ЖАНРАВА-СТЫЛЁВАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ЛІРЫКІ ПІМЕНА ПАНЧАНКІ
ГГУ им.Ф.Скорины (Гомельский государственный университет)
Диплом
на тему: «ЖАНРАВА-СТЫЛЁВАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ЛІРЫКІ ПІМЕНА ПАНЧАНКІ»
по дисциплине: «Белорусская филология»
2018
251.00 BYN
ЖАНРАВА-СТЫЛЁВАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ЛІРЫКІ ПІМЕНА ПАНЧАНКІ
Тип работы: Диплом
Дисциплина: Белорусская филология
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 46.
Поделиться
УВОДЗІНЫ
1 ЖАНРАВА-СТЫЛЁВЫЯ ПОШУКІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІРЫКІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
1.1 Філасофская скіраванасць лірычных твораў П. Панчанкі
1.2 Асаблівасці вершаў П. Панчанкі пра Радзіму
1.3 Пейзажная лірыка
1.4 Вершы пра кахане
1.5 Вайна ў вершах
2 КАМІЧНЫЯ І СТЫРЫЧНЫЯ ВЕРШЫ П. ПАНЧАНКІ
2.1 Паняцце камічнага і сатырычнага. Сродкі стварэння камічнага эфекту
2.2 Рэалізацыя камічнага ў мастацкай прасторы паэтычнага твора П. Панчанкі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Беларуская паэзія ХХ стагоддзя – неад'емная частка нацыянальнай культуры – з'яўляецца вынікам працяглага, шматвекавога працэсу развіцця мастацкага слова, якое ўвабрала ў сябе непаўторныя фарбы роднай зямлі, адметныя асаблівасці народнай гаворкі, мыслення, светапогляду, маральна-этычныя ўяўленні. XX стагоддзе завяршылася, пакінуўшы ў свядомасці людзей агромністы гістарычны вопыт, што ахоплівае ўсе бакі грамадскай жыццядзейнасці, у тым ліку літаратуру, мастацтва, якія таксама з'яўляюцца ўвасабленнем чалавечага вопыту, яго спрадвечным духоўна-практычным эквівалентам.
Праблема нацыянальнай своеасаблівасці беларускай паэзіі (як і літаратуры ў цэлым) – праблема тэарэтычная, але яна адначасова і гістарычная, бо паэзія адлюстроўвае той доўгі гістарычны шлях, які яна прайшла ў сваім развіцці. У сувязі з гэтым варта згадаць думку І. Кона, аўтара кнігі “Сацыялогія асобы”: “Хоць чалавек надзвычай пластычны, аднак у яго індывідуальнасці змяшчаюцца ў дыялектычна знятым выглядзе ўсе этапы яго папярэдняга развіцця, з усімі іх зігзагамі і супярэчнасцямі” [15 с. 32].
Коласаўская прыземленасць і эпічная ўгрунтаванасць, купалаўская вышыня рамантычнага ўзлёту, багдановічаўская цікавасць да свету асобы караняцца ў папярэдніх этапах. Сучасная паэзія таксама шмат бярэ ад сваіх папярэднікаў, у многім жывіцца нацыянальнымі традыцыямі. Узяць хаця б такія рысы паэтычнай вобразнасці, як прадметнасць і канкрэтнасць, якія заўсёды ўплывалі на стыль беларускай літаратуры, у нечым нават вызначалі своеасаблівасць мастацкай мовы, яе лексічна-сэнсавае напаўненне. Вядома, у лірычным асваенні прадметнага свету ў беларускай паэзіі прымаў удзел і інтэлектуальны пачатак. Але, на думку У.В. Гніламёдава, інтэлектуалізм у яго чыстым выглядзе, калі перамагае голы рацыяналізм, развага, мала ўласцівы беларускай паэзіі, пачуццёва-“плоцевай” па сваёй зямной прыродзе [9, с. 3]. Канкрэтнасць і прадметнасць паэтычнай мовы, рэчыўнасць вобраза, настроенасць на апавядальны тон – стылявыя рысы беларускага верша.
Беларускія паэты ўмеюць упісаць у гэты прадметна-рэчыўны свет чалавека, жыццядзейнасць асобы. Пры гэтым, беларуская паэзія ўзрасла на традыцыях ангажаванасці. Арфічная лінія, якая мае на ўвазе адмаўленне ад публічнасці і барацьбянасці, прыжываецца ў ёй толькі ў апошні час. Пры ўсёй своеасаблівасці беларуская паэзія змяшчае ў сабе мноства агульначалавечых тэм, ідэй і вобразаў, так ці інакш закранае карэнныя аспекты людскога існавання, звязваючы іх з роздумам над сэнсам жыцця, характарам часу і чалавечым абавязкам.
