізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання i мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў [8, с.5].
Фразеалагізмы заснаваны на семантыка-граматычным адзінстве, яны павінны вывучацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў, узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці іх семантычных, этымалагічных, марфалагічных, сінтаксічных, структурных, стылістычных і іншых характарыстык.
Даследаванню паходжання ўстойлівых словазлучэнняў у іх сувязі з народнай духоўнай культурай прысвяцілі свае работы М.І. Талстой, В.М. Макіенка, Ю.А. Гваздароў, А.С. Аксамітаў, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі, В.Д. Ужчанка, А.А. Іўчанка і іншыя моваведы. Работы названых аўтараў сведчаць пра тое, што сувязь мовы з рэчаіснасцю асабліва яскрава праяўляецца ў фразеалагізмах, многія з якіх гістарычна звязаны са старажытнымі павер’ямі і ўяўленнямі.
Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў неабходнасці ўсебаковага разгляду фразеалогіі беларускай мовы. Выбар менавіта фразеалагічных адзінак абумоўлены іх унікальнай прыродай, якая прызнаецца практычна ўсімі сучаснымі лінгвістамі.
1 Фразеалагічны склад беларускай мовы
1.1 Фразеалагізм як аб’ект даследавання
Нацыянальна-культурнай спецыфіцы моўных знакаў прысвечана шмат навуковых даследаванняў айчынных, расійскіх і замежных вучоных. Так, праблема «мова і культура» разглядаецца ў працах А.Д. Райхштэйна, Дж. Лакоффа, М. Джонсана, В.М. Макіенка, Н.Д. Аруцюнавай, А. Вежбіцкай, В.М. Тэліі, Д.А. Дабравольскага, Я.М. Верашчагіна, В.Г. Кастамарава і многіх іншых. У беларускай лінгвістыцы антрапацэнтрычная метадалогія выкарыстоўваецца Н.Б. Мячкоўскай, В.М. Маславай, В.І. Ковалем, В.А. Жылінскай, Н.В. Івашынай, А.В. Казаковай, Т.Р. Рамзой, В.П. Трайкоўскай, Л.В. Леванцэвіч і інш.
Найбольш выразнае адлюстраванне, у параўнанні з многімі іншымі тэкстамі культуры, кагнітыўная сфера чалавека знаходзіць у фразеалагізмах, якія параўнальна нядаўна сталі вывучацца як сховішча культурнай інфармацыі (працы А.А. Аксамітава, І.Я. Лепешава, В.І. Коваля, М. Малохі, А.В. Даніч, А.В. Шарай, С.В. Галяк, А.Л. Садоўскай, В.Т. Іватовіч, Т.В. Валодзінай, Т.А. Сарокіна, А.А. Іўчанкі і інш.). Інтэрпрэтацыя фразеалагічнай адзінкі як тэксту дапамагае ўявіць яе шматпланавасць, складанасць, разгалінаванасць структуры, а таксама дазваляе акрэсліць наступныя параметры фразеалагізмаў: камунікатыўную накіраванасць, структурна-сэнсавае адзінства, цэльнасць, звязнасць, дыялагічнасць, камунікатыўную завершанасць думкі, наяўнасць падтэксту. Указаныя параметры фразеалагічных адзінак паказваюць на абумоўленасць іх зместу і формы прыродай чалавека, яго актыўнасцю, адносінамі да іншых людзей, асяроддзя, часу і інш.
Амаль аксіяматычным у лінгвістыцы стаў тэзіс, што фразеалогія - найбольш самабытная з'ява, што яна вызначаецца самай вялікай ступенню экстралінгвістычнасці, што фразеалагізмы заўсёды нясуць адбітак сваёй эпохі. Фразема як згустак культурнай інфармацыі адлюстроўвае глыбіню народнага духу, багаты гістарычны вопыт народа, яго мудрасць і сацыяль нае асяроддзе [24, с. 5]. Больш таго, дзякуючы кумулятыўнай функцыі, кансерватыўнасці формы і зместу, комплекснасці семантыкі, напоўненасці сімваламі і стэрэатыпнымі формуламі, фразеалагічныя адзінкі даюць магчымасць пранікнуць у дыяхранічны план сферы культуры, «рэканструяваць пэўныя бакі архаічнага народнага светасузірання» [24, с. 28] і выявіць карані, фактары і агульны сцэнарый фарміравання нацыянальнага менталітэту.
