Скачать готовую работу по теме
Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка і яе функцыі ў мастацкім тэксце на матэрыяле твораў Шарлоты Бронтэ і Элаізы Пашкевіч
Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка і яе функцыі ў мастацкім тэксце на матэрыяле твораў Шарлоты Бронтэ і Элаізы Пашкевіч
от
301,00
376,25
BYN
Содержание
Уводзіны
Глава 1. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка ў творах мастацкай літаратуры
1.1. Паняцце “экспрэсіўнасць” у лінгвістыцы: тэарэтычныя крыніцы даследавання
1.2. Розныя падыходы і класіфікацыі вызначэння экспрэсіўнай лексікі ў лінгвістыцы
1.3. Суадносіны паняццяў “экспрэсіўнасць”, “эмацыянальнасць” і “ацэначнасць”
1.4. Функцыі эмацыянальна-ацэначнай лексікі ў мастацкім тэксце
Вывады да главы 1
Глава 2. Функцыянаванне эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі у творчасці англійскіх і беларускіх аўтараў
2.1. Алаіза Пашкевіч: жыццё і творчасць
2.2. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка як кампанент мастацкага дыялогу ў творах А. Пашкевіч і яе функцыі
2.2.1. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка у аповесці “Асеннія лісты”
2.2.2. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка у аповесці “Прысяга над крывавымі разорамі”
2.2.3. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка у аповесці “Міхаська”
2.2.4. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка у аповесці “Зялёнка”
2.2.5. Вывады
2.3. Шарлота Бронтэ: жыццё і творчасць
2.4. Выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі ў творчасці Шарлоты Бронтэ і яе роля
2.4.1. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка ў рамане “Джэйн Эйр”
2.4.2. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка ў рамане “Гарадок”
2.4.3. Вывады
2.5. Параўнальная характэрыстыка
Вывады да главы 2
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Выдержка из работы
Уводзіны
Эмоцыя адыгрывае важную ролю ў сучасным жыцці чалавека, а выражэнне эмоцый спрыяе ўсталяванню і замацаванню кантактаў паміж народамі і краінамі. Патрэбы сучаснага чалавека, яго дзейнасць і лад жыцця працятыя эмоцыямі не залежна ад яго менталітэту, моўнага асяроддзя і геаграфіі пасялення. Адны і тыя ж эмоцыі і аднолькавае іх выражэнне характэрныя для членаў кожнага пэўнага соцыуму, яны грунтуюцца на аднолькавым дачыненні да свету, што выяўляецца ў адзіных ментальных устаноўках.
Разам з тым індывідуальнае стаўленне чалавека да жыцця, да іншых членаў грамадства адыгрывае вялікую ролю ў выражэнні яго індывідуальных эмоцый. Эмоцыя з’яўляецца агульнапрызнаным відам камунікацыі. Без эмоцыі немагчыма ўспрыманне навакольнага свету. Калі чалавек выказвае эмоцыі, ён не ўсведамляе, з дапамогай якіх моўных сродкаў і якім спосабам ён іх выказвае. Гэта значыць, што носьбіты мовы на падсвядомым узроўні валодаюць апрыёрным веданнем, як выказаць свае эмоцыі: ўнутраныя і знешнія перажыванні [35, с 23].
Кожны нацыянальны язык мае ў сваім складзе некалькі стылёвых разнавіднасцяў. Базісным элементам мовы як адзінай знакавай сістэмы зносін і перадачы інфармацыі з’яўляецца літаратурная мова, якая лічыцца вышэйшай узорнай формай нацыянальнай мовы. Гэты тып мовы складаецца паступова, ён амаль заўсёды знаходзіцца ў стане пастаяннага развіцця. На яго ўплываюць пісьменнікі, паэты і іншыя майстры слова, ствараючы новыя літаратурныя нормы.