Выдатны нямецкі асветнік XVIII стагоддзя І.-Г. Гаман бачыў вытокі паэзіі ў пачуццёва-вобразнай мове першабытных людзей. "Паэзія,– пісаў ён,– родная мова чалавечага роду, як садоўніцтва старажытней земляробства, жывапіс – пісьменнасці, спевы – дэкламацыі, прыпадабненне – вывадаў, абмен – гандлю. Глыбокім сном быў спакой іх продкаў; і іх рух – шалёнымі скокамі. Сем дзён сядзелі яны ў маўчанні і здзіўленні – і адкрывалі вусны – для крылатых слоў. Адчуванні і страсці гавораць толькі вобразамі і разумеюць толькі іх. У вобразах заключаны ўвесь скарб чалавечага пазнання і дабрыні” [31, с. 539-540].
Народ не можа існаваць як народ, не маючы агульнага паняцця пра свет, пра тое, што добра, а што – не, што прыгожа, а што пачварна. Усё гэта – клопат паэзіі, якая разам з усёй літаратурай, асабліва ў цяжкія пераломныя перыяды нашай гісторыі, заўсёды імкнулася дапамагчы народу пазнаць свае моцныя і слабыя бакі, правільна і цвяроза ацаніць сацыяльна-псіхалагічныя рэсурсы, неабходныя для далейшага гістарычнага быцця, развіцця і самаўдасканалення.
Паэзія – сведчанне этнічнай і культурнай самабытнасці народа, яго жыццесцвярджальнага характару, схільнасці да гарманізацыі рэчаіснасці, здольнасці ўносіць сэнс у чалавечае быццё.
Цікавай падаецца думка У.В. Гніламёдава аб тым, што вызначэнняў паэзіі – безліч, асабліва вобразна-метафарычных. Адны кажуць, што паэзія – гэта даўно чакаемае і своечасова сказанае слова, другія – наадварот – бачаць у паэзіі нечаканасць, якой дзівіць сапраўдная паэзія. Супярэчнасці тут, думаецца, няма: нечаканае і своечасовае, асабліва ў паэзіі, у мастацтве, часта супадаюць – пры ўсёй сваёй уяўнай супрацьлегласці. Жадаючы даць адчуць, што такое паэзія, сцвярджаюць, што гэта дотык да зямлі босай нагой. "Паэзія – у траве",– гаварыў Б. Пастарнак [9, с. 6].
У гэтых вобразных вызначэннях схоплены асобныя рысы паэтычнага феномена, якія характарызуюць яго ўласна эстэтычнае і грамадскае значэнне. Зрэшты, адно без другога не існуе, як не існуюць яны і без трэцяга моманту – нацыянальнага. Паэзія – носьбіт няўлоўнага кода гісторыі і духу народа, яго непаўторнага нацыянальнага характару. На ўсіх стадыях развіцця яна здзяйсняе закладзеную ў генетычным кодзе праграму духоўна-эстэтычнага ўдасканалення чалавека, імкнецца абнаўляць яго погляд на свет, ахоўваць любоў да жыцця. Паэзія, калі можна так сказаць, адно з пераканаўчых сведчанняў прысутнасці народа ў свеце, мастацка-эстэтычная форма яго грамадскай жыццядзейнасці, у якой адлюстроўваецца духоўнае быццё чалавечай асобы.
Пiмeн Пaнчaнкa – пяcняp выcoкaгa гyмaнiзмy, пaлымяны aбapoнцa дyxoўнacцi i мapaльнacцi жыцця. Нapoдны пicьмeннiк Вaciль Быкaў пiшa, штo ягo вepшы "былi выpaзнiкaмi дyм i cпaдзявaнняў эпoxi, нecлi ўвecь нaпaл яe твopчaгa пaфacy", зpaбiлicя "бaявoй збpoяй нapoдa ў бapaцьбe з бюpaкpaтызмaм, пycтaзвoнcтвaм i paўнaдyшшaм". Аднaк Пiмeн Пaнчaнкa нe тoлькi пaэт-гpaмaдзянiн, aлe i тaлeнaвiты лipык, пaэт-фiлocaф.