2 Афарызмы і іх месца ў фразеалогіі
2.1 Паняцце афарызма. Адрозненне афарызма ад іншых фразеалагічных адзінак
Звычайна пад афарызмам разумеецца выказванне (пэўнага аўтара або таксама і ананімнага паходжання), сінтаксічна эквівалентнае сказу, у якім сцісла, ёміста, абагульнена і, як правіла, у стылістычна вытанчанай, нярэдка алегарычнай, і высокамастацкай форме адлюстроўваецца закончаная думка павучальнага ці сцвярджальнага характару, пераважна агульназначнай тэматыкі, глыбокага, істопгнага і разам з тым вельмі часта дасціпнага ці нават парадаксальнага зместу [13, с. 97].
Будучы спецыфічным прадуктам уласцівага чалавеку спосабу пазнання рэчаіснасці праз абагульненне яе асобных прыватных з’яў і разнастайных сувязей паміж імі, афарызм з даўніх часоў i па сённяшні дзень натуральна знаходзіць сваё адлюстраванне ў шмат якіх сферах камунікацыйна-маўленчай дзейнасці, найперш у мове мастацкай літаратуры i фальклору. Акрамя таго, афарызмы шырока распаўсюджаныя ў рэлігійна-філасофскіх творах i мове навукі, публіцыстычных i рэкламна-інфармацыйных тэкстах, ужываюцца ў звычайным маўленні і рытарычных прамовах, заканадаўчай практыцы і г. д.
Афарызм, будучы эпістэмалагічнаскладаным аб’ектам, вывучаецца ў тэрмінах многіх дысцыплін гуманітарнага цыклу – найперш тэорыі пазнання і семіётыкі, літаратуразнаўства і фальклору, фразеалогіі і лінгвакраіназнаўства, стылістыкі і тэорыі тэксту і інш. У апошні час з’яўляюцца комплексныя лінгвістычныя апісанні афарызма як літаратурнага тэксту.
Па заўвазе Я.Я. Іванова, і ў беларусістыцы, i ў русістыцы суіснуюць два супрацьлеглыя пункты гледжання на афарызм [13, с. 98]. Паводле аднаго з іх, афарызмы разглядаюцца толькі як геналагічна-семантычная кагэгорыя або як адпаведная разнавіднасць неклішаваных выказванняў (непрэцэдэнтных тэкстаў) і не маюць ніякага дачынення да ўстойлівых у маўленні фраз – прыказак, крылатых выразаў і г. д., хоць іх прыметы могуць супадаць, а паводле другога, афарызмамі з’яўляюцца таксама і ўсе прыказкі.
Разам з тым у маўленчай практыцы паступова склалася традыцыя называць афарызмам усякае сціслае выслоўе пэўнага аўтара або ананімнага (у тым ліку і фальклорнага) паходжання [13, с. 98]. Такое разуменне афарызма знайшло сваё адлюстраванне ў шэрагу энцыклапедычных даведнікаў, у тым ліку і лінгвістычных [13, с. 98].
3 Вывучэнне афарызмаў у літаратуры і мовазнаўстве
3.1 Фразеалагізацыя беларускіх літаратурных крылатых выразаў і афарызмаў
Амаль ва ўсіх падручніках і навучальных дапаможніках па беларускай мове для сярэдніх і вышэйшых школ крылатыя выразы ставяцца ў адзін рад з фразеалагізмамі, хоць для гэтага, на думку І.Я. Лепешава [20], няма ніякіх падстаў. У такім разе за аснову класіфікацыі бярэцца выпадковая, неістотная прымета — узнаўляльнасць, рэгулярная паўтаральнасць моўнай адзінкі. На самай жа справе толькі асобныя крылатыя выразы з'яўляюцца прататыпамі фразеалагізмаў, базай для іх фармавання, і ў такіх выпадках паняцце “крылаты выраз” мае дачыненне да этымалогіі фразеалагізмаў. Абсалютная ж большасць крылатых выразаў не фразеалагізуецца і не папаўняе фразеалогію. Так, з 220 адзінак, змешчаных у зборніку Ф.М. Янкоўскага “Крылатыя словы і афарызмы”, толькі 6 сталі фразеалагізмамі літаратурнай мовы (асадзі назад, жаба ў каляіне, кветкі з чужых палёў, людзьмі звацца, свінтус грандыёзус, хварэць на пана) [39].