Уздзеянне на чытача ў мастацкай літаратуры ажыццяўляецца з дапамогай пэўных маўленчых сродкаў. З мэтай дасягнення псіхалагічнага эфекту аўтар імкнецца адысці ад традыцыйных формаў, знайсці для выражэння старога зместу свежыя, больш выразныя моўныя сродкі, да якіх мы адносім і моўную экспрэсію. Мова мастацкай літаратуры, або мастацкая мова, не ўяўляе сабой сістэмы моўных з’яў. Насупраць — яна пазбаўлена ўсялякай стылістычнай замкнутасці, адлюстроўваючы разнастайнасць індывідуальна-аўтарскіх маўленчых сродкаў.
Мова разам з мімікай і жэстамі здаўна з’яўляецца люстэркам эмоцый, эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць уласцівыя адзінкам усіх узроўняў мовы. Змены працягласці гукаў, акцэнтныя і інтанацыйныя сродкі — фанетычнаму узроўню; шырокі дыяпазон ласкальных і прыніжальных афіксаў — словаўтварэнню; лексічныя сродкі ахопліваюць пласт слоў, якія маюць ацэначны кампанент; змены звычайнага парадку слоў (інверсія), выкарыстанне паўтораў, эліптычных канструкцый дазваляе выказаць экспрэсіўнасць на сінтаксічным узроўні.
Выкарыстанне экспрэсіўных адзінак у мастацкай літаратуры адлюстроўвае суб’ектыўнае стаўленне аўтара да таго, што ён малюе; “мова экспрэсіі” павінна ўздзейнічаць на масы чытачоў, спрыяючы з’яўленню эмацыянальнай рэакцыі ў форме разнастайных пачуццяў і адносін.
Як вядома, жаночая проза амаль заўсёды адрозніваецца высокім узроўнем эмацыйнасці. Алаізы Пашкевіч і Шарлота Бронтэ, чые імёны шырока вядомыя ў сусветнай літаратуры, з’яўляюцца аднымі з самых яскравых прадстаўніц жаночай прозы. Нягледзячы на адрозненне ў тэматыцы твораў і поглядзе на свет, творчасць пісьменніц выклікала яркую рэакцыю ў чытачоў дзякуючы вобразнаму і эмацыйна насычанаму стылю.
Мэта дыпломнай працы — даследаванне функцый і ролі эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі ў мастацкай творчасці беларускіх і англійскіх аўтараў на прыкладзе твораў Шарлоты Бронтэ і Алаізы Пашкевіч.
Згодна з мэтай дыпломнай працы быў пастаўлены наступны шэраг задач:
• Разглядзець розныя пункты гледжання даследчыкаў на паняцце
“экспрэсіўнасць”.
• Вызначыць суаднесенасць паняццяў “экспрэсіўнасць”, “эмацыянальнасць” і “ацэначнасць”.
Глава 1. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка ў творах мастацкай літаратуры
1.1. Паняцце “экспрэсіўнасць” у лінгвістыцы: тэарэтычныя крыніцы даследавання
Катэгорыя экспрэсіўнасці ў мове мае працяглую традыцыю. У тэарэтычных даследаваннях яшчэ з часоў антычнасці фігуруе паняцце “экспрэсія”, якое абазначае ў перакладзе з лацінскага (expressio) “выражэнне”. Паняцце “выразнасць” вызначаецца як асабліва выдзелены, падкрэслены спосаб выражэння думак і пачуццяў і нярэдка атаясамліваецца з паняццем “экспрэсіўнасць”, асабліва калі гэта апошняе звязваецца з падкрэсліваннем, “вылучэннем” сэнсу, які перадаецца моўнымі сродкамі.
Пад “вылучэннем” разумеецца наяўнасць у тэксце фармальных прыкмет, якія факусіруюць увагу чытача на некаторых рысах тэксту і ўстанаўліваюць сэнсавыя сувязі паміж элементамі розных узроўняў або дыстантнымі элементамі аднаго ўзроўня. Вылучэнне затрымлівае ўвагу чытача на пэўных частках тэксту і тым самым дапамагае ацаніць іх адносную значнасць, іерархію вобразаў, ідэй, пачуццяў. Вылучэнне ўтварае эстэтычны кантэкст і выконвае цэлы шэраг сэнсавых функцый, адной з якіх з’яўляецца павышэнне экспрэсіўнасці.