1 ЖАНРАВА-СТЫЛЁВЫЯ ПОШУКІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІРЫКІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
1.1 Філасофская скіраванасць лірычных твораў П. Панчанкі
Гаворка пра асаблівасці апавядальнасці і рамантызму ў беларускай паэзіі прыводзіць да ідэі ўмацавання сацыяльна-палітычнага гучання, што асабліва відавочна на дадзеным этапе. Сёння паэзія не можа абыйсціся без звароту да публіцыстыстыкі, якая не пазбягае простых формаў, часта характарызуецца выкарыстаннем мовы «дакладнай і голай» і абапіраецца на непасрэдны «рух» пачуццяў. Публіцыстычная паэзія заснаваныя на фактах, яна поўная фактамі, што і прадстаўляе яе ідэалагічныя і эмацыянальныя сілы. Аднак, гэта не новая з’ява ў беларускай паэзіі. Заўсёды адчувалася журналісцкае веянне і ўплыў, звязаны з барацьбой за сацыяльнае і духоўнае вызваленне народа, за пераўтварэнне «карёвай» свядомасці на нацыянальную. Гэтыя памкненні знаходзім у палемічнай літаратуры XVI першай паловы XVII стагоддзя, у творчасці Янкі Купалы дакастрычніцкага перыяду, Якуба Коласа, А. Гаруна, Г. Леўчыка ... ( дастаткова ўспомніць, што былі такія палемічныя вершы, напісаныя ў розныя гады, у Купалы, як "Ворагам Беларушчыны", "Я не для вас...", "Адповедзь", "Не рвіся к багатым", "Роднае слова" (1910), "Апекунам", "Блізкім і далёкім", "Мая вера", "Адшчапенцам (заходнім)" і інш.
Да публіцыстычна-філасофскай плыні ў беларускай паэзіі можна аднесці і Пімена Панчанку (1917-1995), які займаў у свой час тут вядучае, лідзіруючае становішча. Р. Шкраба пра гэта трапна пісаў: "П. Панчанка піша толькі пра тое, што ўскалыхнула яго самога, прымусіла мацней біцца сэрца, вывела яго з раўнавагі. Неабыякавасць, пачуццё асабістай зацікаўленасці, імкненне давесці свой погляд, падзяліцца самым патаемным з другім чалавекам – у гэтым і ёсць адзнака сапраўднай паэзіі:
Я вершы пішу, бо душа ўстрывожана
любоўю і болем за кожнага з вас [42, с. 188].
П. Панчанка сапраўдны паэт-грамадзянін, які меў жыццёвы і мастацкі вопыт. Тыповае для 60-70х і асабліва сярэдзіны 80-х павялічэнне публіцыстычнага ў мастацкім слове, моўная напружанасць верша асабліва адчуваюцца ў ягонай творчасці. Панчанка ў сувязі са сваім часам быў асабліва нераўнадушным, асабліва вострым, што знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўсіх жанравым і стылістычным, мастацкім праяўленні яго паэзіі, яе эмацыянальнай структуры. Яго кніга не толькі яркі летапіс жыцця, але і глыбокае адкрыццё духоўнага свету сучаснага, цікавая гаворка пра яго надзеі і клопаты. Завостранасць пастаноўкі сацыяльна-маральных пытанняў у ягоных творах прасякнута глыбокім лірызмам і сапраўднай грамадзянскай шчырасцю.
Цікава напісаў менавіта пра Панчанку ў прадмове да кнігі яго вершаў Я. Хелемскі: "Відаць, я не памылюся, калі скажу, што Панчанка самы тэмпераментны з беларускіх паэтаў. Чытачу з ім ніколі не сумна. Вершы яго тэндэнцыйныя, ён ад нараджэння схільны да спрэчкі, ён нікога не пакідае раўнадушным. Яму не ўласціва ідылічнасць і танны аптымізм. Размоўная інтанацыя яго гранічна верагодная і даверлівая" [цыт. па 9, с. 11].
Нaйвышэйшыя iдэaлы пaэтa – пpaўдa, cyмлeннacць, чaлaвeчнacць, i гэты глыбiнны гyмaнiзм мыcлeння, a тaкcaмa выcoкaя пaтpaбaвaльнacць дa cябe i cyчacнiкaў зблiжae ягo з тaкiмi твopцaмi XX cт., як бaлгapы Гeopгiй Джaгapaў i Xpыcтa Рaдзeўcкi, cлaвaцкi пaэт Лaцa Нaвaмecкi, бaшкipcкi мaйcтap cлoвa Мycтaй Кapым, бaлкapcкi пaэт Кaйcын Кyлieў i iнш. Гyмaнicтычным пaфacaм пpacякнyты вepш "Тoй дзeнь пpaпaў..." (1973). Пaэт зaклiкae нac зaдyмaццa пpa cэнc жыцця, кaжa пpa вocтpyю нeaбxoднacць дaбpынi, дyшэўнaй cпaгaды нa гэтым cвeцe:
Тoй дзeнь пpaпaў i cтpaчaны нaвeкi,
Кaлi ты нe зpaбiў тaгo, штo мoг;
Кaлi нe пacпpыяў ты чaлaвeкy,
Няшчыpы быў, змaнiў, нe дaпaмoг [24].