Калі пад фразеалагізмам разумець устойлівую, узнаўляльную, не менш як двухкампанентную моўную адзінку, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў, то па-за межамі фразеалогіі (у плане яе магчымага папаўнення) застаюцца:
а) усе непераасэнсаваныя крылатыя выразы (тыпу: Лепш менш ды лепш; Мне сняцца сны аб Беларусі);
б) пераасэнсаваныя выразы, калі яны маюць форму простага або складанага сказа і канструктыўна не могуць спалучацца са словамі свабоднага ўжывання (тыпу: А Васька слухае ды есць; Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала).
Толькі тыя крылатыя выразы, якія набылі метафарычнасць, іншасказальны сэнс і ў маўленні канструктыўна звязваюцца са словам, выступаюць у ролі якога-небудзь члена сказа, павінны разглядацца як звычайныя фразеалагізмы.
Прывядзем прыклады такіх шырокаўжывальных у літаратурнай мове фразеалагізмаў, што склаліся на аснове беларускіх афарызмаў.
Асадзі назад! З аднайменнага верша Я. Коласа, дзе выраз паўтараецца як рэфрэн амаль ва ўсіх страфах. Ужываецца са значэннем 'прэч' як патрабаванне пазбавіцца ад каго-небудзь.
4. Структурная парадыгма афарызмаў у тэксце
4.1 Парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны ў словазлучэннях і сказах
Сутнасць сістэмнай арганізацыі лексікі праяўляецца ў першую чаргу ў семантычных сувязях паміж словамі. Зыходнымі сістэмнымі адносінамі ў мове, як вядома, з’яўляюцца парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны. Парадыгматычныя адносіны характарызуюць класы слоў (парадыгмы), выдзеленыя на аснове іх фармальнай або семантычнай агульнасці. У лексічнай парадыгматыцы ўлічваюцца адносіны лексем да іншых лексем мовы і аналізуюцца іх якасці ў проціпастаўленні адна другой або ў іх узаемасувязі. У лексіцы і фразеалогіі асноўнымі відамі выяўлення сістэмнасці з’яўляюцца парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны.
Сутнасць парадыгматычных адносін «складае падабенства адзінак па адных кампанентах і супрацьпастаўленне – па другіх» [20, с. 33]; «парадыгматычныя адносіны можна інакш назваць унутрыкласавымі адносінамі паміж элементамі, якія складаюць адзін клас» [20, с. 204].
Сінтагматычныя адносіны – гэта спалучальнасць адных моўных адзінак з другімі. Абодва віды адносін вельмі істотныя пры вывучэнні сістэмнасці ў лексіцы ці фразеалогіі, бо і словы, і фразеалагізмы – будаўнічы матэрыял для сказаў. Да прыказак жа, паколькі яны амаль заўсёды выступаюць як закончаныя выказванні ў форме простага ці складанага сказа, сінтагматычныя адносіны дачынення не маюць.
Асноўнае пры семантычнай характарыстыцы афарызмаў ці, дакладней, афарыстычнага складу мовы – гэта парадыгматычныя адносіны. Пры апісанні гэтых адносін выкарыстоўваецца тэрмін «семантычная парадыгма», якім абазначаецца сукупнасць аднародных моўных адзінак.
Афарызмы ўступаюць у розныя сэнсавыя сувязі і адносіны паміж сабой. Інакш кажучы, яны, як узаемазвязаныя элементы ўтвараюць семантычную парадыгму, куды ўваходзяць:
1) групы паводле пераасэнсаванасці ці непераасэнсаванасці іх састаўных частак (слоў-кампанентаў);
2) афарызмы сінанімічнага характару;
3) семантычныя групы;
4) тэматычныя разрады афарызмаў.
Заключэнне
Афарыстычныя адзінкі як моўныя тропы з’яўляюцца своеасаблівымі мастацка-выяўленчымі карцінамі знешняга і ўнутранага жыцця, афарбаванага міфалагічнымі, рэлігійнымі і этычнымі ўяўленнямі розных часоў. Фразеалагічны склад з’яўляецца непасрэдна культурным кампанентам мовы, асяродкам нацыянальнай свядомасці, крытэрыем духоўнасці народа. Яго існаванне сведчыць аб тысячагадовай творчасці народа, аб яго светапоглядзе і культуры. Працэс фразеаўтварэння адбываецца несупынна.