Лінгвістычны энцыклапедычны слоўнік дае наступнае вызначэнне экспрэсіўнасці: “Сукупнасць семантыка-стылістычных прыкмет адзінкі мовы, якія забяспечваюць яе здольнасць выступаць у камунікатыўным акце як сродак суб’ектыўных адносін таго, хто гаворыць, да зместу або адрасату гаворкі” [39].
Экспрэсіўнасць ўласцівая адзінкам усіх узроўняў мовы і валодае пэўнай ступенню станоўчай або адмоўнай канатацыі. Змены працягласці гукаў, акцэнтныя і інтанацыйныя сродкі належаць фанетычнаму узроўню; шырокі дыяпазон ласкальных і прыніжальных афіксаў — словаўтварэнню; лексічныя сродкі ахопліваюць пласт слоў, якія маюць ацэначны кампанент; змены звычайнага парадку слоў (інверсія), выкарыстанне паўтораў, эліптычных канструкцый дазваляе выказаць экспрэсіўнасць на сінтаксічным узроўні. Лічыцца, што многія экспрэсіўныя сродкі, у тым ліку тропы і фігуры маўлення ўзыходзяць да асаблівасцяў пабудовы выказвання ў эмацыйна афарбаванай гаворке.
Гаворачы аб шматкампанентнасці катэгорыі экспрэсіўнасці, трэба падкрэсліць, што экспрэсіўнасць з’яўляецца «інтэгральным вынікам рэалізацыі эмацыйнасці, ацэначнасці, вобразнасці, інтэнсіўнасці, структурна-кампазіцыйных уласцівасцяў тэксту, падтэксту» [27, с. 183]. Экспрэсіўнасць заўсёды камунікатыўная і прагматычная, так як уздзейнічае на атрымальніка і прыводзіць да зваротных дзеянняў. Яна мае на мэце ўзмацненне ўздзеяння тэксту на рэцыпіента, звяртаючыся, перш за ўсё, да эмацыйнага баку яго псіхікі, і аказвае ўплыў на стаўленне чытача да тэксту і яго разуменне.
Упершыню элементы тэорыі экспрэсіўнасці ў лінгвістыцы з’явіліся напрыканцы XIX стагоддзя ў працах A. A. Патрэбні і Ж. Вандрыеса, якія звязвалі экспрэсіўнасць з афектыўнасцю (эмацыянальнасцю), з вылучэннем у мове і моўных адзінках рацыянальнага і эмацыйнага. У сярэдзіне XX стагоддзя былі сфармуляваны асноўныя ідэі па тэарэтычным абгрунтаванні катэгорыі экспрэсіўнасці ў працах B. У. Вінаградава (1953), А. І. Смірніцкага (1954), Н. А. Гвоздзева (1955) і JI. JL Кім (1956), Я. М. Галкинай-Хведарчук (1958), Я. Зімы (1983). У гэты перыяд былі выкананы і першыя спробы размежаваць паняцці «экспрэсіўнасць» і «эмацыйнасць».
Напачатку 60-х з’яўляецца пераклад на рускую мову “Французскай стылістыкі” (1965) Ш. Балі — адна з фундаментальных працаў у рэчышчы праблем экспрэсіўнасці. Ш. Балі ўпершыню пачаў гаварыць пра такую навуку, як “экспрэсіўная стылістыка” — навуку, якая вывучае экспрэсіўна-эмацыянальны аспект мовы.
У навуковай літаратуры, пытанні кагезіі экспрэсіўнасці асвятляюцца ў рамках:
• экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці: В. У. Вінаградаў, А. М. Галкіна-Хведарчук, Л. М. Васільеў, У. І. Шахоўскі, Т. Г. Вінакур, Н. А. Лук’янаў, М. І. Чэрэмісін, Е. Н. Моластаў, Ш. І. Нургожын, В. У. Шароў, В. У. Безрукаў. У даследаваннях навукоўцаў дадзеныя катэгорыі не атаясамліваюцца, але ўлічваецца той факт, што эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць часта бываюць цесна сплецены ў гаворке.