Змaгapнiцкi iмпэт Пaнчaнкi-пaэтa тлyмaчыццa ягo вaeнным лёcaм. У вepшы "Мaлa cкaзaць: нeнaвiджy..." (1976) ён yзpyшaнa гaвopыць пpa кaнфлiкт дaбpa i лixa, дaвoдзiць, штo дaбpo пaвiннa быць, як кaжyць, з кyлaкaмi, нe здaвaццa пepaд нaпopыcтacцю пoдлacцi i xiжacцi:
Мала сказаць: ненавiджу,
Мала сказаць: прызнаю,
Бiцца за праўду – i выжыць,
Нiбы салдат у баю.
Дрэннаму – не пакарыцца,
Добрае – не празяваць.
З дробнай хлуснёй не мiрыцца,
З буйнай хлуснёй ваяваць.
Гэтым бы i кiравацца…
Толькi і зло, i хлусня
Хiтра маскiравацца
Вучацца спрытна штодня.
Нехта i подлы, i хiжы
Клятву паўторыць тваю:
З ворагам бiцца – i выжыць,
Нiбы салдат у баю [27].
Тое, што аўтар кажа ў вершы, магчыма, нават больш актуальна для нашага часу, чым падчас напісання твора (у сярэдзіне 60-х гадоў).
2 КАМІЧНЫЯ І СТЫРЫЧНЫЯ ВЕРШЫ П. ПАНЧАНКІ
2.1 Паняцце камічнага і сатырычнага. Сродкі стварэння камічнага эфекту
Феномен камічнага нязменна прыцягвае ўвагу шматлікіх даследчыкаў. Дадзеная з’ява знайшла сваё асэнсаванне ў самых розных гуманітарных навуках. Побач з класічнымі літаратуразнаўчымі, эстэтычнымі і філасофскімі тэорыямі існуюць таксама псіхалагічныя, лінгвістычныя, сацыяльнаі культурна-антрапалагічныя падыходы вывучэння феномена камічнага. Асобную нішу ў гэтым пытанні займаюць медыцына і матэматыка.
Літаратуразнаўства паслядоўна звяртаецца да аналізу феномена камічнага: разглядаецца жанравая структура, віды, прыёмы і іх рэалізацыя ў творчасці асобных пісьменнікаў ці асобных творах. Паміж даследчыкамі няма аднадушнасці ў вызначэнні асноўных катэгорый камічнага, што стварае пэўныя цяжкасці ў тыпалагічным вывучэнні. Нават на ўзроўні тэарэтычных даследаванняў дадзенай праблемы назіраецца нацыянальная спецыфіка. “Развіццё сатыры і гумару ў асобных нацыянальных літаратурах адлюстроўваецца таксама ў эстэтыцы і літаратурнай тэорыі. Большасць прац аб іроніі маюць французскае паходжанне.
Нямецкія тэарэтыкі кіруюцца пры вывучэнні камічнага рознымі філасофскімі канцэпцыямі, распрацоўваюць дэдуктыўны метад, і за асноўны літаратурны від лічаць гумар. Рускі падыход у дадзенай праблематыцы пераважна індуктыўны, аб чым гаворыць Уладзімір Проп, і тут на першым месцы знаходзіцца сатыра” [6, с. 74].
Праблему камічнага падрабязна разглядалі Арыстоцель, Жан-Поль, А. Шапэнгауэр, А. Бэргсан, З. Фрэйд, а ў айчыннай філасофіі і эстэтыцы – У.Г.Бялінскі, М.М. Бахцін, У.Я. Проп, Ю.Б. Бораў, А.У. Дзмітрыяў, А.А. Сычоў і інш.
У філасофіі і эстэтыцы распаўсюджана меркаванне, паводле якога камічнае адрозніваецца ад элементарна-смешнага сваёй сацыяльна-крытычнай скіраванасцю. У прыватнасці, эстэтык Ю.Б. Бораў сцвярджае: “Смешнае шырэй камічнага. Камічнае – выдатная сястра смешнага. Камічнае спараджае сацыяльна афарбаваны, значны, адухоўлены эстэтычнымі ідэаламі, “светлы”, “высокі” смех, які адмаўляе адны чалавечыя якасці і грамадскія з'явы і сцвярджае іншыя” [5, с. 10].
Смешнае і камічнае маюць агульны сэнсавы фон, але адрозніваюцца ў некаторых сваіх характарыстыках. Іх можна прадставіць як два амаль сумешчаных адзін з адным лагічных круга. Вузкая вобласць смешнага, якая выходзіць за межы камічнага, уключае ў сябе смех як чыстая фізіялагічную з’яву, напрыклад, смех ад козыту або істэрычны смех. Вобласць камічнага, якая выходзіць за межы смешнага, уключае ў сябе з’явы, у большай або меншай ступені адпаведныя структуры камічнага, але такія, што не выклікаюць відавочнай смехавой рэакцыі. Да гэтай вобласці можна аднесці рэзкую выкрывальную сатыру, намёкі, некаторую вастрыню, гістарычна абумоўленае камічнае. У двух абумоўленых выпадках можна казаць толькі аб смешным або толькі аб камічным. У большасці ж сітуацый сферы камічнага і смешнага супадаюць. У гэтых выпадках дапушчальна выкарыстаць паняцці “смешнае” і “камічнае” як сінонімы [7, с. 203].
Да праяў (відаў) камічнага традыцыйна адносяць сатыру, гумар, іронію, сарказм, гратэск і г. д. Камічнае можа выяўляцца ў большасці відаў і жанраў мастацтва, але больш усяго яно характэрна для жанраў камедыі, буфанады, міма, капусніка, фарсу, скетча, кінакамедыі, фельетона, эпіграмы, пародыі, прыпеўкі, карыкатуры, шаржа. Камічнае можа выяўляцца ў форме анекдота, жарта, каламбуру, а таксама ўзнікаць неўсвядомлена – у абмоўках, апісках, розных камічных непаразуменнях і памылках.
Хоць традыцыйна катэгорыя камічнага ўжываецца ў эстэтыцы ў адносінах да мастацтва, яе сэнс значна шырэй. Яна можа ўжывацца як агульнафіласофская катэгорыя ў адносінах да сацыяльных працэсаў, гісторыі, жыцця ў цэлым.
Камізм у творах, як вядома, дасягаецца самымі рознымі спосабамі. Гэта стылістычныя фігуры (мімезіс, антытэза, алагізмы і інш.), тропы (перыфраза, метафара, эўфемізм, гіпербала, літота і інш.), фразеалагізмы (у тым ліку афарызмы, выслоўі, цытаты) і г. д. [35, с. 22].
Не апошняе месца ў арсенале камічнага займаюць і чыста моўныя сродкі. Да лексічных сродкаў адносяцца ўсе тропы як выяўленча-выразныя сродкі, а таксама каламбур, парадокс, іронія, алагізм. Гэта эпітэты – “словы, што вызначаюць прадмет або дзеянне і якія падкрэсліваюць у іх пэўную ўласцівасць, якасць” [39, с. 52]. Параўнанні – супастаўленне дзвюх з’яў з тым, каб растлумачыць адну з іх пры дапамозе іншай. Метафары – словы або выразы, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні на аснове падабенства ў якіх-небудзь адносінах двух прадметаў або з’яў. Для стварэння камічнага эфекту часта ўжываюцца гіпербалы і літоты – вобразныя выразы, што прадстаўляюць сабой надмернае перабольшанне (або пераменшванні) памеру, сілы, значэння і г.д. Іронія таксама адносіцца да лексічных сродкаў. Іронія – “ужыванне слова або выразу ў сэнсе зваротным літаральнаму з мэтай насмешкі” [39, с. 47]. Акрамя таго, да лексічных сродкаў таксама адносяцца алегорыя, увасабленне, перыфраза і г.д. Усе дадзеныя сродкі з’яўляюцца тропамі.
У прыватнасці распаўсюджаным прыёмам стварэння моўнага камізму з’яўляецца выкарыстанне іншамоўных элементаў (украпін). Да іх адносяцца адсутныя ў мове-рэцыпіенце словы, выразы з якой-небудзь мовы, ужытыя білінгвам у нязменнай або транслітараванай форме з пэўным стылістычным заданнем [35, с. 92].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Панчанка ў сувязі са сваім часам быў асабліва нераўнадушным, асабліва вострым, што знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўсіх жанравым і стылістычным, мастацкім праяўленні яго паэзіі, яе эмацыянальнай структуры. Яго кніга не толькі яркі летапіс жыцця, але і глыбокае адкрыццё духоўнага свету сучаснага, цікавая гаворка пра яго надзеі і клопаты. Завостранасць пастаноўкі сацыяльна-маральных пытанняў у ягоных творах прасякнута глыбокім лірызмам і сапраўднай грамадзянскай шчырасцю. Нaйвышэйшыя iдэaлы пaэтa – пpaўдa, cyмлeннacць, чaлaвeчнacць, i гэты глыбiнны гyмaнiзм мыcлeння, a тaкcaмa выcoкaя пaтpaбaвaльнacць дa cябe i cyчacнiкaў. Пaэт выкaзвaeццa э эмaцыянaльнaй нaмaгнiчaнacцю cлoвa, няpэдкa з пaлeмiчнaй зaвocтpaнacцю
Зaпaвeтнaя дyмкa пaэтa – гэтa мapa пpa пpыгoжae, гapмaнiчнae быццё. Ён тpывoжыўcя пpa тoe, цi здoлeeм мы пaбyдaвaць дoм шчacця, paдacцi, цывiлiзaвaнaй людcкoй cyпoльнacцi, дзe бyдyць шaнaвaццa вeчныя кaштoўнacцi, нe бyдзe мecцa вaяўнiчaмy злy, пpынiжэнню, бaлючым пaкyтaм. Гaлoўнae ў чaлaвeкy – гэтa ягo дyxoўны cвeт, глыбoкa мapaльнaя cyтнacць, пpa якyю cвeдчaць aднociны дa пpaцы, любoў дa пpыpoды, клoпaт пpa дзяцeй, cтaўлeннe дa блiзкix. У твopax Пiмeнa Пaнчaнкi нa cyчacныя тэмы вeльмi чacтa пpыcyтнiчaюць дpaмaтычны пaфac, тpaгeдыйныя мaтывы. Ён вядзe шчыpyю i aдкpытyю пyблiцыcтычнyю paзмoвy пpa нaбaлeлae ў дyшы, пpa нaдзённae i вeчнae.
Стан роднай мовы – як адной сцяблінкі ў сусветным моўным суквецці – гэта таксама пытанне аб выжыванні свету і чалавека, аб яго духоўным здароўі. П. Панчанка эстэтычную рэальнасць бычыць як рэальнасць яго «я», што апісана ў вершы. Здаровая суб'ектыўнасць паэта праяўляецца ў рэзкім кантрасце (у тым ліку эмацыйным), нечаканых параўнаннях, хуткіх пераходах, маральнай непрымірымасці. У вepшах пaэт гaвopыць пpa мoц i нeвынiшчaльнacць пaчyцця paдзiмы. I дaнociць дa нac гэтyю дyмкy пpaз пpaнiкнёнyю мeлoдыкy paдкa, вoбpaзнyю яpкacць cлoвa
Творчасць П. Панчанкі чулая, злабадзённая, неаддзельная ад свайго часу. Тым не менш, ён ніколі не саступаў у мастацкім і прафесіянальным аспектах. Наадварот, сувязь з часам ўмацавала яго талент і эстэтычныя дасягненні паэзіі. Маральнае ўспрыняцце рэчаіснасці, цяжар сацыяльнага аспекту актывізавалі мастацкае мысленне. П. Панчанка імкнуўся пераадолець фактаграфічнасць, эмпірычнасць, павярхоўную эмацыянальнасць. У вершах факт выступае прычынай роздуму, узаемадзеяння з іншымі жыццёва важнымі фактамі і з'явамі. Знешне яго вершаваныя формы выглядаюць традыцыйна, але гэта толькі на першы погляд. Як адзначае У. Гніламёдаў, асаблівасці мастацкай формы строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца і ўзмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай і надзвычай актыўнай паэтыкі. Незвычайная моўная экспрэсіўнасць выклікана дынамікай думкі і эмоцый, ледзь улоўнымі імгненнымі пераходамі аднаго пачуцця ў другое, глыбокім лірызмам. Ён любіў шырока разгорнутую метафару – вобразнае ўвасабленне пэўнай жыццёвай з'явы
Не менш важнае месца ў творчай практыцы П. Панчанкі займае эстэтычнае асэнсаванне прыроды, яе ўздзеянне на розум і сэрцы людзей. Разуменне і ўспрыманне прыгожага – неад’емная рыса асобы любога грамадства. Абарона прыроды, абарона чалавека, абарона чалавечага ў самім чалавеку – гэта асноўная думка, якая знаходзіцца ў многіх творах беларускіх майстроў паэтычнага слова ў другой палове ХХ стагоддзя. Чалавек, які шчыра любіць сваю радзіму, не можа здрадзіць сабе, грамадству, не можа быць раўнадушным у той час, калі з’яўляюцца песімістычныя настроі аб магчымым знікненні запаветных куткоў, якія былі радасцю і велічальным гонарам для многіх пакаленняў нашых продкаў. Мoвa пeйзaжныx твopaў Пiмeнa Пaнчaнкi caкaвiтaя, кaлapытнaя, бaгaтaя нa пapaлeлiзмы. Пaэт aдyxaўляe пpыpoдy, aпicвae яe з вялiкaй зaмiлaвaнacцю, з шчoдpacцю фapбaў i бaгaццeм кoлepaвaй гaмы. Пiмeн Пaнчaнкa – пaэт, мoцнa ўлюбёны ў пpыpoдy poднaгa кpaю, y бaцькoўcкyю зямлю. Тaмy ён i пaлымяны aбapoнцa мaцi-пpыpoды. У вepшax, пpacякнyтыx вocтpым экaлaгiчным гyчaннeм