Па выніках дадзенага даследавання можна зрабіць наступныя вывады.
Даследчыкаў сталі цікавіць фразеалагізмы ўжо даўно. Пад рознымі назвамі (крылатыя словы, афарызмы, ідыёмы, прыказкі і г.д.) яны тлумачыліся як у спецыяльных, так і ў тлумачальных зборніках.
Аднак спецыяльна фразеалагічны склад як рускай, так і беларускай моў пачаў вывучацца толькі ў 40-х гг. ХХ ст. Узнікненне фразеалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны неразрыўна звязана з доследамі В.У.Вінаградава. Ім упершыню была дана класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў.
У сучаснай фразеалагiчнай тэорыі iснуе дзве найбольш распаўсюджаныя канцэпцыi фразеалагізма – шырокая і вузкая. У шырокай канцэпцыi асноўнай прыметай фразеалагічнай адзінкі з’яўляецца яе рэпрадуктаванне – узнаўляльнасць. Пры такiм падыходзе ў сферу дасле давання ўключаюцца прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы і ін шыя словазлучэнні.
Будучы спецыфічным прадуктам уласцівага чалавеку спосабу пазнання рэчаіснасці праз абагульненне яе асобных прыватных з’яў і разнастайных сувязей паміж імі, афарызм з даўніх часоў i па сённяшні дзень натуральна знаходзіць сваё адлюстраванне ў шмат якіх сферах камунікацыйна-маўленчай дзейнасці, найперш у мове мастацкай літаратуры i фальклору. Акрамя таго, афарызмы шырока распаўсюджаныя ў рэлігійна-філасофскіх творах i мове навукі, публіцыстычных i рэкламна-інфармацыйных тэкстах, ужываюцца ў звычайным маўленні і рытарычных прамовах, заканадаўчай практыцы і г. д.
Адсутнасць агульнапрынятага вызначэння паняцця афарызма тлумачыцца як эпістэмалагічнай складанасцю самога аб’екта, так i яго недастатковай даследаванасцю, у тым ліку і ў лінгвістыцы. Нават сам тэрмін «афарызм» не знайшоў адлюстравання ў пераважнай большасці буйных лінгвістычных энцыклапедый і слоўнікаў мовазнаўчай тэрміналогіі.
1. Аксамітаў, А.С. Беларуская фразеалогія / А.С. Аксамітаў. – Мінск : Выш. шк., 1978. – 224 с.
2. Алефиренко, Н.Ф. Фразеология и паремиология / Н.Ф. Алефриенко. – М. : Наука, 2009. – 240 с.
3. Амосова, Н. Н. Основы английской фразеологии / Н.Н. Амосова. – М. : Либроком, 2010. – 220 с.
4. Апресян, Ю.Д. К вопросу о значении фразеологических единиц / Ю.Д. Апресян // Иностр.яз. в шк. – 1957. – № 6. – С. 100–108.
5. Архангельский, В.Л. Устойчивые фразы в современном русском языке / В.Л. Архангельский. – Ростов н/Д : Рост. гос. ун-т, 1964. – 180 с.
6. Виноградов, В.В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 140 – 161.
7. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В.В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В.В. Виноградов ; отв. ред. В.Г. Костомаров. – М. : Наука, 1977. – С. 118–139.
8. Виноградов, В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове) / В.В. Виноградов. – М. – Л. : Гос. уч.-пед. изд-во М-ва просвещения РСФСР, 1947. – 784 с.
9. Гаврин, С.Г. Фразеология современного русского языка: в аспекте теории отражения : учеб. пособие / С.Г. Гаврин. – Пермь : Перм. гос. пед. ин-т, 1974. – 220 с.
10. Гаўрош, Н.В. Фразеалагічны слоўнік: для сярэдняй школы / Н.В. Гаўрош, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі ; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Нар. асвета, 1973. – 352 с.
11. Гурычева, М. С. Очерки по синтаксису новофранцузского языка / М.С. Гурычева. – М. : Наука, 1965. – 240 с.
12. Даніловіч, М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М.А. Даніловіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 110 с.
13. Іваноў, Я.Я. Праблема ўласна лінгвістычнага вызначэння паняцця «афарызм» / Я.Я. Іваноў // Веснік ГрДУ. Серыя 3. – 2011. –№ 1 (108). – С. 97–99.