Глава 2. Функцыянаванне эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі у творчасці англійскіх і беларускіх аўтараў
Перш чым прыступаць да аналізу эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі ў творчасці пазначаных аўтараў, нам спатрэбіцца вызначыць, якім чынам будуць класіфікавацца лексічныя адзінкі. Варта паўторна заўважыць, што існуе два асноўных погляды на класіфікацыю эмацыйна афарбаванай лексікі: нестылістычны і стылістычны. Першы класіфікуе лексіку на тры групы: словы з семантыкай ацэначнасці, мнагазначныя словы ў пераносным сэнсе і словы з ацэначнымі суфіксамі. Другі разглядае эмацыйна-экспрэсіўную лексіку з пункту гледжання стылявога рэгістра.
Абодва падыходы здаюцца нам рэлевантнымі ў дачыненні да мэты даследавання дадзенай дыпломнай працы. Таму ў працэсе аналізу англамоўных і беларускамоўных тэкстаў мы будзем разглядаць эмацыйна афарбаваную лексіку з пункту гледжання абодвух падыходаў.
2.1. Алаіза Пашкевіч: жыццё і творчасць
Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (1876–1916) — паэтка, празаік, грамадска-палітычны дзеяч, актрыса, педагог. «Цёткай» паэтку называлі ў сям’і яе суседзяў Іваноўскіх.
Нарадзілася ў шляхецкай сям'і. У 1902–1904 вучылася на Курсах выхавальніц і кіраўніц фізічнай адукацыі (Вышэйшых курсах Лесгафта) у Санкт-Пецярбургу, якія не скончыла, але здала экстэрнам экзамен за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі. Лічыцца, што ў Санкт-Пецярбургу А. Пашкевіч удзельнічала ў дзейнасці студэнцкага “Кружка беларускага народнай асветы і культуры” і з’яўляецца аўтарам некалькіх тэкстаў, выдадзеных гэтым кружком.
У 1904 годзе А. Пашкевіч пачала працу фельчарам у бальніцы ў горадзе Новая Вілейка пад Вільні (цяпер — раён Вільні Науйойі-Вільня), адначасова займаючыся прапагандысцкай працай. А. Пашкевіч удзельнічала ў кіраўніцтве Беларускай сацыялістычнай грамады да свайго выезду з Расійскай імперыі ў 1905 годзе (пад пагрозай арышту) падтрымлівала сувязь з літоўскімі і расійскімі сацыял-дэмакратамі, у прыватнасці — Міцкявічус-Капсукасам і Барысам Вігілёвым, адным з паплечнікаў Уладзіміра Ульянава (Леніна). Часта паўтарала ленінскія словы: “Пралетарыят змагаецца, а буржуазія крадзецца да ўлады”.
Сярод таварышаў па Грамадзе больш за ўсё сябравала з Вацлаў Іваноўскім, братам аднаго з паплечнікаў Ю. Пілсудскага і бургамістрам Мінска падчас гітлераўскай акупацыі. “Цёткіным ад’ютантам” называлі Алеся Бурбіс, каторага згадваюць сярод заснавальнікаў БССР і Беларускага нацыянальнага тэатра.
А. Пашкевіч была замужам за Сцепонасам Кайрысам — будучым віцэ-прэм’ерам абвешчанай у 1918 годзе Літоўскай рэспублікі. У савецкай літаратуры шлюб называлі фіктыўным, так як С. Кайрыс быў праціўнікам камуністаў. С. Кайрыс успамінаў: “Цётку мала цікавілі асновы тэорыі сацыялізму. Была ёй, аднак, сваёй маральная сутнасць сацыялізму <...> яе заўсёды цягнула туды, дзе больш было гора, дзе больш крыўдзілі, прыніжалі “маленькага” чалавека” [10, с. 15].
Мела зносіны з класікамі польскай літаратуры Элізай Ажэшка, Мікалоюсам Чурлёнисам, літоўскім паэтам Ёнасам Билюнасам, украінскім славістам Іларыёнам Свянціцкі, адным з першых польскіх футурыстаў Ежы Янкоўскім.
У эміграцыі А. Пашкевіч вучылася ў двух універсітэтах — у Кракаве і Львове, дзе вывучала філасофію, філалогію і гісторыю. Здзяйсняла падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Італію. Падчас паездкі ў Фінляндыю пазнаёмілася з Эльзай Рэберг — лідэрам нацыянальнага руху саамаў. У Львоўскім універсітэце ўсталяваная мемарыяльная дошка ў гонар паэткі. Выйшаўшы замуж і змяніўшы прозвішча, яна вярнулася з эміграцыі, стала актрысай тэатра Ігната Буйніцкага, рэдагавала моладзевы часопіс “Лучынка”.
З пачаткам Першай сусветнай вайны пачала працаваць сястрой міласэрнасці ў тыфозным бараку Віленскага ваеннага шпіталя. У 1916 годзе, адправіўшыся на пахаванне бацькі, сама заразілася і памерла ад тыфу.
Заключэнне
У выніку правезденага даследавання можна зрабіць наступныя вывады:
Упершыню элементы тэорыі экспрэсіўнасці ў лінгвістыцы з’явіліся напрыканцы XIX стагоддзя ў працах A. A. Патрэбні і Ж. Вандрыеса, якія звязвалі экспрэсіўнасць з афектыўнасцю (эмацыянальнасцю), з вылучэннем у мове і моўных адзінках рацыянальнага і эмацыйнага. У сярэдзіне XX стагоддзя былі сфармуляваны асноўныя ідэі па тэарэтычным абгрунтаванні катэгорыі экспрэсіўнасці ў працах B. У. Вінаградава (1953), А. І. Смірніцкага (1954), Н. А. Гвоздзева (1955) і JI. JL Кім (1956), Я. М. Галкинай-Хведарчук (1958), Я. Зімы (1983).
Экспрэсіўнасць (экспрэсія) — значыць “выразнасць”, сіла праяўлення пачуццяў і перажыванняў. Мы выявілі, што экспрэсіўны эфект заўсёды звязаны з утварэннем новых сэнсаў. Асаблівасцю эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі з’яўляецца тое, што эмацыянальная афарбоўка “накладваецца” на лексічнае значэнне слова, але не зводзіцца да яго: дэнататыўнае значэнне слова ўскладняецца канатацыйным. Эмацыянальнасць гаворкі нярэдка перадаецца асаблівай выразнай экспрэсіўнай лексікай.
Таксама ёсць шэраг слоў, у якіх да іх намінатыўага значэння дадаецца элемент экспрэсіі. Намі былі выяўлены суадносіны паняццяў «экспрэсіўнасць», “эмацыянальнасць” і “ацэначнасць”. Мы прыйшлі да вываду, што экспрэсія слова нярэдка напластоўваецца на яго эмацыянальна-ацэначнае значэнне, прычым у адных слоў пераважае экспрэсія, у іншых — эмацыянальнасць. Таму часта размежаваць эмацыянальную і экспрэсіўную афарбоўку не ўяўляецца магчымым, і тады кажуць пра эмацыянальна-экспрэсіўную лексіку (экспрэсіўна-ацэначную).
Ш. Бронтэ лічыцца адной з найбольш таленавітых прадстаўніц школы У. М. Тэккерея, яе любімага пісьменніка. У той час як творчасць А. Пашкевіч грунтуецца найперш на ідэях фарміравання нацыянальна-свядомай асобы, на законах хрысціянскай маралм і маральна-этычных напрацоўках усяго народа. Вершы, пpaзаічныя творы, творы для дзяцей, публіцыстыка Цёткі ўвабралі ў сябе ўсё лепшае з педагагічна-выхаваўчай мудрасці народа.
У выніку праведзенага аналізу эмацыйна-экспрэсіўнай лексікі ў творах Алаізы Пашкевіч і Шарлоты Бронтэ можна прывесці агульныя і адметныя рысы. У англійскім мастацкім тэксце Ш. Бронтэ, як і ў беларускім мастацкім тэксце А. Пашкевіч, прысутнічае эмацыйна-экспрэсіўная лексіка. Аднак не ўсе тыпы эмацыйна афарбаванай лексікі праяўляюцца ў тым і другім тэкстах.
Па адсоткавых суадносінах у творчасці A. Пашкевіч пераважае лексіка з негатыўнай канатацыяй, а яе колькасць ў тэкстах Ш. Бронтэ значна меншая. У творчасці абедзвюх пісьменніц агульным з’яўляецца наяўнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, у якой элемент эмацыйнасці ўзнікае пры метафарычным ужыванні. Варта таксама заўважыць індывідуальна-стылістычны характар такога роду лексем, звязаны з асаблівасцямі нацыянальнага менталітэту. Асноўнае адрозненне паміж прааналізаванымі лексічнымі адзінкамі ў творчасці пісьменніц складаецца ў няроўнай колькасці адзінак, якія выражаюць экспрэсіўнасць пры дапамозе афіксаў. На аснове аб’ёму матэрыялу, з якога рабілася выбарка, можна меркаваць аб невялікім адсотку падобнага роду лексікі ў мастацкім тэксце Ш. Бронтэ. У той час як у Э. Пашкевіч яна з’яўляецца асноўным сродкам выражэння экспрэсіі. Стылістычная афарбоўка лексікі ў творчасці Ш. Бронтэ адрозніваецца фармальнасцю, хаця прысутнічае некалькі адзінак маўленчага стылю. У мастацкіх тэкстах А. Пашкевіч лексікі павышанага стылявога рэгістру няма, аднак даволі часта сустракаюцца словы з паніжаным рэгістрам.
Выяўленыя намі групы слоў маюць розныя функцыі. Так, лексіка з семантыкай ацэначнасці характарызуе герояў і навакольны іх свет, стварае тон апавядання. Словы з пераносным значэннем дадаюць сэнсавай глыбіні творам, сімвалічна раскрываюць сутнасць персанажаў. Лексіка з суфіксамі часцей за ўсё выступае ў ролі індыкатара адносін паміж героямі твора. Аднак і з дапамогай іх можа быць ахарактарызаваны персанаж. Словы з суфіксамі таксама здольныя выклікаць у чытача эмацыянальны водгук, часцей за ўсё — жаль і цёплыя пачуцці да персанажаў. Стылістычна характарызуе персанажаў як выхадцаў з канкрэтнага сацыяльнага слоя, перадаюць нацыянальны каларыт у творчасці.
Список литературы
1. Азнаурова Э. С. Очерки по стилистике слова / Э. С. Азнаурова. — Ташкент : Фан, 1973. — 401 с.
2. Акимова Г. Н. Развитие конструкций экспрессивного синтаксиса в русском языке / Г. Н. Акимова // Вопросы языкознания — 1981. — №6. — С. 109–120.
3. Акимова Г. Н. Экспрессивные свойства синтаксических структур / Г. Н. Акимова // Предложение и текст: семантика, прагматика и синтаксис. — Л. : Изд-во ЛГУ, 1988. — С. 15–20
4. Амосова Н. Н. Лексикология английского языка. — М. : Учпедгиз, 1955. — 150 с.
5. Арнольд, И. В. Интерпретация художественного текста: типы выдвижения и проблемы экспрессивности / И. В. Арнольд // Экспрессивные средства английского языка. — Ленинград : А. И. Герцена, 1975. — С.11-20.
6. Бабенко Л. Г. Лексические средства обозначения эмоций в русском языке / Л. Г. Бабенко. — Свердловск: Изд-во Уральского ун-та, 1989. — 184 с.
7. Бабенко, Л. Г. Лингвистический анализ художественного текста / Л. Г. Бабенко, И. Е. Васильев, Ю. В. Казаров. — Екатеринбург: Изд-во Уральского университета, 2000. — 534 с.
8. Болотов В. И. Проблемы теории эмоциональности воздействия текста: автореф. дис. … д-ра фил. наук / В. И. Болотов. — М., 1986. — 35 с.
9. Брандес М. П. Стилистика текста. Теоретический курс: Учебник / М. П. Брандес. — Изд 3-е перераб. и доп. — М. : Прогресс, 2004. — 406 с.
10. Вайгла Э. А. Эмоциональная лексика современного русского языка и проблемы ее перевода (на русско-эстонском материале). Автореф. дис. ... канд. филол. наук. — М., 1978. — 21 с.
11. Валгина, Н. С. Современный русский язык / Н. С. Валгина, Д. Э. Розенталь, М. И. Фомина; под ред. Н. С. Валгиной. — М. : Логос, 2002. — 528 с.
12. Ветров А. А. Семиотика и основные ее проблемы / А. А. Ветров. — М. : Политиздат, 1968. — 263 с.
13. Вольф Е. М. Функциональная семантика оценки / Е. М. Вольф. — М., 1985. — 225 с.
14. Галкина-Федорук Е. М. Об экспрессивности и эмоциональности в языке / Е. М. Галкина-Федорук // Сб. статей по языкознанию. — М. : Изд-во МГУ, 1958. — С. 103–124
15. Гарэцкі М. І. Гісторыя беларускай літаратуры / М. І. Гарэцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 479.
16. Гвоздев А. Н. Очерки по стилистике русского языка : учебное пособие. / А. Н. Гвоздев. — 3-е изд. — М. : Просвещеие, 1965. — 408 с.
17. Горбунов А. П. О природе эмоционального и формах его выражения в художественной литературе. Труды Иркутского гос. ун-та им. Жданова / А. П. Горбунов // Т. 79. Серия языкознания. — № 7. — 1971. — С. 131–149
18. Диброва Е. И. Современный русский язык: Теория. Анализ языковых единиц. В 3 ч. / Е. И. Диброва, Л. Л. Касаткин, И. И. Щеболева — Ч.1. – Ростов-на-Дону: Педагогическое образование, 1997. — 416 с.
19. Кайрыс, С. З маіх успамінаў пра Цётку / С. Кайрыс // На суд гісторыі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 12–23
20. Кобрина Н. А. О соотносимости ментальной сферы и вербализации / Н. А. Кобрина // Концептуальное пространство языка. — Тамбов: Изд-во ТГУ, 2005. — С. 77–95
21. Коўтун В. М. Жыве яе ліра нанова : творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай паэзіі / В. М. Коўтун // Полымя. — 1998. — № 6. — С. 274–291.
22. Кунин А. В. Англо-русский фразеологический словарь / А. В. Кунин. — М., 1984. — 942 с.
23. Левковская, К. А. Лексикология немецкого языка : пособие для учителей / К. А. Левковская. — Москва : Учпедгиз, 1956. — 248 с.
24. Лукьянова H. A. О соотношении понятий экспрессивность, оценочность // Актуальные проблемы лексикологии и словообразования. — № 5 — 1976. — С. 3-21.
25. Маслова В. А. Параметры экспрессивности текста / В. А. Маслова // Человеческий фактор в языке: Языковые механизмы экспрессивности. — М.: Наука, 1991. — с. 179–205.
26. Маслова В. А. К построению психолингвистической модели коннотации / В. А. Маслова // Вопросы языкознания. — 2009. — №1. — С. 19–22.
27. Никитин М. В. Курс лингвистической семантики / М. В. Никитин. — СПб : Научный центр проблем диалога, 1996. — 760 с.
28. Писарев Д. С. Функционирование восклицательных предложений в современном французском языке и их прагматический аспект // Прагматические аспекты функционирования языка / Д. С. Писарев. — Барнаул: АГУ, 1983. — С. 114–125.
29. Ретунская М. С. Английская аксиологическая лексика / М. С. Ретунская. — Н. Новгород : Изд-во Нижегородского гос. ун-та, 1996. — 272 с.
30. Тугушева М. Шарлотта Бронте. Очерк жизни и творчества / М. Тугушева. — М. : У Никитских ворот, 2006. — 250 с.
31. Харченко В. К. Разграничение оценочности, образности, экспрессивности и эмоциональности в семантике слова/ В. К. Харченко // Русский язык в школе. — 1976. — № 3. — С. 70–75
32. Человеческий фактор в языке. Языковые механизмы экспрессивности / Институт языкознания; под ред. В. Н. Телия. — Москва: Наука, 1991. — 214 с.
33. Шадрин Н. Л. Перевод фразеологических единиц и сопоставительная стилистика / Н. Л. Шадрин. — Саратов : Изд-во Саратовского ун-та, 1991. — 218 с.
34. Шаховский В. И. Лингвистическая теория эмоций : Монография / В. И. Шаховский. — М. : Гнозис, 2008. — 416 с.
35. Шаховский В. И. Голос эмоций в языковом круге homo sentiens / В. И. Шаховский. — М. : Книжный дом «ЛИБРОКОМ», 2012. —144 с.
36. Шубин Э. П. Языковая коммуникация и обучение иностранному языку / Э. П. Шубин. — М. : 1972. — 325 с.
37. Якобсон П. М. Чувства, их развитие и воспитание / П. М. Якобсон. — М. : «Знание», 1976. — 64 с.
38. Ярцева В. Н. Лингвистический энциклопедический словарь [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://tapemark.narod.ru/les.
39. Project Gutenberg [Electronic resource]. — Mode of access: http://www.gutenberg.org.
Уводзіны
Глава 1. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка ў творах мастацкай літаратуры
1.1. Паняцце “экспрэсіўнасць” у лінгвістыцы: тэарэтычныя крыніцы даследавання
1.2. Розныя падыходы і класіфікацыі вызначэння экспрэсіўнай лексікі ў лінгвістыцы
1.3. Суадносіны паняццяў “экспрэсіўнасць”, “эмацыянальнасць” і “ацэначнасць”
1.4. Функцыі эмацыянальна-ацэначнай лексікі ў мастацкім тэксце
Вывады да главы 1
Глава 2. Функцыянаванне эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі у творчасці англійскіх і беларускіх аўтараў
2.1. Алаіза Пашкевіч: жыццё і творчасць
2.2. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка як кампанент мастацкага дыялогу ў творах А. Пашкевіч і яе функцыі
2.2.1. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка у аповесці “Асеннія лісты”
2.2.2. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка у аповесці “Прысяга над крывавымі разорамі”
2.2.3. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка у аповесці “Міхаська”
2.2.4. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка у аповесці “Зялёнка”
2.2.5. Вывады
2.3. Шарлота Бронтэ: жыццё і творчасць
2.4. Выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі ў творчасці Шарлоты Бронтэ і яе роля
2.4.1. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка ў рамане “Джэйн Эйр”
2.4.2. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка ў рамане “Гарадок”
2.4.3. Вывады
2.5. Параўнальная характэрыстыка
Вывады да главы 2
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Информация о работе
Работа защищена на оценку "8" без доработок.
Уникальность свыше 60%.
Работа оформлена в соответствии с методическими указаниями учебного заведения.
Количество страниц - 57.
Процесс покупки готовой работы
01
1. Заказ готовой
Оставьте заявку по кнопке "купить ". Обязательно укажите правильный e-mail, на него вышлют инструкции по оплате и ваши материалы.
02
2. Оплата
На вашу электронную почту придет подробная инструкция по оплате через ЕРИП.
03
3. Получение
Сразу после оплаты, менеджер вышлет все материалы, которые относятся к заказу, на электронную почту.
Обучение иноязычной лексике на основе использования компьютерных технологий
301,00
376,25
BYN
Психологические особенности повторения устноречевых сообщений на родном и иностранном языке
301,00
376,25
BYN
Обучение иноязычной диалогической речи на основе использования проектной технологии
301,00
376,25
BYN
Формирование медиакультуры учащихся старшего школьного возраста на уроках иностранного языка
101,00
126,25
BYN
Теоретические основы формирования медиакультуры старшеклассников
301,00
376,25
BYN
Поиск нравственно-этических ориентиров героем-подростком в произведениях Дж.Сэлинджера
301,00
376,25
BYN
Формирование навыков самостоятельной работы школьников в процессе изучения иностранного языка
101,00
126,25
BYN
Типология и прагматические функции сравнений в поэтическом тексте
101,00
126,25
BYN
Развитие у учащихся умений устного межкультурного общения на основе использования проблемных культороведческих заданий
301,00
376,25
BYN
Динамика творческих способностей студентов в условиях музыкальной стимуляции
301,00
376,25
BYN