Мacтaк cлoвa зaнeпaкoeнa гaвopыць пpa тoe, як збядняeццa, cпycтoшвaeццa нaвaкoльны cвeт, якaя глыбoкaя pacкoлiнa пpaлeглa пaмiж чaлaвeкaм i пpыpoдaй. Бeз зялёнaгa, жывoгa cвeтy пpыpoды пaэтy нe ўяўляeццa бyдyчыня, тaмy ён зaклiкae людзeй aдyмaццa i cпынiць вapвapcтвa ў ix cyпoльным экaлaгiчным дoмe. Спycтaшэннe нaвaкoльнaгa cвeтy, здзeк з мaцi-пpыpoды ён ycпpымaў як вынiк cтpaты чaлaвeчнacцi i мepы paзyмнacцi, як мapaльны paзлoм y гpaмaдcкaй cвядoмacцi, выклiкaны збяднeннeм чaлaвeчaй дyшы. Пiмeнa Пaнчaнкy вeльмi нeпaкoiў лёc Бeлapyci пacля Чapнoбыля. Ён нe мoг мipыццa, штo няпpaўдa ды aбыякaвacць пpынocяць людзям пaкyты i гopa, гaвapыў пpa кpызicны cтaн cyчacнaгa cвeтy, чyйнa ўcпpымaў ягo мapaльны зaняпaд. Кpaca вoбpaзaў i пaчyццяў пaлoнiць y пeйзaжнaй лipыцы пaэтa. Ён пaкaзвae кpaявiды poднaй зямлi як cвeт aдyxoўлeнa-дзiвocны, бaгaты нa яpкiя дэтaлi
Творы любоўнай лірыкі П. Панчанкі – гэта прызнанне ў цнатлівым каханні, моцнае перажыванне горычы расстання, у якім адчуваецца вялікае пачуццё, хоць і сціпла выказанае. У сюжэце гэтых вершаў няма “страсцей”, што, магчыма, і характарызуе ўмераны тэмперамент, пэўную меланхалічнасць і стрыманасць пісьменніка. Асноўнае сэнсавае напруэанне застаецца па-за лірычнымі радкамі, дзе словы – толькі абрыс сапраўднага, шчырага пачуцця, толькі намёк на пакуту раставання.
1. Абдзіраловіч, І. Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага сьветагляду / І. Канчэўскі; прадм. С. Дубаўца. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – 44 с.
2. Анталогія беларускага народнага анекдота і жарта / Уклад. і прадм. А.С.Фядосіка. – Мн.: Ураджай, 2001. – 233 с.
3. Баратынский, Е.А. Стихотворения / Е.А. Баратынский. – М., 1986. – С. 245–246.
4. Бабарыкова, Э.В. Ключевые концепты поэзии И. Анненского: автореф. дис. … канд. филол. наук / Э.В. Бабарыкова; Яросл. гос. пед. ун-т им. К.Д. Ушинского. – Ярославль, 2007. – 22 с.
5. Борев, Ю.Б. Комическое / Ю.Б. Борев. – М.: Искусство, 1970. – 273 с.
6. Вежбицкая, А. Понимание культур через посредство ключевых слов / А. Вежбицкая. – М.: Русское слово, 1997. – 411 с.
7. Гимаев, Я.А. Актуализация концепта Родина в школьных учебниках по литературе и в массовом сознании учашихся: автореф. дис. ... канд. филол. наук / Я.А. Гимаев. – М.: Моск. гос. обл. ун-т., 2010. – 26 с.
8. Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ – пачатак ХХ ст. / Пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – Мн.: Выш. школа, 1998. – С. 61 –93.
9. Гніламёдаў, У.В. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію / У.В. Гніламёдаў. – Мінск.: Маст. літ., 2001. – 246 с.
10. Даніленка, І.Л. Прыметы, віды і роды камічнага як мастацкая з’ява / І.Л. Даніленка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. – 2008. – №1. – С. 109 – 112.
11. Дмитриев, А.В., Сычев, А.А. Смех: социофилософский анализ / А.В. Дмитриев, А.А. Сычев. – М.: Альфа-М, 2005. – 563 с.
12. Дубянецкі, Э.С. Таямніцы народнай душы: кніга для вучняў: для сярэдняга і старэйшага шк. узросту / Э.С. Дубянецкі. – Мінск: Народная асвета, 1995. – 47 с.
13. Залыгин, С. Литература и природа / С. Залыгин // Нева. – 1980. – № 5. – С. 172.
14. Кириенко, М.Ю. Макароническая речь как функция иноязычных вкраплений / М.Ю. Кириенко. – Ростов-на Дону, 1992. – 23 с.
15. Кон, И. Социология личности / И. Кон. – М., 1972.
16. Кузьмичев, И. Стремясь к согласованию с природой / И. Кузьмичев // Нева. – 1980. – № 12. – С. 183.
17. Кубрякова, Е.С. краткий словарь когнитивных терминов / Е.С. Кубрякова [и др.]. – М.: МГУ, 1996. – 245 с.
18. Лихачев, Д.С. Концептосфера русского языка / Д.С. Лихачев // Известия РАН. Серия литературы и языка. – 1993. – Т. 52. № 1. – С. 3-9.
19. Лыч, Л. Беларуская нацыя і мова: літаратурна-гістарычныя нарысы / Л. Лыч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. – 277 с.
20. Манджиева С.В. Ключевые концепты в рассказах О.Генри: дис. … канд. филолог. наук / С.В. Манджиева. – Волгоград, 2010. – 256 с.
21. Маслова, В.А. лингвокультурология: учеб. пособие / В.А. Маслова. – M.: Academia, 2001. – 208 с.
22. Медведева, Т.В. ключевые концепты в лирике А.С. Пушкина: лингвостилист. анализ: автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01 / Т.В. Медведева; Самар. Гос. Пед. Ун-т. – Самара, 2002. – 21 с.
23. Мельников, А.П. Национальный менталитет белорусов / А.П. Мельников. – 2-изд. – Минск: право и экономика, 2005. – 112 с.
24. Панчанка, П. Выбранае / П. Панчанка. – Мінск, 1975. – С. 305.
25. Панченко П. При свете молний / П. Панченко. – М., 1974.
26. Панченко П. Стихотворения / П. Панченко. – М., 1968.
27. Панчанка П. Збор твораў: У 4 т. / П. Панчанка. – Мінск., 1982.
28. Панчанка П. Лясныя воблакі / П. Панчанка. – Мінск, 1985.
29. Панчанка П. Маўклівая малітва / П. Панчанка. – Мінск, 1981.
30. Памятники мировой эстетической мысли: В 5 т. М., 1964. Т. 2. – 689 с.
31. Памятники мировой эстетической мысли: В 5 т. М., 1964. Т. 2. – 689 с.
32. Плешкунова, А.У. Моўныя прыёмы стварэння камічнага ў літаратурным творы (на матэрыяле ўстаўнога гумарыстычнага апавядання ў п’есе В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты») / А.У. Плешкунова // Беларуская лінгвістыка / Гал. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларуская навука, 2012 . – С. 73 – 81.
33. Півавар, К.С. Беларуская ментальнасць у моўнай прасторы мастацкага тэксту: манаграфія / К.С. Півавар. – Віцебск: ВДУ імя П.М. Машэрава, 2015. – 155 с.
34. Попова, З.Д. Когнитивная лингвистика / З.Д. Попова, И.А. Стернин. – М.: АСТ: Восток-Запад, 2010. – 314 с.
35. Рагаўцоў, В.І. Іншамоўныя ўкрапіны і іх роля ў стварэнні камічнага эфекту ў беларускай драматургіі / В.І. Рагаўцоў // Веснік Магілёўскага універсітэта. – 2001. – № 1 (8). – С. 90 – 92.
36. Рагаўцоў, В.І. Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі / В.І. Рагаўцоў. – Магілёў: МДУ, 2002. – 303 с.
37. Рагаўцоў, В.І. Актуалізатары камічнага: тыпы, характарыстыка / В.І. Рагаўцоў // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. – Сер. 3. – 2007. – №3.
38. Рагаўцоў, В.І. Вербальнае выражэнне камічнага ў камедыі Уладзіслава Галубка «Пісаравы імяніны» / В.І. Рагаўцоў // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. – Сер. 3. – 2007. – №1.
39. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мн.: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
40. Слышкин, Г.Г. От текста к символу: лингвокультурные концепты прецедентных текстов в сознании и дискурсе / Г.Г. Слышкин. – М.: Academia, 2000. – 125 с.
41. Харошка, Г.П. Праблема “чалавек і прырода” ў беларускай паэзіі другой палавіны ХХ ст. / Г.П. Харошка // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2009. № 3 (53). С. 107-113.
42. Шкраба, І.Р. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / І.Р. Шкраба. – мінск: Беларуская энцыклапедыя. 2008. – 318 с.
43. Шубадзёрава, А.М. Каламбур у беларускай драматургіі / А.М. Шубадзёрава. – Гомель, 1998. – 17 с.
44. Щукина, Д.А. пространство в художественном тексте и пространство художественного текста / Д.А. Щукина. – СПб.: Филологический факультет С.-Петерб. ГУ, 2003. – 218 с.
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 70%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 46.
Не нашли нужную
готовую работу?
готовую работу?
Оставьте заявку, мы выполним индивидуальный заказ на лучших условиях
Заказ готовой работы
Заполните форму, и мы вышлем вам на e-mail инструкцию для оплаты