14. Крапіва, К. Беларускія прыказкі / К.Крапіва. – Мінск: Беларуская навука, 1977. – 320 с.
15. Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск : Беларуская навука, 1986.– 220 с.
16. Крылатыя афарызмы ў беларускай мове: з іншамоўных літаратурных і фальклорных крыніц VIII ст. да н. э. - XX ст. : тлумачальны слоўнік. — Магілёў : УА “МДУ імя А.А. Куляшова”, 2011. - 164 с.
17. Крылатыя выразы ў беларускай мове. Ч. 1 : З іншамоўных (еўрапейскіх і амерыканскіх) крыніц ХІІ–ХХ стст. : тлумачальны слоўнік / пад рэд. Я.Я. Іванова. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2004. – 136 с.
18. Крылатыя выразы ў беларускай мове. Ч. 2 : З рускамоўных літаратурных і фальклорных крыніц : тлумачальны слоўнік / пад рэд. С.Ф. Івановай. – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2006. – 208 с.
19. Лепешаў, І.Я. Тлумачальны слоўнік прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. – Гродна : ГрДУ, 2011. – 667 с.
20. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 с.
21. Ляшчынская, В.А. Ад паэтычнай метафары да фразеалагізма / В.А. Ляшчынская // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: материалы ІІІ Междунар.науч. конф., Гомель, 7-8 октября 2003 г. / Гомел. гос. ун-т; редкол.:В.И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. – Гомель, 2003. – С. 228–232.
22. Маршэўская, В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа: манаграфія / В.В. Маршэўская ; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2003. – 116 с.
23. Михайлов, А.Д. Фарс / А.Д. Михайлов / Краткая литературная энциклопедия : в 9 т. / гл. ред. А.А. Сурков. – М. : Советская энциклопедия, 1975. – Т. 7. – С. 899–901.
24. Мокиенко, В.М. Славянская фразеология / В.М. Мокиенко. – М. : Высш. шк., 1980. – 207 с.
25. Молотков, А.И. Основы фразеологии русского языка / А.М.Молотков. – Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1977. – 284 с.
26. Норман, Б. Ю. Лингвистическая прагматика (на материале русского и других славянских языков) : курс лекций / Б. Ю. Норман. – Минск, 2009. – 183 с.
27. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск : Бел. навука, 2004. – 576 с.
28. Рудакоўская, З.А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З.А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск : БДУ,1978. – Вып. 6. – С. 49–57.
29. Садоўская, А.С. Фразеалагізмы-спалучэнні ў сучаснай беларускай мове / А.С. Садоўская; пад рэд. праф. І.Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 118 с.
30. Садоўскі, П. Час одуму / П. Садоўскі // Полымя. –1986. – № 5. –С. 168-181.
31. Саўчанка, В.М.Беларуская лексіка і фразеалогія ў стылістычным аспекце / В.М. Саўчанка. – Магілёў : УА «МДУ імя А.А. Куляшова», 2012. – 72 с.
32. Сидоренко, М.И. Парадигматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке / М.И. Сидоренко. – Л. : Ленингр. гос. пед. ин-т им. А.И. Герцена, 1982. – 108 с.
33. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. – Мінск : Беларуская навука, 1980. – Т.4. – 680 с.
34. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я.Коласа; пад агул. рэд. К. Крапівы. – Мінск : БелСЭ, 1977 – 1984. – Т. 1–5.
35. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка : учеб. пособие для филол. фак / Н.М. Шанский. – М. : Либроком, 2010. –160 с.
36. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка : учеб. пособие / Н.М. Шанский. – М. : Высш. шк. 1963. – 278 с.
37. Шпакоўская, В.А. Сінтаксіс беларускіх літаратурных афарызмаў (просты сказ) / В.А. Шпакоўская, Я.Я. Іваноў // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. – 2011. – №1 (30). – С. 111-116.
38. Якшук, Л.М. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : дапам. / Л.М. Якшук ; пад рэд. праф. І.Я.Лепешава. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 223 с.
39. Янкоўскі, Ф. Крылатыя словы і афарызмы (з беларускіх літаратурных крыніц) / Ф. Янкоўскі. – Мінск : Выд-ва АН БССР, 1960. – 135 с.
40. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф. Янкоўскі. –Мінск : Нар. асвета, 1981. – 79 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность 87 %.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 50.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты